белы верш

Янина Пинчук
сярэднявечны сум
слязьмі маю душу
аздобіў, бы пярлінамі;
нясу іх, як каштоўнасць,
а міласэрнасць вымушае
свой голаў нахіліць
над ранамі тваімі;
малітвай поўніцца
і сэрца, і пакой,
і водар міры праганяе
нават цень нечыстаты;
ты боль, як сонца, бачыш
кожны дзень свой,
як жыццю вітанне:
пакуль баліць – жывеш…
і радасна, і горка…
і нельга вызначыць,
якога колеру пакута,
а якога – радасць;
але і веру й спадзяюся,
што белай робіць мука
душу тваю і вобраз
перад Панам Богам;
перад маімі ты –
лілея найчысцейшая,
і да пялёсткаў дакрануцца
не заўсёды смею;
ты белы галубок,
якога прытуліць да сэрца
так хочацца, бяду адвесці,
затуліць ад буры…
не супярэчыць то жыццю,
ў якім карону носіш
і кіруеш адною шостаю Зямлі…
пад мантыяй не бачна
сэрца твайго ззяння,
таксама толькі зблізку
заўважна, што карона –
то вянок цярновы…