***

Янина Пинчук
Не трывае доўга песня на зямлі
І ўпарта да нябёсаў рвецца –
Толькі водгулле ў бярозавым гаі
Успамінам крохкім застаецца;
Бы расціснутыя раптам цішынёй,
Загасаюць у асенняй высі
Гукі, што луналі звонка над зямлёй,
Робяцца прывіднымі пакрысе;
Ды гучанне – не адзінае быццё,
Ноты запісаныя ў сэрцы –
Іх малюнак, вобраз і жыццё
З памяці ніколі не сатрэцца.