ЛиМаразмы 500 -

Михась Южык
Зборнік  крытычных артыкулаў пра беларускую літаратуру


Міхась Южык

ЛіМаразм-401

Птушыная мова

Даўно не зазіраў на старонкі выданняў альтэрнатыўнага саюза пісьменнікаў. Глянуў апошнія нумары “Літаратурнай Беларусі”: ідуць справаздачы па з’ездзе партыі (СБП). Даклад Барыса Пятровіча аб здзейсненым. Планы на далейшае “развіццё”. Ну і чым розніцца гэта саюз ад дзяржаўнага? Усе павадкі і замашкі тыя ж. І людзі тыя самыя, што перабеглі з таго саюза.
А мастацкіх тэкстаў як там няма, так і тут.
У нумарах традыцыйна многа паэзіі. Па завядзёнцы адсутнічае літаратурная аналітыка. Таму творы, трапіўшы ў друк, адразу закліканы кануць у Лету. Гэта кіраўніцтва СБП не трывожыць, бо ў яго ўсё на мазі, усе патрэбныя людзі ў лузах. Працэс ідзе.
Не знаёмая мне раней Ганна Хатэнка выступае з вершамі ў №126.
Возьмем уступны.


* * *
Між Айчыны і чужыны
б’ецца лёс напятай жылай.
А над лёсам — цёмны цень.
І святыя на куце.
Пахінуся да Айчыны —
ані звання, ані чыну.
А чужына, як спружына,
закруціла, закружыла —
аніяк не разбяру,
што прыгорнецца да рук:
ці спагада, ці праклён,
ці расада, ці быллё...
Над Айчынаю й чужынай
плача доля неспажынна:
што пасеяць, што пажаць?..
Скрозь душу — імжа, мяжа.

Гэта, безумоўна, не махровая графаманія. Складаць вершы аўтар навучаны. Аднак што хацела Хатэнка перадаць гэтым творам – незразумела. Блытаніна, каша. жывога пачуцця нуль. А менавіта жывыя пачуцці мусіць зазнаваць і востра перадаваць таленавіты паэт. Тут я толькі бачу сектацкае “Айчына–чужына”. Тэма не раскрытая.
“ці расада, ці быллё...” – спалучэнне няўдалае.
“неспажынна” – слова, выдуманае аўтаркай.

Яшчэ твор:

* * *
Штоноч,
штоноч мне расчыняе весніцы
Тваёй пяшчоты чуйнай даланя
ў прыснёны край,
дзе ўсё аднойчы здзейсніцца,
на скрыжаванні цемрыва і дня.
А, мабыць, недзе ў бездані замружанай
альбо на ўзлёце — аж сцінае дых —
ізноў, ізноўку зарыпіць прастуджана
люботны голас весніц маладых.
Да весніц гэтых даблукалі позна мы,
панагубляўшы пацерак-надзей.
Твая пяшчота птахава над крозамі
галубіць, супакойвае й вядзе.

Тут ужо асабліва праявілася сектанцкая мова – не для людзей, а для ўнутранага маргінальнага карыстання.
“люботны, панагубляўшы, птахава, крозамі, ізноўку” – усё гэта слоўныя паганкі, адсутныя ў чалавечай беларускай мове.
Цікава, аўтарка хоць аднойчы спрабавала вымавіць пусты гук “й”, які нястомна шпіляе? Таксама парушэнне граматыкі. Усё гэта выдаткі адыходу секты СБП ад рэальнасці. Будуюць сваю мову.
А між тым усяго гэтага лёгка пазбыцца, укажы крытык ці рэдактар хоць раз аблуднаму аўтару на яго хібы.
“на скрыжаванні цемрыва і дня” – метафара кепская. Мяжа цемры і дня можа быць. Скрыжаванне – толькі для асабліва адораных.
“Даланя” – адсутнае ў слоўніках нешта нейкае. Ну ладна, у паэтаў гэта “далонь”. А ці можа далонь расчыняць весніцы? Сумнеўна. Рука адчыняе, пальцы. Ніяк не далонь.
Усе недагляды і недапрацоўкі складаюцца ў непрыемны тэрмін “аматарства”.
А мова, на якой размаўляе з некім паэтка, называецца “птушыная”. Не чалавечая.
Пішыце, паэты, усё ж для людзей.


Міхась Южык

ЛіМаразм-402

Да Светлага дня

Памятаю, я чытаў раман англійскага пісьменніка Самерсэта Маэма “Месяц і грош” у даволі сталым узросце. Калі цяжка нечым здзівіць. Прыйшлося адразу зазначыць, што такога і падобнага я яшчэ не чытаў. Раман сярэдніх памераў адолеў даволі хутка і з захапленнем. Ён прымусіў мяне змяніць погляд на некаторыя нюансы жыцця, пра якое я саманадзейна думаў тады, што ведаю ўсё.
Увогуле Маэм адзін з маіх любімых замежных пісьменнікаў, яго кнігу “Тэатр” у мяккай вокладцы я зачытаў дашчэнту яшчэ з савецкіх часоў. Бо дужа ўразіў фільм паводле яго, зняты, здаецца, на Рыжскай кінастудыі.
Самерсэт Маэм ніколі не эксплуатуе зацёртыя сюжэты, а прыдумляе свае. І нават уласныя прыёмы стараецца не паўтараць. Гэта паказчык буйнога таленту.
Фабула рамана “Месяц і грош” такая: добранадзейны біржавы маклер, Чарльз Стрыкленд, шэрая асоба, добры сем’янін – раптам губляе галаву і таемна ліняе з Англіі ў Парыж, дзе мерыцца навучыцца маляванню і стаць значным мастаком. Для жонкі і ўсіх яго знаёмцаў такая выхадка – як удар абухам па мазгаўні. Жонка ў паніцы, хоць муж не пакінуў яе і дзяцей без сродкаў на існаванне. Чалавека як падмянілі: ён не даў клопату нават вытлумачыць прычыну дэмаршу.
Расповед вядзецца ад імя прыяцеля наваяўленага мастака, літаратара, які нібыта па кавалках, часта па чутках, урыўках чужых расповедаў, прасочвае лёс Стрыкленда да скону. Лічыцца, што правобразам галоўнага героя паслужыў мастак Поль Гаген.
У рамане шмат псіхалагізму, неадназначных, прыхаваных аўтарскіх ацэнак. Маэм стараецца быць незалежным назіральнікам. Аднак цягам усяго аповеду малюнак былога маклера не выклікае ніякай сімпатыі. Змрочная эгаістычная асоба, апантаная жаданнем самавыяўлення. Дзеля гэтага мастак ідзе на любыя нягоды і злыбеды, ажно да голаду і абношаных рызманоў.
Некалькі эпізодаў у першай частцы рамана ўражваюць. Напрыклад, жонка праз трэціх знаёмых расшукала збеглага мужа ў Парыжы, а ён размаўляе з ёю як робат, без жалю да дзяцей, адчужана і сурова. Як не згадаць тут Кая са “Снежнай каралевы”? Такое, прызнаем, бывае не толькі ў казках, а і ў жыцці. Блізкі чалавек амаль беспрычынна робіцца чужародным. Ім авалодвае сіла, зразумела якога кшталту. У сэрцы – асколак лёду. Таму і ад Стрыкленда ў плане творчасці нічога добрага не чакаеш. Жадаеш толькі дачытаць да канца, дазнаўшыся, чым закончыць гэты дзівак.
Або яшчэ мазок ад Маэма. У Парыжы наваяўленага генія прытуліў у сябе іншы мастак, добрая душа, але даволі бяздарны. Дык Стрыкленд у знак удзячнасці хутка пачаў высмейваць творчасць гаспадара і ўрэшце спаць з яго жонкаю. То бок брыдкі дакучлівы таракан. Аднак усе ў захапленні – ён малюе так, як да яго ніхто не рабіў!
Праз паскудны няўдзячны характар Стрыкленд нідзе не прыжываецца і пачынае галодныя вандроўкі па свеце. Нехта бачыў яго там. Нехта тут. А выразнай, акрэсленай творчасці – няма. “Геній” усё не задаволены зробленым.
Праз доўгія гады ён атабарваецца на Таіці. Жыве з маладой тубыліцай, мулаткаю, і нарэшце здабывае спакой. Нібыта піша карціны, але каму іх пакажаш сярод дзікуноў?
Гэтае райскае жыццё азмрочваецца хваробаю – “геній” захворвае на праказу. Тут ужо Маэм абсалютна бязлітасны да яго і становіцца ясна, што аўтар не ў змозе утрымацца ад негатыўнага стаўлення, як ні стараецца. Мала таго, ён асляпляе пракажонага мастака. І як ліхая насмешка: той, стаўшы невідушчым, нарэшце спраўджвае шэдэўр жыцця: распісвае сцены халупы неймаверным, ашаламляльным чынам. Рэдкія белыя людзі, хто бачыў, нямелі.
Усё на фоне невыносных пакутаў, якіх апантаны мастак як быццам не заўважае і ў якіх абарыгенка не пакідае яго. Смерць.
Апафеоз: самая страшны мазок Маэма – халупа з “бясцэннымі” малюнкамі згарэла ў лесе.
І без таго тамлівы раман, у якім мала дыялогаў, а ўсё сентэнцыі апавядальніка і жыццяпіс “генія”, заканчваецца так, што табе ўжо зусім наплявалі ў душу.
Тым не менш менавіта такі канец лагічны, хоць і гіпербалізаваны. І менавіта дзякуючы яму Маэм даводзіць, што далёка не любая творчасць ад Бога. Гісторыя як бы сцірае здзяйсненні такіх мастакоў, бо патугі іх былі шкодныя, бесталковыя і бясслаўныя.
Мараль і доўг вышэйшыя за малюнкі, за выяўленне сябе. Аднак ясна, што Стрыкленд чалавек хворы душэўна, яму стала нудна і бессэнсоўна ва ўтульным асяроддзя біржавых маклераў, у пошласці сямейнага ачага. А “пошласць” вынікала з адсутнасці сапраўднай любові. Замест яе ў сэрца закралася пагарда, вырасла да гардыні – і пагубіла душу. Дэман, які авалодаў Стрыклендам, паспяхова завяршыў справу. Аднак Бог сцёр з твару зямлі апошні “шэдэўр” – распісаныя сляпым мастаком сцены халупы. Невідушчасць пры канцы жыцця паказваецца Маэмам сімвалічна – Стрыкленд з моманту, калі здрадзіў сям’і, стаў сляпы да Боскага свету. А выяўленне яго ўнутранае ёсць чарната духаў «злобы поднебесной». І гэты “ўнутраны свет” мастака, які ён так імкнуўся выявіць, амаль не звязаны з рэальным жыццём. Таму так агаломшана і выходзілі з халупы рэдкія сведкі апошніх малюнкаў.

Творчасць можа як гарманізаваць, ашчасліўліваць, гэтак і забіваць.
А назва рамана? “Грош” – як быццам жыццё абывацеля. “Месяц”… аднак, гэта не велічная недасяжная зорка, а заўсёдны сімвал нечага злавеснага, апантанага, самнамбулічнага, што адымае волю. Такая шыфроўка аўтара.

А вось як пранікліва бачылі раман “Месяц і грош” савецкія крытыкі (Вікіпедыя):

Позднее, в более либеральной атмосфере 1960-х гг., литературовед Майя Тугушева отмечала: «Через весь роман проходит противопоставление жизни, целиком отданной искусству, и сытого, пошлого, ханжеского благополучия мещанства»[3].

Са Святам усіх.
Хрыстос уваскрос!



Міхась Южык

ЛіМаразм-403

Мы наш, мы новы свет збудуем

Калі глядзіш відэаролік параду з Паўночнай Карэі, робіцца вусцішна. Падаецца, што ты або ў вар’ятні, або назіраеш рух завадных лялек. Худыя, сухарлявыя, безаблічныя салдацікі і генералы выконваюць страшна ненатуральныя рухі,  а мардаты, укормлены лідэр нацыі шчасліва ўсміхаецца на трыбуне.
Між тым мы зусім нядаўна такімі ж былі. Гэтая вайсковая муштра, калі з чалавека здзекуюцца на ўсе лады, а ён выконвае ўсе прыхамаці начальства толькі за тое, што яго не паб’юць і сяк-так трохі пакормяць.
Патрэбны апарат насілля, а ў лухтовую ідэю ты можаш не верыць – выконваць будзеш усё адно.
Памятаю, як у 1987 годзе нас, студэнтаў Мінскага Радыётэхнічнага інстытута, першакурснікаў, “трэніравалі” з сакавіка па май – пасля заняткаў заводзілі ў нейкі ангар і змушалі паўтараць бязглуздыя, дэбільныя фігуры для будучай дэманстрацыі. Разы тры на тыдзень. А яшчэ раз на тыдзень – валаклі нас непасрэдна на плошчу перад Домам Ураду, і суровыя цёткі і дзядзькі дрэсіравалі бедных студэнтаў з поўным, безагаворачным правам.
А гэтыя бясконцыя, тамлівыя камсамольскія сходкі… Заўсёды – пасля заняткаў. Задушлівая актавая зала набітая дарэшты. Цячэ пот пад адзеннем. Тупыя прамовы ні аб чым… Апарат насілля глуміўся, ладзіў чарговую трэніроўку.
Або азадачвалі нашу групу (пасля заняткаў, галодных) – браць у капцёра шуфлі, венікі і ехаць праз паўгорада прыбіраць падшэфную тэрыторыю ад веснавога бруду… І паспрабаваў бы хто абурыцца голасна. Можна было толькі ціха змыцца ў дарозе. Аднак усе не змыюцца. Дый хітруноў лавілі і шкуматалі па дэканатах і камсамольскіх бюро. Бяспраўнае, застрашанае, шалудзівае быдла.
Усё скончылася рэзка ў пераломны 1989 год, калі наш прызыў вярнуўся з Савецкага Войска. Пра камсамольскія сходкі, венікі і фігуры на Плошчы Ўраду ніхто нават не ўспамінаў. І абыходзіліся! І планета круцілася як раней. Кажуць, паступова потым вярнулі муштру ў школы і ВНУ…
Карэйцы, і наогул людзі жоўтай расы, найбольш прыдатныя якраз да замбіравання, да праграмавання мазгоў любою лухтой. Бо ў іх генетычна – начальнік ёсць бог, галоўнае яму дагадзіць, а ў таго начальніка свой бог, якому трэба боты лізаць. Для іх гэта не прыніжэнне, а шчасце. У крыві. Так, роевым парадкам, іх рыхтавалі тысячагоддзямі. Ідэя пчалінага рою – не болей. Нізасць для чалавека. А ў паўночных карэйскіх салдацікаў завадных – вочы натхнёна гараць. Ад цябе ўсё – табе толькі каб з голаду не падохнуць. Памрэш – закапаюць. Не бяды. Галоўнае, мардатаму гуру на трыбуне каб прыемна было. А яму хораша – і ўсім тады добра. Калектыўная свядомасць. Ці бывае ў іх інтымная, асабістая, духоўная прастора? Унутранае жыццё? Задумваешся.
Мы такімі ж былі. Не ў 1987 годзе, канешне, на парозе распаду, калі ніхто не верыў у каравыя лозунгі. А ў 30-х і аж да 60-х – былі. Такія ж захопленыя твары на парадах і дэманстрацыях перад Крамлёўскай трыбунай. Бо СССР – азіяцкая напалову краіна. Камуністы добра ўхапілі мангалоідны пакорлівы дух.
Усцешаныя, прасветленыя, бадзёрыя твары… Муляжы, транспаранты, лозунгі. Дайце чалавеку ідэю – ён горы зраўняе, а моры выкапае. І што есці і піць трэба – забудзе.
А дурні з ЗША думаюць, што ашчаслівяць іх дэмакратыяй.

Міхась Южык

ЛіМаразм-404

Як не жыў чалавек

Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў, не зважаючы на ўсе чыноўныя намаганні ды рычагі, каторы раз быў адпрэчаны ад святочнага торта – Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры. Кажуць, тое быў шосты заход.
Пэўныя літаратурныя колы, не тоячыся, парадаваліся гэтаму факту.
А Міхаіл Паўлавіч пакрыўдзіўся і пачаў з гора мацаваць на сайце СПБ сваю значнасць:

Итак, Михаил Павлович Поздняков:
Михаил Павлович Поздняков родился в 1951 году в д. Забродье Быховского района Могилёвской области. Окончил филологический факультет Белорусского государственного университета. Работал школьным учителем, научным сотрудником, главным редактором издательства «Юнацтва», журналов «Вожык» и «Нёман», заместителем директора холдинга «Литература и Искусство». Член правления и Президиума Союза писателей Союзного государства и Союза писателей Беларуси, председатель Минского городского отделения Союза писателей Беларуси.
Свыше 2500 его произведений опубликовано в более чем 100 периодических изданиях и более чем в 200 сборниках.
Произведения М. Позднякова включены в программы для дошкольного и школьного образования и переведены на 14 языков. Член редколлегий 10 литературно-художественных изданий и книжных серий. Лауреат девяти литературных премий. Имеет ряд государственных наград, среди которых — медаль Франциска Скорины...
 Произведения для детей Михаила Павловича Позднякова включены в школьные учебники и пособия для внеклассного чтения.
http://oo-spb.by/index.php?id=297

Уражвае! Параўнаем гэта цяпер з гіпатэтычным жыццяпісам сціплага пісьменніка Льва Талстога:

Леў Талстой, нарадзіўся ў 28 жніўня 1928 года ў Яснай Паляне Тульскай вобласці. Граф. Удзельнік Крымскай кампаніі. Выдаў шэраг мастацкіх твораў, многія сваім коштам. Урадавых узнагарод і літаратурных прэмій не мае. У пісьменніцкія саюзы не ўваходзіў. Жанаты чалавек і мнагадзетны бацька. За крамольную літаратурную дзейнасць другой паловы жыцця быў зняволены Царом усяе Русі ў Яснай Паляне. Дзе займаўся самаразвіццём і самвыдатам твораў для дзяцей.


Або падобнае клішэ на Дастаеўскага:

Фёдар Дастаеўскі, нарадзіўся 30 кастрычніка 1921 года ў горадзе Маскве. Закончыў Галоўнае Інжынернае вучылішча. За ўдзел у крамольным палітычным гуртку быў адпраўлены царом на эшафот, з якога быў памілаваны і выпраўлены на 10-гадовую катаргу ў Сібір. Пасля вяртання наладзіў з родным братам літаратурны часопіс, дзе быў рэдактарам. Часопіс разваліўся. Азартны ігрок на рулетцы. Жанаты двума шлюбамі, ад другой жонкі меў чатырох дзяцей, адзін памёр немаўлём. Напісаў шэраг мастацкіх твораў, якія не атрымалі ўрадавых узнагарод. Пасля яго смерці (ва ўзросце 58 гадоў) жонка займалася выданнем і прапагандай яго твораў.

Пагодзімся, што па добранадзейнасці гэтыя двое значна саступаюць велічы Міхася Пазнякова! Нягеглыя людцы.

А цяпер перастанем ламаць камедыю і скажам старшыні МГА СПБ наступнае. Мераць літаратуру пасадамі і званнямі, а таксама колькасцю выдадзеных фаліянтаў, якая мацуецца якраз на пасадах і званнях, – навучыліся і прызвычаіліся толькі ў СССР. Больш падобнага цуда-юду гісторыя чалавецтва не ведала. І асноўная заслуга Міхася Паўлавіча роўна ў тым, што ён з памагатымі вярнуў Беларусь трэцяга тысячагоддзя да “ўзроўню” афіцыёзнай літаратуры савецкіх часоў.
Гэта зразумелі нават у міністэрствах і, відаць па ўсім, далі дырэктыву не няславіцца і не прысуджаць за літаратурнае цемрашальства і шкодніцтва пачэснай Дзяржаўнай Прэміі.
Годзе падмяняць формаю сутнасць і вымольваць за бездапаможную графаманію народныя грошы. Ёсць зарплата, на яе і працуйце. А прэмія пойдзе людзям іншым, таленавітым.
Хацелася б верыць, што так надалей будзе. Аднак жа і падзякуем Міхасю Паўлавічу, што ён даў нам сузіраць увачавідкі жудасную мадэль беларускай літаратуры савецкіх часоў. Вось роўна так класікі і “народныя” на пасадах душылі іншых, убівалі ў зямлю маладыя таленты, замоўчвалі, губілі літаратуру. Пакрасаваліся з ордэнамі – зарылі іх уладальнікаў. Мір праху. А чытаць іх цяпер – немагчыма нармальнаму чалавеку. І ўсё пачынаем з нуля, базіруючыся хіба на адарванай ад рэчаіснасці рамантыцы Караткевіча і недаспелай лірыцы Багдановіча. Ну і Купалу з Коласам зрэдку гартаем, як заснавальнікаў.
У нас любяць узводзіць крытыку літаратурных твораў чыноўнікаў у ранг абразаў саміх чыноўнікаў, а паколькі гэта дзяржаўныя людзі – то і да антыдзяржаўнай дзейнасці аж прышываюць!
Не, хлопцы, мы аддзелім мух ад катлет, як любіць казаць Прэзідэнт Пуцін, і глянем у корань.
Ці ёсць карысць ад існага СПБ, дзяржаўнага, як яго называюць? Несумненная. Зрынуўшы ранейшы закасцянелы саюз, то бок аброслую сувязямі наменклатуру рэдактараў і чыноўнікаў, гэтая суполка прабіла на некалькі гадоў прарэх, куды памкнуўся жывы паток энергіі.
Я наогул павінен дзякаваць Чаргінцу, бо менавіта пры яго праўленні надрукаваў усё, што хацеў, і адбыўся гістарычна як літаратар. То бок пакуль хлопцы разбіраліся з крэсламі – пісьменнікам можна было дзейнічаць, друкавацца. Але як толькі наменклатура набухла – рух крынічнай вады спыніўся, часопісы ператварыліся ў багну і твань. Заканамерны гістарычны працэс. Але жывая вада была – менавіта пры Чаргінцу, па факце, хацеў ён таго ці не. Цяпер неабходныя змены. Новыя кардынальныя пературбацыі, якія рана ці позна наладзяцца самі сабой. Бо планета круціцца, а Космас жыве толькі ў развіцці.
Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў павінен быў сто разоў падумаць, перш чым у годзе прыкладна 2010-м па-хамску выперці маю аповесць (насамрэч гэта па ўсіх прыкметах раман) з “Нёмана”, які ён тады ўзначальваў. Ці хаця б выдумаць хітрэйшую прычыну, ці скарыстаць ратавальны прынцып “гумы”, ці яшчэ як. Але толькі не казаць чалавеку, тры раманы якога надрукаваў “Полымя”, што ў іх, у “Нёмане”, публікуюць больш “сур’ёзнае”, “філасофскае”.
Нармальны адэкватны рэдактар заўсёды разумее, якія творы ці творцаў можна пасунуць у бок парашы, а за якія яму потым можа прыляцець ад прыроды-матухны, прычым знянацку і вельмі балюча.
Я намёртва запамінаю ўсё добрае і благое, што мне зрабілі. Гэта проста асаблівасць уражлівай натуры паэта – памятаць хоць праз 40 гадоў лёсавызначальныя кропкі, быццам яны адбыліся вось толькі што. Таму вельмі ўдзячны і Галубовічу, і Федарэнку, і Мятліцкаму, і Ўладзіміру Марозу, і Віктару Гардзею, і Анатолю Казлову, якія нечым нават ахвяравалі сваім асабістым, лабіруючы мае творы. І нават Алесь Наварыч, калі не мог паспрыяць рэальна, то так і казаў – ну, брат, прывалаклі толькі што раман ардэнаносца на 4 нумары, так што чакай. Аднак да такой мярзоты і гнюсі, як ад Пазнякова, за ўсё кар’еру я спрычыніўся толькі ад алкаголіка і палымянскага вышыбалы Варановіча (нябожчыка, цалкам забытага літаратара). То бок Міхаіл Паўлавіч як бы з ім мераецца велічынёй градуснікаў.
Думаць, спадар Пазнякоў, трэба, распазнаваць. Здымаць акуляры, калі яны замінаюць. Адрывацца ад вечарын і “круглых сталоў”.  Ды прыкідваць наступствы. Хоць што паробіш – не кантаўскага розуму чалавек…
За тое, што творы Пазнякова сталі пасмешышчам на ўсю літаратурную Беларусь пасля маёй аналітыцы ў “ЛіМаразме”, – няхай старшыня сам сабе дзякуе. І за тое, што з Дзяржпрэміяй праляцеў, – таксама. Бо агіт-лісткі, у якія ператварыліся тыднёвікі што ад СПБ, што ад СБП, ніхто даўно не чытае, яны застылыя лужыны. А вось да жывой бягучай крытыкі ў Сеціве – кожны нармальны чалавек цягнецца. Бо балотную ваду піць брыдка і небяспечна, а жывую праточную – чаму не папіць? Смага ж мучыць.
На ўсім працягу рубрыкі, калі хто заўважыў, у мяне амаль няма крытыкі Чаргінца. Гэта праз тое, што ён асабіста мне нічога дрэннага не зрабіў, а пры яго праўленні, паўтаруся, я адбыўся якраз. Па-другое, не люблю пляжыць таленавітых людзей, а Мікалай Чаргінец акурат у сваім дэтэктыўным жанры таленавіты аўтар. І прынёс мне некалі ў дзяцінстве, у 80-я гады, многа станоўчых эмоцый высакароднымі аповедамі пра міліцыю.
Чарнінец, у адрозненне ад Пазнякова, прабіваўся ў літаратуру пяром (а не пасадамі), ім жа зрабіў і імя. А ўсе дзяржаўныя яго накірункі дзейнасці – ішлі паралельна. Потым чалавека, верагодна, папрасілі ўзначаліць новыя, свежыя сілы, якія намерыліся зрынуць старыя закасцянелыя. То бок наладзіць новы саюз літаратараў. У беларускамоўных выданнях Чаргінец шкурнага інтарэсу не меў, таму развальваў і душыў таленавітае не ён, а тыя, хто прэцца ў нац.класікі.
Толькі напрыканцы жыцця Чаргінец стаў карыстаць літаратарскую ўладу пад свае творы – увекавечваць іх у “Полымі” перакладамі на беларускую. Гэта лагічна для разумнага чалавека, бо рускамоўныя дэтэктывы ў нас канчаюць сваё існаванне са смерцю аўтара. Не перавыдаюцца і не даследуюцца. Публікацыя ж у “Полымі” дае шанц на працяг жыцця чалавека ў творах. Дарэчы, Чаргінцу ўжо не трэба нікога цясніць і адбіраць славу: самі наменклатуршчыкі, паплечнікі Пазнякова, раманы пісаць не ўмеюць, толькі паперу пэцкаюць, а таленавітыя аўтары даўно туды нічога не носяць (адвучылі тамашнія вышыбалы).
Міхасю Паўлавічу Пазнякову варта б павысіць зарплату ўдвая – толькі з умовай пакінуць амбіцыі стаць Коласам і Купалам, як ён вычварна, мабыць, марыць ды летуценіць.
Міхаіл Паўлавіч састарэў, піша мовай 60-х гадоў мінулага стагоддзя, мысліць таксама тагачаснымі катэгорыямі. Павеваў новага веку не адчувае. Таму – двайная зарплата яму за арганізацыю вечарын, брыфінгаў, круглых сталоў, ваяжаў у аддаленыя правінцыі з беларускім словам, і гэтак далей. Пры адной толькі ўмове – НІКОЛІ НІЧОГА БОЛЬШ НЕ ПІШЫ! Ці хаця б не выдавай за дзяржаўны кошт. У адваротным выпадку, пры найменшым парушэнні дамовы, – пазбаўленне зарплаты наогул і адпраўка на заслужаны адпачынак.
Тады Міхаіл Паўлавіч адчуе ўвесь смак, усё наталенне тым, як знікае тваё прозвішча з холдынгаўскіх выданняў: няўмольна, сурова, застрашліва, ходам справядлівай Гісторыі. І праз некалькі месяцаў – следу ад цябе не застаецца ніякага. Як не жыў чалавек.


Міхась Южык

ЛіМаразм-405

Дыягназ ранейшы

Мікола Чарняўскі ў №14 “ЛіМа” 2017 года доўга і скрупулёзна прадстаўляе нам выхадца з Беларусі Валерыя Калінічэнку, які жыве ў Расеі. Гэта, трэба разумець, намёк на тое, каб мы асабліва ашчадна і паважліва ставіліся да тэкстаў замежнага госця.
Аднак тое шлях тупіковы, бо далей пойдзе прадстаўленне накшталт: палачанін Навум Гальпяровіч, пачэсны грамадзянін горада (за крытыку па пысе), або будучы лаўрэат, шасціразовы шукальнік Дзяржаўнай Прэміі Міхась Пазнякоў (за крытыку ў турму).
Таму мы скарыстаем стары метад: мераць творцаў пушкінскай меркай. Гэта куды больш надзейна.
Уступны твор з падборкі Калінічэнкі:

Крыніца

Прытомлены спёкай паўдзённай,
Суцішыўся ў мораку дзень.
У хвалях крыніцы сцюдзёнай
Згасае апошні прамень.

Струменіць раўчук і спявае,
Бруіцца паток з глыбіні,
Бы сутнасць зямлі ў ім жывая,
Надзей і трывог карані.

Здарожыўся: стома і смага.
Прыгнулі легенды-шляхі.
Ваду п’ю з далоняў я прагна,
Прашу дараваць за грахі.

Пітво — ад заганаў збавенне.
У дні перамог і пакут
Я чэрпаю годнасць, натхненне
З крыніц тваіх, бацькаўскі кут.

Душу з кожнай кропляй гаючай
Узносяць спагада палёў,
Быліны дубоў па-над кручай,
Вясновы мажор салаўёў.

Світанне ў тумане клубіцца,
Настой баравы — да аблок.
Віруе між дрэў тут крыніца —
Сардэчных сустрэч астравок.

Я ўжо разглядаў вершы аўтара ў “Полымі”, дзе за несумненнай здольнасцю адчуваць і перадаваць пачуцці ў высакародных вобразах, – за ўсім гэтым праглядалася звычайнае аматарства. Калі не сказаць горш – нядбаласць. Аўтар ледзь паспяваў за музаю, страчваў кантроль над словам, і несла яго ў бязглуздыя нетры.
Відавочная тады мнагаслоўнасць захавалася, ясная рэч, і ў гэтай падборцы. Да таго ж вобразы нам знаёмыя, класічныя, шмат чытаў аўтар Бураўкіна, мусіць, Коласа, іншых, рангам ніжэйшых. Нічога свайго. Гэта не зусім эпігонства, але з’ява блізкая да яго. Карыстанне чужымі набыткамі.
Велічная карціна першай страфы спыняецца на “хвалях” крыніцы. Неяк зацінаешся раптам. Ну не мора, не возера, не ўрэшце Дняпро – каб хвалі адразу.
У другім куплеце крыніца ператвараецца ў “раўчук”, ручай. Аднак ручай гэты – “Бруіцца паток з глыбіні”. Хаос. Усё пераблытаў Калінічэнка. Бо захапіўся прыгожым народным словам, якое на чужыне, відаць, зачароўвае.
Для цымусу Калінічэнка шпіляе нейкія “легенды-шляхі”, што яго прытамілі, здарожылі. Доўга думаў крытык, як звязаць гэтыя два словы – легенды і шляхі, знянацку падвоеныя аўтарам. Не дацяміў анічога.
Далей у аўтара абудзілася пакаянне, якому ну зусім не месца каля раўчука: “Прашу дараваць за грахі”. Бо гэтае “пітво” – “ад заганаў збавенне”. Не Збавіцель, Гасподзь наш Хрыстос, а – “пітво”, амаль сінонім рускага «пойло». Гэта вынік гадавання ў краіне Сярпа і Молата. Да ручая ідуць ужо памаліцца.
Затым успыхвае невялікая ўстаўная ода бацькоўскаму куту (штамп), які Калінічэнка для зручнасці заве “бацькаўскім”, то бок «отцовым», не «материнским».
І следам пачалося зусім трызненне: з кожнай кропляй вады, якую ўбірае ў сябе паэт, яго ўзносяць… палі, дубы, мажор салаўёў. Дзе логіка? Не прышый кабыле хвост.
На гэтым фоне “аблок” замест “аблокаў” ці “воблакаў” – не так уражваюць аналітыка.
На заканчэнне новы фортэль ад ураджэнца Беларусі, а цяпер расіяніна: крыніца яшчэ і “віруе”! І гэта – “сардэчных сустрэч астравок”… З кім тут сустракаюцца, хто – думай-гадай.
Дыягназ ранейшы – аматарства.

Я неяк кідаў заклік далучацца да мяне і дапамагаць з аналітыкай прозы. У адказ – маўчанне. Жуюць піражок па закутках. Баяцца, што дзядзька Шніп за крытыку пакарае, «отшлепает». Не кажучы пра цяжкога на руку і хуткага на расправу старшыню МГА СПБ.
Таму гэтым разам проза Міколы Адама (апавяданне нумара) – без крытыкі, а значыць, у Лету. Як і ўся проза “ЛіМа”. Хоць нехта думае – у Гісторыю.
 

Міхась Южык

ЛіМаразм-406

На сонечную паляну

Вершы Васіля Бірука, што змешчаны ў тыднёвіку “ЛіМ” №14 (2017), нашмат больш ахайныя, чым творы разгледжанага ўчора Валерыя Калінічэнкі. Тут няма пустаслоўя і мнагаслоўя, а таксама ўласцівай бальшыні беларускіх паэтаў балбатлівасці, слоўнага энурэзу. За кожнае слова паэт гатовы адказваць. Спрабуе вымавіць многае малым. Не паўтараць запэцканыя метафары. То бок – Бірук творыць.
І разам з тым – ён нічога новага ў паэзіі, нават беларускай, нам не выказаў.
Адзін верш:

У дзедавай хаце

Шчымліваю тонкаю нотай
У хаце звініць цішыня,
Сціскае за грудзі сумота
Асенняга мокрага дня.

Старэнькі насценны гадзіннік,
Спрабуючы час запыніць,
Сячэ і сячэ на хвіліны
Вякоў непарыўную ніць.

А з рамаў, нібыта з-за кратаў,
Над шэраю плямай акна
З пацёртых зрыжэлых картак
Тужліва глядзіць даўніна.

Удалая другая страфа цалкам мной вылучана падкрэсліваннем. І наогул, карцінку Бірук малюе выразную.
Аднак бяда, што такіх карцінак, у выкананні самотных і сумотных паэтаў Беларусі, мы ўжо столькі нагледзеліся, што яны па-першае, не ўражваюць, а па-другое, не ўздымаюць настрой.
Бо малюнак Бірука дэпрэсіўны. Няма там жыцця, адны здані. Усё памерла. Усё енкі ды стогны. І тут ужо формай, якая ў аўтара досыць прыстойная, не ўратуешся. Праз такі твор ні сваёй душы не дасі палёгкі, ні чытачу, які ў нас сам па сабе чалавек невясёлы. Бо жывём не ў Бразіліі сонечнай, а ў клімаце, дзе 9 месяцаў зіма, а 3 месяцы не то плаксівая восень, не то запозненая вясна.
Таму вершы такія нікому не патрэбныя. Яны без жыццёвай энергіі.

“Шчымліваю тонкаю нотай” – прынамсі адно слова з вылучаных залішняе.
“Сціскае за грудзі” – сумнеўна. Бо сціскаць грудзі – ведаю, а сціскаць “за” грудзі ёсць прыдумкаю аўтара. Коснаязыка.
Слова “нібыта” ў дадзеным выпадку не да месца.
Верш па форме на 7 па 10-бальнай сістэме. А па сутнасці – на двойку, бо смяротнай тугі нам у жыцці без паэзіі Бірука досыць.

Яшчэ:

***
Што адышло — душу не параніць,
Хоць і пакінула ў сэрцы сляды.
Зноў у былое скіроўвае памяць —
Непаслухмяны мой павадыр.

Дзверы ў дзяцінства адчыняцца ціха…
Вось я на родным ускрайку сяла…
Там, дзе зліваліся Моства і Сцвіга,
Хата бацькоўская колісь была…

Горбіцца хатнішча, нібы магіла.
Леташні ліст на былінцы дрыжыць.
Ветлы панурыя кучкай пахілай
Збоч вінавата стаяць, як крыжы.

Як мы пляскаліся ў рэчцы вясёлай!
Ззяў пад вадою пясок залаты!
Ўсё адышло і не вернецца болей…
Вее самотай ад цёмнай вады.


“Што адышло — душу не параніць” – рыторыка, прычым фальшывая. Параніць, і яшчэ як!
“Горбіцца хатнішча, нібы магіла”, – слова “хатнішча” даволі прыгожае, сэнс яго празрысты, аднак у слоўнікі яно не паступала. “Нібы” з ціскам на другім складзе тут недарэчы, трэба было ставіць сінонім “быццам”. А то збой па рытме атрымліваецца.
“Ветлы” – здаецца, русізм. Палез у тлумачальны слоўнік – адсутнічае яно, гэта сінонім вярбы. Да таго ж вербы, якія стаяць “як крыжы”, – няпраўда, пачынаеш задумвацца, уяўляць, спрачацца з паэтам. Гэта для верша дрэнна.
Метафару пра пясок, які ззяў золатам, я палічыў удалай і падкрэсліў.
“Ўсё адышло і не вернецца болей…” – зноў банальная рыторыка. А слова “Ўсё” – халтура, недапрацоўка. Бо з пустога гуку “Ў” радкі вершаў нармальныя творцы не пачынаюць, яны спачатку паспрабуюць вымавіць такую канструкцыю. А вымавіць яе, не паламаўшы язык, няможна.
Усе астатнія заўвагі і вартасці – што ў вершы папярэднім. Удушлівая туга, хочацца адкласці верш і выйсці на сонца. А значыць, нічога духоўнага і гэты твор не нясе. Паэтычнай прыгажосцю аўтар нас ратаваць не збіраўся, а вырашаў нейкія ўнутраныя праблемы, памылкова думаючы, што выплюхнуты на паперу негатыў неадменна сыходзіць з душы.

Я вельмі часта прыводжу наступны прыклад паэзіі на фоне не-паэзіі, калі да мяне падступаюцца з кулакамі, што, маўляў, і яны добра рыфмуюць, і яны арыгінальныя, нават наватары, мадэрністы…
Гэта верш Пушкіна:

НЯНЕ

Подруга дней моих суровых,
Голубка дряхлая моя!
Одна в глуши лесов сосновых
Давно, давно ты ждешь меня.
Ты под окном своей светлицы
Горюешь, будто на часах,
И медлят поминутно спицы
В твоих наморщенных руках.
Глядишь в забытые вороты
На черный отдаленный путь;
Тоска, предчувствия, заботы
Теснят твою всечасно грудь.
То чудится тебе. . . . . . .


Калі маці ўпершыню мне яго прачытала, я быў яшчэ, здаецца, дашкольнікам і нічога пра законы паэзіі, натуральна, не ведаў. Пра ўсялякія мадэрны і постмадэрны. Але мяне ад слоў Пушкіна перасмыкнула, і свет перакуліўся. І я зразумеў несвядома, што менавіта пад такім ракурсам можна і трэба глядзець на сусвет.
Незавершаны кароткі твор. А колькі многа ў ім сказана для людзей… Гэта і ёсць чараўніцтва. І ясна, дарэчы, чаму геній твор не закончыў: ён усё сказаў у першых васьмі радках. А калі паспрабаваў доўжыць – адчуў, што паэтычная сіла слабее. І пакінуў у рукапісе. Гэта і патрабавальнасць да сябе і глыбіннае, не падуладнае рацыянальнаму чуццё.

Ёсць у беларускай класічнай паэзіі такія вершы?
Гэта, бадай, толькі славуты твор Багдановіча пра слуцкіх ткачых:

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба з-за акна, –
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна;
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька.

Тут той жа эфект, калі паэзія імгненна авалодвае чуйнымі душамі. І застаецца толькі шкадаваць, што верш быў напісаны на не ўнармаванай яшчэ беларускай мове, што цяпер выглядае досыць кульгава. Асабліва русізмы “цвяток”, ці “зіяе”, ці “ліючайся”. Усё гэта непазбежна рэжа слых.
А вось вам і розніца: Пушкін сам устанавіў шмат у чым нормы рускай мовы, якія непахісныя збольшага і па сёння. Той жа мовай гавораць праз 200 гадоў. За Багдановіча мову ўнармоўвалі іншыя. Аднак і ён жа не ведаў цвёрда народнай гаворкі, інакш бы пазбег відавочных русізмаў.
Тым не менш усё гэта даруеш за жывыя пачуцці, вытанчана і даходліва перададзеныя мільёнам людзей. Эфект “мурашак па скуры” тут блізкі да пушкінскага.

Ну і рытарычна пытацца, ці выклікаюць мурашкі разгледжаныя вершы Васіля Бірука? Калі гэта “мурашкі”, то магільныя нейкія, смяротны холад труны (“Горбіцца хатнішча, нібы магіла…”) Брр! І бягом ад такім вершаў на сонечную паляну.
Але ж я дапускаю, што ў лепшым душэўным стане аўтар можа скарыстоўваць умельства формы дзеля святла, насуперак магіле, якую ён упарта, аднастайна падносіць у абодвух тварэннях. Наступ маркоты, якому падуладны ці не кожны паэт, варта адужваць вераю і сілаю духу. Не дзеля сябе, на якога часта ўжо рукою махнулі, дык хоць чытачоў шкадаваць.


Міхась Южык

ЛіМаразм-407

Дагэтуль не звольнены

Галіна Мароз, чые вершы змешчаны ў тым жа 14-м нумары “ЛіМа” (2017), мае вельмі аддаленае ўяўленне як пра беларускую мову, гэтак і пра паэзію. Можа, таму яе груба адцяснілі паэты мужчынскага полу (Калінічэнка, Бірук) на самы закутак старонкі.
Тут паняволі думаеш, ці ёсць у тыднёвіку рэдактар паэзіі? Ці чытаў хоць калі паэзію сам галоўны рэдактар? Або хто націснуў на іх, ці якая дабрачыннасць пацягнула друкаваць вершы Галіны Мароз?
Мяркуйце самі:

Прывітанне

Вітаю! — якое чароўнае слова,
Празрыстае, быццам бы кропля расы,
Добрых намераў жывая аснова,
Ясны адбітак душэўнай красы.
А як аздоблена лёгкай усмешкай,
Вартасць яго вырастае ўдвая,
І ні пры чым тут жыццёвая спешка,
Праца, вучоба, турботы, сям’я.
А як сустрэнеш з агеньчыкам вочы,
Добры настрой завітае нараз,
І цеплыню свайго сэрца захочаш
Хутка даслаць з прывітаннем ў адказ.
Досыць прыемны такі падарунак
Ні аднаго не каштуе рубля,
Ад летуценнасці лепшы ратунак —
Цешыць і зблізку, і нават здаля.

Гэта ўзровень школьнай насценнай газеты, прычым у аддаленай вёсцы і да таго ж пачатковых класаў. А ў нас пруцца ў дарослы нацыянальны тыднёвік…
Вось вам плён працы старшыні МГА СПБ Пазнякова, бо хто, як не ён, мусіць працаваць з масамі ды адсочваць махровую графаманію? Ды спаганяць за гэта з рэдактараў. Зрэшты, старшыні нашаму не да таго, ён заняты ўласнымі публікацыямі за грошы і няўтомнымі паходамі па заваблівую Дзяржаўную Прэмію. Дрэнна, спадар Пазнякоў. Буду асабліва пільна курыраваць Вашу працу.

Слова, якое “празрыстае”… Ну нешта не тое. Не веру, дый годзе. Няўдалая метафара. Акрамя таго, параўнанне празрыстасці з кропляй расы настолькі заезджанае, што падступае млосць і хочацца закласці два пальцы ў глотку…
Трэці радок гэтага шэдэўра – грубая канцыляршчына, не паэзія.
Адбітак “душэўнай красы”, які да таго ж “ясны”… Не, ну не вершы пісаць закліканая Галіна Мароз, не для таго нарадзілася.
“Вартасць яго вырастае ўдвая” – тухлы канцылярызм, пустая рыторыка.
Калі аўтарка сустракае “з агеньчыкам вочы”, то да яе завітвае добры настрой “нараз”! Так і ўяўляеш зэкаўскія пальцы, накіраваныя табе ў вочы, каб “нараз” іх выкалаць. Дзе рэдактары? Чаму дагэтуль не звольнены?
…“прывітаннем ў адказ” – «скучно, девочки», як нядаўна сказаў прэзідэнт Пуцін у дачыненні сваіх заходніх “партнёраў”. Кепска. Нельга ставіць “ў” пасля зычных. Дзе рэдактары?!!
“Досыць прыемны такі падарунак” – коснаязыкі плявок у паэзію, да таго ж ён: “Ні аднаго не каштуе рубля”. Во-во!

“Ад летуценнасці лепшы ратунак”… Звяртаюся да Пазнякова, да галоўнага рэдактара “ЛіМа”, рэдактара аддзела паэзіі ды карэктара: што гэта за вычварэнне, скажыце? Што гэта за застрашлівы выраз? Хто ратуецца ад летуценнасці? Чаму вы, адказныя людзі, праспалі беларускую літаратуру ў кабінетах сваіх? Гэты артыкул мой смела можна дасылаць у міністэрствы, каб вас усіх адправіць з пасадаў на больш бяспечныя месцы. Перастаньце злосна шкодзіць беларускай культуры. Яшчэ раз прашу ўдумацца: як можна ратавацца ад летуценнасці, і навошта? Ну яўна ж аўтарка не ведае мовы, на якой піша. І яўна ж вы не праверылі. Што гэта за прытон у тыднёвіку?
Пры канцы аўтарка куражыцца: можна, аказваецца, цешыць некага “і зблізку, і нават здаля”…
«Скучно, девочки»…

Тым не менш з “ЛіМа” апошнія месяцы цалкам знікла так званая “маладая змена”. Раней хоць гарадзенскі дацэнт Брусевіч пхаў сваіх студэнтак у друк і пісаў ухвальныя водгукі. Вікторыя Смолка, Аліна Паўлоўская… Пры ўсіх заганах іх паэзіі яна ўжо ж будзе мацнейшая за творы Калінічэнкі, Мароз… І перспектыву хоць нейкую мае паэзія маладых выхаванак філфака. А “ЛіМ” іх зачыніў, не друкуе. Не веру, што дасылаць туды перасталі. Хаця… як закамандуе дацэнт, то і не панясуць, бо двойка іначай і нядопуск да дзяржаўных іспытаў. У нас гэта проста. Сам вучыўся і самадураў нагледзеўся. Тым больш, што Брусевіч інтэлігенты і добры толькі пакуль яго эга не закранеш. А зачэпіш – дык як п’яны дворнік лаяцца пачынае на блогу сваім. Не кранайце эга Брусевіча!
Аднак жа іншыя маладыя ў Беларусі няўжо не пішуць і не прыносяць? А “ЛіМ” друкуе старызну і непатрэбшчыну паэтычную. Чаму няма ўправы ў Беларусі на гэтую знітаваную сябрыну рэдактараў і чыноўнікаў?


Міхась Южык

ЛіМаразм-408

Не свая справа, або Прынёс – прынялі

Аўтар вершаванай старонкі “ЛіМа” №15 (2017) Алег Грушэцкі таксама не мае сваім прызваннем паэзію. Ён быццам піша працяг учарашняй размовы пра “творчасць” Галіны Мароз. Гэта таварышы па няшчасці, якіх падстаўляе бяздарная Каста, каб на іх фоне ўзвысіцца і не выглядаць паэтычнымі карлікамі, якія яны папраўдзе.
Характэрны твор Грушэцкага:

Чыстае каханне

Напэўна, за крышталь чысцей
Маё бязмежнае каханне.
За зоры ўсе яно ярчэй,
Ад сэрца йдзе замілаванне.

Любімы светлы вобраз твой
Хвалюе і душу кранае.
Ты сон, ты мара казак-мрой,
Табой каханне ап’яняе.

У словах цяжка перадаць,
Наколькі чыстае жаданне.
Ні з чым, ні з чым не параўнаць
Маё нястрымнае каханне…

Думаеш: няўжо гэта будучая наша літаратура? Бо рана ці позна сыдуць у нябыт прадстаўнікі савецкай эпохі, якія хаця б мову родную вясковую шанавалі. І што застанецца на гэтай пустцы?
У аўтара Грушэцкага цалкам адсутнічаюць:

1) паэтычнае чуццё
2) паэтычны густ
3) паэтычная вобразнасць
4) пачуццё меры
5) веданне беларускай мовы

Тут можна доўжыць. Верш выглядае вычварнай пародыяй на раманс 19 стагоддзя.

“Маё бязмежнае каханне” – каханне без межаў! Як гэта жахліва…
…“йдзе замілаванне” – каханне з замілаваннем у нас не рыфмаваў адно непапраўны гультай.
“Любімы светлы вобраз” – прынамсі адно вызначэнне “вобраза” залішнім тут будзе.
…“душу кранае” – пракіслы літаратурны штамп.
“Ты сон, ты мара казак-мрой” – жуда, жахлівей нашмат за фільмы канала «Настоящее страшное телевидение», які часта гляджу дзеля адрэналіну. Там пра злавесных мерцвякоў, вядзьмарства, зомбі, прыхадняў з пекла і г.д. Выраз Грушэцкага больш напалохаў.

А цяпер зноў пытанне да нядбалых рэдактараў і шукальніка прэмій Міхася Пазнякова, галоўнага наглядчыка за літаратураю Менска: чуеце, як можна пісаць – “Табой каханне ап’яняе”????? Шчоўкаю пальцамі перад соннымі тварамі, каб абудзіліся. Як?!! Дзеці двухгадовыя так карава, непісьменна не кажуць.
Чаму працуюць такія рэдактары і “старшыні” ў нашай літаратуры? Хто ім плаціць за гэта грошы? Грушэцкі не вінаваты, ён такі ж літаратар, як я шахматыст. Прынёс вершаваныя спробы – прынялі.
“Наколькі чыстае жаданне”… Настолькі чыстае жаданне, што здаровы мужык прагне сарваць адзенне з аб’екта кахання і кінуцца зверам ціскаць і мяць. Або не так, хлопцы?
Таму значна праўдзівей гучыць ад Грушэцкага супрацьлеглае: “Маё нястрымнае каханне”…
Пазваніце, хто ведае тэлефон, Алесю Камоцкаму – можа, ён зробіць гэты шэдэўр рамансам і ашчаслівіць паспалітую публіку.

Спадары адказныя, «разводящие» і наглядчыкі за нашай шматпакутнай літаратураю, чаму вы не падаяце заявы аб добраахвотным звальненні? Гэта ж так цяжка сядзець не на сваім месцы і тупа рабіць не сваю справу.


Міхась Южык

ЛіМаразм-409

Пасечаныя радкі

За два з лішкам гады існавання “ЛіМаразма” ён ажыццявіў, у шэрагу іншых, адну важную мэту: зменшыў хаця б у дзяржаўных выданнях, ледзь не звёў да нуля эпідэмію вольнага верша, то бок з’явы, амаль не датычнай паэзіі.

Бо паэзія спакон веку была прызначана:

1) гаварыць многае малым
2) гаварыць выразна
3) быць запамінальнай, здольнай перадавацца з вуснаў у вусны без пісьма
4) несці таксама прыгажосць і мілагучнасць

Што без рытмічнага строю ў прынцыпе немагчыма. Рыфма прысутнічала не заўсёды, але ніколі лішняй не была і ўзмацняла на парадак усе пералічаныя вышэй якасці.

Пры адсутнасці добрай рыфмы губляецца энергетыка слова. А пры адсутнасці яшчэ і рытмічнай асновы найчасцей губляецца і паэзія. І ператвараецца ў філасофскія рэфлексіі з нямоглымі патугамі на высокае. Законы паэзіі непахісныя, як закон сямі нот і акордаў. Парушаеш – гэта ўжо не паэзія (не музыка), а какафонія ці, у выпадку добрага верлібра, інакшы жанр. Нешта блізкае да філасофіі, або нават прозы.

Жахлівымі, жудасна мнагаслоўнымі, пошлымі ў прымітыўнай рыторыцы выглядаюць вершы таленавітага паэта Бродскага. Асабліва позняй, амерыканскай пары. У той час, як некаторыя раннія яго рыфмаваныя спробы, пры частай мнагаслоўнасці, усё ж зачароўваюць, выглядаюць магутна без перабольшвання.
Прыбраў Бродскі рыфму і рытм – перастаў быць паэтам, а філосаф ён слабасільны. Стаў рытарам.

Не тое Алесь Разанаў, адзіны паэт з вядомых мне, каму верлібр пайшоў на карысць. Бо ён 1) немнагаслоўны і віртуоз беларускай мовы; 2) мае выразны філасофскі душэўны склад. Нават болей скажу: Разанаў больш філосаф, чым паэт, бо для паэта занадта халодны. Ён немец, а не беларус, скажам фігуральна. Не можа шчымліва кранаць сэрцы чытачоў, як, прыкладам, Галубовіч, хаця б і роспачнымі, смяротнымі тэмамі, уласцівымі Леаніду. У той жа час якраз Галубовіч філосаф няважны. Кожнаму сваё.

І вось, чытаючы верлібры Разанава, я быў заварожаны яго поглядам на звыклыя рэчы, што выклікалася сімбіёзам паэзіі і філасофіі, дзе першая ўзмацняе апошнюю. Бо нават у верлібрах Разанаў рытмічны, крайне ашчадны да слова.
Аднак пазней мне перасталі быць цікавымі верлібры Разанава. Бо стаў адштурхоўваць халодны свет філосафа і паэта, а галоўнае – адсутнасць у ім межаў паміж дабром і злом, што тоеснае адсутнасці галоўнага ў душы чалавека – Збавіцеля, які і правёў гэтую рысу. Я кажу пра даволі ранняга Разанава, 70–90-х гадоў, бо чытаў выдадзеныя тым перыядам кнігі. Халодная паэзія без Хрыста, абыгрыванне тэмы таго, што ісціны няма, што дабро ёсць зло і наадварот. Большасць верлібраў збудаваны менавіта на гэтым абыгрыванні. Так думаю.

Праз Разанава я захапіўся верлібрам, праўдзівей – стаў выпрабоўваць у ім свой творчы патэнцыял. І што аказалася? Я не мог пісаць верлібр без выразнай прытчавай, алегарычнай гісторыі. Прыйшоў з вечара сюжэт – раніцой ёсць верлібр. Але выразныя прытчы не бясконцыя ў свеце людзей, знаходзіць новыя ўсё цяжэй і цяжэй. Яны абмежаваныя нават у Бібліі. А без сюжэтаў такіх я адчуў, што скочваюся ў пустагаварэнне кшталту “ісціны няма, дабро і зло не разбяры што”. А гэта непазбежна прыводзіць да роспачнага стану душы, да філасофіі “ўсё дзярмо, акрамя мачы”, да цягі ў выратавальную пляшку. Ну няма ісціны, праўды – на што будзем абапірацца? Другі варыянт выблытацца з цянётаў гэтай пустэчы – сацыяльная тухлая рыторыка кшталту рэфлексій Бродскага, якую ён называў паэзіяй. І грунтавалася гэтае мнагаслоўе на дзікім накачванні сябе моцнай кавай і цыгарэтамі.

Таму з верлібрам я завязаў. Не паэзія. Але і спробы свае няўдалымі не лічу (кніга “АнтыРЫФМАР”), прынамсі многія, у тым ліку Галубовіч у артыкуле, палічылі іх цікавымі.

Цяпер жа да крытыкі. У старадаўнім нумары 70 “Дзеяслова”, да эры “ЛіМаразма”, калі з верлібрам ніхто ў нас не змагаўся, “Дзеяслоў” асабліва любіў гэты жанр. І ўпарта далучаў да паэзіі.
Аксана Данільчык адважна выступіла з такімі тэкстамі.

Адзін з іх, тыповы:

* * *
у той час як мае пальцы стукаюць па клавіятуры
быццам кроплі дажджу па вадасцёку
выбіваючы мелодыю думкі

неба ўсмоктвае горад
у барвовую расколіну
што падзяляе яго на дзве паласы

па залатой паласе скачуць залатыя вершнікі
пераскокваюць праз вогненную раку
і знікаюць за тонкай чырвонай лініяй

на чорнай паласе вянуць чорныя ружы
засыпаюць сваімі пялёсткімі далягляд
за якім нічога не бачна

ні еўропы ні беларусі
ні заняпаду ні адраджэння

толькі пыл што калаўроціцца на месцы горада
які праваліўся ў неба

вось ён канец цывілізацыі

а нехта спрабаваў дакрычацца


Цяпер з какетлівага выгляду штучна разбітых радкоў перавядзём гэты тэкст у нармальную, чалавечую форму. І расставім знакі прыпынку:

* * *
У той час, як мае пальцы стукаюць па клавіятуры, быццам кроплі дажджу па вадасцёку, выбіваючы мелодыю думкі, неба ўсмоктвае горад у барвовую расколіну, што падзяляе яго на дзве паласы. Па залатой паласе скачуць залатыя вершнікі, пераскокваюць праз вогненную раку і знікаюць за тонкай чырвонай лініяй, на чорнай паласе вянуць чорныя ружы, засыпаюць сваімі пялёсткімі далягляд, за якім нічога не бачна: ні Еўропы, ні Беларусі, ні заняпаду, ні адраджэння – толькі пыл, што калаўроціцца на месцы горада, які праваліўся ў неба. Вось ён канец цывілізацыі. А нехта спрабаваў дакрычацца…

Мішура спала. І што ж цяпер бачна?

1) коснаязыкая, мнагаслоўная, з доўгімі складанымі сказамі проза (хоць ёсць і мілагучныя ўрыўкі);
2) карцінка расколіны неба, прыкмечаная аўтаркай – выдатна;
3) далей – пустапарожняя фантазія наконт вершнікаў (якіх няма) і ружаў (якіх і паміну ў небе няма), фальш;
4) агульнага сэнсу верша, які б сягаў у духоўнае, – таксама няма, таму заканчваецца ён нацыяналістычнай штампаванай рыторыкай пра Беларусь, Еўропу і адраджэнне;
5) словы “калаўроціцца” і “ўсмоктвае” – груба, дубова для верша;
6) зашмат усялякіх “вось”, “што”, “як” (глядзі пункт 1).

Выснова: не паэзія, не філасофія, слабая проза.


Мне лянота лазіць па неўпарадкаваным беларускім Сеціве і шукаць найбольш характэрны верлібр Алеся Разанава. І яшчэ лянотней перапісваць яго з кнігі маёй дамашняй бібліятэкі.
Таму – знайшоў тое, што знайшоў хутка:

МЯЖА

З левага боку — поле і з правага —
поле, а проста — мяжа:
       на ёй божыя слёзкі, на ёй сівец,
       і бацька, панурыўшы галаву, стаіць на
мяжы з касою.

       Даўно ўжо стаіць — заржавела яго каса
       счарнела касільна,
       праз скошаную траву прарасла маладая…

       I чуць ён не чуе, як б’е капытамі зям-
лю і гучна іржэ на двары буланы,
       і бачыць не бачыць, як ззяе на небе
адразу два месяцы — ветах і маладзік.


Што тут адразу бачыць крытычны пагляд?

1) штучная, какетлівая разбіўка на радкі і прыступкі (у Разанава так далёка не заўсёды);
2) жывое пачуццё, а не штучныя “вершнікі”; кранальны вобраз бацькі і роднай зямлі;
3) аднак пачуццё з халодным налётам (што для Разанава тыпова), бацька прывід, а кругом смерць. Хрыста няма, няма Вечнасці;
4) тыповая для Разанава нацяжка супрацьлегласцяў – “ветах” і разам з тым “маладзік”, нерэальна, але супрацьлегласць дае намёк недаказанасці на нейкае нешта;
5) ні дабром не канчаецца верлібр, ні злом, пажылі людзі, паадчувалі, памерлі – ды ўсё без толку;

То бок усё ўкладваецца ў апісаную мной вышэй схему Разанава: будысцкі псеўдаспакой, непатрэбная прыгажосць жыцця, бо яно, як бачна з верша, тлен. Толькі пачуццё пра бацьку – жывое, знаёмае кожнаму.

Аднак жа гэта мастацкі твор, у адрозненне ад пустаказання Аксаны Данільчык. І па форме разанаўскай, і па сэнсе (пропаведзь будызму хаця б). Ды гэта, акрамя філасофіі, яшчэ і паэзія – бо многае сказана малым у выразнай, кранальнай форме.


Верлібр Валянціны Аксак з гэтага ж (70) нумара:

КУДЫ?

Ты з’ехаў у горад ,
які я ненавіджу.
Табе ж там добра .
І я змушаю сябе
палюбіць
тое зброднае месца .
Сёння –
атрымалася.
Але куды ад сэрца
адлучылася душа?


Коратка:

1) проза, не паэзія, нават публіцыстыка хутчэй;
2) асабліва гэта заўважна, калі прыбраць разбіўку на радкі;
3) філасофіі – нуль;
4) мова кволая, бедная;
5) “верш” нікому, апроч Аксак, не патрэбны (хіба акрамя жадання бачыць родныя беларускія словы).


На заканчэнне пару верлібраў з сябе любімага (кніга “АнтыРЫФМАР”). У якасці самарэкламы, можна і так сказаць. А другі погляд – прад’явіць, як уласна разумею верлібр: адлучаючы яго ад паэзіі ды набліжаючы да філасофіі, увабранай у паэтычную вобразнасць. Адсоткаў 70 філасофія і толькі 30 паэзія. Без штучнай разбіўкі на рэзаныя радкі.


* * *
Толькі скончылася навальніца, і знасцежылася акно ад раптоўнага подыху. Праз хвіліну я стаяў перад ім, ды не бачыў ні саду, у якім шалахцеў дождж, ні тыну, што мусіў быць мокры. Стэп, жоўта-руды спякотны абсяг раскінуўся перад ваччу. Білі ў грудзі гарачыя паветраныя хвалі: да мяне набліжаўся смерч, на смерч не падобны, бо складаўся ён з двух конусаў – конус звужэннем дагары і конус звужэннем долу. Верхні падпіраў неба і быў небам. Ніжні ўпіраўся ў зямлю і быў ёй. І злучаліся смерчы зіхоткай кропкаю. …Ужо блізка гэты падвойны смерч ад мяне, і кропка – ужо не кропка, а нібы крыж са сваёй страшнай ахвяраю. Віруе наваколле, скаланаецца дол; як акіян, ускаламучана неба. Але на крыжы – спакой, не варухнецца і волас на галаве ўкрыжаванага. Напінаю зрок, але не бачу астатніх двух крыжоў, што павінны там быць, не заўважаю ні катаў, ні спачувальнікаў. Толькі адзін Крыж, толькі адзін Пакутнік. “Госпадзе!” – адчайна крычу я і працягваю рукі ў дзікім спадзеве быць усмактаным падвойным смерчам. Але чэзне кропка, меншае дзіўны смерч, аддаляецца па спякотным вечным абсягу…

* * *
Два чалавекі напроці адно аднаго. І перад кожным з іх гара клетак: у аднаго белыя, у другога чорныя. Але яны не ведалі колеру тых клетак і іхняй вартасці, пакуль не змяшалі ды не расставілі шахматным полем. Усё стала ясна тады: як хадзіць, куды і па якіх правілах. Хаос стаўся парадкам, нерухомасць – рухам, а людзі, усё жыццё ходзячы па чорных клетках, нязменна імкнуліся да святла.

* * *
 Пасярод бору сустрэўся чалавек з дрэвам, і прыйшліся адно аднаму даспадобы. А пабратаўшыся, памяняліся яны абалонкамі: пайшло дрэва ў свет, а чалавек застаўся стаяць у лесе. Ды не вынесла душа дрэва людской грамады, а чалавек занудзіўся ад нерухомасці. Але не вярнуць ім назад свае целы, бо не можа адшукаць чалавечнага дрэва чалавек з драўлянай душою.


Міхась Южык

ЛіМаразм-410

Хруст чужых костак

Серыял Карэна Шахназарава “Анна Карэніна”, які паказвалі і ў Беларусі, выклікаў у Расеі досыць супрацьлеглыя адчуванні ды ўспрыманні. Водгукі лёгка знайсці ў Сеціве на адмысловым сайце. Народ незадаволены. Лютуюць і прафесіяналы. Хваліць Шахназарава, здаецца, адзін Уладзімір Салаўёў, палітычны вядучы, у якога рэжысёр заўсёднік, дарагі госць. Салаўёў сказаў, што Ліза Баярская (дачка Міхаіла Баярскага) перасягнула саму сябе, так магутна сыграла.
Але менавіта Лізу і бэсціць найбольш патрабавальная публіка. За тое, што сказіла дарагі вобраз Карэнінай, погляд на які навязала школа, філфакі ды савецкая крытыка.   Лаюць і мужа Лізы, акцёра Матвеева, які ў серыяле Вронскі.
Трэба зазначыць, што вялікі рэжысёр Шахназараў, праслаўлены найперш у савецкі час іскрамётнымі фільмамі “Мы з джазу” і “Зімовы вечар у Гаграх”, наўмысна пайшоў на рызыку. Любы рэжысёр, які выправіцца экранізаваць адзін з двух вялікіх раманаў Талстога, будзе асуджаны на паразу. Бо патрэбна тады 50 серый і невымерны бюджэт. А гэта і ў савецкі час было немажліва. Таму здымалі лубачную “Вайну і мір” Бадарчука ці слёзную “Анну Карэніну” з Самойлавай і Ланавым, дзе Анна і Вронскі былі дужа старыя, а пагляд на рэчы аўтараў фільма не адпавядаў задуме Талстога.
Раман надзвычай складаны і пабудаваны на поліфаніі, ненавязлівай апазіцыі дзвюх ліній твора адна адной: Лёвін—Кіці і Карэніна—Вронскі. Адна лінія дапаўняе другую і, дзякуючы пераключэнню туды і сюды, чытачу не сумна, не надакучваюць ні Лёвін, ні Анна.
Рэжысёры ж, і рускія і замежныя, часцяком або пагарджаюць аповедам пра Лёвіна, накідваючы схематычна, або выкідваюць з фільма вон. Што зрабіў і адважны рэжысёр Шахназараў. А гэта ёсць кастрыраваннем рамана. Ці абяскроўліваннем. Ці глумам.
Лінія Лёвіна ў рамане галоўная, бо правобраз яму – глыбокі ды ўдумлівы чалавек, геній літаратуры, граф Лёў (а не “Леў”) Мікалаевіч Талстой. Адсюль і не Левін, а Лёвін. Аднак жа нам дужа будзе нязвыкла велічаць графа “Лёў”, таму пакінем традыцыйнае “Леў”. Лёвіна ж прымем, бо гэта не так рэжа слых.
У частцы пра Лёвіна, самога сябе, Талстой выявіў не толькі глыбіню душы чалавека, але і ўвесь спектр рускага грамадства таго часу, улучаючы памешчыкаў і сялян.
Частка ж Анны Карэнінай насамрэч ёсць пошлай гісторыйкай пра палавыя зносіны, ледзьве не вадэвілем, з якога адвеку рагоча публіка і ладзіць анекдоты пра тое, як маладыя палюбоўнікі абдурылі старога мужа. Уся сіла лініі Анны толькі ў тым, што гэта пісала рука Талстога, а не Іванова, не Сідарава. Плюс, паўтаруся, праз адцяненне паралельнаю, амаль не звязанай паловаю рамана.
Адмыслова перачытаў некалькі глаў пра Анну і яе палюбоўніка. Нічога добрага аўтар пра іх не піша. Наадварот, паказвае пагардліва людзьмі абсалютна пустымі. Як бы насміхаецца з іх тараканавых спраў і пачуццяў.
Тут яшчэ трэба ведаць Талстога па яго дзённіках, філасофіі, па ўсім зборы твораў і жыццяпісе: самыя ненавісныя людзі, тыпажы, для яго – менавіта гуляшчыя бабы і самазадаволеныя тупыя мужыкі, марнатраўцы жыцця. Гэта, прыкладам, Анатоль Курагін ці Долахаў з “Вайны і міра”. З жанчын – зарэзаная, быццам свіння, мужам здрадлівая жонка з “Крэйцаравай санаты”.
Гэта балючыя мазалі ў душы Талстога, якія ён пастаянна трывожыць, выстаўляе перад публікаю брыдкімі гадамі, кідае пад цягнік або рэжа. І толькі найвялікшы талент Паэта, мастака, не адкрывае ў поўнай меры, прыхоўвае гэтае стаўленне ў рамане. Аднак і эпіграф, і пачатак твора, калі пад цягніком гіне чалавек, а Анна і Вронскі гэта назіраюць, унушаюць адразу і адназначна: выйсця для палюбоўнікаў няма, Талстой іх прыгаварыў.
Паказальна і тое, што не відаць белых нітак так званых. І толькі з гадамі заўважаеш дэталі шэдэўра. Напрыклад, Анна і Вронскі знаёмяцца ў цесным купэ вагона, бо Анна ехала з Піцера ў Маскву з яго маці. Жарсць успыхвае сполахам, як вынікае з рамана. Чаму? А менавіта таму, што дзікая цяга паміж дваімі адбываецца тады, калі адмысловыя, без паху зусім, ферамоны трапляюць на рэцэптары ў носе, вокамгненна перадаюцца ў мозг і, калі ўзнікае ўзаемная біяхімія, то ў людзей моцнага тэмпераменту адбівае розум. Яны ўжо дзейнічаюць як жывёлы. Пры Талстым навука такога яшчэ не ведала, але яму тое і не патрэбнае, ён вялікі мастак, які піша інтуіцыяй і празорствам. Гэта Паэт узроўню Пушкіна і Дастаеўскага, здольны пранікаць у глыб з’яў.
Яшчэ дэталь: раман пачынаецца з апісання гулякі і бабніка Сцівы Аблонскага, якога вылавіла жонка на пошлай сувязі з гувернанткай. А Сціва, аматар салодкага, ёсць родным братам Анны. Гены! Дый маці іх на пачатку рамана Талстой апісвае досыць разбэшчанаю пані. Звер юру і пожаду, што драмаў у Анне Карэнінай, рана ці позна павінен быў абудзіцца. Бравы афіцэр і пустазвон Вронскі толькі выклікаў яго з душы будучай палюбоўніцы.
Ім знесла дах, як кажуць цяпер. Гісторыя, паўтараю, самая пошлая, якая трансліруецца цяпер тэлевізарам сотні разоў на дзень. Больш цябе не кахаю, а пайду з Янкам, які кучаравейшы за цябе. І дзяцей забяру. Потым, калі Янка кіне яе і чужых дзяецй, знаходзяць Янку Другога, харошага. Так доўжыцца існаванне. Гэтак бы бестурботна жылі і Карэніна з Вронскім у сучасным грамадстве. Аднак век быў не той, і вышэйшы свет за гэта караў.
А паколькі чалавек істота сацыяльная, то выгнанне з вышэйшага свету стала для абаіх трагедыяй. Ад саміх жа сябе яны ачмурэлі, узненавідзелі адно аднаго, бо качацца ў пасцелі суткамі і месяцамі немагчыма – трэба мець творчыя ці духоўныя інтарэсы. Трэба, каб было мінімум пра што з палюбоўнікам гаварыць. А Талстой выразна паказвае: няма ў іх агульны сур’ёзных тэм, няма мэты жыцця, пустата. Вронскі інстынктыўна з яе вырываецца, бо ён нежанаты і свет яго не адрынуў. Анна ж запёртая ў клетку бязвылазна. Таму каханне ператвараецца ў дзікую рэўнасць. Пра дваіх дзяцей яна не перажывае зусім. Толькі – уласнае эга, сублімаванае ў палюбоўніку, які, як быццам прызначаны дарыць асалоду, выслізвае ад яе ў жыццё нармальных людзей. Таму і трагічны фінал. Выйсця няма. І Талстой гэта дэкларуе ад пачатку рамана.
Савецкія ж крытыкі і школа, і філфакі навязалі наступнае: пачуцці вышэй за старадаўнія правілы праваслаўнай грамады, усё гэта забабоны; з агідным старым мужам, які нагадвае аўтамат, а не чалавека, сухаром зморшчаным жыць немагчыма (у рамане Карэніну ўсяго 46 гадоў). Трэба яго кідаць, роўна як і малое дзіцё, сына, і скакаць у пасцель, каб там аддацца пачуццям сапраўдным.
Ёсць тут адна бяда: парушэнне законаў духоўных, за якія расплачваешся часта па поўнай праграме. Разбураючы жыццё мужа і сына, асвечаных таінствам шлюбу, Анна зрабіла іх няшчаснымі, намагаючы на гэтым падмурку ладзіць уласнае шчасце. Ну а народ прымаўкі стагоддзямі паўтарае не ў пустую, вопыт стагоддзяў не ашукаеш…
Нядаўна выпадкова трапіў на дакументальны фільм пра Данііла Вітаргана, выдатнага акцёра і сонечнага чалавека. Але і ў яго балючы шкілет у шафе. Закахаўшыся па маладосці ў вабную актрысу, партнёрку, ён аддаўся сапраўдным пачуццям і кінуў на вырак лёсу жонку з малой дачкою. І рынуўся ў шчасце. І ніхто не асуджаў, бо грамада ўжо было не талстоўскага часу. Усе, наадварот, радаваліся за іх – якая прыгожая пара ды якое каханне…
Ды вось праз гадоў 15 ці 20 у Вітаргана раптоўна знаходзяць рак. І жонка аддае яму ўсю любоў і выцягвае з таго свету. А праз кароткі тэрмін – знаходзяць рак у яе, ад якога і канае маладой і прыгожай. Закон адплаты за парушэнне таінства шлюбу. На чужым няшчасці не пабудуеш… і гэтак далей, што здавалася б даволі пошлым, каб не было пякучаю праўдай.
Потым некалькі гадоў у адчаі, прастрацыі, з навязлівымі думкамі сысці добраахвотна з жыцця – гэтак жыў сонечны Вітарган. Чалавек сапраўды са светлай душою, які не зламысна, а проста па лёсе, не ведаў духоўных законаў. Выратавала, выцягнула з бездані трэцяя жонка. І аджыў Вітарган. Але ж, халера яго бяры, раптам аб’явіліся дачка і ўнукі ад першага шлюбу са сваімі прэтэнзіямі, тузаюць і псуюць кроў…
Вяртаючыся ўжо не да Талстога, а да Шахназарава: ён упершыню ў гісторыі паказаў несусветную пошласць і пустату сувязі Анны і Вронскага, з якой вынікае трагедыя. А Баярская з Матвеевым строга і, як па мне, то хораша выканалі яго задуму. Гэта не даравалі ні публіка, ні некаторыя крытыкі.
 Таптаць паважанага і многімі любімага рэжысёра неяк не вельмі… Таму абрынуліся на Лізу Баярскую – нягодніца, якую пхае магутны тата, сапсавала ўвесь фільм! Блатная, бяздарная, з нізкім мужыцкім голасам, каменным тупым абліччам… Усё гэта даволі тыповыя эмоцыі абывацеляў.
Выявіўшы сутнасць герояў і задуму Талстога, Шахназараў разам з тым здымаў фільм пра самога сябе: у пачатку 90-х яго знянацку кінула жонка, забраўшы малую дачку. Уцякла ў Штаты і 10 гадоў дачку ад яго хавала. А праз 10 год тое ўжо быў чужы чалавек, дачка… Пранізлівая трагедыя. І вечная тэма будоўлі ўласнага шчасця на чужых касцях.


Міхась Южык

ЛіМаразм-411

Погляд у перспектыву

Васіль Барысюк, які нарадзіўся ў Брэсце ў 1976 годзе і там жыве, прадстаўлены ў №70 “Дзеяслова” за 2014 год.
Нагадаю, што цяпер “Дзеяслоў” канчаткова схаваўся ў бульбу ад простых людзей і з год не выстаўляецца ў электронным выглядзе. Але ж па тым, што мы бачылі ў №81, творчая дэградацыя там відавочная.
Даводзіцца, тым не менш, апускацца ў мінулае, бо і яно, не асвечанае пяром аналітыкі, так і сканае ў архівах.
Паэзія Васіля Барысюка пакідае неблагое ўражанне.

Адзін верш:

* * *
Поначы ў гэтым горадзе
можна сустрэцца з мінулым,
толькі сабе падораным,
з тым, пра якое не чулі,
з тым, што было найпершае –
без усяго на прыкмеце.
Праўдаю самай лепшаю
сненне табе назавецца.
Памяць малюе здрадліва,
марна падлічваць прыступкі
там, дзе яшчэ не падалі
крокаў хлуслівыя гукі.
Стомлены час памыліцца,
зблытае ўсе вымярэнні.
Не разбярэш кірыліцы
і сам сябе ты сустрэнеш
недзе на цёмнай вуліцы,
ветліва скажаш: “Дабранач”.
Ён на цябе прыжмурыцца:
пэўна, сустрэліся рана.
Толькі на самым досвітку
цені з’яўляцца зноў будуць –
Свой станеш клікаць посвістам,
згодны хаця б на прыблуду.
Потым – разлік з фартунаю.
Варта было б азірнуцца.
Можна сустрэць мінулае –
Толькі б змагчы размінуцца.

Верш, канешне, даволі блытаны, мнагаслоўны, няўцямны. Але ідэя, скрозь мішуру, праглядаецца добрая. Ды ў цэлым гэта гучыць сучасна, без вясковага посвісту ў гушчары, балоты і хлявы са свіннямі. То бок Барысюк задае хаця б кірунак гарадской паэзіі, з зусім іншымі прыёмамі, чым у незабыўных сялянскіх класікаў. Мова яго ашчадная, ахайная. Спосаб вобразнага мыслення таксама такі, што не зморшчышся гідка: гэта я чуў тысячу сто сем разоў!
Такім чынам, класічны па форме верш Барысюка кажа нешта новае і вядзе наперад, тады як большасць гадаванцаў БССР, савецкіх паэтаў, доўжаць валачы нас назад.
Вылучаныя мной месцы ў прыведзеным вершы – гэта або занадта шурпата і коснаязыка, як для лірыкі, або залішняе па сэнсе (слова “зноў”, “ты”, прыкладам). Усё гэта, а таксама блытанасць і шматслоўе, не дадаюць паэтычнай сілы Барысюку.
Канец верша наогул бесталковы – то герой кліча і шукае мінулае цягам доўгага твора, а то моліць на завяршэнне, каб з ім размінуцца. Не прадумана. Ад гэтага – недасканала і мала выразна.

А вось болей уцямны і яркі верш Васіля Барысюка:

* * *
Захіні мяне ад сцюжы:
Ён суровы, гэты снежань.
Ён зіме адной належыць,
Маразам і цемры служыць…

Захіні мяне ад скрухі:
Цень – кароткі, цень – даўжэзны,
На вакне вазончык чэзлы
Праклінае завірухі.

Захіні мяне ад болю –
снег і вецер слепяць вочы…
Я прашу – ніхто не хоча
ратаваць мяне з няволі.

Толькі час мяне пужае
І знішчае штохвілінна –
шлях няўмольны і бязвінны.
Неадчайны, я чакаю.

Твор выдатны за выняткам апошняй кропкі, завяршэння, якое ўсё сапсавала каламутным словам “неадчайны”. Ды яшчэ і вызначэннем пра шлях, які “няўмольны” і разам з тым “бязвінны”. Я разумею, паэт хацеў сказаць, што пуцявіны лёсу сляпыя і ад таго невінаватыя. Аднак атрымалася тугадумна, нятрапна менавіта са словам “бязвінны”. Падвяло чуццё, якое цягам твора было напятым і пільным.
Яшчэ, праўда, аўтар схібіў з метафарай “вазончык чэзлы”, бо задумваешся – ці не лепей было паставіць “кветка”, “раслінка”, у вазоне ёсць нешта тэхнічнае і чэзлым ён быць ну не можа. Чэзне нешта жывое. Хоць у слоўніках камуністычных усё правільна, у першым значэнні “вазон” – дэкаратыўная пакаёвая расліна. Аднак паэт найперш кіруецца жывым адчуваннем мовы, а яно мусіць прызнаць тут “вазончык” недарэчным. “Вазон”, “вазок” (сінонім каляскі). Дзярэ вушы…
Нягледзячы на гэта, верш можна назваць мастацкім творам і паэтычнай знаходкаю. З чым і віншую аўтара.
Падазраю, што ў Барысюка ёсць арыгінальны ўнутраны свет, які ён не заўсёды здатны напоўніцу праявіць. Пра тое сведчаць яго празаічныя, публіцыстычныя тэксты, якія ў гэтай жа падборцы хаваюцца пад выглядам верлібраў, вольных нібыта вершаў. Іх нават і прыводзіць не хочацца, нагэтулькі слабасільныя. Тым болей што на новым кампутары, які мне заўчора прывезлі, стаяць і сучасныя праграмы – а яны, на жаль, не капіруюць з “Дзеяслова” тэксты правільным чынам. Вылузваецца псеўдаграфіка, і таму даводзіцца набіраць уручную.
Але ж вартую паэзію не грэх і набраць. Як у выпадку Барысюка. Не палянуюся я таксама набіраць і тэксты асабліва “адораных”, або ўсялякіх гуру белліту – з заплылымі тлушчам мазгамі. Расслабляцца ім не параю.
Наогул, заўважыў, што з перыферыі Беларусі часта гучаць здаровыя паэтычныя галасы. Хоць і прыглушаныя сталічнымі гарлапанамі, якія сядзяць на блатных пляцоўках рэдакцый. Вось Анатоль Брусевіч з Гародні годныя вершы зрэдку друкуе на менскіх варштатах, цяпер Барысюк, якога я ведаў раней толькі прозвішча. Гэта паэзія горада, новая паэтыка, можна сказаць. А значыць, перспектыва жыцця для беларускай літаратуры, якая захліпаючыся, пакутліва выдзіраецца з застарэлых набыткаў савецкіх вясковых класікаў ды “знаўцаў” цяперашніх, што іх прапагандуюць навязліва. Тое тупік і смерць, а нам хочацца жыць.


