***

Янина Пинчук
Шпацыр у дождж
Ад Беларускага вакзала:
Глядзець на свет
Праз кроплi,
Што атакуюць акуляры:
Вакол пейзаж-iмпрэсiя,
Цудоўны i меланхалiчны,
Чырвонай цэглы,
I размытых фар,
I дому як кулiч святочны,
I старасвецкiх правадоў
Сiмфонiя ў завулку Электрычным.