Я iду па тваiх слядах

Янина Пинчук
Я iду па тваiх слядах;
Там, дзе стома, бездапаможнасць,
Там, дзе згуба надзей i страх,
Там, дзе боль, туга, адзiнота,
Дзе нячутны плач па начах,
Там, дзе стогн маруднай агонii,
Там, дзе кроў на тваiх бiнтах,
Там, дзе кропельнiц хiжых iглы,
Дзе знямога ў тваiх вачах,
Там, дзе рукi ўсе чужыя,
Што не могуць уратаваць,
Дзе крычаць няма ўжо моцы,
Застаецца адно маўчаць...
Я там буду абавязкова.
Ты заснеш на маiх руках,
Ад пакуты нарэшце вольны...
Я iду па тваiх слядах.