Міхась Южык

ЛіМаразм-412

Пустамелі на мелі

Такое ўражанне, што некаторыя беларускія паэты жывуць у поўным адрыве ад рэчаіснасці. Прычым тое тычыцца як агульнага светапогляду, гэтак і ўяўлення, што яны бездакорныя вершатворцы.
Вось і Галіна Нічыпаровіч стварыла ўласны свет, дзе ёй, мусіць, утульна, і нічога пра законы паэзіі ды яе развіцця паэтка ведаць не хоча.
Маю на ўвазе падборку ў “ЛіМе” №15 (2017).

Там ёсць наступны твор:

* * *
О, мая Беларусь!
О, мая Беларусь!
Тут сцяжынка маленства,
Спеўны гоман плыве
Між лугоў і палёў.
Ў цэлым свеце табе
Не знайсці падабенства,
Цёплых слоў, светлых слоў,
Каб сказаць пра любоў.
Багацей з году ў год,
Каб народ не журыўся,
Хай квітнее заўжды
Край блакітных азёр.
Голас мовы тваёй
У вяках не згубіўся,
А ў суквецці краін —
Беларускі узор.


Няма ў аўтаркі пачуцця меры, якое б асекла і прыпыніла: стоп, гэта мінулы век, так нельга цяпер пісаць! Не варты паэта занятак – будаваць твор з чужых, тысячу разоў праспяваных метафар. Ну няўжо творчае эга Нічыпаровіч гэтаму не працівіцца? Аж не! – піша так, быццам Амерыку адкрывае.
Я вылучыў месцы, якія або штампы літаратурныя, або канцыляршчына. І прабач, дарагі чытач, што даводзіцца гэта штораз паўтараць. Ну вось такія ў нас чуйныя да слова, з тонкім густам паэты.
І, напэўна ж, прагавораны недзе на сустрэчы з чытачамі, якія зроду паэзіяй не цікавіліся, гэты верш скалане залу велічна і высока! Пад Купалу, класічна. І ніхто ніколі не растлумачыць слухачу, чытачу, што гэта падробка літаратурная, порхаўка, загніванне.

Яшчэ адна спроба пяра:

***
Дзень вандруе
У клопатах зранку,
Прытаміўся,
Прысеў адпачыць.
Чараўніца ноч
Тчэ калыханку,
Дробны дожджык
Імжыць ды імжыць.
Сон лагодны
Пяшчотнай рукою
Запрашае
У казачны свет.
Там спаткацца
Хачу я з табою,
Ноч малюе нам
Новы сюжэт.

Роўна тое самае, апроч хіба што фальшывых енкаў “О, мая Беларусь!”

Тужліва, што і гаварыць асабліва няма чаго пра такую паэзію. І аўтарку ўжо не выправіш. І рэдактараў, цалкам раўнадушных да мовы і Беларусі. Яны проста функцыі. Як і нашы ўчастковыя дактары – проста  аўтаматы па выпісванні рэцэптаў, не болей.
Да каго заклікаць? Каму жаліцца? Мёртвыя скамянелыя твары без сумлення і сораму.
Ім бы не тое каб пакаяцца публічна за развал нацыянальнай літаратуры, – усім гэтым пысам, што сядзелі ад савецкага часу ў рэдакцыях на пасадах і выкарыстоўвалі іх дзеля мамоны сваёй,  – ды  хоць бы сабе прызналіся чальцы і старшыні пэн-цэнтраў, калегіюмаў, тусовак “элітных”, гэтыя адраджэнцы і дбайцы за мову: не эфектыўныя нашы высілкі, мы правалілі літаратуру і мову, мы пустамелі.
А прызнаўшыся сабе ціхенька, не публічна, паспрабаваць выпрацаваць новую стратэгію паводзінаў. Не хадзіць з ускінутым носам, як раней, атрэсці з сябе элітарнасць, агледзецца і пачаць дзейнічаць прынцыпова па-новаму.
Малатыражныя кніжкі, трыбунныя “сустрэчы з чытачом”, кампліментарная крытыка, някляеўскія палітычныя выгукі – не далі ніякага плёну. Трэба было мастацкія тэксты ствараць, а яны палезлі хто ў дзяржаўную кішэнь, хто ў палітыку па грошы і дабрабыт.
Воз і цяпер там, дзе быў 25 гадоў назад. Хоць не! Раней лепей было з таленавітымі творамі (ніводзін з іх, зрэшты, акрамя “Вёскі” Федарэнкі, няможна браць з таго часу ў будучыню, бо яны ўжо нецікавыя і абслугоўвалі толькі свой гістарычны перыяд). А лепей было тады найперш – з патэнцыялам, з надзеяй, якія цяпер поўнасцю страчаны.
Глухая, узначаленая ўсё тымі ж пастарэлымі і застарэлымі адраджэнцкімі гуру секта, замкнёная сама на сабе і без ніякага праекту будучыні. Без мастацкіх твораў зусім. Толькі задзёрты высока нос і гонар носьбітаў мовы. Кропка. Пустата. Каяцца.
Бо сапраўдны плён вашай працы – вершы Нічыпаровіч.


Міхась Южык

ЛіМаразм-413

Вераснёвыя роздумы

Часопіс “Верасень” – які найхутчэй альманах – выконвае важную справу: дае маладым беларускамоўным творцам гучна заявіць пра сябе. Бо ў “Дзеяслоў” не прабіцца, там цесна, а газета “Літаратурная Беларусь” рэч несамавітая і ад пачатку стварэння нагадвае агітацыйны лісток. Таму – “Верасень”. Прыгожая, паэтычная назва. Калі не памыляюся, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў альманаха – Эдуард Акулін, паэт досыць пранізлівага лірычнага таленту, касету якога “Як яна і я” ваш крытык некалькі гадоў круціў на магнітафоне, пакуль касеты не выцесніла ўсюдыісная “лічба”. Так што і бард, музыкант і спявак, Акулін не абы-які.
Гэта я да таго, што тэарэтычна не можа “Верасень” выбіраць зусім ужо дубаломных паэтаў для друку. Густ Эдуарда Акуліна як бы мусіць таму працівіцца.
І ўсё-ткі не напіша ён вершы за сотню аўтараў, якія дамагаюцца друку. Не хопіць жыцця. Таму, як ні круці, а друкуюць тое, што нясуць. А моладзь паэтычная беларуская зазвычай гадуецца на філфаках, настаўнікі якіх нам добра вядомыя, і даволі ў негатыўным плане.
Адчыняецца альманах вершамі спадарыні Палхоўскай.

Марыя Магдалена Палхоўская: паэтка. Скончыла БДПУ імя Максіма Танка.
Друкавалася ў «Верасні». Нарадзілася ў 1989 годзе ў Мінску. Жыве ў Мінску.

Імя чыста фанетычна гучыць! Глянем на творы.

Уступны:

***
Мы забываем, што між намі Бог
І плавім цёплы воск на алтары
Няўцяміць нам, што золата нябёс
Ствараецца малітвамі знутры
Мы забываем, што між на мі Бог
І крохкі дым ці свечкі, ці цыгаркі
не ўздыміцца вышэй за далягляд
прыдуманы вакзальнаю цыганкай
Мы дабраславім пчол за мяккі цёплы воск
нясем бярэмя знакаў сімвалічных
а ў выніку што маем? — пыльны стос
без думак, жалю і малітваў

Пачнём з таго, што верш кепскі ва ўсіх адносінах.
Гэта млявая рыторыка, не паэзія.
Гэта парушэнне граматыкі (неапраўданая пагарда пунктуацыяй; “Няўцяміць” замест правільнага “не ўцяміць”, “нясем” замест унармаванага “нясём”).
Дададзім няўцямнасць вылучанага тлустым кавалка пра “крохкі дым”.
Гэта найгоршы ўзор рэлігійнай паэзіі, блізкі да самых каравых узораў праваслаўнага вершатворцы іераманаха Рамана (шукайце ў Сеціве), дзе з першых радкоў цябе пачынаюць вінаваціць, сарамаціць і пагражаць карамі.
Не гатовая Марыя Магдалена пакуль да духоўных твораў высокай паэзіі, якая не ў рыторыцы тухлай, а ў праяве Боскага слова, якое непадуладнае каментарыям і спазнаецца не рацыянальна.

Прыклад:

ПРОРОК

Духовной жаждою томим,
В пустыне мрачной я влачился,
И шестикрылый серафим
На перепутье мне явился.
Перстами легкими как сон
Моих зениц коснулся он:
Отверзлись вещие зеницы,
Как у испуганной орлицы.
Моих ушей коснулся он,
И их наполнил шум и звон:
И внял я неба содроганье,
И горний ангелов полет,
И гад морских подводный ход,
И дольней лозы прозябанье.
И он к устам моим приник,
И вырвал грешный мой язык,
И празднословный и лукавый,
И жало мудрыя змеи
В уста замершие мои
Вложил десницею кровавой.
И он мне грудь рассек мечом,
И сердце трепетное вынул,
И угль, пылающий огнем,
Во грудь отверстую водвинул.
Как труп в пустыне я лежал,
И Бога глас ко мне воззвал:
"Востань, пророк, и виждь, и внемли,
Исполнись волею моей
И, обходя моря и земли,
Глаголом жги сердца людей."
(Аляксандр Пушкін)


А вось пачатак знакамітай мнагаслоўнай оды “Бог” Гаўрыіла Дзяржавіна:

О Ты, пространством бесконечный,
Живый в движеньи вещества,
Теченьем времени предвечный,
Без лиц, в Трех Лицах Божества!
Измерить океан глубокий,
Сочесть пески, лучи планет
Хотя и мог бы ум высокий, —
Тебе числа и меры нет!
Не могут духи просвещенны,
От света Твоего рожденны,
Исследовать судеб Твоих:
Лишь мысль к Тебе взнестись дерзает,
В Твоем величьи исчезает,
Как в вечности прошедший миг.
……………………………………

Рыторыка, не ажыўленая паэтычным геніем. Хоць чыста па форме вельмі прыстойна. Гэта, тым не менш, для свайго часу было высокай рускай паэзіяй і несумненным крокам наперад. З паўнакроўным жа словам Пушкіна і параўноўваць няможна гэткі грувасткі тэкст.

Чытаем цяпер адзін з вядомых і славутых вершаў Іераманаха Рамана:

* * *
Страх Господень – авва воздержания,
Воздержанье дарит исцеление.
Лучшая поэзия – молчание,
Лучшее молчание – моление.

Лучшая молитва – покаяние,
Покаянье тщетно без прощения.
Лучшее пред Богом предстояние –
В глубине высокого смирения,

Я забудусь в таинстве молчания
Пред иконой чудной «УМИЛЕНИЕ».
Да очистят слёзы покаяния
Высшую поэзию – моление.

28 марта 1991. Печоры

Верш вельмі нядрэнны па форме. І ўсё-ткі ён збольшага праваслаўная рыторыка, пропаведзь, якой месца ў храме, а не паэзія. Настаўленне, ціск на псіхіку, а то і запалохванне “грэшнікаў”. Гэта якраз тое, што не дае рэлігійным аўтарам дакрануцца Паэзіі. Манах непазбежна скочваецца ў звыклыя павучанні. Для пропаведзі – выдатна. Для паэзіі – смерць. Не выратавала іераманаха і досыць харошая паэтычная форма.

Вось жа твор, дзе як быццам ні слова пра Бога:

Зимняя ночь

Мело, мело по всей земле
Во все пределы.
Свеча горела на столе,
Свеча горела.

Как летом роем мошкара
Летит на пламя,
Слетались хлопья со двора
К оконной раме.

Метель лепила на стекле
Кружки и стрелы.
Свеча горела на столе,
Свеча горела.

На озаренный потолок
Ложились тени,
Скрещенья рук, скрещенья ног,
Судьбы скрещенья.

И падали два башмачка
Со стуком на пол.
И воск слезами с ночника
На платье капал.

И все терялось в снежной мгле
Седой и белой.
Свеча горела на столе,
Свеча горела.

На свечку дуло из угла,
И жар соблазна
Вздымал, как ангел, два крыла
Крестообразно.

Мело весь месяц в феврале,
И то и дело
Свеча горела на столе,
Свеча горела.

(Барыс Пастарнак, 1946 г.)

Пра Збавіцеля ні слова, але ён прысутны ў творы трывала і непахісна. Вобраз свечкі скрозь непраглядныя завірухі. Слова, ажыўленая геніем паэта.
Такі, прабачце, лікбез для Марыі Магдалены Палхоўскай.
Далейшы яе тэкст, названы вершам, разбіраць доўга не станем:

Момант

Я запомню цябе вершам
Толькі не памры на маёй па перы
Ці хаця б ажыві гаючым уяўленнем
Калі забаліць невыносна
Ажывай яшчэ і яшчэ!
Сотні разоў яшчэ!
І я паўтару цябе вершам
Непаўторны момант

Гэта ліст, рэфлексія, нататка, толькі не паэзія. Ды яшчэ чуццё падвяло аўтарку, і яна ўшпіліла апошні, зусім не патрэбны радок, які аслабіў і без таго кволы тэкст. Аслабіў утрая.

Тым не менш, маладая паэтка шукала сябе (год напісання 2013, а значыць, узрост творцы быў блізу 23 гадоў) і раптам натрапіла на паэзію:

МУЗЫКА

Музыка ветру
Шапоча-шапоча
Музыку музыка
Ветрам падхопіць
Пад музыку дождж
За грукоча-грукоча
Музыка-музыка
Плачам у ночы
Плачам у сэрцы
Музыка-музыка
Шэпча і свеціць
Музыка словамі
Музыка гукамі
Чулымі, чуйнымі
Гукамі-грукамі
Сімвалам-доляй
Музыка болем
Музыка-музыка
Свеціць і шэпча
Музыка ветру
Небам імкнецца
Музыка рвецца
Кропляй сцякае
Музыка музыкай
Музыку грае

31.01.2013

Мелодыя мовы, рытм увялі аўтарку ў паэтычны храм. Тут усё выдатна, цэласны мастацкі твор. І адсутнасць пунктуацыі якраз апраўданая, дадае ступені свабоды.
Вылучаныя падкрэсліваннем апошнія чатыры радкі асабліва кранальныя, лірычныя. Гэты верш без нацяжак паэтычна мацнейшы за оду Дзяржавіна, а тым болей – за прапісную рыфмаваную рыторыку іераманаха Рамана. Светлая духоўнасць тут выявілася ірацыянальна: мелодыкай, мовай, гармоніяй.
Вось у такім бы кірунку і развівацца Марыі Мандалене Палхоўскай.

Яшчэ з прыемнага: у альманаху змяшчаюцца крытычныя артыкулы. Але ёсць тая праблема, што праз вузкае кола пісьменнікаў мы ведаем літаральна ўсіх, хто неяк недзе праяўляецца жвава. То бок для крытыкі патрэбныя мінімум людзі, асобы крытыкаў. А такіх, прафесіяналаў, Южык не знае. Ёсць Леанід Галубовіч, які крытыкай даўно не займаецца, бо фармат “Дзеяслова”, строга ўстаноўлены галоўным рэдактарам, крытыкі наогул не прадугледжвае. Ёсць неблагія літаратуразнаўцы – Ганна Кісліцына, Іван Штэйнер. Крытыкаў жа днём з агнём не знайсці.
Зрэшты, не будзем загадваць. Магчыма, менавіта ў “Верасіні” аналітыкі ёсць. Возьмем першы ж артыкул нумара пад шыльдай “рэцэнзія”.
Аўтар яго:

Таццяна Мацюхіна: крытык, паэтка. Кандыдат філалагічных навук. Вершы друкаваліся ў «ЛіМе», «Маладосці», «Верасні», «Скрыпторыі-4» ; навуковыяар тыкулы — у «Родным слове», «Полымі», «Народнай асвеце». Нарадзілася ў 1984 годзе ў Барысаве. Жыве ў Мінску.

Прозвішча мне вядомае. Паэзія Мацюхінай разбіралася ў “ЛіМаразме” і, здаецца, у вельмі непахвальным ключы. З крытыкам жа Мацюхінай я не знаёмы.

Таму чытаем пачатак рэцэнзіі:

Зборнік вершаў Эдуарда Дубянецкага «Покліч самотнага неба» складаецца з шасці змястоўных раздзелаў, прадстаўленых замалёўкамі ў форме экзістэнцыйнага роздуму «Калі правяду я чароўным смычком...», разнастайнымі жанравымі формамі і відамі лірыкі «Паэтычны калейдаскоп», «Хай упрыгожыць вершы навізна», паэмай «Галасы», іранічна-жартоўнымі вершамі «Бывае музе ўсмешка даспадобы», паэтычнымі мініяцюрамі «Праменьчыкі».
Мастацкія творы Э. Дубянецкага вызначаюцца тонкім лірызмам і выразнай элегічнасцю. У зборніку «Покліч самотнага неба» змешчаны філасофскія («Белая малітва», «Цень мінуўшчыны жыве ў нашых сэрцах», «Пагружэнне»), патрыятычныя («Мая Радзіма», «Знітаваны»), пейзажныя («Прывідны пейзаж», «Ранак-валацуга», «Закотнае сонца»), інтымныя («Гімн пяшчоце», «Газела пра чароўныя рукі каханай») вершы.

Адразу робіцца сумна, нудна і пазяхаеш. Па-першае, гэта не крытыка, калі аўтар, не даўшы нам панюхаць і сказа ад Дубянецкага, вешае шыльды ацэнак (вылучана ў тэксце Мацюхінай тлустым).
Па-другое, аўтар Дубянецкі, як бачна з кавалка, выкарыстаў для назвы раздзела русізм “Пагружэнне” (у нас жа: акунаюцца, апускаюцца) і прэтэнцыёзны пасыл пра “чароўныя рукі каханай”, дзе фальш у самой назве зарыты.

Ну ды ладна. Адразу скажу, што пра Дубянецкага, як паэта, ваш аналітык пісаў. А як чалавека – бачыў разок, сядзелі ў адным аўтобусе пры паломніцтве ў Полацк, да святой Еўфрасінні. Пакінуў Эдуард уражанне вельмі далікатнага, інтэлігентнага, станоўчага чалавека. Але ж паэты якраз бываюць непрыемныя і яршыстыя, як той жа Славамір Адамовіч, напрыклад.
Так што Таццяна Мацюхіна, кандыдат філалагічных навук, схібіла і сфальшывіла. Бо, падазраю, ёсць прыяцелькай Дубянецкага.

Цяпер жа цалкам незалежны погляд на яго паэзію, які пісаў я па просьбе Змітра Вішнёва, бясплатна, у яго альманах “Тэксты”. Тут пра Эдуарда Дубянецкага трохі.

Кавалак з “Тэхналогіі паэтычнага вычування”:

“…Эдуард Дубянецкі, “Душы маёй няскончаны палёт”, “Кнігазбор”, 2011.

Аўтар - кандыдат гістарычных навук, аўтар шматлікіх культуралагічных кніг і публікацый у айчынным і замежным друку (як пазначана на вокладцы).
І знаёмства з кнігай паэзіі сп. Дубянецкага пераканала мяне, што кожны павінен займацца сваёй справаю: гісторык даследаваць гісторыю, а паэт вершаскладаць. А гісторык з паэтам не ўжыліся ў адной асобе Эдуарда Дубянецкага. Па прыродзе ён, скажам мякка, не вельмі паэт. Аб гэтым сведчыць найперш поўная адсутнасць цікавай і насычанай вобразнасці ў яго вершах. Банальнасць думак, ахінутых да таго ж у банальную форму. Несачэнне за тым, што літару “ў” паэт проста не можа ставіць пасля зычных, інакш гэта ўжо не паэт.
Вершы сп. Дубянецкага, як правіла, можна пераказаць празаічна. А гэта таксама “сімптом”.
Глядзіце самі:

Ў час сну спакойнага душа -
Маўклівыя глыбіні,
Куды не пранікаюць нашы жарсці
І клопаты штодзённага жыцця….

Або:

Зліццё

Хацеў бы я,
Каб з сонечным святлом
Маё святло душэўнае злілося,
Каб хтось
Ў людскім прамовіў шматгалоссі:
“Глядзіце - дзіва! -
Ўвесь ягоны дом
І ўвечары, і нат ўначы заліты
Душэўна-сонечным
Нябачаным святлом!

…Дык піце ж
Вы, мае сябры,
Яго нагбом.

Тут і так усё, здаецца, зразумела і не вымагае каментароў. Але для асабліва недасведчаных скажу наступнае. У кароценькім вершы паэт ужыў ажно два разы “прапашчы гук” - “ў” пасля зычных, а таксама скарыстаўся гутарковым словам “нат”, што ў паэзіі гучыць, згадзіцеся, дзікавата. А таксама прапанаваў нам піць святло “нагбом” - немаведама з якой прычыны, для гэтага нам трэба прынамсі “дом” перакуліць, што наўрад ці па сілах…”
 

Міхась Южык

ЛіМаразм-414

Гаючы бальзам

Уладзімір Мазго шырока прадстаўлены з вершамі ў №15 “ЛіМа” (2017). Аўтар добра вядомы, асабліва як стваральнік тэкстаў для песень заняпалай беларускай эстрады.
Тым не менш, песні на вершы Мазго выходзілі часам добрыя і кранальныя, паэт прыносіць рэальную карысць папулярызацыі роднай мовы. Якую ведае глыбока, арганічна, бо пастаянна гаворыць на ёй, а не “ўключае” дзеля работы.
Натуральна, што ў Мазго ёсць адчуванне музыкі мовы. Тэксты знарок спрошчаны сэнсава, але фанетычна правільныя, мілагучныя.
Адзін з вершаў падборкі:

Родная спадчына

Зноўку вабяць бязмежныя далі
За бясконцы, як шлях, небакрай.
Дзе юнацкія вёсны світалі,
Край бацькоўскі падобны на рай.

Край любімы і мілы да скону,
Што чаборам і мятай прапах.
На салодкіх, як лета, губах
Ад суніц адчуваем аскому.

Тут жывуць спаконвечныя казкі
І быліны дзядоў і бабуль.
На магілах палеглых ад куль
Тут гараць неўміручыя краскі.

Дзе калісьці наш продак Скарына
У Еўропу свой шлях пачынаў,
Ганарацца нашчадкі няспынна
Роднай спадчынай.


Прымяняць да песенных тэкстаў агульныя меркі “ЛіМаразма” мы не можам. Такія творы прадугледжваюць даводку эмацыянальнага пасылу паэта кампазітарам і спеваком. Кожны з трох укладае сваю душу. І каб было ўсё сказана ў вершы, то дзе творчасць астатніх двух?
Тэксты песень не тое, што эстрадных, а нават бардаўскіх, пад гітару, бываюць часта каравыя.
Прыклад геніяльнай песні “Вальс Бастон” Аляксандра Разэнбаўма:

Припев:

Как часто вижу я сон, мой удивительный сон,
в котором осень нам танцует вальс-бостон.
Там листья падают вниз, пластинки крутится диск:
"Не уходи, побудь со мной, ты мой каприз".
Как часто вижу я сон, мой удивительный сон,
в котором осень нам танцует вальс-бостон.

На фоне неблагіх паэтычных знаходак куплетаў, прыпеў, часта самае галоўнае ў песні, уражвае тут тапорнасцю, бесталковасцю. Зашмат у ім “я”, “мой”, якія стаяць ушчыльную. А лісцё, якое “падае ўніз”, – хіба здатнае падаць уверх? Або “пласцінкі дыск”? Ну не бывае квадратнай ці рамбічнай пласцінкі. Але ж трыццаць гадоў слухаў я гэты шэдэўр і не зважаў на тэкставыя хібы. Усё з прычыны гарманічнага спалучэння музыкі, тэксту і галасавога пасылу.
Увогуле, Разэнбаўм досыць коснаязыкі і паэтычна фальшывы аўтар. Але ў ім ёсць галоўнае: харызма і лірычны напор, чаго часта няма ў правільных, гладкіх, салодкагалосых паэтаў. І гэта скарае публіку.
Тое самае было ў Высоцкага: праставатасцю і каравасцю ранніх тэкстаў ён дастукваўся да сэрцаў шырокай публікі, так званых простых людзей, якім здаваўся сваім у дошку. Ён, дарэчы, і выйшаў з дваровай шпаны, таму не прыкідваўся ніколькі. У адрозненне ад інтэлігентнага ленінградца Разэнбаўма, які скарыстаў у блатных песнях манеру Высоцкага. Менавіта з гэтай прычыны мяне напружвалі яго “казацкія” ці “адэскія” песні. Фальш. Грубы лубок. Але народ вар’яцеў.
У лірычных жа матывах Пецярбурга Разэнбаўм арганічны.

Таму судзіць строга паэзію песеннікаў мы не ў праве.
Уладзімір Мазго далёка не горшы ўзор беларускага паэта нават чыста па тэкстах. Пазітыў. Музыка. Жывое веданне народнай мовы. А што яшчэ трэба чытачу на фоне вечнай адзіноты, сумоты, маркоты, кіслай нэндзы беларускіх лірыкаў? Шніп, Сыс, Гадулька, Сербантовіч, Макарэвіч, Камейша, і яшчэ легіён… як жа гэта гібла і кісла! Якое адмаўленне ідэі жыцця… Ад такіх вершаў хочацца ўцякаць некуды ў Іспанію ці Сіцылію, на сонца і жыватворны марскі вятрыска…

Сіцылія

Мрою даўно ідылію,
як голас скрозь немату –
у сэрцы жыве Сіцылія,
над морам сады цвітуць.

Бурштынавым ясным раннем
спускаемся мы на пляж...
Сіцылія – як каханне,
як радасць і як міраж.

Парой непагоднай стылаю
скрозь слоту і вокнаў муць
прымройваецца Сіцылія,
духмяна сады цвітуць.

Здзяйсненне надзей, прыстанак
для збеглых ад сцюж людзей –
Сіцыліі ясны ранак,
калісьці і нас сагрэй.

Бяжыць за табою, мілая,
блік сонечны па пяску...
Над намі вісіць Сіцылія,
развейвае ўраз імглу.

Накочваюць хвалі плаўна
на бераг, цёплы такі.
Мы некалі ўсё ж праславім
Сіцыліі берагі!..
(М.Южык, 2011 г.)


А якіх, зрэшты, паэтаў мы чакаем пры такім змрочным клімаце, як у Сінявокай краіне? Учора было 1 траўня, трэці месяц “вясны”, а ўдзень тэрмометр паказваў плюс 5, тэмпература снежня. Зараз жа, у гэтую секунду, 2 траўня, Яндэкс выдае плюс 3, абяцаючы ўдзень аж плюс 10. На Сіцыліі ж, у Палерма, зараз плюс 14, а ў дзень будзе плюс 18. Там здымаюць па тры ўраджаі ў год, сонечных дзён далёка за 300… З чаго людзям маркоціцца?

Таму вершы Ўладзіміра Мазго  – бальзамам мне на душу:

***
У Заслаўі, Пінску, Лідзе
Ды і ў іншых гарадах
Разліваюць на Вялікдзень
Пірагі духмяны пах.

Растае настрой халодны,
Калі птах вясну прынёс.
Сонца яйкам велікодным
Усміхаецца з нябёс.

«У імя Айца і Сына…» —
Ахінае нас святлом.
І збіраецца краіна,
Як вялікая сябрына,
За абедзенным сталом…

У Заслаўі, Пінску, Лідзе
Ды і ў іншых гарадах
Разліваюць на Вялікдзень
Пірагі духмяны пах.



Міхась Южык

ЛіМаразм-415

Эмацыянальныя людзі

Такое ўражанне, што часопіс “Верасень” шчыльна супрацоўнічае з Менскім педагагічным універсітэтам. Другі па ліку паэт, якога разглядаю запар у №10, ёсць гадаванцам гэтай пачэснай установы. І трэба прызнаць, што – выпадкова ці не – прадстаўнікі педфака выглядаюць самавіта ў параўнанні з бальшынёй менскіх філфакаўцаў.
Галоўная вартасць спадароў Палхоўскай і Агрэста ў немнагаслоўнасці, якая абараняе ад назойлівага пустаслоўя. Так уласцівага, прыкладам, земляку Агрэста, знанаму атэісту-містыку, рэдактару тамтэйшай раёнкі.

Багдан Агрэст: паэт. Скончыў БДПУ імя Максіма Танка. Друкаваўся ў «Верасні». Нарадзіўся ў 1989 годзе ў Івацэвічах. Жыве ў Івацэвічах.

Гады, пазначаныя пад вершамі Багдана Агрэста, указваюць на вельмі малады ўзрост творцы. Аднак судзіць мы яго будзем строга – бо прафесіянал, як ні круці. І пойдзе моладзь вучыць.
Уступны верш:

***
Папяровы жаўнер
сышоў з вайны
зняў вільготны мундзір
ад слёз віны
сеў насупраць агню
зусім адзін
і згарэў
і за стаўся дым...
28.06.2011

Малады аўтар шукае сябе, перажываючы самы небяспечны перыяд творчасці, калі можна рушыць далей, а можна загрузнуць у чужых дасягненнях. Ваш крытык знайшоў свой паэтычны стыль адно ў 29 гадоў, а дагэтуль тое былі ўдалыя стылізацыі пад Блока, Цютчава, Пушкіна, іншых.
Багдан Агрэст пакуль не схапіўся менавіта за свой плыт у бурлівым моры літаратуры. У дадзеным творы ён паўтарае думку і заснаваны на ёй верш Акуджавы пра папяровага салдата. То бок адкрыццяў ніякіх не робіць.

* * *
Один солдат на свете жил,
красивый и отважный,
но он игрушкой детской был:
ведь был солдат бумажный.

Он переделать мир хотел,
чтоб был счастливым каждый,
а сам на ниточке висел:
ведь был солдат бумажный.

Он был бы рад - в огонь и в дым,
за вас погибнуть дважды,
но потешались вы над ним:
ведь был солдат бумажный.

Не доверяли вы ему
своих секретов важных.
А почему? А потому,
что был солдат бумажный.

А он, судьбу свою кляня,
Не тихой жизни жаждал.
И все просил: огня, огня.
Забыв, что он бумажный.

В огонь? Ну что ж, иди! Идешь?
И он шагнул однажды,
и там сгорел он ни за грош:
ведь был солдат бумажный.
(Булат Акуджава, 1959)

У Акуджавы ёсць стрыжнёвая ідэя, угрунтаваная на зрэбнай праўдзе жыцця і схаваная за іроніяй. У выпадку Агрэста сэнс не раскрыты: чаму сеў, чаму адзін, ды яшчэ згарэў бедачына, – незразумела і бесталкова. Тэма не раскрытая. Пазычыў вобраз, ніякага філасофскага зерня не дадаў. Вобразнасцю паэтычнай не ўразіў. Хоць форма верша лаканічная, неблагая. Твор да таго ж змрочны, безнадзейны і адштурхоўвае. Тады як у Акуджавы прываблівае светлым пафасам Дон Кіхота.

Дэпрэсіўна, уласціва свайму “я” або сваёй паэтычнай позе, доўжыць Багдан Агрэст наступны верш:

***
А што я бачу у нічым —
Глыток атруты, келіх смагі.
Не патрабуй маёй увагі,
Я выйшаў па-за далягляды далячынь.
Мяне няма — так, я не першы,
Але глядзі,
Не бачыш?
Ў тым
Ёсць сэнс —
На небе ранішнім, пустым
Я зоркамі
малюю
вершы.
03.10.2012

Моладзь, якая адрываецца ад родных і блізкіх, едзе ў чужы горад і мусіць самастойна вызначацца ў жыцці, часта трапляе ў стрэс. Асабліва людзі тонкай душэўнай арганізацыі, якой, відаць па ўсім, надзелены наш аўтар. Адсюль змрок. І яшчэ добра, калі ён паказны! А то, бывае, здаровыя юнакі з рукамі, нагамі, вачамі – насамрэч скіроўваюць свядомасць у цемру, адкуль выкарасквацца бывае няпроста. Духоўнасць не сфарміраваная пакуль, праваслаўнага выхавання, напэўна, няма. Таму гэтыя “далягляды далячынь” не Боскага кшталту. Ад іх трэба найхутчэй уцякаць хаця б на зямлю грэшную, у прыроду, каханне, да родзічаў і крэўнай зямлі.
Разбіўка на кароткія радкі ў Агрэста – какецтва, не болей. Расцягні твор у радкі класічныя: нямогласць аголіцца яшчэ горш.
Тут адзіная, паўтаруся, вартасць – немнагаслоўе. А яшчэ прываблівае мяне адыход ад вясковай традыцыі. Паэтыка ўжо з прысмакам навізны.
 
Далей піша паэт пад Алеся Разанава:

***
Як бы вартае што-не будзь напісаць?
Вартае быць словам,
Што само сябе нараджае.
24.05.2011

Дыдактыка. Павучанне. Паэтычна невыразна. І коснаязыка: што значыць “Вартае быць словам…”?  Ну яўна ж трэба было пісаць “варта быць словам”. Рэдакцыйны недагляд.

Далей зачын верша ўзяты з Высоцкага («Я не терплю фатального исхода…»):

***
Я не цярплю ў паветры пах цырульні,
Пах брудных не патрэбных валасоў.
Кавалкаў чалавечае натуры,
Гадоў адрынутых, ды выклятых гадоў.
Металам пакамечаныя рэшткі,
Што выкінулі смеццем —
Дагніваць...
Мне моташна!
Пах невыносны гэты
З паветрам цёплай ночы удыхаць.
14.05 — 06.11.2012

Вечная памылка маладых – не чытаюць уважліва класікаў, не ведаюць, што паўтараць іх – табу. Недзе пачуў Агрэст радок з песні, свядомасць схапіла і выдае за сваё. Тут жа і рытм, апрача ўсяго, адзін у адзін з песняй геніяльнага барда.
“Металам пакамечаныя рэшткі” – дужа непісьменна, бязглузда. Метал хіба ператварае нешта ў камяк? Не пускае пакуль беларуская мова аўтара ў свае таямніцы. На “вы” з ёй Багдан Агрэст, не на “ты”. Хоць і вельмі доўга вучыўся. Праўда, і выкладчык педфака Мікола Шабовіч разбіраецца ў нашай рубрыцы, нібы пачатковец, – настолькі карава піша падчас. Так што ў каго вучыцца Агрэсту?
Зноў пахмурна ў вершы, кісла, адмаўленне жыцця.
Доўга, напружана прыйдзецца аўтару працаваць над сабою. Каб зразумець хоць бы, ці ёсць яго прызваннем паэзія.
Пакуль адназначна не скажаш.

Зазірнём у цікавую для мяне рубрыку “рэцэнзія”.
Поплеч з іншымі аўтарамі спрабуе назвацца крытыкам і Анатоль Трафімчык.
З біяграфіі:

Анатоль Трафімчык: лiтаратуразнаўца, гiсторык, крытык, паэт. Кандыдат гiстарычных навук. Аўтар паэтычных кнiг: «Пасведчанне аб нараджэннi», «Ноты цноты», «Лiрыка лiрыка» i шматлiкiх публiкацый у замежным  i айчынным друку. Нарадзiўся ў 1976 годзе ў вёсцы Вялiкiя Круговiчы. Жыве ў Мiнску.

Рэцэнзуе ён кнігу Міколы Захаранкі.
Мала вядомы мне сам Трафімчык, і зусім ужо не вядомы сам аўтар.
Аднак з першых радкоў бачна адно: крытык плыве ў гнілым рэчышчы кампліментарных рэцэнзій на прыяцеляў і знаёмцаў. А пры такім зыходным пасыле – аналітыкі там, праўды не ўздумай чакаць, шаноўны чытач. Цябе развядуць.
Артыкул пачынае гісторык Трафімчык са звыклай рыторыкі: якая ў нас магутная літаратура:

Беларуская ж літаратура ўвогуле, нягледзячы на перманентнае пагаршэнне моўнай сітуацыі, па-ранейшаму захоўвае моцны патэнцыял — і ў колькасным, і ў якасным плане. Многія не падзяляюць такі погляд. Але і аптымістаў, уключна з аўтарам гэтых радкоў, шмат. У пацверджанне пазіцыі — пару прыкладаў. Колькасны: на два саюзы пісьменнікаў маем за 1000 чалавек. Якасны: толькі ў новым стагоддзі на Нобелеўскую прэмію вылучалася не калькі майстроў пяра з Беларусі: В. Быкаў, Р. Барадулін, У. Някляеў, С. Алексіевіч... Таму можна смела казаць пра высокі ўзровень нашага пісьменства.

Не напалохаў. Бо піша глупствы: патэнцыялу ў “якасным” і тым болей у “колькасным” плане не бывае ў прыродзе. Бо патэнцыял – нешта няздзейсненае яшчэ, згустак энергіі, які можа ў нешта ператварыцца.
Лепіць Трафімчык  слова “пацверджанне” замест пісьменнага “пацвярджэнне”. Дробязь? Прыдзіраюся? А з дробязяў тчэцца літаратура.
Далей ідуць зусім несусветныя выгукі: наша літаратура вялікая, бо мае на два саюзы аж 1000 літаратараў! Або: факт вылучэння на Нобелеўскую прэмію ёсць паказчыкам моцы літаратуры. І прыводзяцца вылучэнцы: Быкаў, Някляеў, Алексіевіч. Усе трое нястомна выслужваліся перад Еўропаю. Усе там жылі, наводзілі сувязі і масты. Функцыянеру Някляеву гэта не паспрыяла. А дапамагло Алексіевіч – зусім ужо сталай жыхарцы Захаду, пагарда якой да беларускай мовы вядомая з савецкіх апастылых часін. І асабліва агідным выглядае жыццё Быкава ў Нямеччыне, на іх хлебе дармовым, у “фрыцаў”, на нянавісці да якіх збудаваў ён сабе кар’еру ў краіне Молата і Сярпа (з Вікіпедыі: “некалькі гадоў жыў у Германіі…”). Заігрыванне з “фрыцамі” не дало жаданага плёну: праляцеў міма прэміі аўтар трылераў пра дзядзькоў з аўтаматамі.
Вернемся, аднак, да Трафімчыка. Зноў гісторык не сваёй справай займаецца. Аналітык з яго нулявы, нават мяркуючы па “ўводзінах” у артыкул. Намалаціў у адным абзацы цэлую гару глупстваў.
У літаратуры ў нас верхаводзяць зазвычай тыя, хто на яе вучыўся, а не тыя рэдкія, хто прыродай закліканы (як Мікола Кандратаў, прыкладам, матэматык).
Пару месяцаў таму, у №12 “Верасня”, разглядаў я артыкул Трафімчыка пра творчасць Анатоля Кудласевіча. Не крануў тады Анатоля нітрохі, сцябаўся адно з “аналітыка”. Але ўжо наступнага дня Кудласевіч, з якім асабіста знаёмы і лічу таленавітым паэтам і бардам, – рынуўся на чарговы выпуск рубрыкі і, разам са Шніпом, выкрыкваў, што Южык не крытык, бо амаль ніколі аб’ектыўна не піша. Эмацыянальны чалавек Толя.
Усё напісанае сёння не адмаўляе гераічнай працы рэдакцыі “Верасня” з моладдзю і ўвогуле – барацьбы з сітуацыяй анямення. Без літаратурнай аналітыкі, аднак, любы часопіс з анямення не выйдзе ніколі, пакрыўшыся застарэлым пылам архіваў.
Альманах “Верасень” робіць сваю неабходную справу, а “ЛіМаразм” сваю. І саманадзейна ўяўляць, быццам любы змешчаны ў “Верасні” тэкст будзе паэтычным ці аналітычным шэдэўрам. Законы прыроды пабудаваны на зусім адваротным прынцыпе: алмазы і золата здабываюць крывёю і потам, іх дужа мала таму што.



Міхась Южык

ЛіМаразм-416

Назойлівае паўтарэнне

Людміла Кебіч, шматгадовая старшыня аддзялення СПБ горада Гродна, выступае з вершамі ў “ЛіМе” №16 (2017).
Пачынаецца падборка так:

Адна з дарог

Адна з усіх маіх дарог
заўжды вядзе мяне дахаты
на той астуджаны парог,
дзе так любіў сядзець мой тата.

Адна з усіх маіх сцяжын
заўжды вядзе мяне дахаты,
дзе сярод вішань і малін —
матуля ў блузачцы стракатай.

Адна з усіх маіх сцяжын
заўжды вядзе мяне дахаты,
дзе без нагодаў і прычын
ігралі песні мне два браты.

Адна з усіх маіх сцяжын
заўжды вядзе мяне дахаты,
дзе сярод вершаў і карцін
былі мы душамі багаты.

Хлеб быў смачнейшы за пірог,
а кожны дзень — маленькім святам…
Таму адна з усіх дарог
заўжды вядзе мяне дахаты.

Папярэднія разборы аўтаркі ў нашай рубрыцы паказалі, што ў яе адсутнічае паэтычнае чуццё. А значыць, Кебіч не паэт. Прыведзены верш каторы раз сведчыць: чыноўнік павінен перакладаць паперы, а Пастарнак вершы тварыць.
Каструбаваты, як для лірыкі, шурпаты выраз “Адна з усіх маіх” Кебіч палічыла выбітным і навязліва паўтарае чатыры разы на пачатку строф.
У першай страфе яна ўдушліва, цесна лепіць таварышаў па няшчасці: немілагучныя “маіх”, “мяне”, “на той”, “так”, “мой”.
Зачастае выкарыстанне вытворных ад “я” (“мне”, “мяне”, “мой” гаворыць аналітыку, што аўтарка закончаны эгаіст).
Выраз “без “нагодаў і прычын” – быццам вышмаргнуты са службовай перапіскі паміж Менскім і Гродзенскім аддзяленнямі літаратурнай суполкі.
Спалучэнне “два браты” – дужа паганае, непісьменнае. Бо ў слове “браты” ціск на апошнім складзе. Такая недапрацоўка ёсць проста гультайства.
Неблагі пафас твора Людміла Кебіч збрыдзіла няўмельствам.
За верш цвёрды кол па дзесяцібальнай сістэме.

Інтымныя лірычныя замалёўкі прадстаўляе ў гэтым нумары Алесь Емяльянаў-Шыловіч:

***
даўно вядома — ўсё падман
балючы прыкры бессэнсоўны
але ж тваім вачам рукам
і голасу твайму паўсоннаму
я веру...

***
джэмпер пахне
каштанавым подыхам тваіх валасоў
наравістая восень
як з пунсовага яблыка
выціскае з сэрца апошні сок

***
ноч зазірнуўшы ў твае вочы
ад святла іх аслепла і звар’яцела
а я бы па азбуцы Брайля
чытаю паэму твайго цела

Не так даўно, уключыўшы беларускае радыё, даведаўся раптам, што Алесь Емяльянаў даволі сур’ёзны перакладчык. У перадачы ён прадстаўляў цэлую кнігу перакладаў польскай паэткі на беларускую.
У сённяшняй жа падборцы асабістае не стала абагульненым, фактам той паэзіі, што б’е напавал старонняга чытача. Энергіі, экспрэсіі вельмі мала. Талент не разгарнуўся ў прыведзеных карацельках.
І ўсё-ткі два выразныя месцы сярод трох твораў ёсць, вылучаны падкрэсліваннем. Няўдалае на мой погляд – як зазвычай, пазначана тлустым.
Алесь Емяльянаў шукаў паэзію. Людміла Кебіч яе, калі некалі мела, то страціла незваротна. Бо двум гаспадарам, паводле Збавіцеля, не можа служыць чалавек. Або ты закляты чыноўнік, або паэт. Выбірай. Спробы спалучыць і памірыць непрымірымае канчаліся, напрыклад, для таленавітага Твардоўскага чорнымі запоямі па месяцы і болей.

Служенье муз не терпит суеты;
Прекрасное должно быть величаво…
(Александр Пушкин)

* * *
Вот так и ведется на нашем веку:
На каждый прилив по отливу,
На каждого умного по дураку -
Все поровну, все справедливо.
Но принцип такой дуракам не с руки,
С любых расстояний их видно.
Кричат дуракам: "Дураки, дураки!",
А это им очень обидно.
И чтоб не краснеть за себя дураку,
Чтоб каждый был выделен, каждый,
На каждого умного по ярлыку
Повешено было однажды.
Давно в обиходе у нас ярлыки,
По фунту на грошик на медный.
И умным кричат дураки: "Дураки!",
А лишь дураки незаметны.
(Булат Окуджава)



Яшчэ па тэме:

ЛіМаразм-89 “Агромністая душа”
ЛіМаразм-153 “Далёка не жарты”



 

Міхась Южык

ЛіМаразм-417

Адзіны рэцэпт

Працягваем разбор публікацый №10 альманаха “Верасень”.

Кацярына Глухоўская: паэтка, празаік. Аўтар кнігі паэзіі «Калі дрэвы растуць з галавы» (2013 г.). Друкавалася ў «Дзеяслове», «Верасні» і «Маладосці». Нарадзілася ў 1995 годзе ў Мінску. Жыве ў Мінску.

Цяпер, дзякуючы Сеціву і крыкліваму тэлевізару, моладзь сталее хутка. Ваш крытык даспеў да першай кнігі паэзіі ў 29 гадоў. Кацярына Глухоўская, “паэт і празаік”, да 20 гадоў не толькі спраўдзіла стартавую кнігу, а паспела яшчэ засвяціцца ў “Маладосці” ды “Дзеяслове”.

Уступны твор падборкі:

Сэнсу

Людзі доўга глядзелі на неба,
Ім хацелася ведаць і чуць,
На Зямлі жыць — якая патрэба?
Прачынацца, каб зноўку заснуць.
Сонца вочы сляпіла паўпраўдай,
Поўня ціхай паіла хлуснёй,
Ды няпоўны быў келіх, не рады
Чалавек быў ад долі сваёй.
Не хапала ні слоў, ні ўяўлення,
Ні маўчання, ні спеваў, ні дзён —
Час ішоў — і жыцця было меней,
А ў нябёсах быў вечны праклён.
 13.12.2013

Бачна, што, абучыўшыся рыфмаваць, паэтка коўзаецца не толькі ў мове, але і ў няўтульным унутраным свеце сваім.
Гэта тыповае дэпрэсіўнае падлеткавае гаварэнні ні аб чым. Бо няма задавальнення самім сабою. Нешта чула пра неба, пра пекла, пра жыццё, многа чытала ўсялякай заразы, асабліва згубнай і самагубнай паэзіі срэбнага веку. У выніку ў галаве пратухлая каша – душа захварэла.
Я вылучыў тлустым гэтым разам не хібы, а словы і выразы духоўнага змроку, які парашыла выліць на нас Глухоўская.
Злаякасная, шкодная не толькі для чытачоў, але і для самой аўтаркі “паэзія”.

Далей нясталы свет Глухоўскай працягвае несці нам чорныя хмары:

Малітва

Калі Ты чуеш мае словы,
Калі Ты кажаш мне: «Пішы», —
Пакінь хімерай безгаловай
На гэтым сонечным крыжы.
Дай мне адказ — нябёсы ў вусны,
Дазволь спяваць пустой травой —
Суніц салодкіх цягнуць вусны
Ўсе сокі з глебы са сваёй.
Я быць і глебай, і раслінай
Хачу. Ды ёсць адзін спадзеў:
Што ветры ў ветразяў за спінай,
То — Твая мара, воля, спеў...
 29.10.2013


Можна б назваць гэтую “малітву” трызненнем сівой кабылы, каб той, хто нібыта кажа паэтцы “Пішы”, не меў прыроду, адваротную Госпаду Богу.
Гэты нехта хоча пакінуць аўтарку на крыжы “хімерай безгаловай”.
А потым спакушае стаць індускай з мярзотнаю марай пра рэінкарнацыю: стаць раслінай, травой “пустой”. Прычым Глухоўская гэтага ўжо – хоча! (“Хачу”…)
Сумна аднак. «Скучно, девочки» – сказаў бы, напэўна, прэзідэнт Пуцін.
Тут ужо не толькі лухта паэтычная, а і зачаткі, прыкметы духоўнай немачы.
Таму, каб не ўскладняць яе становішча ў жыцці, параіў бы Глухоўскай часова не пісаць, не тварыць. А таксама не чытаць паэзію срэбнага веку ды ўсю духоўную муць кшталту Блавацкай, Рэрыхаў, Мулдашава, вываленую памыямі ў бездань Сеціва. Уцякаць, пакуль позна не стала, ад “шамбал” і пірамід.
Бяда савецкіх і постсавецкіх інтэлігентаў у тым, што знаёмства з Хрыстом яны часта пачыналі (і заканчвалі!) з “Майстра і Маргарыты”, з глаў “пра Понція Пілата”, прымаючы гэтае евангелле ад сатаны за Божае слова ў біблейскім Евангеллі, а карыкатуру ад сатаны на Хрыста, булгакаўскага недарэку Іешуа, – за Збавіцеля.
Потым жа зносіць дах, і атрымліваецца прадстаўленая Кацярынай Глухоўскай зараза.
«Скучно, девочки».
Памыўшыся і вычысціўшы зубы, на гэтым закончым з паэзіяй.

А ідзём да трэцяй і апошняй у нумары “рэцэнзіі”.
Аўтарка яе:

Ала Петрушкевіч: паэтка, крытык, лiтаратуразнаўца. Кандыдат фiлалагiчных навук. Аўтар паэтычнага зборнiка «Пярсцёнак». Апублiкавала звыш 200 навуковых прац, сярод якiх кнiгi: «Iду па слядах: Лiтаратуразнаўчыя артыкулы, эсэ» (1997 г.), «Пра творы i творцаў: лiтаратурна-крытычныя артыкулы» (2002 г.), «Некаторыя старонкi беларускай лiтаратуры пачатку ХХ ста год дзя» (2010 г.) i iнш. Нарадзiлася ў 1960 годзе ў вёсцы Шчонава на Гродзеншчыне. Жыве ў Гароднi.

Тут я зноў сутыкаюся са славутым нібыта творцам, якога недзе некалі чуў толькі прозвішча. Асабліва тое тычыцца, дарэчы, жанчын: Вайцяшонак, Бічэль, Сільнова – што зрабілі, што напісалі, чым слаўныя?.. Непраглядны туман. Астатнія хоць хто “на прозе сядзіць”, што “на паэзіі” ў выдавецтвах.

Пачынаецца “рэцэнзія” бадзёра і дзёрзка:

Аўчыннікава, Г. Ад зачыненай брамы: вершы / Г. Аўчыннікава. — Гродна: Гарадзенская бібліятэка, 2011. — 55 с.

У беларускай літаратуры з'явілася яшчэ ад на пяснярка красы, яшчэ адна паэтка восені, што годна выглядае ў прыгожай трыядзе: Наталля Арсеннева, Тацяна Сапач, Ганна Аўчыннікава. Яна аўтарка адзінае паэтычнае кнігі «Ад зачыненай брамы», якая выйшла ў Га род ні ў 2011 годзе.

На гэтым, праўда, можна спыніцца і далей не чытаць. Бо нашы літаратуразнаўцы, вучоныя пішуць па адным трафарэце: што Мацюхіна ў гэтым жа нумары, што Петрушкевіч. Нават зірнуць яшчэ не даўшы не на кнігу нават, а на цытаты з яе, – саманадзейна лепяць нахабныя цэтлікі: геніяльна!
Параўноўвае аўтарку аналітык Петрушкевіч з “аўтарытэтамі”: “Наталля Арсеннева, Тацяна (а не “Таццяна” чамусьці – М.Ю.)  Сапач”…
Першую не ведаю, не чытаў, бо навучыць яна мяне ўжо не зможа нічому. А пра другую ведаю збольшага, што яна жонка Дубаўца, сапраўды выбітнага публіцыста. Якая трагічна загінула ў аўтакатастрофе. Узяўшы ж раз кнігу паэзіі Сапач, ужо пасля яе скону, жахнуўся: які дэпрэсняк, якая цемра і антыжыццё! Рэальна стала блага вашаму крытыку. І падумалася тады: што ж здаровыя цялесна людзі робяць са сваёю душою! Нікому не раю чытаць Сапач, каб не пашкодзіцца глуздам.

Такая ў нас, спадары, бывае паэзія. Такія крытыкі з аналітыкамі.
І гэта пры тым, што патэнцыяй і па харызме часопіс “Верасень” на парадак цікавейшы за “Маладосць”, “Дзеяслоў”, не кажучы пра мярцвячыну цяперашняга “Полымя”… Тут хоць нешта спрабуюць рабіць. Шукаюць. Крытыкуюць, хоць няўмела пакуль, кампліментарна, фальшыва. Аднак іншага рэцэпту няма, як


Міхась Южык

ЛіМаразм-418

Арыгінальныя тэмы

Дэбютная падборка Алы Бяльковай з Гомеля ў “ЛіМе” №16 (2017) атрымалася неблагая, як на фоне сярэдняга холдынгаўскага ўзроўню.
Самым удалым выйшаў крайні верш у хаўрусе сабратаў:

Караван

Мораў не знайсці і акіянаў,
Дзе гарачы сухавей жыве.
Сярод хваляў сыпкіх і барханаў
Караван задумлівы плыве.
Выдмы аксамітныя люляюць,
Але ў далеч клічуць віражы.
І вандроўцаў стомленых натхняюць
Зманлівыя ў небе міражы.
Колькі ўжо спякотных дзён мінула,
Не ўзысці ў пустэльні каласку.
Зблытаная кучма саксаула
Сохне на распаленым пяску.
Паплывуць аднойчы караваны,
Дзе аазіс казачны, на ўсход,
Моры дзе шумяць і акіяны,
Кружыць чаек белы карагод.

Досыць багатая паэтычная мова, самавітая вобразнасць. А галоўнае, не зашмуляная фабула. У вершы ёсць лёгкасць, энергія.
Замінае пэўны налёт аматарства. Напрыклад, выраз “клічуць віражы” – няпраўда, якія віражы ў пустэльні?
Слова “вандроўцаў”, мабыць, і прыгожае, але рэжа вуха тым, што здаецца наватворам. Ёсць цудоўнае і прывычнае – “вандроўнік”. Нашто вымудрацца?
…“ў небе міражы” – таксама недакладна, бо міражы збольшага на даляглядзе.

Верш, які адчыняе падборку, выйшаў куды больш традыцыйным і неахайным:

Вясновыя матывы

Ліецца зноў мелодыя Вясны
На беразняк і на сасоннік рослы.
І сталі явай сонечныя сны,
І распусцілі вербы свае косы.
Трывожна лес зімой халоднай спаў,
Пакуль вакол віхурылі завеі.
І ветрык, што кружыўся і скакаў,
Прынёс сюды найлепшыя надзеі.
Мелодыю вясны я падхаплю,
Яна уздыхам кожным поўніць цішу.
Напеў вясновы я не разлюблю,
Не трэба мне матыў ніякі іншы...

Рыфма “вясны–сны” страшэнна заезджаная, не варта яе прымяняць.
Вербы ў Алы Бяльковай распусцілі менавіта “свае” косы. А маглі яны распусціць чужыя? Не. Значыць, слова ёсць паразітам.
Выраз “зімой халоднай” – мала таго, што з’яўляецца банальнай метафарай, дык яшчэ і бесталковы: у ходзе верша і так ясна, што зіма халодная, што гэта не Барселона.
Ветрык, які шалеў у завеях, разам з тым і “Прынёс сюды найлепшыя надзеі”. Бязглуздзіца.
Да таго ж верш заканчваецца каравым “Не трэба мне…”

Аднак паэтычныя здольнасці ў Бяльковай прысутнічаюць, і пры надзвычайнай патрабавальнасці да сябе яна можа расці. Кірунак: пазбягаць зацёртых метафар і выбіраць арыгінальныя тэмы, як пра той жа караван, напрыклад.

У дадзеным выпадку мы хаця б сутыкнуліся з душэўным здароўем, на падставе якога можна будаваць храм паэзіі.


 

Міхась Южык

ЛіМаразм-419

Святлана Локтыш з’явілася з вершамі ў №13 “ЛіМа” (2017).
Разглядзім самы арыгінальны па форме твор:

Сніцца лета

Што ні ноч, мне лета сніцца…
Не за сінімі марамі,
А за нашымі дварамі
Пахне бор густой жывіцай
І квітнее верасамі.

Дружна сосны-векавухі
Зазіраюць небу ў вочы,
Да прыгод лясных ахвочы.
А праз кроны светлавухі
Зайчык сонечны праскочыў.

Цішыня… Раскінеш важка
Рукі на імхах зялёных —
І адчуеш раптам: здольны
Госцем завітаць у казку —
Так раскошна, так прывольна.

І яшчэ магчыма здужаць
Неспадзеўны цяжар гэты:
Я цябе шукаю — дзе ты?..
Пасярод зімовай сцюжы
Што ні ноч, мне сніцца лета.


Верш нясе пазітыў, незвычайная форма ўвяла ў звычайную тэматыку пэўную навізну. Прываблівае лёгкасць мовы і светлы пафас.
Аслабляе твор, як звычайна, налёт аматарства. Мы ўжо ведаем, што ў рэдакцыях сядзяць аматары. Але ж і паэтка праявіла непрафесійнасць.
Каб не быць галаслоўным:

1. “марамі” – непісьменна, правільна “морамі”, для чаго варта зірнуць у тлумачальны слоўнік. А слоўнік гэта мусіць быць настольнай кнігай для творцы. Не думаю, што яго неадольна цяпер дастаць.
2. “Да прыгод лясных ахвочы” – і гэты “ахвочы” павінен быць мужчынскага роду. Прасочваем увесь сказ – толькі “сосны” і “вочы”, жаночы і сярэдні род. Зноў непісьменнасць і рэдактарскі ляп.
3. Рукі, якія лірычная гераіня, раскідвае “важка” – напружваюць, бо так свае здаравенныя рукі можа раскінуць адно волат магутны. Няўдалае слова “важка”.
4. Слова “здольны” ў кантэксце не да месца, бо адводзіць ад лірызму ў нешта разважнае і тэхнічнае.
5. Тое самае і выраз “магчыма здужаць”, які да таго ж робіць сказ грувасткім.
6. “цяжар” – з націскам на першым складзе няправільна, ён насамрэч на складзе другім. Цяпер такі перыяд развіцця паэзіі, што ўжо недапушчальна, як у часы Пушкіна, сваволіць з націскамі. Тут найхутчэй проста няведанне Святланай Локтыш граматыкі. Таму слоўнік аднатомны тлумачальны павінен быць на стале.

Пазбегнуць бы ўказаных хібаў, і верш атрымаецца выдатным. Але бяда ў тым, што сам аўтар гэтага не бачыць, яму здаецца ўсё гарманічным, выдатным. І без старонняй падказкі змяніць ракурс гледжання на сябе немагчыма бывае.
Аднак мы абавязаны вітаць такую паэзію, бо яна пазбаўленая:

1. абрыдлай беларускай нэндзы
2. эпігонства
3. гнілі душы, якая найчасцей выяўляецца таксама і формаю твора

Паясню наконт формы і сутнасці: гэта непарыўныя рэчы і падзяляем мы іх у пэўнай ступені штучна. Той, хто не ўмее гарманічна пісаць, у каго павукі і тараканы ў душы, непазбежна скочваецца ў антыпаэзію “вольнага” верша. Але такі дыягназ датычны найперш сучаснасці.
Гісторыя ж ведае сумны факт, калі ў форме стройнага верша адбывалася духоўнае разлажэнне нацыі – гэта паэзія срэбранага веку, якая праз сваіх вешчуноў смерці, паэтаў, і прывяла да катастрофы Расеі (а за кампанію і Беларусі), да 70 гадоў бязбожнага рабства і тыраніі, і знешніх навалаў. Гэта найперш Блок, Уладзімір Салаўёў, Меражкоўскі, Ясенін, Маякоўскі, Цвятаева – самыя “значныя” постаці згубнага веку. Што зрабілі яны? – а зусім “мізэр”: змяшалі дабро са злом, а Хрыста з антыхрыстам (Меражкоўскі так прама і дапісаўся ў тварэннях сваіх, што гэта адно і тое ж). Ну ды ладна, тэму гэтую па магчымасці буду развіваць і развіваць, а пакуль скажу, то пры глыбінным азнаямленні са “срэбраным векам” валасы ўстаюць дыбарам.
Верш Святланы Локтыш на фоне сучаснай паэзіі можна нават прызнаць творчай удачаю.
 


Міхась Южык

ЛіМаразм-420

Памылка дзвярыма

Яшчэ адна гадаванка педагагічнага ўніверсітэта змешчана з вершамі ў “Верасні” №10. Напэўна, кожны студэнт гэтай установы проста абавязваецца выкладчыкамі паэтам стацца.

Алена Сіманчык: паэтка. Скончыла БДПУ імя Максіма Танка. Нарадзілася ў 1991 годзе ў вёсцы Мажэйкава на Гродзеншчыне. Жыве ў Лідзе.

Два вершы, якія выбраны з нізкі ніжэй, характарызуюць душу і паэзію аўтаркі на ўсю поўніцу:


***
Я ніколі не буду лепшая.
Я заўсёды буду такая як ёсць,
Крыху стомленай, крыху грэшнаю...
Але буду такая як ёсць.
Я ні зорка, ні кветка, ні пацерка,
Я — імгла сярод ночы сырой.
Трохі добрая, трохі нязграбная,
Але век мне за стацца такоў.
І раблю шмат чаго не патрэбнага,
І жыву можа трохі не так,
Але я, гэта я — значыць трэба так,
Я ёсць я, мне не трэба адзнак.
Я ніколі не буду лепшая,
Я заўседы буду такая як ёсць,
Крыху стомленай, крыху грэшнаю,
Я такая, на пэўна, вось.

Паненка Сіманчык уяўляе сабой, так бы мовіць, ахвяру духоўнай барацьбы пакаленняў. Даўным-даўно – зразумела, на прагрэсіўным Захадзе – некаму надакучыла біць паклоны Ўсявышняму і ён абвясціў сваё “я” цэнтрам Светабудовы. Так пачалася бяда Адраджэння, адным з вынікаў якой мы бачым, напрыклад, новага прэзідэнта Францыі з жонкаю на 25 гадоў старэйшаю за яго, дый абвінавачанага ў гомасексуалізме яшчэ.
Зірніце цяпер на гэтае астабрыдлае “я” ў творы Сіманчык, паўторанае разоў наццаць. Самаўпэўнены 22 гадовы эгаіст, які не ўяўляе з сябе роўна нічога. Пакладу вам ногі на стол, памачуся пад дзверы, але – “мне не трэба адзнак”, бо буду такая, як ёсць – “заўсёды”! Фаталізм у дадзеным выпадку не пахвальны.
Зрэшты, без гумару гэткія творчыя патугі чытаць немагчыма, бо так і ўяўляеш аўтарку, якая перад напісаннем твора ўжо фантазіруе сябе на трыбуне з рукапісам перад такімі ж педфакаўцамі, ці нават у больш выбітных тусоўках. Эпатаж, і поўная ўнутраная пустэча.

Або яшчэ з Сіманчык:

***
Вы людзі ў балоце...
Вы ўсе — наскрозь...
Вы людзі — сама развага...
Вы людзі — «да что ты, брось»,
А горла так паліць смага.
Вы тыя — хто сумнай казкі канец,
Бяздушныя, цёмныя нетры зямныя?
Вы людзі — ах, Божа, мяне не трывож!
Тады, хто вы ўсе такія?
Світальныя зоркі,
Ці летні туман?
Аптычны падман прыроды?
Вы людзі — ай, здагадайся сама.
Ці зніклыя колісь народы?
Вы людзі — ці чэрці!
Вы ўсе — наскрозь!
Паціху знікае развага.
Вы людзі — «да что ты, брось»,
А горла так паліць смага...


Гэты выкрык з пагорка “Верасня” аўтарка пачынае з мележаўскага “Людзі на балоце”, замяняючы “на” больш зручным для рытмікі “у”.
А затым – ідзе дзёрзкае абвінавачанне ад малалетняй людзей рознага ўзросту, у тым ліку і ветэранаў вайны, напэўна ж, 90-гадовых: “Бяздушныя, цёмныя нетры зямныя[?]” Пытальнік пры канцы сказа тут яўна пастаўлены для понту, або змушана ўціснуты рэдакцыяй. Бо зусім не сумняваецца ні ў чым гэтае чалавечае эга.
Адным словам, калі мэта адважнай паэткі была звярнуць на сябе вочы і вылучыцца сярод традыцыйных беларускіх вершаванак, то яна гэта спраўдзіла.
Паэзіяй жа такое буянства і хуліганства, такія нязвязныя выгукі назваць немагчыма.
Не разумею, чаго “Верасень” зацыкліла на педфакаўцах? Або не піша болей ніхто на мове? Або заможны педфак спансіруе часопіс? Не ведаю і дзівуюся. Людзі закліканы літаратуру выкладаць, а іх цягнуць у зусім іншую прафесію – чытаць жыццё і чалавечыя душы.
Дзякую Алене Сіманчык за вострыя, амаль трылерскія эмоцыі, што зарадзілі мяне зранку. Цяпер можна ісці глядзець парад войска Ўладзіміра Пуціна.



Міхась Южык

ЛіМаразм-421

Одум


Гімн роднай вёсцы спявае ў адным вершы падборкі, што ў “ЛіМе” №13 (2017), Марыя Шакун.
Не ведаеш нават, як ставіцца да гэткай паэзіі. Бо свет кожны бачыць у адпаведнасці з біяхіміяй мозгу. Адзін змрочны ад нараджэння. А другі, аблашчаны бацькамі, так і рушыць па жыцці ў эйфарыі. Так сфармаваўся яго чалавечы кампутар.
І ўсё-ткі пэўная адэкватнасць мусіць прысутнічаць. Бо ёсць, напрыклад, такая рэчаіснасць як клімат, што вызначаецца ў пэўных лічбах. Ды што там лічбы! зараз, 11 траўня, за маім акном валіць снег, тэмпература блізу нуля, навагодняя. А якраз, калі снег быў патрэбны цёмнай зімою – с адмыслова сачыў і запомніў, -- з пачатку студзеня да сярэдзіны лютага, 1,5 месяца, не ўпала з непрагляднай навіслай шэрасці ніводнай сняжынкі!
Дык каму мы будзем хлусіць пра ўражлівы, заліты сонцам край?
А менавіта так пачынае свой твор аўтарка: “Дзе сонейка свеціць”. Зрэшты, яно сапраўды раз-пораз і вельмі зрэдку прадзіраецца праз вечныя нізкія хмары. Ці трэба гэта было ўдакладняць у вершы Марыі Шакун?

Узбалаць

Я з гэтай зямелькі, я з гэтай старонкі,
Дзе спеў жаўрука такі радасна-звонкі,
Дзе сонейка свеціць, калышуцца нівы
І грае на дудцы ветрык шчаслівы.

Мае тут вытокі, праз поле сцяжынка,
У небе высокім плыве аблачынка,
Бярэзіна-рэчка пятляе, віецца...
Тут вёсачка Узбалаць, з ёй маё сэрца.

О, вёсачка мілая, ты сваіх дзетак
І помніш, і любіш, чакаеш са свету.
Прыедуць — прытуляцца, сіл набяруцца,
Каб зноў у праблемы жыцця акунуцца.

А тыя, хто разам, заўсёды з табою,
Цябе даглядаюць і песцяць з любоўю.
Глыбокі паклон ім, маё захапленне.
Яны зберагуць цябе для пакаленняў.

Карацей, спадары, не паэзія гэта. І хоць мяне рэжце. Быццам і Бярэзіна сапраўды – я бачыў каля Барысава – “пятляе, віецца”, і дзетак вёска “чакае са свету”, і сіл яны ад прыроды набіраюцца на прыродзе… Аднак “Цябе даглядаюць і песцяць з любоўю” – насцярожвае, бачыў я ўсходнебеларускія вёскі. Зрэшты, паверым, што ў выпадку Шакун вёска якраз заможная (што цяжка без моладзі, праўда, якая паводле паэткі бывае адно наездамі).
Такім чынам, выходзіць нейкі публіцыстычны артыкул, які выклікае спрэчкі, пытанні. Напісаны, дарэчы, натуральнай народнай моваю, мілагучна. А паэзія не начавала.
Тысячны раз даводзіцца звяртаць увагу на заезджаныя, плакатныя выразы – вылучаныя ў шэрагу іншых хібаў: “У небе высокім”, “з ёй маё сэрца”, “О, вёсачка мілая”…
Не думаю, што ў «Литературной газете» Расеі рэгулярна месцяць вершы найвышэйшага кшталту, аднак і не ўпэўнены, што там апускаюцца да ўзроўню прыведзенага “гімну”. Ну занадта ўжо прымітыўна, спадары рэдактары. А што занадта, то “няздрова”, кажуць палякі, які рускіх на дух не выносяць.

Наступны тэкст Галіны Шакун – гэта проста суцэльнае шытво з лозунгаў, павучанняў, праваслаўнай пропаведзі. Гэта ўзор маладым і старым, як не трэба ніколі пісаць вершы:

Наталі сваё сэрца...

Наталі сваё сэрца пяшчотай,
Прыгажосцю душу наталі
І запоўні ўсе будні работай,
Каб яны ў марнаце не прайшлі.

Беражы сваіх блізкіх і родных,
Атулі іх увагай, цяплом,
І знаёмых людзей, незнаёмых
Паважай і шануй родны дом.

Хай у сэрцы тваім хопіць месца
Для усіх, хто жыве на зямлі,
Хай і плача яно, і смяецца,
Калі гора ці радасць прыйшлі…


То бок, параўноўваючы, супастаўляючы вершы маладых гадаванцаў педфака (“Верасень”) і звычайную афіцыёзную паэзію “ЛіМа”, запыняешся одумам: а што лепш? Знайшоў з чатырох падборак педфакаўцаў 1(!) мастацкі твор, верш; знайшоў у Алы Бяльковай 1(!) годны верш пра караван на некалькі нумароў “ЛіМа”. Гэта добра для 9-мільённай краіны ці дрэнна?
Звыклыя жыць у хлусні 70 гадоў пры камуняках, мы і за 25 гадоў незалежнай краіны не навучыліся не хлусіць. Прычым хлуснёй паражонае ядро нацыі – беларускамоўная інтэлігенцыя. Вось мой сябар, напрыклад, з Асіповіч, звычайны сталяр, не хлус. А пісьменнікі задушыліся ў фальшу, які ўжо ўспрымаюць за норму. Таму маем, фальшпаэзію, так бы мовіць. І няма адкуль узяцца паэзіі. 


* * *
На Сретенке ночной надежды голос слышен.
Он слаб и одинок, но сладок и возвышен.
Уже который раз он разрывает тьму...
И хочется верить ему.

Когда пройдет нужда за жизнь свою бояться,
тогда мои друзья с прогулки возвратятся,
и расцветёт Москва от погребов до крыш...
Тогда опустеет Париж.

А если всё не так, а всё как прежде будет,
пусть Бог меня простит, пусть сын меня осудит,
что зря я распахнул напрасные крыла...
Что ж делать? Надежда была.
(Булат Окуджава)
 


Міхась Южык

ЛіМаразм-422

Прапашчы лірызм

Разглядаем сектанцкі часопіс “Дзеяслоў”, які ўжо год знік з вачэй шырокага чытача і сігануў у баязлівае падполле. Таму нумар даўні (69), аж 2014 года, і адразу папярэджваю: верагоднае ўсялякае, і любы аўтар можа быць ужо не жывы. Як тое нядаўна сталася, калі разглядаўся паэт Ігар Канановіч (№70), малады чалавек. Таму пастараюся не гаварыць пра  аўтараў даўніх нумароў як у бясспрэчным цяперашнім. Бо не пра ўсіх крытык дасведчаны, як пра людзей з лёсам.

З часопіса:

Дубоўскі Валеры – паэт, выдавец. Працаваў журналістам, кіраўніком у розных беларускіх перыядычных выданнях, дырэктарам выдавецтва «Беларусь». Аўтар кнігі вершаў «На пачатку маўчання». Нарадзіўся ў 1948 годзе ў вёсцы Хацькова на Шклоўшчыне. Жыве ў Мінску.

Пра аўтара я колісь пісаў і ў досыць далікатнай форме намякнуў, што паэзія не зусім яго справа. Магчыма, чалавек добры выдавец.
Але ж прызнаем, што пачуццём прыгожага Валеры Дубоўскі абдзелены не зусім:

АПРОЧ ПАДМАНУ

Астудзіць вецер цішыню,
Прыклоніць суму дрэўца.
Я спадзяваннем асланю
Святло, што застанецца
Па дні,
Па пройдзеных гадах
І подумках крылатых,
Што не палеглі далавах
Знібелым лісцем страты.
Зык адлятаючай вясны,
Згук чуццяў прадчуваных
Спяваюць з ветрам галасным
усё, апроч падману.

Замінае аўтару падняцца да паэзіі найперш усё, што крытык вылучыў тлустым. Гэта цалкам штучная, змушаная, з нерэальнымі словамі мова – звернутая да галоўрэда Пятровіча, мабыць. І мажліва, яны разумеюць адно аднаго нават з паўслова.
Я ж не даўмеюся тупа:
“Прыклоніць суму дрэўца” – гэта што за звер, за страшная і няўцямная канструкцыя?
Дый “асланю” (не ад слова “слон”) як быццам па сэнсе недарэчнае, і наогул неўнармаванае, няма ў граматыцы такога стварэння. “Ахіну”, “атулю”, “агарну” – ёсць; выдатныя словы, багатая народная мова. Няўжо мала выдаўцу Дубоўскаму іх, і ён вымудраецца з наватворам?
Не ведаю таксама, як “святло” можа застацца “па дні”? Коснаязыка да болю ў зубах. Калі святло “па днях” мінулых застаецца – цалкам гэта дапусцім. А “па дні” – бармалейская мова, не беларуская.

А “подумках” – якія яго сэнс? Думкі, думы – бываюць. І показкі ёсць. А “подумкі” – не зусім думкі, непаўнацэнныя? Або мімалётныя думкі? Або трызненні? Не ведаем. Таму зноў стрэл у малако ад аўтара.
Далей яшчэ шэдэўр ад Дубоўскага/Пятровіча: “далавах”!
Або: “Знібелым” (лісцем)!! Во да чаго вядзе сектанцкі адрыў часопіса не ад народа агульнага толькі – ад родных беларускамоўных вачэй чытачоў.
…“адлятаючай” – пошлая руская калька, няма такой формы ў нас. Рэдкія літаратурныя выключэнні – бягучы (працэс), надыходзячы (год). Слова ад Дубоўскага – беспардоннае парушэнне граматыкі.
Аўтар жа не сунімаецца і ўваходзіць у мацнейшы кураж: “Згук чуццяў прадчуваных” – то бок выдае ўжо марсіянскіх слоў суцэльны радок!
…“галасным” – таксама няпраўда, у слоўніках – “голасным”.
Карацей, аматарства пры поўным недаглядзе галоўнага правадыра СБП Пятровіча; відаць, сваяцтва ў іх, цёплыя дачыненні, усё дазволена выдаўцу Дубоўскаму, любы здзек з мовы народнай! Таму што чалавек у цэлым – харошы.
«Скучно, девочки».
Увогуле Сеціва мяне з кім толькі не знаёміла: з псіхолагамі, якія ёсць невылечныя псіхапаты; з рэдактарамі, якія непісьменныя ёлупы; з паэтамі, што насамрэч публіцысты, канцылярскія службоўцы, парадныя аратары, шкоднікі мове…
Далейшыя карацелькі Валерыя Дубоўскага пры некаторай дасціпнасці ды нават ахайнасці – паэзіяй таксама не назавеш. Бо дужа банальна, не экспрэсіўна.

* * *
Напрыканцы,
Напрыканцы?..
Напрыканцы –
партрэт парадны.
Штодня накопваем капцы
з грахоў, з няпраўды.


* * *
Як думку думаю
правую –
левая думка
кульгавая.
Як толькі думаю
левую –
правая надта няпэўная.

А вось першы верш якраз мог бы стаць творам мастацкім, каб замяніць усе выклятыя непісьменныя словы на правільныя. Бо там ёсць уласцівы, відаць, спадару Дубоўскаму душэўны лірызм. Але лірызм унутраны і выяўлены – розныя рэчы.

Часопіс “Дзеяслоў”, сам для сябе непрыкметна, валіцца ў багну нябыту, адрываючыся ад жыцця.
Мы ж цягнем тапельцу руку да апошняга.



Міхась Южык

ЛіМаразм-423

На скрут галавы

Часопіс “Верасень” №10 шчодра адорвае паэзіяй сваіх чытачоў. Тут яго рэзкае адрозненне ад іншых літаратурных часопісаў і тыднёвіка, дзе гаварыльня пра літаратуру і чыноўныя справаздачы, і жыццяпісы чыноўнікаў – галоўнае, а ўласна літаратура (мастацкія тэксты і крытыка) – другараднае.
З пахвальнай шчыльнасцю рэдакцыя знаёміць з маладымі паэтамі. Што і дае мне падставы лічыць “Верасень” больш альманахам, чым рэгулярным часопісам. Бо менавіта ў альманахах, – не ведаючы, ці выйдзе наступны нумар, – стараюцца ўпіхнуць як мага больш твораў і творцаў.

Гэтым разам у нас гасцюе –
Марына Валасар: паэтка, скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя  А.С. Пушкіна, друкавалася ў газеце “Берасцейскі ўніверсітэт”. Нарадзілася ў 1990 годзе…

Другі па ліку верш падборкі:

* * *
Здымі з вачэй вэлюм ружовы,
Праўдзіва навакол зірні
І прамаўляй сваёю мовай
Аб прыгажосці на зямлі.

Аб тым, як восень учыняе
Свой каляровы вернісаж,
І думкі радасна лунаюць
Яе прасторамі наўсцяж.

Ляцяць высока па-над светам,
Дзе неба яснага блакіт,
І птушкамі высокіх мэтаў
Абагаўляюць шэры быт.

Адчуваецца, што аўтарку вучылі на ўзорах высокай паэзіі. Ці яе душа пакуль працівіцца наплыву мадэрну і розных заганных эксперыментаў. Хадановіч, адным словам, не паспеў яе спакусіць і збрыдзіць.
Аднак жа і ў класічным стылі пісаць няпроста. А мабыць, і цяжэй. Ад таго і нарадзіўся, дарэчы, мадэрн, што ў ім няма строгіх правілаў. Марына ж Валасар спрабуе гуляць не толькі па правілах класічнага верша, але і пільнавацца духоўнай Традыцыі. А тут цяжка не паслізнуцца маладому аўтару.
Дапушчана ключавая памылка: верш пачынаецца з дыдактыкі, настаўленняў, што з вуснаў 22-гадовай дзяўчыны гучыць даволі пацешна. Хоць бы і настаўляла яна саму сябе. Эпоху публіцыстыкі і настаўніцтва ў паэзіі раз і назаўжды закрыў Пушкін, імем якога і названы ўніверсітэт, што скончыла Валасар.
У першай страфе яна заклікае “зірнуць” на свет “праўдзіва”. Добрая прапанова. Роўна як і памылковая, калі браць паэзію, дзе ў кожнага творцы мусіць быць непаўторны ракурс. Не “ружовы вэлюм” на вачах, які Валасар прапаноўвае зняць, але ж і не канцылярскія акуляры “старшыні” ці бухгалтара.
Нядрэнныя метафары другой страфы, дзе восень “учыняе свой каляровы вернісаж”, становяцца ў апазіцыю хібе: думкі лунаюць “прасторамі” менавіта “наўсцяж”. То бок уздоўж. Тады адразу пытанне: уздоўж чаго? Недапрацоўка.
Думкі, якія “ляцяць высока па-над светам”, – крыху старамодна. А вось “неба яснага блакіт” – ужо паэтычны штамп. Пазбягаць якіх, дарэчы, не кожны навучыцца. Як ні стараюцца, напрыклад, пажылыя сакратары СПБ МГА і ГГА, Пазнякоў  і Кебіч, – не ўдаецца, не дадзена ад прыроды. Усюды скочваюцца ў пошласць. Не пажадаем жа гэтага пасмешышча спадарыні Валасар, папярэдзіўшы ад пачатку, куды нельга ступаць.
У прыведзеным вершы ёсць добры пафас, мілагучнасць, ахайнасць. Пра недахопы сказалі.

