Зачынiце yжо дзверы...

Янина Пинчук
Зачыніце ўжо дзверы!
Так, з таго боку!
Зачыніце душы свае
І заплюшчыце вочы
На мой лад жыцця
І бязладдзе пачуццяў!
Расчытваць гэта –
Не вашая справа,
Ты больш - разумець.
Хай складанасць мая
Не псуе вашых ліній.
Не хвалюйцеся
За араукарыю –
Не загублю яе,
Выліўшы
Бутэльку чырвонага
Ў ладны вазон.
Хай мой бруд
Не прыстане
Да вашай чысцюткасці,
Толькі рукі свае -
Перастаньце цягнуць.