Мой пашпарт

Янина Пинчук
Мой пашпарт
мае дзiўны выгляд,
бо ён высакародна-сiнi,
нiбы жакет славутай Тэтчар,
i манархiчным золатам на iм -
савецкi герб усiм вядомы,
хiба што трошкi
сарамлiва прыхаваны
матывамi народнымi, прыроднымi...
Такое адчуванне,
што гэта мой партрэт, панове.