Наступным творам аўтарка не зыначыла на сябе погляд, што і не дзіўна:

* * *
Будзь сабой і не думай, што будзе,
Чым аддзячыць вакол табе свет?
Мо растопча, схамуціць, забудзе,
Згасіць промні ўсіх мараў і мэт?

Будзь сабой, бо нікому не трэба
Твая ўяўная ўдзячнасць і фарс,
А плыві сабе так, як патрэбна:
Выкінь з сэрца абрыдлівы фальш!

Будзь са бой, бо інакш і не трэба,
Не ста райся быць кімсьці другім,
А як будзеш камусьці патрэбен —
Ён палюбіць цябе і такім!

Даволі дакучлівая пропаведзь, маралітэ, узятая ў досыць прыстойную форму верша. Марына Валасар рэфлексуе, высільваецца адказаць сабе на шэраг пытанняў рэчаіснасці, якая – нязводна стоячы перад ёй – і вабіць і страшыць.
Быць сабой у яе не тое, што ў аўтаркі гэтага ж нумара – прозвішча не называем, каб не рэкламаваць: там быць сабой азначае – пайшлі ва ўсе на тры літары, а ўздумаеце мяне вучыць жыць, то хрэн на вас сто разоў. Не, тут ціхмянае і традыцыйнае – жыві па правілах, май унутраны страх і павагу да бліжняга. Але ж усё гэта не пайшло на карысць паэзіі, бо не захінутае адметнай вобразнасцю, не прыхаванае навізной фабулы.
…“патрэбен” – руская форма, у нас “патрэбны”.
Гэты твор куды менш мастацкі за першы, пры аднолькавасці памылак, якія нават не памылкамі ёсць, а тупіковым заганным шляхам. Калі Марына Валасар не спахопіцца, не паверне назад, то паэта з яе ніколі не выйдзе. І добра яшчэ, калі яна своечасова гэта дакеміць. Каб не мучыцца дзесяцігоддзямі.
Таму – тэрмінова і на скрут галавы – трэба ўцякаць ад публіцыстыкі, пропаведзі, павучанняў.



Міхась Южык

ЛіМаразм-424

Вярблюды і саксаул

У “ЛіМе” №17 (2017) спецыяліст па курдскай мове Казімір Камейша перакладае вершы прыяцеля свайго – курда Ганада Чарказяна. Тэхналогія такіх перастварэнняў для мяне таямніца, калі ўлічыць, што абодва суаўтары цудоўна дачыняюцца міжсобку па-руску, а то і па-беларуску. І навошта Чарказяну пасярэднік тады, лішні рот?
Аднак сына пакутнага ўсходняга народа ў нас нязменна перакладаюць адмыслоўцы па яго мове.
Зазначу мімаходзь, што проза Ганада Чарказяна задужа мнагаслоўная, старамодная і таму нечытэльная. А вось у карацельках, у вершах аўтару ёсць што сказаць не падобнага да астатніх. Там сапраўды гучыць нацыянальная струна, шчымлівы боль курдаў, змушаных жыць стагоддзямі ў варожым атачэнні Вялізны народ без дзяржавы сваёй, без рэлігіі нават адзінай.
Таму ўявім ужо, якая псіхалогія павінна быць у курдскага народа – толькі на сваю сілу і спадзяюцца стагоддзямі. Ніхто часам і ламанага шэлега не дасць на Ўсходзе за жыццё прадстаўніка гэтай нацыі.
Тое, несумненна, вядзе да напаўнення душы болем. А хто не пакутаваў, той не паэт.
Адзін з твораў падборкі:

***
Не будзе цуду,
Не дазволіць страта,
Такія толькі шанцы ў дзівака.
Перад табой я ўкленчу вінавата…
А ты чагосьці іншага чакаў?

Пачнуць вятры спадзеву аціхаць.
Завяла ўсё — няма чаму дзівіцца.
Каб зноў цябе, як некалі, кахаць,
Няўжо наноў патрэбна нарадзіцца?

А там спачатку трэба пачынаць,
Чакаць, пакуль ты станешся дарослай.
Шчаслівым не зайздрошчу я аднак
І не цярплю і воч, і душ зайздросных.

Чакаць, дзе я чакаць ужо не мог,
А хто мне нешта лепшае параіць?
Чакаць, чакаць,
Пакуль жыццё само
На мудры лад свой мудра ўсё паправіць.

Тут толькі можна пашкадаваць, што твор трапіў у рукі коснаязыкага, не патрабавальнага да сябе перакладчыка. Камейша і з уласнымі вершамі не надта рупіцца – з плеч ды ў печ адпраўляе, не дапрацоўваючы. А з чужым надрывацца – тое ўжо зусім… не па-нашаму.
Ты ўсё бачыш, чытач. Бясконцыя “патрэбна”, “трэба”, “чакаць”, “чакаць”, “мудры”, “мудра”… “Зайздросных” замест “зайздрослівых” па сэнсе. “Аднак”, якое пасярод сказа не вылучана коскамі.
Кепска, спадар Камейша. Напрацавалі на двойку. Вінаватыя Вы перад прыяцелем Вашым, не такім і пустым паэтам. Чытаў я куды лепшыя пераклады з Чарказяна, таму і сцвярджаю: перакладчык нікудышны трапіўся. Ён, зрэшты, даўно сімвал скону беларускай літаратуры рэдактараў і чыноўнікаў савецкага гарту. Маманты некалі вымерлі, бо не змаглі прыстасавацца да новых умоў.

Не дзіва, што змена ідзе за Камейшам адпаведная – крытык Капуста, крытык Шаўлякова, рэдактар нізкага, раённага ўзроўню Гапееў. Пра што гэта я, га?
Ды вось у засценку “крытыка” гэтага нумара Ірына Шаўлякова, якая пачынала сваю кар’еру – хто не ведае – моднай па тым часе раскруткаю Вішнёва і Бахарэвіча, і цяпер шчыруе ў дзяржаўным выданні на “Галіяфы” Вішнёва, выслужваецца.
Бо Вішнёў з пэўнага часу – выдавец мнагаслоўных опусаў івацэвіцкага скарапісца. Раман “Праклён” (ну і назва ж!), раман “Ноч Цмока” (яшчэ прывабней!), друкаваны ў “Дзеяслове” (пустаслове) – усё гэта не проста шкодная літаратура ад савецкага атэіста-містыка Гапеева. Яна разбуральная ўжо на духоўным узроўні, не толькі каравымі тэкстамі. Прычым гэтая павучыная і тараканавая сумятня, учыненая івацэвіцкім гаваруном, не ахінута, як у Бахарэвіча, хаця б чорнай эстэтыкай. Бахарэвіч бачыць усё брыдотным і безвыходным, але ж агортвае змрок паэзіяй мовы, такая ў яго хітрасць. Аўтар жа з Івацэвіч тупа і нахрапіста, бяздарна і ваяўніча навязвае не толькі антыдухоўнасць, але і антыэстэтыку.
Зрэшты, у адным Шаўлякова не схібіла – назваўшы раманы Гапеева (атэістычныя і адначасова містычныя, першага разу бачу гэткае спалучэнне!) – мас-літаратураю, мылам. Толькі дзе тыя масы ў белліце? Няма і паміну. А значыць, і тэксты гэтыя, злашкодныя і злаякасныя, трапляюць у пустату, у пустэльню. Чытачы іх – адны вярблюды і саксаул. Дзякаваць Богу.



Міхась Южык

ЛіМаразм-425

Мацёрыя чалавечышчы

У №128 газеты “Літаратурная Беларусь”, органа СБП, змешчана паэзія Фелікса Баторына – сталага і, як я ўцяміў, любімага аўтара “Дзеяслова”.
Такія людзі звычайна ўжо не падлягаюць крытычным ацэнкам, а ўсё што ні прынясуць – рэдакцыя неабвержна хапае. Чалавечая там сімпатыя ці яшчэ нешта, гадаць не бяруся. Але па факце падборкі Баторына ў “Дзеяслове” даволі частыя і працяглыя.
Паэт ён досыць таленавіты, з пачуццём меры, мовы і цэласнасці твора. Аднак жа і змрочны – чыста па-беларуску. Таму млявыя рэфлексіі ды нэндза Баторына часам і надакучваюць.

Чытаем:

Санет напрысмерку

На раздарожжах колішніх растанняў
Павырастаюць травы і лаза.
У попел палымяных парыванняў
Запозненая скоціцца сляза.

Задышкаю заменіцца дыханне.
Спустошаны, зачыніцца сезам.
У супраць перакінуцца ўсе за,
І звычкаю абернецца каханне.

І зношаныя за;аўкі свае
Бязлітасна шпурне на сметнік доля.
Іх жорсткі вецер часу адпяе,
Хаця яны пакуль яшчэ не ў доле…
«Не папусці, — я Госпада прашу, —
Каб дажываў я, страціўшы душу».


Нявесела, пагадзіцеся. З такім светапоглядам жыць туга.
Крылы твору падразае сам творца. Ёсць і пэўная штучнасць мовы: “палымяных парыванняў”. “Парыў” – слова круглае, самадастатковае і даходлівае. “Парыванне” ў гэтым жа сэнсе часам і нядрэнна гучыць. А часам і грувастка, як у дадзеным выпадку. Прыходзіць чамусьці асацыяцыя з парываннем паперы на шматкі.
“У супраць перакінуцца ўсе за” – цалкам няўдалы радок, дзе паэтава хандра ўжо становіцца не лірыкай, а масіўнаю публіцыстыкай.
…“за;аўкі” – слова марсіянскае, не беларускае. І звернутае, адпаведна, не да нас, а да жыхароў чырвонай планеты.
“Хаця яны пакуль яшчэ не ў доле…” – зноў жа благая публіцыстыка, не паэзія.
Вылучаныя апошнія два радкі выйшлі дасціпныя, лаканічныя, удалыя. Хоць і вісельныя па настроі.
Выснова: верш дужа не роўны, аўтар многа пра сябе, відаць, уявіў і перастаў працаваць над словам.

Наступны твор – прыклад гіблай рыторыкі, з якой мы няшчадна змагаемся:

Бацькаў рэцэпт шчасця

Не журыся, не тужы
І не поўзай, як смаўжы,
Не тачыся, як чарвяк,
Не студзіся, як мярцвяк.
А пяшчоты не душы,
Марнай злосцю не грашы,
Як хто лепшы, не зайздросць,
А за ім цягніся ў рост.
Слухай татку,
Шануй матку,
Вучы сына,
Не гні спіны,
А ўгінай плечы, —
І будзеш жыць па-чалавечы.

Нават іронія не ўтрымала Фелікса Баторына ад слізгання ў пошласць. Ні філасофіі, ні паэзіі, ні выразнага гумару.

Далей аўтар працягвае мардаваць нас уласнай хандрою:

* * *
Снамі ўглядаюся ў яву начы.
Мараю ў дзённую яву ўглядаюся.
Зношаным целам душу зберагчы
Ўсё намагаюся я, намагаюся.

Цяжанька ў свеце, што повен спакус,
Сцежку намацаць адзіную верную
І на вяршыні ўсіх прац і пакут
З чыстаю зоркай сустрэцца вячэрняю.

Увышыні — супраць цягі зямной —
Плыні жыццёвыя ў шчасце сцякаюцца.
А з-пад прасціны апошняй сваёй
Позна ў граху пустамарнасці каяцца.

Тлустым вылучаны неўнармаваныя, а значыць, непісьменныя словы. А таксама каструбаваты выраз “ўсіх прац і пакут”, не мілагучны і бесталковы па сэнсе. На рускую перакладаецца кавалак ад Баторына так: «На вершине всех трудов…» Не вельмі, як для паэта.
У дадзеным вершы аўтар запэцкаўся ў сектанцкі прыём птушынай, адной Касце вядомай мовы. “Повен”, “цяжанька”, “увышыні”, “начы”, (замест “ночы”) “пустамарнасці” – дробязі, якія перасягнулі крытычную масу і сталі назойлівымі, збрыдзілі твор, які недапсавала кіслая нэндза.
 Ты адчуваеш, чытач, як розніцца паэзія маладога пакалення ў “Верасні” ад пажылых, мінулага века творцаў? Проста як з іншых планет. Ніякай амаль пераемнасці. Я гэта адзначаў і раней, але не перастаю дзівавацца. Маладыя адчуваюць подыхі трэцяга тысячагоддзя, яны на яго бурнай хвалі. Паэты ж савецкага часу ўжо цалкам вываліся з імклівага цягніка і лішнімі людзьмі скочваюцца з адхону Гісторыі.
За Вечнасць можна было б зачапіцца ім праз Збавіцеля, але дзе ў нас нават сярод класікаў хоць адзін хрысціянскі паэт? Купала – чырвонаармеец амаль. Караткевіч упёрты язычнік. Багдановіч не паспеў выспець у чалавека, настолькі маладым адышоў. Аднак у яго творчасці неаспрэчна бачыцца сумесь паганства з «образованщиной», як трапна называў Салжаніцын адукаваных бязбожнікаў. Гэта тупік срэбнага веку, як паказала гісторыя. Наступствы рассёрбваем і па сёння. Бо няма ў нас абаперціся, як у рускіх, на залаты век літаратуры 19 стагоддзя, каб класікі былі не ідэалагічная парахня, а мацёрыя чалавечышчы кшталту Гогаля, Пушкіна, Дастаеўскага.



Міхась Южык

ЛіМаразм-426

Культурніцкае ядро

Часопіс “Верасень” №10.

Наталля Бінкевіч: паэтка. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Працуе на радыё «Беларусь». Нарадзілася ў 1990 годзе ў Ваўкавыску. Жыве ў Мінску.

Паэзія здавён лічылася найвышэйшай формай маўлення. Беларускія ж творцы так схітраюцца скалечыць мілагучную народную мову, што робіцца моташна. Як быццам мэтай задаліся яны супрацьлеглай – паказаць усю агіднасць маўлення, спаборнічаючы – хто горш.
Ну няўжо ж няўцям Наталлі Бінкевіч, выхаванцы педфака, што кепска пачынаць падборку вершаў з радка “цягне ў багну”. За доўгія гады вучэння не здолелі прывіць ёй эстэтычны густ. Чалавека цягне далоў ад прыгажосці, у балотную твань. Вольнаму воля.
Чытаем:

Цягне!

Цягне ў багну.
(У цябе пачуцці).
Цягне ў багну,
Выкідае з далёкіх куткоў
Успаміны
І цягне!
Ные стукам,
Грукае кіем,
Азіраецца.
Цягне!
Затрымайце думкі!
Забіваю
Ці я іх.
Ці яны мяне...

Настраёвы верш, чаго там казаць! Спяваць пасля яго хочацца, рабіць людзям дабро…
“Ные стукам” – шыкоўная метафара, дзівоснае спалучэнне ныцця і стуку.
“Грукае кіем” – таксама шэдэўр, асабліва зважаючы, што кій – гэта тонкая прамая палка, а грукаюць звычайна самазвалы ці навальніцы.
“Забіваю Ці я іх” – такая моўная канструкцыя пакуль не вядомая знаўцам.
Цудоўны твор, адным словам.

Далей:

Уяўны верш

Густа
Праз замкнёныя вусны —
Чырвоны.
Апускаючы вочы долу
Ў поўных табой адзінай калідорах —
Зялёны.
Ніягарскім снегападам
Закунежу —
Бела-блакітны.
Ланцужкамі радкоў,
Навагодніх гірляндаў —
Мастак па палітры
Расцягвае літары.
Назовы для карцін.
Гэта Марк Шагал вучыў:
Закаханыя = закаханы Я.


Калі без жартаў, то і ў гэтым тэксце аўтарка практыкуецца ў крайняй коснаязыкасці. Такая ў яе відавочная мэта.
Нечакана, праўда, з’явілася ўдалая знаходка пра “ніягарскі снегапад”, падкрэслена.
У той жа час слова “Закунежу” – кепскае, не жывое, адсутнае ў прыродзе мовы.
Апошнія два радкі ёсць голая публіцыстыка, недарэчная ў вершы.

Адны і тыя ж памылкі робіць філалагічная моладзь, беручыся паэтамі звацца. Гэтыя людзі – будучыня Беларусі, культурніцкае ядро нацыі. Прадукты Быкава і Гілевіча. Вось і рабіце на будучыню прагнозы.

Нядаўна трапіў на старыя кліпы адной маладой расейскай спявачкі, папулярнай недзе ў 2006—2008 гадах. Якую ніхто не пхаў, а прабілася яна наверх праз перамогу ў тэлевізійным конкурсе. Пазіхацеўшы кароткі перыяд, спявачка знікла з эстрады. Таму што вобраз святла, прыгажосці і моцнага сапраўднага голасу, ёй уласцівы, зрабіўся не папулярным якраз з 2008 года, калі шоў-бізнес канчаткова стаў вычварным, амерыканскім: чым болей агідны (потны, татуіраваны, з нямытымі валасамі…) спявак і чым больш немілагучная песня – тым лепей. У кліпах спрэс не людзі ўжо, а пачварыны інфернальныя ладзяць свой шабаш.
Гэткая ж мода прэцца ў літаратуру апошнім часам. Замест прыгажосці – брыдота. Замест думак – пустапарожняе гаварэнне. Дзяржаўныя выданні ўсё-ткі гэтаму супраціўляюцца. Можа, са слановай непаваротлівасці так выходзіць, аднак карысць несумненная: нядопуск вычварства ў паэзію пакуль што спрацоўвае. Чаго ўжо няма і не можа быць у “апазіцыйных”, арыентаваных на разбэшчаны Захад часопісаў і “газэтаў”.



Міхась Южык

ЛіМаразм-427

Каларытная мова

Вершаваны раздзел “ЛіМа” №17 (2017) працягвае Алесь Казека – цэлай паэмай ажно. Старамодны і не патрэбны сучаснасці жанр. Зрэшты, і паэма ў Казекі кароткая, міні.
Яе пачатак:

ШЛЯХ

паэма

Зноў святло… І дзень прыходзіць.
Ноч прайшла. Мы будзем жыць.

1

Па балоце, па чароце —
Дзе зданнё блукае-ходзіць,
На самшэлым пні-калодзе
Чэзлых дрэўцаў ліст дрыжыць —
То па твані, то па бродзе,
Цераз мутныя разводдзі,
Як у дзікім карагодзе,
Наш няблізкі шлях бяжыць.

Праваднік дрыгву кранае,
Быццам дзверы адчыняе.
Мы за ім кіі мачаем,
Спатыкнёмся там і сям.
Дзень праходзіць, вечарэе,
Сонца меней, меней грэе.
— Як да ночы не паспеем —
Гора, гора будзе нам.

Недзе ў небе шляхам Млечным,
Што часы збірае ў вечнасць,
Бездакорны і бясспрэчны
Месяц выйшаў у дазор.
На сузор’яў вабных квецень
Ліхтаром маўклівым свеціць,
Захінаючы суквецці
Мігатліва-яркіх зор…

Звечарэла. Ціха, ціха…
Ноч спускаецца, як ліха,
Толькі багны ўслед уздыхі
Адгукаюцца ў кустах.
Ад вады смурод балотны
Цісне, нібы воўк галодны.
І гадзюкай падкалоднай
Запаўзае ў сэрца жах.
………………………………


Па сутнасці, у гэтым здаравенным кавалку нічога не адбываецца, няма развіцця. Адно і тое ж паўтарае і паўтарае паэт. Нехта ідзе па балоце ўвечары, і вечарэе, вечарэе… Нарэшце – звечарэла! Аднак ноч толькі “спускаецца”… Казека не зусім разумее сэнс слоў, яны проста яму падабаюцца, зачароўваюць, бо родныя. Звечарэла – дык куды ўжо ночы апускацца? Яна апусцілася.
Прыведзены ўрывак напісаны аднатонна ў плане метафар – страх, жах, жуда, балотнае хлюпанне, ноч… А рамантыкай над усім гэтым ёсць адно мёртвы Месяц і халодныя зоркі. Няма жыцця, адным словам. Яшчэ паўтару: на велізарным прасцягу тэксту нічога не адбываецца, паэт доўжыць аднастайнае мнагаслоўе. Хоць афарбоўвае гэта ў квяцістыя метафары.
У першых чатырох радках ён схітрыўся тры разы паўтарыць слова “ходзіць” і вытворныя ад яго. Вылучана тлустым.
…“самшэлым” – слова няправільнае, ёсць толькі “замшэлым”. А калі падразумяваў Казека спарахнелы пень, то так трэба было і пісаць. Гэта розныя рэчы па сэнсе.
Далей: як, уяві, чытач, на тым трухлявым пні “Чэзлых дрэўцаў ліст дрыжыць”? Дрэўцы што, з парахні гэтай выраслі? Карэнне ў яе пусцілі? Абы пісаць спадару Казеку. А кантраляваць хто будзе паток велічных слоў?
“Праваднік дрыгву кранае” – выраз недакладны, бо калі кранаюць, то нечым, чымсьці. І тое трэба ўказваць.
…“часы збірае ў вечнасць” – не трапна таксама, бо можна збіраць “у вечнасць” гадзіны, хвіліны. А часы… ну не гучыць. Бо “часы” надта размытая, няпэўная катэгорыя.
Потым рыфмуецца “квецень” і “суквецці”. У фільме “Восеньскі марафон” выкладчык папікае неруплівага студэнта за блізкую пастаноўку слоў «бегал» і «убегал». А тут яшчэ і рыфмуе Казека аднакарэнныя.
Пры канцы велізарнага кавалка аўтар паўтарае ў наццаты раз адзін і той жа негатыўны пасыл: “Ад вады смурод балотны”. Таму далей я чытаць перастаў.
Фабула павінна мець развіццё  нават у кароткім лірычным вершы, не кажучы пра паэму ці баладу. Спадар Казека з задачай не справіўся. Праявіў сябе як аматар, які, зрэшты, валодае вобразнасцю, здольнасцю насычаць звычайныя рэчы паэзіяй. Мова яго досыць натуральная, не штучная, як у большасці маладзёнаў “Вёрасня”, якіх мы разбіраем апошнім часам.
І магчыма, у іншых – не знаёмых мне – творах Алесь Казека выяўляе сябе каларытней, паўней. Хочацца ў тое прынамсі верыць.




Міхась Южык

ЛіМаразм-428

Цудадзейнае супадзенне

Людка Сільнова, вядомая паэтка, што нарадзілася ў 1957 годзе, прадстаўляе ў “Дзеяслове” №69 падборку з назваю “Тэхніка дэтэктыўнага пісьма”. Назва какетлівая і неадпаведная зместу. Бо публікацыю Сільнова распачынае з двух вершаў пра Бога. Нашто такая бязглуздая назва? Спытай у яе, чытач. Напэўна, падумала аўтарка, што так выйдзе сучасна і крута.

Другі па ліку верш, бо ўступны атрымаўся зусім невыразны (гл. старонку 65):

ЦЯЧЭ ПАЎЗ НАС РАКА
 
1
Яна цячэ паўз нас, рака,
І не з вады, не з малака.

Са слоў, што творацца ў малітвах,
Узносяцца ў духоўных бітвах.

2
Быць хрысціянінам: абмыцца
Вадой і ў хвалях растварыцца.

Прыняць жыцця гарачыню –
Успыхнуць, быццам куст агню!

На беразе той з рэк ракі,
Што паглынае ўсіх вякі.

3
Цячэ… цячэ паўз нас… рака…
Спазнаць усё… не наракаць…

Угледзець там… чародку рыбак…
Хапіцца… целаў нашых зніклых!

(Мы шкадаваць іх не павінны)
Ў вадзе гайдаюцца сцябліны.

Бачна, што тут абыгрываецца вобраз Леты, ракі, куды ўрэшце сцякае ўсё жывое. Ці новазапаветны гэта вобраз, бо надалей аўтарка вучыць нас быць хрысціянінам.

З Вікіпедыі:
“Лета: Древнегреческая мифология. Лета — одна из рек в подземном царстве Аида, река забвения. Лета — наяда, дочь богини Эриды…”

 То бок вобраз чужародны Збавіцелю, дэманічны, з язычніцкай цывілізацыі. І ў нашым свеце можа згадвацца адно негатыўна. Сільнова ж дзівосным чынам прышпільвае Лету да хрысціянства. Гэта частая памылка савецкага інтэлігента, які адной нагой пражыў у багаборчай дзяржаве, а другой у язычніцкай роднай вёсцы, адкуль камуністы колісь разагналі “папоў”. Недзе нешта чула пра хрысціянства Сільнова, ды – краем вуха, відаць.
Роўна з другой страфы паэтка загаварыла як прапаведнік, чужымі публіцыстычнымі словамі. Пачатак рыторыкі вылучаны тлустым.
Далей ідзе старазапаветны малюнак вогненнага куста, які паўстаў Майсею і гаварыў імем Бога. Зноў жа: прычым тут хрысціянства, да якога ад куста было шмат-шмат стагоддзяў?
Словы пра суровую раку, якая “паглынае ўсіх вякі” – пацвярджаюць маю выснову пра паганскую Лету, якую Сільнова валачэ ў хрысціянскую пропаведзь. Да таго ж выраз страшэнна коснаязыкі. Што значыць “усіх вякі”? Рэдагуе там нехта гэта падводны часопіс, ці не?
“Спазнаць усё… не наракаць…” – гэтая псеўдапапоўская казань (пропаведзь) сведчыць пра што? Што азначае “ўсё спазнаць”? Хрысціяніну гэтае “ўсё” зусім не патрэбнае, для яго ісціна ясная і нязменная – паўната вобраза Хрыста Збавіцеля. Вось яго ён і спазнае цягам жыцця. А то па Сільновай – і будызм спазнай, стань будыстам, як позні Бунін, і мусульманства зведай, і экстрасэнсаў, і навукоўцаў, мудрасць якіх, паводле апостала Паўла, ёсць мярзотаю перад Богам…
Далейшыя фантазіі пра чародку рыбак у Леце – поўная ерась з каталіцкім адлівам, там вельмі любяць візуалізацыю і прыдумкі. Святыя ж праваслаўныя айцы аднагалосна папярэджваюць ад уяўлення духоўнага свету ў карцінках.
Карацей, поўны ідэйны  і паэтычны правал утварыла Сільнова. З аднаго боку, не паэзія, а пропаведзь атрымалася. З другога, ведучы чытача нібыта ў хрысціянства, завяла, як Сусанін, у процілеглую сферу.
З такімі рэчамі варта быць асцярожным надзвычай. Лепш ужо пра кветкі ды пра гаі бярозавыя галасіць, справа прывычная.
Не забываемся, што СССР і ГУЛаг пачаліся з прагрэсіўных крытыкаў рускай літаратуры – Бялінскага, Пісарава, Дабралюбава, якія сталіся ваяўнічымі атэістамі. Эвалюцыя спаўзання ў яму асабліва бачная на прыкладзе Бялінскага, хроснага бацькі рускай літаратуры. Пачынаў хрысціянінам, пакрысе стаў крытыкаваць праваслаўе і “папоў” (бо яны несапраўдныя хрысціяне, лічыў), а тады і зусім – прагрэсіўная бесталач атэізму. Пісараў жа з Дабралюбавым у бязбожнасці ўжо не вагаліся – ім царства справядлівасці вымай і давай тут, на зямлі! Атрымалі спачатку Маякоўскага з Блокам, лесбіянку Цвятаеву, а тады ўжо і Леніна з Троцкім. І ўсе яны зжыралі адно аднаго ці самі сябе. А хто не сканаў, таго Сталін дастрэліў.
Салжаніцын у біяграфічным творы “Бадалася цяля з дубам” выяўляе цудадзейнае супадзенне і блізкасць дарэвалюцыйных літаратурных крытыкаў з савецкімі! Адна псіхалогія. Адна кармушка духоўная – атэізм з кулакамі.
Пра артыкул крытыка з “Новага міру” Лакшына паводле рамана “Майстар і Маргарыта” Булгакава піша Салжаніцын так:

Опять подражательная старомодная замедленность, кружной путь пересказа, манерная эпиграфичность (накопилось эпиграфов про запас - куда их деть-то?) - а мыслей, скачущих как воландовская конница - нет! а разгадки загадочного романа - нет! Это распутное увлечение нечистой силой уже не в первой книге (в "Диаволиаде" - и до бесвкусия), и это сходство с Гоголем уже во стольких чертах и пристрастиях таланта - откуда? почему? И что за удивительная трактовка евангельской истории с таким унижением Христа, как будто глазами Сатаны увиденная - это к чему, как охватить?

Ахопліваць, спадары, трэба так, што стаіць наша літаратура на гнілым духоўным падмурку, які ўжо нельга не руйнаваць, як некалі рымляне – Карфаген.



Міхась Южык

ЛіМаразм-429

Напоўніць лірызм

Часопіс “Верасень” №10.
Соф'я Марозава: паэтка. Скончыла філалагічны факультэт і магістратуру БДУ. Фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Уладзіміра Караткевіча (2005). Друкавалася ў зборніку «Групавы партрэт з бабай Броняй», тыднёвіку ЛіМ. Нарадзілася ў 1988 годзе ў Мінску. Жыве ў Мінску.

Глянуў некалькі вершаў Соф’і Марозавай і зразумеў, што аўтарка мае эстэтычнае чуццё, але піша надзвычай няроўна, як класічны аматар. Не ўразумеўшы яшчэ, відаць, ці патрэбная ёй паэзія па жыцці. Ці не кіне яна неўзабаве крэсліць паперу і зоймецца ўласна жыццём. Бо існаваць у хімерах здатныя лічаныя адзінкі. А паэзія і ёсць хімерай – з аднаго боку. А з другога: самай важнай часткай быцця чалавецтва, бо настройвае свядомасць адпаведна з Божай задумай пра нас.
Што такое рэч на самой справе – ніхто не ведае, як паказаў Кант. І толькі мозг малюе пра гэтую рэч карцінку ды ўяўленне. Таму можна бачыць усё празаічна, механістычна, не выходзячы з жывёльнай свядомасці. А можна глядзець на свет паэтычна і велічна. У тым нам дапамагаюць таленавітыя паэты. Вучаць прыгожаму позірку і асэнсаванаму існаванню душы.

Уступны твор Марозавай:

Начное

спляценне ценяў —
чорны віхор.
моцнай кавы
чорны агонь
і смак гаркавы.
у гэтым агні гарэць
у гэтым віры ляцець
і чорнага цмока працяць
стралой агністай
а потым кудысь праваліцца
і доўга, доўга ісці
па выпаленай пустыні
і па калена ў трысці


Галоўныя вартасці:

1) імкненне да красамоўства і мілагучнасці
2) не пераймае папярэднікаў
3) не фанабэрыцца паказной навізною

Асноўныя хібы:

1) бессэнсоўнасць твора, ён ні аб чым
2) перабор з інфернальным (“ценяў”,“чорны”, “чорнага цмока”)
3) выкарыстанне гутарковай формы “кудысь”

Эстэтычнае не набыло важкага напаўнення, акрамя нездаровай цягі да чарнаты. Але і чарната тут невыразная. Выходзіць так, што Соф’і Марозавай пакуль няма пра што гаварыць чытачу.

Яшчэ верш:

Снегавей

снег, пайдзі! закружы мяне ў танцы сваім
ад імшы да імшы. я падобны на дым
ці на промень сляпы, з кожным ветрам лячу
на вяровачцы з ім адпускаю душу

адлятае й сягае нябёснага дна
знікае ў аблоках і больш не відна
і ірвецца вышэй і смяецца яна
а вяровачкі больш у далоні няма

але веру, што вернецца з горніх краёў
і паклоніцца мне, і увойдзе ў дом
і згатуе пірог, і на корміць дзяцей,
калі скончыцца гэты ліхі снегавей

Лірызм прысутнічае, безумоўна. Але з’яўляецца і банальнае: “закружы мяне ў танцы сваім” (пра снег; слова “сваім” – паразіт), і, наадварот, недарэчнае: “ад імшы да імшы”. Што, навошта, для чаго “імша”? Бязглуздзіца.
“…й сягае нябёснага” – гарбата і гібла, бо “й” – пусты гук, а сягаць “дна” нельга, можна толькі яго “дасягаць”. Сягаюць жа некуды, у тыя ж “нябёсы”, напрыклад. Яшчэ і слова “нябёснага” непісьменнае, бо правільна “нябеснага”.
Душа ў паэткі ляціць не іначай, як у “горні” край. Нават апостал Павел быў падняты толькі “до третьего неба”. А лірычная гераіня Марозавай – да сёмага?
Апошнія два радкі верша атрымаліся празаічнымі ды ўсё сапсавалі. Да таго ж “снегавей”, які прызывала гераіня ў пачатку твора, яна напрыканцы, забыўшыся, называе “ліхі”.
У радку “і паклоніцца мне, і увойдзе ў дом” – збіты рытм, трэба рэдактарам правяраць.
Верш, такім чынам, не без таленту, але моцна сыры.

Далейшы твор выйшаў наогул слабы:

Малітва

віна мая, не згасай
вечна ззяй, сонцам ззяй
ты паходняй маю асвеціш дарогу
будзь мне сонцам да зводу
і ў дождж, і ў пагоду

Хто гэта, скажыце, пестуе пачуццё ўласнай віны? Мінімум чалавек не нармальны. Віна “ззяць” не можа, як у Марозавай, яна гняце. Прычым ззяць заклікае паэтка сваю віну то сонцам, то паходняй, то зноўку сонцам. Прычым сваё жыццё аўтарка мяжуе акурат як мазахістка – “да зводу”.
Усё ў вершы, апрача таго што нямогла, – яшчэ  і шкодна для аўтаравай душы. Дарэмны, нікчэмны твор.

У цэлым жа відаць, што прыродны лірызм у Соф’і Марозавай не замацаваны ўнутранай філасофіяй. Розум – асноўны наш кантралёр – пакуль кволіцца і значна саступае інтуіцыі. Ад таго вершы па сэнсе збольшага бесталковыя і ні аб чым. Ды ўсё-ткі менавіта на падмурку лірызму растуць паэты, якія не абавязаны быць вострага розуму, як Пушкін, напрыклад. Большасць паэтаў недалёкія і наіўныя людзі, што ім не замінае пісаць неблагія, пачуццёвыя і кранальныя, вершы.


Міхась Южык

ЛіМаразм-430

Праз задні праход

Часопіс “Полымя” і “Нёман”, нібы блізняты, з’яўляюцца на сайце “Звязды” адначасова. Напрыклад, нядаўна вымкнулі трэція нумары (2017).
Зірнуў мімаходзь у “Нёман”, ці няма там маіх блізкіх сяброў Аўруціна з Пазняковым. Не заўважыў. Затое астатнія аўтары збольшага – з мінулага веку. І па ўзросце, і па творчай застарэлай упёртасці (як Алесь Марціновіч). Успамінаюць Юрыя Сапажкова, рэдактара “Нёмана”, які не так і даўно памёр. У нас за сваіх гарою. Тым болей што пра мёртвых або захоплена, або ніяк. Быццам прыйдуць яны адтуль і зацягнуць у Лету, пакрыўдзіўшыся.
З Юрыем Сапажковым я меў вельмі кароткае дачыненне, аднойчы, у пазітыўным ключы. Аднак сяброўка мая, паэтэса рускамоўная, расказвала са слязамі, як ён гідка, двума пальцамі, быццам насякомае, браў яе рукапіс і трымаў на выцягнутай руцэ. Пераконваючы, што ў іх часопісе надзвычай высокі ды не дасяжны для той паэткі ўзровень. Узровень “Нёмана” наша рубрыка, спадары, паказвае трэці год. Аўтарка ж, ручаюся, была таленавітая і не магла прынесці Сапажкову гідоту.
Нядаўна на сайце “Звязды” прачытаў, што ў 77-гадовым узросце пайшоў на той свет Васіль Макарэвіч, часта і жорстка, і справядліва крытыкаваны ў рубрыцы. Што ж, годны ўзрост, мой бацька сканаў у 57, у росквіце сілаў. Вечных людзей не бывае, а ў паэзіі свой рахунак. Мы разглядаем вершы, а не займаемся псіхалогіяй і чалавеказнаўствам. Кожнаму свой тэрмін на зямлі, і ў паэзіі таксама. Дастаеўскі памёр не ў фаворы, а прыйшоў геніем у Расею значна пазней, пасля прызнання яго на Захадзе, ужо пры СССР. Прычына ясная – навальваліся ўжо на Святую Русь Блокі, Ясеніны, Маякоўскія, Горкія, буравеснікі рэвалюцыі. Не да вялікага прарока тады было. 

Аднак не “Нёманам” станем пакуль займацца, а яго беларускамоўным двайніком – “Полымем” (№3, 2017).
Тыя ж практычна аўтары, тая ж палітыка – стрымлівання і ўдушэння маладых талентаў. Самая маладая паэтка нумара – Святлана Быкава, 1962 года народзінаў.
Ёсць падборка і старэйшага яе сябра:

Камароўскі Аляксандр Адамавіч нарадзіўся 1 сакавіка 1947 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1970). Служыў у Савецкай Арміі, працаваў на Беларускім тэлебачанні, у часопісе «Маладосць», у выдавецтве «Юнацтва», у часопісе «Вясёлка», у філіяле музея Якуба Коласа ў Смольні. Аўтар паэтычных кніг «Пачатак» (1975), «Зямля маіх надзей» (1988), «Валошкі памяці» (2002), «Азбука жыцця» (2010), аповесцей для дзяцей «Адкрытая тайна» (1979), «Заварожаны мяч» (1989), «Пенальці» (2000).

Паводле біяграфіі відаць, што Камароўскі з кагорты літаратурных чыноўнікаў. У адстаўцы.

Адзін  характэрны верш:

УСПАМІН

Аж утуліўся шэры помнік —
Такі раптоўна хлынуў дождж…
І ты з’явілася, як промнік:
Блакітны світар, белы клёш.

Вачэй тваіх дзве чорных вішні,
На скроні — лёгкі завіток…
Мае пачуцці сонцам выйшлі,
Запульсаваў у сэрцы ток.

Зірнула ты адкрыта, смела —
І збег з дажджынкамі ручай…
Мая душа аж анямела
І прашаптала: «Выручай…»

І з той пары ідзём шчасліва,
Разбіўшы смутак, боль нягод,
Напэўна, злітыя тым ліўнем,
Пераступаем з году ў год.

Ён, успамін той, не загіне…
Ды уяўляецца найбольш:
Ідзеш, прыгожая багіня, —
Блакітны світар, белы клёш.


Набор банальнасцяў, глупстваў. Пачуццям аўтара я веру, аднак не сталі яны фактам паэзіі.

“Такі раптоўна хлынуў дождж…” – недарэчная звязка “такі” з “раптоўна”. Бо “такі” ўлучае якраз чаканне нечага. “Раптоўна” пасля яго быць не можа.
Каханка з’явілася “як промнік”, а “промнік” выглядае так: “блакітны світар…”. Скажыце, ці падобны такога колеру світар на промень сонца?
Потым трывіяльная метафара пра вочы дзяўчыны, якія параўноўваюцца з дзвюма менавіта (а не трыма!) чорнымі вішнямі.
Затым пачуцці Камароўскага… “сонцам выйшлі”. Спадары рэдактары, выбачайце, але выходзяць так не пачуцці, а нешта праз задні праход.
А “ток у сэрцы” аўтара – акурат “запульсаваў”, не іначай! Бачылі імклівыя электроны, якія пульсуюць?
Каханка, тым не менш, зірнула на першага стрэчнага “смела”. Так, без комплексаў, зіркаюць звычайна жанчыны адпаведных паводзінаў.
Ад гэтага “душа” аўтара (а не ён сам) “аж анямела”. Назіраў я знямелых знячэўку людзей, душу нямую – не ведаю.
Слова “Выручай…” ўбітае Камароўскім груба, бессэнсоўна, выключна для рыфмы.
Пасля чаго яны пайшлі з каханай па жыцці “шчасліва”, прычым “боль” ад “нягод” быў імі “разбіты”. На дробныя аскепкі, ці як?
Пры канцы, я б сказаў, верш удала закруглены, закальцаваны радком пра блакітны світар, але замінае звязка “прыгожая багіня”. Слова “прыгожая” тут яўна лішняе, калі ўжо аўтар абагаўляе каханку. Празмернасць заўсёды шкодзіць паэзіі.

Цяпер скажы, дарагі чытач, ці варта далей глядзець творы 70-гадовага Алеся Камароўскага і што там можна чакаць? Чалавек усё жыццё пісаў кепскія вершы, займаўся не сваёй справаю, зацінаючы ход іншым, хто на тое быў прыродай пакліканы. Чаго ён дамогся жыццём? А той літаратуры, якую бачым: Шніпа на пасадзе галоўрэда “Мастацкай літаратуры” (аматара стваральнай крытыкі), якога маем; загіблыя таленты, якіх не маем… І гэтак далей. То бок звычку “хадзіць” у літаратуру праз задні, а не пярэдні, праход.


Міхась Южык

ЛіМаразм-431

З першых радкоў

Трэцім паэтам у №17 “ЛіМа” (2017) выступае Вераніка Мусвідас. Як разумею паэзію я, то вершы яе нашмат перасягаюць усё, разгледжанае апошнімі тыднямі. Улучаючы падборкі “Верасня”, “Дзеяслова” і “Полымя”.

Пачатак нізкі з трох твораў:

РАЗАМ

Хацелі, каб кожны
Застаўся сабою:
Ты ўзяў сабе неба,
А я сабе — мора.

І неба ў тваіх
Задрыжала далонях,
А ногі мае
Патанулі ў бяздонні.

І мы паступова
Зліліся са светам.
Ніхто і ніколі
Не ведаў пра гэта.

Нябёсаў далоні
Твае не ўтрымалі,
А хвалі — надзеяй
Няспраўджанай сталі.

Табе — гэта неба,
А мне — гэта мора,
Каб зведаць
Высока-глыбокае гора.

І мы зразумелі,
Працятыя часам:
Ці неба, ці мора, —
Галоўнае — РАЗАМ.

Тут ёсць арыгінальная фабула, упрыгожаная нешматслоўем. Лірызм. Трапяткія пачуцці. Элегантнасць, дасціпнасць…
І крыўдна, што на самым канцы аўтарка скацілася ў публіцыстыку. Гэта апошнія два радкі, якія вылучаны тлустым. А больш у творы ні да чаго прыдзірацца не хочацца.
Тым не менш, канцоўка для лірычнага верша – галоўнае. Навучыцца правільна ставіць кропку ёсць вялікім майстэрствам. Тут крок улева ці ўправа будзе расстрэл. Не дагаворыш – дрэнна. І перагаворыш – кепска. А ўжо калі грубае, банальнае павучанне завяршае лірычны верш, то гэта зусім злыбеда.
Шчыра шкада, што такі прыгожы твор Вераніка Мусвідас не справілася закончыць на адпаведнай высокай ноце.

Наступны твор таксама выйшаў збольшага ўдалы:

***
Па сцяжыначцы крочачы,
Непрыкметнай і вузенькай,
Нечакана даверліва
Я злучылася з Музыкай.
Нібы з сонцам сустрэлася,
Абярнуўшыся птушкаю:
На аблоках прыгрэлася,
Стала ўпэўненай, дужаю.
Больш мой шлях пад нябёсамі
Не здаваўся мне вузенькім,
Бо, на шчасце, сустрэлася
Я з душой тваёй — Музыкай...

А гэта сведчыць пра наяўнасць у паэткі лірычнага таленту і чуцця слова.
Ёсць, праўда, пару нязначных заўваг:

1) “сцяжыначцы” – грувастка для пявучай беларускай мовы, бо досыць будзе і “сцяжынцы”. Ёсць жа яшчэ “сцяжына”;
2) “крочачы” слова немілагучнае, яго і ў прозе мастацкай не рэкамендуецца ўжываць часта; ёсць замест “крочыць” – “рушыць”, “ступаць”, “ісці”, “кіраваць”, “пасоўвацца”, больш беларускія і менш механістычныя словы;
3) “Больш мой шлях пад…” – даволі каравая для лірыкі звязка, выпінаецца з агульнай тканіны верша.

Зноў жа не хапіла мізэрнай, здавалася б, дапрацоўкі, каб зрабіць твор бездакорным. Але ў гэтым вершы яно не настолькі крытычна, як у першым, дзе сапсавана сама канцоўка.

Сапраўдная лірыка тым характэрная, што можа не ўтрымліваць глыбіннай, арыгінальнай філасофіі, а ўсё-ткі моцна ўражваць. Вераніка Мусвідас гэта пацвердзіла звычайнасцю тэм і незвычайнасцю ўвасаблення.
Калі з тысячы паэтычнага хламу знаходзіцца хоць адзін залаты ці срэбраны верш, то дае падставы на спадзяванне: літаратура беларуская не зусім спарахнела, нягледзячы на ўсе намаганні чыноўнікаў Касты. Моцны талент нараджаецца і дзейнічае насуперак абставінам, а не дзякуючы ім. Талент не канвеер па выдачы фаліянтаў у “Мастацкай літаратуры”, не шаблон, не лякала, па якіх пішуць сотні беларускіх вершаскладальнікаў. Ён бачны адразу, з першага верша ці нават з першых радкоў. Тым не менш, і талент не можа абысціся без крытыкаў і настаўнікаў, якія б крыху скіравалі, падпіхнулі ды падбадзёрылі. Бо нават над Моцартам з трохгадовага ўзросту вісеў суровы, патрабавальны, прыдзірлівы бацька. Без бацькі Моцарт не нарадзіўся б ні прама, ні ўскосна.
 


Міхась Южык

ЛіМаразм-432

Нэаязычнікі

Шакаладны магнат Парашэнка, атрымаўшы ад Еўропы бязвізавы рэжым, так узрадаваўся, што абвясціў гэта канчатковым развітаннем Украіны з Расейскай імперыяй. Ёсць тут, праўда, нюансы. Напрыклад, яго шакалад паспяхова прадаецца на здаравенных абшарах Расеі, і наўрад ці ласунак гэты будзе канкурэнтны ў Германіі. Або: нават адвёрткі на Захадзе трохкутнікам злучаюцца з балтамі, а на Ўкраіне, у Расеі ды на ўсім СНД – крыжыкам. Розныя сістэмы ўніфікацыі. То бок не пагандлюеш нічым і тут.
А яшчэ Парашэнка гуляецца з агнём, наступаючы на будынкі і маёмасць Расейскай Царквы на тэрыторыі “ріднай”. Бо за веру надзерці вушы – рускія цары заўсёды з мілай душою. Не тое, што Кіева-Пячорскую Лаўру пакрыўдзіць не дапусціць цар Уладзімір, а ваявалі яны здаўна за праваслаўных далёкіх грэкаў, сербаў, балгараў.
Аднак зменім тэму. У Еўропе не сціхаюць тэракты, да якіх яна, разрыхленая дабрабытам і спакоем дзесяцігоддзяў, аказалася зусім не гатовая, безабаронная.
Прэм’ер Вялікабрытанія Тэрэза, пасля тэракту ў Манчэстэры, сказала слёзна з трыбуны: як у гэтых вылюдкаў рукі падымаліся на дзяцей нават! Праўда, мы ж ведаем, што дзяцей арабаў ды іншых мусульман ніхто ні ў Вашынгтоне, ні ў Лондане ніколі не шкадаваў і жыццяў іх не аплакваў. Наадварот – улазілі на чужую тэрыторыю і знішчалі па праве моцнага ўсіх агулам, дзеці там ці не, старыя ці не – не разбіралі бравыя генералы. А яшчэ труцілі мірных в’етнамцаў хімічнай зброяй так, што і па цяпер там жудасныя інваліды на свет нараджаюцца.
Так што давайце не будзем пра яе вялікасць мараль. Гэта ідзе адплата за здзейсненае.
І тым не менш: чаму менавіта мусульмане, а не будысты ці індуісты падрываюць Заходні свет? Разбяром.
Прарок Мухамед, адмяніўшы некалі Хрыста як Госпада Бога, тым не менш прызнаў у ім прарока, а ўсю Біблію – кнігай свяшчэннай. І назваў мусульман, хрысціян ды іўдзеяў “людзьмі Кнігі”. Хрысціян з іўдзеямі наказаў воінам ісламу цярпець як аблудных, не забіваць. А вось язычніка прававерны мусульманін абавязаны знішчыць, зарэзаць, папярэдне, зрэшты, прапанаваўшы таму вызнаваць іслам.
Таму даволі хутка праглынулі некалі ваяўнічыя мусульмане ўвесь язычніцкі свет і рэлігія стала нагэтулькі распаўсюджанай. Ніхто ж не хацеў быць зарэзаным папраўдзе – і прымалі іслам.
І вось што цяпер бачыць мусульманін, які па беднасці жыве кланамі ў тлустай Еўропе? Правільна, язычнікаў, дакладней нэаязычнікаў, працавітых, добрых, сытых, не агрэсіўных. Якія, прадаўшы Госпада Ісуса Хрыста мамоне, жывуць іншымі арыенцірамі. Напрыклад, здароўе, секс, гома-секс, эстрадныя куміры, кінаакцёры, рэлігія спорту, высакаякасныя ежа і алкаголь, таксама і лёгкасць перасоўвання па курортах планеты.
Як ні дзіўна, магчымасць для заходняга працаўніка часова пабыць дрэнным хлопчыкам ці дзяўчынкаю – здымае ўнутраную напругу і сацыяльную агрэсію. Патрахаўшыся з прастытуткамі, выпіўшы выкшталцонага віна, курнуўшы марыхуану, пагарлаўшы на футбольным стадыёне – еўрапеец разраджаецца эмацыйна, скідвае негатыў, не трымае ў сабе. Тады як большасці мусульман тое недаступнае: не блудзяць, не п’юць, не заўзятары снукера. Перспектыў творчага развіцця таксама няма. І вось у здаровых і маладых мужчын назапашваецца, булькоча негатыў. І найперш ад выгляду добрых і сытых язычнікаў наўкола, якіх прарок абавязаў забіваць. І прапаноўваць ім іслам, перш чым забіць, ужо бессэнсоўна. Яны ж ад Хрыста свайго адракліся.
 


Міхась Южык

ЛіМаразм-433

Паміж псіхакультам і Ерафеевым

На расейскіх тэлеканалах чмараць і высмейваюць Украіну за тое, што там прыняты закон, каб 75 адсоткаў перадач у эфіры гучала на ўкраінскай мове. Калі песню пускаюць па-руску, то за кадрам павінен ісці пераказ на роднай мове. Анекдот.
І ўсё-ткі гэта адзіная мера хоць неяк захаваць неаднародную Ўкраіну. Дзе прынамсі палова насельніцтва рускамоўная. Не аб’яднаўшы нацыю мовай, краіна будзе расколатай, слабай, запоўненай духоўным вэрхалам. Што ў наяўнасці зараз. А цывілізавана дамаўляцца разнамоўныя там не ўмеюць.
Аднак ці прывядзе гэтая мера, сілавая, да жаданага выніку?
Выпадак з Югаславіяй, самай заможнай краінай сацыялістычнага лагера, паказвае, што як толькі ўсе захацелі гаварыць па-свойму, то і разасраліся, і пагрызліся, і, пазабіваўшы тысячы, падзяліліся. Паводле нацыянальнасці і мовы, і веравызнання. Атрымалася некалькі слабенькіх, бедных краін.
На Ўкраіне ўжо па факце адбылося такое дзяленне: рускамоўныя, этнічна рускія тэрыторыі не захацелі жыць у чужароднай культуры і збеглі. Крым і Данбас. І хрэн іх вернеш калі назад добрай воляю.
Асаблівасць Украіны і галоўнае адрозненне, дарэчы, ад Беларусі – якраз этнічна рускія тэрыторыі па перыферыі. Калі ў Беларусі ўсе вёскі беларускамоўныя ад пачатку, то на Ўкраіне гэта толькі цэнтр і захад, а поўдзень і ўсход – рускамоўныя, ад зямлі, ад сялян, ад простага народа.
Гісторыя БССР паказвае, што русіфікаваць гарады можна сілком. Думаю, і ўкраінізаваць асноўныя гарады на Ўкраіне не стане праблемай. Праз дзяржаўную праграму, якая ажыццяўляецца. Аднак, паўторымся, гэта не спрацуе на зацятых рускіх тэрыторыях, у мястэчках і сёлах, дзе ўкраінскім духам зроду не пахла.
І менавіта там узнікнуць асноўныя напружанні, незадаволенасць гучаннем па радыё або ўкраінскіх прымітыўных песень, або рускай папсы ў празаічным пераказе за кадрам па-ўкраінску. Людзі справядліва падумаюць, што яны ў псіхушцы, дзе галоўныя вар’яты ёсць Парашэнка з хаўрусам.
Калі хто спрабаваў глядзець у Сеціве набор украінскіх каналаў, то заўважыў беднасць там рэпертуару ўласна ўкраінскай культуры. Круцяць савецкія фільмы па-руску, або амерыканскія фільмы, часцей таксама па-руску. Бо няма ў народа культуры, якую б можна было гадзінамі глядзець па тэлевізіі. З нуды неадменна пераскочыш на “Дыскаверы” ці “Еўраспорт”. Культура назапашваецца нават не дзесяцігоддзямі, а стагоддзямі. Тут без дзяржаўнай палітыкі, безумоўна, не абысціся. Самі сабой фільмы не здубліруюцца па-ўкраінску. 
Моўнае пытанне ў двухмоўных і шматмоўных краінах Еўропы і Амерыкі вырашаецца цывілізавана. Канада, Бельгія – дзеляцца на ўнутраныя тэрыторыі паводле мовы. Украіна ж, відаць, хоча ўвапхнуць ненавісную пэўнай частцы насельніцтва культуру праз зонд у страўнік, разбіўшы пры гэтым зубы.
Аднак ясна і тое, што дзяржаве, дзе няма хоць бы эліты культурніцкай, трымальнікаў нацыянальнай мовы, верных носьбітаў – цяжка праіснаваць цягам гісторыі. У Беларусі склалася такая сітуацыя, што ўжо нічым народ асабліва не адрозніваецца ад рускіх менталітэтам, а носьбіты мовы слабыя, ядро эліты прагніло. Твораў мастацкай літаратуры не ствараецца дзесяцігоддзямі, а тое, што пхаюць у дзяцей  школы, даўно маральна састарэла, як савецкія класікі, або проста бяздарнае (творы чыноўнікаў). Такая літаратура, убітая на ўроках гвалтам, потым, па выхадзе з класаў, вывяргаецца праз страўнік назад. Школьніку дастаткова толькі закласці два пальцы ў рот і сагнуцца крукам.
Кажу гэта не фантазійна: сам вучыў беларускую літаратуру ў савецкі час. Нічога не заставалася праз месяц ад вывучанага. Ужо наколькі юнаку была нудная руская класічная літаратура (бо ў гэтым узросце адно гульні і эрас цікавяць), то ўжо беларуская – як навала марсіян на тваю галаву. Вызубрыў, каб двойку не атрымаць, і забыў тут жа.
Таму ядро наша літаратурнае мусіць прад’явіць гісторыі сапраўдную цікавую, псіхалагічна насычаную, у павевах сучаснасці прозу і паэзію. А яны могуць вырасці толькі пры наяўнасці суровай, праўдзівай, незаангажаванай крытыкі беларускіх твораў па-беларуску. Як паказала трагедыя з заняпадам аднаго беларускага сайта “крытыкі” – немагчыма ў нас займацца нашай літаратурай па-руску. Гэта будзе заўсёды другасным ці камічным, як часопіс “Няміга”, напрыклад, з галоўным рэдактарам Аўруціным, прыхільнікам “срэбнага веку” рускай літаратуры. Так ён сябе пазіцыянуе прынамсі. Сапраўды, толькі са “срэбнага веку”, ад Макса Горкага з Маякоўскім, і можа вырасці такі тупіковы цуд, як памянёны часопіс.
Ментальна рускі ўжо народ, якім ёсць беларусы, не пры цяперашняй, канешне, уладзе, а некалі пры іншай, з больш слабым лідарам, можа за тры капейкі быць пераваблены ў Расею, у статус Калінінградскай вобласці, прыкладам. Проста лідару скажуць з Масквы: хочаш быць ва ўладзе, ідзі да нас губернатарам вечным, як чачэнец Кадыраў, а то перакрыем нафту і газ. А народ прывабяць павелічэннем пенсій, сацыяльнай дапамогі, колькасцю працоўных месцаў. І пратэсту не будзе нацыянальнага, бо ментальна, паўтаруся, мы рускія, што выраслі на маскоўскіх тэлеканалах і кніжках Ерафеева, Марынінай, Акуніна. А слабае ядро, “эліта” літаратурная, даўно аддзялілася ад народа і стала сектаю, псіхакультам.



Міхась Южык

ЛіМаразм-434

Не па дарозе

Паглядаю часам “Адмысловае меркаванне”, што на ізраільскім рускамоўным канале, які ўваходзіць у “Космас-ТВ”. Перадача ёсць відэаверсіяй аднайменнай радыёперадачы радыё “Рэха Масквы”, якое пісьменнік Праханаў называе “Рэха мацы”.
Там бываюць і не зусім ужо чокнутыя, не зусім адмарожаныя галавой. Напрыклад, дыякан Андрэй Кураеў, праваслаўны прапаведнік, які ўсё-ткі зашмат нагаварыў усялякай ерасі ды быў выгнаны Патрыярхам з Духоўнай акадэміі, пазбаўлены звання прафесара. А ў цэлым багата слушнага прамаўляе дыякан.
Быў там і наогул першы літаратар, самы таленавіты то бок сучасны літаратар Расеі, Міхаіл Велер. Распачаўшы супрацоўніцтва з “Рэха Масквы” на зары дэмакратыі, калі цяперашні яе дырэктар Венедыктаў быў яшчэ затурканым школьным настаўнікам і насіў танны світар, – Велер справядліва сябе лічыў там не апошняй фігураю. І таму празяваў момант, калі перастаў супадаць з лібераламі, феміністамі, гомасексуалістамі і “агульначалавекамі”. Жорсткі, традыцыйны, у нечым імперскі пагляд пісьменніка стаў раздражняць кіраўніцтва, фундатараў з-за мяжы. Многія аўтары радыё, напрыклад феміністка Альбац, не маглі сцярпець самаўпэўненасці Велера, які пастаянна і зацята стаіць за смяротнае пакаранне забойцаў, за тое, каб гнаць усіх чорных з Масквы, ад іх, маўляў, адна шкода. Дый сям’ю Велер паважае, прынамсі прыхільнікам вольных і вычварных палавых сувязяў ніколі не быў. Усё гэта – упоперак лібералам, косткаю ў горле. (Ім важна адстойваць святое права чпокання ў зад педэрастаў.)
Але проста выгнаць Велера з “Рэха Масквы” хітры Венедыктаў не мог, патрэбная была правакацыя. І вядомая зубаскалка, перасмешніца, журналістка Бычкова з год ужо, як калола і выводзіла Міхаіла Іосіфавіча ў прамым эфіры. Выводзіла, як толькі ўмеюць жанчыны, цвелячы нервы, калі не можаш яе ні ўдарыць, ні паслаць на хер. У апошняй сваёй перадачы на “Рэха” Велер канчаткова завёўся, папрасіў не перабіваць спачатку добразычліва, потым рэзка, а на ўхмылку Бычковай, што перабіваць яна яго будзе ўсё роўна – выплюхнуў на яе ваду з кубка, сарваў мікрафон і выбег са студыі.
Дырэктар Венедыктаў адразу ж аб’явіў Велера вінаватым і абавязаным публічна каяцца перад Бычковай, ведаючы, што такое ў прынцыпе немагчыма. На гэтым і разышлося ліберальнае Ліха Масквы з годным, удумлівым, вострым і зусім не ліберальным пісьменнікам Расеі. Самым таленавітым з сучасных. Ва ўсякім разе ніхто і блізка не стварыў там гэтакай выразнай кнігі, як філасофскі трактат “Усё пра жыццё”, пададзены ў даходлівай займальнай форме, даступны для кожнага хоць трохі пісьменнага. А каб сказаць так жыва пра сур’ёзнае – патрэбны вялікі талент. Мнагаслоўны, какетлівы Зміцер Быкаў, верны служка “Рэха мацы”, на такое і блізка не здольны. Яго паталок – глумлівыя вершыкі “супроць Пуціна”, што заказваюць пэўныя часопісы. Не стаяў блізка з Велерам таксама і культавы пісьменнік 90-х, адзін з самых таленавітых, шырока вядомы, мадэрніст Пялевін. Той наогул зашыўся ў кватэры апошнім часам, нідзе не паказваецца.
Велер жа адказваў на шэраг пытанняў жыцця простаму люду ў аўтарскай перадачы “Падумаць толькі” на “Рэха Масквы”. І народ прымаў яго быццам свайго. Дастаткова глянуць каментары ў Ютубе. Там часта гучыць слова “геній”, дарэчы як і словы ўдзячнасці. Апошнія гады ўсё дужэў традыцыйны погляд пісьменніка, ён непазбежна набліжаўся да Бібліі, паглыбляўся ў яе, хоць і працягваў пантова называць Усявышняга «парень, который на небе». Ад савецкага атэіста ён зусім незаўважна (і непазбежна) упаў у лузу Традыцыі. Як чалавек, што бачыць рэчы наскрозь, то бок таленавіты пісьменнік. Яго здаровы сэнс па сутнасці супаў з хрысціянствам.
Многае ў Велера гучыць спрэчна, што тычыцца літаратуры. Напрыклад, уся руская класіка – падручнік па дэпрэсіі. Няма, маўляў пазітыўных вобразаў, думак. Спачатку паўстаеш душою – як так, як пасмеў! А потым успомніш дзённікавае ныццё Талстога дзесяцігоддзямі, вялага Абломава, бязбожніка Базарава, лішняга Пячорына і пустамелю Анегіна, усіх гэтых чорцікаў у чалавечым абліччы ад Гогаля, змрочнага Шчадрына, занудлівага і колкага Чэхава… Дзе станоўчыя героі, дзе пазітыў?! Ды толькі ў “Вайне і міры”, але так шмат, што хопіць на ўсе стагоддзі.
Або кажа Велер: Высоцкі самы вялікі паэт у гісторыі рускай паэзіі, а Пастарнак абы што! Мінімум спрэчна. Аргументы Велера – Высоцкі наблізіўся да сутнасці шматвяковай і першапачатковай паэзіі, да гусляроў, да Гамераў старадаўніх, дзе музыка і паэзія былі адно, запаміналіся, перадаваліся вусна. А Пастарнак мудраваў з метафарамі, крыўляўся. Не ўлічыў Велер аднаго: Высоцкі абслугоўваў свой час, а цяпер ужо мала каму цікавы. Пастарнак жа рушыў паэзію ў іншым ад Пушкіна, больш сучасным кірунку. Яго познія вершы (60-х гадоў) не толькі не старэюць, а менавіта ў такой манеры (а не пад Бродскага ці Пушкіна) піша ўвесь самвыдат Сеціва. А геній той, хто мяняе ход  духоўнага жыцця нацыі. Як і Пушкін. Або нават ход сусветнай, а не толькі рускай гісторыі, як Салжаніцын. Які, дарэчы, і гаварыў у дакументальным фільме Сакурава: руская класіка бачыла сярод нашых людзей адзін негатыў, сказіла праўду. Бо колькі ж дастойных, вялікіх асветнікаў, падзвіжнікаў, вынаходнікаў было ўжо пры канцы 18 стагоддзя… Хто ж засяліў і цывілізаваў Сібір, пытае Салжаніцын, няўжо лішнія людзі, пячорыны і вронскія? А войска слаўнае, калі Сувораў за 50 гадоў ніводнай бітвы не прайграў? А вера нязломная праваслаўная? Гогаль жа бачыў адных сабакевічаў. Таму і не напісаў другі том, дзе хацеў пазітыўнае паказаць. Чорныя акуляры. Гэта выснова Салжаніцына, які столькі ў лагерным жыцці назіраў годных, няскораных людзей, што няможна не верыць яму. Усё гэта дакументальна засведчана ў найвялікшай, лічу, кнізе чалавецтва пасля Бібліі – “Архіпелагу ГУЛагу”. Пакуты, волю, думкі і спадзяванні мільёнаў, што пайшлі ў зямлю безгалоса, ён данёс да жывых і зрабіў Вечнасцю.
Такім чынам, вада ад Велера ў твар зубаскальнай Бычковай – сімвал здаровай рускай душы. Не перабівай, калі гаворыць сапраўдны мужык.



Міхась Южык

ЛіМаразм-435

Глуш хмарачосаў

Чуў, што тыднёвік “ЛіМ” цяпер узначальвае не пісьменнік, а мастак, таму газета справядліва ператвараецца ў “МіЛ”, у “Мастацтва і літаратуру”. Многа ўвогуле мастацтва і мала канкрэтна літаратуры.
І яшчэ чыста канкрэтна хачу сказаць: вершаваныя падборкі слабеюць тыдзень пры тыдні. Сярэдні іх, зразумела, узровень. Таму што асобныя самародкі могуць неспадзявана знайсціся.
Не хочуць паэты СПБ займацца творчасцю, а з упартасцю ўтрапёнай, назойліва, паўтараюць тэматыку папярэднікаў. Вясковых савецкіх класікаў незабыўных.
У №19 (2017) прадстаўлена Анастасія Сіяніна, на фота – мілавідная жанчына з гітарай. І спявае яна надалей раманс роднай зямельцы, лапіку сельскаму, хаце счарнелай:

РОДНЫ ДОМ

Маленькая кропачка ў дзіўным бязмежжы
Касмічнага любага мне акіяна…
Струмені пачуццяў бруяць узбярэжжа
Душы, што ў гармоніі пераканана.

Радзіма Душы, несумненна, — ля Бога,
Але на Зямлі жыватворнай жыву я,
Дзе лес, лугавіна, дзе водару многа,
Вадзіцу пакратаць магчыма жывую…

Маленькая кропачка — Дом сэрцу Родны:
З язмінам, півонямі, промнямі бэзу,
Гарод, на якім гаспадарыш свабодна,
І двор, што з любоўю прымае гарэзу,

У летняй купелі — агністае збожжа,
Валошкі, зязюліны слёзкі, чарніцы,
Рабіна і ясень магутна-вяльможны,
У вішнях галіны… — як шчасцю спыніцца!

Тут Роднае ўсё існуе і прыходзіць,
Змяняецца, зноўку дае нараджэнне —
Пануе Душы сакавітасць ў народзе,
Зямлі і Святой Вышыні Адраджэнне!

Здагадаўся вопытны чытач рубрыкі, што верш атрымаўся кепскі? Бо зашмат крытык вылучыў тлустым. І толькі маленькі ўдалы ўчастак з трох слоў – падкрэсліваннем.
Як пяецца гэты твор, не чуў, а па літарах ён чытаецца туга.
“…ў дзіўным бязмежжы Касмічнага любага мне акіяна…” – метафара задоўгая, пакутлівая для слыху, масіўная. Палову слоў трэба было павыкідваць.
“…Струмені пачуццяў бруяць узбярэжжа Душы” – струмені, якія “бруяць” – залішняе, перабор. І чаму “бруяць” яны менавіта “ўзбярэжжа” душы? Чаму не ўсю цалкам, а толькі вузкую палоску? Перамудравала Сіяніна.
“Радзіма Душы, несумненна, — ля Бога” – царкоўная рыторыка, пропаведзь, не паэзія.
“жыватворнай жыву я…” – масла масленае, ды яшчэ і штамп пра зямную “лагоду”, дзе закон знішчэння арганізмаў адно адным відавочны. Харчовы ланцужок, дзе чалавека не можа есці ніхто, а ён можа ўсіх. Але, па вялікім рахунку, ядуць і яго штосекунду самыя мізэрныя мікробы.
“Вадзіцу пакратаць магчыма…” – чуў, што вадзіцу п’юць, у вадзіцу акунаюцца, ступаюць, а што кратаюць яе менавіта… Жаданне дзівоснае, адным словам.
“Гарод, на якім гаспадарыш свабодна” – таксама пацешна ў святле таго, як не разгінаюцца гарадскія са скручанага стану, улягаючы ў зямельку, каб хоць нешта выбіць з яе. Брат мой, што ездзіць у Асіповічы на “выхадныя”, кажа: як возьмеш рыдлёўку ці касілку ў рукі, то не выпускаеш да вечара. А тады з гэтымі анямелымі рукамі – за руль, на якім хочацца заснуць, і чашы 100 кіламетраў да Менска. Так што рамантыкі тут ніякай. Хіба калі свой хутар і вы там цэлым дружным сямействам працаўнікоў круглы год.
Далей чароўная музыка ад Сіянінай: “Пануе Душы сакавітасць ў народзе” – «сочность души» гэта файна, аднак! І чаму душа гэта навязліва ставіцца з вялікай літары? І хай скажа  паэтка, як яна думае праспяваць пусты гук “ў” пасля зычнай? Музыкант так можа напісаць?
“— як шчасцю спыніцца!” – упадзенне ў павучанне і публіцыстыку.

“Зямлі і Святой Вышыні Адраджэнне!” – падумалася раптам, а ці не ёсць гэта язычніцкім трызненнем пра Сілы Зямлі і Неба, як у барда беларускага, Алега Атаманава, вядомага сектанта? Той таксама (зайдзіце на сайт) аматар вялікімі літарамі ўсё абзываць.
Дрэнна атрымалася ў пані з гітараю, бяздарна. Не паэзія. Дый наўрад ці і музыка тут з цудадзейным голасам уратуюць.

А вось Антось Спясівых выстаўляецца на конкурс “Першацвет” з такім творам:

***
Праз гады між глушы хмарачосаў,
У старонцы далёкай, чужой
Не пачую сяброўскага глосу
Ды не ўбачу сям’і больш сваёй.

І аднойчы ў чужое лагчыне
Запытаюць, дзе лёсу спакой.
Сумна я адкажу: на Радзіме,
Страпянуся слабою рукой.

І на рану мне соль: «Дзе Радзіма
У цябе, чалавек? Дзе твой лёс?»
Прамаўчаўшы ў адказ, зразумею:
Сам свой вецер свабоды я знёс...

Калі ў разгледжаным вершы яго суседкі была непамерная, ненатуральная радасць быцця, то тут – звыклая беларуская нэндза, якая з вуснаў маладзёна выглядае таксама змушана.

“…між глушы хмарачосаў” – ці ўдумаўся Спясівых у сэнс прамоўленага, як можна быць “між” глушы? Глуш на тое і глуш – рэч шчыльная. Думаць трэба, спадары рэдактары, папраўляць.
Далей цуда-юда: “сяброўскага глосу”!!! “Глос”, на секундачку, што за звер? Гэта так яны маладога чалавека на “конкурс” выставілі? Ці на пасмешышча ўсё ж?
“…ў чужое лагчыне” – граматычная форма няправільная, двоечная. Аматары-рэдактары зноў прамаргалі.
…“слабою” – гутарковая форма, у лірыцы недапушчальная, трэба пісаць “слабаю”.
“…на рану мне соль” – старадаўні савецкі штамп ад Вячаслава Дабрыніна.
Завяршаецца твор пікам красамоўнасці: “Сам свой вецер свабоды я знёс...” Брр, як жахліва…

Такім чынам, і ў аднаго, і ў другога аўтара навідавоку адсутнасць чуцця слова. Ну або крайне слабае, павярхоўнае веданне мовы. А сонныя рэдактары не парупіліся прасушыць гэтую вершаваную сырасць.
Паэзіяй трэба займацца сур’ёзна, або не займацца наогул.



Міхась Южык

ЛіМаразм-436

Працягваем глядзець паэзію “Верасня” №10.

Наста Кудасава: паэтка. Аўтар кніг паэзіі: «Лісце маіх рук», «Рыбы». Скончыла філалагічны факультэт і магістратуру БДУ. Нарадзілася ў 1984 годзе ў Рагачове. Жыве ў вёсцы Варонча на Гарадзеншчыне.

Аўтарка вядомая, паяўляецца часта і там і тут. І прозвішча сакавітае, запамінальнае. Што тычыцца вершаў, то я ўжо крытыкаваў негатыўна яе верлібры.
У падборцы ж “Верасня” ёсць яе цікавая лірыка ў класічным строі. Лірыка чыста жаночая. Але ўжо занадта сумная, лістападаўскага настрою, быццам піша гэта цяжкахворы 90-гадовы стары, а не жанчына 30-гадовага ўзросту. Ці не зарана гэтыя матывы памірання і закопвання сябе жыўцом? А калі поза тое паэтычная, то поза благая.

Мяркуйце самі:

***
замяці, зіма-гаіцелька,
лужынаў прастрэлы чорныя.
я сама, як лісце, вы цвіла —
о як пуста, як прасторна мне!
тут, у пекле, дні што вусені —
распаўзаюцца, стлусцелыя...
замяці ж усё, што схлусіла:
памяць,
голас мой
і цела!

Усё ў вершы добра, акрамя жудаснага настрою і “стлусцелых” вусеняў, якія паэтка параўноўвае чамусьці з днямі. Параўнанне каравае. Дый слова ёсць толькі “атлусцелыя”, а “с” на пачатку, як у Кудасавай, утварае зашмат зычных запар, якія не прамаўляюцца.
Націск, дарэчы, у слове “схлусіла” паэтка ўжыла няправільна, ён павінен стаяць так: “схлусіла”.
Пра лужынаў “прастрэлы” вобраз удалы. Паўтаруся, верш сам па сабе настраёвы, але не прывядзі Божа такі настрой перадаць чытачу.

Яшчэ:

***
здрада хапае за горла, як таць,
і надыходзіць вусціш:
ні зварухнуцца нельга, ні ўстаць,
ні проста сказаць камусьці.
а нешта ўнутры, як аб сценку гарох,
б'ецца, псуе гэту цішу.
з усіх тваіх мараў, падзей і дарог
я самая-самая лішняя...

Тут змрок яшчэ болей згушчаны. Нашто вершы такія? Пытанне рытарычнае, канешне. Ну падабаецца аўтарцы мазахізм…
Слова “таць” рускае, у нас “здань”.
Ужо і схапіла здрада за горла, ужо і як здань яна, а толькі ў наступным радку надыходзіць (набліжаецца) вусціш! Ну перабор пужалак ад Насты. Зашмат.
Метафара пра “аб сценку гарох” кепская, заезджаная.

Яшчэ на выбар:

ГЭТЫ ЧАС

звар'яцелыя,
сочацца дрэвы тугой,
не хаваючы голага вецця.
я люблю гэты час прыадкрыцця Твайго,
час прад бачання блізкае смерці.
сёння восень гаркавая,
быццам імя яго,
што не сціраецца з вуснаў,
і няма ўжо ні славы,
ні сілы мяняць
гэтых будняў парадак пракрустаў.

Падручнік дэпрэсіі, як сказаў бы Міхаіл Велер. Не ўгамоніцца Наста Кудасава пладзіць і смакаваць змрок. Хто яе так вучыў? Ну неяк жа разбаўляць трэба цемрадзь душэўную. Прычым творыцца вусціш паэткай лірычна, элегантна даволі, каб зеўра завабіла, праглынула нейчую душу.
Наста, спыніся… Вазьмі сябе ў рукі. Выключы паток мазгавога негатыву. Перавядзі глузд на стваральны рэжым. Ад “вусеняў” памірання – да лірыкі ўваскрэсення.

…“не хаваючы голага вецця” – а куды яго дрэвам можна схаваць? Недарэчнае спалучэнне слоў.
Потым нехта з вялікай літары прыадкрываецца Насты – “час прыадкрыцця Твайго”. Націск паэтка робіць няправільна. А трэба так: “прыадкрыцця”
Поўны капец прарочыць сабе лірычная гераіня, няма ўжо ў яе, 90-гадовай, ніякіх сілаў нічога мяняць, упадзе зараз, сканае: “час прад бачання блізкае смерці”.
Як жа гэта занудліва… А занудлівасць нехта параўноўваў з бяздарнасцю.
Аднак Наста Кудасава не бяздарная, безумоўна. Проста так ужо яе навучылі, відаць, разнамасныя гуру: спачатку на філфаку праз класіку беларускую, а потым ужо і гуру ў рэдакцыях тоўстых часопісаў, там заўсёды замілоўваюцца тэмай смерці. Як жыве паэт – няма да яго шкадавання. Як сканае адзінокі Гадулька – рэзка ўсе палюбілі, зарумзалі.

Фу, душна ў белліце. Але нічога і не паробіш. Іншага “літу” ў нас няма, даводзіцца працаваць з гэтым чалавечым матэрыялам.
Такія настроі ў тэкстах частыя і яны нездарма. Як спявае “Сярога” ў адным са сваіх трэкаў – уся іх слабодка звініць шклянкамі таму, што няма перспектыў і фітнесу. Беларуская літаратура, дзякуючы высокім начальнікам, чыноўнікам СПБ і СБП, не рухаецца, застыла. Такая сітуацыя выгадная 3% беларускіх літаратараў (гуру ў рэдакцыях, на радыё і ў чыноўных крэслах), у астатніх 97% яна выклікае рвотны рэфлекс.
Калі творцу перакрываюць кісларод, ён пачынае марудна і бязвольна канаць. Або сурова, з пазіцыі сілы, як Салжаніцын некалі, дзейнічаць.


