ты

Янина Пинчук
як лісток паўднёвага дрэва
што ляціць па-над стэпам
і падае ўрэшце
на паверхню халоднае Волгі
караблікам
безабаронным ды ўпартым
як кутас на пунсовым сцягу
што заўжды над галовамі
і заўсёды адзін перад небам
як вадзіца ў лужыне
што застывае
пад пранізлівым ветрам
паўночным
як каток на распаленым даху
ці на слізкім восеньскім тыне
як луста духмяная
пад ботамі грубымі
на брукаванцы крывёю залітай
як струна 
што ледзьве не рвецца
ды гучыць амаль да канца
як цень на сцяне
што ў цёмных абдоймах
душыць мякка адвагу чужую
як прыкмета благая
якую ўсе абмінаюць
як скамечаны ліст
з напаўсцертымі словамі
як гваздзік надламаны
альбо птушаня на асфальце
хоць бачыцца ўсім
грознавокі арол
і расянка падступная хіжая
як паходня
што вось-вось дагарыць
але ўсё ж палаць абірае
той хто столькі даваў
а браць адвучыўся
хто развее самоту тваю
гефсіманскую?..