Вяртанне

Янина Пинчук
Ізноў загучалі фарбы;
Працялі мяне журбой -
Моцнай, светлай і вострай,
Напоўненаю табой;
Зноў вуснаў тваіх пялёстак
Пакінуў мяккі апёк;
Мяне накрывае хваляй,
Што бегла сюды здалёк -
Сышла глухата сырая,
Заплакаў камень магіл,
Я раптам сплыла пяшчотай
І ўпала ў траву без сіл.