* * *
Отцы пустынники и жены непорочны,
Чтоб сердцем возлетать во области заочны,
Чтоб укреплять его средь дольних бурь и битв,
Сложили множество божественных молитв;
Но ни одна из них меня не умиляет,
Как та, которую священник повторяет
Во дни печальные Великого поста;
Все чаще мне она приходит на уста
И падшего крепит неведомою силой:
Владыко дней моих! дух праздности унылой,
Любоначалия, змеи сокрытой сей,
И празднословия не дай душе моей.
Но дай мне зреть мои, о Боже, прегрешенья,
Да брат мой от меня не примет осужденья,
И дух смирения, терпения, любви
И целомудрия мне в сердце оживи.
(Александр Пушкин)



Міхась Южык

ЛіМаразм-437

Вяртанне на рубікон

Дэвід Лінч праз 25 гадоў ад закрыцця свайго культавага серыяла “Твін Пікс” наважыў яго працягваць. З 21 траўня стартаваў паказ 3 сезона, або “Новага Твін Пікса”, дзе шмат знаёмых, пастарэлых на 25 гадоў акцёраў. У тым ліку і сам Дэвід Лінч, у ролі трэцяга плана.
Фільм, якога прайшло пакуль толькі 5 серый, імгненна крадуць, дубліруюць і вывальваюць на пірацкія расейскія сайты. Паглядзеў учора 3 серыі з чатырох магчымых. Было нудна і даўка. Хоць адчуваецца рука майстра і сям-там мільгае яго тонкі гумар, за што так палюбіўся мне некалі “Твін Пікс”.
Дэвід Лінч колісь здымаў серыял менавіта для абывацеля, пачынаў з пробнай серыі, потым кароткага сезона на 8 серый. І толькі тады, пры высокім рэйтынгу, узяўся за сезон 2, блізу 23 серый, на якім і застопарыўся. Ці то прадзюсары, ці то ён сам фільм зачынілі.
Дык вось, паколькі Лінч працаваў з рэйтынгам, то мусіў быць цікавым і адэкватным, а рэалізоўваць творчыя амбіцыі спакваля, не раздражняючы абывацеля. Бо 25 гадоў таму Традыцыя яшчэ не была канчаткова разбураная. Містыка насцярожвала, хоць і вабіла невядомым.
“Твін Пікс” распачаўся як дэтэктыў, у маленькім закінутым у гарах і тайзе паўночным гарадку ЗША знайшлі цела школьніцы. Да расследавання тут жа падключылася ФБР, бо мясцовая паліцыя наогул ніколі не сутыкалася з нечым падобным. Настолькі ціха жыў гарадок.
Аднак ад серыі да серыі аказваецца, што ціхасць тут толькі ўяўная. Амаль кожны з герояў мае загану, як правіла прыхаваную. Сам шэрыф таемна сустракаецца з кітаянкаю сумнеўнай рэпутацыі. Яго памочнікі ва ўчастку паказаны Лінчам як поўныя дэбілы. Дый сам агент ФБР, што прыехаў дапамагаць, дужа камічны.
Тут ідзе таемны гандаль наркотыкамі праз блізкую канадскую мяжу. І забітая школьніца Лора Палмер, як высвятляецца следствам, наркотыкі шанавала. Як і алкаголь. Як і групавы жорсткі секс. Пры гэтым займалася і дабрачынным развозам абедаў… То бок шырокая, чыста па Дастаеўскаму, натура.
Абвяшчаючы па дынаміках пра смерць падапечнай, дырэктар школы рыдаў… Рыдалі і аднакласнікі… І маці з бацькам… І нават чуллівы памочнік шэрыфа… Ну чыстае традыцыйнае, правільнае грамадства.
Але менавіта з яго чорным гумарам насміхаецца Лінч. Часам не разумееш пры першым праглядзе – рагатаць табе ці плакаць. Сур’ёзныя рэчы падаюцца пры ўзіранні ў іх фарсам, правільныя грамадзяне не жывуць, а як бы выконваюць ролі: бацькі, маці, псіхіятра, мужа, пляменніка, бізнесоўца… Насамрэч усе скрозь шэльмы, апроч шэрыфа і агента ФБР.
Серыял магутны сутыкненнем традыцыйнага, пратэстанцкай маралі Штатаў, з ірацыянальным, нейкай невытлумачальнай злой сілаю. Лінч пасяліў яе ў індзейскія лясы. Яна не ёсць прамым вынікам чалавечых паводзінаў, а прыходзіць і ўсяляецца ў добрапрыстойных правінцыялаў самахоць. У той жа час бачныя, навідавоку звычайныя, чалавечыя грашкі: блуд, п’янства, сямейная тыранія, ханжаства… Таму ствараецца поліфанія, дзе разважаеш – ці так ніхто не вінаваты ў тым жудасным, што здараецца.
А зло паступова абвалаквае гарадок. І чым большыя сілы падключае да расследавання ФБР, тым меншы яно мае поспех. Ірацыянальная чартаўшчына насміхаецца з правільных пратэстантаў.
Урэшце, у другой палове серыяла Лінч дазвання скочваецца ў містычнае, не ведаючы, як разруліць гісторыю. Атрымліваецца каша, фільм становіцца даволі занудлівым, бессэнсоўным, бо рэжысёр перастае змагацца з хаосам.
І серыял зачыняюць. І Лінч яго не працягвае аж 25 гадоў. Праз некаторы час, праўда, здымае прыквел да серыяла на 2 з лішкам гадзіны – страшна агідны, расцягнуты фільм, у стылі заўсёднага Лінча, дзе асноўная мэта – ціснуць на псіхіку гледача нерэальнымі паўзамі, змушанымі сцэнамі, гратэскам. Мадэрнізм, адным словам. А ў мадэрнізме, за пышнымі фіранкамі, за хітрамудрымі лабірынтамі, зазвычай нічога няма – ляжыць кучка дзярма, па якую ты так пакутліва прадзіраўся праз хітраспляценні сюжэта. Хаос не пераадольваецца, дый мэты такой не стаіць.
Тыповы прыклад чартаўшчыны – літаратар Муракамі, дзе цэлымі гросбухамі табе чмуцяць галаву. Або пісьменнік Каэльё, таксама майстар дурыць. Або нават Таркоўскі, у якога робіцца млосна пасля 15 хвілін любога фільма. Толькі нядаўна пачуў, што ён займаўся пры СССР эзатэрыкай, там і пашкодзіў свядомасць. Нават “Андрэй Рублёў”, што як быццам аб праваслаўі, страшэнна цісне і душыць, адштурхоўвае ад сябе. Бо калі гэта хрысціянства, то ў яго нам не трэба. Хрысціянства гэта Эльдар Разанаў, дзе адразу робіцца светла, прасторна, весела, дзе хаосу з першых кадраў абвяшчаюць вайну.
Карацей, ад працягу “Твін Пікса” нічога добрага не чакаў. Убачыў у першых трох серыях: ціск на псіхіку праз смакаванне чорных, агідных бакоў жыцця, містычныя бессэнсоўныя сцэны, зацягнутасць канвы. Гэта, паўтаруся, тыповы Лінч як мастак, амерыканскі Таркоўскі. І толькі ў серыяле для абывацеля, 25 гадоў таму, яму ўдаўся шэдэўр – менавіта на сутыкненні Традыцыі з сілаю распусты, хаосу, якая ўрываецца ў звыклы ўраўнаважаны свет. Пачыналася эпоха інтэрнэту і маральнай усёдазволенасці.  Эпоха перавагі формы над зместам. Менавіта таму і ашаламіў серыял, што ён адлюстроўваў, папярэджваў рэальныя духоўныя працэсы ў традыцыйным грамадстве. Кучу паспяховых фільмаў забылі, не пераглядаюць. “Твін Пікс” жыве. Але хай бы і заставаўся без прадаўжэння.



Міхась Южык

ЛіМаразм-438

Распраўляцца з нікчэмнасцямі

Верш Серафімы Беставай у “ЛіМе” №18 (2017) прысвечаны тэме вайны. І пафас яго сапраўдны, хто б сумняваўся. Бо такія пачуцці не марнеюць з гадамі, а наадварот, у старых людзей выступаюць найбольш абвострана.
Аднак менавіта частата перабору беларускімі паэтамі тэмы вайны і пакутаў, з ёй звязаных, даўно вывела такія вершы за рамкі паэзіі. Гэта гімн болю. Крывавая памяць. Толькі не лірыка.

Незабыўнае

Па вясне белапенныя вішні
Сваёй квеценню хаты атуляць.
Горкай долі вайны залішне
Паспыталі нашы матулі…

І з гадамі ім не забыцца:
Дымам чорным засцелена неба.
Дзеці тузаюць за спадніцы,
Плачуць голасна: «Хочам хлеба!»

На збялелых шчочках — слязінкі,
Глянеш — сэрца ад болю рвецца...
І ніводнай у хаце скарынкі,
Ні зярнятка ў падмеценай клеці.

Не, ніколі ім не забыцца,
Як сушылі на хлеб лебяду.
Як дадому чакалі кармільцаў —
Сустракалі ж адно бяду.

Верш недасканалы па форме, у тым вінаватыя і рэдактары, што працуюць там нібы на аматарскім пачатку.

Вішні “белапенныя” атуляць хаты менавіта “сваёй” квеценню. “Сваёй” – слова тут лішняе, паразіт.
“Горкай долі” – літаратурны штамп. А слова “залішне” наконт горкай долі напраўду будзе залішнім. Бо зашмат слоў, якія выяўляюць адзін і той жа сэнс.
…“засцелена” – русізм, па-беларуску “заслана”.
Рыфма “неба—хлеба” затузаная паэтамі і таму ўжо забаронная.
…“сэрца ад болю рвецца” – трафарэт, не паэзія.
…“кармільцаў” – здаецца, таксама рускае слова, у нас “карміцеляў”.

Паўтаруся, што крытыка мая тычыцца не пачуццяў аўтаркі Серафімы Беставай, а тэксту, які не стаўся паэзіяй з указаных прычын.

Ігар Пракаповіч, аўтар гэтага ж нумара, наадварот, ператварыў звычайныя, асабістыя пачуцці лірычнага героя ў агульнае, блізкае многім і многім. Прасвятліў лірыкай.

***
Халодная жоўтая поўня
Плыла над заснулай зямлёю.
Прастора была як лядоўня
У снежным бязгучным спакоі.

А нехта ў тузе адзіноты
Амаль вар’яцеў ад жадання.
Хацелася толькі пяшчоты,
Хацелася толькі спаткання.

А поўня плыла, як у лёдзе,
Між зорак дрыготка-халодных
З пустэчай сваёю ў згодзе
Без блізкіх, каханых і родных.

А нехта не мог адагрэцца
Ля печкі, дзе дровы палалі.
Бо холад ахопліваў сэрца,
Бо сэрца нідзе не чакалі.

Тут бачныя і ашчадная яснасць вобразаў, і прыроднае веданне мовы, свабоднае валоданне словам народным. Пачуццё меры, што дазваляе малымі, скупымі сродкамі, без квяцістых метафар, стварыць велічны, выразны малюнак. Прычым як знешні – поўні халоднай, – гэтак і ўнутраны: холаду душэўнага. Тут несумненная школа Фёдара Цютчава, прызнанага ў сусвеце вялікага лірыка, яго манера супастаўляць чалавека з прыродаю, праз паэтычныя звязкі, асацыяцыі.
Ігара Пракаповіча мы не раз адзначалі ў рубрыцы станоўча. А гэта сведчыць, што паэты не мяняюцца, асабліва ва ўзросце за 30 гадоў. Не можа з вярбы вырасці ў дуб, і наадварот.
Увогуле, час сам адсее і ўжо адсявае прыцягнутыя за чыноўныя падцяжкі імёны паэтаў, што, седзячы карчамі ў рэдакцыях, прасоўвалі сябе ў выдавецтвах і праз паслужлівых “крытыкаў”. “ЛіМаразмам” мы адно дапамагаем часу, аб’ектыўным гістарычным працэсам, распраўляцца з нікчэмнасцямі.



Міхась Южык

ЛіМаразм-439

Трамп загадаў

Апазіцыянеры, што згуртаваліся на Ліха Масквы, мераюць усіх людзей згодна сваёй свядомасці. Бо хто такі гуманіст? Гэта найперш эгаіст, якога, апроч уласнага здароўя і дабрабыту, нічога больш не цікавіць. Гуманісты збіваюцца ў статкі, каб адстойваць ліберальныя правы быць эгаістам.
Таму яны заўсёды падазраюць сумленных дзяржаўных людзей Расеі ў адстойванні асабістай выгады. Па-іншаму іх свядомасць не разумее, як толькі служыць свайму страўніку, фаласу і жадункам, прыхамацям мозгу.
Таму і рые апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты ад усіх эгаістаў Навальны кампрамат на Мядзведзева, высільваецца ачарніць Пуціна. Усюды гуманісту мроіцца асабістая выгада, не можа такога быць, каб так стараліся прэзідэнт з прэм’ерам адно за дзяржаўны касцюм і пайку, якой перакусваюць усухамятку, бо няма часу, усё справай занятыя. Не можа быць! Значыць, алігарх Алішэр Усманаў, які нечакана і хутка разбагацеў, насамрэч падстаўная фігура, а рэальныя ўладальнікі яго грошай Валодзя і Жэня!
Здымаюць фільмы, кампраметуюць. Крычаць, што Навальны не ўкраў лес у Кіраве, а проста яму шыюць справу, каб не замахваўся на святое – на царскі расейскі трон.
І вось нехта на нейкай сходцы плюхнуў Навальнаму ў твар зялёнкай, пашкодзіў вока. “Гэта справа гэбістаў! – гарланіць Ліха Масквы, – гэта іх памагатыя, або нацкаванае на апазіцыю быдла мужыцкае!”
Для лячэння дарагога апазіцыянера Пуцін адкрыў яму замежную візу, бо ў Расеі вока нармальна не прааперыруеш. А візу адкрываць чалавеку з умоўным крымінальным тэрмінам нельга як быццам. Пайшлі на ўступкі, абы не вішчалі. “Дрэнна! Падвох! – падазрае Ліха Масквы, – адчынілі візу напаказ, а рэальна ў аэрапорце не выпусцяць!”
Або: чаму Пуцін не здымае Кадырава за самаўпраўства, за тое, што ў Чачні пераследуюць геяў?! Трэба зняць Кадырава неадменна, каб там зноў распачаўся вэрхал, вайна і прыйшлі да ўлады радыкальныя адмарозкі! Лібералам галоўнае абараніць задніцы педэрастаў. А што традыцыя ісламу забараняе гомасексуалізм – гэта дробязь, гуманісты арыентуюцца на куміра, на Элтана Джона.
Або яшчэ з пацешнага: Зміцер Быкаў, дасведчаны літаратуразнаўца, заляпіў у прамым эфіры аўтарскай перадачы: “Я вазьму на сябе смеласць назваць Салжаніцына вялікім пісьменнікам…” Чаму такі рахманы лепет? Чаму браць смеласць у дачыненні сусветна прызнанага генія? А пакрыўдзіцца могуць і раззлавацца замежныя фундатары Ліха Масквы, бо Салжаніцын не ліберал і напісаў да таго ж кнігу пра яўрэяў у двух тамах! Яўрэйскую тэму не кранай, гэта табу! Але Салжаніцын такая постаць, што не абыдзеш яго ў літаратуразнаўчай перадачы, і таму выдумаў Быкаў, што не абражае ў кнізе Салжаніцын яўрэяў, а проста зайздросціць ім! Напісаў то бок з зайздрасці.
Хваліць Салжаніцына на апазіцыйнай пляцоўцы – трэба яшчэ форму знайсці. А той, дарэчы, гаварыў, што неяк пакаяўся ў творах аўтабіяграфічных, маўляў, да лагера быў чалавекам дзярмовым. Дык найперш лібералы і пачалі пальцамі тыцкаць, лямантаваць: вось бачыце, бачыце, ён таксама не без грахоў!
Гуманісты прыдумалі назваць Дастаеўскага прарокам рускага фашызму – бо рускіх і праваслаўе любіў, а немцаў і яўрэяў, і каталіцызм высмейваў у творах. Фашыст.
Рускае любіць нельга сярод рускіх лібералаў, благі тон. І таму Быкаў рассыпаецца ў рэверансах перад украінцамі за тое… што не балюча яго аддубасілі ў каментарыях, калі ён пасмеў абурыцца на закрыццё шакаладным магнатам “Яндэкс” і “Аднакласнікі”. Лаялі ўкраінскія патрыёты Быкава за гэта, але не мацюкалі і не харкаліся. За тое ён ім бязмерна ўдзячны і клянецца, што Ўкраіну кахае бязмерна, а Расею пуцінскую – наадварот, ванітуе яго ад яе. Так і сказаў – усе з маіх знаёмых, хто за Прэзідэнта, на 100 адсоткаў паганыя людзі.
Або: адчыняюць патрыярх Кірыла з Прэзідэнтам новы маскоўскі храм. Народ радуецца, светла наўкол, чыста, велічна, адмысловая архітэктура... У Ліха Масквы тут жа псуецца настрой: няпраўда, на крадзеныя грошы гэта будуецца, дзеля ўласных амбіцый чыноўнікаў, а народ галадуе!
Або прывезлі з Італіі моршчы цудатворца Мікалая – кепска, ханжаства, дураць народ, адцягваюць увагу ад рэальных праблем страўніка і фаласа!
Будуюцца стадыёны да чэмпіянату свету па футболе. На якія шышы, трывожыцца Ліха Масквы, а што есці будзем?! Зусім па свеце з торбаю пусцяць нас Пуцін з Мядзведзевым!
Усё праз мамону мераюць лібералы. Немагчыма іх пераканаць, што чалавек не жывёла і не можа хлебам адзіным… Што Прэзідэнт можа тэарэтычна служыць народу і Праваслаўю. (Дарэчы, Пуцін спрыяў аб’яднанню Праваслаўя рускага і заходняга – гэта не іначай падвох, асабістыя амбіцыі ці імперскія замашкі!)
Усюды бачаць гуманісты падман, ашуканства, двайную гульню. Бо ў саміх даўно кватэры, вілы па Еўропах і Штатах, дзе іх дзеці ад розных шлюбаў вучацца, і мова іх рабочая ангельская ці французская. А ў Расеі яны проста грошы сабе зарабляюць – на ціхае жыццё ў старасці ля мора блакітнага ў сонечных бліках. І гары тады яна гарам Масква.
Праўда, бяда: Трамп з-за акіяна махнуў рукой і прастытутка Еўропа пабегла ўжо абдымацца і цалавацца з Пуціным у асобе Меркель і Макрона. А што ім яшчэ, пухлым бязвольным, рабіць, калі войска свайго няма, а ў Трампа з Уладзімірам зброі на дзесяць падрываў Еўропы? Рэальная сіла, а не гуманістычная балбатня.
Трамп загадаў…


Міхась Южык

ЛіМаразм-440

Светлы бок Месяца

Верасень №10, раздзел паэзіі.

Алена Масцерава: паэтка. Скончыла БДПУ імя Максіма Танка. На радзілася ў 1983 годзе ў вёсцы Лагаза на Лагойшчыне. Жыве ў Лагойску.

На момант напісання, як бачна, аўтарцы мусіла быць блізу трыццаці гадоў. Дастаткова сталы ўзрост, каб сфарміравацца асобаю.

Уступны твор:

***
Я люблю, калі дождж абмывае мой твар,
Крочу смела пад ім, доўга-доўга, бясконца...
Без па чуццяў і думак, памкненняў і мар,
Без паветра, цяпла і іскрыстага сонца...

Я і дождж. Мы — адно. То бяжым. То ідзем.
А спыніцца на месцы ніколі не зможам.
Ці залевай, ці кропляй расы ўпадзем
На зямлю, на раллю, на лясы і на пожні.

Стане чыста і светла... І мы рушым зноў,
Па ляцім да нябёс, да іскрыстага сонца
І вясёлкай заззяем, падорым любоў,
І надзею, і веру. І гэтак бясконца...

Аднак відаць, што вучылася Масцерава філалагічна, на педфаку: зашмат гатовых клішэ, у вершах подыхі Янішчыц. Ёсць і недакладнасць метафар. Хоць у цэлым імкненне да святла відавочнае. А не мазахісцкае ўпаданне ў цемру, як назіраем мы часта сярод цяперашніх маладых.

Дысгармонію ўносіць наступнае:
“Я люблю”, кажа паэтка, каб дождж абмываў твар. І праз радок – яна ўжо ідзе “Без па чуццяў”. А паколькі любоў і ёсць пачуццё, то ўсё выглядае няпраўдай і позаю.
…“іскрыстага сонца” – сонца не іскрыстае, няма ад яго іскраў. Надуманы вобраз.
“ідзем”, “упадзем” – граматычна няправільна, а пішацца праз “ё”: “ідзём”, “упадзём”. Зазірайце, філолагі, у слоўнікі. Ці хаця б закачайце ў Ворд беларускі арфограф, пры развітым інтэрнэце гэта будзе некалькі ўдараў па клавіятуры пальцамі. Думаць не трэба. Усё растлумачаць.
 …“вясёлкай заззяем” – ужо даўно штамп паэтычны.
Як і “любоў, І надзею, і веру”… Творчасць не палягае ў тым, каб гатовае паўтараць. Самому аўтару мусіць быць нецікава ж.
 
Далей:

Восеньскі факстрот

Я заварожана табой,
З табой чакаю зноў сустрэчы.
Ты — мой рамантык, мой герой
У позні вераснёўскі вечар.

Ляціць лістота на зямлю.
У парку сумна і халодна.
Я залаты твой сум люблю,
Лагойск, Лагойск, мой горад родны.

Танцую восеньскі факстрот
На беразе чароўнай Гайны.
Спявае ціха мне чарот
Пра доўгае з цяплом расстанне.

Злятае лісце з цемнаты,
І дожджык пырскае лагодны.
Танцуем разам, я і ты,
Лагойск, навечна горад родны.

Верш у цэлым кранальны лірызмам, наводзіць у душы светлы сум. А не чорную тугу, як у нядаўніх тэкстах Насты Кудасавай.
Але два разы ў пачатку стаіць “табой” – надта блізка, а гэта нядобра.
Потым яшчэ ў другой страфе “твой” (да горада зварот). А папярэдне няправільнае слова “халодна” замест “холадна”. Па-руску ж вы так не кажаце, з ціскам на другім складзе, спадарыня Масцерава? А родную мову скажаеце не маргнуўшы.
Скончаны верш правальна, пераборам з пафасам, які рэзка стаўся фальшывым – праз жудасны штамп “навечна горад родны”. Гэта, з аднаго боку, справа паэтычнага чуцця самога аўтара, яго эстэтычнага густу. А з другога, няўжо не было каму на педфаку ці ў “Верасні” падказаць замяніць апошні радок? Сапсавалі даволі прыстойны верш.
Так што наша праца з моладдзю літаратурнай – больш на паперах чыноўнікаў і ў лімаўскіх артыкулах-справаздачах. Ніхто нікога не вучыць. Дый няма асабліва каму вучыць. Бо самі выкладчыкі – паэтычныя недарэкі, такія вершы друкуюць у “Полымі”, што хоць крычма крычы.
І ўсё ж у Алены Масцеравай ёсць жывыя пачуцці ды неблагое валоданне моваю, паэтычнымі вобразамі. А калі дадаць сюды і прыроднае імкненне да светлага боку жыцця, то перспектывы самавыявіцца паэтычна ёсць. І працягваць вершы складаць ёй варта.


Міхась Южык

ЛіМаразм-441

Фільтры свядомасці

Паэт Анатоль Аўруцін выйграў суд у малавядомага блогера з Беларусі.
Вырабіўшы на таго жыццяпіс, які пры першым праглядзе дужа выдаваў на пасквіль, знаны паэт разнёс гэтую вестку па рускамоўнай літаратурнай тусоўцы. І людзі згадзіліся ў каментарыях, што напісанае ёсць блізкая да ісціны праўда. Праўда ад Аўруціна, так бы мовіць.
А затым і суд беларускі, куды звярнуўся пацярпелы малавядомы блогер, прызнаў жыццяпіс не пасквілем, а звычайнай палемікай. І такой палемікай, значыць, можна і трэба займацца. Паколькі мы законапаслухмяныя грамадзяне. І мы мусім згадзіцца з судом, што Аўруцін напісаў сваю праўду ў літаратурнай форме з ужываннем гіпербал і метафар. Назіральнікам падзей быў ён, а не мы.
Мы верым суду. А значыць, верым Аўруціну.
І вялікая заслуга слыннага рускамоўнага паэта Беларусі акурат у тым, каб задумацца кожнаму: ці варта на любое крывое слова ў твой бок бегчы «ябедничать» дзядзечку, то бок суду беларускаму? Адымаць у службоўцаў час, а ў дзяржавы грошы. Ці не лепей адказваць па-мужчынску? Не ў сэнсе мардабою, за які могуць у турму прасадзіць. А ў сэнсе палемічнага слова. Абвергнуць пасквілянта так, каб любы ўбачыў такую ісціну за радкамі, што вышэйшая за любы суд. Склокамі і суцяжніцтвам ісціны яшчэ ніхто не дамогся.

Мы ж ідзём далей, па секундах гісторыі, люструючы яе ў свядомасці і ператвараючы праз пяро ў думкі і сэнс.
Учора пад імжыстым дожджыкам рушыў у банк па раёне. Уразілі вясновыя водары, шчодрая зеляніна. А галоўнае, спакой свету рэальнага, які настолькі ж адрозніваецца ад тэлевізійнага, як векавы бор ад садовай прысады. 
У тэлевізары жыве штучны, скажоны свет. А мы значную частку жыцця перабываем у той скрыні чароўнай.
На асноўных расійскіх каналах гэта свет лютых пужалак, дзе зграбаюць негатыў па ўсім зямным шары і згушчаюць яго ў 40-хвілінных навінах. 90 адсоткаў застрашлівага негатыву і 10 адсоткаў дзяржаўнага, плакатнага пазітыву.
І чалавек бачыць гэты жудасны свет войнаў, хваробаў, смерцяў, хлусні, хабарніцтва, пакутаў, ураганаў, зваленых дрэў, пераламаных костак, вываленых вонкі вантробаў. І яму здаецца неўзабаве (без сутыкнення з рэальным жыццём, пенсіянеры, напрыклад), што гэта і ёсць рэчаіснасць. На вуліцу, паводле расійскага тэлевізара, небяспечна выходзіць. Бо там павінны шныпарыць адны ліхадзеі, забойцы, ашуканцы, распуснікі, ненавіснікі Ўкраіны або Расіі, ігілаўцы, татуіраваныя транссексуалы, педэрасты, німфаманкі, карацей – вырадкі розных масцей.
Аднак, калі не ўключаць чароўную скрыню і не менш цудадзейнае Сеціва, а жыць рэальнасцю, то аказваецца – праходзіць і год, і два, і пяць, а цябе не абакралі ў краме, не прывязаўся з кулакамі п’яны бамбіза, ніхто сур’ёзна з сямейнікаў не хварэў, а памерла толькі бабуля ад старасці. То бок згушчэнне трагедый у рэальным жыцці на парадкі меншае, чым у тэлевізары. Няшчасці раскіданы ў мізэрных прапорцыях, калі, канешне, наўкол не вайна, не павальны голад ці мор. Менавіта нармальнае жыццё, дзеля якога і збіраюцца людзі ў дзяржавы, саюзы, ладуюць межы і войскі, школы, банкі і крамы. Каб жыць спакойна. А толькі ў такім стане і магчымае ўласна жыццё, а не баязлівае беганне ад няшчасцяў.
Найчасцей жа няшчасці – адно ёсць нашы фобіі. Баязлівец памірае мільён разоў за жыццё. Смелы ж жыве да 90 гадоў радасна, а адсотак злыбед перажывае адносна бязбольна, па-філасофску, бо не траціць душэўныя сілы на навязлівы страх: а раптам са мной ці з блізкімі нешта здарыцца? А не здарацца, паўторым, можа нічога дзесяцігоддзямі.
З другога боку, псіхіка людзей зладжана такім чынам, што кепска, калі нічога не адбываецца вострага. Жывёльнага, ураўнаважанага з прыродаю існавання мы не жадаем сабе. І таму шукаем пачуццяў. Больш эмацыянальныя людзі ў большай меры, а флегматыкі ў меншай. Усё роўна нам неабходна за кагосьці балець, за некага турбавацца, на нешта мець спадзяванні.
І цывілізацыя, пры адсутнасці глабальных войнаў, прыдумала шоу-бізнес і спорт, які блізкі да шоу-бізнесу. Менавіта для перажывання людзьмі моцных эмоцый. Няма голаду і вайны – балей за каманду, любі спартсмена, глядзі душашчыпальныя серыялы, адно толькі не будзь жвачнай жывёлаю.
І хто скажа, што спартыўныя відовішчы – кепска? Або серыялы і фільмы? Або 700 тэлеканалаў на маім тэлевізары, а не тры ці два, як пры Саветах? Нам даецца магчымасць моцнага, насычанага эмацыянальнага жыцця. Якое на парадкі паўнейшае за рэчаіснасць, якую б жылі мы без СМІ. Міхаіл Велер называе гэта максімальным пераўтварэннем сусветнай энергіі, у ім бачыць мэту чалавека і чалавецтва. Найбольш адчуваць. І найбольш дзейнічаць. І ўрэшце падарваць існы Космас і стварыць новы.
Аднак ёсць адна закавыка: ад лавіны інфармацыі і бясконцасці спосабаў сябе праявіць мы робімся 1) нервовымі 2) раз’яднанымі.
Ну нервовымі ясна чаму: прырода наша тысячагадовая пакуль не адаптавалася для такіх псіхічных нагрузак.
А раз’яднанымі: менавіта праз 700 каналаў на тэлевізары. Кожны сямейнік і грамадзянін у праве глядзець любімы канал. А там свой прапаведнік, што ўтварае твой унутраны свет. І праз некаторы час ужо нават паміж маці і дзецьмі не можа быць анічога агульнага. Маці глядзіць старыя камедыі, а дачка – канал моды, татуіровак. А сын малалетні тым часам, лазячы дзеля ўрокаў па Сеціве, раптам бачыць злева ўнізе крывы непамерны фалас, ці разяўленую вагіну… Ды інтуітыўна шчоўкае туды. І трапляе ў свет ну цалкам супрацьлеглы таму, чаму вучаць у школе. Дзе пабыўшы паўгадзіны, ён ужо ніколі не зможа нармальна кахаць і мець харошых дзяцей. Бо каханне, святая святых, там прадстаўленае ў дужа дзівосных пазіцыях. У такіх ракурсах, якія ніколі не бачаць рэальныя дарослыя палюбоўнікі, калі яны не жудасныя вычварэнцы. Парнаграфію можна параўнаць з прыёмам ежы, пасля якога мы б устаўлялі праз рот і анус сабе зонды і назіралі рух ежы, выдзяленне сокаў там, смярдзючы распад бялкоў ды інш. Вось такая ж розніца паміж нармальным каханнем і порна. Есці прыемна. Назіраць калавыя масы – не вельмі.
Такім чынам нехта ўнутры нас мусіць фільтраваць інфармацыю. Бо колькі ні палохай рэменем сына бацька, колькі ні ўнушай яму пра добрае і светлае ў школе – фалас падлетка рэгулярна стаіць і патрабуе разрадкі, і знаходзіць ён яе часта ў Сеціве. Як голад цягне чалавека ў халадзільнік, колькі з сабой ні змагайся, гэтак і эрас цягне да процілеглага полу. І колькі ні трымайся, маладая душа, а перад спакусай шчоўкнуць на іконку, што з’явілася злева, дзе жаночы азадак, ты не ўстаіш.
І вырубіць Сеціва немагчыма. Толькі кантралёр унутры чалавека, праз хрысціянскае выхаванне з самай калыскі, зможа хоць неяк дапамагчы. Фільтраваць інфармацыю.


Міхась Южык

ЛіМаразм-442

Да Шніпоў на гарбату

У №20 “ЛіМа” (2017) крытык Жана Капуста нарэшце прызналася, што кніга цяпер асаблівага сэнсу не мае, бо ўсе літаратары шчыруюць у Сеціве. Маюць сваіх чытачоў. Хацеў бы я, праўда, пабачыць тых жвавых творцаў. Бо, акрамя запісаў у ФБ, з якой нагі хто падняўся, ці выстаўлення фота сябе любімага, большай творчасці ў інтэрактыўнай прасторы не назіраецца ад літаратараў беларускіх. Быў раней, шмат гадоў таму, адзін рускамоўны амбітны сайт, дый той сплыў у нябыт.
Гаворыць яшчэ Капуста, што кніга цяпер рэдкасць, гэта падзея. І на суседняй жа старонцы, змяніўшы пальчаткі з цывільных на хірургічныя, прыступае да разбору кнігі Людмілы Рублеўскай, жонкі Шніпа. Усім даўно вядома, што менавіта ў гэтага сямейства праблем з выдавецтвамі не ўзнікае апошнім часам. Як вядома і тое, што ў артыкуле Капусты апрыёры не можа быць крытыкі на Рублеўскую. Адны дыфірамбы. Што і не дзіўна, бо сам Шніп прызнаўся ў карацельках (“Полымя”): лімаўскія крытыкі ходзяць да нас дадому, на чай, там усё і робіцца.
Мы ж пяройдзем ад гаварыльні Капусты да канкрэтыкі, да паэзіі тыднёвіка №20.

Аліна Легастаева распачынае раздзел нізкаю твораў. Паэзія гэта ці не, прыйдзецца вызначыць.

***
Там, дзе хата была,
Лоз высокіх кустоўе.
Паглынула зямля
Гаваркое вяскоўе.

Дзесьці ў свеце сыны,
У замужжы і дочкі.
А бацькі паляглі
На кладах недалёчкіх.

Заруйноўвае час:
І падзеі, і страты.
Застаюцца ад нас
Дзве праз рысачку даты.

А ў кароценькай ёй,
Як у беглым імгненні,
Шчасце побач з бядой
Праз усе пакаленні.

Тут да тэхнікі рыфмавання і чуцця слова прэтэнзій няма. (Апроч, бадай штампа “Шчасце побач з бядой”.) Аднак гэта той жа падручнік па нэндзе, што і ў нібы 90-гадовай Насты Кудасавай з “Верасня” №10. Туга, самотна, нічога не чакаецца, усе разбегліся, жыцця не будзе. Адна бяда: жывым у зямлю не палезеш.
Міхась Пазнякоў хоць з гэтай тэмаю памірання вёскі падаваўся (беспаспяхова) на Дзяржаўную Прэмію, то бок выгаду меў. А Легастаева навошта апявае нам смерць? Зрэшты, у яе выкананні тое гучыць праўдзіва прынамсі: хаця б дазваляе ўзрост. Тым болей што вёска сапраўды памірае, тая традыцыйная коласаўская. І дзеці напраўду бягуць адтуль на злом галавы, а бацькі ўжо не ў змозе для іх гадаваць парсючкоў. Усё так. Толькі вось моташна, аднастайна. І ўжо не кранае.
Памятаеце, мы разбіралі верш Алеся Разанава: бацька памерлы стаіць на лузе з касой, а над ім Месяц. Нічога не рухаецца. Няма будучыні. Хацелася б верыць, што гэта не поўнасцю тычыцца беларускай літаратуры, дзе на ўвесь холдынг адзін штатны крытык Капуста. Бо для таго мы, уласна кажучы, тут, з нашай рубрыкаю: каб не сканаць, не замуравацца, не скамянець, як латынь.
Помніцца, пачынаў я кар’еру літаратурную (1999) так: кніжка, выдадзеная за ўласныя сродкі, дапамагла ўступіць у Саюз Пісьменнікаў. І яна ж ляжала ў кнігарнях з шанцам быць купленай 2 асобнікі ў год. Гэта попыт такі, мне выразна растлумачылі ў Таварыстве Беларускай мовы, дзе была тады свая крамка кніжная.  То бок з парога адрэзалі: шанцаў няма, акрамя Бога, ніхто табе не паможа.
Для каго пісаў? Найперш для сябе. З вераю, што зменіцца нешта. І яно памянялася, і ўсе асноўныя мае творы надрукаваны ў часопісах з 2004 па 2012 гады, а малая частка, што не пралезла – прывольна пачуваецца на “Камунікаце” ды іншых сайтах. Лічыльнікі заходаў на “ЛіМаразм” на партале “проза.ру” зашкальваюць, дзясяткі людзей за дзень. Тая ж карціна і на ЖЖ, і на “Літсавеце”. Рубрыку нашу чытаюць, бо няма куды дзецца народу. Пішуць людзі дзеля крытыкі і ацэнкі. А больш творцаў ніхто не ацэньвае беларускіх, адна карпаратыўнасць і кампліментаршчына, як у выпадку звязкі Капуста—Рублеўская(Шніп).
Ну ды ладна, вернемся яшчэ раз да Легастаевай.

Падарожжа

У дарозе лёгка думаць…
Стужкай сцелецца шаша.
Веснавым зялёным шумам
Напаўняецца душа.

То раўніна, то пагорак,
То балоцістая тонь.
Хутка набірае скорасць
Падкаваны гумай конь.

Вёрстаў бег, віры імгненняў,
Краявідаў берагі
Закалышуць да збавення
Ад самоты і тугі.

Слова. Рыфма. Думка. Мэта.
Звонкасць стромкага радка.
Падарожжа для паэта,
Як нектар для матылька.

Гэта, безумоўна, паэзія (хоць “тонь” і “скорасць” – русізмы). Валоданне вобразнай моваю і лаканізм несумненныя. Да таго ж цяпер без трагізму, што абнадзейвае. І не зусім заезджаная тэма дарогі. Хоць успамінаеш “Начную дарогу” Візбара – і я б асабіста не паўтараўся, не хочацца, усё сказана іншым паэтам і стала набыткам мільёнаў.

* * *
Нет прекрасней и мудрее средства от тревог,
Чем ночная песня шин.
Длинной-длинной серой ниткой
стоптанных дорог
Штопаем ранения души.
……………………
(Юрый Візбар)
 
Пагадзіцеся, спадары, што пачатак аднаго і другога верша ў многім падобныя. Апошняе слова страфы – “душа”. Там рыфмуецца з шашой, тут з шынамі. Там сцішваюцца думкі дарогаю, і тут тое самае. А дзе ўласная філасофія Легастаевай, яе непаўторнае “я”?
І гэта пры збольшага добрым паэтычным майстэрстве. Тут і розніца паміж буйным паэтам ды проста паэтам таленавітым. І гэта наступствы – у тысячны раз паўтару – адсутнасці ў папяровых выданнях дзесяцігоддзямі крытычнай прасторы. Ніхто не ацэньвае, не падказвае. Напісаў, надрукаваў – і замураваў свой верш як у сцяну Крамлёўскую.
Пакуль крытыкі не перастануць бегаць да Шніпоў на гарбату і цягаць адтуль “зробленыя” артыкулы, мы не падымемся, так і будзем носам вэдзгаць калюжыну звыклую.




Міхась Южык

ЛіМаразм-443

Прашу зачыніць футбол

Учора глядзеў фінал Лігі Чэмпіёнаў па футболе. Падзея года. “Рэал” разграміў “Ювентус”. Заўсёды балею за “Рэал”. Дакладней, прыкладна з 1998 года, калі сталі рэгулярна паказваць гэты турнір, а не толькі беларускія ці расійскія інвалідныя каманды. Футбол ёсць гульнёй цёплых краін. Ва ўчарашнім матчы і ў іспанскім, і ў італьянскім клубах была ці не палова бразільцаў, аргенцінцаў, калумбійцаў. Чым бліжэй да экватара, тым лепей гуляюць у футбол. Бедную Афрыку ці Малайзію не бяром.
Эпоха каралеўскага “Рэала” з бразільцамі Ранальда і Раберта Карласам запомнілася ўсім заўзятарам. Цяпер там зіхаціць зорка Ранальду партугальскага, таксама краіны не апошняй у Еўропе па цеплыні клімату. Там можна выйсці ў любую секунду года і гуляць па сакавітай траве.
У гэтым святле пацешнымі выглядаюць намаганні Расіі зрабіць футбол спортам №1. Гэта калі ў Маскве ў чэрвені ідзе снег, а ў Карэліі ён выпадае сумётамі. Пытанне: як можна гуляць па снезе? А без снегу чатыры месяцы – усё дажджы, ды трава кепска расце. І куды падзець будзе гэтыя даражэзныя стадыёны, што пабудаваў Пуцін да чэмпіянату свету 2018 года па ўсёй Расіі? Разабраць на цэмент? Пераплавіць метал і пластмасу з сядзенняў?
Колькі ж яны патрабавалі грошай пры будоўлі… І колькі ж гэтыя монстры зжаруць пры іх доглядзе, калі 9 месяцаў па краіне зіма? Вырошчвай штучна газон, накрывай, ацяпляй, вымятай трыбуны пасля фанатаў… Прыбірай сцулі і піўныя ваніты…
Навошта Пуцін палез з амбіцыямі на чэмпіянат свету ў палярнай краіне? З Сочы была зусім іншая карціна – зімовы спорт для паўночнай тэрыторыі родны, і гэта апраўдалася, Расія выйграла алімпіяду. Але потым усё роўна прыйшлося частку аб’ектаў разабраць праз іх нерэнтабельнасць.
А стадыёны на сотні мільёнаў долараў футбольныя як разбярэш? Так і будуць стынуць блізу Палярнага Кола. І колькі ж яшчэ грошай убухаюць у дзіцячыя футбольныя секцыі, крытыя манежы, каб не гуляць па лужынах і сувеях. А вынік будзе – нулявы, як заўсёды. Прайграе Расія ўсім, нават самым жабрацкім паўднёвым краінам. Таму што футбол – не яе спорт.
У пагоні за футболам умудрыліся ўпусціць хакей. Ганебна прайгралі фінам у сябе дома на Алімпіядзе. Маленькая млявая Фінляндыя і магутная геройская Расія. Але навешала кухталёў менавіта Фінляндыя. І не першага разу. Пра канадцаў і не кажам ужо – тыя маюць зборную Расіі па хакеі ва ўсіх пазіцыях пастаянна.
А Трацьяк з Фецісавым, кіраўнікі спорту і хакею, ходзяць у фаворы. Яны забылі, што тэрмін “чырвоная машына” прыдумалі для зборнай СССР 40 гадоў таму, калі яна ўсіх граміла. А не для Расіі, якую ўсе трахаюць. Тым не менш: “Чырвоная машына!”, “Лядовая дружына!” – галосіць у кліпе Алеграва перад Сочы-2014. Вынік – прайгралі бязвольна фінам у чвэрцьфінале. І ніводнай Алімпіяды па хакеі пасля СССР не выйгралі. Вось і “дружына”.
А каб займаліся хакеем, які адпавядае клімату вечна зімоваму, а не сонечным футболам, калі сонца няма, то мелі б і канадцаў і фінаў, як пры СССР. Па факце ў Расіі цяпер толькі адзін(!) стадыён, у Пецярбургу, – узроўню Нацыянальнай Хакейнай Лігі Канады і ЗША. Адзін! І яшчэ ў нашым Мінску, крыху меншы, але такога ж сучаснага ўзроўню. Не маглі пабудаваць, грошай шкада? Ладна. А чаго ж на бесперспектыўны футбол такія сучасныя стадыёны, з дахамі, з бліскучымі крэсламі, з падагрэвам і буфетамі змайстравалі? Будуць стаяць махінамі бесталковым па паўгода, патанаць у сумётах.
Самае цікавае, што пры ўсё правальнай гульні расійскай зборнай і клубаў – ільвіную долю спартыўнага тэлеэфіру ўсё роўна займае футбол. Зборная Расіі трэніруецца ў Аўстрыі! І паказваюць даражэзны гатэль. Зборная вылецела на таварыскі матч! І распавядаюць, як сябе пачувае нейкі бяздарны форвард, што ён еў, як спаў, потым яго біяграфія пайшла ў кадры…
Дурасць навідавоку. Трэба прэзідэнцкім указам зачыніць наогул у Расіі футбол. Бо няма перспектывы. І развіваць дзюдо, якое прыносіць золата на алімпіядах. Вольную і грэка-рымскую барацьбу. А то выходзіць, што барцы з Паўночнага Каўказу запатрабаваны тэлевізарам толькі ў час Алімпіяды, калі штампуюць золата для Расіі. Потым чатыры гады іх не паказваюць. І гэта пры тым, што цяпер здаравенны спартыўны холдынг “Матч ТВ”, са спецыяльным каналам “Баец”. Але там ідзе мардабой на ўбой, так званыя змешаныя адзінаборствы, дзе што толькі забараняецца – біць у раён геніталіяў. Астатняе можна.
Не нашмат лепшая сітуацыя з фігурным катаннем. Паказваюць збольшага не па цэнтральных каналах, не па галоўным спартыўным нават (“Матч”), а па спецыялізаваным “Матч Арэна”, які ёсць не ў кожнага. Затое як толькі алімпіяда зімовая: фігурысты першыя людзі, тады носяцца з імі, расхвальваюць. Скончылася штампоўка “золата” – і забылі дазвання.
Вось з’явілася ў Расіі геніяльная фігурыстка, якая 2 гады ўжо не прайграе ніводнага старту, то бок на дзве галавы вышэйшая за саперніц. Абнавіла ў 17-гадовым узросце ўсе сусветныя рэкорды. Вось бы тут нацыянальную ідэю прасоўваць ды раскручваць па цэнтральных каналах. Не! Лямантуюць пра бяздарны расійскі футбол ці кульгавы хакей.
Прабачце, што не пра беларускі спорт гавару. Бо такога наогул не ведаю, акрамя біятланісткі Домрачавай, якая выхоўвалася ў спартыўных секцыях Ханты-Мансійска расійскага. Развіваць спорт мы пакуль не пацягнем. І тым не менш: уключыш раз на год “Беларусь 5” – там на поўным сур’ёзе хваляць беларускі футбол, запоўненыя стадыёны паказваюць… Не, развіваць трэба нам малабюджэтны настольны тэніс, каб кітайцаў пабіць. Дый там адзіная зорка Самсонаў – выхадзец са школы СССР, яму за 40 ужо, здаецца.
Без жартаў прашу абодвух прэзідэнтаў зачыніць указам хаця б нацыянальны футбол. Бо змучыўся глядзець на чахлую заснежаную траву.

https://www.youtube.com/watch?v=Wt-yQmmxO30



Міхась Южык

ЛіМаразм-444

Прынятая норма

Ці шанцаў вырвацца няма,
нібы са шчупальцаў рэкламы,
калі лагодная мана
тваёй прыкінулася мамай?
(Мікола Кандратаў)

Каторы раз пераконваюся, што беларуская літаратурная суполка – гэта вузкая секта. Што “Маладосць” разгорнеш, што “Літаратурную Беларусь”: пабачыш там адных і тых жа пісьменнікаў. Сноўдаюць туды і сюды, і ніякага СПБ ці СБП няма, а ёсць фікцыя. Толькі той, хто ўжо прама плявузгаў на Прэзідэнта, не дапускаецца ў холдынг. Ну або сам туды не ходзіць, грэбуе.
Колькасць сяброў абодвух саюзаў, як рапартуюць, павышаецца. А рэальна кола літаратараў меншае. Прынамсі тых, хто друкуецца рэгулярна.
У “Літаратурнай Беларусі” №129 змясцілі падборку Віктара Яраца, якога мы разбіралі ў рубрыцы як аўтара “Маладосці” і “ЛіМа”. Досыць вядомы пат. Ёсць неблагія ў яго рэчы.

Адзін твор з нізкі:

* * *
Цалуе вочы глыбіня сама,
цалуе дождж і берагі, і плёсы.
Яшчэ не заўтра сцюжнасцю зіма
след ахіне апошняга пракоса.
Яшчэ не заўтра ўкрые рэкі лёдам
і замяце віхурнасцю ў лугах
чмялінае гняздо.
Яшчэ самы ў вірах
рыбацкага вясла пачуюць
лёгкі ўзмах
і голас цеплахода…

Лірычны настрой, які аўтар хацеў перадаць, аслабляецца хібамі, нятрапнасцю метафар.
Што такое “глыбіня сама”, якая “цалуе вочы”? Доўга думаеш, уяўляеш, прыкідваеш. А гэта не здорава.
Зіма, якая ахіне “сцюжнасцю” – жахліва, коснаязыка. Слова гарбатае.
Дый як ахінуць “след”? Можна яго пакрыць, накрыць. Ахінуць, ахутаць след нельга. Бо ахінаюць з усіх бакоў, зверху і знізу.
Пасля “сцюжнасцю” аўтаматам нарадзіўся яшчэ адзін моўны вырадак – “віхурнасцю”. І таго, і другога слова няма ў норме. Бо яны немілагучныя, каравыя. Мова іх не прымае. Ёсць “віхура”, “віхар”, “віхор”. Мала?
І чаму менавіта чмялінае гняздо будзе замецена “віхурнасцю”? Такое маленькае, яно не бачнае нікому. Але не дае Ярацу спакою. Гэтая дэталь недарэчная.
Верш, з аднаго боку, нясе лірызм, нягледзячы нават на хібы. А з другога, ён ні аб чым. Адкрыццяў паэтычных нуль. Філасофіі адмысловай, сваёй, не заўважна.

Яшчэ твор:

* * *
Чаму не збярог я ў юнацтве
тых пісьмаў,
якіх не знайсці мне цяпер анідзе,
якія не вернеш,
як спеў на вадзе
вясновы бруісты пад восеньскім лісцем?
Пісьмёны ці шведскіх,
ці фінскіх пасланняў
на вокнах чытаць буду заўтра ў мароз?
А сёння на вецці намоклых бяроз
прымоўклі вароны —
смакуюць маўчанне.

Тут паэтычная энергетыка слабая. Хоць не звальваецца да зусім ужо тугі смяротнай, як частка ў кволых духам паэтаў – Шніпа, Гадулькі, Кудасавай ды інш., – але і не ўзвышаецца да светлага суму, як у нядаўна разгледжанай падборцы Ігара Пракаповіча, а менавіта ў вершы пра халодную поўню. Там, здавалася б, холад суцэльны малюецца, і душа нейчая каля печкі не можа адагрэцца, але не холадна чытачу. Цяпло ідзе ад самой паэзіі, ад не панылай існасці аўтара.
Пісьмёны шведскіх ці фінскіх пасланняў Ярац збіраецца чытаць “у мароз”. Навошта, дзеля чаго гэтае ўдакладненне? Прыцягнутае за вушы.
Вароны, якія “прымоўклі” і смакуюць “маўчанне” – звычайнае масла масленае. Недапрацоўка. Не стараецца спадар Ярац, бо пачуваецца знаным паэтам. Гэта не да такой камічнай ступені даходзіць, як слынны Аўруцін у “Нёмане” з вершамі і перакладамі, тут больш лаканічна, не настолькі разбэрсана і нахабна. І тым не менш – патрабавальнасць да сябе, праз адсутнасць строгіх рэдактараў (якія ўсе сябры ці прыяцелі), зніжана моцна. Шкада. Бо Ярац чалавек, несумненна, таленавіты.

У наступным вершы праглядаецца паўтарэнне тэматыкі, і нават вобраза чмяля, і тая ж хіба “масла маслянага”:

* * *
Ёсць маленне зямное.
А маленне аблокаў
пазірае спагадна ці строга —
запытаць у каго?
Пасівелі тут вокны,
а да іх — пасівела дарога.
Толькі хто тут яшчэ
так цікуе цікаўна
з вышыні, дзе гняздо на галіне
кляновай?
У пажоўклай траве спіць
чмяліная тайна
дзіўнай музыкі даўнай
і забытага слова…

Што такое “музыкі даўнай” – спытай, чытач, у рэдактараў. Аматары не толькі ў “ЛіМе” на пасадах захраслі.
“Чмяліная тайна” ў траве – тое ж гняздо чмяля, якое замяце каравай “віхурнасцю”.
“Цікуе цікаўна” – завошта гэтакі здзек з верша свайго? Ну не апраўданае аднакарэнная падвойнасць ніяк.
Хоць у Віктара Яраца навідавоку адметны паэтычны свет, ён не піша чужымі шаблонамі, аднак, паўтаруся, энергетыка радка досыць млявая. Няма ўнутранага агню. А дзе яго возьмеш, з другога боку? Што ёсць, тое ёсць. Гэта як тэмперамент. Адзін бравы Напалеон, а другі вялы Кафка.
Радуе толькі, што прагноз абяцае з заўтрашняга дня зноў летнія тэмпературы. Цярпець не магу восень у чэрвені. Дзве траціны траўня парадавалі – спрэс залівістае сонца, а тэмпературы блізу Палерма і Сіракузы. Нават у Батумі і Сочы было нашмат горш. Увогуле, наш клімат можа рэзка павярнуцца і светлым бокам, усё залежыць ад таго, наколькі снежная была зіма і як мала хмурылася лета. Тады зямля бярэ неабходнае сонца, а чалавек – энергетыку. І мы выйграём у бясснежнай золкай парыжскай зімы.
Хочацца, каб нашы паэты таксама страпянуліся, акрыялі і ажывілі сабой сучаснасць. Каб агітацыйны лісток, якім цяпер ёсць “Літаратурная Беларусь”, ператварыўся ў жывую літаратуру. А крытык Наста Грышчук, што бегае да Шніпоў на гарбату і майструе там артыкулы, нарэшце вызначылася – лімаўка яна ці з другой якой крамы. Бо згледзеў яе творчыя намаганні ў гэтым нумары, у выданні антыдзяржаўнага саюза, тады як прывык лічыць шматгадовым служыцелем “ЛіМа”. Метамарфозы? Двурушніцтва? Не, прынятая норма.



Міхась Южык

ЛіМаразм-445

Тэрыторыя нараджэння

9 мая ў Мінску яшчэ стаяла зіма, валіў снег, панавалі тэмпературы канца лістапада. А з 12 чысла, зусім без вясны, узгарэлася лета, сонечнае і задзірыстае, з тэмпературамі блізу поўдня Італіі. Тры тыдні было лепш, нашмат лепш за Батумі, дзе ліў субтрапічны дождж.
У Маскве ж і ў пачатку чэрвеня падаў снег з градам, ляжаў трывала, і гэта зафіксавана. У “сонечнай” Карэліі ў гэты час снежнае покрыва дасягала пераднавагодняй таўшчыні. Хоць ёлку стаўляй.
Маці мая расказвала, што ў чэрвені ў Асіповічах таксама адзін раз выпаў снег. Я ж за жыццё снегу летам ніколі не бачыў у Сінявокай.

Чытаем, аднак, пра клімат:

“В общем, в той степи глухой замерзал ямщик… Не до зимних пароходных круизов по Дунаю, согласитесь. Край земли!… А вино, упоминаемое Овидием, – которое едят кусочками, откалывая от ледяной красной глыбы, – оно привозное. Потому что при подобном климате, напоминающем нынешний сибирский, как вы понимаете, ни о каком виноградарстве речи нет. И, кстати, археологические раскопки подтверждают этот вывод: в слоях, соответствующих этому времени, практически не встречаются виноградные зерна. Не вызревал тогда в Болгарии и Румынии виноград. И в Крыму не вызревал.
Вы обратили внимание, как подробно Овидий описывает лед – затвердевшую воду, по которой можно ходить, аки посуху? Для жителей тогдашнего Вечного города это было удивительно. И вообще столь суровые морозы были для них в диковинку. За 200 лет до Овидия знаменитый ученый Эратосфен Киренский в своем труде «География» приводит интересный факт. Жители Керчи (тогда она называлась Пантикапей) прислали в метрополию лопнувший от мороза медный сосуд с гравировкой: «Если кто не верит, что у нас делается, пусть убедится, взглянув на эту гидрию, которую не как прекрасное подношение богу, но как доказательство суровости зимы представил жрец Стротий».
Впрочем, нельзя сказать, что жители Вечного города вовсе не знали, что такое лед. Это для современников великого поэта лед, быть может, был в диковинку. Но за 400 лет до Овидия в Риме тоже не вызревали ни виноград, ни оливки – очень холодно было. Зимой замерзал Тибр, а снежный покров лежал на италийских полях по сорок дней в году.
Виноград не выращивали в Северной и Центральной Италии вплоть до конца III века до н. э., хотя виноградная лоза была италийским крестьянам, конечно же, хорошо известна – впервые виноград был завезен на Апеннины за 700 лет до н. э. Греческие колонисты, основавшие город Кумы (близ современного Неаполя) занимались виноградарством, но за 500 последующих лет колонизации виноградная культура так и не двинулась севернее Южной Италии. Сохранились греческие тексты, которые не рекомендуют селянам выращивать виноград и оливки севернее Неаполя – померзнут… Только в третьем-втором веках, когда климат потеплел, виноград и оливки распространились по всему «сапожку».

(…)

Это было 19 октября 1876 года. Гиляровский рассказывает, как, сойдя с поезда, он со своими баулами перелез через сугроб и сел на извозчика. И тоже пишет об этом совершенно спокойно: подумаешь, середина октября – в Москве сугробы…
Оказывается, в XIX веке и в начале ХХ-го климат в России и на планете был совсем другим, не таким, как сейчас. Но намного ли он изменился? За прошедшие 100 лет среднегодовая температура в России поднялась примерно на 1 градус по Цельсию. Некоторым кажется, что 1 градус – это мало. Отнюдь нет. 100–150 лет назад в России было значительно холоднее. В Карелии, например, 40-градусные морозы подчас фиксировались в апреле! Теперь это что-то немыслимое… Нынешние коммунальщики в январе жалуются на редкие сорокаградусные морозы, называя их «небывалыми»… Еще при Николае I в России началось издание «Журнала Министерства внутренних дел». Его правильнее было бы назвать первым в России метеорологическим вестником, потому что журнал публиковал подробнейшие сводки погодных явлений. Из журнала можно узнать, что даже в начале XX века в Москве в июне (!) валил снег – и это не было каким-то исключительным случаем. Июньский снег выпадал даже в Киевской губернии”.
(Александр Никонов, «История отмороженных в контексте глобального потепления»)

Зусім невялікі гістарычны адрэзак аддзяляе нас ад снежных бясконцых завейных зім, калі «мело весь месяц в феврале» (Б. Пастернак). Цяпер мяце наогул рэдка зімою. Дзве зімы з трох выпадаюць бясснежныя. У гэтую зіму з пачатку студзеня да сярэдзіны лютага не ўпала з шэрага неба ніводнай сняжынкі!
Калі мы перасяліліся ў новую кватэру на “Зялёным Лузе”, то з 1981 па 1987 гг. бацька адчыняў лыжны сезон, бегаючы па блізкім лесе, з пачатку снежня і доўжыў яго да канца сакавіка. Я выдатна гэта запомніў, бо таксама прызвычаіўся да лыжных прагулак і чараўніцтва зімовага лесу.
Аднак запомніў і тое, што роўна з 1987 года надышоў перыяд бясснежных і цёплых зім. І доўжыўся ён да зімы 1995/1996 года, якая выдалася надзвычай суровая, снежная і марозная, не адпускала зямлю ажно да самага траўня.
Потым зімы чаргаваліся, то снежны Новы год, то бясснежны. Сітуацыя палепшылася на пачатку тысячагоддзя: некалькі снежных, сонечных, раскошных зім запар. І некалькі летаў спякотных, калі за 30 градусаў у Асіповічах стаяў “слупок” месяцамі. Кажу гэта пэўна. Ні разу з 1999 года да 2006 не было дрэннага лета на Беларусі, бо я па тры месяцы жыў у Асіповічах тады. Пад 30 і за 30. Апошняе пахмурнае, без купальнага сезону, лета надарылася, здаецца, у 1998 годзе, ніколі не вышэй за 23—24 градусы, і без сонца.
А між тым менавіта такія леты былі ў пару майго дзяцінства, калі ў Асіповічах пры адсутнасці тэлевізара пакутліва чакаеш і дзень, і два, і тры, покуль кончыцца нудлівы дождж. Дададзім сюды балоты ў самім горадзе, тады яшчэ не асушаныя, і звязаных з імі камароў. А пасля дажджоў, у рэдкія сухія дні, – не пагуляеш прывольна на вуліцы ў футбол, лужыны здаравенныя не высыхалі ўсё лета. Асфальту тады не было на вуліцы Каралёва. Так і бегалі паміж лужын з мячом.
Вечная макрэдзь – так занатавала дзіцячая свядомасць тагачасныя леты. 25 градусаў – рэдкасць. 30 – надзвычайнае здарэнне, катаклізм!
Затое зімы стаялі такія, што пад вокны першага паверху ў Мінску, дзе мы жылі, даставалі сумёты. Адлігі былі настолькі рэдкімі, пару штук за дзяцінства, што запомніліся як учарашнія, у падрабязнасцях. Пра бясснежныя зімы і гаворкі тады не было. У Асіповічы да сярэдзіны красавіка няма чаго было прыязджаць – па двары не пройдзеш ад гурбаў.
А гэта ж зусім нядаўна па мерках гісторыі.
Як блізкія мы да палярнага клімату, гавораць рэдкія ўжо суровыя зімы нашага часу, якія ўсё-ткі здараюцца. Чатыры з паловай гады таму (2012\2013) прыйшла зіма, якая стаяла паўгода, то бок снежнае покрыва столькі ляжала. Снег выпаў пры канцы лістапада і не сыходзіў да мая месяца. Многім запомніўся тады снегапад 17 сакавіка, калі няможна было дабрацца з работы. Замяло па пояс за якую гадзіну.
Або глыбей: зіма 1986/1987 года, калі я вучыўся на першым курсе Радыётэхнічнага Інстытута (якраз пасля яе настаў доўгі перыяд бясснежных зім). Тады як пахаладала з 1 верасня, то сцюдзёная восень так і перацякла ў лютую, з пастаяннымі маразамі за 20 і 25, і 30 зіму. Тады, запомнілася, немагчыма было ацяпліць лекцыйныя аўдыторыі, сядзелі ў верхнім адзенні, а пальцы настолькі мерзлі і камянелі, што запісваць лекцыю было немагчыма. Лёд не раставаў на вадаёмах Мінска да 9 траўня. Хоць пацяплела рэзка 1 траўня, да 25 градусаў, дрэвы да 7 мая не выпускалі лісткоў, не верылі сонцу і цеплыні.
А цяпер моліш, выпрошваеш снежныя зімы, бо ў кватэры без снегу як у склепе заклятым. Снег жа прызваны асвятляць нашу пахмурную тэрыторыю. Са снегам зіма зусім не выглядае трагічнай, наадварот, святочнай у многім. Зноў успамінаю свае лыжныя зімы на “Зялёным Лузе” з 1981 па 1987 гг. Рамантыка, прыгажосць і бадзёрасць.
Развіваць гэтую тэму варта ўжо ў наступным артыкуле: усе велізарныя ЗША (акрамя Аляскі) ляжаць на поўдзень ад поўдня Расіі па шыраце. За той дабрадатны сонечны край цывілізаваныя англасаксы і вынішчылі ўсіх індзейцаў бязлітасным чынам. А потым пытаюцца: чаму ў ЗША добра жывуць, а ў Мінску і Маскве кепска? Таму што ў іх цёпла і ўрадліва, а ў нас сцюдзёна і не выспяваюць бананы з персікамі. Астатняе – што, маўляў, вінаватыя прэзідэнты, князі ды цары, – лухта, бессэнсоўнасць. Асноўнае – холад палярны, не пашанцавала з тэрыторыяй нараджэння.



Міхась Южык

ЛіМаразм-446

Апошні прарок

Выйшаў “Полымя” №4 (2017). Пра аўтарскі склад гаварыць не буду, усе яго ведаюць: творцы 60-х ці 70-х гадоў мінулага тысячагоддзя. За выняткам Марыі Кобец, паэткі досыць таленавітай, з Пінска. Пра яе неаднойчы пісаў. Аднак ужо зусім нікога не пускаць у “Полымя”, апроч наменклатуры, – могуць “прад’явіць” у міністэрствах. Толькі на гэта зважаючы, некага і друкуюць з левага боку.
Ну і хораша, інакш бы мы патанулі ў опусах Шаўляковай, у яе практыках пустога, дакучлівага гаварэння.
Каб не быць галаслоўным: Шаўлякова-Барзенка адчыняе новую рубрыку, літаратуразнаўчую. Крытыкі ў нас – адзін чалавек на 9,5 мільёнаў жыхароў Беларусі, затое літаратуразнаўцаў цэлы інстытут Акадэміі навук, і па перыферыі краіны таксама. Пераліваюць з пустога ў пустое.
Прапускаем мудрагелістае ўступнае слова Шкаўляковай да свайго ж артыкула, і чытаем аснову, яго пачатак:

Шоуцэнтрычны хранатоп (якім ёсць сёння наша нясумнае тут) — не самы вясёлы час для жыцця, як ні дзіўна. Асабліва калі мець на ўвазе жыццё гуманітарнай навукі традыцыйнага («класічнага», «акадэмічнага») кшталту з адпаведнымі абавязкамі «сталення», то бок бесперапыннага развіцця.
Арыентаванасць літаратурна-крытычнай рэфлексіі ў другім дзесяцігоддзі ХХІ стагоддзя ўжо нават не на гульнёвасць, але на гуллівасць ацэнак з’яў бягучага літаратурнага працэсу (і не толькі бягучага, бо ў тых самых абдоймах раз-пораз аказваецца і класічнае мастацтва слова) як бы натуральным чынам выштурхоўвае айчыннае літаратуразнаўства на выспу самотнікаў. Агульныя чаканні ўдзельнікаў літаратурнага працэсу, а дакладней, гульцоў у літпрацэс прыкладна такія: хто не можа ці не хоча далучыцца да шоу — жывіце ціха, а ў ідэале — моўчкі.

«Гегемонны» трэнд не ўлічвае адной не вельмі кідкай, але істотнай дэталі: самотнікі, што сабраліся на выспе, — гэта самотнікі-энтузіясты. І калі яны не абвяшчаюць на ўвесь свет (= Сеціва) пра кожны свой целарух на карысць Ягамосці Літаратуры і роднай філалогіі, дык гэта не значыць, што яны маўчаць — у сэнсе, не пішуць свой кнігатэкст, што не дае абрынуцца мастацкай славеснасці ў бездань выпадковых, хоць і эфектных інтэрпрэтацый. Інакш кажучы, беларускае літаратуразнаўства, па сутнасці, скарыстоўвае шматкроць апрабаваную нацыянальную стратэгію выжывання ў самых неспрыяльных умовах: паміраць збірайся, а жыта сей (і маўчы пра тое, што збіраешся жыць вечна).

Класічная стратэгія бяспройгрышна можа рэалізавацца ў класічнай тактыцы. То бок у канкрэтных, практычных захадах абгрунтаваць упэўненасць, чаму шоу сыходзяць, а «грунт» (хранатоп, у абдоймах якога гэтыя шоу мільгаюць) — застаецца. Літаратуразнаўца Анжэла Мельнікава для ажыццяўлення гэтых захадаў абрала, бадай, адну з самых складаных, але і самых цікавых «тэрыторый» — «нацыянальна-светапоглядныя каардынаты беларускай літаратуры першай трэці ХХ стагоддзя». Яны, уласна, і далі назву яе манаграфіі 2016 года, да з’яўлення якой спрычыніліся даследчыкі, якія сёння маюць аўтарытэт класікаў айчыннага літаратуразнаўства: навуковым рэдактарам выдання стаў доктар філалагічных навук, прафесар Іван Штэйнер, рэцэнзентамі — член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Міхась Мушынскі, а таксама доктар філалагічных навук, прафесар Ігар Жук.

Нейкі свой малы свет, у межах куды ўжо як малога свету беларускай літаратуры. Свет “знаўцаў”. Там асабліва кульгавая, коснаязыкая, нечалавечая мова. Самыя мулкія і недарэчныя словы гэтага кавалка я вылучыў тлустым. Чытаць немагчыма такі непісьменны тэкст. Бо “славеснасць” – рускі тэрмін, з артыкулаў, якімі зачытваецца Шаўлякова, ведучы нармальнае рускае жыццё па-за межамі “Полымя” і “Дзеяслова”. І толькі завітваючы ў таўсматыя часопісы, пачынае ламаць язык у роце, вымаўляць чужародныя ёй словы чужой па духу мовы. Не адчувае наш знаўца слова народнага. Гэта трагедыя.

Таму мушу перайсці да весялейшага, да таго, пра што магу хаця б з гумарам гаварыць. Да больш-менш адэкватных людзей.
Зміцер Быкаў на “Рэха Масквы” ў адной з аўтарскіх перадач аблаяў Дастаеўскага. Пачалося з таго, што сталы слухач прыслаў насцярожаны ліст: паважаю, маўляў, Вас, але засмучаюся, што не лічыце Дастаеўскага першым рускім мысліцелем. Зачытаўшы ліст, Быкаў, дзёрзка ўзвысіўшы голас, пацвердзіў: так, на жаль, не лічу яго першым мысліцелем, мала таго, лічу адным са шкодных філосафаў рускай літаратуры, які выдаваў сваю душэўную паталогію за ісціну. Усё не так, як казаў Дастаеўскі, а так, як лічыць ліберал Быкаў.
Тут варта зразумець, чаму гэтакая асабіста непрыязнасць да Дастаеўскага ад Быкава. У апазіцыйных колах на класіка даўно навесілі цэтлік прарока рускага фашызму і намагаюцца адцясніць яго на другі план, нават высоўваць Маякоўскага наперад не грэбуюць, пра якога Быкаў жа напісаў біяграфію ў серыі “ЖЗЛ”.

А ўсё таму, што:

1) Дастаеўскі праваслаўны мысляр і пісьменнік
2) манархіст
3) антызаходнік
4) антыкатолік
5) высмейваў (мімаходзь) у творах яўрэйскіх ліхвяроў (“жыдок Лямшын”).

Пяты пункт асабліва балючы для Быкава і кіраўніцтва Ліха Масквы. Рэч у тым, што Быкаў прызнаваўся неаднойчы: у дзяцінстве яго цкавалі. І ясна за што. За тое, што: 1) яўрэй, 2) тоўсты яўрэй 3) разумны яўрэй 4) бязбацькавіч, то бок без мужчынскай апоры. Гэта тыповая сітуацыя для савецкіх школ, дзе мучылі слабых. У адным з выпускаў я згадваў, як мой прыяцель і аднакласнік Віцька Масны люта і невытлумачальна ўзненавідзеў аднакласніцу і суседку па лесвічнай клетцы Іну Шнэўр. Цкаваў так, што яе мусілі перавесці ў болей цывілізаваную школу.
Гэты пастаянны ціск быдла адчуваў на далікатнай шкуры сваёй Зміцер Быкаў, у цэлым дастойны чалавек, сем’янін і надзвычай начытаны літаратуразнаўца. Таму ён мусіў выбіраць пры Саветах тусоўкі інтэлігентныя, дзе не прынята тыцкаць пальцам на таўшчыню цела і нацыянальную прыналежнасць. Гэта маскоўскія пісьменніцкія, кінематаграфічныя, мастацкія сябрыны. Аднак пасеяны з дзяцінства жах быць абазваным, прыніжаным, а то і пабітым – застаўся ў глуздзе. І таму крайне хваравіта ўспрымае знаны літаратар Быкаў любую крытыку ў каментарыях да яго перадачы. А там не-не, дый выскачыць быдлячая пыса і нагадае, што ён рускі, а Быкаў не зусім рускі, і пажадае з’язджаць, пакуль не позна, у Штаты.
Я перабольшваю, прама наўрад ці так пішуць, але сэнс менавіта такі: мы цябе не любім за тое, што ты не любіш Расію. Астатняе ёсць нюансы. Быкаў падазрае ў кожнай крытыцы яго выступаў і мастацкіх твораў не рацыянальнае зерне, а менавіта антысемітызм і зайздрасць (“пакутліва, да бяссоння, зайздросцяць мне”).
Ад пакрыёмага страху перад антысемітамі ён піў алкаголь. Пра што раз-пораз і прагаворваецца: быў з дзікага бадуна і з сентыментальнасцю чытаў вершы паэта N; або: ехаў па пустэльні нейкага штата ЗША і апанаваў рэзкі жах, бо ўспомніўся Стывен Кінг, і побач з кіроўцам выжлукціў цэлую пляшку віскі. Ну і гэтак далей. Аднаго разу нехта з тусоўкі, хто ведае пра яго слабасць, напісаў: Быкаў зрабіў памылку ў мінулай перадачы (пераблытаў Купрына з Аляксеем Талстым) таму, што быў п’яны. І Быкаў на гэты каментарый ледзь не расплакаўся, бо напісала яго жанчына, літаратарка, якую ён паважаў; а тады пачаў клясціся, што ўжо 10 гадоў наогул не п’е. Так жорстка завязваюць толькі тыя, у каго сапраўды былі з алкаголем праблемы. Нармальны чалавек выпівае ў кампаніях па 4 разы на тыдзень і пачуваецца здорава.
А ўсё падспудны страх, што нейкае быдла знянацку выкрыкне: ты яўрэй, едзь назад у Ізраіль, і свісне хаўруснікаў на пагром.
Таму і выкладае Зміцер Быкаў у Сан-Францыска, то бок стаіць ужо адной нагой у ЗША, а другой пакуль на Ліха Масквы. Памяць стагоддзяў ведае, што калі прыйдуць фашысты (а Дастаеўскі прарок фашызму), то трэба хутка перавозіць у Штаты сям’ю, а для гэтага мець ужо там сталае месца працы.
Быкаў лічыць сябе хрысціянінам, вось толькі не ўдакладняе – якой канфесіі. Вопыт паказвае, што проста быць хрысціянінам недастаткова, трэба прыляпіцца да пэўнай царквы, і пажадана не да мармонаў ці нэапяцідзесятнікаў, якіх у Штатах цэлае мора. Але і заявіў жа Быкаў прама – еўрапейскае хрысціянства ў сярэдзіне 20-га стагоддзя не вытрымала сутыкнення з фашызмам, і Еўропа пала. І задае тут жа пытанне: а дзе яно цяпер, сапраўднае хрысціянства? І адказвае сам сабе: толькі не ў Расіі (бо там страшны Пуцін з патрыярхам Кірылам)! Але ж і не ў Штатах, дзе Быкаў жыве адною нагою, інакш бы сказаў.
Каб чытач наш уразумеў духоўную блытаніну гэтага начытанага чалавека, прывяду яго ж словы з адной перадачы: паэма Блока “12” – самы значны і знакавы твор рускай літаратуры 20-га стагоддзя, бо апеў сапраўднае хрысціянства, якое ёсць мадэрнізмам і рэвалюцыяй. Яшчэ раз: ён прама называе хрысціянства мадэрнізмам, а Евангелле – першым «плутовским» раманам. Не ведаю нават, як перакласці на нашу мову назву гэтага жанру, тут маецца на ўвазе, паводле Быкава, што нейкі вандроўнік ходзіць па свеце і паказвае цуды. Фокуснік. Без дамешку негатыўнай ацэнкі. Аднак менавіта тое, што «плутовской» не перакладзеш на беларускую інакш, як толькі “жулікаваты”, “махлярскі”, “ашуканскі”, “штукарскі” – і паказвае, што Быкаў самы сапраўдны «плут». І духоўны блуд. Бо змест Евангелля неадлучны ад формы, а форма ад зместу. І яшчэ гэта адзіная нечалавечая кніга ў Космасе, бо ёсць адкрыццём і расповедам Бога пра самога Сябе.
Вось гэтая ліберальная аблуднасць Бялінскага, Пісарава, Ул.Салаўёва, Блока, Горкага і Маякоўскага зрабіла ў свой час кастрычніцкую рэвалюцыю. Філосафы і літаратары хацелі свабоды і справядлівасці: яны яе атрымалі. Бялінскаму не давялося, але Блок мог чытаць “Бесаў” рускага “фашыста” Дастаеўскага, які ўбачыў, пранізаў прарочым паглядам гнілую сутнасць рэвалюцыянераў. Тады б не было, магчыма, кашчуннай паэмы “12”, тэкстам і сэнсам якой мучылі ў школах дзесяцігоддзямі. А тым часам бацькі і дзяды школьнікаў адпраўляліся ўгнойваць сваёй плоццю “ГУЛаг”, пра які раскрыў праўду ўсяму свету апошні рускі біблейскі прарок – Салжаніцын.



Міхась Южык

ЛіМаразм-447

Без чалавечых рахункаў

Скрушнае ўражанне наводзяць творы Анатоля Зэкава, вершы то бок у “Полымі” №4 (2017). Нават пачуццё віны заверадзіла душу. Носіш рэдактарам творы – пачуваешся вінаватым: навошта прыпёрся, ці не разумееш, што і без цябе цесна тут? Крытыкуеш іх творы: таксама пачуццё віны – шкуматаеш старых людзей, дай спакойна дажыць.
Аднак, паколькі Зэкаў збіраецца жыць, а не дажываць, актыўна творачы і друкуючыся, то і здымае з мяне цяжар.

Адзін з твораў падборкі:

СЛОВА

Слова роднае гамоніць,
лашчыць слых і акрыляе.
— Вінаграднік — вінагроннік, —
я хаджу і вымаўляю.
Вымаўляючы, аднак,
адчуваю ў слове смак.
Асалода ў ім такая,
быццам вінаград каўтаю.

Гэта пацешка для “Вожыка”, але ніяк не для флагмана айчыннай літаратуры, сур’ёзнага часопіса, дзе друкуе раманы сам Чаргінец.
Умудрыўся Зэкаў у карацельцы гэтай нарабіць банальнасцяў (“слова роднае… лашчыць слых”), дубовых, немілагучных выразаў (“вымаўляючы, аднак”), паўтораў (“асалода” пры канцы, калі ў пачатку ўжо сказаў, што слых лашчыцца).
Ці то журыцца, ці то весяліцца, не зразумею. Бо Зэкаў жа праслаўлены гумарыст, дзіцячы забаўнік. І толькі нядаўна, калі памерлі жывыя класікі, падаўся на іх месца ў “Полымя” з сур’ёзнымі творамі.

Наступны верш якраз такі, без жартаў:

НА ПАТАПАЎСКІМ ПАГОСЦЕ

На патапаўскім пагосце
пакланюся ўсім крыжам.
Цётка Наста, цётка Прося,
баба Марфа, дзед Абрам.

Дзеда, праўда, я не ведаў,
бо з’явіўся ўжо на свет,
калі дзед адсюль, са свету,
перайшоў у іншы свет.

…Ў вёску я з унукам еду,
думкай цешачыся той,
што і прадзеда, і дзеда
ведаць будзе ўнучак мой.

Тут не да смеху. Аднак і не паэзія гэта, а празаічнае разважанне зарыфмаванае. Тры разы запар уляпіць пры канцы радкоў слова “свет” – не кожны адважыцца! Гэта якім жа трэба быць самаўпэўненым чалавекам, як не баяцца рэдактараў… Якія, зрэшты, самі баяцца Зэкава. Бо аматары. А ён класік жывы дзіцячы.
Літаратар з такім вопытам рыфмавання распачынае страфу з пустога гуку – “Ў”. Ды што ж гэта ў вас, у холдынгу, творыцца, спадары? У рукі сябе вазьміце, пакуль не позна.
У астатнім верш настолькі просты і асабіста мне не перадае ніякіх пачуццяў ад Зэкава, што і крытыкаваць тут няма чаго. Вось толькі звяртаю ўвагу на публіцыстыку: “Дзеда, праўда, я не ведаў”.
Як казаў некалі адзін памерлы рэдактар “Полымя”, вышыбала Законнікава, выганяючы адтуль мой раман: слаба, вельмі слаба…
Адзінае, што апраўдвае такія вершы – мова ў іх беларуская, досыць сакавітая, у адрозненне ад Шаўляковай-Барзенка ды іншых, якія гамоняць з намі на марсіянкай мове, не чалавечай. Зэкаў ёсць носьбітам менавіта беларускай паэтычнай вобразнасці.
Усё ж такі месца Анатоля Зэкава – “Вожык”, а занятак – гумарыстычныя творы для дзяцей і падлеткаў. Там ён на сваім месцы. Тады і крыўдаў не будзе, што нехта цябе нібыта несправядліва высмейвае. Справядліва, на жаль. Нічога тут асабістага, чалавечага, бо толкам ніколі з Зэкавым як рэдактарам не сутыкаўся. Калі друкаваў свой раман “Лесвіца” ў “Полымі” ў 2007 годзе, то Зэкаў быў проста падручным Мятліцкага на пасадзе рэдактара прозы. Загадалі б – вышпурнуў мяне не вагаючыся. А як раман прынялі, то мусіў з ім працаваць. Чалавечых рахункаў ніякіх няма.


Міхась Южык

ЛіМаразм-448

Назіранні пяцікласніка

У мяне па талерцы “Трыкалор” можна ў любы час сутак знайсці палкую палітычную расійскую перадачу. Менавіта не навіны, а адмысловае палітычнае ток-шоу. Асаблівая апрацоўка мазгоў пачынаецца з 13.25 перадачай “Час пакажа”, на 2,5 гадзіны, да 16.00. Паралельна амаль, па НТВ ідзе з 14.00 да 16.00 аналагічная перадача, двайнік – “Месца сустрэчы”, прычым госці бегаюць з НТВ на ОРТ цягам жывога эфіру ў Астанкіна. Потым эстафету падхоплівае і канал “Расія”, дзе палітычныя гамонкі заканчваюцца далёка за поўнач у студыі Ўладзіміра Салаўёва. А паралельна і не змаўкае ОРТ – самае агрэсіўнае палітычнае ток-шоу “Адкрытая студыя”, з 18.40 да 19.50.
Яшчэ ёсць маскоўскія і пецярбургскія каналы, такія як “ТВЦ”, “Пецярбург”, “Падмаскоўе”, іншыя рэгіёны, дзе нам не даюць засохнуць і ў перапынках шоу асноўных расійскіх каналаў уключаюць свае разборкі. Прычым госці часта тыя ж самыя, што і на ключавых каналах. Напрыклад, Міхаіл Велер, некалькі дзяжурных украінцаў, адмыслова падабраных на ролю дэбілаў.
Усяго гэтага ў 10 разоў меней на беларускіх варыянтах расійскага тэлебачання – на ОНТ, НТВ-Беларусь, РТР-Беларусь. Зведзена да мінімуму, бо шкадуюць псіхіку беларусаў.
Па вялікім рахунку, наш тэлевізар – ціша ды гладзь. Адпачывай. Вось толькі адпачываць не хочацца. Бо адпачнём у магіле. А пры жыцці жадаеш вострых эмоцый. І той, хто пабыў перад расійскім тэлевізарам, будзе перад беларускім нудзіцца, адчуваць дыскамфорт. Скандалы і пляванне слінаю, і кіданне дзярмом у Еўропу з Украінай на кісялёўскім ці эрнстаўскім каналах – кепска, не добрапрыстойна. За адным толькі выняткам: там ёсць жыццё, а ў нас яго няма. У нас усё пра надвор’е ды пра дачу з грыбамі.
А ўжо што тычыцца беларускай літаратуры, а не тэлевізара, то тут трапляеш на могілкі з помнікамі замшэлымі. Любімы наш жанр – успаміны аб памерлых колішніх літаратарах. Нябожчыкі не кусаюцца, у гэтым іх вартасць.
Аднак жа і прыводзіць падобная некрафілія ў часопісах да незваротных наступстваў. Ужо маладыя нашы пішуць з энергіяй 90-гадовых старцаў.

