захоп Вiльнi

Янина Пинчук
у Вільні чую свой дом,
дакладней - наш, кажу болей:
нарэшце “иду на вы”,
цярпела ўжо даволі:
думкі – мае лазутчыкі,
пачуцці – мае гусары,
якія на крылах лятуць
срэбнай адвечнай мары,
бяру ў палон Ужупіс,
далей жа – Старое Места,
над Востраю Брамай сёння
надзея зноў уваскрэсла;
што не магу фізічна,
як ні хачу, прысвоіць,
захопліваю эмацыйна,
душу каб сабе заспакоіць;
нябачных сцягоў агні
трымцяць над маёй галавою;
вось я пакахала Вільню…
што здарыцца потым з Масквою?!