***

Янина Пинчук
Не бачу месяц караблёў я.
Туман халодны. Скалы. Мох.
Так, справу важную раблю тут -
Ды часам роспачна, дальбог.
Але мой лёс служыць дазорцам.
Без веры нельга тут ніяк.
Калі ратую – то нябачна,
Калі запальваю маяк.