Метамарфоза

Янина Пинчук
Апавядаюць з даўніх пор
Пра цёмную метамарфозу:
Пры набліжэнні да вышынь
Расце і большае пагроза:
Хто нейкім чынам зойме трон –
Той перакінецца ў пачвару.
Ды гэта толькі следства... Дзе
Прычына гэтага кашмару?
Не званне каралеўскае – бяда.
У д’яблаў перакідваюцца самі
Наследнікі, што кратаюць карону
Запэцканымі, хіжымі рукамі.