Два прыклады даю, з “Верасня” і “ЛіМа”.

Верасень №10:

Юрка Буйнюк: паэт. Аўтар паэтычных кніг: «Субота ў Малінніках» (2005) і «Самота дажджу» (2009). Друкаваўся ў газеце «Ніва», часопісах: «Тэрмапілы», «Калоссе», «Дзеяслоў», «Верасень», «Angora». Лаўрэат агульна польскага конкурсу беларускай паэзіі ды прозы. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў вёсцы Маліннікі на Беласточчыне ў Польшчы. Жыве ў Беластоку.


Полюсы сэрцаў

З жамчужын вуснаў выпускай па кроплі лівень слоў
Хвіліна ў якой абое існуем — прыгожая
Магніт паразумення душ прыцягвае полюсы сэрцаў
А не аддаляе штодзённы свет.
Знайсці цябе ў цяжкім часе
Тое ж самае як выйграць падарожжа вакол свету...


Кволая, чахлая энергетыка. Хоць аўтар досыць малады, блізу 33 гадоў па ўзросце быў, калі тварыў гэта. Самы сок чалавека.
Як “лівень” можа выпускаць нешта “па кроплі”, цадзіць? Буйнюк калісьці сябе правярае? Лівень – гэта калі абрынаецца шквалам вада. Вось вам прадукт друку ў вялых, бяскроўных “Калоссі” і “Дзеяслове”.
Слова “існуем” непісьменнае, правільна “існуём”.
Участак пра “магніт душ” і далей да канца – навуковая публіцыстыка, паэзіяй і не пахне.

Яшчэ з Буйнюка:

Дзеці поўні

Нашыя словы
Паэма пра каханне
Мае лісты да кветак метафар вясны
Як твае не прыснёныя сны
Мы дзеці поўні
Зразумелыя думкам сваім
Спаткаліся ў сне
Вясны кахання
Размыліся ў сакавіцкім тумане
Непапраўных дарог лёсу.
5.03.2013

“Нашыя” – гутарковая вясковая форма, для лірыкі дрэнна.
…“прыснёныя сны” – масла, якое масленае.

Пра дзяцей поўні – веру! Звычайна маладыя ёсць дзецьмі сонца, калі ўсё жадаюць і ўсяго дамагаюцца. У Беларусі ж, дзе кісларод для творчага развіцця перакрыты, – бродзяць зялёныя прыдушаныя персаналіі, дзеці Месяца.
“Зразумелыя думкам сваім” – нешта новае! Нас разумеюць, аказваецца, думкі свае. Блізка, вельмі ўсутыч да масла масленага.
Толькі былі “прыснёныя сны” – як ізноў героі спаткаліся менавіта “ў сне”. Ды што ж ты будзеш рабіць з аўтарскаю фантазіяй?
І сон гэты – “вясны кахання”. Хімеры, хімеры… Нічому не верыш, адным словам. Пуста. Няма жыцця ў маладога паэта, унутранага напаўнення. Усё там размылася “ў сакавіцкім тумане”. І дарогі лёсу ў 90-гадовага аўтара – “непапраўныя”. Капец, зарывайце.

Далей – пра сталага аўтара, але маладога духам (як ён пра сябе думае) – пра Ўладзіміра Сцяпана, “ЛіМ” №20 (2017).

Карацелькі пад назваю “Тры радкі”:

***
Іду праспектам,
чарвякоў абмінаю...
Красавіцкі дождж.

***
Як хутка бягуць
у пральнай машыне дзве
пары красовак…

***
Радуе водар
падсмажанага хлеба...
Дажджысты ранак.

***
Першы цёплы дзень.
Нейкая муха, а так
за жыццё б’ецца...

***
На шэрай шыбе
зрабіўся бруднай кропляй
сонечны туман.

***
Па-вясковаму
пахне вячэрні праспект
варанай бульбай.

***
Вясна-вясна...
Бронзавы помнік паэту —
першым зазелянеў.

***
Вясновы туман —
навобмацак, і на смак,
як бярозавік.

У гэтых гультайскіх трохрадковых рэфлексіях аўтар выйшаў на ўзровень мастацтва толькі аднойчы: досціпам пра красоўкі, якія хутка бягуць у пральнай машыне. Усё астатняе – міма цэлі. Трохі лепш за агульнае нішто – пра бронзавы помнік, які першым “зазелянеў” у нашу запозненую вясну. Тут хаця б зрэбная праўда. Усе ж астатнія карацелькі ніякага дачынення ні да мастацтва, ні тым больш да паэзіі не маюць наогул. Назіранні пяцікласніка.
Не лічу Ўладзіміра Сцяпана пустым чалавекам, ёсць у яго ў некаторых творах душа. Але не знайшоў ён выразнай формы для самавыяўлення. А ўзрост такі, што ўжо і зрабіць гэта праблематычна.
Ці то паўплываў згубна факт служэння залатому цяльцу – праз пісанне злашкоднай дэтэктыўнай літаратуры, якая наўпрост губіць чужыя душы. Ці то сяброўства з адным мастаком, увасобленым “чорным квадратам” беларускай літаратуры не засталося бясследным… Прычын насамрэч многа. У тым ліку і ўдушлівая наша культурніцкая сітуацыя, калі развівацца хоць неяк можна толькі ў Расіі, па-руску. Што і рабіў Сцяпан дэтэктывамі.

На прыкладах дзвюх падборак – арыентаванай на Захад беластоцкага паэта Юркі Буйнюка і звернутай на азіяцкі Ўсход мінчаніна Ўладзіміра Сцяпана – мы ўбачылі наступнае: і там і тут пустэльня ў плане паэзіі, энергіі, то бок жыцця нуль. А жыццё толькі там, як гэта ні дзіўна і камусьці ні сумна, дзе плююцца і б’юцца ў тэлевізары – у Расіі, а шырэй – у няскораным Праваслаўі, у калектыўнай нераўнадушнай свядомасці.


Міхась Южык

ЛіМаразм-449

Правераны манархіст

«Правитель сказал: какое же зло сделал Он?
Но они еще сильнее кричали: да будет распят!
Пилат, видя, что ничто не помогает, но смятение увеличивается,
взял воды и умыл руки пред народом,
и сказал: невиновен я в крови Праведника Сего; смотрите вы.
И отвечая весь народ сказал: кровь Его на нас и на детях наших»
(Мф. 27:23—25).

Асаблівасці халоднай тэрыторыі Расіі ды прылеглай да яе з захаду Беларусі ў тым, што выжыць, пракарміцца і абагрэцца, а таксама прымусіць млявых з-за адсутнасці сонца людзей жыццярадасна працаваць, – мінімум цяжэй, чым у Францыі ды Нямеччыне. А тым больш нельга тое параўноўваць са Штатамі, дзе ўся тэрыторыя раскінулася на поўдзень ад Расіі па шыраце.
Ёсць, апрача ўсяго, адметнасць усходняга менталітэту людзей, што прыкметна розніцца ад менталітэту чалавека заходняга. Напрыклад, для японца, для большасці азіятаў, галоўны аўтарытэт – яго непасрэдны начальнік, яму не сорамна дагаджаць. Японцы, кітайцы не жывуць абстрактнай ідэяй замагільнага шчасця, або высокай ідэяй перарабіць зямны шар. Ім важней – жыць бязбольна тут і цяпер. І таму самы высокі дабрадзей – непасрэдны начальнік, што забяспечвае твой дабрабыт.
Расія, вялізнай тэрыторыяй лежачы ў Азіі, непазбежна прыхільніца абсалютнай улады справядлівага цара. Вераць у бацюхну тут здаўна і не проста так: ён памазанік Божы, як бы пастаўлены Хрыстом над праваслаўным людам – берагчы яго.
Як паказвае гісторыя, толькі ідэя нязменнага памазаніка ахоўвае зямлю рускую. А тэрмін Святая Русь – выйшаў з праваслаўя народнага. Правы народ, святы народ. Гэта зусім не значыць, што сярод народа не з’яўляюцца асобныя вылюдкі ды бязбожнікі. Такім быў, прыкладам, цар Пётр Першы, што, ажыццяўляючы нібыта прагрэс, забіваў усё рускае, праваслаўнае і святое.
Постаць Пятра Першага сталася, несумненна, спароджанай гістарычна, пасля расколу Рускай Праваслаўнай Царквы патрыярхам Ніканам. Ідэя царкоўных рэформ аказалася няўдалай, аслабіла народны патэнцыял. Рускае праз Пятра Першага стала імкліва замяняцца еўрапейскім, заходнім. Болей як быццам прагрэсіўным у матэрыяльным плане, але меней духоўным, душэўным, а галоўнае, – выразна чужародным, навязаным.
Пецярбург мала таго, што пабудаваны на касцях простых людзей у паўночных балотах, ён яшчэ і архітэктурай – масонскі, то бок будавалі яго архітэктары-масоны, бязбожнікі, хрыстапрадаўцы.
Гэты горад потым стаў вузлавой кропкай для прыходу небывалай у гісторыі чалавецтва ўлады – ваяўнічых атэістаў. Гэты ж горад, яго насельніцтва, найбольш пацярпеў у Вялікую Айчынную вайну. Гэта ўсё энергія масонства, разлітая ў камені горада, не давала рускаму люду спакою. І не дае, хоць цяпер горад адсунуты на другі план, заценены Масквой.
Хто быў у Піцеры, уражаны яго непадобнасцю на ўсе астатнія рускія дый славянскія гарады: архітэктурай, атмасферай, а галоўнае – дэпрэсіўнасцю. Там узімку віднее ў 11.00, а вечарэе ў 14.00, плюс балтыйскія сырыя вятры. Скажыце, будаваў бы такі горад нармальны, адэкватны народны лідар?
Даўно не сакрэт, што Пётр Першы быў чалавекам хворым з дзяцінства. Непамерны рост, здаравенныя члены, маленькая галава. “Дэфіцыт увагі”, як бы цяпер дыягнаставалі яго псіхіятры – будучы цар не мог на занятках спакойна сядзець і засяроджвацца на нечым. Лекаў гэтаму тады не было, таму яго даглядчык, выхавацель, знайшоў дзейсны спосаб: шклянка алкаголю – і хлопчык робіцца спакайнейшым. У далейшым алкагалізм Пятра наклаўся на яго нервовую хваробу, нешта кшталту віду эпілепсіі, без яўных прыпадкаў, але – торгаўся  бескантрольна твар, апаноўвала раптоўная гняўлівасць. Супакоіць яго пры канцы жыцця, пішуць, магла толькі жонка Кацярына – з простых немак, якую ўзялі некалі ў палон, а потым Пётр адбіў як палюбоўніцу ў Меньшыкава.
Дзікая палавая разбэшчанасць Пятра стала легендаю. І гэта – памазанік Божы.
Ён усяляк здзекаваўся з праваслаўя і ўчыніў «всепьянейший собор», дзе вяльможы пасля дзікіх застолляў апраналіся ў свяшчэннікаў і глуміліся са службаў царкоўных. Гэта быў чалавек рэальна апантаны нячыстай сілаю.
Пад час п’янак Пётр, кажуць, станавіўся асабліва бязлітасным і заліваў гвалтам у рот цэлыя літры алкаголю вяльможам, што адмаўляліся піць. Нават не зважаючы на стан здароўя. Такія былі часы.
Палюбоўніка Кацярыны Пётр Першы ўзімку пасадзіў на кол, каб той марудна і пакутліва канаў. А каб не замерз на лютым марозе, то велікадушна надзеў на таго шапку і кажух.
Не чалавек, вырадак ва ўсіх адносінах. Не дзіва, што пасля яго кіравання новыя цары і царыцы проста патанулі ў распусце. За гэта выпалі выпрабаванні рускай зямлі: напад Напалеона, спаленне Масквы. А ў 20 стагоддзі – і дзве сусветныя вайны, прыход да ўлады атэістаў, потым агонія і распад камуністычнай дзяржавы.
І толькі на мяжы тысячагоддзяў, роўна 31 снежня 1999 года, увечары, прыступіў да ўлады чалавек, якому належала вярнуць да нармальнага, праваслаўнага стану Расію, – Уладзімір Пуцін, па іроніі лёсу таксама пецярбуржац, з глухой ускраіны гэтага хмурнага страшнага горада. Прыйшоў у час, калі, здавалася б, не было ўжо надзеі: Расія прапівалася алкаголікам Ельцыным, а па Крамлі шнырылі яўрэйскія алігархі, што ўкралі ўсе выкапні краіны, усе сродкі масавай інфармацыі.
Як і калі ўгадаў Пуцін сваю місію: наўрад ці мы даведаемся калі. Аднак канструктыўныя рашэнні, несумненна, сталі прыходзіць да яго праз спаянасць улады з праваслаўнаю вераю. Як толькі на праваслаўе не ажыццяўляюцца ганенні, а ідзе хоць якая дзяржаўная дапамога, цар Русі робіцца памазанікам і яго глуздам кіруе ўжо Гасподзь Бог. Праз малітвы Патрыярха ўсяе Русі, вернікаў, падзвіжнікаў, манахаў у сотнях манастыроў. (Бо хто паручыцца за сябе, што ведае, адкуль яму думкі прыходзяць у галаву? Мы ж не тараканы, што жывуць аднымі рэфлексамі.)
Пачатае яшчэ пры Ельцыну, адраджэнне праваслаўя праходзіла з дзівоснай імклівасцю. Каб не было гэтага, то разгублены народ, тэрыторыю, расхапалі б дазвання таталітарныя секты, што шуснулі пасля развалу краіны здраднікам Гарбачовым з Захаду і Ўсходу (мечанага на лысіне радзімай плямаю, Бог шэльму меціць). Па цэнтры Масквы ў 90-х немагчыма было прайсці кіламетра, каб да цябе не прыстала некалькі сектанцкіх вярбоўшчыкаў. Тое самае я бачыў і ў Мінску.
Кіраваць згушчэннем народаў, рэлігій, што жывуць на разнастайным рэльефе і ў розных кліматычных умовах, – немагчыма, як паказала гісторыя, без жорсткай вертыкальнай улады. Але, паўтаруся, улада гэтая мусіць быць моцна знітаваная з Праваслаўем. У адваротным выпадку – адваротны ж эфект: Ленін і Сталін, генацыд народа, ГУЛаг.
Адзін чалавек, безумоўна, не ў стане трымаць усе ніці вялізнай краіны. І ён бы даўно звіхнуўся або спіўся, як Ельцын, або прадаў бы Расію чужынцам, як Гарбачоў, або знішчаў бы свой народ, як Сталін, – каб розумам яго не кіраваў Гасподзь Бог (як розумам памазаніка), змушаючы з усяго спектру рашэнняў прымаць аптымальнае. Прычым рашэнні гэтыя часта і балючыя, і непапулярныя.  Ацаніць некаторыя з іх пасільна толькі ў гістарычнай перспектыве, верагодна, наступным пакаленням.
Спробы ўвесці на тэрыторыі Расіі ды Беларусі заходнюю “дэмакратыю” непазбежна праваліліся. І згалелы народ пабег аберуч галасаваць за Лукашэнку ў 1994-м. Бо жыць на 15 долараў у месяц было і немагчыма, і яшчэ балюча ад таго, што побач раскашуюць рэальныя бандыты і ліхадзеі. Не прышчапіліся тут дэмакратыя з лібералізмам, не пракацілі. Народ запатрабаваў парадак і жорсткі бізун. Гэта ў менталітэце. Людзям патрэбны памазанік, бацька.
Увогуле ў зменнасці ўлады ёсць нешта ашуканскае, прастытуцкае: быў у цябе бацька і раптам абвяшчаюць, што праз год галавою сям’і стане дзядзька з вуліцы, які будзе спаць з маці і патрабаваць ад цябе падпарадкоўвацца. Улада на гэтай тэрыторыі не мусіць мяняцца “дэмакратычна”. Дый ніякай дэмакратыі ў прыродзе няма, кіруюць народам багацеі, эліты. Тая ж Меркель нямецкая ўжо нерэальна доўга на троне, рушыць на новы тэрмін.
.
Чаму ўдалася зменнасць улады ў ЗША і Еўропе? Еўропа, вядома, малпа і раб Штатаў. А ЗША мяняе сваіх прэзідэнтаў таму, што:

1) нягледзячы на вялізную тэрыторыю і колькасць штатаў, усе яны аднародныя;
2) штаты не маюць прынцыпова розную рэлігію і народнасці, усе злучаны як дамінантныя англасаксы;
3) з двух бакоў ЗША – акіяны, а не Кітай, не Афганістан, як у Расіі. З поўначы – свая ў дошку Канада. І толькі з поўдня чужародная Мексіка, якая на парадкі слабейшая за ЗША, якую даўно прыдушылі, застрашылі.

Такім чынам, цэласнасць Штатаў парушаць ніхто не збіраецца, а каб збіраўся, то не ў стане парушыць. Яны жывуць сыта, спакойна і трахаюць увесь свет для таго, каб жыць яшчэ болей сыта. Таму могуць бязбольна мяняць уладу. Ім не патрэбны памазаннік. Дый ён і немагчымы ў пратэстанцкай краіне.
Зусім іншае становішча ў Расіі, дзе і думаць забудзь пра змену ўлады “выбарамі”, або пра слабую ўладу (прыклад Ельцына і Гарбачова). Тут толькі вертыкаль і адэкватныя людзі кшталту Кадырава на перыферыі, князі. Інакш народы і народзікі неабсяжнай краіны пачнуць адно з адным ваяваць, вынішчаць і выпальваць па рэлігійным ды іншых прынцыпах. А яшчэ хутчэй іх заваюе магутны Кітай, ці Карэя, Манголія, Афганістан – і гэтак далей па спісе. Вось чаму Пуцін не можа не займацца Азіяй: каб яна сама не прыйшла пад межы Масковіі.
Кажу відавочныя, здавалася б, рэчы: але дэмакраты і лібералы на чале з “Рэха Масквы” і крыклівай беларускай “Свабодай” – “нэ панімайт”. Няўжо не навучыла гісторыя, Напалеон з Гітлерам, што цывілізаваная Еўропа першая ж палезе на Маскву і Санкт-Пецярбург, як толькі пранюхае слабіну. Нават не Вашынгтон, а Парыж палезе. Аднак не пры Пуціну, місія якога ўжо рэзка і выразна прарысавалася: выратаванне цытадэлі Праваслаўя – Расіі, рускай часткі Ўкраіны, праваслаўнай Беларусі ад нашэсця як варвараў з усходу і поўдня, гэтак і цывілізатараў з захаду.
«Уйди, Рогожин, тебя не нужно!» – сказала гераіня Дастаеўскага Настасся Піліпаўна дакучліваму залётніку. Гэтак і Пуцін пастаянна падкрэслівае непатрэбнасць на праваслаўнай зямлі правілаў пратэстанцкіх ды каталіцкіх. Тут усё будзе па-свойму, але і з павагаю да іншых рэлігій, нацыянальных моў і традыцый. І цікава, што азіяты гэта значна хутчэй зразумелі і праяўляюць куды большую далікатнасць, нічога свайго не навязваючы. Бо слабейшыя за Амерыку – раз, а па другое, з азіяцкай хітрай баязлівасці дапялі, што з пуцінскім кулаком жартаваць небяспечна.
Цар Уладзімір чуе сваіх прарокаў, што важна: Дастаеўскага, Салжаніцына. Нездарма ж апошні, наадрэз адмовіўшыся прыняць ордэн ад сябра алігархаў Ельцына, пры канцы жыцця здружыўся з Пуціным, быў у Крамлі. Ужо ж ён, які бачыць людзей наскрозь, разгледзеў бы у “кэдэбісту” Пуціну гніль. Салжаніцын выразна ўбачыў яго місію памазанніка і цара-бацюхны. А Салжаніцын, калі хто чытаў “Чырвонае кола”, перакананы, правераны манархіст. Ён не па чутках, а на прыкладзе свайго заможнага працаўніка дзеда ведае, як адбіралі і дзялілі ўсё чужое “дэмакратычныя” камунары, а потым забіралі жыццё. Яго дзед рэпрэсіраваны, загінуў без крыжа і магілы.
Ну і варта не забываць, чые грошы, а значыць, ідэі і намеры адпрацоўвае “Рэха Масквы” – тых, хто ішоў вынішчаць нас у 1941-м. Плюс акрыялае сусветнае яўрэйства, што заўсёды ёсць каталізатарам рэвалюцый. Народнае паняцце – прадаць Хрыста, – узнікла далёка не на пустым месцы. Збавіцель, явіўшыся не царом, а вандроўнікам, паказаў марнасць любой зямной улады ў тым плане, каб ашчаслівіць іўдзейскі народ, і любы іншы народ. Зямная ўлада не робіць чалавека ні здаровым, ні шчаслівым, ні бессмяротным. Іўдзеі, што прадалі і раскрыжавалі Хрыста на Галгофе, чакаюць і дагэтуль “месію”, неверагодна справядлівага і магутнага цара-матэрыяліста, не прызнаючы Хрыста за прадказанага прарокамі Бібліі Збавіцеля. У гэтым трагедыя народа і  нястомныя патугі яго мяняць зямны парадак рэчаў, уклад і уладу ў розных краінах свету.



Міхась Южык

ЛіМаразм-450

Не будзем трывожыцца

Анатоль Зэкаў, мабыць, самы пачэсны аўтар холдынгу “Звязда”. Бо безупынку друкуецца пад рознымі соусамі ў разнамасных выданнях. Толькі разбіралі яго нямоглую творчасць у “Полымі” №4 (2017), як ён ужо ў “ЛіМе” №21 (2017) – з верлібрамі пра каханне. І пытанне застаецца адно: калі ж наменклатура спыніцца гвалціць нацыянальную літаратуру? Зрэшты, паступова яны адыходзяць у гісторыю, і засталося ўжо мала зусім. Так зладжана жыццё. Южык не вінаваты.

Твор Зэкава з нізкі:

***
Чаму ты
ні да каго
не раўнуеш мяне
і тым самым
не вымушаеш
нашмат разоў мацней,
чым звычайна,
штодня і штоночы
даказваць
маю вернасць табе?

Калі гэта паэзія, то я адказна заяўляю, што гуляю ў футбол лепей за Месі.

Далей ідуць творы аматаркі верлібраў, чароўнай Вольгі Гапеевай.

Тэкст:

***
зрываюся
лячу
падаю
вочы колюцца аб нешта цёплае —
гэта ты расчытваеш сляды інквізыцыі
пад пракіслым сонцам
кастрычніка
дрэвы гуляюць у шахматы
мы гуляем у дрэвы
нехта заўсёды здаецца
першым
раніца перад расстрэлам
сёння мая чарга
крумкачоў пасвіць
на пальцах салёных рабіць
засечкі
калі вочы адмаўляюцца
бачыць
я знаходжу твой голас
навобмацак

Тут не настолькі проста, як у Зэкава, аднак граматыка ёсць граматыка, і слова “інквізіцыя” пішацца праз “і”, а не праз “ы”, як у аўтаркі – “інквізыцыя”. Аматары-рэдактары гэтага, канешне, не ведаюць. Таму заўтра мы, верагодна, пабачым “сымболь”, “клясык”, “плян” і “калёквіюм”.
Гэтая падборка – таксама вершы маладога 90-гадовага чалавека, па энергіі, настраёвасці. Гібла і чахла. І калоцца аб “цёплае” немагчыма. Паверце крытыку.
Пра раніцу, расстрэл, крумкачоў, якіх збіраецца пасвіць змрочная аўтарка – намі вылучана, і яно з той жа оперы лядачай душы.
Некаторыя паэты, дзякуючы рыфмоўцы, могуць схаваць сваю кволую энергетыку, бо сама форма надае імпэту падчас. Але ж як толькі драхлы аўтар пачынае тварыць верлібр – тут ён як на далоні. І відавочна, што пісаць яму вершы няма для чаго. Ні людзей не парадуе, ні сябе. Таму спачатку – унутраная праца, гулянне ў грыбных лясах летам ці ўзімку на лыжах у снежных лясах, назапашванне прыроднай энергіі, супакаенне нерваў, а ўжо потым – за стол і тварыць. Дарэчы, гэты спосаб прапісаны ў Караткевіча ў рамане “Нельга забыць”, калі герой з раніцы бег кіламетры на лыжах, потым накачваўся двума літрамі кавы – і пісаў да цемрадзі. За некалькі дзён выдаў аповесць.

Айчыннае прыгожае пісьменства ў прастрацыі. Новых цікавых аўтараў не з’яўляецца амаль. Хоць пэўных рубрыка выявіла  – Кацярына Захарэвіч, Настасся Нарэйка, яшчэ пару. А старыя ўсё блажэюць, марнеюць, і надакучваюць. Але ж і выдаюць кнігі! Вось у “крытыцы” тыднёвіка разбіраецца чарговы гросбух ад Віктара Жыбуля, таленавітага рыфмара. Пытанне толькі адно: для каго і навошта гэтыя малатыражныя штукі, якія ляжаць у кнігарнях гадамі нерушам? Зрэшты, нашы творцы прыстасаваліся прадаваць кнігі на вечарынах. Жыбулю дапаможа Вішнёў, яго сябар.
Не трэба, аднак, трывожыцца, ад расійскіх літаратуразнаўцаў чую ўсё болей, часцей і выразней: калапс у літаратуры і ў іх, і ў Еўропе. Толькі Амерыка, болей патэнцыйная і жыццярадасная, яшчэ супраціўляецца і ў кнігу верыць. Як быццам там нешта цікавае ёсць.
Не думаю, што згасанне літаратуры татальнае і незваротнае, проста чалавецтва яшчэ не пераварыла рэальнасць: папяровую кнігу выцясняюць электронныя сайты, носьбіты. Але як зрабіць Інтэрнэт платным, каб прафесійна людзі маглі літаратурай займацца? На адным энтузіязме не выедзеш. А кніга, як у той жа Расіі ў 90-х і 2000-х, ужо не забяспечвае патрэбы цела пісьменнікаў, неабходна шукаць паралельны заробак, і пажадана не дворнікам. Таму лепяцца да радыё і тэлебачання, уладкоўваюцца з лекцыямі, аднак лекцыямі зарабіць можна адно за мяжою (Быкаў, Велер, Ерафееў…)
Гэта сапраўднасць. І яе трэба асэнсаваць. Таму і заняпад літаратуры. Не толькі ў Беларусі, што супакойвае.
Учора на тэнісным турніры Вялікага Шлема ў Парыжы перамагла  20-гадовая сімпатычная дзяўчына з украінскім прозвішчам, з Латвіі: Алена Астапенка. Да турніру яна займала ў рэйтынгу 47 месца. Такога ў жаночым тэнісе не здаралася з часу Марыі Шарапавай (2004), калі тая ў 17 гадоў выйграла падобны турнір. То бок тэніс быў у застоі аж 13 гадоў. Таму трэба ўмець спадзявацца, цярпець. Усё некалі зменіцца. У літаратуры таксама.



Міхась Южык

ЛіМаразм-451

Харошы пачын

У Маскве парашылі знесці хрушчоўкі, што псуюць выгляд сталіцы. Назвалі рэнавацыяй. Перасяленнем. І варыянтаў у людзей ніякіх няма – усё, прызначанае пад знос Сабянінын, будзе змецена. А жыльцам дадуць кватэры ў сучасных дамах гэтага ж раёна.
І тут завішчала апазіцыя на Ліха Масквы: парушаецца асноўны прынцып дэмакратыі – не ўлічваецца меркаванне меншасці, таго адсотку людзей, што не жадаюць пераязджаць!
Аднак жа варта, па-першае, сказаць, што адсотак людзей, якія не жадаюць нічога мяняць у жыцці, а працягваць гнісці на месцы, заўсёды прысутнічае і вар’іруецца ў залежнасці ад эпохі ды сітуацыі. Рушаць жыццё наперад адзінкі, а здаровая большасць падпарадкоўваецца. Меншасць жа са скрыпам таксама падымае задніцы з месца, бурчыць, але ідзе за астатнімі.
Прынцып лібералізму і дэмакратыі ў рэальнасці не спрацоўвае. Гэта ідэал, не прыстасаваны да побыту. На выпадак надзвычайнага здарэння, прыкладам. Ці вайны. Радзіму абараняць мусяць ісці ўсе, і “хачу або не хачу” тут не пракочвае. І калі ты пацыфіст, то варыянт адзін будзе табе – расстрэл па законах ваеннага часу. Таму падымай задніцу ды бяры стрэльбу. А інакш у сучасным лібералізме, у Еўропе, якая забылася, што такое ваяваць і прагніла гомасексуалізмам да мозгу касцей, дзясятая частка насельніцтва аб’явіць: я ваяваць не павінен, бо ў нашай пары я пасіўны гомік, а значыць, жанчына, не пайду! І пачнуцца суды, цяжбы, а краіну тым часам апануюць ліхія арабы.
Таму ў рэчаіснасці прынцып меншасці не спрацоўвае: любіш ты радзіму ці не, а ваяваць пойдзеш. Гэтак жа і з хрушчоўкамі, якія псуюць выгляд Масквы: большасць за знос, і баста! А калі нават няма большасці, то Сабянін з Пуціным яе арганізуюць. І будуць мець рацыю. Масква не павінна выглядаць руінамі ў цэнтры. Рэнавацыі – быць.
Не так даўно завітаў у раён Мінска, каля былога кінатэатра “Вільнюс”, дзе вучыўся ў школе №107. Хрушчоўкі там цягнуцца квадратнымі кіламетрамі. І калі раней, 25 гадоў таму, гэтая шэрасць успрымалася цалкам нармальна, то цяпер там панура. Жыццё само пакінула гэты раён: маладыя і багатыя ўсімі сіламі адтуль пераязджаюць, застаюцца адны старыя, якія, вядома ж, не нараджаюць дзяцей. Таму кіпучы колісь люмпенскі раён цяпер ціхі, пусты, заняпалы. Не гучыць дзіцячы смех, не сноўдаюць агрэсіўныя падлеткі, не стукае ў летніх дварах даміно. Дажыванне.
Школы пустуюць. 107-я, у якой я вучыўся з 6-га па 10-ты клас, каб не быць знесенай, ператварылася ў спартыўную гімназію, то бок туды ездзяць вучыцца з іншых раёнаў дзеці-спартсмены, бо непадалёку, у кіламетры якім – футбольныя манежы, гімнастычныя, барцоўскія залы.
Раней жа дзеці рабочых настолькі шчыльна запаўнялі гэты старадаўні сталінскі будынак, што іх прыходзілася літаральна выганяць пасля 8-га класа ў ПТВ. У перапынку па калідорах немагчыма было стаяць, каб не быць збітым з ног – маса люмпенскіх, высокай разбуральнай энергіі, нашчадкаў гойсала безупынку. Некага, асабліва неўгамоннага, пасадзілі, памятаю, на малалетнюю зону.
Цяпер усяго гэтага няма. Цывілізацыя з’ела рабочую слабодку. Бацькі расперазанцаў дажываюць свой век. А тыя – хто ў турме, хто ў магіле, хто за мяжой, а большасць – у лепшых, сучасных раёнах горада.
Так што пажадаем і нашаму ўраду пераняць нешта падобнае, знайсці сілы і сродкі на руйнаванне аджылых хрушчовак. Бо гэта я сказаў пра знешні іх бок. А што ўнутры – кожны ведае: сумешчаныя санвузлы, змежныя цесныя пакоі, вокны часта глядзяць у непрарэджаныя зараснікі дрэў, то бок жывуць бедакі без сонечнага святла. На лесвіцах цёмна і крымінальна. А ўжо калі ты бязногі пенсіянер, то, пачынаючы з другога паверха, не выберашся на свет Божы дзесяцігоддзямі. Толькі вынесуць пры канцы.
Таму – руйнаваць. І брава Сабяніну з Пуціным, і ганьба крыклівым апазіцыянерам з Ліха Масквы. Пакрычаць і заткнуцца, зрэшты. А людзі атрымаюць сучаснае жытло. А сталіца – адпаведны 3-му тысячагоддзю святочны выгляд.
(Вам не здалося, спадары, што гэты пачын з маскоўскімі “хрушчобамі” ёсць тое самае, чым займаецца наша рубрыка ўжо два з паловай гады?)



Міхась Южык

ЛіМаразм-452

Месца не прадугледжана

Учора быў Дзень Расіі, дзяржаўнае свята і выхадны. Цэнтральныя каналы радавалі народ савецкімі фільмамі, канцэртам да 5-годдзя шоу “Голас”, а ў навінах Пуцін уручаў заслужаным людзям узнагароды ў Крамлі. Потым чамусьці запрасіў дзяцей на экскурсію ў свае апартаменты.
Было ўрачыста і злагадна. Гергіеў, Міхалкоў, Бязрукаў, 90-гадовы Грыгаровіч, Лунгін – усё заслужаныя і народам любімыя людзі.

Аднак апазіцыйныя СМІ заўважылі ў гэтым падвох:

1) Пуцін прыкормлівае інтэлігенцыю;
2) Пуцін сабраў шасцёрак, халуёў і вяселіцца, тады як краіна гіне з голаду;
3) На якія бабкі такое шырокае свята, навошта Кадыраў склаў жывую карту Рсіі з людзей, каб здымалі з верталёта?
4) Савецкія імперскія замашкі ў гэтай пампезнасці.

Бачыш, чытач, як любую жыццёвую з’яву можна разглядаць з розных бакоў? Не рабіў бы Пуцін велічнага прыёму ў Крамлі, апазіцыя правішчала б прыкладна такое:

1) Пуцін святкуе толькі сярод сваіх алігархаў!
2) Пуцін забываецца на народ, не ладзіць вулічных гулянняў!
3) Пуцін чхае на творчую інтэлігенцыю, не дае ўзнагарод!
4) Сорамна так бедна святкаваць Дзень Расіі!

Як казаў наш сяржант у вучэбным палку Савецкай Арміі: не вельмі старайцеся, бо, калі захачу да вас прыдрацца, то ўсё адно знайду да чаго.

А вось чым займалася сама апазіцыя на чале з Навальным у гэты святы для краіны дзень: запатрабавала вулічныя акцыі пратэсту! Згадзіцеся, не зусім прыдатная дата, калі народ выйшаў святочна адпачываць?
Тым не менш, урад Расіі быў пастаўлены ў непрыемнае становішча. Калі забароніш, то Навальны раскрычыцца на сваім канале ў Ютуб, што Пуцін, баючыся выбараў 2018-га, шчыльней закручвае гайкі, што гэта не першы ўжо крок да татальнай дыктатуры, і падобнае.
Таму рашылі акцыю пратэсту дазволіць у рамках канстытуцыі: у адведзеным месцы. Аднак Навальны прыдраўся, што яго нечым не здавальняе месца акцыі і загарланіў, каб незадаволеныя ішлі на незаконнае месца, куды ён укажа. То бок падбухторваў на супрацьпраўныя агрэсіўныя дзеянні, на бучу з заведамымі ахвярамі.
Закончылася тым, што малайцы Пуціна затрымалі Навальнага проста ў пад’ездзе дома, адкуль ён мерыўся рушыць на мітынг.
У выніку мітынг і на законным і на незаконным месцы прайшоў слаба, скамечана, апазіцыя не дамаглася планаванага эфекту.  Хоць у СМІ раскрычаліся, што лупцавалі-такі моладзь дубцамі за тое, што яна вісла на руках у амапаўцаў. Нехта нібыта пырснуў у ахоўніка правапарадку з пярцовага балончыка і быў затрыманы. А Навальны – свой арышт так не пакіне, ён яшчэ пакажа Пуціну дзе ракі зімуюць!
Карацей, падбухторванне Навальнага на мяцеж з кучай пацярпелых правалілася разважлівымі дзеяннямі Прэзідэнта. Перапоўненая тэстастэронам і лішнімі калорыямі моладзь без важака разгубілася. А сам важак цяпер будзе сядзець 30 сутак у пастарунку за парушэнне закона.
Тут мы бачым чарговы раз, як канструктыўнае перамагло разбуральнае. Народ Расіі не хоча ваяваць і бунтаваць, а жадае будаваць заможную слаўную краіну. Усе войны і бунты пакінуты ў жахлівым 20-м стагоддзі, цяпер жа калі і будуць каго “мачыць у сарціры” – то на чужой тэрыторыі.
Слынны Алівер Стоўн, прыхільнік Пуціна, зняў пра таго фільм, шырокі паказ якога плануецца з 19 чэрвеня па Першым Нацыянальным, у Эрнста. Нехта нібыта ўжо глядзеў гэтую стужку і заўважыў, як на правакацыйнае пытанне Стоўна пра гамасекаў Пуцін груба пажартаваў наконт іх. Прэзідэнт каторы раз даў зразумець, што ў Традыцыі, куды ён вядзе ці, правільней, вяртае Радзіму, вычварэнням рознага роду месца не прадугледжана.



Міхась Южык

ЛіМаразм-453

Наменклатура смярдзючая

Тыднёвік “ЛіМ” доўжыць выпускаць пустапарожнія нумары за народныя грошы. Гэтым разам (№22, 2017) ён не даў ні радка сучаснай беларускай літаратуры, а падаўся ў тухлыя ўспаміны і звонкія справаздачы.
Зноў размахваюць жупеламі Багдановіча, Скарыны, Крапівы, Глебкі, Гарэцкага, Караткевіча… Хваляцца, што кніга пра Скарыну заняла паводле афармлення недзе першае месца.
А потым пытаюцца ў сябе: ці ёсць нам, што сказаць свету? І рапартуюць бадзёра – ёсць!!! І зноў выстаўляюць галерэю састарэлых, цалкам нечытэльных ужо літаратараў мінулай або савецкай эпохі.
То бок спачатку выгналі ўсё таленавітае з холдынгу, каб чыноўнікам зручна было друкавацца за ганарары і славу, а потым чэшуць патыліцу: ды што ж нам паказаць са зробленага? А давайце зноў Крапіву з Глебкам!
Падумалася, можа, даць ім вар’яцець самастойна, у адзіноце і без нашай прычэплівай рубрыкі? Не. Нельга. Удушаць зусім літаратуру, і ўсё зробленае намі, сучаснікамі, кане ў нябыт, пойдзе на глум. Таму будзем з імі працаваць, як бы часам агідна ні было да іх дакранацца.
Старадаўнія аўтары савецкай літаратуры гэтым разам перакладаюць паэзію народаў Усходу.
Асабліва шчыруе знаўца розных азіяцкіх моў Міхаць Пазнякоў, дае падборку калмыцкага паэта.

Верш:

Вагіф БЕХМЕНЛІ

БЕЛЫЯ ДАРОГІ

Белыя дарогі
Пачынаюцца
Ад майго радзімага парога,
Мне сябры ў дарозе
Напаткаюцца,
Болей і не трэба анічога.
Тое, што не бачыў
Аніколі я,
Тое, што не чуў
За шлях жыццёвы свой,
Будзе мне
Дарогай дальняю
Падорана —
Крочу я
Упэўнена па ёй.
Светлых стрэч,
Дарогай
Абяцаных мне,
Я чакаю
З радасцю заўжды,
Да сяброў,
Якія найжаданыя,
Не спыняю
Шчырае хады.
Ах, дарогі,
Белыя дарогі!
Абяцайце шчасце —
Не бяду.
Я ў дарозе,
Покуль ходзяць ногі.
І жыву,
пакуль я ўдаль іду.

З калмыцкай.
Пераклад Міхася ПАЗНЯКОВА

Гэты сумнеўнай філасофіі тэкст складзены з каменных савецкіх клішэ, з апрабаваных у песнях “аля Пахмутава” рыфмаў: “дарогі—парогі” і “дарогі—ногі”. А таксама з коснаязыкіх непаэтычных выразаў кшталту “Болей і не трэба анічога”. Ну рыхтык бабкі сабраліся пагаманіць ля весніц, а не пачэсны ардэнаносец дзяржаўны спявае! “Ня трэба”… Хто  прыбярэ калі гэтую злыбеду нацыянальнай літаратуры, гэтага шукальніка дзяржаўных прэмій? Чарговы раз атрымаўшы дулю ў паходзе па дарослую прэмію, старшыня МГА СПБ выправіўся, баюць, па дзіцячую! Ну не ўгаманіць гэтую бадзёрую старасць…
Слова “ўдаль” – рускае, няма ў слоўніках, падкрэсліў чырвоным і арфограф у Вордзе. Па-беларуску будзе “ўдалеч”, “ўдалячынь”.
А што такое “шчырае хады”? Ну няйначай, як «искренней походки»…
Найлепш завершыць нашу разборку класік: «Уйди, Рогожин, тебя не нужно!» (Ф. Дастаеўскі).

Кіргізскага паэта Суеркула ТУРГУНБАЕВа падае тут жа спецыяліст па народам Усходу, “праслаўлены” сваімі рэгулярнымі перакладамі ў “Полымі” Адам Шостак:

У ХАЛОДНЫ ДЗЕНЬ

Удары па там-тамах,
прыемны голас падпявае яму.
Кранула мяне
дзікая адна, гарачая песня.

Ён у пачуцці ўнёс
спякоту Афрыкі,
я за гукамі следам спяваў,
утаропіўся, глядзеў, назіраў.

Чорная «Спідола»
ў руцэ джыгіта.
Весела песня гучыць,
разносячыся па горадзе.

Разам з песняй, здаецца, прайшла
побач са мною гарачая краіна,
адчуўшы яе моцны жар,
я яшчэ доўга быў у цяпле.

Злыбеда тут не меншая, чым у пажылога паэта Міхася Пазнякова. Хоць Шостак, здаецца, не такі і стары.
Слых перакладчык выключыў цалкам. Немілагучна, кульгава і бесталкова.
Першая страфа заканчваецца вобразам песні (жаночы род), якая кранула паэта. І раптам другая страфа пачынаецца з “Ён” (крануў, расчуліў). Што ж такое, насцярожваецца крытык! Дый няўжо песня мужчынскага роду стала? Не, гэтае “Ён” Шостак звяртае да пачатку першай страфы – да “голасу”. То бок блытаніна, парушэнне лагічнай сувязі. Абы-што і абы-як.
Затым, у другой жа страфе, “глядзеў, назіраў” – паўтарэнне аднаго і таго ж паняцця ў розных сінонімах. Навошта, спытае чытач. А каб запоўніць аб’ём. Болей няма для чаго.
Песня, якая далей гучыць, “разносячыся”  – не надта ўдала, не вельмі па-беларуску. Разносяць плёткі звычайна. Ці паносяць словамі. Ці апраўляюцца паносам. То бок фармальна можна ўжываць, а з паэтычнага гледзішча – пагана. І Шостак гэтага не адчуў. Цяп-ляп.
Ужо ў энны раз аўтар з перакладчыкам, у апошняй страфе, даводзяць, што песня гарачая (а сказалі гэта ўжо ў першай страфе): “яе моцны жар”. Тут недакладнасць, а праўдзівей, няведанне мовы нацыянальнай, бо “жар” гэта або тэмпература цела высокая, або вугаль гарачы. А ў кантэксце верша трэба пісаць “гарачыня”.
Ну і, адчуўшы моцны (магутны!) “жар”, лірычны герой доўга перабываў усяго толькі “у цяпле”. Гэта ўсё рамесніцтва. Без душы і без таленту. Вынік таго, калі загадваюць, ціснуць – давай хутка пераклады кіргіза, вось падрадкоўнік табе! Два дні на ўвесь кампот выдзяляем!
Гэта, без жартаў, і наступствы ўдушэння сучаснага літаратурнага працэсу, баязлівае імкненне ўцячы ў мінуўшчыну, у савецкіх састарэлых класікаў-чырвонаармейцаў, у замену крытыкі на дзяжурныя кампліментарныя оды чыноўнікам.
Як гаварыў Салжаніцын, дзікі гвалт над людзьмі заўсёды мае падмуркам бяскрыўдную, здавалася б, хлусню.
Подласць нашага гвалту літаратурнага ў тым, што ён вонкі не так заўважны – проста загіблыя лёсы паэтаў, няспраўджаных талентаў. Іх пакуты ў нас любяць потым адчыняць у дзённіках пасмяротна, смакаваць, ліць кракадзілавыя слёзы.
А хочацца аднаго – адчыніць фортку і праветрыць тыднёвік ад наменклатуры смярдзючай.



Міхась Южык

ЛіМаразм-454

Усё рушыць “пуцём”

Памяць мая, хоць і ўчэпістая, здольная нешта скажаць. Таму звяраюся да Сеціва, калі бяруся сцвярджаць гістарычныя факты. Вось і ў выпадку славутага разгрому Пуціным “Саюза правых сілаў” на чале з Нямцовым, Хакамадаю і Чубайсам праверыў: 2003 год, партыя не прайшла на выбарах у Дзяржаўную Думу, не пераадолела пяціпрацэнтны бар’ер, устаноўлены Пуціным жа і менавіта з мэтай разгрому гэтых гвалтаўнікоў.
Такому мерапрыемству папярэднічалі захады па развале тэлекампаніі алігарха Гусінскага – НТВ, праведзеныя ў 2001 годзе, красавік. Нагадаю, што акурат на гэтым канале акапаліся і дужа ўпэўнена пачуваліся тыя, хто абрабаваў нас і нашых бацькоў пры Ельцыну, калі літаральна за адну ноч людзі сталіся жабракамі. А потым і даведаліся, што багацці краіны ўжо не багацці краіны, а маёмасць Чубайса, Гусінскага, Хадаркоўскага, Беразоўскага ды падобных шустрых таварышаў.
Пуцін прыйшоў да фактычнай улады роўна ў навагоднюю ноч 2000 г. Як бачна, зусім няшмат часу спатрэбілася яму на тое, каб выпрацаваць стратэгію і зразумець, што алігархаў трэба мачыць, дый ажыццявіць самыя першыя рашучыя, лёсавызначальныя крокі.
Паралельна Пуцін пляжыў непакорлівую Чачню, якая пасля бяздарных дзеянняў ельцынскіх генералаў не толькі выхвалялася на ўвесь свет, што адымела  Расію, а і падрывала дзевяціпавярховыя дамы ў Маскве. Чачэнскія ж ліхія воіны выкрадалі людзей у рабства на тэрыторыі ўсёй краіны. Паход Пуціна на Грозны аказаўся вывераным, няспешным і ўдалым, у параўнанні з двума істэрычнымі правальнымі налётамі Ельцына. Чачню паставілі на калені, а на трон, наглядчыкам, быў пасаджаны лаяльны царок Кадыраў-старэйшы. Яго потым замяніў Кадыраў-малодшы, які і трымае там патрэбны парадак пад патранажам Пуціна.
Але вернемся да НТВ, да гэтай інтэлектуальнай творчай суполкі на чале з Шэндэровічам, Мітковай і Яўгенам Кісялёвым. Якія слаўна парупіліся ў тым, каб апусціць самаацэнку рускіх, беларусаў і ўкраінцаў, паказаць, што алігархі не толькі адтрахалі тых як шалаў, але і робяць пра іх смяшлівыя, глумлівыя ролікі.
Абодвух жа прэзідэнтаў Расіі Шэндэровіч паказваў у перадачы “Лялькі” алігафрэнамі ці крэцінамі. Пя’наму Ельцыну было весела з такой сваёй маскі, цвярозаму ж Пуціну яна не вельмі прыйшла даспадобы. Таму спачатку перадача была зачынена, а неўзабаве і ўвесь НТВ – разгромлены ўшчэнт. Тое НТВ, што бачыць цяпер малады і недасведчаны глядач, – зусім іншае, зыначанае, дзяржаўнае і лагоднае.
Для чаго Пуцін граміў НТВ? А каб зрабіць наступны стратэгічны крок: выцесніць алігархаў з краіны, застрашыўшы. Прыйшлося прынесці ў ахвяру аднаго з іх – Хадаркоўскага, прышыць справу ажно на 10 гадоў і пасадзіць у турму цалкам рэальна. Тады астатніх алігархаў не варта ўжо было моцна прасіць прыбраць сябе за мяжу, у дабрадатную Еўропу або Ізраіль. Беразоўскі, злы геній рускіх, з бяссільнага адчаю там кончыў з сабой.
Вымяценне супрацьдзяржаўнай і антырускай тэлекампаніі з эфіру дало ажыццявіць яшчэ адзін важны крок: выкінуць з палітычнай арэны харызматычных гаваруноў Хакамаду, Чубайса, Нямцова. Пазбаўленыя пляцоўкі, адкуль яны самаўпэўнена гаманілі раней, гэтыя дзялкі ад палітыкі не паверылі, калі на выбарах у Дзяржаўную Думу 2003 года аказаліся за дзвярыма. Бо папулярнасць іх яшчэ які год таму была неймаверная…
Адмыслова ўстаноўлены Пуціным пяціпрацэнтны бар’ер спрацаваў з першага ж разу: гэтая гаманкая тройка кіраўнікоў партыі “правых сілаў” была вокамгненна вышпурнута з вялікай палітыкі. І болей ніколі туды не вярнулася. Чубайс цяпер проста функцыянер, не паказваецца ў эфіры гадоў 15, Хакамада – нейкі “трэнер-палітолаг”, Нямцоў, прабыўшы без тэлевізара 12 гадоў, быў застрэлены невядомымі ў цэнтры Масквы.
Памяць занатавала момант пройгрышу “Саюза правых сілаў” у 2003 годзе. Чубайс чорным ходам збег ад інтэрв’ю, а Хакамада нагадвала перад мікрафонам прыдушанага самурая; бледная і зялёная, яна лапатала нешта пра падтасоўку… Нямцоў, па чутках, чыста па-руску напіўся тады ў драбадан.
Хакамада не магла аправіцца некалькі гадоў, цяпер яна трэніруе маладых здраднікаў радзімы: як ім стаць дармаедамі, падманваючы людзей. Зрэдку паяўляецца яна, сімвалічна ўся ў чорным, на радыёстанцыі “Рэха Масквы”. Дзе выказвае пра Пуціна не самыя добразычлівыя думкі. Там жа і галоўны “льлькавод” тэлевізара, адстаўны рэдактар гумарыстычных “Лялек” Віктар Шэндэровіч. Жыве ён не тое каб дрэнна, бо пастаянна вандруе па свеце і захапляецца, напрыклад, Парыжам. Але як толькі чуе слова “Пуцін”, то гатовы ляцець на “Рэха Масквы” нават з Аляскі і выліваць у эфіры застаялую душэўную жоўць. Ён захварэў на Прэзідэнта Расіі, а народ, так званы просты народ, называе жвачнай жывёлаю. Таксама гумарыст палохае катаклізмам у краіне пры “такой уладзе”, які вось-вось здарыцца, і тады пачнецца “дарвінаўскі адбор”. Але мінаюць гады, Пуцін ужо самы папулярны палітык і чалавек свету, пра яго зняў чатырохсерыйны дакументальны фільм трохразовы трымальнік “Оскара” Алівер Стоўн. Фільм глядзіць зараз Амерыка. А ў Расіі на дзіва не рвуцца вулканы, не разяўляецца зямля, каб паглынуць у пекла жвачнае быдла – рускі народ. Усё ідзе “пуцём”, то бок па-пуцінску. Спакойна і канструктыўна.
 


Міхась Южык

ЛіМаразм-455

За выдатнага чалавека

У спадарожнікавым пакеце “Трыкалор” ёсць рэгіянальныя расійскія каналы: “Грозны”, “Інгушэція”, “Ямал”, “Дон”, “Санкт-Пецярбург” і г.д. Каналы малабюджэтныя і ўзровень іх нізкі б’е ў вока, калі пераключаешся туды з асноўных трох расійскіх – “ОРТ”, “Расія” і “НТВ”. Не нашмат вышэйшы за рэгіёны канал маскоўскі – “ТВЦ”. Правінцыяльнасцю тхне там з кожнай шчыліны, так бы мовіць.
Роўна такі ж узровень у беларускіх тэлеканалаў, якія ідуць у мяне па кабелі “Космас-ТВ”: глухая правінцыя, і вытрымліваю я іх хвілін пяць—дзесяць. Часам ужо клянешся: буду глядзець беларускія навіны, каб ведаць “сітуацыю” ў краіне. Але засынаю праз пяць хвілін.
Не думаю, што задача пісьменніка – разглядаць жыццё рыбак або звяркоў, ці зачароўвацца хадою аблокаў. Сорамна ў наш час пагарджаць людскімі праблемамі. А яны ёсць палітыка. І паколькі на беларускіх каналах нічога палітычнага не адбываецца, яны як бы застылі ў часе, то непазбежна гляджу каналы расійскія. І пішу пра расійскіх палітыкаў і культурных дзеячаў. Беларускія правінцыяльныя каналы ўзроўню “Інгушэція” я б мог глядзець у адзіным выпадку: каб гучалі яны па-беларуску. А паколькі гэтага няма, то прыходзіцца пісаць пра тое, дзе віруе жыццё, – пра Расію. Дарэчы, украінскія каналы не нашмат апярэджваюць беларускія, няма там тых грошай, каб дацягнуцца да Эрнста і Кісялёва. І глядзець іх таксама нудна.
Дык вось, учора Расія жыла чарговай “прамой лініяй” Пуціна. Чатыры гадзіны жывога эфіру, дзе Прэзідэнт бадзёра адказваў на набалелае. Пытанні прыходзілі з самых розных кропак краіны, дзясяткі рэпарцёраў і журналістаў ажыццяўлялі падтрымку. Цікава, што на першай падобнай лініі Пуціна, у 2001 годзе, усё было куды болей сціпла: два журналісты, столік у цесным кабінеце, два камп’ютары, і Пуцін, якому служка мацавала мікрафон на пінжак. Цывілізацыя рушыць шырачэзнымі крокамі. Усё спазнаецца ў параўнанні. Пры канцы 90-х мне здавалася, што тэлебачанне неверагодна развітое, сучаснае.
Падумалася цягам прамога эфіру: уявіце сабе горад Маскву, паказаны з вышыні птушынага палёту. Мільёны рухомых кропак, дамы, аўтастрады. І такіх, хоць і меншых, гарадоў колькі на гэтай велізарнай дзікай тэрыторыі? І колькі гэтых рухомых кропак – людзей, якія вечна нечага жадаюць і заўсёды нечым незадаволеныя… І вось маленькая купка публічных асобаў, якія жывуць у чароўнай скрыні, рэальна кіруюць гэтымі кропкамі. Мізэрнасць. Але менавіта яна і вызначае рух. Астатнія людзі не збіраюцца ў тэлевізар, быць пазнавальнымі і яскравымі. У іх збольшага прыземленыя інтарэсы, а на развіццё чалавецтва яны ўплываюць адно апасродкавана. Хто круціць аднастайныя гайкі. Хто водзіць тралейбус. Хто гандлюе ў гіпермаркеце. Хто ёсць выляжанкай у боса. Творчасці няма зусім у іх побыце. Або яна знаходзіцца ў раёне вязання ці вышывання карцінак крыжыкам па трафарэце. Жывуць яны пераважна каханнем, нашчадкамі і  ўсенароднымі святамі. Ну і сутыкненнем з прыродаю. А больш эмоцый няма.
І толькі, паўторымся, мізэрная частка з сотняў мільёнаў кропак – не толькі творча актыўная, але і намагаецца зыначыць жыццё. У тым ліку і памяняць уладу ў Расіі. Менш, далёка менш за адзін адсотак усіх гэтых Быкавых, Велераў, Навальных і Альбац з Венедыктавымі.  І вось сваё жаданне перайначваць свет, уплываць на ўлады, трымаць краіну ў тонусе, яны экстрапаліруюць на народ, на гэтыя сотні мільёнаў рухомых кропак, у якіх і ў галаве ніколі няма выскачыць на тэлевізар і прагарланіць: слухайце зараз не Пуціна, а мяне!
А Прэзідэнт, улады Расіі пераважна адказваюць за патрэбы і жыцці гэтай масы “проста людзей” памерам у сотні мільёнаў. А не дагаджаюць творчаму развіццю інтэлігенцыі. Бо калі няма чаго есці і чым ацяпліць жытло, то не да палітычных “свабод” і высокіх матэрый.
А менавіта з прыземленымі пытаннямі – пра жытло, дарогі, яду і здароўе – звярталіся ўчора да Пуціна. Пра творчасць Пушкіна ніхто не цікавіўся.
Я не ведаю ніводнай чалавечай суполкі, дзе б не было наогул праблем. А тым болей у Расіі, якая ўсё дваццатае стагоддзе або ваявала, або бедавала. І выкрыкі пра тое: чаго Пуцін 18 гадоў ва ўладзе, а праблем не меншае, – несур’ёзныя. Пытанне ў іншым: Расіі, з яе прыроднымі рэсурсамі і тэрыторыяй, са шматлікімі выхадамі на моры і акіян, – сорамна быць беднай у трэцім тысячагоддзі. Нават зважаючы на дужа паганы, халодны клімат. Але ёсць нюансы: прыродныя багацці трэба 1) не раскрасці чыноўнікам, 2) змагчы прадаць за мяжу. І калі Пуцін злаўчыцца над кожным злодзеем у дзяржаўным касцюме паставіць чалавека з дубінай, то прадаваць алмазы, золата, нафту і газ – будзе куды складаней. Уся праблема ў тым, што Еўропа з Амерыкай не зацікаўлены, каб багацелі іх канкурэнты, інакш пабяднеюць яны.
А чаму не ўдасца ўсім забагацець і жыць мірна? Разбяром гэта. Аб’ём зямнога шара абмежаваны. І калі будзе багацець чалавецтва, то стане расці ў колькасці ад лішніх калорый і дабрабыту. А выраст гэты не вытрымаюць водныя, паветраныя, рыбныя, мясныя і раслінныя рэсурсы. У акіянах рыбы жывуць у балансе. Пачнуць вылоўліваць болей селядцоў – і раптам можа загінуць увесь акіян, праз парушэнне раўнавагі. Тое і з жывёльным светам: будзеш разводзіць кароў на забой – вырасце колькасць паразітаў і мух. Акрамя таго, калавыя масы бактэрыі не справяцца ліквідаваць. Пачнецца зараза, мор не толькі быдла, але і людзей.
Падобнае і з адкідамі цывілізацыі гіпатэтычнага чалавецтва, якое вырасце ў аб’ёме. Загадзіцца планета. Можа пачацца ледніковы перыяд. Ці, наадварот, парніковы эфект. І ўсе загінуць.
Гэта даўно зразумелі цывілізаваныя краіны Захаду, роўна як і тое, што на ўсіх мяса і бульбы не хопіць, таму трэба так схітрыцца чэрпаць з агульнага катла планеты, каб Афрыка галадала і мерла, а Парыж еў вустрыцы, а Вашынгтон – кальмараў, а немцы б сёрбалі літрамі духмянае піва. То бок багаценне адбываецца зазвычай за кошт збяднення суседа. Шарык зямны невялікі таму што.
Менавіта згэтуль ЗША і лезуць з агрэсіяй па ўсім зямным шары – не даць канкурэнтам падняцца, заваяваць сусветны рынак. Бо амерыканскі абывацель прывык харчавацца пышнымі гамбургерамі, а не пустой кашаю. За гэта і ўвесь сыр-бор. “Санкцыі” для Расіі – з той жа оперы. Не так Крым хваляваў Абаму з камандай, як тое, ці не адцягне чарпаком з агульнага зямнога катла Расія сабе найбольш тлусты кавалак? Трывожыць ЗША і заможны Кітай, і Еўропа. Таму на ўсіх уплываюць, ціснуць, застрашваюць з Белага Дома. Свой інтарэс.
У Пуціна інтарэс свой таксама: забяспечыць устойлівы рост эканомікі. Паўтаруся, што сорамна Расіі, у адрозненне ад Беларусі, дзе ні мора, ні прыродных багаццяў няма, – быць жабраком. Але як не пускаюць у Еўропу выдатнае мяса і малочныя прадукты Чарнагорыі, гэтак і стараюцца не пусціць Расію гандляваць выкапнямі, зброяй і касмічнымі тэхналогіямі.
Пасля “прамой лініі” Пуціна ўзнікла асноўнае пытанне: сістэма вертыкалі дрэнна працуе, бо губернатары думаюць не пра народ, а каб быць лаяльным партыі Прэзідэнта. А павінны губернатары, маўляў, баяцца народа, які іх выбірае.
Харошы пачын, пра які ў 90-я часта гаварыў і Салжаніцын, – як узор: сістэма амерыканскага самакіравання, улады падпарадкаваныя абшчынам. Але ж як непрыдатная для мусульман змена іх рэлігіі на болей, здавалася б, прагрэсіўнае хрысціянства, гэтак і для расіян аказалася непрымальная сістэма кіравання без жорсткай вертыкалі, без цара-бацюхны. Чаму? А давайце ўспомнім тыя ж 90-я, калі на мясцовыя ўлады сталі спакойна сабе абірацца бандыты, крымінальныя аўтарытэты, ачмурыўшы народ праз грошы, укладзеныя ў перадвыбарчую кампанію. Эпізод такі ёсць у культавым серыяле “Брыгада” (2001). Разбойнік прыкінуўся дабрадзеем. А потым такіх разбойнікаў Пуціну давялося з велізарным цяжарам выкідваць з уладнага крэсла, прычым часта – не на вольныя хлябы пасылаць, а на турэмныя нары.
Адзінае негатыўнае, што рэзка кінулася ў вочы, ішло не ад Пуціна, а ад яго халуёў, прыкормленых найперш на канале Эрнста. Ёсць там такі Арцём Шэйнін, вядоўца. Дык ён учора ў сваім ток-шоу “Першая студыя”, абмяркоўваючы выступ Пуціна, усё турбаваўся – чаму той не сказаў канкрэтна: пойдзе на далейшы тэрмін ці не? А Пуцін сапраўды маўчыць. Як бы чакае, каб яго самі прасілі. І вось Шэйнін, пасярод перадачы, раптам падскочыў да камеры, ускінуў рукі, закаціў вочы і прастагнаў: ды хіба ж можа чалавек, які так удала разрульвае краіну, не пайсці на чарговы тэрмін!!! А ў канцы перадачы яшчэ раз: Пуцін расказаў, як яны жылі бедна і бацька правяраў лічыльнік электрычнасці, бо кожную капейку лічыў; ну дык і мой дзед рабіў тое самае! Таму – асабіста я, Шэйнін, буду галасаваць за такога выдатнага чалавека, за Пуціна!!!



Міхась Южык

ЛіМаразм-456

Любіць па-руску

У Беларусі прышчапілася звычка любіць радзіму па-руску. Так любяць яе мільёнаў дзевяць грамадзян. І тут ніякіх прэтэнзій, бо руская мова сталася роднай, з калыскі. Аднак, якраз зважаючы на моўную, а значыць, і палітычную сітуацыю, любіць Беларусь па-руску менавіта для пісьменнікаў дужа ганебна. Бо, не абароненыя мовай, мы пры пэўным раскладзе будучыні лёгка пяройдзем у статус Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. І гэта нават не страшна, бо па канале “Грозный”, які ў мяне на талерцы, цалкам спакойна гамоняць па-чачэнску, ніхто ў Крамлі не працівіцца гэтаму. А страшна тое для беларусаў, што без мовы яны знікнуць як адметны народ. Ну і яшчэ жахліва, што гэта будзе смачны і апошні плявок на магілы сваіх продкаў вясковых, што стагоддзямі гаварылі па-беларуску.
Таму за мову трэба змагацца. Чачня і ў Расіі ніколькі не страціла адметнасць. А курды і без адзінай дзяржавы – народ. Мы ж ёсць немаведама што, калі глянуць на сябе без самалюбавання ў люстэрка. Размытая бязвольная маса.

З вуснаў беларускіх літаратараў любоў да Беларусі яшчэ да ўсяго і камічная.
Набраў зараз «Немига литературная», афіцыйны сайт. Адразу ж трапіў на старонку, дзе, апроч артыкула галоўнага рэдактара Аўруціна, нічога няма. Артыкул жа называецца – «В служении русскому слову». Тут уся сутнасць аўтара, у назве. Нават не буду каментаваць. Адзінае што дзівіць: упартае сяброўства галоўнага рэдактара з беларускамоўнымі сілавікамі СПБ (пры паралельным сяброўстве з маскоўскім бамондам). Для чаго, калі служыш чыстаму рускаму слову, загаджваць душу адсталай правінцыяльнаю мовай? Будзь за гэта вышэй!
Аднак рэч у тым, што руская мова даўно бесперспектыўная і будучыні ў яе няма нават у Расіі. Маю на ўвазе высокую паэзію, а не публіцыстыку, навіны і блатныя гаворкі ў пад’ездах. У паэзіі тамашнія класікі за 200 гадоў зашмулялі ўсе прыёмы і вобразнасць так, што ступіць няма куды. Развіццё далейшае перакрытае старасцю мовы. І гэта чароўным чынам супала з развіццём тэлевізара, Сеціва. Нават у сне самым смелым і летуценным няможна ўявіць, што выбухне на новым узроўні гэтая літаратура ў век электронікі і мыльных опер. Усё ўжо сказана Талстым і ўсім 19 стагоддзем, плюс некалькімі асобнымі літаратарамі стагоддзя 20-га (Салжаніцын, Булгакаў, Платонаў, Пастарнак). Усё. Далей толькі ўніз.
А вось у беларускай літаратуры, у звязку з яе малой прывязанасцю да тэлевізара і “мыла”, а таксама ў сувязі з маладосцю мовы, – якраз ёсць шанец на развіццё высокай паэзіі (тут я маю на ўвазе і вартую прозу, бо такую здатны пісаць толькі паэт).
Таму Аўруцін, шкурай адчуўшы гэта, замітусіўся. І служба рускаму слову ўжо не так высакародна гучыць з яго вуснаў, калі рэгулярна перакладаеш беларускіх паэтаў у “Нёмане”. Навошта, зноў жа, прапагандаваць адэптаў беларускай мовы правінцыяльнай? Ды хай спрахне гэтая мова! Адкасніся, здавалася б, ад усяго беларускамоўнага і служы шчыра рускаму слову, нібы падзвіжнік.

Падобнае камічнае мы бачым у нобелеўскай лаўрэаткі, рускамоўнай Алексіевіч. У свой час яна з Алесем Адамовічам былі проста-такі жыхарамі Масквы, не вылазілі адтуль з творамі пра вайну ды па-руску. Іх і цяпер там сваімі ў дошку лічаць. Ну дык і шчаслівай дарогі, здавалася б. Прычым тут беларуская літаратура, асабліва калі ты бязбольна жывеш у блаславёнай Еўропе? Не, пазіцыянуюць сябе беларусамі! Дбайцамі за культуру. Хоць па факце, пішучы па-руску, адводзяць народ ад мовы, а значыць, ад нацыянальнай культуры. Разбураюць, давайце ўжо па шчырасці.
Пацешнасць лаўрэаткі выяўляецца, напрыклад, у наскоках яе на католікаў беларускіх, якія нібыта пойдуць з танкамі на праваслаўных. Ці не выслужваючыся перад Расіяй, так паступае Алексіевіч? Бо тамашняму праваслаўнаму люду прыемна, мабыць, чуць негатыў пра католікаў? Хоць жывеш на Захадзе, сутнасць усё роўная тая, на чыёй мове пішаш – руская.
Усё гэта вынік служэння Алексіевіч абстрактнаму гуманізму, які сам па сабе штука хісткая, прыдуманая людзьмі для сваёй карысці, не болей. Еўрапейскі секулярны гуманізм зусім не супадае з мусульманскім, традыцыйным хрысціянскім, будысцкім, індуісцкім і г.д. То бок ніякага ўніверсальнага гуманізму няма. А значыць, гэта падстава для непаразуменняў, сутыкненняў, войнаў ці мінімум панажоўшчыны, што і праяўляецца ў тэрактах на тэрыторыі мірнай Еўропы.

Пісьменнік Марціновіч-расейскамоўны таксама служыць рускай культуры. І смешна ў яго творах бачыць любоў да беларускай сталіцы па-руску, скіраваную да нашага і расійскага чытача. Нашага ты прывучаеш любіць Беларусь па-руску, а значыць, набліжаеш да прыяднання нацыянальнай тэрыторыі да Расіі. Рускаму ж чытачу дужа даспадобы твая руская любоў да Мінска, бо ён даўно ўжо лічыць тваю тэрыторыю сваёй крэўнай. Так што любі, Віктар, нашу сталіцу па-руску, у Маскве гэтага не забудуць, і, калі мы пяройдзем у статус Калінінградскай вобласці, цар Уладзімір падорыць табе бліскучы медаль.
А пераклады Марціновіча-расейскамоўнага на беларускую, на кепскай мове, цяп-ляп, – адно заігрыванне з тутэйшымі культурнымі элітамі, не болей. Бо недзе ж трэба тусавацца вольнай часінаю, кожныя выхадныя ў Маскву не наездзішся. Сутнасць жа яго – скіраваная на Расію любоў па-руску да Беларусі.
Зусім не лічу рускіх у нечым горшых за беларусаў, аднак ёсць дзяржаўныя межы і нацыянальныя інтарэсы, якія адстойваць без моўнай ідэнтычнасці некалі стане вельмі праблематычна. Якімі б ні былі ліберальнымі французы, а паспрабуй прымусь іх гаварыць па-англійску ці па-іспанску. Разам ашчэрацца. І знойдуць тысячу аргументаў, чаму іх мова лепшая за ўсе астатнія. Зляціць уся цывілізацыйная прыязнасць. І вытыркнецца наперад старадаўняе і спрадвечнае, тое, за што “пашчу парвуць” і “ў сарціры замочаць”. Здаўна было так: як хочаш знявольвай народы, адно мову і рэлігію іх не кранай, так будзе значна прасцей кіраваць. Беларусы ж лёгка здалі нацыянальную мову – не кажу нават Расіі, а – нябыту хутчэй. А паколькі прырода не церпіць пустаты, мы ўзялі найболей даступнае, крамлёўскае: рускую мову, а з ёй і культуру і нацыянальную адметнасць. Сцерліся з твару зямлі. Таму асабліва прастытуцкімі бачацца мне спробы пісьменнікаў і крытыкаў некаторых займацца тут, на нашай зямлі, беларускай літаратурай па-руску. Падкрэсліваю: бачацца мне. Маю на гэта асабістае права.


Міхась Южык

ЛіМаразм-457

Вытрымаць справядлівасць

Працягваем выцягваць з доннага нябыту паэзію №10 “Верасня”.

Валянціна Восіпава: паэтка. Скончыла Магілёўскі тэхналагічны інстытут. Аўтар кніг паэзіі: «Насустрач расстанням», «Разнагалосіца душы», «Блікі» і «Папяровы змей». Нарадзілася ў 1959 годзе на Гомельшчыне. Жыве ў горадзе Бярозе.

Бачна, што аўтарка выпадае з асяроддзя маладых паэтаў, дзеля творчасці якіх і ствараўся часопіс. Мала таго, перакінуўшы сабе адзін доўгі верш Восіпавай, я не стаў апрацоўваць яго ўвесь – пры капіраванні праз буфер з “Верасня” ў мяне чамусьці прабелы паміж складамі. Абарваў я верш гэты таму, што бачу нястрымную мнагаслоўную графаманію. І яшчэ акіяны душнага негатыву, якія паэтка напладзіла ў хворай душы і падскочыла, каб выплюхнуць на галовы рэдкіх чытачоў альманаха.

НУДА

На планеце нуда правіць балем.
Трыумфатар.
Дыктатар.
Штодзённа
Чалавецтва пад гнётам кабальным
Мітусіцца, як тыгр у палоне.

Хто збягае з яе загонаў
У камфорта ўтульнае ўлонне
І насуперак Божым законам
Адбівае паклоны Мамоне.

Нехта грэбуе ёю, нос верне
Ад яе пірагоў румяных
І з бяссоннніцы творчае зерне
Па начах здабывае старанна.

Хтось ці (не без нудоты прымусу!)
У каварныя гульні гуляе:
На іголку падсядзе па глупству
Дзеля зыбкай ілюзіі раю.
……………………………………….

Бяздарнасць і чарната аўтаркі спарадзіла і граматычныя памылкі:

1) “правіць балем” – руская калька, у нас не правяць, а кіруюць балем. Правяць жа кепскія вершы спадары рэдактары.
2) “камфорта” – таксама тухлы русізм, у нас будзе “камфорту”.
3) “бяссоннніцы” – тут ужо да карэктара пытанне і галоўрэда, апіска даволі непрыгожая – аж тры “н” запар замест дзвюх.
4) “па глупству” – правільна “па глупстве”.
5) “гульні гуляе” – непрыгожа, як для лірыкі.

Відаць, што аматарства не дало Восіпавай элегантна напісаць хоць бы пра такі застаялы душэўны змрок, пра які піша даволі паэтычна, прызнаем, празаік Бахарэвіч. Такі апакаліптычны настрой, думаю, у аўтаркі праз тэлевізар, карцінка ў якім моцна адрозная ад жыцця, бо ў нас рэдка ўбачыш людзей з аўтаматамі кожную хвіліну. Паэтка, уражлівая душа, захварэла, і ўсё ёй падаецца цяпер жудасным, усе нудзяцца, у “кабале”, пад “гнётам”. Насамрэч вяселяцца нармальныя людзі Іспаніі, Італіі дый Нямеччыны. Радуюцца сонцу і сытасці, і віну з півам. Не забываючы працаваць. Таму “гнёт” гэты ёсць татальна прыгнечаны настрой Восіпавай. І вершы яе шкодныя як для яе самой, гэтак і для беларускай літаратурнай прасторы.
Яшчэ з паганага: твор павучальны, настаўленчы, накшталт застрашлівай царкоўнай пропаведзі, дзе палохаюць безвыходным, калі не будзеш рабіць строга па іх канфесійных правілах.
Каторы раз пасля падобнай паэзіі хочацца вымыцца.

Асаблівасць нашай рубрыкі ў тым, што яна – горкая для большасці аўтараў – ёсць ачышчальнай для беларускай літаратуры ўвогуле, а таксама і цяжкім, але дзейсным сродкам для саміх графаманаў. Многія з іх, ведаю, перасталі траціць жыццёвы час на пустое, спускаць энергію туды, дзе няма ніякага таленту. У той жа час рэдкія адораныя аўтары, перажыўшы балючае, воляй-няволяй пачынаюць сачыць за сабой, не робячы больш элементарных памылак і ляпсусаў. Бо сорамна быць асмяяным перад бамондам чарговы раз. Мне ў свой час дапамагла менавіта жорсткая крытыка тэкстаў, чужы старонні, нават занадта прыдзірлівы позірк. Толькі так можна расці. А потым ужо сам выпрацоўваеш унутранага рэдактара і карэктара.

Такую паэзію, як у Восіпавай, у нас часам проста абмінаюць, не заўважаючы. Але не заўважаюць – з адсутнасці папяровай крытыкі – ўсіх, і таленавітых, і графаманаў. Таму атрымліваецца, што сам факт допуску аўтарытэтным рэдактарам, гуру (якім ёсць і Эдуард Акулін), надае злаякаснаму пустаслову энергію, у тым ліку і прабіўную (як у выпадку са, скажам, Гапеевым з Івацэвічаў). І тады ўжо няма паратунку ад гэтай акрыялай і асмялелай пошасці. Пустазеллем душыць яна парасткі таленавітай творчасці ў часопісах.
Я і надалей збіраюся ісці па “Верасні”, дый іншых выданнях, не прапускаючы ніводнай публікацыі. Толькі так можна вытрымаць пэўную справядлівасць і займець карцінку сучаснай літаратуры.



Міхась Южык

ЛіМаразм-458

Цывілізацыйнае права

Украіна з Расіяй пасварыліся канчаткова. Распляваліся, разасраліся, сыплюць праклёнамі. Гэта нагадвае аповесць малароса Гогаля “Як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам”. І тут і там развод канчатковы. І тут і там людзі перманентна жывуць нянавісцю. І тут і там суседскае сяброўства было надуманым, бо агульных інтарэсаў ніхто не меў.
Гісторыя мяняецца падобна руху планет, старэнню, загасанню ці выбухам зорак. Нічога вечнага не бывае, усё зыначваецца. Проста хуткасці там на парадкі меншыя. Пераходзіць зорка крытычны парог пэўных параметраў – і мяняе якасць: ці то чорнай дзіркаю робіцца, ці то выбухае звышновай, ад той нараджаюцца новыя зорныя сістэмы.
Гэтак і Масква з Кіевам (з “маці гарадоў рускіх”) назапашвалі непрыязнасць дзесяцігоддзямі – і нарэшце рынуліся адно на аднаго з кулакамі. Вяртання назад не будзе. Бо сама лучнасць у рамках Расійскай Імперыі была штучная, угрунтаваная на гвалце, прымусе. Тое самае і пры СССР: нешта не назіраў я ў Войску Савецкім любові заходніх украінцаў да рускіх і беларусаў. Да чачэнцаў яны больш хіліліся, да паўночных каўказцаў, бо адчувалі роднасныя прыгнечаныя душы. І хітрасць у іх была падобная, прыдатная для выжывання малых народаў. Працаваць не любілі. Сілу паважалі. Слабага прыніжалі. Як збяруцца два заходнія ўкраінцы – то па-свойму гамоняць. А за тое, што беларусы па-руску – не любілі, мінімум глядзелі з пагардаю.
Так што душы ва Ўкраіне далёка не ўсе маскоўскія. З другога боку, бачыў я салдат з рускамоўных тэрыторый усходніх – тыя, наадварот, больш хіліліся да беларусаў і рускіх, асабліва нічым не адрозніваліся. Такі ж няхітры, бесталковы, просталінейны характар.
Хоць і кляўся Пуцін на апошняй “прамой лініі”, што стараецца ніяк не ўмешвацца ва ўнутраныя справы “суседа” – не будзем даслоўна яго разумець. Палітык заўсёды гаворыць тое, што ў дадзеную хвіліну лічыць патрэбным і аптымальным. Мы ж бачым тое, што на двух асноўных тэлеканалах Расіі Ўкраіна не спускаецца з языка. Ужо тры гады не было хоць аднаго палітычнага шоу, каб не пакусалі Кіеў і Парашэнку. Калі ўключыць па Інтэрнэце які ўкраінскі канал з падобнымі шоу – будзе тое ж: лютая нянавісць Івана Іванавіча да суседа Івана Нікіфаравіча: “Я вам Іван Іваныч усю морду паб’ю!”
А не змаўкае гамонка, гатовая перайсці на кулакі, менавіта праз рускі свет на Ўкраіне, які выкараніць немагчыма. Надта вялікія тэрыторыі пакланяюцца рускай культуры. Гэты свет пастаянна яўна ці ўскосна апелюе да Пуціна. “Чаму вы нас кінулі?!” – роспачна запытаўся па тэлефоне адзін кіяўлянін на “прамой лініі”. Мы ж, маўляў, шануем памяць продкаў, воінаў Вялікай Айчыннай і ходзім на мітынгі, на “бессмяротны полк”. Пуцін пачаў апраўдвацца, што баіцца ўмяшаннем зрабіць яшчэ горш адэптам рускага свету…
Такім чынам, калі ідзе кусанне і высмейванне Ўкраіны на першых тэлеканалах – ведаем, высмейваецца ўкраінамоўная Ўкраіна, а не рускамоўны свет, які пастаянна просіць сабе ад Крамля падтрымкі. Псіхалагічнай і матэрыяльнай, і вайсковай. Так што палявыя камандзіры Данбаса наўрад ці не «творят, что хотят», а строга кіруюцца з Крамля. Дый самі яны, думаецца, баявыя афіцэры Крамля.
Угрузшы па вушы ў вайне, два бакі не ведаюць толкам, як быць, што рабіць. Парашэнка мітусіцца ад заяў нарэшце перайсці УСУ (Узброеным Сілам Украіны) у рашучы наступ па вызваленні крэўнай тэрыторыі – да планаў поўнага спынення баявых дзеянняў. Насамрэч так ён правакуе рэакцыю Пентагона, які перастаў ім ушчыльную займацца з прыходам Трампа. Вашынгтон сам не ведае, як быць з Парашэнкам. Там ідзе свая вайна, сваё процістаянне Трампа і былых абамаўцаў. Трампу выгадней замірыцца з Пуціным і заняцца ўнутранымі бізнес-праблемамі. Другая ж сіла бачыць у Расіі рэальнага ворага, моцнага эканамічнага і вайсковага канкурэнта, якому ні ў якім разе нельга даць падужэць да такой ступені, каб ператварыць свет у двухпалярны. Страта аднапалярнасці ўдарыць па дабрабыце амерыканцаў, спачатку па ненасытным бізнесе энерганосьбітаў, а потым і па звычайным абывацелю, па аматары гамбургераў.
Так што на ўкраінскую бучу ўжо цяпер трэба глядзець не столькі ідэалагічна (дэмакратычныя каштоўнасці), як матэрыяльна. Стратэгія Белага Дома ўражвае: яны, так выходзіць, прадбачылі, што пасля зладжанага Вашынгтонам майдана Пуцін пяройдзе мяжу “прыстойнасці” і парушыць цывілізацыйнае “права”. А тады – прычапіцца да гэтага і аб’явіць санкцыі, мэтай якіх насамрэч не ёсць дамаганне праўды, ідэйнасці, а чыстая эканоміка. Праз санкцыі не даць Расіі гандляваць унутраным багаццем на сусветным рынку, прыцягваць унутр капітал.
Рукі ЗША настолькі доўгія, што яны нежартоўна плануюць, напрыклад, прыкрыць газаправод “Расія—Нямеччына” па дне балтыйскага мора, які будуецца. Санкцыі, што дапамогуць гэта ажыццявіць, разглядаюцца цяпер у Кангрэсе. І пляваць, што Берліну гэта не вельмі спадабаецца, скажам мякка. Еўропа даўно ў рабстве ў Амерыкі. Загадаюць, і не будуць купляць расійскія газ і нафту. І нават калі не паступіць прамога загаду, то бізнесмены самі забаяцца мець справу з ворагам ЗША.
Таму свет, як заўсёды, знаходзіцца ў сітуацыі хісткай. І даўно б пагрызлі адно аднаго, як прывыклі спрадвеку, ды замінае ядзерная і вадародная бомбы. Толькі яны, і толькі дзякуючы ім мы жывём ужо восьмы дзясятак без глабальнай апусташальнай вайны.


