Горад, што самоту песцiць

Янина Пинчук
Масква як горад, што самоту песціць;
без розніцы, ці то мароз, ці спёка;
як свята урачыстае, ці прыхамаць якая,
я толькі быць павінна – адзінокай;
тады люблю і горад элегічна,
нікога не прашу, не б’юся і не замінаю,
і для мяне кварталы за ракою
стаюцца персанальным сортам Рая.