Сакратар

Янина Пинчук
Твае вочы – блакітныя зоры,
У маіх – пакута і злосць;
У цябе промні сонца і мора,
У мяне – знямога і млосць.
Я зайздросціла: зразумела,
Падабацца – гэта твой лёс;
Цябе клічуць, лашчаць, мілуюць,
Гераіняй завуць усур’ёз;
Перамога! Бо ты маладая,
Прад табой перспектываў абшар.
Што ж, сыходжу. Табе – удачы,
Стаўрапольскі мой сакратар.