Міхась Южык

ЛіМаразм-459

Рэдактары-слесары

Светлы пафас Алеся Каранеўскага, прызнанне ў любові Мінску, сапсуты аматарствам, пра якое чарговы раз даводзіцца гаварыць.

Верш з “ЛіМа” №21, 2017:

Мой горад

Прыкмета мясцовых прастораў —
Туману цудоўны эфект:
Світаннем ахоплены горад,
Раптоўнай маркоты аб’ект.

Ён мой… і з народных традыцый
Ні ганьбы, ні зычнай хвалы:
Ён вабіць спакоем сталіцы —
Выразныя явы зямлі.

Дзесь пальмы Таіці ды спёка,
Маямі іскрыцца прэстыж.
Мой горад, не бачны здалёку,
Ты разам са светам ляціш.

Ты блізкі, як нашы трывогі
Сучаснаму рытму ўздагон,
І гэтаю дымкай разлогі
Радзімы прыгожай, як сон.

На пачатку аўтар характарызуе карцінку як “цудоўны эфект” і рэзка, праз радок: “маркоты аб’ект” – пра тое ж самае. Маркота і цудоўнае дужа розняцца насамрэч. Акрамя таго, тут і далей па вершы перабор са словамі замежнага паходжання: “аб’ект”, “эфект”, “традыцый”, “прэстыж”. Што для паэзіі заўсёды нядобра.
Злучэнне “Выразныя явы зямлі” – асабіста мне не зразумелы, для чаго ён, што перадаць хацеў аўтар гэтак коснаязыка?
А гэты цуд: “Маямі іскрыцца прэстыж” хто здольны расшыфраваць? Тут ужо прамое парушэнне логікі. Дзе рэдактары “ЛіМа”, пытаюся чарговы раз. Мікалай Чаргінец на сайце СПБ дамагаецца, каб адзін малазначны блогер, яго ідэйны вораг, паказаў афіцыйны дыплом па псіхалогіі. Маўляў, не псіхолаг ты, а самазванец. А я б папрасіў кіраўніка літаратарскай суполкі, каб праверыў ён дыпломы ў супрацоўнікаў рэдакцый холдынгу. Занадта яны партачаць. Нібы слесараў якіх выклікалі на пасаду рэдактараў.
Зычу Алесю Каранеўскаму ўсяго найлепшага, бо сапраўды ўстаў я сёння з добрым настроем і хацелася хваліць і хваліць, а не пляжыць і пляжыць. Але ж хоць бы якую зачэпку для пахвалы даў мне аўтар. Таму зазначу толькі добрую, светлую энергію душы, шчыры пасыл прызнацца ў любові да беларускай сталіцы.



Міхась Южык

ЛіМаразм-460

10 хвілін кінастужкі

Шакаладны магнат Парашэнка быў прыняты ў Белым Доме. Трамп выдзеліў яму роўна 10 хвілін. У Расіі, дзе пільна віжуюць усё звязанае з Кіевам, не прамінулі з гэтага пасцябацца. «Разговор короткий» – пад такім назовам выйшаў рэпартаж пра тую сустрэчу на НТВ. Там жа адзін выступоўца, на перадачы “Месца сустрэчы”, сказаў, што ён памятае, як здымаўся з малпай на фота ў студыі, дык тое заняло болей часу, бо малпачка аказалася няўрымслівая. І сапраўды, магнат побач з Трампам выглядаў пацешна, як васал; незважаючы на высокі рост, прыгнуўся і пазіраў знізу ўверх на свайго дабрадзея. Трампу, як заўсёды, было весела і на Парашэку ён асабліва не глядзеў, ухмыляўся на камеру.
Паводле сустрэчы нічога Ўкраіне не паабяцалі, нічога не вырашылі.
І варта было ляцець праз акіян на 10 хвілін кінастужкі?
Увогуле прайграе шакаладны ў параўнанні з ворагам сваім дзюдаістам. Пуціна маю на ўвазе. Той выйшаў з народа, народу служыць, а хлусіць калі, то «во благо», палітычная хлусня не хлусня. А вось шакаладны ёсць бізнесменам такога ўзроўню, дзе ўжо хлусяць, так бы мовіць, злаякасна і толькі дзеля бабла. Душаць канкурэнтаў бязлітасна. Адну сваю выгаду ведаюць. Таму яго прэзідэнцкаму пінжаку і клятвам неяк не верыцца.



Міхась Южык

ЛіМаразм-461

Краты дзеля пасіянарыяў

Калі апазіцыянера Навальнага чарговы раз валаклі і пхалі ў паліцэйскі аўтобус, падумалася: няўжо нехта сапраўды верыць, што памяняе ўладу ў Расіі з манархіі на заходні манер? Адэкватны чалавек не паверыць.
Мала таго, няўжо нехта спадзяецца, што новы прэзідэнт Навальны закідае народ хлебам і каўбасою, і кватэрамі трохпакаёвымі ў цэнтры расійскіх гарадоў і мястэчак? Таксама нармальны чалавек не паверыць у гэтакі цуд. Заўсёды будуць незадаволеныя, абдзеленыя, пакрыўджаныя, якія зноў рынуцца на мітынгі. А новы прэзідэнт Навальны будзе ўсяляк, як і Пуцін, адносіць гэтыя пратэсты ад вачэй лагоднага люду, рэгуляваць, сцішваць і ўтаймоўваць.
Бо мітынгі патрэбныя Навальнаму толькі як сродак прарыву да ўлады. Ва ўладзе яны пачнуць яго раздражняць.
Такім чынам, мяркую, што Новальны не верыць ні ў поспех на выбарах, ні ў тое, што сам ашчаслівіць у пінжаку прэзідэнта Расію. Дык для чаго ён шавеліцца і брыкаецца?
Адказ спрадвечны, глыбінны: паразітуе на непазбежным настроі і парыванні пэўнай катэгорыі людзей, на адсотку вечна незадаволеных. Мала таго, на адсотку людзей, які ўвогуле не разумеюць, што твораць, дзеля чаго жывуць. Бо яшчэ не выйшлі, а магчыма ніколі не выйдуць, з паўжывёльнага стану. Маю на ўвазе падлеткаў, якіх у “брыгадах” Навальнага большасць. Бо памятаю сябе, якім быў пустым і нікчэмным. Хоць тады думаў пра сябе многа, высока, задзірыста. Яшчэ не чалавек. Але ўжо не зусім жывёла. Здароўе хоча руху і яскравых эмоцый. За кампанію чаму не схадзіць пашумець? Была б секцыя спорту, хадзіў бы туды траціцца ў калорыях і набірацца адрэналіну.
І вось гэтую шкалату Навальны ганяе на мітынгі, дурыць і ачмурае. Ды яшчэ падстаўляе сядзець разам з ім у турме. Аднак яго сядзенне, так бы мовіць, праплачана Захадам. Гэта яго работа. Па выхадзе паедзе на Міжземнае мора адпачываць, адкуль, дарэчы, ён і прыехаў незадоўга да мітынгу: святкаваў дзень народзінаў у Гішпаніі. Пытанне, прабачце, вярэдлівае: ды на якія шышы? Вяртаемся на тры сказы назад: на заходнія грошы, адмыслова выдзеленыя ЦРУ (ці падобнымі структурамі) на развал сітуацыі ў Расіі. А ўжо атрымаецца разваліць ці не – не Навальнага клопат. Гэта, паўтаруся, яго работа і яго даход. Стыль жыцця. Сядзенне ж у турмах падлеткаў калечыць іх жыцці ў будучым: з гэтымі меткамі яны пойдуць прабівацца ў соцыум.
Гэтакія пасіянарыі неўтаймоўныя ёсць у зачатку ў кожным класе любой школы. Зараджаюцца эмоцыямі яны не ад паэзіі, не ад прыроды ці службаў царкоўных. І нават не ад спорту. А – ад тыраніі слабейшых за іх, хваравітых і кволых аднакласнікаў. Потым, у так званым вялікім жыцці, большасць з іх атабарваецца на зонах, у калоніях. Меншасць займае месца ў бізнесе і палітыцы. Аднак сутнасць застаецца тая самая – падманам і тыраніяй чэрпаць сабе даброты жыцця.


Міхась Южык

ЛіМаразм-462

Розныя тыпы свядомасці

Пераглядаў нядаўна дакументальны фільм Сакурава на чатыры серыі “Гутаркі з Салжаніцыным” (1998). Спадабалася, што ў поглядах на літаратуру мы супадаем. Мадэрнізму ён адвёў 10 гадоў на ўсё пра ўсё, потым заняпад. А тады якраз расіянін Пялевін быў у фаворы. Чым закончыў Пялевін – яго прыхільнікі ведаюць: з сярэдзіны 2000-х стаў пісаць пошлыя фэнтэзі. Гэтак жа (ужо тычыцца нас, беларусаў) заблыталіся і Алесь Разанаў, і Хадановіч, хітрыя пабудовы якіх у пачатку тысячагоддзя ўражвалі многіх. Хахміць і гуляцца той метафізікай, якая ёсць пустата, можна адно да пэўнага моманту. Бо метафізіка, якая сягае ў бясконцасць, ёсць толькі адзіная, самім Богам дадзеная праз Евангелле.
Важнае з гэтай нагоды сказаў Салжаніцын: абавязак мастака перад Тварцом і людзьмі – прывесці хаатычныя сігналы сусвету ў гармонію. Ці хаця б мець такі шчыры намер. Без гэтага твор не твор. Наш мозг і без таго з цяжкасцю разбіраецца з інфармацыяй, і чалавек, асабліва малады, прагне атрымаць у карцінцы сусвету сэнс. Мадэрністы ж, наадварот, дэзарганізуюць гэтую карцінку, нахабна паказваючы, што сэнсу ні ў чым няма. Мала таго, яны адыходзяцца як бы ад праблемы і пазіраюць на яе холадна. То бок яшчэ ўзмацняюць уражанне адсутнасці сэнсу.
У гармонію ж рэчаіснасць можа прывесці толькі класічнае мастацтва: літаратура, музыка, маляванне, плюс жыццё на прыродзе. Для чаго ж патрэбная чалавеку гармонія?
Справа ў тым, што працэсы ў нашым арганізме, і найперш у мозгу, ідуць таксама па законах гармоніі. З прыродай і чалавецтвам. Як толькі гэтая гармонія парушаецца, нам робіцца блага: рэзкія гукі, какафонія; бессэнсоўныя ці страшныя малюнкі; змрочныя безвыходныя творы тыпу Сартра і яго паслядоўніка Васіля Быкава. Душа пачынае пакутаваць, ёй хочацца збегчы да гармоніі ці святла. Не забуду, як, у трэці раз пераглядаючы серыял “Сямнаццаць імгненняў вясны”, мая бабуля Надзя з яе роднай сястрою Любай выбягалі з пакоя, калі пачыналася сцэна катавання фашыстам немаўляці (клаў на падаконнік, адчыняў акно, каб паступала халоднае паветра). Здавалася б, вы ўжо ведаеце, дарослыя людзі, што гэта 1) толькі кіно і 2) што ўсё скончыцца добра. І ўсё роўна нават глядзець на такое добраахвотна нармальны, традыцыйны, выхаваны ў праваслаўнай сям’і чалавек не здатны.
А што такое цяперашні тэлевізар? Людзей рэжуць і сякуць на кавалкі, а падлеткі п’юць перад экранам колу, піва, рагочуць. А ўсё гэта занатоўваецца ў мозгу, і ўрэшце чалавек ператвараецца ў нелюдня. І даволі хутка, дарэчы.
Што такое цяжкі рок? Прыкладна тое самае – энергія разбурэння, знішчэння. Нездарма ж амаль усе культавыя рокеры былі наркаманамі, скон іх трагічны.
Што такое мадэрнісцкія малюнкі: адмаўленне гармоніі жыцця. Вядомы мастак рускі, імя якога спецыяльна не называю, любіў маляваць дэмана. У выніку –  цяжкая псіхічная хвароба да скону.
Вось што такое адмаўленне і асабліва наўмысная пагарда Боскімі законамі гармоніі. І нармальны чалавек заўсёды хіліцца да вясёлай, сонечнай музыкі, або да музыкі, што нясе светлы сум, але ніяк не тугу. Светлы сум ачышчае, туга – знішчае душу.
Цяперашні так званы цывілізаваны свет, у пагоні за матэрыяльнымі дабротамі, не заўважыў, як здаў мастацтва ворагу роду чалавечага. Пра тое я прама ці ўскосна пісаў, паўтарацца не стану.
Дык вось, паэтычнае ўспрыманне свету чалавекам – гэта адзіна магчымы сродак быць перманентна шчаслівым. У насычаных гарманічнай паэзіяй (кшталту паэзіі Пушкіна, Цютчава, але ніяк не Блока) людзей працэсы ў арганізме цякуць спакойна, ён прыемна і дабрадушна расслаблены. Ён як бы не заўважае малой дысгармоніі наўкол, якая несумненна прысутнічае. Амаль на ўсё глядзіць пазітыўна, а чорных бакоў жыцця ўнікае – інтуітыўна. То бок не спыніцца на тэлеканале, дзе адны фільмы жахаў. Прыгожае ўнутры чалавека будзе вабіць да сябе прыгожае. І нават пры цяжкіх сітуацыях паэтычна насычаны чалавек, як правіла, не ўпадзе ў даўкі адчай. Сышоўшы ад сітуацыі, ён хутка пра яе забываецца. Непапраўных траўмаў душы яна не наносіць.
У той жа час чалавек, паражоны дысгармоніяй, ужо не ў стане ўспрымаць і радавацца прыгажосці, калі яна не прыносіць яму яўнай матэрыяльнай выгады. Яго будуць прыцягваць жахлівыя фільмы, разбуральны рок, сальны гумар, порна, малюнкі “чорных квадратаў”.
А што такое, напрыклад, навуковая свядомасць, навуковае ўспрыманне свету? Ну нейкія сігналы, энергіі, бег часцінак, паказанні манітора, што ніяк не ўлагоджваюць душу. У такім свеце не хочацца жыць. Аднак ёсць два моманты: 1) многія навукоўцы захапляюцца высокім мастацтвам, якое іх жывіць, 2) працуюць яны ў рэшце рэшт на гармонію, бо любая стваральная праца мае такую мэту.
Свядомасць эканамічная: прыкладна тое самае.
Палітычная: тое самае – без змазкі паэзіі палітык звярэе.
Рэлігійная свядомасць: зазвычай гэта трывожнасць, вечны страх зрабіць няправільны крок і быць за гэты пакараным цяпер, або ў будучым, або ў замагільным жыцці; гэта татальнае пачуццё віны немаведама за што; то бок баязлівасць, якая непазбежна ў звязку з агрэсіяй; гэта нецярпімасць да іншаверцаў, унутраныя пакуты ад таго, што “свет патанае ў граху”, зноў жа неспатоленая агрэсія.
Эзатэрычная, магічная свядомасць – блізка да рэлігійнай, толькі з куды больш згубнымі наступствамі.
Спартыўная: жаданне перамагаць, боль ад перамогі сапернікаў, турботы як адыграцца; адрэналінавая наркаманія (сюды дададзім і заўзятараў); гэта цярпіма ў маладосці пры магутным здароўі, аднак жа рэдка з вялікага спорту выходзяць не пашкоджанымі фізічна, душэўна. (Тое самае – бессэнсоўны экстрэмальны спорт, наркаманія скачкоў з парашута ці лазання па скалах.)
Любоўная. Само каханне – паэзія, у кроў паступаюць ферамоны, што даюць чалавеку ўспрымаць усё ўзнёсла, быць добразычлівым і чулым, а фальш і боль як бы не заўважаць. Аднак ёсць нюанс: каханне не заўсёды бывае аднолькава двухбаковым, таму адзін партнёр звычайна пачынае пакутаваць. І яшчэ не забудзем пра рэўнасць, пра часта беспадстаўны страх згубіць партнёра, гэтую крыніцу ферамонаў. Пакуты рэўнасці невыносныя. А само каханне «до гроба» ў большасці выпадкаў заканчваецца праз 3—5 гадоў, часта раней. Далей трэба або звыкаць жыць на эмоцыях меншай вастрыні ды станоўчасці, або знаходзіць новага палавога партнёра.
Паэтычнае ж успрыманне свету не ведае моцных пакутаў, але мае шчасце любіць некага і захапляцца некім бескарысліва, не чакаючы рэакцыі, адказу. Бо часцяком, у большасці выпадкаў, рэакцыя людзей нас расчаруе і выб’е з гармоніі арганізм.

Цяпер проста абавязаны не пакідаць цяперашняга і будучага (бо мы вісім у Сеціве) чытача без градацыі класічных паэтаў. Інакш многія кінуцца паглынаць усю паэзію запар і трапяць у пастку: жыццё іх не толькі не палепшыцца, а значна пагоршыцца.

Таму вось нямногія з рускіх класікаў, каго магу смела рэкамендаваць дзеля дасягнення здароўя душэўнага:

1) Дзяржавін
2) Пушкін
3) Якаў Палонскі
4) ранні Бунін
5) Цютчаў

 (ці не праўда, замала?)

З савецкіх:

1) лірыка Еўтушэнкі
2) лірыка Роберта Раждзественскага
3) Давід Самойлаў
4) Міхаіл Святлоў
5) Дзмітрый Сухараў
6) позні Пастарнак
7) ранні, да эміграцыі, Бродскі
8) Булат Акуджава
9) Юрый Візбар


Цяпер тыя з праслаўленых рускіх, каго чытаць шкодна для душэўнага здароўя:

1) Ясенін, асабліва позні
2) Багрыцкі
3) Брусаў
4) Бальмант
5) Уладзімір Салаўёў
6) Данііл Андрэеў
7) Максім Горкі (яго “Песню пра буравесніка” і г.д.)
8) Мандэльштам
9) Цвятаева
10) Ахмадуліна
11) Маякоўскі
12) Меражкоўскі
13) Зінаіда Гіпіус
14) Блок

Ёсць шэраг паэтаў, у каго з’яўляліся светлыя гарманічныя вершы, але з прычыны засілля ў іх творчасці цемры (Ахматава, Гумілёў, Лермантаў), якая, бывала, сілкавалася яшчэ і наркотыкамі (Высоцкі), іх не адношу і туды, ні сюды.

З беларускіх паэтаў-класікаў не пашкодзіцца можна толькі на “Новай зямлі” Коласа і асобных яго лірычных вершах, а таксама на лірыцы Бураўкіна.
 


Міхась Южык

ЛіМаразм-463

Анекдот, або Пойдзем памыемся

Святлана Алексіевіч у эфіры расійскага тэлеканала:

– Трэба забараніць рускую мову ва Ўкраіне на пэўны час, каб сцэментаваць нацыю.

Нераўнадушны глядач:

(А ці не забараніць пісаць самой Алексіевіч на рускай мове ў Беларусі, каб нам сцэментаваць Беларусь? Паставіць над ёй чалавека з доўбняй і кожнага разу малаціць у патыліцу, як толькі вылеціць прывычнае рускае слова. А, яшчэ: можа, дзеля цэментавання нацыі забараніць гаварыць па-руску і Прэзідэнту Беларусі і яшчэ дзевяці мільёнам грамадзян? Па аналогіі з Украінай. Мы ж таксама хочам жыць па-еўрапейскіх каштоўнасцях.)

Алексіевіч – журналісту:

– Тое, што адбылося ў Кіеве ў 14-м годзе, ніякі не дзяржаўны пераварот.

Журналіст:

– А што гэта было?

Алексіевіч (упэўнена):

– Ніякі не дзяржаўны пераварот, проста расійскае тэлебачанне добра працуе.

Нераўнадушны глядач:

(А што, сапраўды, там адбылося, як не дзяржаўны пераварот? Ладна, зойдзем з іншага боку. Падзеі тычыліся дзяржавы Ўкраіна, а не асобнай сям’і? Так. Значыць, падзеі дзяржаўныя. Да ўлады прыйшлі праз майдан, гвалт і бучу, без выбараў, такія сілы, якія карэнным чынам праціўныя Януковічу? Так. Значыць, усё перавярнулася з ног на галаву? Так. Ну дык, выходзіць, быў-такі дзяржаўны пераварот?)

Алексіевіч:

– Не, не дзяржаўны пераварот. Менш глядзіце расійскае тэлебачанне (“расійская прапаганда” – М.Ю.)

Алексіевіч (з жалем):

– Гэта ж ніколі не магла падумаць, што рускія будуць страляць ва ўкраінцаў!

Нераўнадушны глядач:

(Чакайце, дык чаму вы не гаворыце наадварот – “украінцы будуць страляць у рускіх”?! Ну не так жа было, ну не рынуліся сепаратысты з паходам на Кіеў, а, наадварот, Кіеў прыйшоў да іх і страляў, а потым яму ўжо навешалі ў Дэбальцава і паўсюль…)

Алескісевіч (не зважаючы):

– Ніколі не думала, што рускія будуць страляць ва ўкраінцаў…

Алексіевіч:

– Цяпер у Расіі вырасла сервільнае пакаленне, якое захапляецца Пуціным, як гэта страшна!

Нераўнадушны глядач:

(А вы хацелі, каб вырасла пакаленне, якое ненавідзіць свайго прэзідэнта, як на Ўкраіне? Або любіла б не свайго цара, а Меркель? Дзіўнае было б рускае пакаленне…)

Алексіевіч (заводзячы вочы ў неба):

– Як гэта страшна!..


Прыведзены дыялог амаль спісаны з тэлевізара, дзе непасрэдным голасам Алексіевіч прамаўляліся марыянетачныя банальнасці, глупствы. Пяць хвілін дзікага «позорища» Беларусі.
Я нічога не сказіў, гэты фарс можна знайсці ў Сеціве. Адно стала ясна: чалавек, які гэтак спакойна некалі здрадзіў роднай мове дзеля поспеху ў Маскве, не маргнуўшы здрадзіць і рускай мове, сваёй рабочай (“Забараніць на Ўкраіне рускую мову!”). Гэта людзі новай фармацыі, яны не там, дзе радзіма, мова, культура, а там, дзе ў дадзены момант ёсць асабістая выгада. Робячы кар’еру на апісаннях пакутаў вайны па-руску, заўважым, хто Алексіевіч сама не ваявала. Па аналогіі: Салжаніцын сам ваяваў і сядзеў у ГУЛагу, таму кожнаму яго слову верыш. І пагадзіцеся на секундачку, што гэта кардынальна розныя рэчы – ваяваць і пісаць пра вайну, ладкуючы гэтым пісаннем свой дабрабыт.
Учора даведаўся ад рускіх, што Алексіевіч пражывае ўжо ў Беларусі. А да каго ёй было тут прыляпіцца, як не да нацыянал-патрыятычнага СБП? Тамашнія экстрэмалы і давялі ёй, што пра Расію можна гаманіць цяпер толькі ў чорна-барвовых фарбах. Атрымалася дужа камічная сітуацыя: Расію і яе мову цяпер бэсціць і ганьбіць літаратар, які сам рускамоўны і рабіў кар’еру ў Маскве.
Зноў хочацца прыняць душ.


Міхась Южык

ЛіМаразм-464

Сродак ад дэградацыі

Пранкеры Владимир Кузнецов (Вован) и Алексей Столяров (Лексус), представившись министрами, дважды разыграли писательницу Светлану Алексиевич — нобелевского лауреата по литературе. Таким образом они изобличили автора многочисленных романов в лицемерии, пишет портал Life.ru.
Сначала Вован и Лексус представились писательнице министром культуры Украины Евгением Нищуком. В разговоре с «министром» нобелевский лауреат заявила, что Украине нужно побыстрее избавиться от «засилья русского мира». Россиян она назвала голодной озлобленной массой, ослепленной пропагандой.
Второй звонок пранкеры сделали Алексиевич, представившись представителями Минкультуры России. В разговоре с российскими чиновниками писательница заявила, что любит российскую культуру и народ, не прочь встретиться с президентом РФ и получить какую-нибудь награду в России.
«Для меня всегда русский народ — это как бы близкий мне народ, я абсолютно не против этого», — призналась она в телефонном разговоре.
Алексиевич заявила ранее в своем интервью, которое опубликовало агентство Regnum, что советская власть оккупировала и насильно русифицировала украинцев и белорусов, а также она понимает убийц журналиста Олеся Бузины, поскольку его слова вызывали ожесточение у оппонентов.

Пачаў я, спадарства, гэты выпуск з розыгрышу пранкераў над Алексіевіч, які, тым не менш, добра выявіў яе сутнасць. Не стану сцвярджаць, цэласная гэтая сутнасць або прадажная. Вырашаць вам.
Нагадаю толькі, што Алексіевіч сябар прагрэсіўнага СБП, як і дацэнт Анатоль Брусевіч, выхаванка якога Вікторыя Смолка фота і вершамі прадстаўленая ў “ЛіМ” №23 (2017).
У рэдакцыі дзівосная здольнасць вылучаць на конкурс “Першацвет” самыя гіблыя вершы. Гэтаксама мінулага года высоўвалася з прапашчай паэзіяй Юлія Алейчанка. Аднак нічога, конкурс яна выйграла! Такім чынам, робім выснову: паэзія для лаўрэацтва зусім не патрэбная. Галоўнае, што Алейчанка ёсць супрацоўніцай “Полымя”. Гэтым высокім званнем (пасадаю) усё сказана.
Не ведаю ў такім звязку, на што разлічвае Вікторыя Смолка, бо яна ўсяго толькі выхаванка дацэнта правінцыяльнага ВНУ. І Брусевіч, лаючыся на крытыку, як бы даў Смолка зялёнае святло – не слухай ідыётаў, рабі як хочаш.
А хоча Смолка пісаць вось гэтак:

***
Каб вочкам кветкі ўздоўж зямлі
Упасці мне на крок маленства:
Пабачыць светла, як ішлі
Дзяўчынка з Марай сцежкай сэрца.

Хачу ўсёчулай цішынёй
Запоўніць келіх дня гранёны,
Каб ліў свой спеў у сэрцазвон
Зноў голас, небам блаславёны.

Далоні Мары на плячы
Адчуць хачу і адчуваю,
Калі ў пялюшках аблачын
Бог вершанятка спавівае.

Разбяром па шчырасці:

1) “Каб вочкам кветкі ўздоўж зямлі” – задоўга, віхляста, мала зразумела
2) Заканчэнне гэтага сказа пра “крок маленства” не нашмат лепей будзе.
3) То бок пачала ўжо верш філфакаўка пройгрышна, а якраз дацэнт Брусевіч (які схаваўся ў зачынены рэжым Фэйсбука) павінен быў абучыць, што адмысловую ўвагу трэба надаваць пачатку верша.
4) “Пабачыць светла” – гэта як? Праз сонечныя акуляры? Ці асвятляючы пражэктарам?
5) “ўсёчулай” – страшнае, гарбатае слова. Прыдуманае Вікторыяй Смолка.
6) “келіх дня гранёны” – чаму менавіта “гранёны” келіх? Каб пад рыфму патрапіць? У вершы не павінна быць слоў без сэнсавай нагрузкі.
7) “Каб ліў свой спеў у сэрцазвон” – слова “свой” стаіць тут паразітам, нагрузкі не нясе. “Сэрцазвон” – пагана, не чуў, далібог, каб сэрца звінела. Слова зноў жа прыдуманае, не арганічнае беларускай мове.
8) “голас, небам блаславёны” – літаратурны штамп пра блаславенне небам.
9) На шчасце, завяршальная страфа выйшла больш удалай, без страшных ляпаў. Асабліва някепскімі атрымаліся два апошнія радкі. Аднак важна: з чаго Смолка саманадзейна думае, што менавіта Гасподзь Бог спавівае для яе вершы? Няўжо ж Ён пісаў бы гэтак коснаязыка? Задумаемся.

Увогуле, пафас, энергія – светлыя, добрыя, адпаведныя здымку паэткі. Веру, што ў яе здаровая душа. Але кепскія настаўнікі аказаліся. Не навучылі змагацца з уласнымі хібамі, якія ў пачаткоўцаў непазбежныя. Сам жа Брусевіч піша даволі ахайна і выверана. Аднак на вучаніцу яму, як выходзіць, пляваць. Ён, мала таго, заахвочвае яе і наогул не прыслухоўвацца да крытычных заўваг. Маўляў, гэта цябе спецыяльна чапляюць, каб насаліць.
Дарагі мой Брусевіч, хочацца заўважыць табе, што чаплянне і прыдзіркі не ёсць прынцыпам нашай рубрыкі. Калі ў цябе самога добрыя па форме вершы, я – нягледзячы на ўвесь твой панос на мяне, – гэта адзначыў. Проста паўтаруся ў дзясяты раз: планка, мерка, рахунак у нас высокі – пушкінскі. І зразумела, што па такім рахунку мы больш лаем, чым захапляемся. Аднак толькі з такім рахункам вырастае літаратурка ў літаратуру.

Закон літаратуры, які вынікае з агульных законаў творчасці, такі: калі няма паступальнага руху наперад, то непазбежна прыйдзе дэградацыя. І калі малады паэт своечасова не прыслухаецца да заўваг, ён ніколі не пяройдзе на іншы, вышэйшы ўзровень. І тое, чым замілоўваліся, зважаючы на яго маладосць і пачаткоўства, у сталасці ды старасці будзе ўжо раздражняць і нават смяшыць чытачоў і рэдактараў.
Пажадаю ж Вікторыі Смолка не завіснуць у дні сурка.

Яшчэ адзін яе твор з падборкі:

***
Шчыруеш пра маму па радыё.
Цягнiк паляцеў — не пайшоў.
А дыханне водарыць радасцю
Сустрэчы са светлай душой.

Ах, колькі асенняе велічы
Хаваюць чароўныя дні!
Дзіцячыя рукі ціхенечка
Да сэрца свайго прыгарнi.

І слёзы сальюцца яскравыя
Ў мядзяную клёна далонь...
I на знiчаняткавым тварыку
Ласкава запаліш святло...



Міхась Южык

ЛіМаразм-465

Дайце англійскага паліцэйскага

На “прамой лініі” Пуціна выявіліся асаблівасці працы ўладнай вертыкалі. Жанчына са Стаўраполля жаліцца, што ёй не робяць рамонт пасля паводкі, а нібыта было абвешчана: дзяржава рамонт аплачвае. У Пуціна ўздыбліваюцца валасы – як так, грошы ж на гэта вылучаны! Жанчына ў жывым эфіры: не, сказаў губернатар, што грошы не паступалі.
У гэтым кароткім эпізодзе ўся сутнасць чыноўнай улады: грошы з бюджэту ідуць, а расходаваць іх па прызначэнні не спяшаюцца чынадралы. Чаму? Магчыма, і грошай мала вылучылі і ўсе яны зрасходаваны, а патрэбы не пакрытыя. Не выключаем. Але, як выявіў дадзены выпадак: сродкі не выкарыстоўваюць па прызначэнні, а хітрымі спосабамі іх кладуць ва ўласную кішэнь, ці пускаюць на больш важныя для чыноўніка аб’екты.
Пуцін узяў губернатара за глотку: дзе грошы? Аказалася, што грошы “прыйшлі” гэтай жа ноччу і ўжо зранку яны былі на асабовым рахунку пацярпелай ад паводкі жанчыны. Нехта ў прамым эфіры пажартаваў: грошы адпраўлены, але за месяцы не дайшлі – нібы пасылаецца ганец з заплечнікам, пехатою па бездаражы за тысячу вёрст. Тут падманваць самога Прэзідэнта не грэбуюць з двух канцоў – нехта фальшыва адрапартаваў, што сродкі адпраўлены, а насамрэч іх толькі збіраюць. Або нехта іх атрымаў, але хлусіць пацярпелым ад паводкі, што грошай няма. І над кожным не паставіш англійскага паліцэйскага. Вось у чым штука.
Гэтая подлая звычка мучыць падначаленых і трапятаць перад рэдкімі наездамі начальства выдатна апісана яшчэ рускімі класікамі ў прозе. Прыедзе генерал: хто незадаволены з салдатаў? Я, у мяне адбіраюць грошы і б’юць пад дых! Добра, разабрацца! І ўвечары сам мучыцель і разбіраецца з салдатам па мордзе вялізнымі кулакамі. А генерал ужо болей і не завітае ў іх гіблую часць.
Паказальна, як Пуцін парушыў гэтую схему. На “прамой лініі” былі скаргі пра агідны сметнік у Балашысе, у 200 метрах ад жылых дамоў. Жыльцы нюхаюць гэтую брыдоту гадамі. На шчасце, выцягнулі латарэйны білет і дазваніліся на “прамую лінію”. Пуцін раз’ятрыўся – ёрш вашу медзь, што гэта за дэбілы там будавалі дамы, на смеццевым палігоне?! (А будаваў Лужкоў, які тварыў у Маскве ўсё, што хацеў, да 2010 года, пакуль Пуцін яго не зрынуў і не паставіў Сабяніна. Лужкоў з народнага героя і волата рэзка ператварыўся ў ізгоя.)
Дык вось, абураны Пуцін загадаў разабрацца начальнікам Балашыхі. Але яны зразумелі гэта як паказуху на тэлевізар і, для понту, паабяцалі зачыніць гэты смурод не ў запланаваным 2021 годзе, а ў 2019. Маўляў, раней ніяк немагчыма, не падрыхтуем паперы.
І так бы смярдзела Балашыха яшчэ 2 гады, а Прэзідэнт нічога б пра гэта не ведаў, бо спраў па горла, а жыве ён у месцах, куды чысцейшых. Аднак літаральна праз тыдзень ён сабраў урад, начальнікаў Масквы і пытаецца на камеру: дык што там са сметнікам, калі зачыняць? І адказны чыноўнік пачынае лепятаць нешта пра дакументы, пра ўзгадненне з губернатарам, пра 2019 год… Пуцін, не доўга думаючы, абрывае яго гаварыльню і кажа: цяпер слухай сюды – сметнік зачыніць у месячны тэрмін, і Вараб’ёву, губернатару Масквы, перадайце.
Уяўляю, як перадавалі гэта спадару Вараб’ёву яго шасцёркі імгненна, як ён спалатнеў, паражоны токам знішчальнага страху. І ўжо ўвечары па ўсіх тэлеканалах стаяў Вараб’ёў каля славутага сметніка і рапартаваў, што ён не тое што будзе зачынены ў месячны тэрмін, а зачынены – ужо!
Вось што такое ўладная вертыкаль, і што такое расійскі злодзей-чыноўнік, неўміручы яшчэ з гогалеўскіх часоў. Разумее толькі доўбняй па галаве. Калі ж наступае невялікі зацішак, то ўсё канструктыўнае робіцца гультаявата, курортным тэмпам, а ўсё, што тычыцца асабістай выгады, – вокамгненна і зладжана.
І не страшыць асабліва тое, што пасадзілі ці з ганьбай знялі губернатара суседняй вобласці. Так упарадкаваны чыноўны мозг, што не можа ён працаваць дзеля абстрактнай краіны, а толькі – на сваё выжыванне, свой дабрабыт.
Цяпер экстрапаліруйце ўсё сказанае на кнігавыданне дзяржаўнае ў Беларусі, на ўсіх гэтых Шніпоў з фаліянтамі, Пазняковых, Марчукоў, Кебічаў, на яшчэ кучу “адказных” людзей, – і вы лёгка зразумееце, чаму ў Беларусі зніклі мастацкія тэксты з часопісаў, а з беларускай класікі нічога не прыдатнае для чытання ў 3-м тысячагоддзі.
Дарэчы, аналаг гэтай сістэмы – Савецкае Войска канца 80-х, перад развалам СССР. Там малады салдат з год падвяргаўся дзікім мучэнням і здзекам, калі толькі ён не зачэпіцца за які вузел сувязі, сталовую, мастацкі гурток ці аркестр. Мардавалі яго не па законе, а так званымі нестатутнымі ўзаемаадносінамі, калі любы стараслужачы быў над ім горш, чым пан над прыгонным. І, здавалася б, ёсць дармаед нампаліт, вазьмі і апішы ў пісьмовай форме глум над тваёй асобаю, а копію накіруй у вайсковую пракуратуру. І мучэнні скончацца, а кат пойдзе мінімум на гаўптвахту. Не, пакуль не зломяць сківіцы, не парэжуць (як было ў нас) і ўжо хаваць гэта стане немагчымым – маўчаць усе і па-рабску выносяць здзекі. Чаму? Псіхалогія прыгоннага, зашытая ў свядомасць яшчэ з царскай Расіі, умацаваная сталінізмам і. г.д. Раз. А другое – разуменне, што начальства наўмысна пакрывае дзедаўшчыну, боязь, што заява твая згіне не прачытаная ў пракуратуры, а кат гэтай жа ноччу, пакуль нампаліт будзе наярваць жонку, цябе адмяцеліць тупым прадметам. І не застанецца слядоў. І нічога ты не дакажаш.
Таму пераадольваць гэтую чалавечую, на мяжы звярынай, мярзоту нам давядзецца дзесяцігоддзямі. І Шніп з кампаніяй яшчэ доўга будзе бязмежнічаць у літаратуры, а шасцёркі будуць лізаць яму боты, каб раз на дзесяць год выдаў іх кніжку вершаў фармату школьнага сшытка, на туалетнай паперы.


Міхась Южык

ЛіМаразм-466

Сыны літаратуры і пасынкі

Учора нарэшце даведаўся пра нюансы пераходу дыякана Андрэя Кураева ў апазіцыю. Глядзеў ролік з радыё “Свабода”, відэаверсію гутаркі. Там дыякан пастаянна шчыпаў, а то і кусаў Патрыярха Кірылу, прыніжаў Расійскую Праваслаўную Царкву як афіцыйную структуру. І распавёў падрабязнасці пазбаўлення яго звання прафесара Маскоўскай Духоўнай Акадэміі.
Усё было звязана з гомасексуальным скандалам у Казанскай Духоўнай Семінарыі. Патрыярху тады не спадабалася, што Кураеў, будучы папулярным блогерам ЖЖ, жвава тыражаваў гэты канфуз. Але апошняй кропкай, якая пабудзіла Патрыярха да жорсткіх захадаў, стаўся запіс Кураева ў ЖЖ, дзе ён апублікаваў ананімны ліст нейкага верніка гомасексуальнай арыентацыі, які няславіў памерлага мітрапаліта Нікадзіма, духоўнага настаўніка Кірылы.
Ліст сведчыў пра нібыта гомасексуальныя прыгоды мітрапаліта, якога – паводле Кураева – ужо рыхтавалі да кананізацыі як падзвіжніка праваслаўя. Кураеў на “Свабодзе” пахваліўся, што менавіта яго запіс прыпыніў і не даў спраўдзіцца кананізацыі.
Яшчэ гаварыў Кураеў, што ён апублікаваў ліст ананіма з паклёпам таму, што гэта супала з даўнімі чуткамі, у пару яго вучобы ў семінарыі, якія хадзілі пра Нікадзіма сярод студэнтаў.
Дый вось толькі на падставе гэтых чутак і таму, што ліст ананімнага гомасексуала падаўся Кураеву пранікнёным, сапраўдным, ён узвёў паклёп на паважаную асобу РПЦ і напорыста распаўсюджваў па Расіі.
А цяпер зададзім краевугольнае пытанне: ці не па справядлівасці паступіў Патрыярх усяе Русі, выгнаўшы гаваркога Кураева з Духоўнай Акадэміі? На што дыякан крыўдуе? Ён хацеў скандальнай блогерскай славы – ён яе атрымаў. І яшчэ вінаваціць Патрыярха ў тым, што звольніў і перавёў у царкоўную апалу паклёпніка?
Кураеў, заўважым, свечку пры Нікадзіму не трымаў. А ліст ананіма мог быць сфабрыкаваны любым гумарыстам з літаратурнымі здольнасцямі. Ці нават самім Кураевым, у каго здольнасці гэтыя немалыя. Натуральна, што такому чалавеку Патрыярх не даверыў выхаванне студэнтаў пачэснай акадэміі.
Цяпер дыякана паслалі служыць у невялікую манастырскую царкву, каб у яго было менш часу на Інтэрнэт. І ўпэўнены, што Патрыярх наогул бы пазбавіў сану Кураева, каб не дзікая папулярнасць таго як праваслаўнага місіянера, што сапраўды многа зрабіў карыснага.
Кураеў цяпер – ганьба для РПЦ, і трымаць яго можна адно на задворках, у аддаленых прыходах. Аднак асаблівасць нашага часу такая, што Кураеў нават дзякуе Кірылу за дараваную свабоду – бо цяпер ён можа гаварыць усё што заўгодна. У прыватнасці – распаўсюджваць плёткі і негатыў пра Кірылу, пра ранейшага патрыярха Алексія. Пасмейвацца з царкоўнай бюракратыі. Што ён і рабіў цягам 1,5 гадзіны на “Свабодзе”. Асабліва прычапіўся Кураеў да таго, што Кірыла ездзіць картэжам машын у суправаджэнні паліцыі, лятае на верталётах, аддаліўся ад простых людзей… Усё гэта дасціпна і колка, каб не факт, што Патрыярх усяе Русі ёсць другім чалавекам па важнасці для краіны за Прэзідэнтам, і падвяргаць яго жыццё і здароўе правакацыям ды небяспецы мінімум неразумна. Бо б’юць і страляюць якраз па найважнейшых, вузлавых кропках у цяперашнім тэрарыстычным свеце.
Кураеў, паказалі ў роліку, калясіць па Маскве на мотаролеры. Няўжо гэта выклікае зайздрасць: маўляў, чаму не на мотаролеры Патрыярх?
Карацей, і смешна і грэшна.
А між тым апазіцыя Кураева зразумелая, ён не мог не аказацца ў апале як занадта папулярны і языкаты прапаведнік, харызматычная асоба. Аднак, калі гаворыш у сане дыякана, неабходна фільтраваць свой “базар”. Інакш цень непазбежна кладзецца на ўсю Царкву, якая і без таго не бездакорная, як бачна з гомасексуальнага скандалу ў Казанскай Семінарыі.
Калі ў футболе ёсць такія дрэнныя каманды, як Расія і Беларусь, або прысутнічаюць дагаворныя матчы, – гэта зусім не значыць, што выкляты ўвесь футбол. Ёсць яшчэ зборныя Аргенціны, Бразіліі, Партугаліі. Гэтак і царква не без сваіх вырадкаў. Увогуле, згушчэнне аднаполых асобін і доўгае перабыванне іх у замкнёнай прасторы – заўсёды рэч небяспечная. Бо іх не кастрыравалі і эратычная энергія патрабуе выхаду. Адсюль вычварэнні. Нездарма ж у манахі прымаюць доўга, пакутліва, праз выпрабаванні паслушніцтва. Але і адтуль раз-пораз вынікае садомскі грэх.
Сумна, што Кураеў не збаяўся абняславіць яшчэ і памерлага патрыярха Алексія, маўляў, залаціў ручкі ў дзвярах сваіх апартаментаў, калі ў краіне голад і мор 90-х. Або хлусіў яго вялікасці Кураеву, які быў у 1991—1993 яго рэферэнтам. І наогул – недасканалы чалавек патрыярх.
І яшчэ паўтараў Кураеў праз усю перадачу, што не адчувае сябе ізгоем, што манахі царквы, дзе ён цяпер служыць, лічаць яго класікам багаслоўя, на яго кнігах вучыліся, што ў метро, крамах абавязкова 2—3 чалавекі падыдуць і падзякуюць за місіянерства. І г.д. А тое першая прыкмета, што якраз пачуццё ізгоя з’явілася. Трэба ведаць псіхалогію. Дарэчы, адзін блогер-“псіхолаг”, успомнім, несупынна паўтарае, які паспяховы яго “партал”, як многа яму пішуць “у лістах чытачы сайта”. То бок ідзе штучнае ўзвышэнне самаацэнкі праз самахвальства. Тады як насамрэч на блог ніхто не піша, апроч аднаго троля, што раз на тыдзень мацярыць той заняпалы рэсурс. Самадастатковы ж чалавек ніколі хваліцца не стане. Напрыклад, многія і цяпер не ведаюць, што Салжаніцын увесь ганарар ад “Архіпелага ГУЛага” аддаваў сем’ям пацярпелых ад сталінскіх рэпрэсій, цягам больш за 30 гадоў. А гэта каля 300.000 долараў у год, на секундачку. Праца фонду доўжыцца і пасля яго смерці, кіруе ім удава Салжаніцына, бо Кніга працягвае друкавацца на мовах свету. Такія ёсць у літаратуры сыны.


Міхась Южык

ЛіМаразм-467

Іншапланетныя пакаленні

У №128 “Літаратурнай Беларусі”, аднаго з органаў СБП, змешчаны творы Дароты Коман. Прозвішча чую ўпершыню. А, прагледзеўшы падборку, падумалася: і добра, што незнаёмы. Гэтыя празаічныя мініяцюры, зладжаныя рэзанымі радкамі, ад паэзіі далёка настолькі ж, як Южык ад футбаліста Ранальду.

Гляньце выбарку:

Інтымны маналог

у акулярах
ты выглядаеш маладзейшым
плюс інтэлігентнасць
памножая на два мінусы
з карэкцыяй астыгматызму
здымі акуляры
паразмаўляем
як мужчына з жанчынай

Сыход

нават з раю
сышла па-ангельску
не хацела
адбіраць у яго ілюзіі
што люблю
яблыкі

Прэзерватыў

Нічога выпадковага
Заўжды напагатове
паміж банкнотамі
і пасведчаннем асобы
Выпадковай
будзе толькі жанчына

Рэдакцыя схітрылася пляснуць у надзвычай простым тэксце тлусты ляпсус: “памножая” замест “памножаная”. Аж дзве літары прызабыла паставіць. Аднак бы і правільнае слова не выратавала гэтую бязглуздзіцу, какетліва падсунутую нам аўтаркай.
Спрабую нешта каментаваць – не атрымліваецца, быццам перада мной дзіцё ў пясочніцы з цацкамі. Навошта крыўдзіць дзіцё?

Таму пагаворым пра тое, што непакоіць, агульнымі катэгорыямі. СБП даўно заахвочвае пісанне вольнага верша і дагуляўся, як бачым. Аднак не гэта самае страшнае. А тое, што страчана пераемнасць між пакаленнямі. Памятаю, на мяжы тысячагоддзяў я чытаў “ЛіМ” цэлы тыдзень, як Біблію. Трапятліва ўваходзіў у мала знаёмы мне свет беларускай культуры. Там прысутнічалі аўтары, якія ведалі яе і маглі мяне з ёй пазнаёміць. Яны і гаварылі між сабою па-беларуску, і былі збольшага выхадцамі з беларускамоўнага асяроддзя. То бок нітка нацыянальнага не перарывалася ні на секунду дзесяцігоддзямі.
І толькі ў гэтым тыднёвік і часопісы былі для мяне цікавыя. Цяпер жа губляецца галоўнае – мова. Большасць аўтараў “ЛіМа” і “Літаратурнай Беларусі”, выйшаўшы за межы рэдакцый, імгненна забываюцца на мову сваіх твораў і пераскокваюць на рускую, і жывуць з ёй, і гамоняць у сям’і, і сняць па-руску. Ад таго менавіта такія каструбаватыя ў іх творы, ад таго літаратуразнаўчыя артыкулы Шаўляковай немагчыма чытаць больш за старонку.
Глабальны рускамоўны свет не тое што паглынае, а паглынуў ужо беларускую культуру. Амаль не засталося носьбітаў мовы, якія б карысталіся ёй на 90 адсоткаў сутак. Толькі дзеля хлебу надзённага, на працы, пачынаюць рэдактары моршчыць ілбы, бегаць да карэктараў па ўжыванне таго ці іншага слова. Рэдактарамі ўжо бяруць не пісьменнікаў, а медыкаў нейкіх.
Гэтакімі ж коснаязыкімі і хадульнымі цягаюцца да іх у кабінет паэты. Тады як паэзія – паўтару соты раз – ёсць найвышэйшая формай маўлення. І калі самі рэдактары і выкладчыкі ВНУ вярзуць непісьменную немілагучную лухту ў вершах, то хто можа навучыць маладых творцаў паэзіі?
З такім узроўнем вершаскладання мы ніколі не адстаім мову на сваёй тэрыторыі, а нацыянальнае адраджэнне так і застанецца бяссільным маханнем сцяжкамі на адведзеных урадам пляцоўках. Культура – гэта не “пагоня”, а мова найперш. І вышэйшае ў мове – як ні круці, паэзія.
Я даўно стаю ў апазіцыі практычна ўсяму беларускаму бамонду, усім рэдакцыям, а тыя нешматлікія людзі, што падтрымліваюць мяне, баяцца нават у каментарыях вытыркнуцца. Толькі па тэлефоне і ў рэдкіх электронных лістах. Бо пахвалены ў рубрыцы паэт аўтаматычна робіцца прадметам апалы начальства абодвух саюзаў. Дарэчы, тое самае бывае і ў царкоўным асяроддзі. Дыякан Кураеў распавядаў, як пасля крытыкі ім Патрыярха Кірыла санавітыя святары баяцца нават згадак пра сябе на яго блогу. Адзін епіскап, якога Кураеў расхваліў на ЖЖ, адразу ж пазваніў і маліў зняць пахвалу, бо панічна баіцца Кірылы.
Людзі не тое каб нязменныя, але зыначваюцца крайне марудна. Статкавы інстынкт выжывання змушае выдыгаць і ліслівіць, і запабягаць перад яўнымі нягоднікамі ды мярзотнікамі, або спяваць ва ўнісон з дэбільнымі сектанцкімі лозунгамі. Абы не пагналі са статку.
Аднак, падпяваючы гуру, маладое пакаленне вырасла сабе наўме і, што называецца, чхае на каштоўнасці класікаў. У душы. Хоць вонкава прыкідваецца пераемнікамі, здаючы сесіі ці атрымліваючы права на публікацыі. Гэта непазбежны працэс: калі класікі раслі пры кані і карове, то сучасныя літаратары – у камфортных, абстаўленых электронікаю кватэрах. Тыя былі з прыродай на ты, а прырода гэтых ёсць рэаліямі віртуальнымі. Тых было лёгка праграмаваць праз 2 каналы (ці адзін у вёсцы) па тэлевізары ці радыё, гэтыя наогул ужо тэлевізію не глядзяць, а ўсё даброты чэрпаюць з Сеціва.
Няма псіхалагічнай сувязі. Толькі мова, якая робіцца ўсё болей кульгавая і фармальная. Мову не любяць. А яе трэба любіць.


Міхась Южык

ЛіМаразм-468

Праслаўленыя лімаўскія рэдактары

Глеб Ганчароў, даўні персанаж нашай рубрыкі, гэтым разам (“ЛіМ” №23 (2017)) асабліва ўражвае хітрым вершаскладаннем.
Месца яму вылучылі на два вершы.
Адзін з іх наступны:

***
Я прадчуваў, што ў холадзе прыйду,
Згублю мацунак долi валацужнай,
I страт неверагодных чараду
Сустрэча сцiшыць. У зiмовай сцюжы
Ёсць нешта першабытнае… Амаль
Пасуе мой характар снегападу,
Як ломанай маланкi вертыкаль
Перасякае рысу далягляду.
Я пэўны быў, што ў снежаньскай тузе
Прывалаку разбухлыя кiшэнi,
З якiх павыпадаюць па чарзе
Набытыя ў лiхтугах спусташэннi.
Муляючыся, месяц цiшаком
Распусцiць шыбу колерам лiмонным,
I я сябе адчую двайнiком
Зацiснутага ў кут хамелеона.
Няхай мiгцяць лiмонныя агнi
Ператварэннем поўневага злепка:
Я буду адлюстроўваць прамянi,
Падобны да самотнага аскепка.
Рассечаная лёзамi начэй
На тысячы непераносных енкаў,
Ты, каб закатаваць мяне лягчэй,
Раптоўна скiнеш тонкую сукенку.

Адразу пастаўлю дыягназ, бо чытаю практыкі Ганчарова не ўпершыню. Чалавек мае высокую эмацыянальнасць, уражлівасць і здольнасць выліваць гэтую буру ў нестандартных метафарах.
Аднак замінае спадару малы літаратурны вопыт, адсутнасць самакрытычнасці і, галоўнае, дрэннае валоданне беларускай моваю. Ён нахапаўся недзе рэдкіх слоў, па-маладому цешыцца імі, толькі не ведае іх значэнне, а выходзіць – таго, куды якое слова прыдатнае. Ну і як непазбежнасць: паэт пакутуе на злаякаснае мнагаслоўе. Ці вылечныя такія сімптомы? Думаю, аўтар у змозе нешта паправіць з гадамі, калі перастане настолькі часта публікавацца, а зоймецца самаўдасканаленнем паводле крытычных заўваг.

“Згублю мацунак долi” – нета накшталт «потеряю крепость участи», то бок крайне бесталкова спалучаны словы.
“Амаль пасуе мой характар снегападу” – азначае: характар героя падыходзіць на вобраз снегападу, але толькі “амаль”. Без гэтага канцылярскага ўдакладнення было б някепска. А так – усё сапсаваў Ганчароў.
“Як ломанай маланкi вертыкаль” – такая метафара змушае задумацца. Па-першае, не “ломанай”, а “ламанай” (гл. слоўнік), а па-другое: вертыкаль ёсць лініяй вертыкальнай, а ніяк не ламанай. Зноў промах аўтара.
“Прывалаку разбухлыя кiшэнi” – дрэнна і безгустоўна. Кішэні ўсё-ткі набухаюць не да такой ступені, каб іх валачы – валакуць, да ведама Ганчарова, па зямлі.
А пакуль гора-паэт валачэ набраклыя кішэні, з іх менавіта “па чарзе” павыпадаюць “Набытыя ў лiхтугах спусташэннi”. Пагадзіцеся, карціна жахлівая. Мала таго, што Ганчароў “набываў” спусташэнні, гэта адбывалася да таго ж – у нейкіх “ліхтугах”. Што за слова, дзе ім заразіўся паэт? Дзе, трасца бяры, праслаўленыя лімаўскія рэдактары?
Яшчэ адзін шэдэўр ад вершаскладальніка: “Муляючыся, месяц цiшаком Распусцiць шыбу колерам лiмонным”. Перакладаю на чалавечую мову: месяц, які мнецца, праяўляе нерашучасць (“муляецца”) яшчэ і цішком распусціць шыбу, як выпускны клас, на колер лімона. А калі без жартаў, то пагана, коснаязыка: “муляючыся” – ціск на першым складзе, а не на другім, як у геніяльнага Ганчарова. Слова “цішаком” няма ў прыродзе, лішні склад прыдумаў сам аўтар. Ну і “распускаць колерам шыбу” – метафара прынамсі сумнеўная.
Затым аўтар адчувае сябе хамелеонам, заціснутым у кут. Вобраз быў бы цікавы, каб пачаткоўства Ганчарова не ўдакладніла, што не самім хамелеонам адчуе сябе герой, а менавіта яго “двайніком”. І ўсё зглуміў паэт гэтым мудрагелістым наваротам.
Няхай мiгцяць лiмонныя агнi – з усяго верша адзінае добрае месца.
Далей, праўда, яны мігцяць “Ператварэннем поўневага злепка” – то бок «преобразованием лунного слепка». Уявіць такое ніяк немагчыма. Пра каструбаватасць фразы ўжо памаўчым.
А пад гэтым дзівосным небам паэт стане і будзе “адлюстроўваць прамянi, Падобны да самотнага аскепка”… Складана намаляваць такую карцінку спадару чытачу. Чалавек, няхай і на аскепак падобны, як і, галоўнае, навошта будзе гэтым займацца? Хіба пакрые сябе люстэркамі. І нават пагадзіўшыся з такой бязглуздзіцаю, мы не прамінём заўважыць, што слова “самотнага” тут лішняе, без нагрузкі. Аскепак і так абдзелены доляй.
“Рассечаная лёзамi начэй” – таксама занадта смела. Ноч з лязом параўнаць не кожны наважыцца. Хіба літаратар зусім без мастацкага густу.
І гэты звышскладаны кампот варыўся, дарагі чытач, толькі для таго, каб два чалавекі сышліся ў палавым акце. Так вынікае з фіналу тэксту, які называць вершам асабіста мне западло.

Нагадаю для недасведчаных, што спадар Ганчароў надрукаваў у “Маладосці” мнагаслоўную паэму на некалькі нумароў. Нават і падумаць страшна, колькі там можна нарыць усяго ўсялякага, калі ў кароценькім творы няма дзе пробы паставіць.
Гэта, не жартуючы, рушыць самаўпэўненым поступам змена Гілевіча, Куляшова і шмат якіх аўтараў, што не шкадавалі дзяржаўнай паперы на сваё пустаслоўе. Розніца толькі ў тым, што Гілевіч дасканала валодаў народнай паэтычнай моваю. Як ёй валодае Ганчароў, мы прасачылі.
Маладыя нашага часу, што практыкуюць беларускамоўную творчасць, як бы павіслі над прорваю за светам вёскі, куды вяртання няма, і перад электроннай будучыняй, да якой яны не падабралі па-беларуску ключы. Ці адаптуецца наша мова да рэалій тысячагоддзя, убачаць нашчадкі.


Міхась Южык

ЛіМаразм-469

Няма калі плакацца

Часопіс “Верасень” №10 быццам калекцыяніруе паэтаў змрочнага складу. То 30-гадовая Кудасава паказвае ў творчасці, што стамілася жыць, нібы 90-гадовая бабка. То зусім маладыя вершатворцы ўваходзяць у ролю нямоглых старцаў. То 50-гадовы Васіль Дэбіш спавядаецца нейкаму “богу”, у якога не верыць, у тым, што змарыўся дыхаць і есці.

Васіль Дэбіш:  паэт. Аўтар кнiг паэзii: «Белыя птахi» (1993), «Лiсты да Ма рыi» (1996), «Праз дождж» (2012). Нарадзiўся ў 1962 годзе ў вёсцы Шамятоўка на Гродзеншчыне. Жыве ў Берасцi.

Я не ўзводжу паклёп, спадары. Як заўсёды, па самай шчырасці, без перабольшвання:

***
Гэтак няспынна — ухвалы ліліся.
Мармур халодны твайго п'едэсталу...
Божа! Напраўду, я жыць так стаміўся —
Мне суразмоўцы заўжды не хапала.

Мне не хапала ні моцы, ні сілы
Вымавіць боль, што так ціснуў мне грудзі.
Божа! Па слухай мяне, літасцівы!
Бо жа святы! Дзе падзеліся людзі!

Пустка навокал. Ніхто нас не чуе.
Холадна. Вые за вокнамі вецер.
Божа! Калі ж і Цябе не існуе?..
Значыць, адзін я гібею ў Сусвеце.

Акрамя слова “літасцівы”, дзе ў Дэбіша стаіць няправільна націск, мова досыць прыстойная, натуральная. Адчуваецца, што чалавек выйшаў з вёскі. Хоць не ўсе вяскоўцы робяцца самавітымі паэтамі, але пастаноўка мовы найлепш адбываецца ў малалецтве.
Усё астатняе вылучанае тлустым – непрагляднасць душы аўтара, скавытанне і нэндза, якія паэзіяй назваць немагчыма. Пры канцы Дэбіш і прызнаецца – не веру амаль у Бога: “Божа! Калі ж і Цябе не існуе?..” У гэтым, відаць, і прычына маркоты.
Учора глядзеў відэаверсію перадачы “Рэха Масквы”, дзе 62-гадовы галоўны рэдактар Венедыктаў узахлёб, дужа бадзёра, цягам гадзіны разважаў пра палітыку. Хваліў, дарэчы, Лукашэнку, на сустрэчы з якім нядаўна прысутнічаў. Плануе 12-ліпеня быць на “Славянскім базары” і там дамовіцца з Лукашэнкам аб разгорнутым інтэрв’ю. А калі не ўдасца, то яшчэ раз прыедзе ў жніўні ў Беларусь і будзе шукаць магчымасці гутаркі. То бок свядомасць чалавека, які старэйшы за Дэбіша на 7 гадоў, накіравана ў бясконцасць, планаў гара, мозг кіпіць ад эмацыянальнай энергіі. А ляж Венедыктаў і пачні тужыць і стагнаць, як нашы паэты? У які стан прыйдзе яго арганізм?
Між тым спраў у беларускай літаратуры па горла. Заводзь у блогу калонку крытычную, філасофскую, палітычную – і гавары, дзейнічай, мяняй свет канструктыўна. А не забівай сябе пры жыцці цвікамі ў труне. Наогул, заўважыў, што размовы рэлігійнага кшталту пачынаюцца ў людзей тады, калі рэальнае жыццё перастае прыносіць задавальненне. Няма такога дзеяння, якое б выклікала эмацыянальную сувязь з сусветам, асвятлялася сэнсам. А галоўнае, няма і любові.
Венедыктаў, верагодна, ёсць атэістам. Але ж у самы страшны грэх хрысціянства – маркоту – не ўпадае і блізка. Таму што ў няспынным асэнсаваным руху, у неабыякавасці да жывога, зямнога, рэальнага, а не да фантазійных рэлігійных хімер. Няма калі плакацца, адным словам.
Так што лапкі складваць, спадары, нам яшчэ рана.
Я б прывёў іншыя вершы Дэбіша з падборкі №10 “Верасня”. Але навошта гэта рабіць, калі мы ўжо распазналі паэта? Ён кволы, вялы і дэпрэсіўны. Такія, паверце, амаль усе астатнія яго творы. Я іх прагледзеў. І калі “Верасень” не то з дабрачыннасці, не то з пустаты рэдакцыйнага партфеля друкуе ўсё без разбору, то мы не станем заліваць прастору шматпакутнага беларускага слова духоўнай атрутаю.
Такім чынам, я скончыў разглядаць паэзію №10 часопіса “Верасень”, які даў выгаварыцца многім аўтарам. Асэнсаваў, ацаніў таксама і крытычныя артыкулы, тры штукі.
Добрае ў паэтычных падборках, якога вельмі мала, я адзначыў. Спадзяюся, нічога не прапусціў. У цэлым жа паэзія альманаха хворая на заклятыя беларускія балячкі:

1) дрэннае веданне мовы
2) слабая паэтычная энергетыка
3) адсутнасць арыгінальнасці тэм і метафар
4) нудлівая змрочнасць тэкстаў

Дадаўся сюды і такі пункт:

5) пустапарожняя эпатажнасць.

Крытычныя артыкулы ж “Верасня” насамрэч ёсць артыкуламі рэкламнымі, нічога там не падвяргаецца аналітыцы, а кампліментарна апісваецца творчасць знаёмцаў, прыяцеляў.
Тым не менш, бачу працу рэдакцыі “Верасня” карыснай, патрэбнай. Не памыляецца той, хто нічога не робіць. Тут жа – несумненная перавага над закасцянелым, а цяпер ужо і падпольным часопісам “Дзеяслоў”, які не мае ні крытыкі, ні свежых паэтычных імёнаў. Дамінуе “Верасень” і над блізкай па напрамку “Маладосцю”, бо там і месца для вершаў надаюць меней і крытыка цалкам адсутнічае, а заменена на… тэатральную крытыку. Ну з тыднёвікам “ЛіМ” і часопісам “Полымя”, якія даўно сталіся лісткамі чыноўных справаздач, і параўноўваць няможна “Верасень”, пры ўсіх яго недахопах. Не шкадую, што патраціў час на аналіз. Мяркую і надалей дарыць паэтаў прыдзірлівай і справядлівай увагаю.


Міхась Южык

ЛіМаразм-470

Голас апоўначы

Як большасць людзей асацыіруе каханне з нечым пяшчотным, лагодным, гэтак і меншасць людзей шукае ў гэтым занятку балючае, пакутлівае, атрымліваючы паталагічную асалоду.
Як нармальныя людзі чакаюць ад літаратуры прыгожага, высокага і карыснага для душы, гэтак і паталагічныя людзі вышукваюць там душэўны надрыў, кроў, распусту і страх.
Нярэдка слухаю праз Ютуб перадачу Дзмітрыя Быкава на радыё “Рэха Масквы” пад назвай “Адзін”. Там аўтар больш за паўтары гадзіны, у жывым эфіры, гаворыць збольшага пра літаратуру, хоць не прамінае палітыку і ўвогуле філасофію, жыццязнаўства. Для многіх слухачоў – а гэта глухая ноч з чацвярга на пятніцу, калі сняцца вешчыя сны – Быкаў выступае дарадцам і ў бытавых, і ў інтымных пытаннях. Сучасны прарок мадэрнізму, так бы я ахарактарызаваў Быкава, якога чыста па-чалавечы люблю, але з большасцю яго высноў не згодны ніяк. Быкаў па прызванні літаратуразнаўца і эрудыт, я ж нарадзіўся паэтам. Таму бачанне свету ў нас прынцыпова адрознае. І акурат таму ён дапаўняе мой кругагляд. Перадача адметная тым, хто яна, бадай, адзіная пра літаратуру ў жывым, так сказаць, імправізацыйным рэжыме.
У Змітра Быкава ёсць шмат станоўчых і моцных бакоў, а слабасць яго палягае ў адзіным – у кніжнасці, адсутнасці жорсткага сутыкнення з рэальным жыццём, у празмернай начытанасці не літаратурай нават мастацкай, а шматлікімі гросбухамі літаратуразнаўцаў. Ён пералапаціў за жыццё такі аб’ём усялякага гаварэння пра літаратуру, што міжволі паддаўся чужому погляду на рэчы, прамаўляе не сваім ротам. І тое яшчэ бяда, што знаўцы літаратуры, якія фарміравалі пісьменніка Быкава, самі сталелі на пераважна савецкай літаратуры, і абагаўлялі “срэбраны век”.
Быкаў пастаянна тужыць па савецкіх часах, маўляў, якая складаная, шматмерная была там культура. Няспынна навязвае ў эфіры ўжо справядліва забытых савецкіх пісьменнікаў, якія ў яго ўсе «блистательные» і «гениальные». Тады як гісторыя паказала нам адваротнае: геніямі былі роўна тыя, хто стаяў у апазіцыі савецкім багаборчым рэаліям – Салжаніцын, Булгакаў, Пастарнак. Усе трое дорага заплацілі здароўем за такое стаянне, аднак менавіта іх не адрынула Расія ў новай культурніцкай парадыгме.
Савецкія ж літаратары пераважна і засталіся ў часе савецкім, жывуць ужо дзеля дысертацый гісторыкаў. Інтарэс да іх слабы, і будзе слабець з гадамі. Хоць, прызнаем, былі там імёны і асобныя творы, вартыя ўдзячнай чытацкай увагі. Але гэта збольшага дзіцячая літаратура (Каверын, Носаў, Машкоў…), або фантастыка (Яфрэмаў, Бяляеў…) Той жа, хто апісваў рэчаіснасць, мусіў хлусіць, каб прабіцца праз заслоны цэнзуры. І гэтую хлусню, камуністычныя шоры якраз і не хоча бачыць расіянін трэцяга тысячагоддзя.
Аналагічнае, амаль без нюансаў, скажу і пра беларускую літаратуру. Два дэтэктыўныя раманы Караткевіча (фантастыка, поўны адрыў ад рэальнасці), феномен хрысціянскага рамана Шамякіна “Атланты і карыятыды” ды Янка Маўр – вось усё з вагонаў беларускай прозы, што можна ўзяць у рукі, не абгадзіўшыся па вушы хлуснёю.
Вернемся, зрэшты, да Змітра Быкава, расійскага літаратара і вядучага перадачы “Адзін”. На яго прыкладзе выразна відаць, як не ідзе залішняя абазнанасць, эрудыцыя на карысць чалавеку. Яшчэ Талстой прысвячаў гэтаму вялізныя артыкулы: культура знаці, дармаедаў, адарваных ад працавітага народа, ад мазольнай работы, – ёсць вычварным заняткам. Самі багацеі, маўляў, фарміруюць скажоны густ, і ўжо мераць літаратуру гэтымі скажонымі катэгорыямі. Не тое ім важна, ці нясе літаратура дабро, ці змагаецца яна са злом, ачышчаючы душы людзей, а важна – хто з літаратараў найбольш хітрамудра выпендрыцца.
Так і Змітру Быкаву яго маці-літаратуразнаўца і адпаведнае атачэнне прышчэплівалі 1) савецкія каштоўнасці і 2) вычварныя каштоўнасці так званай культурнай эліты. Прышчэплівалі адначасова і каштоўнасці нармальныя, традыцыйныя, аднак лыжка дзёгцю, як вядома, цыстэрну мёду сапсаваць здатная.
І Быкаў паплыў алеем у гэтым жудасным вінегрэце з мадэрнізму, савеччыны, срэбранага веку і рускай класікі. Куды дамяшалася яшчэ сусветная літаратура з усімі сваімі заганамі, амерыканская сучасная проза, якую ён страшна любіць. У гэтым вінегрэце ўсе супярэчыць і процістаіць адно аднаму, і Быкаў непазбежна мусіць ацэньваць літаратуру па суб’ектыўных крытэрыях – што найбольш вывела яго на эмоцыі, хто зіхатнуў навізной, або хто больш супаў з ідэалогіяй апошняй літаратуразнаўчай кнігі, якая ў Быкава на стале.
Сумнеўныя густы, якія доўга пеставаліся ў душы пісьменніка, прывялі яго, напрыклад, да абагаўлення “Уліса” Джойса, тады як нармальны чалавек і 50 старонак у гэтым гросбуху не прачытае. Бо званітуе. Ці яшчэ: паталагічная цяга да страшнага, да гатычных раманаў, да інфернальных вершаў. Быкаў нават склаў анталогію “Страшныя вершы” і выпусціў напару з адной літаратаркай. Або любіць ён апісанні душэўнай мярзоты, распаду асобы. Або прызнаецца, што глядзіць нанач амерыканскія трылеры. Або ходзіць у элітныя рускія кінатэатры і глядзіць там фільмы культавых рэжысёраў, якія смакуюць гідоту і змрок сучаснай Расіі. І чалавек ад гэтага нежартоўна кайфуе.
Ну скажы, дарагі чытач, ці могуць нармальныя людзі любіць не дабро, а зло? Ці не баіцца дзіцё ночы, а дню сонечнаму радуецца? Гэта закладзена ў нас Тварцом. Як і ўсё высакароднае, спачувальнае, дабрачыннае, усё, дзе прысутнічае калектыўны і светлы пафас. Чаму мы ў дзяцінстве захапляемся Чапаевым і плачам ад яго гібелі? Таму што ён вычварэнец, кат, гвалтаўнік? Не. Таму што ён народны герой, які паставіў калектыўнае вышэй за асабістае і змагаецца за шчасце людзей. А галоўнае, што вядзе за сабой астатніх.
Чаму, калі мы чытаем “Два капітаны” Каверына, то пранікаемся тым жа гераічным пафасам справядлівасці, самаахвярнасці? Нас што, гэтаму адмыслова абучалі за партамі? Не. Як помніцца, за партамі нас адно лупцавалі ўказкай па пальцах, страшылі двойкамі і запісамі ў дзённіках для бацькоў, каб тыя нас пакаралі. Адкуль такое беспамылковае распазнаванне дабра і зла ў душах дзяцей? Гэта закладзена Госпадам Богам, па вобразе і падабенстве якога мы створаны. І любое дзіцё пішчыць, калі ў пакоі вечарам раптам прападае святло. І ўсе не хочуць быць пабітымі рэменем, а ўсе – аблашчанымі.
Дык чаму ж Зміцер Быкаў, празмерна начытаны эрудыт, хінецца да цёмных эмоцый? Ці не зашмат сонца ён атрымлівае ў Каліфорніі, дзе жыве па паўгода, што яму сумна без змроку і болю? Ну яўнае ж адхіленне ад нормы. І чаго тады вартая ўся гэтая сусветная літаратура, якая з добрага па прыродзе дзіцяці робіць прапагандыста “страшных вершаў”, гатычных раманаў, трылераў і фільмаў пра тое, “як на Русі дрэнна жывецца”?
Каштоўнае для яго не тое, што паляпшае і ўзвышае, а тое, што ўражвае, дае найбольш розных эмоцый. Гэтую небяспечную думку прапагандуе, дарэчы, і Велер, філосаф новага часу: чалавек, маўляў, свядома імкнецца да станоўчых эмоцый, а падсвядома – да адмоўных, а ўсё для таго, каб за адведзенае жыццё перажыць максімальны іх спектр. У гэтым і сэнс існавання, па Велеру. Як гэта тухла, аднак. Дый памылкова, між іншым. Бо Зміцер Быкаў не падсвядома, а цалкам свядома ўкладае “Страшные вершы” і сядае перад сном за трылер пра мерцвякоў, што ажылі ды шкуматаюць людзей.
Ну і як непазбежнае: нелюбоў Дзмітрыя Быкава да хрысціянскага прарока Дастаеўскага, якога ён у кожнай перадачы пакусвае тэрмінам “ідэолаг рускага фашызму”; і захапленне творамі змрочнага і безвыходнага Васіля Быкава, пра якога ён пагражае нават прачытаць лекцыю.
І сапраўды, аматар трылераў перад сном непазбежна пабяжыць чытаць нашага песняра вайсковых дарог, дзе чалавеку не даецца ніякага шанцу, акрамя бессэнсоўнай пагібелі. Памятаю, не раз перачытваў эпапею “Жывыя і мёртвыя” Сіманава пра Вялікую Айчынную. На першы погляд, жахлівы твор. Чаму перачытваў тады, задумваюся. Ну не такі ж Сіманаў і мастак, не Леў Талстой, каб захапляцца тканінай твора. А перачытваў я з-за прыгажосці саборнай душы народа, з-за светлага пафасу дамінавання дабра над злом, праз тое, што ўсе там змагаюцца за ідэю вызвалення роднай зямлі, і ўсе адно аднаму родныя, не чужыя. І ты сам знітоўваешся з імі ў пафасе, і так спрычыняешся да найвышэйшага, Боскага.
У Васіля ж Быкава кожны адзін перад бядою. А змагацца, па вялікім рахунку, няма за што: няма захаплення ні Радзімай, ні Богам, ні нават таварышам. То бок ідуць героі па смерці ў пустэчу. Страшны насамрэч аўтар. Вось яго і палюбіў распешчаны, дагледжаны Дзмітрый Быкаў, які не ваяваў, не сядзеў, а толькі разумнічаў над хітрымі кніжкамі. А сербануў бы ў жыцці ліха, як Дастаеўскі ці Салжаніцын, то нябось не пацягнула б яго нанач перачытваць Стывена Кінга і готыку смакаваць. А святла б захацелася.
Цікавая дэталь: Салжаніцын і ў амерыканскім Вярмонце і па прыездзе ў Расію ў падмаскоўі – будаваў у доме свае кабінеты так, каб вокны былі ва ўсю чатырохметровую вышыню сцяны. Жонка казала – што яму патрэбнае для работы, дык гэта цішыня і як мага многа святла. Бо чалавек, які правёў у камерах 8 гадоў, міжволі заражаецца клаўстрафобіяй.
Дарэчы, наколькі Салжаніцын хінуўся да цішыні, гэтак Дзмітрый Быкаў – да перабывання на людзях. Такое ўражанне, што адзін ён знаходзіцца толькі ў час сну, дый то – жонка пад бокам. А экстравертныя людзі рэдка бываюць глыбокімі, проста няма калі тварыць унутраны свет.
Яшчэ цікавая дэталь: Быкава у начной перадачы “Адзін” не лянуюцца чапляць і калоць пару яго зласліўцаў. Пастаянна пішуць непрыемныя пытанні на форум менавіта з мэтай збіць эмацыянальнага, як жанчына, Быкава з тропу. І тады гэты слынны літаратар зрываецца, пускаецца ў перапалку, лаянку, пачынае іх абзываць, а то і пагражае морду набіць… А тыя сілкуюцца яго гневам, сцябуцца. Для іх гэта забава, дзеля якой можна і паўночы не спаць. Здавалася б, не рэагуй на правакацыі – і адваляць зласліўцы. Не можа Быкаў. Бо форум працуе ў адкрытым рэжыме, многія тыя кепікі з антысеміцкім налётам чытаюць, а для экстраверта невыносна аблажацца перад публікаю. Бо ўвесь свет для яго – і ёсць свет вонкавы, а тое, што думае пра яго бальшыня, і ёсць праўдаю.
Тым не менш, я гляджу і слухаю Быкава – бо гэта прынамсі не гаваркая галава дыктара на цэнтральным канале ТВ, не сектант з беларускага радыё “Свабода”, а жывы эмацыянальны тыпаж неўгамоннага ліберала. Голас апоўначы.


Міхась Южык

ЛіМаразм-471

Жаданне творчага росту

У прыведзеным ніжэй вершы Ларысы Вырко, што надрукаваны ў “ЛіМе” №23, 2017 г., праглядаецца традыцыя вершаскладання знанымі песнярамі. Верш зроблены ад душы, даволі ахайна. Аднак менавіта паўтарэнне класікаў прывяло да паэтычных штампаў, якія вылучаны тлустым.

* * *
Там, дзе зоры глядзяцца ў Гарынь,
П’юць бярозавы сок напрадвесні,
Там спяваюць суладныя песні,
На Купалле палаюць кастры.
Гэты край назаўжды малады.
Не пакінуць яго, не забыцца.
Успамін ручаінкай бруіцца
І вядзе да крынічнай вады.
Як люстэркі, крыніцы. На ўзлессі
Куст каліны ў белым вянку.
Льецца песня, гучыць з паднябесся —
Жаўрукі зноў вітаюць вясну.
Там, дзе зоры глядзяцца ў Гарынь,
Туманы мурагі засцілаюць,
А гады, як аблокі, сплываюць,
І заранка світаннем гарыць.

Усё пазначанае пры чытанні выклікае навязлівае ўражанне, што гэта ўжо бачыў і чуў шматразова. А для паэзіі тое нядобра.
…“край назаўжды малады” – гучыць безапеляцыйным лозунгам.
… “П’юць бярозавы сок” – адразу ўспыхвае асацыяцыя з песняй «Я в весеннем лесу пил березовый сок». А павінна, каб у чытача такое не ўспыхвала. Мы займаемся творчасцю паэтычнай, а не вышываем крыжыкам па трафарэце.

Успамін, які “ручаінкай бруіцца” і “вядзе да крынічнай вады” – даволі сумнеўна. Бо крынічная вада, крыніца – сама выток. І ніякая ручаінка як быццам не можа туды прывесці. Я разумею, што гэта вобразнасць, але спалучэнне выйшла ўсё роўна няўдалае.

“Куст каліны ў белым вянку” – збіты рытм, прапушчана галосная.
“Туманы мурагі засцілаюць” – таксама штамп, чуў і чытаў.
У прынцыпе, штампы ў кожным радку. Не ўсё вылучаў. Што тут можна параіць? А раптам у аўтаркі наогул няма здольнасцяў нараджаць новыя метафары. Такое бывае. І нічога страшнага тут няма. Трэба пашукаць талент у прозе, публіцыстыцы, крытыцы, у іншых сферах быцця.

Наступны верш выйшаў больш удалы:

«Колькі той бяды!»

