***

Янина Пинчук
лісты перасталі даходзіць…
жывы ты ці ўжо забіты?
хоць я камуністка шчырая,
да Бога ўзношу малітвы;
што з табой дзеецца там,
паміж сумётаў бялюткіх?
хацелася б вернаю быць,
не верыць у брудныя чуткі;
калі нават і разлюбіш,
калі сабе знойдзеш другую,
я дзеткам скажу, што ты лепшы –
іначай ужо не магу я.