Кардынал

Янина Пинчук
Як нечакана вас пабачыць, кардынал,
Сярод Арбата.
Вы апантаны ўсё такі ж, і сціплы,
І зацяты.
І польская душа, і кашаль ваш
Зашыты ў бронзу.
Вы былі інквізітарам, фанатыкам –
Не былі бонзай.
Я вас хацела бы любіць, ды толькі
Няма жалю.
Няхай жа вызначаюць вам ваш лёс
Феміды шалі.