Па жыцці іду: смяюся, плачу.
Ляцяць, як птушкі, лепшыя гады.
У цяжкі час шукаю я удачу
У словах мамы: «Колькі той бяды!»
Прыязджаю я дадому рэдка,
Каб з табою, родная, на час
Адагрэць душу сваю і сэрца,
Пра свае турботы расказаць.
Ведаю, што сэрцам, не іначай,
Бачыш, дзе знайсці любы адказ
У маёй такой цяжкой задачы,
Што не вырашаецца падчас.
Скажаш мудрае, ад сэрца, слова,
Ластаўкай мяне ты назавеш,
Будем зноў, як некалі, з табою
Перачытваць мой найлепшы верш.
Да мяне імчыць мая дачушка,
Ведаю, што ёй сказаць, заўжды:
«Я з табою, не журыся, шчабятушка,
Ўсё міне, бо колькі той бяды!»

Штампы таксама ёсць, але куды меней. Іх я гэтым разам не захацеў вылучаць. Пазначыў толькі рэдакцыйную памылку: “Будем” – згубілася літара “з”. Верш спавядальны, настраёвы, пявучы і светлы. Напэўна, добра чытаецца ўслых. З мовай беларускай Ларыса Вырко як быццам на “ты”, даволі натуральна кладуцца словы.

Напрамак далейшай працы, як і казаў, – максімальна вынаходзіць новыя, але не вычварныя, а натуральныя метафары. Гэта складана, аднак мова беларуская зацёрта значна меней, чым руская.
Пажадаем паэтцы творчага росту.



ЛІДЭР чэрвеня 2017 г., (па лічыльніку Яндэкс):

(ЛіМаразм-450) http://iuzhyk.livejournal.com/554979.html



Міхась Южык

ЛіМаразм-472


Аднаўленне абласных межаў

Слышится нам эхо давнего парада,
Снятся нам маршруты главного броска…
(А.Пахмутова, Н.Добронравов)

Доўга разважаю над тым, чаму Расія не спускае з языка Ўкраіну ў навінах, а галоўнае, у шырокафарматных ток-шоу, якія, падаецца, і ствараліся для шальмавання суседняй краіны.

Заўтра спраўдзіцца доўгачаканая сустрэча Пуціна з Трампам, але і яна займае мізер часу на палітычных пляцоўках у параўнанні з Украінаю. Здавалася б, калі на Данбасе ваююць свабодалюбныя сепаратысты, а не расійскія войскі, то якая вам справа да чужой варожай краіны? Ну абагаўляюць яны фашыстаў Бандэру і Шукевіча, ну выкінулі рускіх класікаў са школьнай праграмы, ну забаранілі расійскім артыстам выступаць на тэрыторыі жоўта-блакітнай. Дык гэта ж іх унутраная пазіцыя, чаго ўмешваецеся? Не на вашай жа тэрыторыі адбываецца глум над вашымі каштоўнасцямі, і вольная краіна мае права шанаваць сваю, а не рускую літаратуру, культуру. Усё гэта так, аднак…

Аднак праясняецца, што пастаянная апрацоўка мазгоў магутнымі сродкамі асноўных тэлеканалаў мае дзве галоўныя мэты:

1) адцягненне ўвагі ад унутраных расійскіх праблем (найперш адсутнасць нармальнага жытла, нізкая зарплата) за кошт паказу, як страшна жывуць людзі на суседняй, блізкай тэрыторыі; тады адразу здаецца, што і свае зарплаты не такія малыя, і катух у сямейным інтэрнаце прынамсі не бамбяць кожную ноч;

2) фарміраванне прарасійскага электарату ў ДНР і ЛНР, дзе ідуць па кабелі даступныя кожнаму рускія тэлеканалы з карцінкай: якая страшная Ўкраіна і як добра ў Расіі; а яшчэ і ахопліванне рускага свету тых тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей, якія цяпер пад кантролем Украіны, – праз спадарожнікавае тэлебачанне, вяшчанне ў Сеціве; а яшчэ заадно – іншых рускамоўных тэрыторый Украіны, якія не аспрэчваюцца як быццам.

То бок тэлебачанне ніколі не пускае гадзіны даражэзнага эфіру на вецер. Вядома, што рускамоўны чалавек, дзе б ён ні знаходзіўся, хінецца да рускай культуры, а таму і Адэса, і Харкаў несумненна глядзіць ОРТ, “Расію”, НТВ. Нястомная экспансія рускай культуры ў галовы і антыўкраінская прапаганда, такім чынам, паступова рыхтуюць глебу да рэферэндумаў кшталту крымскага: абсалютная большасць галасуе за лучнасць з Масквою.

Наступны ход Пуціна будзе найхутчэй пасля выбараў 2018 года, да гэтага часу СМІ канчаткова сфарміруюць грамадскую думку на рускамоўных тэрыторыях Украіны, а ўкраінамоўная частка будзе працягваць бяднець, ад таго шалець і пеставаць фашысцкія выхадкі.

У паліталагіных колах існуе меркаванне, што адбудзецца правакацыя і Ўкраіна ў неабачлівай роспачы рынецца на ДНР, ЛНР, пачнецца генацыд на самых прылеглых да мяжы тэрыторыях, і Расія тады пад жыццесцвярджальным лозунгам выратавання ўвядзе вызвольныя рэгулярныя войскі. Аперацыя зойме некалькі дзён, бо войскі даўно стаяць у поўнай боегатоўнасці пад самымі межамі мяцежных рэспублік. І пытанне толькі ў адным: дзе спыніцца Пуцін – на Марыюпалі, то бок адновіць ранейшыя межы абласцей, або забярэ Адэсу і Харкаў.

А тады спешным чынам, па пракладзе Крыма, вызвольныя сілы Масквы аб’явяць рэферэндум, паралельна закідваючы захопленыя тэрыторыі гуманітаркай, грашыма і гарантыяй светлай будучыні. Апрацаваныя некалькімі гадамі вяшчання расійскіх тэлеканалаў, напалоханыя вынішчэннем рускіх фашыстамі Кіева, жыхары прагаласуюць абсалютнай большасцю быць ці то часткай Расіі, ці не незалежнымі рэспублікамі, якія прызнае Расія і яшчэ пару краін Афрыкі. Больш верагодны варыянт часткі Расіі – гэтым здымецца многа пытанняў, бо ніхто не пасмее нападаць на маскоўскую вотчыну. Больш імаверны таксама варыянт аднаўлення межаў абласцей, чым паход на Адэсу і Харкаў.
Гэтак, верагодна, будзе працягнута місія Пуціна як збіральніка рускіх земляў у цэлае.


Міхась Южык

ЛіМаразм-473


Цэльная нацыя

Выламаўшы рукі Польшчы, Трамп дамовіўся з ёй купляць не расійскі газ па 190 адзінак, а свой па 260. За гэта ён абавязуецца бараніць Польшчу ад агрэсіўнай Расіі, якая пасля Ўкраіны мерыцца захапіць і яе, і ўсю ўсходнюю Еўропу.

Так  Штаты, падпаліўшы Кіеў у 2014-м, зладзіўшы незаконны дзяржаўны пераварот, заклалі шашу для лабіравання нацыянальных інтарэсаў. То бок не Расія павінна прадаваць бясцэннае паліва Еўропе, а ЗША, возячы праз Атлантычны акіян. Ад таго газ настолькі і дарагі.

Нямеччына, праўда, якая звыкла лічыць кожны долар, пакуль не згадзілася купляць газ за 260 замест 190 толькі таму, што Вашынгтон загадаў спансіраваць амерыканскую эканоміку. Астатнія цывілізаваныя краіны пакуль вагаюцца. І таму Трапм пачаў візіт у Еўропу з Польшчы, якая палюбіла яго аддана.

Гуляючы на даўнім страху палякаў перад Расіяй, Трамп схітрыўся яшчэ і ўпарыць кантракт на пастаўку комплексаў ППА, каб захінуць Варшаву шчытом ад Масквы.

Цяпер ужо мала каму няўцям, што трыманне Ўкраіны ў стане вайны і чакання кідка танкаў Пуціна на Кіеў, які “маці гарадоў рускіх”, – выгаднае толькі Вашынгтону, хітраму распрацоўшчыку вайскова-эканамічных стратэгій. Еўропа павінна трапятаць і баяцца, страх паражае волю, і тады пачаць з ёю гандляваць па сваіх цэнах, змушаючы адмовіцца ад меншых расійскіх.

У гэтым звязку зусім забылі пра Беларусь, якая ні вашым, ні нашым. Лукашэнка заняў пазіцыю прымірэнчую: у Мінску дамаўляюцца Кіеў з Масквою, агрэсіўныя заўзятыя праціўнікі. А Беларусь – краіна міру і сонца. Таму ўпершыню за доўгія гады з нас знялі цэтлік самага гіблага месца ў Еўропе, а з Лукашэнка пачалі размаўляць так званыя цывілізаваныя дэлегацыі.

Учора ўключыў беларускія навіны па ОНТ і адразу трапіў на гасцей з Вашынгтона, членаў кангрэса сената, якія хваляць Беларусь. Лукашэнка запрашаў іх наведаць любыя аб’екты краіны, нават самыя сакрэтныя. А дыктар напрыканцы пажадаў, каб гэтак жа амерыканцы хвалілі Беларусь і па вяртанні дадому.

То бок мы ў стане манеўровага лакаматыву. Нельга цалкам аддацца Расіі  пасля падзей у Крыме і на Данбасе. Прызнаўшы голасна Крым, мы назаўжды выключыліся б з цывілізаванага свету і цалкам леглі б на міласць Расіі. А невядома, якое самадурства выкіне тамашні цар. Рэгулюючы вентылі газавай і нафтавай трубы, а таксама запаветныя льготныя цэны, а таксама крэдыты на пагашэнне даўгоў ёй жа, Расія лёгка можа завалодаць і палітычнаю воляй. І прымусіць перайсці ў статус Калінінградскай вобласці, прыкладам. Пад крыло Масквы, а іначай хана, спруцянееце з голаду. А быць проста губернатарам Лукашэнка не хоча, бо іх у Расіі здымаюць лёгка і часта скіроўваюць непасрэдна ў турму. Нават Лужкова праклялі і забылі.

Таму – толькі манеўры. Расія пабурчала, павыхоўвала нас цэнамі на носьбіты, апусціла ўзровень жыцця, а ўрэшце даравала і супрацоўнічае, і выдала новы крэдыт. Бо разумее: ужо ўсе ад яе адскочылі, апроч пары азіяцкіх краін, якія баяцца басмачоў з-за афганскіх гор. І згубіць краіну ў цэнтры Еўропы пасля Ўкраіны для Масквы зусім горка. Таму замірыліся па-сямейнаму, і ў парадзе на Дзень Незалежнасці наш авіяпарк падтрымлівала расійская авіяцыя.

Аднак мы адчыненыя і для Захаду. І для ўсяго адэкватнага свету. Таму пасланцы з Вашынгтона ўжо прыбылі сюды і вынюхваюць, дзе шукаць для сябе выгаду.

Варыянт падпаліць і нас, каб зрабіць зусім кепска Расіі па трафарэце майдана, тут не пройдзе: надта аднароднае – рускамоўнае – насельніцтва, раскалоць яго не атрымаецца. І як толькі пасля гіпатэтычнага голаду Масква крыкне “гайда да мяне!” – мяркую, пабягуць не раздумваючы. Гэта хутчэй рэальна толькі пасля Лукашэнкі, бо наўрад ці тут паўстане гэтакая ж моцная валявая фігура, хіба з Марса прышлюць.

На схіленне да Масквы ўказвае найперш руская культура ў галовах беларусаў, іх руская мова, рускія тэлеканалы і кнігі. А гісторыя з Крымам і Данбасам сведчыць: мова і культура імкнуцца злучыць аднадумцаў.



Міхась Южык

ЛіМаразм-474


Куплет №7

Сталы чытач рубрыкі ведае, што справаздачная частка “ЛіМа” (дзе ўслаўляюцца памерлыя класікі і сучасныя чыноўнікі) моцна не супадае, уваходзіць у жудасны дысананс з тым, што мы бачым у раздзеле “паэзія”. Выходзіць, што літаратура наша вялікая (так “бачна” са старонак 1—7), а паэзія ў ёй гарбатая. І мімаволі крамольнае пытанне лезе ў галаву чытача: а ці не такія ж роўна і класікі нашы савецкія – з мыліцамі і гарбом?

Аддаю магчымасць ахвотным, калі гэткія будуць, самім азнаёміцца з трызненнем першых сямі старонак пра нашу ўяўную веліч “ЛіМа” №24 (2017). Мы ж пяройдзем на даўніх знаёмцаў, мужа і жонку, Соф’ю Шах і Ізяслава Катлярова, якія нязменныя ў сваёй скамянеласці: адна піша вянкі санетаў гадоў 40, а другі лірыку па-руску, а першая перакладае другога на крэўную мову. Адно што мяняецца ледзь прыкметна – паэтычная якасць твораў, бо рэдка хто з паважаным узростам пачынае лепей пісаць.

Вазьму з вянка Шах санет пад шчаслівай лічбаю 7, а ў Катлярова – першы твор нізкі, каб не звінавацілі ў прыдзірлівым выбары.

Шах:

7
Што й зараз адбіткасцю тою
мае высвячаюцца дні
на самай іх злой вастрыні,
далёкай ад цішы-спакою…
Збавіцельна між мітусні
амаль падабенства і строю,
і ладу ўзнаўляюць праз мрою
адбіткасці той прамяні…
А ўжо калі нікнуць сляды
вясёлкавай той мілаты
і дзень памуштруе са спрытам, —
нібы каля скрухі-бяды,
нібы ля чарговай брыды,
жыву-існую хваравіта.

Тут ужо трэба называць рэчы папраўдзе: безнадзейная, шкодная графаманія.

1. “адбіткасцю тою” – першае слова выразу каравае, выдуманае, гучыць семантычным убоствам. Пасля прыстаўкі “тою” прагнеш удакладнення; якою тою? І ў сказе гэтага не знаходзіш. Таму слова лішняе, бессэнсоўнае.
2. “высвячаюцца” – слова няправільнае, трэба – “высвечваюцца”.
3. Увесь першы сказ нерэальна коснаязыкі, блытаешся, напінаеш глузд – але так і не даўмеешся, што аўтар прамармытаў, які сэнс?
4. цішы-спакою – неапраўданае падваенне слоў. А калі ўлічыць, што такіх падваенняў у кароткім тэсце аж 3, то верш зглумлены толькі імі аднымі.
5. “амаль падабенства” – канцыляршчына. Што значыць “амаль”? Да якой ступені “амаль”?
6. Далей зноў пухлы вырадак: “адбіткасці”.
7. Потым загадкавае “той мілаты”: шукаеш, якой “той”? Няма. Дуля.
8. Не толькі першы сказ, заўважу напрыканцы, а і ўсе сказы тэксту – нечытэльныя; аўтарка, перабываючы ўсё жыццё ў літаратуры, не парупілася навучыцца выкладаць думкі ясна, прыгожа і элегантна.

Тут можна гаварыць многае, бо душа абурана закіпае нават не на Шах, а на тое – як гэтае можна друкаваць у тыднёвіку, па якім матыве, апроч міласэрнай дабрачыннасці?


Ізяслаў Катляроў:

***
Сэнс прадчуванняў, — страшна ў іх
не памыліцца.
Маўчу, маўчу… І кожны міг
сябе баіцца.
Жыцця я столькі перамог,
каб жыць застацца!
І ведаю: калі б не Бог…
Пара прызнацца.
Але ці змог — што абяцаў
Яму ў малітвах?
Так сілай духу бедным стаў
ў сумневах скрытных…
Я столькі насупроць рабіў
і яве мілай,
што ёсць, як ворагі, сябры, —
іх асляпіла.
Страх — прадчуванні ўсведамляць, —
я ў іх палоне.
Ну, вось імкнуцца зноў даймаць…
Не дай, Гасподзь, мне!

Уражанне неадназначнае. Магчыма, па-руску гэта і добры верш. Катлярова чытаю не ўпершыню і ведаю, што чалавек не без здольнасцяў, не пусты. Але ў перакладзе Шах выпаўзлі хібы.

1. “страшна… не памыліцца” – выглядае ў кантэксце (гл. верш) даволі бязглузда.
2. Выраз “кожны міг сябе баіцца”, наадварот, удалы.
3. “Пара прызнацца” – пасля сказанага папярэдне зноў бесталкова. Прызнацца ў чым? Загадка. Праўдзівей, ляп.
4. “сілай духу бедным стаў” – жах, наколькі коснаязыка. Каторы раз: паэты не ўмеюць выразна выкладаць думку, што пярэчыць прызначэнню паэзіі.
5. “ў” – пачатак радка з пустога гуку можа быць толькі, калі папярэдні радок закончаны на галоснай.
6. ёсць, як ворагі, сябры, — іх асляпіла – даволі няблага.
7. “прадчуванні ўсведамляць” – карава, сякерай пісана.

Такім чынам, выявілася няроўнасць твора і верагодна, што гэта ад перакладу. Жонка не дапамагла. А тое і не дзіўна, бо валоданне ёю паэзіяй паказвае злашчасны вянок, куплет №7.

Цяпер агульнае. У свеце адбываюцца кіпучыя падзеі, сустрэліся два мацёрыя чалавечышчы Пуцін і Трамп. А яшчэ вярнулася пасля родаў на корт тэнісістка Азаранка і пачала «звездить» на Ўімблдоне. Вось пра гэта хочацца разважаць і пісаць, пра людзей моцных, умелых, адказных. А не пра ўбогія высілкі літаратурнага чынаўя і нахрапістых графаманаў, што асядлалі тыднёвік і гадзяць беларускаму слову. Але менавіта таму, што лезуць яны ў цэнтр увагі, у міністэрскую, так бы мовіць, газету – неабходна ім даць дубца, гістарычную ацэнку па ўсёй справядлівасці.

Ваяўнічы блогер-“псіхолаг”, апанент Чаргінца, слушна, здавалася б, крытыкуе замшэлае кіраўніцтва, начальнікаў нашай літаратуры. Але ім ад такой крытыкі нават мурашкі па скуры не прабягуць. А яшчэ і навешаюць кухталёў, як Аўруцін, і суд потым за гэта выйграюць. А блогер будзе толькі слабасільна размахваць кулачкамі на заднім двары.

Змагацца трэба з самімі аўтарамі, не рэдактар за іх піша бяздарныя творы, а яны самі. Таму тэкст чарговага пашляка да паэзіі трэба размазваць па сценцы, а самога вершаскладальніка тыцкаць носам у яго ж слоўныя нечыстоты. І калі ён яшчэ не зусім труп, то падумае, ці варта цягацца ў дзяржаўныя рэдакцыі з такім заклятым маразмам. Шчыра сказаць сабе: я шкоднік мастацтву, пісаць не ўмею, ніколі не навучуся, бо слон наступіў на орган паэзіі яшчэ ў далёкім дзяцінстве. І заняцца садам ды агародам.


Міхась Южык

ЛіМаразм-475

Светлае і прыгожае

Ёсць у беларускай літаратуры магутныя чалавечыя звязкі, пісьменніцкія пары, калі сіла кожнага ўзмацняецца шматразова, а не ўдвая, як таго вымагае звычайная матэматыка. Гэта найперш Рублеўская-Шніп, славутыя выдаўцы сваіх кніг за народныя грошы. А таксама аднаполае спалучэнне Пазнакова-Аўруціна.
Гэтым разам, праўда, Міхась Пазнякоў выступае самотна, у “ЛіМе” (№26, 2017), без рускамоўнага аднадумца свайго. І таму магутнасць яго прыкметна аслабла. Прынамсі – у  адным з вершаў падборкі, які дэманструем як узор самаўпэўненай графаманіі:

***
Зноў кліча мяне пуцявіна
Да матчынай згорбленай хаты,
Там дзесьці мая пупавіна
Пад бэзам густым і бухматым.

Зноў птахам самотным да слёзаў
У кут дарагі пакрыляю,
Бацькі там мае між бярозаў
Пад жвірам цяжкім спачываюць.

Пытанняў не трэба мне дзіўных.
Чаму? Ці надоўга? Бо, мусіць,
І сам адказаць я бяссільны,
Калі мяне край мой адпусціць.

Ну пра аднастайную тэматыку звужанай свядомасці Міхася мы гаварылі не раз. Пісаць ён можа або пра вёску (родны кут, які “мне мілы”), або перакладаць песняроў далёкай і засушлівай Азіі.
У дадзеным жа тэксце Міхась Паўлавіч перасягнуў самога сябе няўмелага.
Разбяром падрабязна:

1) “матчынай згорбленай хаты” – ох гэтыя згарбелыя і счарнелыя хаты, куды нястрымна імкнуцца ў думках вясковыя паэты савецкай эпохі, яны мне во дзе сядзяць… Камяком даўкім у горле. Самі ж песняры жывуць, зрэшты, у цёплых ахайных мінскіх кватэрах з туалетам і тэлевізарам.
2) “мая пупавіна пад бэзам густым” – зусім бяда, спадар Пазнякоў. Кволы прыродны слых на эстэтыку зусім адказаў. Хто зарыў гэтую пупавіну пад бэзам? Яна, пэўна, і ляжыць там, быццам святыя мошчы, нятленная?
3) “да слёзаў у кут дарагі пакрыляю” – слова “слёзаў”, роўна як і пад рыфму яму “бярозаў”, выглядае натужліва, непісьменна. Бо правільна “слёз” і “бяроз”. Звязка “кут дарагі” – штамп. І ў гэты кут чыноўнік Пазнякоў – бязважкі  і чысты душою ад выданняў сваіх незлічоных кніг за дзяржаўныя сродкі – няйначай як “пакрыляе”. Серафім шасцікрылы?
4) “Пытанняў не трэба мне” – блатная гаворка, каменна для лірыкі.
5) “я бяссільны” – адзіная шчырая праўда ў тэксце, мінімальна падобным на верш.

Пасля пракіслага духам творцы вершы Дзмітрыя Юртаева (паводле фота маладога чалавека) выглядаюць свежа, празрыста. Гэта папярэдні “ЛіМ”, №25.

Найбольш удалы з падборкі:

БЕЛАЕ

Белае, белае, белае
Ў небе і на зямлі...
Шкляначка запацелая.
Водбліскi ў крышталі.

Крышачку супярэчлiвы,
Крышачку неўпапад,
Час апранае ўвечары
Горад у снегапад.

Нешта навее светлае
З сумам напапалам,
Чыстае, запаветнае,
Што не згадаеш сам.

Сэрца заледзянелае
Быццам крануць вуглі.
А за акенцам — белае
Ў небе і на зямлі...

Такія творы ўсяляюць веру, што колькі ні душылі савецкія і постсавецкія чыноўнікі беларускае слова, яно мае шанец ажыць у не надта далёкай будучыні.
Малавата вопыту. А талент прысутны ў Юртаева.
Укажу месцы, што аслабляюць твор:

1) “шкляначка запацелая” – дужа вытыркаецца з агульнай лірычнай, тонкай тканіны вершы. Бо “запацелая шклянка” ў нас асацыіруецца з халоднай гарэлкай, якую налілі ў цяплейшую за яе ёмістасць.
2) “Крышачку супярэчлiвы” – гэты канцылярызм да таго ж і фанетычна блага гучыць.
3) “Што не згадаеш сам” – каб рэдактары мелі паэтычнае чуццё, то параілі б маладому творцу ўставіць працяжнік паміж словамі “што” і “не”. І тады выраз узмацніўся б у 10 разоў, і чытач перастаў бы на ім тармазіць і задумвацца. Так бывае, што адзін знак прыпынку можа або выратаваць, або збрыдзіць цэлы верш. У дадзеным выпадку не настолькі крытычна, аднак.
4) "крануць вуглі" – грубавата вуголлем сэрца кранаць, нятрапна, рэжа слых.

Віншую маладога чалавека, Дзмітрыя Юртаева, і пажадаю яму глыбей пранікаць у мову народную. Бо пакуль мова ў яго беднаватая, гэта відаць па астатніх вершах падборкі. Самы вялікі рускі паэт Пушкін мае, здаецца, і самы вялікі слоўнікавы запас. Без багацця мовы няма высокай паэзіі.
А яшчэ пажадаю, каб тухлыя і аджылыя людзі савецкага часу, што чапляюцца за рэдакцыі і раўнуюць да маладых талентаў, не сапсавалі б Юртаеву кроў, як у нас добра ўмеюць – перастаўшы наогул публікаваць.
Мы ж будзем заўсёды падтрымліваць свежае, светлае і прыгожае.



Міхась Южык

ЛіМаразм-476

Пясняр даўкага негатыву

Казімір Камейша сталы госць рубрыкі. Бо друкуецца надта часта, паколькі з касты рэдактараў. А мы доўгам сваім палічылі разабрацца менавіта з гэтай кагортай, што самаўпраўна прысвоіла сабе беларускую літаратуру. Лезуць з нямоглымі опусамі ў класікі, таленавітае не пускаюць. То бок злосна шкодзяць нацыянальнай літаратуры.
Дастаткова глянуць каталог кніг “Мастацкай літаратуры” апошніх гадоў, каб уразумець, што калі Шніп выдае не сябе і не жонку, то выключна штампуе кнігі чыноўнікаў. Ад таго і сядзіць гэтак доўга на крэсле. І даўно засядзеўся, стух.

Твор Камейшы для разбору такі (“Полымя” №5, 2017):

* * *
Баюся сноў сваіх,
Баюся іх разгадкі.
Плятуцца нудных ночак кашалі.
Закрэслю ўсё і зноў пачну спачатку,
Цярпення толькі, Божа, мне пашлі!

Не праведнік,
Памылка на памылцы.
Снег не адбеліць сумны чарнавік.
Хоць кланяцца і кленчыць не прывык,
Прыгнуся на прытомленым гасцінцы
І зашнурую сумна чаравік.

Разбіўся ён дарэшты, растаптаўся
І часта не туды зусім вядзе.
Бег недзе ў ноч і зноў назад вяртаўся,
Быў сам не рад няскладнае хадзе.

Зашкляцца лужы,
Прымарозіць скроні,
Паўночным ветрам шчокі апячэ,
З далёкай песні два сляды дагоніш,
Старая песня вернецца яшчэ.

Яна са мной на покуці прысядзе,
Дыхне дрымотным, даўкім тытунём,
Ката рукой дрыготкаю пагладзіць,
Ля шыбы свісне познім птушанём.

Галінкай ссохлай з Вербніцы далёкай
Застыў мой час малюнкам у акне.
Што цэлы век тварылася навокал,
Тварылася чамусьці без мяне.

Ах, колькі памяць усяго накруціць
Праз вочы шчылін, зрэзаў і сучкоў!..
І ноч, і дзень, як сіні вір на скруце,
На стыку двух і лёсаў і вякоў.

Я вылучыў, спадары, толькі самае-самае ад гэтага песняра даўкага негатыву. То бок асабліва кволыя, бяздарныя і маркотныя месцы. Камейша нечага пастаянна баіцца. Ці не таго, што дзесяцігоддзямі душыў літаратуру і Касце служыў? Ён так і пачынае характэрна свой опус задоўгі і пустаслоўны:

Баюся сноў сваіх,
Баюся іх разгадкі.

І гэта слушна. Бо чытаць Камейшу ніхто ў 3-м тысячагоддзі не будзе. Таму варта баяцца ўсё ж не сноў, а рэальнасці. Сны толькі люструюць яе. Аджылая змрочная паэзія, скіраваная ў лепшым выпадку – у мінулае, у зніклыя песні вёскам і ручаям, за якімі савецкія лірыкі хавалі праўду жыцця.
Агаворымся па-справядлівасці, што мова ў нашага творцы добрая, беларуская. Не марсіянская, як у цяперашніх маладых. Аднак мовы адной замала ўжо для паэзіі, якая выяўляе ўнутраны стан чалавека. І стан гэты паводле верша – банкруцкі.
Акрамя панылых нечытэльных выразаў, пазначу толькі яўныя хібы яшчэ:

1)  “зноў пачну спачатку” – без каментарыяў, так бы мовіць.
2)  “вочы шчылін” – гэта як уявіць? Немаведама.

Ну і хохма:

“Хоць кланяцца і кленчыць не прывык” – дужа хацелася б верыць!

Таму далейшыя тэксты чалавека, які не расце, а даўно дэградуе (гл. адпаведныя выпускі “ЛіМаразма”) глядзець няма ніякага сэнсу.
Многа займелі ад літаратуры савецкія выкрутлівыя рэдактары. Але прыспеў час плаціць па рахунках. Загуба нацыянальнай літаратуры павінна і адпаведна карацца. Бо нічога свяцейшага ў народа няма, яго мова нацыянальная і паэзія. Прамантачылі. І мы пачынаем практычна з нуля.



Міхась Южык

ЛіМаразм-477

Тупіковы шлях Берлежа

Тыднёвік “ЛіМ” №27  распачынаецца вялізным фота помніка Янку Купалу. Цяпер чытаем 2-ю запаведзь Бога, дадзеную Майсею:

Не делай себе кумира и никакого изображения того, что на небе вверху, и что на земле внизу, и что на воде ниже земли; не поклоняйся им и не служи им, ибо Я Господь, Бог твой, Бог ревнитель, наказывающий детей за вину отцов до третьего и четвертого рода, ненавидящих Меня, и творящий милость до тысячи родов любящим Меня и соблюдающим заповеди Мои.

Думаю, не трэба тлумачыць, ад чаго наша айчынная літаратура як бы мёртванароджаная.

Паспрабаваў, дарэчы, адшукаць сайт з чыстымі запаведзямі Майсею – без розных тлумачоў праваслаўных, якія мяркуюць, што разумны чалавек сам не разбярэ Божыя словы.
І што вы думаеце? Выскокваюць спрэс царкоўныя сайты, дзе непрыемную для праваслаўя 2-ю запаведзь абрываюць самым бязбожным чынам: “Не рабі сабе куміра…” І ўсё. Далей ідзе расповед добрага дзядзечкі ў расе пра тое, як шкодна пакланяцца язычніцкім бажкам. Здавалася б, усё слушна, але…

Зайдзі ў праваслаўны храм – пабачыш поўнае парушэнне гэтай запаведзі. Усюды малюнкі (у каталікоў яшчэ і скульптуры). Прычым малююць яўна з фантазіі – паказваюць нябесныя іерархіі, войскі архангелаў, Бога-айца на воблаках, анёлаў, нібы жывых чалавекаў. Ну і кучу святых малююць, пра кананізацыю якіх ясна даўно – наколькі моцны чалавечы фактар у гэтай справе. Што ну ніяк не стасуецца са словамі Госпада «никакого изображения того, что на небе вверху, и что на земле внизу, и что на воде ниже земли». То бок: хлопцы, не фантазіруйце, інакш заблукаеце.

Таму так і саромеецца Праваслаўе гэтай запаведзі ды прыстаўляе да яе тлумачоў у расах, якіх адмыслова абучаюць у семінарыях казуістыцы.
Такім чынам, традыцыя праваслаўя (нехта некалі пачаў маляваць, і не могуць ужо спыніцца да сёння) аказваецца мацнейшай за словы самога Госпада Бога. Які явіўся, як вядома, у вобразе Хрыста людзям. Той жа самы Бог, што і даваў 10 запаведзяў. І ніколі не адмяняў, а толькі дапоўніў у Нвагорнай пропаведзі.

Традыцыя страшная рэч. Паспрабуй пераканай мусульманіна, што Магамет пазычыў і перайначыў усе асноўныя міфы хрысціянства, а першыя мячэці былі павернуты не на Меку зусім. Зарэзаць можа.

Цяпер – да сучаснасці і зноў у родную Беларусь.  Мікола Берлеж – ён жа Алесь Калюкевіч – друкуе ў памянёным нумары тыднёвіка з Купалавым помнікам рэцэнзію на кнігу Панізніка, чалавека яўна не маладога, не сучаснага, не прагрэсіўнага. Менавіта Карлюкевіч са сваёй прагаю даўніны і адкінуў развіццё айчыннай літаратуры на дзесяцігоддзі назад, бо, чытаючы нашых “крытыкаў”, старонні назіральнік слушна падумае: сучаснай літаратуры ў Беларусі няма.

Для сучаснікаў дастаткова і вершаў, плошчу на якія скупа выдзяляюць нашы выданні, дзе пераважна не літаратура ідзе, а пра яе гаварэнне ад “знаўцаў”.

Сафія Дзенісюк, верш:

САМАВАР

Завару духмянай гарбаты
Ад зёлак лясных ды квецені ліпы.
Заварожана, ладна, упарта
Забулькоча з вадзіцы калодзежнай кіпень.

Заварнік заскача над парай
З саспелых леташніх шышак.
Загудзе самавар меднатвары,
Забялее стужачка ў вышы.

Гаворка душэўная пойдзе ў зачыне
З кубачкам цёплым, квадрацікам цукру.
Ўчарашняя горыч у попеле згіне,
Сабака суседскі не рыкне, не буркне.

Прысяду ў альтанцы, і стане так проста:
Ў жыцці каб вандроўніцы наталіцца,
Ўдыхнуць дастаткова родны водар дзівосны
Ды выпіць глыточак жывільнай вадзіцы…

І для такога матэрыялістычнага бытапісальніцтва трэба было верш вырабляць? Дзе тут паэзія, з агнём не адшукаеш яе. Кабета паставіла самавар, папіла чаю – неверагодна лірычна. Паэтычнага таленту, паводле гэтага верша, у Дзенісюк няма. Да таго ж аматарства так і прэ з тэксту:

1) Кіпень забулькоча “Заварожана, ладна” – зусім супрацьлеглае значаць словы праз коску. А неадушаўлёны кіпень не можа быць заварожаным.
2) “самавар меднатвары” – сумнеўна ўяўляць тулава самавара як твар.
3) “вышы” – слова неўнармаванае, відаць прыдуманае паэтамі для рыфмы. Ёсць “высь”, “высі”.
4) у аўтарцы пры піцці чаю знікне “ўчарашняя горыч” ды раптам… “Сабакасуседскі не рыкне, не буркне”. Як увязаць? Ну няйначай сабака таксама заваражыўся праз агароджу пахам гарбаты!
5) У вершы тры разы радок пачынаецца з пустога гуку “Ў”. Рэдактарам нашым, лімаўскім карыфеям, што па лбе, што ў лабэшнік – ніяк не дойдзе, што гэта страшная памылка для верша. Зрэшты, так ім зручней, менш працы. Падпісаў да друку – і далей у паўсонны прывычны стан.
6) “дастаткова родны водар дзівосны” – грувастка і кульгава для лірыкі.
7) “жывільнай вадзіцы” – слова “жывільнай” ніколі не бачыў, колькі чытаю беларускія тэксты. Бо яму сінонім – “гаючай”, куды лепшае слова ва ўсіх адносінах. Не прыжылася “жывільная” ў беларусаў таму, што пры вымаўленні невыразна гучыць. Мова сама адкідае брак.



Міхась Южык

ЛіМаразм-478

Прынцып прэзерватыва

Украіна, якая размаўляе ці гатовая хаця б размаўляць па-ўкраінску, памерамі ледзьве не з Беларусь. Уся астатняя яе частка – а гэта ўсход і поўдзень, самыя багатыя, населеныя вобласці – былі рускімі па духу і мове пры царскай Расіі, пры Саветах і засталіся такімі цяпер. Нават 25 гадоў прымусовай украінізацыі іх не зыначылі.
Яны русакі. А ўкраінцаў на полі бітваў Данбаса цяпер называюць “укропамі”, што прыйшлі на іх зямлю і будуць зарыты ў яе. А яшчэ крычаць воіны Данбаса так: «По фашистко-европейским педерастам – огонь!» і страляюць “градамі” ды “ўраганамі” ў пазіцыі захопніцкіх войскаў. Так было пры бітве за Ілавайск. Гэта можна дакументальна пабачыць у роліках трохгадовай даўнасці. І ніякая гэта не “расійская прапаганда”, як любяць у нас пішчаць “нацыкі”, а рэальнае пачуццё нянавісці данскіх казакоў да нападнікаў. Як можа ўспыхваць “ціхі” Дон, мы добра ведаем з Шолахава. А таксама тое, наколькі гэты народ непакорлівы і зацяты.
На відэароліках ад казакоў, што захапілі палонных “укропаў”, можна пачуць, як з невыносным болем гаворыць адзін камандзір: вы ж, сукі, спалілі агнём і патруцілі фосфарам 70 адсоткаў жыхароў Ілавайска, мірныя людзі пры чым? А потым палонных афіцэраў бравага войска прымусілі скакаць на месцы і паўтараць хорам: “Хто не скача, той не акупант!” Усе акупанты, бо ўсе ганебна прыскоквалі.
У святле гэтага можна зразумець другі боль данбасаўцаў: Масква, спачатку нерашуча іх падтрымаўшы, хутка дала заднюю, здаўшы разбітаму Кіеву частку Наваросіі, а потым і пераназваўшы яе ў ДНР, ЛНР. Крэмль відавочна спалохаўся таго, чым далейшы ход казакоў пагражае.
Ігар Стралкоў, што камандаваў летам 2014-га ўсім Данецкім гарнізонам, чалавек неўтаймоўны і ў планах яго было не спыняцца – а ісці далей на ўсход, на поўдзень, дзе рускамоўнае насельніцтва чакала крымскага варыянту, а потым і дабіваць фашыстаў у Кіеве. Ён ужо тады не бачыў іншага вырашэння праблемы з праамерыканскім урадам “жоўта-блакітнай” і прагназаваў вайну непазбежнай.
Патомны афіцэр, адважны ваяка, а не кабінетны слімак, адзін з крышталізатараў грамадскага мяцяжу ў Крыме і на Данбасе, – ён быў вышмаргнуты Крамлём назад у Маскву, на яго месца ўціснуліся больш лаяльныя важакі, а канфлікт уступіў у фазу пакутлівай цяганіны.
Шмат гадоў сядзяць у акопах казакі Дона, чакаючы немаведама якой міласці. Кожны дзень гінуць бяздзейна.
Па той жа бок разбітае і дэмаралізаванае ў 2014 годзе рэгулярнае войска Кіева – назапашвае з дапамогай Амерыкі сілу. Прынамсі добра паспела тое зрабіць пры Абаме: перагрупоўка, перафарматаванне, насычэнне зброяй, людзьмі і агрэсіяй.
Расійскія СМІ трашчаць пра тое, што нібыта Амерыка страціла да Ўкраіны цікавасць. І ўжо быццам бы не падтрымлівае вайну.
Насамрэч жа гэтага быць не можа, бо менавіта з мэтай вайны на межах Расіі і спелілі Штаты антыканстытуцыйны пераварот, і гадавалі потым фашысцкі рэжым.
Аслабляць Расію ўздоўж межаў, ваяваць з ёю чужымі рукамі. Так было пры Саветах, пры Ельцыну, не спынялася ні на секунду пры Пуціну. Палітыка, угрунтаваная на банальнасцях эканомікі. Чым слабейшы і бяднейшы асноўны праціўнік, тым мацнейшыя мы. І пофіг далейшы лёс Украіны, хай Масква яе хоць з зямлёю зраўняе. Аднаразовае выкарыстанне, прынцып прэзерватыва.

Дырэктар ЦРУ, генерал Ален Далес (1883—1969): "Размышления о реализации американской послевоенной доктрины против СССР", 1945 г.

«Мы найдем своих единомышленников, своих союзников в самой России. Эпизод за эпизодом будет разыгрываться грандиозная по своему масштабу трагедия гибели самого непокорного на земле народа, окончательного, необратимого угасания его самосознания <...> Литература, театры, кино - все будет изображать и прославлять самые низменные человеческие чувства. Мы будем всячески поддерживать и поднимать так называемых творцов, которые станут насаждать и вдалбливать в человеческое сознание культ секса, насилия, садизма, предательства  - словом, всякой безнравственности. В управлении государством мы создадим хаос и неразбериху <…> Хамство и наглость, ложь и обман, пьянство и наркомания, животный страх друг перед другом, предательство, национализм и вражду народов, прежде всего вражду и ненависть к русскому народу - все это мы будет незаметно культивировать <…> Будем браться за людей с детских, юношеских лет, главную ставку всегда будем делать на молодежь, станем разлагать, развращать, растлевать ее. Мы сделаем из них циников, пошляков, космополитов…»

Я ўжо прыводзіў гэты паказальны ўрывак. Аднак ён настолькі выразны, што варта на памяць завучваць. Строгая схема, якая з англасакскай упёртасцю рэалізуецца год за годам.

Пуцін спалохаўся маштабаў вайны, а галоўнае, маштабаў віскату на Захадзе і магчымага супрацьдзеяння НАТА. І замарозіў канфлікт. І ўпусціў адносна бязбольнае злучэнне рускага народа ў цэлае, разбітае ў аскепкі Белавежскімі пагадненнямі.
Што выйграў Пуцін? Тое, што Расія такі паехала на Алімпіяду ў Бразілію, што ў яе не аднялі Чэмпіянат свету па футболе. Для Пуціна спорт ёсць важнай часткай жыцця. Да таго ж спартыўная блакада Расіі магла прывесці добрую частку народа ў паныласць, многія футболам жывуць і нічога вакол не бачаць наогул. Яшчэ выйграў Пуцін толькі частковую, а не павальную палітычную абструкцыю ад Захаду. Выйграў Трампа, а не Хілары Клінтан. Выйграў не зусім рэзкі эканамічны абвал.
А што прайграў? Тое, што ЗША спыняцца не будуць, грошай у іх досыць, долар самі штампуюць, а таму не перастануць мацаваць антырускія настроі, гадаваць фашысцкі рэжым пад самым брухам Расіі. Разбітае ў 2014 годзе войска Ўкраіны цяпер, на мяжы канфліктнай зоны, перавышае ўжо сілы паўстанцаў у 5 разоў. І, па словах Стралкова, самне Данбас за якія суткі, калі пойдзе ў наступ. І тады – або ганебная параза Расіі, або ўмяшанне рэгулярнай арміяй і спыненне толькі ў Кіеве, у “маці гарадоў рускіх”. З усімі міжнароднымі наступствамі.
Ясна, што Пуцін першым не пойдзе ў атаку да завяршэння трох рэчаў года 2018:

1) зімовая алімпіяда ў Карэі
2) яго выбары ў траўні
3) чэмпіянат свету па футболе ў чэрвені

І менавіта ў гэтую коўзкую пару пачасцяцца правакаці ад Украіны з нядрэмнымі лялькаводамі на чале.
Ці наважыцца Парашэнка на ўрыванне з прамога загаду Штатаў? Ну наважыўся ж Саакашвілі ў 2008 годзе. І не забываем: дзяржаўны пераварот 2014 года ў Кіеве і напад на Паўднёвую Асецію былі строга прымеркаваны Вашынгтонам да алімпіяд (Сочы-2014 і Пекін-2008). Нездарма, бо Пуцін у такі перыяд асабліва зацяты на спорце. Таму толькі ёлуп не стане чакаць трэцяга разу – падчас зімовай Карэі-2018, у лютаўскія маразы распачнецца генацыд на мяцежных тэрыторыях. Ну а потым – прывычны рускі кулак па галаве нападніка, а дэмакратычныя беларукія Штаты – як не пры справах за акіянам. Прынцып прэзерватыва.

«Украинский вопрос — из опаснейших вопросов нашего будущего, он может нанести нам кровавый удар при самом освобождении, и к нему плохо подготовлены умы с обеих сторон. Бремя этого вопроса я постоянно чувствую на себе, во многом по происхождению. Я от души желаю украинцам счастья и хотел бы, чтобы мы совместно с ними и не во вражде правильно решили заклятый вопрос, я хотел бы внести примирение в этот опасный раскол. А еще: я дружил с западными украинцами в экибастузском Особом лагере, где мы вместе восставали, знаю их непримиримость, и уважаю, как она там преломилась мужественно. В союзе против советской власти — там я не ощущал никакой щели между нами. Думаю, на Украине еще найдутся многие мои товарищи по лагерю и облегчат будущий разговор. Не легче будет объясняться и с русскими.

Как украинцам бесполезно доказывать, что все мы родом и духом из Киева, так и русские представить себе не хотят, что по Днепру народ — иной, и много обид и раздоров посеяно именно большевиками: как всюду и везде, эти убийцы только растравляли и терзали раны, а когда уйдут, оставят нас в гниющем состоянии. Очень трудно будет свести разговор к благоразумию. Но сколько есть у меня голоса и веса — я положу на это. Во всяком случае, знаю и твердо объявлю когда-то: возникни, не дай Бог, русско-украинская война — сам не пойду на нее и сыновей своих не пущу».

(Александр Солженицын, из автобиографической повести «Угодило зернышко

 

Міхась Южык

ЛіМаразм-479

Мыцца і чысціць зубы

Асаблівасць чалавечай псіхікі – “прадказваць” спраўджаныя падзеі заднім чыслом. Яскравы гэтаму прыклад варта прывесці, а то за бурапенным часам забуду.
Роўна перад сустрэчаю Пуціна з Трампам, за некалькі гадзін і нават ёй паралельна, глуміліся апазіцыйныя СМІ, што будзе сустрэча тая ні аб чым і ніяк, як мага кароткая і для фармальнасці.
Як зараз, стаяць перада мною ўхмылістыя твары Сванідзе і Бялкоўскага, асноўных палітолагаў “Рэха Масквы”, людзей не дурных, адукаваных, мацёрых. І той і другі, хіхікаючы, вяшчалі прагнозы: ні пра што прэзідэнты не дамовяцца, а Пуціну будзе дадзены ад варот паварот. Ім апладзіравалі вядучыя, асабліва радасна – Ксенія Ларына, вядомы баявік у спадніцы гэтага слаўнага апазіцыйнага радыё (якое, зрэшты, на 65 адсоткаў фінансуе падкантрольны Пуціну “Газпром”).
А праз гадзіну—дзве мы даведваемся: сустрэча прэзідэнтаў праходзіла 2 гадзіны 15 хвілін і закончылася падпісанымі дамовамі па чатырох пунктах.
Прагназісты, такім чынам, селі ў звыклую лужыну. Тое самае было і перад выбарамі прэзідэнта ЗША. З Трампа рагаталі, як з пудзіла. Уладзімір Познер, што быў на той час за акіянам, прызнаўся: не чуў ніводнага заходняга палітолага, які б даваў паражэнне Хілары Клінтан.
То бок падзеі ў сусвеце часта адбываюцца ірацыянальна, невытлумачальна, прагназавацца не могуць. І ўжо заднім чыслом завішчаў Венедыктаў на “Рэха Масквы”, што ён так і думаў, што дамовы па Сірыі Трамп з Пуціным павінны былі падпісаць, а іншыя тры дамовы лухтовыя – яны для адмазкі. І пачалася мутная ліберальная гаварыльня. За малацьбу языком яны і атрымліваюць зарплату ад алігархаў, чые актывы даўно на Захадзе. Трындзець – не мяшкі грузіць. А між тым усе прамахнуліся, аскандаліліся. Паказалі сябе недарэкамі.
Пераносім падобны расклад на ўсе жыццёвыя з’явы: і атрымліваецца, што і паходжанне Космасу з кропкі, і дарвінаўскае цудадзейнае з’яўленне чалавека з малекулы – адбываецца ў розуме заднім парадкам, фантастычным паглыбленнем у мінулае, чаго не праверыш ніяк. Мадэлі, якія тужацца апісаць жорсткімі выкладкамі палётную волю Тварца.
За паўгода да развалу СССР хто мог прымроіць, знаходзячыся ў бягучым часе, што так грымне на ўсю іванаўскую? Камуністычны монстр здаваўся застрашліва непахісным. А ўжо пасля адбытай падзеі – тысячы кніг, дзе крыклівыя “знаўцы” тлумачаць, чаму адбылося менавіта так, не іначай. І ўсе – па-свойму, па-рознаму.
Тое ж і з нападам Гітлера: Сталін правароніў, а яны – ведалі! Заднім чыслом.
Расхістванне Расіі, якое адбываецца цяпер з розных бакоў, лібералы бачаць як фантом лютаўскай рэвалюцыі 1917-га, яго прадвесце. І нават знаходзяць агульнае ў псіхалагічных і фізічных партрэтах першага апазіцыянера Навальнага і тадышняга Керанскага. Маўляў, інкарнацыя. Па-іхняму: рэвалюцыя абавязана быць, яна неадменная, яна імі ўсімі – жаданая. Бо амаль усе збягуць за мяжу, калі што. А потым вернуцца рабаваць на пажарышчы.
Не ўлічваюць, праўда, галоўнага: нязведаныя шляхі Гасподнія, і амаль ніколі банальна не паўтараюцца. І калі цвяроза зірнуць на Расію і Беларусь цяперашнія – якраз нічога і не прадвяшчае рэвалюцый ніякіх. Дый хіба рэвалюцыя – звыклы стан для царскай улады, памазанікаў? Не, стагоддзямі Расія без рэвалюцый жыла. Ах, не развівалася, ах, касцянела, ах турма народаў! – чуецца буркатлівае нараканне з левага боку. А тады Пушкін, Лерманітаў, Талстой, Дастаеўскі, Чэхаў, Тарас Шаўчэнка – адкуль? Плюс выбітныя мастакі і музыкі? З цара “Мікалая крывавага”, з цемрашальнай Расіі. А зморшчаны смаркаты Срэбраны век – з волі прывольнай… А савецкія паслужлівыя літаратары – з самага справядлівага народная строю. Параўноўвайце.
Калі свабода ёсць шпурляннем камянюкамі ў спіны, разбіраннем бардзюраў на глыбы і разбіванне імі вітрын – то самі шукайце такую свабоду.
Насякомыя ліберальныя крыкуны прагнуць прызнання мовы беларускай па-афіцыйнаму. Добра, у арабаў яна ёсць да адвалу. Дзе шчасце? І ў пігмеяў з Афрыкі ёсць. І ў французікаў, чый прэзідэнт прагне прытуліцца да шырокіх грудзей спадара Трампа. І ў немцаў, якія некалі сталі фашысцкай чумою. А цяпер не могуць саўладаць з фанатыкамі, якія руйнуюць Гамбург на вачах у таго ж Трампа падчас сустрэчы “дваццаткі”. Гэта ўсё нацыі з мовамі.
Што яшчэ? Ах – дайце мала працаваць, многа жэрці і піць! Нюхаць марыхуану законна і законна ж трахаць прастытутак, або чпокацца ў анус мужык з мужыком. Гэта ўсё дае, не забараняе, свята ўжо адстойвае разрыхленая Еўропа. Якая насамрэч чэлядзь Амерыкі.
Так што на Захад мы спяшацца не будзем, тым больш не возьме ён нас да сябе. На які ляд яму тлустая беларуская смятана, калі яны яшчэ лепшую чарнагорскую да сябе не пускаюць? Бо пераб’е нямецкую і французскую. Нахер ім смятанныя канкурэнты? А больш мы – нічога не ў змозе прапанаваць.
Лібералізм і фашызм – гэта дзве крайнасці і, як ні страшна, два бакі аднаго медаля. Бо крывадушны лібералізм лёгка, пры патрэбным посвісце, як у Кіеве, абарочваецца фашызмам са знаёмым хцівым аскалам. З чалавека без стрыжня (а лібералізм і ёсць абсалютная бесстрыжнёвасць) можна ляпіць што заманецца. І ставіць у любыя вычварныя позы. Гэты Макрон з бабуляй-жонкай пад ручку, які горнецца і лашчыцца да пляча брутальнага Трампа… Гэтая Алексіевіч, што гатовая атрымліваць адначасна ордэны ў Кіеве і Маскве… Зноў хочацца скрупулёзна мыцца і чысціць зубы.




Міхась Южык

ЛіМаразм-480

Нязначна і нецікава

«Той же осенью — ну кой чёрт подщипывает какую–то “Франс суар”, она плетёт: у него шесть вооружённых телохранителей, свора свирепых псов, электрифицированная колючая проволока, но Солженицын освобождён от финансовых забот, его содержит американский миллиардер, имя не названо.
В любом уголке Земли, любой дегенеративный репортёр может печатать обо мне любое враньё — в этом для них святая свобода! святая демократия!
Как мне тут жить?..»
(А. Солженицын, ЗША, Вермонт, начало 80-х.)

Глядзеў па Ютубе дэбаты Навальнага з Познерам наконт свабоды слова ў Расіі. Адбылося тое на апазіцыйным тэлеканале “Дождж”, выцесненым уладамі ў Сеціва ў звязку з анексіяй Крыма – каб не заміналі ўдумлівай працы вайскоўцаў. Там і перабывае апальны тэлеканал дагэтуль са сваёй вядучай Ксеніяй Сабчак, дачкой вядомага дэмакрата, нябожчыка. Праслаўлена Ксенія яшчэ і адыёзнай перадачай “Дом-2”, дзе маладыя людзі жывуць і спаруюцца пад камерамі.
Яшчэ Ксенія ў дзяцінстве нібыта сядзела на каленях у Пуціна, вернага на той час паплечніка Анатоля Сабчака, яе бацькі. Але гэта да слова.
Важнае ж тое, што пасля з’яўлення маладой Сабчак на мітынгу на Балотнай (2012), з яе трыбуннымі дэструктыўнымі заклікамі, актывістку паперлі нават з забаўляльных каналаў айчыннага тэлебачання. І колішняе сядзенне на каленях не памагло.
Таму цяпер – толькі тэлеканал “Дождж”, што вяшчае ў Інтэрнэце ў платным рэжыме.
Абмяркоўвалі Навальны з Познерам цэнзуру на тэлебачанні. Зачэпка для выкліку маладым задзірыстым апазіцыянерам старога бадзёрага Познера была наступная: у Маскве нянька, узбечка, задушыла сваю 4-гадовую падапечную, адрэзала галаву і хадзіла з ёй па Маскве з выкрыкамі: “Алаху Акбару! (“Бог вялікі!”)”. Нібыта Алах і загадаў ёй гэта зрабіць. Доўга хадзіла па Маскве мусульманка з галавой, выкрыкваючы, пакуль паліцыя яе не скруціла.
Рэпарцёрскія машыны асноўных тэлеканалаў былі адазваны з дарогі загадам зверху, а эпізод замаўчалі. І толькі ў малатыражныя неафіцыйныя СМІ ён прасачыўся. Надарыўся скандал – у Расіі жудасная цэнзура, кожную літару падпісвае ў друк дзядзька з Крамля!
Пазіцыя бывалага журналіста Познера ў абарону афіцыйных тэлеканалаў такая: навіна з адрэзанай галавою – нязначная, нецікавая, бо жанчына аказалася псіхічна хворым чалавекам, і таму не трэба кідаць цень на ўсіх мусульман, раздзімаць у грамадстве нянавісць рускіх да іншаверцаў.
Навальны крычаў, што навіна, наадварот, важная, значная, яна адлюстроўвае рэальны стан рэчаў: мусульмане ненавідзяць хрысціян, іх трэба мінімум апасацца.
Познер ціснуў на тое, што забойца шызафрэнічка, дыягнаставаная ў сябе на радзіме. Навальны пярэчыў, што на момант пад’езду рэпарцёраў, з дарогі адазваных Крамлём, дадзеных пра яе хваробу не было. Таму проста замоўчваюць, як замоўчваюць збіццё ў кадыраўскай Чачні расійскага праваахоўніка і беспакараныя забойствы там педэрастаў.
Сышліся на тым, што ёсць безумоўнаю праўдай: апазіцыянера Навальнага загадана не пускаць на колькі-небудзь відныя расійскія каналы, як і яшчэ некалькі чалавек, амаль увесь склад журналістаў колішняга НТВ Гусінскага (Парфёнава, Яўгена Кісялёва, Шэндэровіча, Міткову, Гапапольскага…) У той час, як абколаты адмарозак Джыгурда вольна бродзіць па калідорах Астанкіна.
Познер прызнаўся, што ён хацеў бы зняць Навальнага ў сваёй аўтарскай перадачы, але нават не заікаецца аб гэтым, бо ведае – не дазволяць. Але тое не цэнзура – бо афіцыйных спісаў з Навальным і Ганапольскім няма, усе і так ведаюць. А цэнзура, паводле Познера, гэта калі сядзіць чалавек з адпаведнай пячаткай у адпаведным пакоі і яму носяць усе рукапісы. Такой цэнзуры цяпер няма.
Сабчак, вядучая, распіналася, што гэта недэмакратычна, цемрашальна, няправільна. На што мацёры Познер расказаў ёй выпадак з практыкі: яны з Філам Донах’ю былі вядучымі папулярнай аўтарскай праграмы на тэлебачанні Штатаў. Аднаго разу іх запатрабаваў высокі начальнік і прад’явіў, што яны занадта ліберальныя і не клічуць таго, таго і таго. І трэба гэтых асобаў паклікаць. Не, заявілі з гонарам Познер і Донах’ю. Добра, сказаў начальнік і не падпісаў далейшы кантракт. Перадача аказалася па факце зачынена, і потым ніводзін з трох асноўных тэлеканалаў яе не прыняў да сябе. Навідавоку скрытая цэнзура, якая існуе заўсёды, усюды і несупынна, маскіруючыся за дэмакратычнымі лозунгамі.
Навальны пачаў лепятаць, што гэта не тое, што ў Расіі больш жорстка, горш і што ён, будучы прэзідэнтам, даб’ецца, каб была вольная воля.

Я слухаў апазіцыянера з усмешкай, становячыся на бок раней не вельмі мне сімпатычнага Познера, атэіста. Як я люблю атэістаў, чытач ведае з прыкладу дачыненняў з адным нашым блогерам, псіха-юрыстам матэматычнага ўхілу, самазваным наглядчыкам за жыццядзейнасцю Чаргінца.
Але вернемся ў расійскую і беларускую рэчаіснасць ды паспрабуем уявіць, як па асноўных каналах зашвэндаюць усе ахвотныя і стануць плявузгаць што зажадаюць. Ігар Стралкоў, герой вайны на Данбасе, нацыяналіст, будзе тыцкаць пальцамі на яўрэяў (а іх на  расійскіх каналах кожны другі); Навальны будзе лаяць палітыку ўладаў і абяцаць залатыя горы; Парфёнаў стане вытанчана здзекавацца з рускага быдла (якое і ёсць гледачы); а Шэндэровіч – прама праклінаць і абзываць Пуціна…
Ну а Някляеў з Арловым, адпіхваючы локцямі Лукашэнку, – прызываць вяртанне хто ў дэмакратыю (якой у Беларусі зроду не існавала), хто ў старажытнае Вялікае Княства Літоўскае (існасць якога спрэчная)…
Як доўга – пытанне на засыпку – пратрымаюцца дзяржавы Расія і Беларусь пры такім вэрхале на алтары абывацеля, у чароўнай блакітнай скрыні? Як хутка закіпіць яго мозг, і як шпарка ён выскачыць на вуліцу (куды яго будуць клікаць апазіцыянеры) з дубінай і бензапілою?
Таму, дарагія мае, ёсць прыгожая казка, утопія, а ёсць дзяржава, апарат стрымлівання і супрацьвагі, апарат насілля і адначасова гарант парадку, без якога існаванне ніякай чалавечай супольнасці немагчымае. З усімі нашымі школамі, ВНУ, тэатрамі, прамысловасцю і банальным засяваннем палеткаў. Усё павінна быць арганізавана, наладжана, ісці збольшага дабром, а хто не хоча – то паняволі, доўбняю ў галаву.
Колькі чуў я апошнія гады ў літаратурных кулуарах: Пятровіч не ўзяў, Пятровіч зарэзаў, Пятровіч не дазволіў, Пятровіч не захацеў… Гэта наконт “Дзеяслова”, дзе гэты выхадзец з “Полымя” ўладарыць другое дзесяцігоддзе. Рэдактары пнуцца, стараюцца, аўтары душу выварочваюць і… Пятровіч, бач ты, не захацеў! Бо Пятровіч і ёсць СБП, “Дзеяслоў” і “нэзалэжная” беларуская літаратура. Гэта, спадары, зусім не цэнзура, не!
Або з іншага лагера: Карлюкевіч не прапусціў, Карлюкевіч не падпісаў… Тут варыянтаў наогул мала. Дзясятак дзяржаўных выданняў – яны і ёсць Алесь Карлюкевіч. І гэтак – таксама другое дзесяцігоддзе запар.
Сядуць два пні на поле айчыннай літаратуры – чатырма трактарамі не выкарчуеш.

* * *
Мы не пашем, не сеем, не строим,
Мы гордимся общественным строем.
Мы бумажные важные люди,
Мы и были, и есть, мы и будем.

Наша служба трудна изначально,
Надо знать, что желает начальник.
Угадать, согласиться, не спорить,
И карьеры своей не испортить.

Чтобы сдвинулась с места бумага
Тут и гибкость нужна и отвага,
Свою подпись поставить иль визу
Всё равно что пройти по карнизу.

Нас не бьют за отказы, запреты,
Мы как в танках в своих кабинетах,
И сгораем, когда разрешаем,
И поэтому всё запрещаем.

Нет прочнее бумажной постройки,
Не страшны нам ветра и помойки.
Мы бойцы, мы службисты, солдаты
Колоссальнейшего аппарата.

Мы бумажные важные люди,
Мы и были, и есть, мы и будем.
Мы не пашем, не сеем, не строим,
Мы гордимся общественным строем.

(Эльдар Рязаров, 80-е годы.)




Міхась Южык

ЛіМаразм-481

Чароўны халадзільнік бацькоў

Год 2017 выдаецца пакуль надзвычай бяссонечны, халодны, хлюпотны. І раніцы кшталту сённяшняй (27.07.2017), калі ясна, цёпла, бязветрана, надараліся ў адзінкавых выпадках. Як ні круці, мы цесна завязаны на з’явах прыроды, тэмпературах, напрамках вятроў, а галоўнае, на сутачным асвятленні. Мала таго, мы самі – і ёсць прырода.
Адна справа, калі зіма снежная, марозная і сонца, адбіваючыся ад сумётаў, дае нашаму мозгу энергію. Другая, згадзіцеся, калі зіма не адрозная ніколькі ад лістапада, і часам восень, зіма і вясна зліваюцца ў нешта цэлае, моташнае, невыноснае.
Цярпець непагадзь можна дзень, два, тры, а потым яна пачынае ціснуць на псіхіку. Так зладжаны мозг, што нават па колеры воблакаў і пры ясным летнім надвор’і вызначае ён, што вятры паўночныя ці паўночна-заходнія і што сапраўднай стабільнай цеплыні ад іх не чакай. Павісае няпэўнасць, прадчуванне нечага злога. Прычым нават у віры будняў уплывае такая штука на нас падсвядома. Здавалася б, і справай занятыя, і зараджаныя канструктыўнай эмоцыяй – аж не! мозг трывожыцца, патрэбныя гармоны не выпрацоўваюцца, і толькі чакае ён, каб ударыць па нас у бліжэйшыя дні. І тады прачынаешся пусты, творчай энергіі нуль, і без кавы, а то каб не даць некаму ў вуха, ты зарадзіцца да абеду не можаш.
Гэта я пра самых жвавых, пасіянарных людзей. Флегматык будзе ціха цярпець хандру, чухаючыся, а потым і звыкне, ён усё роўна не рухае чалавецтва. Меланхолік знойдзе апраўданне свайму вечна благому настрою ў хмарах навіслых. Сангвінік будзе ўсё роўна працаваць, быццам лакаматыў. І толькі халерык стане праклінаць белы свет, прыдзірацца да бліжніх, ненавідзець сябе, ратавацца творчым працэсам.
А між тым ніхто з чатырох тыпаў не вінаваты – бо сам выкляты клімат не спрыяе ўзнёсласці ды палёту.
Аднак заступімся за наш край: зіма, вясна і лета кшталту 2017 года нячастыя, выпадаюць радзей за пакутлівую гарачыню лета-2010. За апошнія гадоў 20 я не помню такога, каб паўднёвы вецер прыляцеў толькі 25 ліпеня. Дый тое – з Карпатаў, вільготны, з дажджом.
Як уплываюць кліматычныя ўмовы на настрой асобнага чалавека і дух цэлай нацыі, гэтак і планетарныя, касмічныя з’явы схільныя ўздзейнічаць на рушэнне народаў, культур. Можа, і скажуць астролагі, чаму Беларусь завісла паміж “быць” і “не быць”. Не ведаю, што там у іх бачна па картах, якія зноў жа працуюць заднім чыслом, а нічога толкам не прагназуюць. Мы ж можам канстатаваць відавочнае: беларуская культура (а значыць – літаратура) трапіла ва ўстойлівы стан інфантыльнасці, з юнацтва так і не пераскочыўшы ў дарослыя справы.
Для вобразнасці параўнаю з’яўленне нацыянальнай свядомасці пачатку 20-га стагоддзя з зачаццем нашай літаратуры.
І бяда, што выношванне гэтага плода, увесь перыяд цяжарнасці прыпаў на часы камунізму. То бок старонні назіральнік мог пабачыць толькі раздзьмуты жывот маці – БССР, – якая карміла сваёй крывёй гэты плод. Жывот можна было назіраць, яго гладзіць, але ён быў нават не дзіця і не немаўля. Людзі (а не маргінальныя ўнутранасці жывата) нічога не чулі і ніяк не ведалі пра беларускую літаратуру. Я, пражыўшы ў цэнтры Мінска ў сем’і навукова-тэхнічных інтэлігентаў, нават не падазраваў, што існуе сучасная беларуская літаратура з тоўстымі часопісамі і цэлымі інстытутамі Акадэміі, хоць маці мая працавала менавіта ў адным з яе інстытутаў, па хіміі. Для мяне была ўся літаратура наша – даўно аджытае, архаічнае, нейкі чалавек Колас-Купала ў адным абліччы: старадаўні, даўнейшы за Пушкіна. А з школьных урокаў, далібог, нічога не ўбілася ў галаву – настолькі кепска, бяздушна выкладалі ў абедзвюх школах, дзе я вучыўся, беларускае слова. Таму – толькі помнік Коласу на плошчы Якуба Коласа мне і запомніўся, і менавіта таму, што там мы рабілі перасадку, едучы да цёткі на Масюкоўшчыну.
Ёсць, праўда, адно выключэнне з гэтага “жывата” БССР – творчасць Быкава, які асядлаў сацыяльна-значную тэматыку і таму друкаваўся ў Маскве, і таму па-руску яго чыталі тут, разумеючы як беларуса, не рускага. Гэта своеасаблівае выключэнне. Болей жа ніхто – ні Караткевіч, ні Шамякін нават, ні Багдановіч не даходзілі да непрафесійных вушэй і свядомасці беларусаў. Бо іх фантастычныя творчыя сусветы нік не перасякаліся з рэальным жыццём. Казкі, казкі і казкі… Як і Мележ – неймаверна далёкі са сваім паляшуцкім, вясковым бытапісальніцтвам ад савецкага горада.
І толькі з часу, калі пахіснуўся СССР, плод наш палез вонкі ў выглядзе груповак, тусовак, дзе маладыя гарачыя галовы адчулі сябе а) беларусамі, б) што можна пацясніць узгадаваных на рэдакцыйнай плесні старых мухамораў. З’яўляліся новыя газеты, газеткі, лісткі. Саюз Пісьменнікаў мусіў быў прызнаць нават публічна іншы, адрозны ад іх закасцянелага, погляд на Беларусь, беларусаў, мусіў хоць неяк лічыцца з акрыялымі, задзірыстымі маладзёнамі.
У дзёрзкіх рэвалюцыянераў з’явіліся маладыя правадыры, якія, зрэшты, імгненна пагаслі як мастацкія творцы, ледзь прыйшоў Лукашэнка, закліканы з самага сэрца народа ўратаваць калі не дух беларускі, дык плоць – бо літаральна ўжо не было чаго есці сярэднестатыстычнаму люду.
Панік важак Анатоль Сыс і перайшоў па прыкладзе Караткевіча ў паўпрытомную краіну мрояў і летуценняў, зусім не злучаную з рэальнасцю. Аднак памятаў сваю значнасць і, нават у ачмурэнні застольных пароў, абвяшчаў сябе першым паэтам і патрабаваў прызнання ад сабутэльнікаў (апісана ва ўспамінах В.Куставай, прыкладам). Але гэтага было мала, і пакутная душа часам выдзіралася з уяўнасці ў яву, урывалася на афіцыйныя сходкі пісьменнікаў – і скандаліла ад дэфіцыту любові ды ўвагі. Беспаспяхова мацавала самаацэнку.
Закіслі пасіянарныя Глобус, Аркуш і шэраг рэдактараў прагрэсіўнай “Крыніцы”. Хто з’ехаў (Разанаў), а хто і збег за мяжу (Някляеў). Туды ж падаўся і Быкаў: аблашчаны высокімі ганарарамі ды ўвагаю ў СССР, для яго непамысна было сесці на нішчымную пенсію і капеечныя ганарары. Апраўдаў гэты ад’езд на звыклыя сытныя хлябы Быкаў нязгодаю з Прэзідэнтам (нешта ж з Брэжневым пагаджаўся).
Успышка літаратуры пагасла к пачатку 2000-х, як яе не было. Змарнелі, змізарнелі “Полымя”, “Маладосць”, завяў “Першацвет”. “Крыніца” высахла і зачынілася. Ці яе зачынілі – розніцы тут няма. Не будзем шукаць вінаватых – сам час, рушэнне планет і зорак, прадвызначыў гэта. Бо пасля вольніцы слова і дзеяння, працягласцю гадоў у 5—7, літаратура не ведала, куды рухацца. Архаічную свядомасць кіраўнікоў не прыняла шматмерная, зменлівая сучаснасць.
Тыднёвік “ЛіМ” ужо тады выглядаў дужа лядашча: разам з канструктыўнымі калонкамі Галубовіча, колкімі артыкуламі адзінкавых крытыкаў, цягнуліся бясконцыя, месяц за месяцам – як зараз памятаю, – вершаваныя падборкі старых Гілевіча і Грахоўскага на цэлую паласу. Што маглі гэтыя людзі даць 3-му тысячагоддзю, апроч успамінаў і заклікаў любіць мову? Яны не адчувалі паветра, як і “Полымя” Законнікава з цемрашальствам і плесняю духу. І былі саштурхнуты з Арэны.
Вось гэты кароткі перыяд фармавання новых рэдакцый і холдынгу на чале з Таісіяй Бондар, а затым і пад уладаю Карлюкевіча, – сталіся залатым векам, кропкаю біфуркацыі, сталеннем духу і сапраўдным дачыненнем з рэальнасцю для ўсёй нацыянальнай літаратуры. (Дастаткова хаця б узяць “ЛеГАЛізацыю”, падчасопіс “Фантаст”, экспрэсіўную прозу А.Брава і Ю.Станкевіча.) Пачалася зараджацца некампліментарная крытыка, спроба вывесці юнака з казачных ўяўленняў пра сябе на тое, чым яно насамрэч ёсць.
Але патэнцыял нацыі аказаўся настолькі нізкім, а звальванне ўсёй краіны ў падабенства правінцыяльнай Расіі настолькі тужлівым, што ў перыяд 2003—2012 гадоў наша літаратура і выгаварылася дазвання, і пагасла, і не стала дарослай асобаю, інфантыльна ўчапіўшыся за архаічную савецкую даўніну. То бок 25-гадовы маладзён, кроў з малаком, стаў на калені і пачаў гуляцца ў алавяных салдацікаў. А менавіта так можна растлумачыць цяперашняе перасоўванне помнікаў туды-сюды на старонках што холдынгу, што “Дзеяслова” з “Літаратурнаю Беларуссю”. 120-годдзе Купалы, 125-годдзе, Мележ, Скарына, узвялічаны да быліннага волата лірык Багдановіч, зноў угодкі Купалы-Коласа, Шамякін, успаміны сыноў Коласа пра Коласа, успаміны родзічаў, адкрыццё новых музеяў, Гілевіч, Бураўкін, зноў Колас, Купала, Колас, Купала, Шмамякін… І не разбор творчасці, не знаходкі там карыснага для сучаснасці, не! А – занудлівая ператасоўка ўспамінаў розных памятлівых скарапісцаў.
…Фігуркі ў пальцах здаравеннага інфантыла, якія ён перастаўляе і соўгае па падлозе, сеўшы трывала на шыю бацькоў, панічна баючыся сучаснасці. А бацькі яго – дзяржаўны бюджэт і заходнія гранты.
Усё сказала ў Сеціве беларуская прасунутая тусоўка за 2006—2010 гады, нагулялася ў яркія кнопкі, – і распалася на адзіноту Фэйсбука, на асобныя плямкі блізкіх сяброў, дзе ўжо нічога пра літаратуру не мовяць, а толькі пра сябе як пра біялагічнага эгаіста: свае фота, фота дзяцей, фота ў тусоўках, фота сябе на лецішчы ці ў экзатычных краінах, вокладкі сваіх кніг – захапляйцеся! І ні слова пра наша агульнае, пра літаратуру і нацыю. “Я”, “мне”, “пра мяне”, “ад мяне” – і стаўце за гэта лайкі, павышайце маю самаацэнку як арганізма.
Адзіная крытыка з 2012 года літаратурных твораў і размовы пра сучасную літаратуру – толькі на рускамоўным сайце нейкага Н-ва, вайскоўца запасу, непрафесіянала. І галоўнае: гаворкі пра беларускую літаратуру – па-руску! Вось вам плён крыклівых прагрэсіўных нацыянальных суполак. Іх ужо сталі прэпарыраваць і высмейваць па-руску, на ненавіснай ім мове. Бо самі нічога не здатныя пра сябе напісаць, апроч дубовых кампліментаў на кнігу таварыша. Гэта іх максімум, паталок.
Цяпер рускамоўны “рэсурс” крытыкі змарнеў, змізарнеў, стаў асабістым блогам, дзе чалавек па-старэчы шамкае нешта, бурчыць. Не расчуеш, праўда, пра што.
Такая карціна. Толькі па факце, без выдумкі. Што будзе? Светлая паласа? Хто дасць гэтаму плячыстаму дзецюку з салдацікамі пад зад, каб падняўся і вярнуўся ў рэальнасць? Бо ён яўна лепіць гарбатага і не такі і дурны. Проста жыцця напалохаўся. Кажуць, такі стан лечыцца электрычным зарадам – выводзіць са ступару. Ці рэальным рухам народаў, перападзелам тэрыторый і хлеба, ад чаго ўжо ў салдаціках не схаваешся. Словам і ўгаворамі, на жаль, інфантыльнага бамбізу тут не паднімеш. Так і будзе перастаўляць Купалу і Коласа з месца на месца і лазіць у халадзільнік бацькоў.

Пра крону мараць карані,
і рады шар у неба ўзвіцца,
а я баюся вышыні
яшчэ з далёкага дзяцінства.
………………………….
(Мікола Кандратаў.)



Міхась Южык

ЛіМаразм-482

Паэт-мазахіст

Верш “Вогнішча” Фёдара Гурыновіча (“Полымя”, №5, 2017) бачыцца нашмат лепшым за панурыя, негатыўнай энергіі тэксты Казіміра Камейшы, што змешчаны ў гэтым жа нумары і якія мы разглядалі. Аднак і той і другі паэты – учарашні дзень, архаізмы.
Нарадзіўся Гурыновіч у 1950 годзе, у беларускай вёсцы. А значыць, мова для яго не чужая, з калыскі. І таму чуецца яна ў вершы прыстойна і мілагучна.
Ацэнены некалі паэт і прэміяй Янкі Маўра. Бо працаваў, хоць літаратурным чыноўнікам ніжэйшага за Камейшу рангу, але быў не абы-які чалавек. Біяграфію чытайце ў электронным варыянце “Полымя” на сайце “Звязды”.
Цяпер да самога твора:

ВОГНІШЧА

У глухую ветраную ноч
Ззяе на вандроўніцкіх арбітах
Вогнішча, як паляўнічы нож,
Віртуозна ў пень гарэлы ўбіты.

Слухаю паднебныя вякі,
Дзе ў мярэжы ўблыталіся гусі.
Гэта з іх падкрылкаў шапаткі
Дождж у наша вогнішча цярушыць.

Мо зманілі б птушкі і мяне,
Хоць дарога ў вырай не прамая.
Ды Айчына цапка за каўнер
З нараджэння самага трымае.

Паляцеў — нічога б не забыў.
Але Богам мне наканаваны
Край, дзе піў з крыніц, збіраў грыбы,
Дзе каханне лёсам даравана.

Меў я шчасце ў гэтай старане,
Хоць і гора меў; маўчы, дарадца,
Тут да болю дорага ўсё мне,
Ад чаго не змог бы адцурацца.

Як з гарбом, жыць буду я з віной,
Што няшчасця многа ў Беларусі…
І крычаць, што вернуцца вясной
У куток бацькоўскі з поўдня гусі.

Астывае вязкая ралля,
Як мяздра садранай з воўка шкуры.
І ў касцёр падкідвае галля,
І ўздыхае мой прыяцель хмуры.

Як і ў Камейшы, як і ва ўсіх рэдактараў савецкага часу, што яшчэ запраўляюць у часопісах і газетах трэцяга тысячагоддзя, у Гурыновіча ўсё ў жыцці – было, усё мінулае, і спадзевы на вяртанне нечага вострага, трапяткога, гарачага – кволыя, паэт сам не верыць у іх. Было, мінуўшчына, архаізм. Наперадзе анічога, новы век страшыць, палохае, з рытмамі яго чалавек не спраўляецца. Мала таго, як і Камейша і Пазнякоў, Гурыновіч не здатны пісаць нават пра горад, дзе, мабыць, жыве даўным-даўно і як быццам прыстасаваўся. Не кажучы ўжо – тварыць вершы пра горад, насычаны электронікай, з інфармацыяй 500 тэлеканалаў і бязмежнага Ютуба. Тое – зусім страх апраметны! Усяго гэтага як бы для паэта няма, зарыў галаву ў пясок. Ёсць толькі трухлявы пень, на якім “віртуозна”, “як паляўнічы нож”, нехта (хто?) убіў вогнішча.
Карціна настолькі ж бесталковая, як і няўдалая метафарычна. Пры чым тут вогнішча з пнём да нажа? Ну, дальбог, недарэчы.
Затым уводзіцца штучны і непатрэбны вобраз гусей, якія ў “паднебных вяках” ублыталіся ў “мярэжы” і цярушаць з крылаў дажджом. Мазгі выкруціш, уяўляючы.
Трэцяя страфа пачынаецца з гутарковага архаізма “мо” замест “можа”. Гэтае слова з мінулага веку, які і апявае паэт.
Затым: “дарога ў вырай” – літаратурны штамп. Да таго ж нехта ўяўны сядзеў у Гурыновіча ў пачатку верша “на вандроўніцкіх арбітах”. Хм… Арбіты бываюць кругавыя, эліптычныя, але ніяк не дарогай. Яны зацыклены і нікуды не вядуць. Лагічная памылка, што вынікае са шматслоўя верша, з якім аўтар ужо не спраўляецца.
 Далей па тэксце Айчына, у любові да якой цягам верша клянецца аўтар, абыходзіцца з ім жорстка і груба: “Ды Айчына цапка за каўнер… трымае”. Няхораша, непрыгожа. І што за слова “цапка”? “Цупка” – ведаю. А Гурыновіч ужыў, верагодна, дыялектызм.
“Богам мне наканаваны Край” – кепска, бо заезджана.
…“каханне лёсам даравана” – тое самае, да таго ж пафас фальшывы. Гэтых “каханняў” у людзей за жыццё бывае нямала, біялагічны, метабалічны працэс.
Потым знянацку паранаідальнае: “маўчы, дарадца” – дзе той дарадца, што сочыць за Гурыновічам і нашэптвае?
Адчувае аўтар таксама і сваю віну, “Што няшчасця многа ў Беларусі”. Сектанцкі штамп, прышчэплены рэдакцыйнымі гуру, Гілевічам тым жа, Камейшам… Бо глядзеў я ўчора беларускія навіны – там усё бадзёра і няшчасцяў няма ніякіх, ёсць проста цяжкасці, пра што і сказаў Лукашэнка. А цяжкасці, як вядома, ёсць нармальным жыццёвым станам, трымаюць чалавека ў тонусе замест фізкультуры.
…“куток бацькоўскі” – трафарэт, зашмуляна.
… “Астывае вязкая ралля, Як мяздра садранай з воўка шкуры” – масіўна для лірыкі, крывабока.
Калі чытач здужаў праштудзіраваць да канца верш, то зразумеў, што я не падмануў яго на пачатку: хандра, уздыхі ды мемуары. Было. “Няма таго, што раньш было” – у гэтым і ключ да пагібелі беларускай літаратуры, куды вядуць яе класікі і сучасныя рэдактары. Будучыні – няма. Сучаснасць – гняце. Лепшае – у мінулым (то бок у лапцях, туалеце за хатай і партызанах).
Для прыкладу, спадары, возьмем наўздагад верш Анатоля Сыса, маладога на час напісання тэкстаў чалавека (бо вядома, што апошнія гадоў 10 ён не тварыў, а памёр у 47 гадоў). Для гэтага ў Яндэкс набіраем: “анатоль сыс вершы”, трапляем на сайт у верхнім радку і бяром твор латарэйным чынам, аднак жа і з назваю не самаю змрочнай: “Ружа”.

