Шпацыр па Маскве

Янина Пинчук
Рассыпаны цыбулькі купалоў
Па небе з шэрай замшы мокрай,
Там цэрквы райскім яблыкам гараць,
Там асабняк брыняе стылай вохрай,
А за пруткі тралейбусных рагуляў
Чапляецца дыханне сумнай хмары
І ў прысадах, парках і садах
Па ўсёй Маскве ўспыхваюць пажары...