Прысвячэнне

Янина Пинчук
Тваё імя – смак прычасця
І водгук Іспаніі вечнай,
Зеленавокая тайна,
Вітанне з Сярэднявечча;
Маё жыццё азарыла
Годнасцю мудрага слова.
Сустрэчы такія, як наша,
Здараюцца невыпадкова.