***

Янина Пинчук
У самую цёмную ноч
Адпраўлюся ў дарогу
З верай у сiлу святла,
З надзеяй на перамогу;
Хоць мне забаронена гэта,
Спушчуся да самых глыбiня;,
У змрочны сыры палац
Падземнай Чорнай Княгiнi;
Адбудзецца жорсткi бой,
Ды толькi я веру ў цуды
I ведаю: непазбежна
Я вам сонца - здабуду!