перламутр

Янина Пинчук
срэбныя маланкі...
яны такія мяккія,
ды толькі сэрца працінаюць...
розум я губляю -
і вяршкі, і колер
мой такі звычайны
і дзявоча-родны -
ад фактуры
вар’яцею...
сяйво
маленькіх дотыкаў
на белай ніве,
што прарочыць нам
каханне…
прыкладуся,
бы да абраза,
я да пяшчотнай тваёй плоці,
і перапоўнюся
пацуццяў перламутрам