***

Янина Пинчук
Ёсць унутраная Манголія,
У мяне - свой унутраны Крым,
Але песціць надзею дарэмна,
Уратавацца не здолею ў ім:
Асабістае сонца загасла,
Вінаватая ў тым сама -
А ў Крыме цяпер непагода,
Бо і там пануе зіма.