Падарунак

Янина Пинчук
ці ведаеш, мілы,
які падарунак
узрадуе жонку
найлепш?
так, гэта натхнёны
наскрозь пранікнёны,
і ёй прысвячоны
твой верш;
але што ўзбуджае
і зоры запальвае,
што прымушае
любіць гэты свет?
цукеркаў святочных,
пялёсткаў ружовых
паўнюткая скрыня -
а ў ёй пісталет.