Завея

Янина Пинчук
Шуміць за вокнамі завея,
Засыпле хутка ўсю зямлю;
Саўю табе гняздзечка з коўдры,
Гарбаты з зёлкамі наллю:
Зусім нялётнае надвор’е,
І доўга да вясны чакаць –
Не страшна, галубочак мілы,
Мы застаемся зімаваць!