Прадчуванне

Янина Пинчук
Мякка спускаюцца белыя пёркі
У аксамітным сінім сутонні;
Водар імбірны хваляй п’янкою;
Цёплы ліхтарык на падваконні;
Не хочацца з дому, з краіны тым болей,
Не трэба каляднай красы падарункаў,
Прагну я толькі абдымкаў тваіх,
Шэпту, пяшчоты і пацалункаў;
Вось, я чакаю... стыне глінтвейн,
І за акном танцуюць сняжынкі –
А ў думках цябе распранаю ўжо,
Цалую, смакую радзімкі-разынкі...
У жылах пякуча ўспыхвае кроў,
Майму нецярпенню ніякае меры!
Званок - ну нарэшце! І я да дзвярэй
Імкліва, шалёна ляту дзікім зверам.