прыпынак

Янина Пинчук
прыпынак; вільготныя зоры
на бровы твае наліпаюць;
тут мала наогул хто ходзіць,
аўтобусаў тут не чакаюць;
а мы заміраем пад снежным
сярэбраным страбаскопам,
у кропцы нязнанай прасторы
нязнанага цэнтра Еўропы...