РУЖА

Маё жыцьцё – гняздо з калючых руж.
Не Беларусь, маё жыцьцё – Радзіма.
О Божа-мазахіст – і я, бы вуж,
дзяру зь сябрамі скуру каля Рыма.
 
Ты ведаеш па імені усіх,
Ты ж сам прызнаў: было спачатку слова,
і мне  м а ё  ты вымавіў услых
і не габрэйскай, а тутэйшай мовай.
 
I ружу ружай ты назваў
і даў,
я да крыві скалоў дзіцячы рукі,
ня Ты,
я сам крыві сваёй жадаў –
Твой вучань – вымаўляў з табою гукі
 
радзіннай кветкі,
цёплай, быццам кроў
Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
О Божа – мазахіст уласных слоў,
глядзі мне ў вочы –
там любоў і скруха.

Прашу чытача не зважаць на тарашкевіцу, якой набраны твор, а – на яго настраёвую сутнасць. Я вылучыў толькі самае змрочнае.
Пачатак – ружа не тая, якую любяць жанчыны і якія ім дораць з мэтай кахацца. Не! Ружа ў дэпрэсіўнага Сыса – калючая! А Бог – мазахіст (“О Божа-мазахіст”). І сябры ў паэта такія ж – дзяруць яны скуру “каля Рыма”, а не жывуць. Вядомая ў псіхалогіі аксіёма – які вобраз жыцця ты малюеш, так і жывеш і заканчваеш. Слова – будаўнік твайго ўнутранага свету.
Заўважце: у творы маладога чалавека – няма будучыні, усё толькі было. А калі паўстае сапраўднасць – то “дзяром скуру”.
…“я сам крыві сваёй жадаў” – словы, мякка скажам, не вельмі здаровага чалавека. Таму не “Бог-мазахіст”, а сам аўтар, які саманадзейна  прыпісвае Тварцу свае паганыя якасці.
Да таго ж верш пазёрскі, на публіку. Бо звык жа Сыс быць прамоўцам нацыянальнага руху. Зніклі слухачы і трыбуна – змарнеў і ён. Так што не варта валіць з хворай галавы на здаровую. Калі ты сам не хочаш нармальна і адэкватна жыць, не бачыш будучыні, то не вядзі за сабою народ, не мерся ў прарокі.
Такая даўкая паэзія ў Сыса скрозь; падкрэслю, што ўзяў я верш, не выбіраючы, латарэйным парадкам. Таму адно што магу сказаць маладым людзям – не чытайце ніколі Сыса, беражыце сваю душу ад гэтакай сатанінскай смаркоты.
З таго ж сайта, спадарства, бяром далей дзеля прыкладу, толькі не ад Анатоля Сыса, а ў Віктара Шніпа, чалавека да мозгу костак дзяржаўнага, упарадкаванага, улагоджанага і непітушчага, як ён сам кляўся, болей за 10 гадоў.
Чытаем адну з “баляд”, дзе ён хоча быць для маргіналаў сваім у дошку, адмываючыся ад дзяржаўнага мёду. Балады – а ў Шніпа іх цэлая кніга ці дзве – скіраваны выключна ў мінулае, часта да мерцвякоў.
Чытаем панегірык нябожчыку Анатолю Сысу:

Баляда Анатоля Сыса
26.10.1959 – 4.05.2005

1
 
...А для паэта, як і для паяца,
Віно – ня вежа, у якой схавацца.
Віно – агонь, і на яго ляцім,
Каб узьлятаць, аб хмары разьбівацца
І плыць над сьветам, як цыгарны дым
У бары, дзе віно, нібыта вежа,
Куды хаваеш, як агонь, душу,
Што любіць сьнегу белае бязьмежжа
І адзіноту чорную дажджу,
Што, як манах, прыходзіць і малітву
Табе зноў шэпча ля твайго вакна,
Што нібы неба, што на крыж прыбіта,
Дзе сонца ўжо няма, нібы віна,
Нібы крыві, што 'шчэ цячы жадае
У гэтым сьвеце, дзе любоў, як сон,
Які, як толькі сьпіш, тады й бывае,
Калі ж няма віна, зьнікае й ён,
Як і жыцьцё, зь якога не схавацца,
Як матылю ў агні, табе ў віне,
І сонца адыходзіць, каб зьяўляцца
У небе чыстым, быццам у вакне,
Дзе бачыць нам паэта і паяца
З тутэйшым крыжам на сьпіне...
………………………………………


Пачынае фальшывы Шніп з апявання віна (хоць сам з падачы яго анёла-ахоўніка Рублеўскай піць, паўтаруся, кінуў). Не хаваўся Сыс у віне – а ляцеў! І ляцеў Сыс ведаеце, дзеля чаго ў Шніпа – “каб узлятаць”! Масла масленае, жанчына жаноцкая, трактар трактарны... І гэта галоўны рэдактар “Мастацкай літаратуры” так піша: ляцеў, каб узлятаць. І – разбівацца аб хмары, і плысці над светам… “як цыгарны дым у бары”. Фу, пайду, дарагі чытач, праветруся кіслародам…
Так, уздыхнуўшы паветра пасля Шніпа, скажу, што не змог дачытаць, а таму і не прывёў другую частку гэтага мнагаслоўнага бязглуздага панегірыка, мусіць аплачанага народнымі сродкамі. Бо хапіла мне першай часткі, каб падумаць: а хто, зрэшты, вар’ят: душэўна хворы Анатоль Сыс або упакаваны правільны сямейны Шніп, аматар аўчарак? Анатоль Сыс, пры ўсёй сваёй змрочнасці, хоць талент меў паэтычны. Але тым і небяспечны больш Сыс, чымся Шніп. Хто Віцю, мужа Людмілы, усур’ёз будзе прымаць? А наконт Сыса – унушаецца нежартоўна, што ён класік, і таму, калі вядзе сваім змрокам чытача ў магілу праз самагубства душы, то за ім неабходна ісці!
Не чытаць ні таго, ні другога – вось вам ключавая парада ад Южыка.
Каб жыць у сучаснасці, наша літаратура павінна ў яе ўпісацца і, галоўнае, бачыць праект сваёй будучыні. А калі гэтага ў творах класікаў і псеўдапрарокаў няма – то нахер такая класіка. Гэта пантэон, помнікі. Не жывое. Тут ужо аптыміст Шамякін куды карыснейшы будзе. Ці Якна Маўр для дзяцей. Ці Караткевіч з летуценнямі фантастычнымі. Але – толькі не Быкаў, не Сыс, не Купала. Калі хочам, вядома, жыць у наступных стагоддзях.



Міхась Южык

ЛіМаразм-483

Паход на Маскву

Выціснуты савецкімі ўладамі з СССР на Захад у 1974 годзе пасля публікацыі там “Архіпелага ГУЛАГ”, Аляксандр Салжаніцын даволі хутка сутыкнуўся з цэнзурай ад лібералаў. Якая асабліва ўзмацнілася пасля яго “Гарвардскай прамовы”, дзе ён нечакана для ЗША абвінаваціў іх у скочванні ў бездухоўнасць.
Такім чынам, ён стаў у апазіцыю не толькі СССР і ўсёмагутнаму КДБ, якое штампавала пра яго паклёпы, але і зазнаў сапраўднае цкаванне заходняй, так званай дэмакратычнай прэсы. Рэч у тым, што Салжаніцына западозрылі ў рускім нацыяналізме, які нібыта здатны перарасці ў рускі фашызм, на чале якога і мерыўся нібыта стаць славуты пісьменнік.
Калі Салжаніцын лаяў у “Архіпелагу” і “Крузе першым” Саветы, Захад пляскаў у ладкі ды ім захапляўся. Але як толькі ён стаў аддзяляць хваробу (камунізм) ад хворага (рускі народ), тут жа сустрэў непрыязнасць. Бо яго лічылі перабежчыкам, здраднікам радзімы і з таго боку, і з гэтага. Аднак Захад афарбоўваў гэтае паняцце ў пазітыўныя фарбы, бо камунізм уважаў за відавочнае зло.
Ускладняла становішча Салжаніцына на Захадзе тое, што ён упарта звязваў рускую ідэю з праваслаўным хрысціянствам. Гэтага ўжо лібералы не маглі дараваць. Пісьменнік імгненна стаўся чужынцам, бо адраджэння рускай нацыі на Захадзе страшэнна баяліся. Асабліва прадстаўнікі яўрэйскай нацыянальнасці, якія бачылі чамусьці менавіта ў рускай ідэі паўтарэнне гітлераўскай Нямеччыны. Рускія захопяць усю Еўропу і наладзяць гета, і знішчаць яўрэяў. Хоць зроду ў царскай Расіі такога не было (пагромы на поўдні пачаліся якраз пры аслабленні манархіі, напярэдадні рэвалюцый), а пад час Вялікай Айчыннай менавіта рускія і беларусы найбольш абаранялі яўрэяў ад смерці, хавалі па вёсках, па мястэчках, выдавалі за рускіх. І тым не менш, трэцяя хваля эміграцыі з СССР палічыла менавіта Салжаніцына галоўнай сваёй небяспекаю. Нацыяналіст, фашыст, будучы рускі аятала.
У Салжаніцына пачаліся праблемы з чытаннем яго твораў, напрыклад, на радыё “Свабода”, дзе было столькі аддзяленняў, колькі рэспублік у СССР, аднак не было аддзялення тытульнай нацыі – рускіх. У тым і палягала задума фундатараў – Штатаў: пасеяць нянавісць да рускага, самага небяспечнага для сябе народа, у рэспубліках СССР, па перыферыі.
А паколькі на “Свабодзе” працавала шмат прадстаўнікоў яўрэйскай эміграцыі, то пачалася кампанія супроць Салжаніцына. Яго, прыкладам, звінавацілі ў тым, што ў першым вузле гістарычнай эпапеі “Чырвонае кола”, у “Жніўні 1914”, яўрэй Багроў, які застрэліў рускага Сталыпіна, падаецца пісьменнікам негатыўна, а забіты міністр, наадварот, героем. Усчаўся сусветны віскат, бо зноў жа вядома, які працэнт яўрэяў сядзіць па свеце ў колькі-небудзь прыбытковых СМІ. “Жнівень”, які яшчэ не бачыў свет на асноўнай сусветнай мове – англійскай, – ужо абвінавацілі ў шкодным антысемітызме і паспрабавалі не дапусціць выхад у Штатах. Ствараліся цэлыя цэнзурныя камісіі, на выдаўца ладзіўся крыклівы ціск, запалохванне. Амаль як у СССР. На “Свабодзе” чытанне “Жніўня” спынілі і ўвялі папярэднюю цэнзуру для ўсіх перадач, бо амерыканскі падаткаплацельшчык не абавязаны спансіраваць рускі антысемітызм.
Чытаючы аўтабіяграфічную кнігу “Трапіла зярнятка паміж двух жорнаў”, дзіву даешся таму, што зацятыя ворагі Салжаніцына, яго апазіцыянеры, яшчэ нават з часоў яго ў СССР, былі яўрэйскай нацыянальнасці. Сіняўскі і Даніэль, былы лагерны паплечнік Леў Копелеў, Леў Наўрозаў, Карлайл, Ватэнберг, англійскі суцяжнік Флегон, сатырык Вайновіч, Белацаркоўскі… І ўсе кусалі першымі, і ўсе прагнулі падняцца за кошт гучнага імя апанента. Галоўная “віна” Салжаніцына – хацеў заставацца рускім праваслаўным хрысціянінам, а не стаць чалавекам ліберальнага Захаду.
Салжаніцын у кнізе назваў гэтую сябрыну – «тараканья рать». І раць гэтую надзвычай злавала тое, што, зашыўшыся ў маёнтку аддаленага штата Вермонт, пісьменнік гадамі не рэагаваў на цкаванне яго газетамі і па радыё, тэлевізары.
Аднак часам адказваць прыходзілася, бо калі ён мог паглыбіцца ў працу над эпапеяй “Чырвонае кола”, адключыўшыся, то жонка гэтага цалкам зрабіць не магла, бо адсочвала прэсу, адказвала на лісты і званкі, а галоўнае, перажывала, як дзеці пакутуюць у школе сярод амерыканцаў. Лібералы адыгрываліся на пісьменніку праз дзяцей – школьныя здзекі у прасунутых ЗША былі ніколькі не меншыя, чым у якім правінцыяльным савецкім Гадзюкінску. Тыя ж звярыныя законы. Дапамагала дружнасць сям’і, вера ў сваю праўду, у неадменнае вяртанне ў Расію.
Страх яўрэяў перад нацыяналізмам, які здатны перарасці ў фашызм,  зразумелы, апраўданы. Але ў выпадку Салжаніцына спрацаваў іншы бок гэтай праблемы: паразітаванне на антысемітызме дзеля сваіх творчых і грашовых амбіцый. Бо ў Штатах усё, што прыніжае і няславіць рускіх, віталася, а антысемітызм быў адной са шматлікіх гармат супраць Масквы. Таму толькі заявіся, што ты змагаешся з харызматычным антысемітам, – і дзверы ўсіх заходніх рэдакцый адчынены для цябе. Тым болей што з вядомых прычын яўрэяў у СМІ вялікі адсотак, падтрымаюць цябе заўсёды.
Доўгае завочнае змаганне Салжаніцына са зласліўцамі адкладвалася ў свядомасці крыўдай. І таму мала хто здзівіўся апошняму яго бестселеру – двухтомніку пра ўзаемаадносіны рускіх і яўрэяў, які пабіў на пачатку 2000-х усе рэкорды продажу.
Я некалі ўважліва чытаў гэтую кнігу і знайшоў яе аб’ектыўнай: там гаворыцца праўда пра савецкі атнтысемітызм, вылучаюцца розныя якасці яўрэйскай нацыі, станоўчыя і адмоўныя, адмоўным даецца гістарычнае апраўданне. Яўрэі паўстаюць годным народам. І тым не менш… Як не даравалі Салжаніцыну яўрэя Багрова, які сапраўды застрэліў Сталыпіна, гэтак і двухтомнік абвінавацілі проста за тое, што пасмеў пісьменнік узняць такое пытанне. Бо на Захадзе нацыянальнасці няма – там ёсць грамадзяне, агульначалавекі, якія, куды б ні прыехалі, павінны адчуваць сябе сваімі, а то і гаспадарамі, калі ў іх тоўсты кашалёк долараў.
Салжаніцын як бы спрагназаваў Расію, адзінае месца на зямлі, якое не прадаецца за грошы. Асобныя вырадкі ёсць, але ўвогуле ідэя (манархія, праваслаўе) – даражэй, не мае цаны. І таму менавіта Расія (не з-за тэрыторыі, бо Кітай па насельніцтве куды большы) ёсць асноўным ворагам Захаду: краіна з прыматам духоўнасці над тленнаю плоццю.
У прынцыпе Расія трэцяга тысячагоддзя, пуцінская Расія, спраўдзіла спадзеў Салжаніцына. Зладзеі, крадзежнікі, алігархі, карупцыянеры ёсць, але яны пад пятою манарха, служаць яму і, нібы купцы, носяць даніну. Крадуць, але і баяцца цара, якога, выхадца з простай беднай сям’і, народ атаясамлівае з сабою. Добры цар і кепская світа. Купцы гэтыя, пуцінскія алігархі, сярод якіх мала рускіх, навідавоку, іх не схаваеш у час Інтэрнэту. Але яны ўжо не ельцынскія развязныя алігархі, якія праз тэлевізар кіравалі народамі, пакуль Прэзідэнт у алкагольнай адключцы. Цяпер крадуць, але і даюць, удзельнічаюць бескарысліва ў будаўніцтве сацыяльна значных аб’ектаў. Баяцца, трапечуць, бо паказальная пасадка Хадаркоўскага на 10 гадоў за афшоры – вісіць над кожным алігархам сякераю. Узлуецца цар, разгневаецца – і з-пад зямлі павалакуць цябе за краты, на зону.
Не ўсё ў Пуціну добра, але мадэль ідэальнай улады – старадаўняя людская ўтопія, якая абверглася самім Хрыстом, евангельскімі падзеямі, прытчамі. Чакалі месію як зямнога цара не толькі іўдзеі (чакаюць і па сёння яго), а і вучні, будучыя апосталы, што тры гады дзялілі дарогі, ежу і дах са Збавіцелем. І канчаткова ўразумелі, хто Ён ёсць, толькі на Пяцідзясятніцу (святкуецца як Тройца), калі пасля сашэсця Святога Духу загаварылі яны на розных мовах Зямлі і адправіліся прапаведаваць («…внезапно сделался шум с неба, как бы от несущегося сильного ветра, и наполнил весь дом, где они находились. И явились им разделяющиеся языки, как бы огненные, и почили по одному на каждом из них. И исполнились все Духа Святаго, и начали говорить на иных языках, как Дух давал им провещевать» (Деян. 2:2-4).
Расійскі цар усяго толькі зямны чалавек. Гэта ў адной сваёй іпастасі. У другой жа – ён памазанік, містычна звязаны з горнім светам, і дзейнічае як бы не сваёй воляю і не толькі зыходзячы з матэрыяльных абставін. Чаго не бывае ні ў пратэстанцкіх Штатах, ні ў каталіцкай папскай Еўропе. Гістарычнае супрацьпастаўленне Святога Духа “залатому цяляці”. Містычнае парушэнне нават законаў прыроды: сіноптыкам вядомыя тры самыя суровыя зімы на тэрыторыі Расіі за перыяд назірання. І яны якраз вымаразілі шведаў, якія потым прайгралі пад Палтаваю Пятру; Напалеона, які прайграў у Айчыннай Вайне 1812-га; і Гітлера, які аказаўся зусім не гатовы да кастрычніцкіх маразоў, спыніўся каля Масквы. Для атэіста гэта дзівоснае супадзенне. Для праваслаўнага містыка, якім і быў Салжаніцын, – воля Божая.
Рэч толькі ў адным – праваслаўе засталося не скоранае, не праглынутае Еўропаю, дзе тры самыя магутныя дзяржавы ўжо свецкія (Нямеччына, Францыя, Вялікабрытанія), а не каталіцкія і не пратэстанцкія. А набожны поўдзень Еўропы (Іспанія, Італія, Грэцыя, інш.) мала ўплываюць на развіццё сусветных падзей. Няма сілы. Яны ёсць прыдаткам грашавітых мяшкоў. Пратэстантызм Штатаў жа, рэлігія працоўнага чалавека, не робіць надвор’я, бо вершаліна, палітычныя эліты там – або сектанты (мармоны, саентолагі, іегавісты, інш.), або з масонскіх ложаў, або проста грашовыя кашалькі, што не вераць ні ў Бога, ні ў чорта.
Яскравы прыклад: пратэстанцкі люд выбраў Трампа, рэспубліканца, але эліты яго лаюць праз ліберальную прэсу і вяжуць па руках і нагах. Цікава, што Салжаніцын пад час эміграцыі меў узаемную сімпатыю з рэспубліканцам Рэйганам, якога таксама вязалі ліберальныя сілы. АнтыХрысціянства і антыТрадыцыя – вузлавая ідэалогія дэмакратаў.
І таму яны заўсёды ўпіраюцца ў ненавісны бастыён: Патрыярх усяе Русі, праваслаўе і Прэзідэнт (цар, памазанік). Менавіта дэманізацыяй рускіх як народа, Пуціна і РПЦ (Расійскай Праваслаўнай Царквы) займаюцца і “Рэха Масквы”, і радыё “Свабода”. Прадставіць слухачу іх страшыдламі, самым паганым і цемрашальскім – вось галоўная задача іх лялькаводаў з-за акіяна. А чыімі рукамі (языком)? – ды, напрыклад, вядомага некрафіла Няўзорава, агульначалавека Быкава, апальнага дыякана Кураева, дужа пакрыўджанага Патрыярхам прапагандыста акультнага “Гары Потэра”. То бок у ход ідзе любы адстой здаровага грамадства, не грэбуюць нават аматарамі мерцвякоў. Абы з не-рускай, не-праваслаўнай душою. Вядома, на дапамогу спяшае і фашысцкая хунта суседа.




Міхась Южык

ЛіМаразм-484

Чыноўны пінжак задушыў

Прыступаем да разгляду паэзіі альманаха “Верасень” №11.
Беглы позірк на змест вызначыў тое, што шмат-шмат людзей мне знаёмых, зусім не маладых нават, як трыбун наш Някляеў. Але ёсць, здаецца, і свежыя імёны аўтараў. Што радуе. Бо менавіта такая задача, мяркую, “Верасня”: адкрываць, прадстаўляць на суд чытача, крытыка. Чым даўно не займаюцца, прыкладам, ні “Полымя”, ні “Дзеяслоў”. Так што праца Эдуарда Акуліна мае годны намер.
І тым не менш – куды ні ступі ў белліце, неадменна пакрыўдзіш не толькі аўтара, які піша недасканала, а часам і яго высокапастаўленых родзічаў, слынных бацькоў ці дзядзькоў, што апякуюць свайго ўлюбёнца ў межах малаколькаснай секты. Таму дзеля непрадузятасці крытыкі мне прыйшлося выйсці з тусоўкі.
Адчыняецца раздзел паэзіі так:

Стася Кацюргіна: паэтка. Аўтар кніг паэзіі: «Пад ветразем ранку» (2011 г.) і «Пара сон» (2011 г.). Нарадзілася ў 1992 годзе ў Гомелі. Жыве ў Гомелі.

Праз запамінальнае прозвішча скажу, што ўжо разбіраў Кацюргіну ў “Маладосці”. Дзяўчына, як бачна, жвавая: у 19 гадоў – зборнік вершаў, у гэты ж год – яшчэ зборнік! Саманадзейнасць? Пагоня за славаю? Ці новы геній жадае нас ашчаслівіць?
Давайце судзіць.
Верш, па ліку другі ў падборцы:

***
Акрыленасць!
 Малітвамі зямлі
Так бессаромна вырастаюць крылы.
Мне да душы распранутай, астылай
Не вераць больш ні мачты-караблі,
Ні вецер.
 Толькі вейкі твае блізка
І мора некранутай цішыні
На свеце.
 Бы з маўклівай адаліскі
Разбэшчаным шаўком спадаюць дні.
І ўсё смяецца подыху жывому.
Што целу нежаданаму цяжар —
Акрыленасць!
Як плечы без крыжа:
Бліжэй да жарсці
ці
Далей ад Бога?
Не ўсё адно!..
Малітвамі зямлі
з пункціру мора вырастае ранак,
Як незагойная святая рана.
Пакорлівая Богу і Любві
Акрыленасць!
...Далёка ад Цябе
Здаецца ўсё мне важным ці бязважкім.
Твой карабель убачыць мне не цяжка,
Калі так проста сэрца там жыве!
Калі б пачуў,
 у Госпада прасіла б
твой дзень адзін дый смелы «по-це-луй»!
Мне з літасцю за гэты лёс даруй
Акрыленасць,
 бо ўсё жыццё без крылаў!
 
2014

Пісала Стася Кацюргіна гэты тэкст, ужо будучы ад роду 22-х гадоў. І хоць філалагічнай адукацыі ў біяграфіі не пазначана – усё адно пара пасталець і разбіраць тэмы, за якія ўзялася.
Я ж пакуль бачу позу, какецтва, шматслоўе, не валоданне матэрыялам і адсутнасць устойлівай філасофіі. Трэба быць хаця б прыхаваным будыстам, як Алесь Разанаў, ці смехуном, цынікам, як Хадановіч, ці клоўнам, быццам Уладзя Арлоў – але ўяўляць з сябе нейкую цэласнасць.
Кацюргіна ж накідваецца на сакральнае, зусім не разумеючы метафізікі, не пачытаўшы гісторыю рэлігій, не распазнаўшы, дзе праўда, дзе зман, не разбіраючы, да якога “бога” яна апелюе. Да шматрукага бажка Шывы, ці да Крышны (які ёсць сатаною), ці, можа, да Алаха суровага, ці да будысцкай нірваны (адсутнасці Бога), ці да балотнага бога якога нашага беларускага? Але, паводле блытанага тэксту, – ніяк не да Ісуса Хрыста цягнецца лірычная гераіня.
Усе гэтыя “багі”, пад якімі нешта разумее Кацюргіна, і замарочылі ёй мазгі, і завялі ў праклятую багну.
Калі паэтка не спраўляецца з сэнсам выказанага, то найперш ёй неабходна ўпарадкаваць тэкст. Для чаго не какетнічаць, а прыбраць апрыкрую лесвічку радкоў, утаймаваць словаблудства класічнай страфою. І глянуць на сябе любімую вокам непрадузятым. І сказаць – я гаваруха, няўмека, нядбаліца. І ад гэтай кропкі пачаць працаваць над сабою.
 
Дзеля канкрэтыкі па яўных хібах:

1. “Малітвамі зямлі” – я ні разу не бачыў зямлю ў працэсе малення. Моляцца людзі.
2. “Разбэшчаным шаўком” – што за дзівосны звер такая метафара? Хто ўвёў шоўк у распусту? Скіроўваю паэтку ў не любімы ёй слоўнік: “шоўкам”, а не “шаўком”.
3. Сярод коснаязыкіх вывертаў Кацюргіной сустракаецца і такое: “целу нежаданаму” – гэта ўжо злаякасная меланхолія, ці пад яе поза. Не ведаю, што будзе з двух варыянтаў лепшае. Абодва агідныя.
4. “...Далёка ад Цябе Здаецца ўсё мне важным ці бязважкім” – то бок далёка ад Бога ў аўтаркі ўсё ў ажуры. І толькі пры Яго набліжэнні – бяда, усё, мабыць, не важнае і цяжкое?
5. …“з пункціру мора” – паспрабаваў расшыфраваць метафару, уявіць гэты пункцір менавіта мора – не выйшла.
6. Далей, не перастаючы памінаць Госпада, Кацюргіна ўшпільвае рускі «поцелуй» і лепіць гарбатае: “Мне з літасцю за гэты лёс даруй Акрыленасць…” Натужлівае, неразборлівае спалучэнне.

Дыягназ: пакуль не паэзія, а коснаязыкі набор слоў на марсіянскай, не беларускай мове. Двойка.
Парада: імкнуцца да яснасці вымаўлення, чытаць Біблію, і толькі на апоры яе – усе астатнія філасофіі.

Як бачна з нашага разбору другога па ліку альманаха “Верасень”, з яго раздзела “паэзія”: з моладдзю мала працуюць, няма, мусіць, на тое ні жадання, ні часу. Даюць гаварыць, што душа зажадае – і з невялікімі карэктарскімі праўкамі пасылаюць у друк. Балазе да “ЛіМаразма” крытыкі не было, усё, думалі, сыдзе з рук. Не, цяпер Южык будзе шчыльна займацца як пачаткоўцамі, гэтак і знакамітымі. І што нам вінаваць Кацюргіну, калі самі гуру, настаўнікі кшталту Шніпа ці Шабовіча да таго ўжо сталі самаўпэўненымі, што свае прыродныя задаткі кінулі ў вогнішча словаблудства? Выдатна памятаю, як 20 гадоў таму Шабовіч пісаў кранальныя тэксты, дый Шніп гарэзаваў у “Чырвоным ліхтары” з жаночымі попкамі досыць таленавіта. Чыноўніцкі пінжак задушыў.

 

Міхась Южык

ЛіМаразм-485

Спружына загнанага звера

У расійскіх СМІ і палітычным закуліссі пачалі пераглядаць ролю Леніна і Сталіна ў гісторыі краіны, вяртаць іх значнасць, рэабілітаваць. Працэс зачаўся стыхійна, але ўлады яму не замінаюць. Там-сям ставяцца помнікі дыктатару Івану Жахліваму. Ліберальная частка грамадства забіла трывогу.
Добра гэта ці дрэнна – гісторыя не жадае ведаць тут адназначнасці. Калі добра, то для каго добра? Калі дрэнна – то для каго?
Прычым калі крайніх лібералаў за кіламетр не падпускаюць да Астанкіна, то камуністы, даволі агрэсіўныя, там жаданыя госці. Напрыклад, філосаф-ленінец Сяргей Кургінян, вядомы палеміст на асноўных тэлеканалах, яскравы пасіянарый. Ён наўпрост заяўляе, што прывык не толькі гаварыць, але дзейнічаць. І ўжо стварыў увесну камуну ў 600 кіламетрах ад Масквы, у сяле Аляксандраўскае, дзе сабраў маладых і ўвогуле жвавых аднадумцаў. Мэта: пераўтварэнне ні многа ні мала – Расіі. Бо Кургінян лічыць, што яна коціцца ў прорву, “чалавек бруха” пераважыў “чалавека ідэі”. Для барацьбы трэба ўзбудзіць грамадства на ідэйную стваральную дзейнасць, а ідэя гэтая – камунізм “з чалавечым тварам”. То бок камунізм без памылак Леніна-Сталіна, камунізм духоўны, камунізм з праваслаўным падмуркам.
Увогуле Расія – краіна ідэй і, палазіўшы па Ютубе, убачым нямала займальнага: каналы апазіцыянера Навальнага, канал Ігара Стралкова, героя Данбаса, зацятага нацыяналіста з нежартоўным намерам ісці на Кіеў, канал “Рэха Масквы”, канал “Дождж”… Гэта толькі самыя відныя. І ўсе не згодныя не толькі з дзейнай уладаю, а і адно з адным, і гатовыя выясняць адносіны кулакамі і зброяй.
Нядаўна пабачыў, як на дэбатах паміж сталіністам Праханавым і галоўным рэдактарам “Рэха” на сцэну выскачылі агрэсіўныя малайцы, рынуліся на Венедыктава, іх ледзьве сунялі. Такім чынам, кампот даўно пачаў закіпаць. Бурбалкі разрастаюцца, імкнуцца да паверхні, сутыкаючыся. І ўлады Расіі занепакоіліся наступным: не толькі моладзь, а і людзі інтэлігентнага складу, дарослыя, зусім перасталі глядзець першыя нацыянальныя каналы, а швэндаюць па Ютубе.
Тэлевізар, такім чынам, перастаў быць татальным апрацоўшчыкам мазгоў расіян. Вялізныя сродкі, якія туды ўбухваюцца, сябе ўсё меней апраўдваюць. Кампрамат Навальнага на прэм’ера Мядзведзева паглядзелі ўжо 25 мільёнаў чалавек. І Навальны такі не адзін. І ўжо сур’ёзна распрацоўваецца праграма не то частковай блакады Ютуба, не то паніжэння рэйтынгу апазіцыйных блогаў, каб яны не траплялі ў топы.
А галоўнае, самі ўлады пераходзяць у Ютуб, з мэтай перацягнуць да сябе гледача. Напрыклад, там даўно шчыруе асноўны ідэолаг і палітолаг Першага Нацыянальнага тэлеканала Міхаіл Лявонцьеў. І мае высокі прагляд. Нядаўна ён паспяшаўся выступіць з гадзінным зваротам наконт новых санкцый Вашынгтона супраць Масквы, дзе даводзіў, што Амерыка адымела сама сябе гэтымі захадамі і цяпер у Расіі развязаны рукі, і хоць заўтра мы можам наступаць на Кіеў рэгулярнымі войскамі. Гэта пакуль гаворыцца як быццам тэарэтычна: Пуцін, маўляў, гатовы на самыя радыкальныя меры, калі яго загоняць у кут. А гэта і зрабілі драконаўскія санкцыі.
Але трохі вернемся да аратара Кургіняна. Гэты пажылы чалавек дасць фору дзясяткам маладых флегматыкаў, настолькі неўтаймоўны і жвавы. Ён калясіць па краіне і Данбасе, забягае ў Астанкіна, стварае камуны, будзіць народ. Вочы яго гараць любоўю да Леніна і павагай да Сталіна. І ён наўпрост сцвярджае, што любы Сталін лепшы, чым заходні “чалавек бруха”, і толькі Сталін здатны выпусціць кішкі гэтаму абжору.
А ж і сапраўды, грамадству Расіі пагражае глабалізацыя, ператварэнне ў агульначалавекаў, якія жывуць ужо каштоўнасцямі не сваімі, занесенымі. Тэлевізар і камп’ютар паказваюць на 80 адсоткаў забавы і на 15 – прымітыўныя псеўданавуковыя перадачы. Толькі 5 адсоткаў – палітыка ўласна Расіі. У чалавека пхаюць каштоўнасці геданістаў. І асаблівую напругу стварае неадпаведнасць таго, што паказваюць і навязваюць пакупаць, з уласна пакупніцкімі здольнасцямі сярэдняга расіяніна. Кулінарныя каналы з даражэзнымі заморскімі прадуктамі выглядаюць як здзек. Тое самае і каналы мод, і турыстычныя каналы – мала хто здатны адпачываць на Мальдзівах, хоць па 20 гадзін у суткі працуй.
То бок Кургінян і Стралкоў – гэта кандэнсацыя, увасабленне ўнутранага пратэсту народа, які сам для сябе не здольны акрэсліць вектар таго раздражнення. Не здольны сам дзейнічаць.
На чале становяцца пасіянарыі палітычнага толку. Бо актыўныя культурніцкія дзеячы, відныя ўрачы, навукоўцы – таксама пасіянарыі, але яны мяняюць свет праз творчасць, якая не закранае дзяржаўных асноў, не зыначвае чалавека. Кургінян жа заяўляе, што мэта Расіі – якраз вырасціць чалавека новага, блізкага да савецкага, але падпраўленага, з падпоркамі праваслаўя. Насуперак геданістам Захаду. Гэта бачыцца мне чарговай утопіяй – блізкай да талстоўства, дзе барадаты старац адрынуў містычны аспект хрысціянства, а ўзяў толькі маральную пропаведзь. Праект Талстога праваліўся, а сам аўтар амаль ссунуўся з глузду. Бо не бывае Хрыста скарэкціраванага пад сучаснасць, і хрысціянства ніколі не ставіла мэтай справядлівае царства зямное. Такое немагчымае ў прынцыпе. Кургінян заблукаў. Бо “мы наш, мы новы свет збудуем” закончылася зусім нядаўна правалам. Замест заўзятараў бейсболу, што 4 гадзіны мірна жуюць папкорн, мы неўзабаве пабачым робатаў Кургіняна, што маршыруюць 4 гадзіны перад Трыбунаю. Заўзятары, як ні круці, выглядаюць прыемней.
Аднак назіраць “людзей бруха” для прасіянарыяў невыносна. І яны будуць дзейнічаць, хочуць тое ўлады ці не. Яны не могуць скласці лапкі і глядзець, як алігархі вывозяць зямныя багацці  радзімы-матухны за мяжу, не могуць спакойна бачыць беднасць простага люду.
Ютуб у Расіі дае магчымасць вырастання і разрастання пратэстных бурбалак. Гэта непазбежна выклікае рэакцыйнае супрацьдзеянне ўладаў, з мэтай заткнуць на зачатку.
Ідэя моцнай улады, рэабілітацыі сталінізму, відавочна не чужасная Пуціну ва ўмовах знешняй блакады. І таму ніхто не кранае Стралкова за грубую крытыку Прэзідэнта, бо ён можа вельмі хутка спатрэбіцца, калі раптам ажыве вайна на Данбасе, а знішчэнне хунты стане рэальным намерам. І каму, як не харызматычнаму Стралкову, кіраваць войскамі? Улады Расіі затаіліся і чакаюць. Не то выбараў, не то алімпіяды, не то футбольнага форуму. Каб пасля іх урэзаць па поўнай праграме? Вайна на Данбасе такая, што ніколі не затухне сама па сабе, адзін бок павінен перамагчы. Бо верадзіць крывавую рану на целе Расіі Вашынгтон не стоміцца аніколі.
Цяпер коратка пра тое, як Расія ставіцца да Беларусі. Мы ёсць важны стратэгічны партнёр. І, калі глядзець расійскія каналы, то бывае, што месяцамі зусім не згадваюць Беларусь. Ціхае, надзейнае месца, дзе як быццам нічога не адбываецца. Пратэсты, якія тут раз-пораз выбухаюць, не агучваюцца каналамі Расіі ніколі. А гэта ёсць сінонімам іх адсутнасці. Бо не агучаны, не паказаны пратэст – ёсць няісная з’ява. Менавіта дзеля агучвання і дзейнічае любы бузацёр. Раз пра яго змаўчалі, два, тры – на чацвёрты раз знікне імпэт. Гэта як іграць спектакль у пустую залу.
У Беларусі – спакойна. Гэта важная стратэгія Масквы. Каналы Ютуб для беларускіх бузацёраў не дзейнічаюць таму, што не могуць раскруціцца. Для раскруткі трэба паказаць фізіяномію на ТБ неаднойчы. Як людзі знаходзяць камуніста Кургіняна? – ён бывае запрошаны і «рукопожат» і на цэнтральных каналах. Толькі пасля гэтага яго шукаюць у Сеціве, бурбалкі яго камун разрастаецца. У Беларусі выкрыкі апазіцыі гасяцца  непапулярнасцю яе ютубаўскіх ролікаў. Жыве яна толькі ў мізэрных тыражах Фэйсбука, не бударажыць народ.
У Багдадзе спакойна. Так будзе доўга, будзе заўсёды, гэта важная задача крамлёўскіх стратэгаў. Што такое згубіць суседа, калі замест рукапаціскання ён раптам сярэ на тваю галаву, Масква зведала. Прыкрае ўпушчэнне. Паўтарэнне якога ў прынцыпе немагчымае. А вызначэнне статусу Наваросіі – не тое каб справа часу, гэта тое пытанне, не вырашыць якое смерці падобна.  Ранейшыя санкцыі палохалі Расію наступным: не возьмеш Данбас, здымем санкцыі. Апошні пакет санкцый ад пужалак стаў фактам – Расію ўжо перавялі ў статус Паўночнай Карэі, толькі вось памеры і магчымасці ў гэтых краін дужа розныя. Загнаны звер – страшны звер.



Міхась Южык

ЛіМаразм-486

Для маладых

Часопіс “Полымя” з цяжкой рукі Алеся Карлюкевіча даўно стаў гістарычным выданнем, мемарыялам, пантэонам бажкоў, балотам шчымлівых успамінаў і мілажальнасці. Мікола Мятліцкі супраціўляўся гэтаму ў меру магчымасцяў, будучы галоўным рэдактарам. І вось ён пайшоў на пенсію, а месца заняла зручная Мальчэўская, якая – напісана на вокладцы ўжо пяты год – намеснік галоўнага. Хто ж узначальвае насамрэч? Здагадайцеся з трох разоў.
Сучасную літаратуру паспяхова выкраслілі з жыцця, яе месца занялі дабрадатныя мемуары. Бо як ні жахліва выглядаюць мерцвякі – у літаратуры яны пажаданыя, бо маюць галоўную якасць: безадказныя, і не кусаюцца.
Давайце прасочым у №5 “Полымя” (2017) палітыку часопіса не галаслоўна, а па фактычным змесце. Пасля раздзелаў “паэзія-проза”, дзе друкуюцца пераважна людзі за 70 гадоў, скапіруем усе пункты:

ГАЛАСЫ СВЕТУ
94 Міхаіл ХАНІНАЎ. Званы Хатыні. Паэма.
 Уступнае слова Алеся Карлюкевіча.
 З калмыцкай. Пераклад Рагнеда Малахоўскага і Адама Шостака.

 НАВУКОВЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ
101 Муратбек ТАКТАГАЗІН. Пісьмо як адзін з літаратурных жанраў.

 КРЫТЫКА І ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА
106 Ігар МІХАЛЕНЯ. У сваім часе і не толькі ў ім.

 ПАМЯЦЬ
126 Мікола ТРУС. З гісторыі мемарыяльнага ўшанавання
 Максіма Багдановіча.

 ЭПІСТАЛЯРЫЙ
132 Сведчыць прапіска... Уступнае слова, падрыхтоўка тэкстаў
 і каментарый Алесі Шамякінай.

 СЦЭНА
144 Зоя МАТУСЕВІЧ. Вясновы фестываль у Музычным.

 СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ
158 Іван САВЕРЧАНКА. Трыумф. Заканчэнне.

 КНІГАРНЯ
171 Юлія АЛЕЙЧАНКА. Стаць сваім для сябе.

 АФАРЫЗМЛЕННЕ
174 Лепшыя ўзоры сербскай сатырычнай афарыстыкі.
Укладанне і пераклад з сербскай Івана Чароты.

(падкрэсліванне маё – М.Ю., яно пазначае характэрны нырок у мінулае або сыход ад Беларусі наогул.)

Вось гэтак, дарагі чытач, куражыцца наменклатура за народныя грошы. Бачна, што ніводзін з пунктаў, апроч “крытыка і літаратуразнаўства”, нават не прызначаны для сучаснага, бягучага літпрацэсу, або дзеля аналізу хаця б твораў, надрукаваных з пачатку 2000-х.
Нават з 90-х для “Полымя” літаратуры як быццам няма. Так вырашыў Карлюкевіч: пахаваць і забыць. І толькі савецкая блаславёная літаратура мае на жыццё права. Асабліва ўпадабаў высокі чыноўнік пераклады з народаў Усходу. Проста замардаваў нас (глядзіце яго ўступнае слова да “Галасоў свету”). І чамусьці ўсе “галасы” – азіятаў былога СССР. Зноў Саветы! Ды што ж за любоў такая да загіблага дзяржаўнага строю? Ну няма ні Японіі, ні Кітая, і Малайзіі, ні “Арабіі” – адны савецкія літаратары мусяць жыць у нашай душы.
Цяпер каб табе, чытач, было ясна з трох слоў, пра што артыкул у рубрыцы “крытыка і літаратуразнаўства”, цытата з яго пачатку:

“…Аднак далёка не кожнаму ўдалося раскрыцца такімі многімі гранямі, як Ён: паэт, празаік, драматург, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў новага беларускага тэатра — таго тэатра, які ўзнік на хвалі нацыянальнага адраджэння ў першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя. Гэта Уладзіслаў Галубок Яму першаму 20 снежня 1928 года было прысвоена ганаровае званне народнага артыста БССР”
(аўтар нехта Ігар Міхеня.)

Оп-ля! Каго б, вы думалі, называе імем з вялікай літары (“Ён”) крытык Міхеня? Госпада Бога, якога толькі і прынята так велічаць у афіцыйных тэкстах, а не ў экзальтаваных лістах дзяўчат-інстытутак? Не! Некага Галубка… Ёрш тваю дваццаць… І болей слоў не знайду. Падкрэсліваннем для няўважлівых я вылучыў дату прысваення рэгаліі. Усё. Нас чарговы раз кінулі, развялі. Пра ніякую літаратуру які год запар не будзе гаварыць “Полымя”. Бо яна скончылася з СССР. Далей – толькі нявартыя выскачкі Глобус, Аркуш, Сыс, Някляеў, Мудроў, Бахарэвіч, Кустава… Яны, недарэкі, хай самі пра сябе і пішуць у апазіцыйных “газэтах”. А мы – пра сапраўдных ушанаваных савецкіх людзей!

Глянем жа яшчэ раз паэзію гэтага дзіва-часопіса, дакладней тое, да чаго яе давялі “стратэгі” афіцыёзнай літаратуры:

Спіцын Аляксандр Аляксандравіч нарадзіўся 6 верасня 1979 года ў горадзе Мінску. Скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001). Працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча, у Мінскім палацы дзяцей і моладзі, Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі. Цяпер — выкладае ў Дзяржаўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогій. Аўтар паэтычнай кнігі «Цені верасоў» (2001).
Творы перакладаліся на рускую і англійскую мовы.

Бачна, што чалавек, хоць малады, але досыць “адказны”. Інстытут кіравання сацыяльных тэхналогіяй – як боязна крытыку Южыку!

А вось і філасофія, мудрасць “адказнага” спадара, два тэксты з падборкі:

* * *
З вышыні
Касмічнай станцыі
Сінай і Сіён
Не здаюцца
Высокімі...
І становіцца сумна
І боязна часам…
Быццам калісьці даўно
Было
Іначай...

* * *
Гусіная траўка,
Як выбух звышновай
Раскінула каліва
На дарожным пяску

Гэтае празаічнае нязвязнае мармытанне ў дзяржаўным “флагмане” айчыннай літаратуры завецца цяпер паэзіяй… Уражвае, аднак, траўка, што падобная на звышновую зорку! Якая знаходка… Да такога і Зміцер Вішнёў не дадумаецца.
“Вы што, ідыёты, тут вытвараеце?” – так і хочацца пракрычаць некаму. Ды не пачуюць, не дапнуць, не дойдзе да закамянелага глузду. З сангвіністычнай самаўпэўненасцю крэціна будуць яны гнуць сваю лінію. Дзесяцігоддзямі.
І хацелася б некаму дапамагчы, але позна ўжо. Здранцвелі. На іх прыкладзе можна толькі засцерагаць маладых, як ад чумы, дзеля будучыні далёкай заваблівай.

* * *
Калі нам стане добра –
слупка падскочыць ртуць,
нягоды пільнай кобрай
нарэшце адпаўзуць.

І раптам зразумеем:
жывём, як салаўі,
усход іскрыстым клеем
пральецца на палі.

Азорацца прасторы
мелодыяй такой,
што сосны, быццам горы,
хіснуцца над табой.

І вечнай таямніцай,
калі ўдваіх адным
мы будзем каласіцца
памкненнем залатым.

Калі нахлыне радасць
з прасветленай далі,
мы пойдзем ціхім садам…
Калі, калі, калі?
(Міхась Южык, 2014 г.)


Я упала с самосвала, тормозила головой…
(Из народного фольклора)




Міхась Южык

ЛіМаразм-487

Усюдыісныя чалавекі

Нумар 130 “Літаратурнай Беларусі” распачынаецца прэтэнцыёзнай гутаркай з міні-гуру беларускай літаратуры, падлеткавым празаікам Валерыем Гапеевым. Размова ні аб чым, акрамя, бадай, мэты пахваліць сябе найкаханага. Пра такое, памятаю, на пачатку тысячагоддзя пісала Аксана Бязлепкіна ў часопісе АРХЭ: аўтар сам цяпер ёсць крыніцай ведаў пра сваю творчасць – сам піша, часта і выдае сам, а галоўнае, арганізоўвае самапіяр. Гаварыла крытык даволі саркастычна, без асаблівай любові да аўтараў – дакучлівых кузурак беларускай прасторы.
Вось вам самае важнае, соль гапееўскага інтэрв’ю, астатняе – хлам:

Гапееў:
“Што засталося? Ды адзіная выспа — Саюз беларускіх пісьменнікаў. Адзіная і сапраўдная. І вось я атрымліваю ўзнагароду за свой твор. Разам з прызнаннем ягонай якасці, гэта для мяне — нібыта афіцыйнае пасвячэнне ў лік абаронцаў гэтай выспы”.

Спадар гэны, на сваю бяду, любіць раздаваць гутаркі са знаёмымі журналістамі налева-направа. Цытуем тое, што нядаўна мовіў ён у СаўБЕліі з падачы Рублеўскай:

В.Гапеев: Наелiся ўжо i пiяра, i чорнага пiяра. Сецiва тым больш — дурдом без выхадных, кожны непрызнаны аўтар падаўся ў крытыкi. Таму, лiчу, слова застаецца за сапраўднымi профi крытыкi i аналiтыкi: Кiслiцына i Галубовiч, Шаўлякова i Чарнякевiч, Алейнiк i Абрамовiч, Бязлепкiна i Марцiновiч–малодшы, а яшчэ Карп, Весялуха, Грышчук, Капуста, Янкута, Кудасава...

Чорным я вылучыў “карыфеяў” белліту, якія мацуюць сваімі артыкуламі якраз СПБ Чаргінца, а ў некаторых холдынг “Звязда” – цяперашняе ці былое месца работы. Напрыклад, артыкул Кісліцынай вісіць на сайце “Звязды”, і не важна тут, да якой суполкі яна білетам прышчэпленая. Свечку я не трымаў, хто ў які саюз цяпер перабег. Кожны чарвяк сваю гнойную кучу хваліць.
Дзе друкуюць і дзе даюць ганарар – там і вотчына атэіста-містыка Гапеева. Друкаваў Карлюкевіч падлеткавую чухну – быў любы саюз Чаргінца, узніклі праблема з друкам “дарослых” твораў – пераскочыў Гапееў у СПБ і вылізвае Федарэнку з Аркушам.
Пісьменнік – гэта найперш чалавек з арыгінальным унутраным светам і адметнаю філасофіяй. Ці зможа хоць бы на аркуш напісаць Гапееў рэфлейксійна, як ён бачыць Светабудову? Ніхто такога не назіраў, не чытаў. Чаму? А сказаць чалавеку нямашака. У артыкуле на цэлую перадавіцу – адны сектанцкія, прыемныя слыху Пятровіча лозунгі. Калі пусты ўнутраны свет – што можна гаварыць у мнагаслоўных раманах? Несці гэткую ж пустату.

Я зусім не ганяюся за Гапеевым, хоць лічу яго адным з найшкодных элементаў белліту. Проста чалавека – замнога. У якое выданне ні падасіся – апрыкры анфас знаёмага скарапісца. Як, дарэчы, і братоў Дэбішаў – усюды цяпер яны, ад “Верасня” да чаргінцоўскага “ЛіМа”. Я вінаваты ў такой частаце? Як крытыку пра іх не пісаць?
Або пра пару Шніпоў-Рублеўскіх. Тое самае: ад “Полымя” да “Дзеяслова” распасціраецца іх шчодрая вотчына. Мне што, рабіць выгляд, нібы людзей няма ў прынцыпе? А калі пішаш – то фальшыва хваліць толькі за тое, што пару разоў яны былі ў мяне дома з літаратурнаю студыяй?
Паўтара года існавання “ЛіМаразма” я іх не кранаў аніяк. Потым, калі мяне выперлі за крытыку твораў Пазнякова з СПБ, я апынуўся са Шніпамі па розныя бакі барыкад. Віця адразу ад мяне адцураўся, ніводнага званка з прапановай даць аповесць хоць бы ў калектыўны зборнік. А раней – да выгану з СПБ – прапаноўваў такое. Што ж так напалохаўся?
Або выдаў Шніп мой раман “Марыянеіткі і лялькаводы” ў 2008 годзе, пасля таго як быў той надрукаваны ў 2004 годзе ў “Полымі” часопісным варыянтам. Выдаў у форме сшытка школьнага, у серыі “дэбют” чалавека, сталага на той час раманіста “Полымя”. Якія я быў дэбютант? Дзякаваць я Шніпу абавязаны? Ці раман выйшаў у дзяржаўным друку па праве, як адзіны на сваім полі – па тэматыцы пераходу Беларусі са строю ў строй, з краіны ў краіну, з ідэалогіі ў ідэалогію? Выкананы прытым класічным пісьмом, але ў мадэрновай форме. Раман, па якім нас будуць вывучаць праз дзесяцігоддзі – як тут пры Лукашэнку жылі.
Ды гэта быў проста-такі абавязак Шніпа, як і факт, што ён не вышморгваў з “Марыянетак” старонкамі цэлымі, толькі абзацы касавалі рэдактары. За ашчадныя праўкі, тым не менш, дзякую Віцю, магло быць горш на парадак.
Я не лічу сябе ў праве выказвацца негатыўна і злосна толькі пра лічаных у белліце людзей – пра Галубовіча, Федарэнку, Казлова, Мятліцкага – якія сапраўды шмат для мяне зрабілі, многа цераз што пераступаючы, то бок праз правілы Касты. І ўвогуле для літаратуры яны зрабілі нямала. Болей нікому нічым я тут не абавязаны моцна. Рукі развязаны.

Цяпер усё-ткі ад каля-літаратуры да ўласна-літаратуры.
У гэтым жа нумары “Літаратурнай Беларусі”, пасля Валерыя Дубоўскага, ідзе падборка Вадзіма Жылко, раней мне не вядомага. Вось на ёй засяродзімся.

Верш:

* * *
Ужо не з даверам — з дакорам
У вочы каханай зірні.
Кастрычнік нябачным затворам
З абоймы вышчоўквае дні.
Хвіліны, як вострыя кулі,
Намацаўшы позіркам скронь,
Чакаюць у восеньскім гуле
Драпежнай каманды: «Агонь!»
…Зімовыя блізка віхуры —
І што тут паробіш: жыццё!
А восень спраўляе хаўтуры
Па тым, што сышло ў небыццё.


Яшчэ верш:

* * *
Стануць незлічонымі
Ланцугамі чорнымі
Перад нескаронымі:
Трэба ж іх скарыць!
Хто раве раз’юшана,
Хто сіпіць прыдушана,
Кодлай разварушанай
Пачынаюць выць.
Нібы беснаватая,
Рушыць цемры гвардыя,
І невінаватая,
Бо «загад у нас».
Можа, ёсць сумленныя,
Хоць бы патаемныя?
Пошукі дарэмныя,
Але прыйдзе час…

Двух твораў дастаткова, каб сказаць, што ў чалавека ёсць паэтычны талент. Прычым талент светлага кшталту, пакуль нічым не загаджаны.
Абодва творы – на сумную, канфліктную тэму, але ніхто ў паэзіі не прысягаў пісаць адно святочна і жыццярадасна. Мастацкі твор – гэта заўсёды канфлікт паміж цемраю і святлом. Важна тое, ці перамагае, ці хаця б намагаецца аўтар адужаць зло. Як у сабе ўнутры, гэтак і ў Космасе.
Вадзім Жылко ўступным вершам справіўся паказаць скруху восені як цудоўную – праз тое, што і завецца паэзіяй. Насыціў прыроду духоўным пачаткам, арыгінальнай метафарычнасцю дасягнуў мілагучнасці, глыбіні. Слоў мала – сказана многа. Асабліва ўдалыя месцы я вылучыў па завядзёнцы падкрэсліваннем.
Другі верш запускае аўтара ў прастору маралізацыі, што для паэзіі небяспечна. І адразу выпнуліся русізм “беснаватыя” і неўнармаваная, мацерная “кодла”. Для псіхалагічнай разрадкі лірыку часам дапушчальна і пабурчаць. Але вельмі рэдка. Не думаю, што Васіль Жылко стане злоўжываць павучаннем. Хоць і гэты твор даволі лаканічны і элегантны. Быў бы лепшым, каб не русізм.



Узнав, что Российская академия наук выдвинула его кандидатом на Нобелевскую премию по литературе, Лев Толстой 7 октября 1906 года в письме своему знакомому, финскому писателю и переводчику Арвиду Ярнефельту попросил сделать так, чтобы премию ему не присуждали.

"Если бы это случилось, мне было бы очень неприятно отказываться", - написал автор "Войны и мира". Ярнефельт просьбу выполнил и премию присудили итальянскому поэту Джозуэ Кардуччи. В результате все остались довольны: и Кардуччи, и Толстой. Последний писал: "Это избавило меня от большого затруднения - распорядиться этими деньгами, которые, как и всякие деньги, по моему убеждению, могут приносить только зло.


Валерый Гапееў:  «…я атрымліваю ўзнагароду за свой твор. Разам з прызнаннем ягонай якасці…”

Лев Толстой: «Какой-то керосиновый торговец Нобель предлагает литературную премию мне, русскому графу — что это?»



Міхась Южык

ЛіМаразм-488

Толькі маленькая Беларусь

Мы жывём у свеце падману. Нас з маленства пачынаюць дурыць бацькі, старэйшыя браты, прыяцелі па дзіцячых садках і школах, потым – палітыкі, каханыя, рэлігійныя дзеячы, далей – свае дзеці і ўнукі.
І шчаслівае дзіцё, выхаванае з калыскі бацькамі так, што хлусіць – карысна дзеля ўласнай выгады, што не будзь наіўным, а то прападзеш.
Мой досвед паказвае, што найлепей у матэрыяльным свеце жывуць менавіта матэрыялісты, хто не ўзводзіў з дзяцінства хімер у свядомасці, каго не папікалі бацькі за хлусню. Усялякія ж паэты і фантазёры жывуць і канчаюць няважна. Хоць ёсць выключэнні.
Наш свет найперш падпарадкоўваецца біялагічным законам, а для гэтага індывідууму неабходна 1) дыхаць, 2) есці, піць, 3) рухацца, 4) спаць, 5) быць значны час на адкрытым паветры, 6) бачыць сонца, 7) мець палавога партнёра, 8) дзяцей, якіх ён будзе выхоўваць.
Гэта базавыя велічыні, і пазбаўленне кожнага з пунктаў вядзе да пэўнага, а часам і моцнага дыскамфорту. Прычым дыскамфорт слабее па меры павелічэння нумара пунктаў. Перакрыць кісларод – імгненная смерць. Не есці – пакуты голаду, смагі. Не рухацца – пролежні, боль. Не бачыць сонца – адсутнасць энергіі, адразу не памрэш, будзеш мучыцца. І гэтак далей. Без палавога партнёра манахі жывуць, і нават некаторыя свецкія грамадзяне, сіла дыскамфорту тут залежыць ад прыроднага лібіда. Слабае лібіда – то нафіг той секс. Дзеці – іх многія наогул не заводзяць, як лішні клопат, абузу. Ну а без сну – ты гатовы вар’ят.
І толькі пасля наталення базавых патрэб індывідуум захоча: 1) тварыць, будаваць, 2) забаўляцца (кнігі, тэлевізар, танцы, кіно, даміно, рыбалка).
Творчыя людзі часам забываюць пра базу з васьмі пунктаў і пачынаюць шукаць камфорт адно ў дзеянні ды ідэйнасці, пераўтварэнні прасторы Зямлі. Забываюць спаць, есці, грэцца на сонцы. І вінавацяць увесь свет у сваім дыскамфорце. Такім быў, напрыклад, Талстой, вечны шукальнік праўды, прыдзірлівы прэпаратар людзей.
Калі назіраеш па тэлевізары пасіянарыяў, актывістаў – іншым разам думаеш, што трапіў у палату псіхічнай бальніцы. Праблемы з пальца высмоктваюць, раздражняюцца, спакою ні секунды не маюць. Жывуць у ілюзіі, быццам нехта нешта даробіць, падправіць – і надыдзе іх запаветнае шчасце.
А слухаеш спартыўных каментатараў – якое здароўе душэўнае, якая радасць быцця, добразычлівасць, неагрэсіўнасць. Бо ўсе яны выйшлі са спорту, добра трэніравалі цела, выветрывалі мазгі ад непатрэбных думак і рэфлексій. І, як правіла, падтрымліваюць форму да старасці. Здаровае цела, моцны сон, адсутнасць паганых эмоцый. Вынік – любоў да свету, людзей, бо мозг атрымлівае эндарфіны, функцыянуе так, як задумана прыродай для шчасця.
Я даўно перастаў чытаць класікаў мастацкай літаратуры. Адна з прычын – вышэй сказанае: людзі псіхічна хворыя, зараджаюць мяне негатывам. Здаровы не будзе браць у рукі пяро. За выключэннем некаторых светлых геніяльных паэтаў. Другая прычына – класіка і ўвогуле мастацкая літаратура ўжо не паспяваюць за рытмамі нашага часу. І пры чытанні складаецца ўражанне, што ты памёр і блукаеш па зданях мінулага, а свет сучасны круціцца без цябе.
Што можа сказаць пра нашу рэчаіснасць марудны Тургенеў? І нават традыцыйны Талстой, з яго коньмі і калёсамі “Вайны і міру”? Адзін Дастаеўскі, па сутнасці, не старэе, працуе па вертыкалі; нягледзячы на расцягнутасць раманаў, яны акупляюцца экспрэсіяй псіхалогіі, жывасці дыялогаў.
Дзеля развіцця, такім чынам, мастацкая літаратура ўжо не прыдатная. Перачытваю толькі дакументальную прозу Салжаніцына, і менавіта таму, што яго назіранні і прароцтвы пра нас, цяперашніх, спраўджваюцца на вачах. Там можна ўзяць такое карыснае, каб памылкі гісторыі не паўтараць раз за разам.
З мастацкага магчыма чытаць толькі забаўляльнае, для вострых эмоцый, не плануючы развіцця. Але дзе знайсці вартае? Майстроў і гэтага жанру мала, а Кінга я ў свой час перамалаціў амаль усяго, за выняткам самых грувасткіх, мнагаслоўных і бяздарных раманаў.
Так і стаіць Кінг у мяне разам з Гогалем і Тургеневым на паліцах, і наўрад ці калі будзе запатрабаваны. Аддаць букіністам – грошы, хоць і малыя, а ўсё ж. Некалькі гадоў не бяру ў рукі папяровых кніг – настолькі зручней чытаць па электроннай: і шрыфт і памер сам выбіраеш, і літары выразнейшыя для вачэй, і трымаць зручней, і ў адной маленькай кніжцы ляжыць аб’ём, большы ад раённай бібліятэкі. Праблемы не зніклі тут: усё цікавае і патрэбнае ўжо некалі прачытаў, навізну лепш браць па роліках з Ютуба, яны найхутчэй вызначаюць павевы бурлівага шматмернага часу. Маю на ўвазе палітычныя ці філасофскія злабадзённыя выступы. Пісьменнік, па словах Велера, ёсць «пониматель». А калі не разумееш, акрамя Светабудовы, свой час бягучы – то які ты, на халеру, пісьменнік. Мемуарамі тут не выратуешся. Толькі сучаснасць, толькі позірк у бясконцую далячынь будучыні.
Начытаўся некалі. Час чытання прайшоў і саступіў часу пісання. Назапашанае і пераўтворанае ў галаве варта аддаваць назад людзям. Развіваць да таго ж нацыянальную мову, Талстой за мяне гэта не зробіць. Ваяваць з сучаснымі цемрашаламі. Выцясняць рускамоўнае засілле з нашай культуры. У іх і без таго ўвесь зямны шар. А ў нас толькі маленькая Беларусь.
Але ж і разглядаць нас немагчыма ў адрыве ад свету, і найперш ад падзей у Расіі. Таму што быццё вызначае свядомасць, і абвал расійскага рубля, паніжэнне тамашніх пакупніцкіх магчымасцяў – не тое што адбіваецца на нас, а адбіваецца з “плюсам”: там пабяднелі на 20 адсоткаў з 2010 года, а мы на 30. Завязаны, павязаны, не тарганешся нікуды.
Новыя санкцыі Вашынгтона супраць Масквы, як прагназуюць, павядуць новы абвал расійскага і нашага ўзроўню жыцця. Не алігархаў, не палітыкаў закране, а – бедных людзей. Ці так званых простых людзей, што вечна чакаюць манны нябеснай. Пытанне толькі ва ўзроўні агульнага цярпення, таго моманту, калі Пуціну прыйдзецца або сыходзіць, або нацыяналізаваць прыродныя багацці краіны, газавую, нафтавую, вугальную галіны найперш. І ваяваць ужо поўным сур’ёзам.
Беларусі не сорамна беднай быць, а Расіі – як быццам сорамна пры такіх залежах. Аднак залежы гэтыя трэба схітрыцца прадаць за мяжу, а Вашынгтон усім наказаў: з гэтымі дэбіламі не гандляваць, а хто пагандлюе – таго ўласнаруч задушу. Па зладзейскіх паняццях.



Міхась Южык

ЛіМаразм-489

Выкшталцоныя прыбіральні

Перада мной паўстала наступная беларуская кніга:

Пятровіч, Б.
Пуціна : аповесці / Барыс Пятровіч. – Мінск : Кнігазбор, 2015. — 200 с.
ISBN 978-985-7119-21-9. У кнігу ўвайшлі напісаныя на сумежжы тысячагоддзяў аповесці Барыса Пятровіча «Стах» і «Пуціна», у якіх яскрава спалучыліся рысы экзістэнцыяналізму, класічага пісьма і стылёвага авангардызму.

У звязку з умовамі рубрыкі я мала надаю ўвагі прозе айчынных творцаў, праз хуткаплыннасць часу немажліва ўсё цалкам прачытваць. Аднак жа проза, як і паэзія, ёсць рэч мастацкая, і дасведчанаму крытыку дастаткова некалькіх старонак, а то і абзацаў, каб вызначыць якасць тэксту. У зачатку, як у зерні ці саджанцы, закладзена: будзе твор магутным дубам або чахлаю вольхаю, жытам або пустазеллем. Бо і прозу могуць пісаць, па вялікім рахунку, толькі паэты – хоць бы ніколі не рыфмавалі яны, – пранікнуць па-сапраўднаму ў сутнасць рэчаў можа толькі буйны паэт. Інакш твор будзе слізганнем па плоскасці, а тое бачна адразу.
На пачатку мушу зазначыць, што не выношваю да Барыса Пятровіча асабістых прэтэнзій. Мала друкаваўся ў “Дзеяслове”, і тыя лічаныя разы меў справу выключна з рэдактарамі. Бачыў Пятровіча на пачатку 2000-х толькі аднаго разу – на секцыі прозы дараскольнага СБП, і ён мяне не хваліў і не лаяў, а займаўся прасоўваннем свайго знаёмца, рускамоўнага Анатоля Андрэева. У саюз мяне прынялі, як, здаецца, і Андрэева і Бабкова, што сядзелі на секцыі поруч са мною.
Аднак не таю, што ведаю палітыку “Дзеяслова” і з ёй не згодны, і некалькі гадоў таму адчуў – мне з імі не па дарозе.
Рэч у тым, што часопіс ствараўся і працуе на Касту, праўдзівей – на яе генеральскае ядро, і развіцця для сапраўднага мастака там не прадугледжана. Ты заўсёды, як Валярына Кустава, будзеш хадзіць у маладых і перспектыўных, удзельнічаць у конкурсах вершаў, аднаго верша, трох вершаў… Але па іерархіі не прасунешся ні на каліва, пакуль не станеш сілавіком, што вырашае рэальныя калялітаратурныя справы. Ну, напрыклад, як Людміла Рублеўская, Уладзімір Някляеў, Уладзя Арлоў. Гэта і ёсць мерка тваёй значнасці, якая чамусьці прыраўноўваецца да мастацкасці.
Але менавіта таму не толькі значных новых імёнаў не з’явілася ў “Дзеяслове” за 15 гадоў, а і само ядро, верхавіна Касты, там задыхнулася.
І яшчэ часопіс цэнзуруецца не меней, чым дзяржаўныя холдынгаўскія. Цэнзура ідэалагічная, праходзяць творы, прыемныя фундатарам з Захаду. Не павінна быць ксенафобіі, гамафобіі, любых фобій, апроч адной, – русафобіі. Ненавідзець гэты брыдкі і небяспечны народ Захадам дазваляецца. Што зразумела, бо менавіта з мэтай аслаблення праваслаўнай Расіі ўзмацняюцца нацыянальныя меншасці былога СССР па праекце ЦРУ. А гэтай суполцы адшпіліць пару тысяч долараў на сектанцкія лісткі – не грошы зусім, пяць капеек. Пра тое неаднойчы пісаў, але і паўтарыць ніколі не шкодна для асабліва някемлівых.
У Барыса Пятровіча пазіцыя хісткая і разам з тым хітрая. Абраўшы спосаб балансавання, ён не можа рабіць рухі налева-направа. Інакш часопіс не выжыве. Але – і развівацца не будзе, як бачым.
У чым палітыка “Дзеяслова”? Выхадзец з вясковай шматвяковай духоўнай плыні, традыцыяналіст, Пятровіч мусіць і дагаджаць Захаду, і канчаткова не выйсці са звыклых каштоўнасцяў. Нутраныя каштоўнасці глядзяць на візантыйскі Ўсход, каштоўнасці новага чалавека (навязаныя) – не на каталіцкі ўжо Рым нават, а на сектанцкі, масонскі ўрад Вашынгтона. Ненавідзець праваслаўную Расію для Пятровіча ў нечым – ненавідзець самога сябе. Дагаджаць Захаду – як мінімум прыбраць ксенафобію, гамафобію, антысемітызм з тэкстаў часопіса. Менавіта таму Юры Станкевіч не паразумеўся з Пятровічам, займеў праблемы з друкам: занадта жорсткі.
Але часопіс “Дзеяслоў” ёсць толькі адной “падлодкаю” Захаду на тэрыторыі Беларусі. Крайні, непрыхаваны, непрымірымы адпор традыцыйнай праваслаўнай свядомасці даюць “Галіяфы”. За грошы фундатараў яны мусяць ненавідзець нашу Традыцыю болей брутальна, зачыняць вочы нават на ксенафобію Станкевіча. Абы ён быў максімальна далёкі ў творчасці ад Ісуса Хрыста, што ёсць несумненнаю праўдаю. То бок, спачатку ты прадаеш душу, і толькі потым спансіруешся “Галіяфамі”.
У гэтым выдавецтве ўжо прама выхоўваюць сатаначалавека, праз дэструкцыю традыцыйнай свядомасці, якую называюць творчай свабодаю. Але свабода гэтая мае непахісных цэнзараў на Захадзе, і ніводная кніга за іудавы грошы, што супярэчыць сутнасці сатаначалавека, у “Галіяфах” не пройдзе. Для неабазнаных расшыфрую:

Канцэпцыя філосафа Льва Ціхамірава наконт ступеняў духоўнай дэградацыі

1) мнагабожжа (язычніцтва)
2) усебожжа (пантэізм)
3) бязбожжа (атэізм)
4) чалавекабожжа (гуманізм)
5) сатанабожжа (сатанізм)

Еўропа, за выняткам яе бяднейшага поўдня, знаходзіцца цяпер на чацвёртай ступені. І гэта далёка ўжо не Еўропа Гётэ, Шылера, Мікеланджэла і Шэкспіра. З той бы я выпіў на брудэршафт. Але яна спачыла ў стагоддзях. Цяпер там вырошчваюць звышновага чалавека. І “Галіяфы” – іх руплівы пасланец у Беларусь.
Яшчэ супрацоўнічаючы з “Тэкстамі” і “Галіяфамі” пры канцы 2000-х, я не мог дапяць, чаму адчуваю сябе там чужым. Але нейкая ірацыянальная сіла разводзіла нас па розныя бакі барыкад. І толькі пару гадоў таму зразумеў: я гляджу на Ўсход, у Праваслаўе, яны – некуды за самы буйны акіян. (А не ў Еўропу, як думае Зміцер Вішнёў. Еўропа такая ж марыянетка.)
Дзеля ўласнага дабрабыту “Галіяфы” могуць друкаваць любую кнігу аўтара за яго грошы, нават і рускамоўную. Але тое, што фундуе іх Гаспадар, мусіць а) быць строга заяўлена ў плане, б) праверана цэнзарамі.
Я неяк рэальна сутыкнуўся з тым, што цэнзар у Нямеччыне заваліў мой бяскрыўдны, здавалася б, артыкул у тамашні часопіс. Прычым Вішнёў, заказчык артыкула, адразу запахмурнеў, прачытаўшы: ведаю тую жанчыну, яна ніколі не прапусціць іншадумнае, чаго не прымае ідэалагічна. (Дык папярэдзіў бы адразу, не змушаў бясплатна ішачыць.) Такім чынам – цэнзура. Строгая, на парадак большая за “Полымя” часоў Міколы Мятліцкага.
Гэтакім спосабам наіўны выхадзец с БССР Міхась Южык спазнаваў рэчаіснасць, праз сінякі здабываў неацэнны досвед.
І потым, цвяроза зірнуўшы на “Галіяфы, нарэшце ўбачыў я тое, што вышэй акрэсліў: чалавек традыцыйнай свядомасці ёсць іх заклятым ворагам. Часта нават на інтуітыўным узроўні, бо сам Вішнёў падчас не разумее дарэшты, за што яго корміць, шануе Захад. Ён думае – за мадэрнізм і бязмежную волю творчасці, за нацыянальную свядомасць яго адэптаў. (І гэта глабалісты, якія ўжо сцерлі ўсе межы ў Еўропе паміж сабою?!)
Не, дарагія мае, нацыянальная ваша свядомасць для іх сінонімам – русафобіі, чалавекабожжа. То бок гуманізм на мяжы сатанізму. Выманне з мазгоў беларусаў тысячагадовай традыцыі, гадаванне прынцыпова новага чалавека.
Дзеля прыкладу прапаноўваю глянуць табе, чытач, на вокладкі некаторых кніг прадукцыі “Галіяфаў”, каб зразумець напрамак іх слаўнай дзейнасці:


Ці не праўда, дзівосная цяга да інфернальных колераў, да застрашлівых назваў?

7:15. Берегитесь лжепророков, которые приходят к вам
в овечьей одежде, а внутри суть волки хищные.
7:16. По плодам их узнаете их. Собирают ли с
терновника виноград, или с репейника смоквы?

(Мф.)

Цяпер да Барыса Пятровіча, да яго кнігі.
Скапіруем па завядзёнцы пачатак тэксту:

1a.

…І вось ідзе ён лесам: ноч, дождж — што яшчэ можа быць горш?
А ён — не зважае на непагадзь, цемру, страх, які дыхае ў твар. На ім лёгкая, прамоклая наскрозь кашуля, а яму не холадна.
Ён крочыць не адчуваючы стомы, ён — ляціць. Ён не заўважае адлегласці, не заўважае адзіноты. І дарога дадому — шэсць кіламетраў глухім лесам — дарога, якая так абрыдла яму за дзесяць школьных гадоў, цяпер у асалоду.
Ён — шчаслівы, але не згадвае пра шчасце, пакуль яно ёсць.
Гэтай дарогаю ён цяпер мог бы ісці з завязанымі вачыма — і не заблукаў бы. Бо вочы ягоныя глядзяць не наперад, а ў самога сябе і бачаць там толькі Яе — дзяўчыну, з якою ён пазнаёміўся ў начным аўтобусе. «Стах… — шэпча яна яму, — Ста-а-асік!..» — і ён — ляціць…
Яна паехала далей. Бліснула ў ягоным жыцці асляпляльнай звышновай і знікла назаўсёды: згасла святлом аўтобусных фараў за паваротам. Мажліва, праз гады яны будуць жыць у адным горадзе, на адной вуліцы, у суседніх дамах, але ніколі больш не сустрэнуцца. Ён будзе ехаць з працы ў тым жа трамваі, што і яна, адчуваць незразумелы неспакой і сум па нечым, але так і не даведаецца: ча-му рап-там я-ны а-па-на-ва-лі ім…
Гэта можа быць, а можа і не быць, а пакуль ляціць Стах над зямлёю, між дрэваў да свайго дома і бачыць прад сабою толькі яе постаць, твар, усмешку… Яна тут, побач, з ім, у ім, у гэтым лесе, гэтай цемры, у гэтым свеце — адна-адзіная. Яна. І больш нікога. Няма нікога. Нікога… Нават яго самога.

Гэта, спадары, цалкам першы раздзел. Лірычная замалёўка, даволі дысцыплінаваная паэтычная мова. “Ён” і “яна” – не жывыя асобы, а бясплоцевыя вобразы, вытачаныя свядомасцю аўтара. Не ў сілах пісаць традыцыйна, ляпіць герояў з плоці ды крыві, а прыроду – з рэальных пахаў і гукаў, Пятровіч прыдумаў сабе апраўданне, заяўленае ў анатацыі: “рысы экзістэнцыяналізму, класічага пісьма і стылёвага авангардызму”. Але як чорта ні назаві – рогі будуць тырчаць, і ад гэтага не з’явяцца ў творы ні фабула, ні экспрэсія, ні прыцягненне жыццём. Хаос застанецца хаосам. Так і будуць блукаць на сто старонак спачатку прывідны “Стах”, а потым яшчэ на сотню – нейкая “Пуціна”. Без развіцця, рыскамі, пункцірамі, яшчэ і з ушчэмленай, скажонай “савецкасцю” філасофіяй.
Плоскасць. Няма напору і дзеяння, таго, што ёсць у творах Шамякіна, Караткевіча. А значыць – няма жыцця. Без энергіі. Размазня. Манная каша, якую і дзеці не любяць.
У той жа час, як рэдактар і функцыянер, Барыс Пятровіч мае і волю і цэласнасць. Нязрушна і аднастайна, жывуча, працуе яго часопіс, хоць і схаваўся на цэлы год у падполле – не выстаўляецца ў Сеціве, зрабіўся наскрозь сектанцкім.
Аксіёма апошніх гадоў: творца не творца, калі яго няма ў актыўнай інтэрнэт- прасторы, а кніга – не кніга.
Для рускіх літаратараў нават больш: рэальна ёсць толькі тыя, хто шчыруе ў Ютубе (Быкаў, Велер, Ніканаў, Кураеў, Праханаў, Дугін…) ці мае надзейнае апірышча ў тэлевізары. Відэа для беларусаў пакуль не даступнае, але ў Сеціве творца мусіць прысутнічаць з электроннымі дублікатамі кніг. Гэта па меншай меры. А не зарываць галаву ў жвір, як затухлы, абяскроўлены “Дзеяслоў”.
І тым не менш, часопіс існуе, СБП функцыянуе – значыць, Барыс Пятровіч на сваім месцы. Мастацкая ж творчасць – зусім не яго занятак, нягледзячы на проста-такі гамерычную колькасць кніг, выдадзеную за гады кіравання “незалежным” саюзам (гл. старонку на “Камунікаце”). Кніг багата, замнога, але праз сваю вяласць, бясколерную пасіўнасць – яны бясшкодныя для людзей. У адрозненне ад некаторых напорыстых адэптаў “Галіяфаў”, што збіраюць пад свае харугвы рознакаліберных авантурыстаў, нават не пагрэбавалі ні акадэмікам Гніламёдавым, прыяцелем Чаргінца, ні беспрынцыповым правінцыйным гаваруном, двухкрэславым шыраказадым сядзельцам. Калі сказана з Захаду: тарань сваё роднае любымі даступнымі спосабамі, перайначвайся пад навязаныя шаблоны, – будуць прагрэсіўна гэта рабіць.

Рэмарка: зласліўка Пуціна, супрацоўніца “Рэха Масквы”, апазіцыянерка Яўгенія Альбац у водпуск адмыслова праехалася па Заходняй Украіне на зафрахтаваным аўто, каб паглядзець, чым там жывуць. І потым расказала ў эфіры “Рэха”, не змагчы сабе нахлусіць: зарплаты там мізэрныя, народ Парашэнку – ненавідзіць, да яе, рускамоўнай, нянавісці не адчула, амаль у кожнай сям’і ёсць “кармілец” – ездзіць на заробак вахтавым спосабам у Чэхію, Польшчу, Расію. Іначай не пражывеш. Што ж робіць там наш вольны ўкраінец, як не драіць туалеты ў Гамбургу ці Парыжы? Ну ва ўсякім разе – не палітыкам, не праграмістам наймаецца. Еўропа вылепіла іх белымі рабамі, лепшымі, прыемнейшымі за чорных, жоўтых ці арабскіх рабоў. Мыць і спырскваць духамі выкшталцоныя прыбіральні.




Міхась Южык

ЛіМаразм-490

Параўнальны аналіз

Уладзімір Някляеў напісаў наступную кнігу:

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
Менскі раман

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 201 6
© PDF: Камунікат.org, 2016

Скапіруем яе першую старонку з сайта “Камунікат” і паспрабуем глянуць на тэкст цвяроза:

“Брадвэй”

Першы тралейбус пах свежавымытым жалезам і ранішнім халадком.
У ранішнім халадку плаваў водар пралесак, бо пачыналася вясна. Пралескі, трохі падвялыя, ляжалі на заднім, запырсканым вадой сядзенні.
Кандуктарка глядзела на іх і ўсміхалася. У тралейбусе радавалася радыё, што раніца. “У сталіцы савецкай Беларусі сем гадзін, – сказала яно святочным голасам, і кандуктарка зірнула на гадзіннік. – Добрай раніцы, таварышы! Перадаем навіны. Учора Першы сакратар ЦК КПСС, Старшыня Савета Міністраў СССР таварыш Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў даслаў ліст вучням нью-ёркскай школы”.
У дынаміку пстрыкнула – і дыктар змоўк.
– Добрай раніцы, таварышы! – падрабляючыся пад радыё, голасам дыктара павітаўся кіроўца тралейбуса. – У сталіцы савецкай Беларусі сем гадзін. Наш тралейбус адпраўляецца па маршруце вакзал – абсерваторыя.
“Пстрык” – вярнуўся дыктар.
“Дарагія амерыканскія школьнікі! – напісана ў лісце. – Вы паведамляеце, што ў вашай школе вучыцца каля дзвюх тысяч чалавек, хлопчыкаў і дзяўчынак розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Спадзяюся, што гэта не замінае вам разам дружна вучыцца, весела гуляць і спяваць звонкія песні. Хачу паведаміць вам, што ў нашай краіне радасна і шчасліва жывуць і разам працуюць людзі многіх нацыянальнасцяў. Іх аб’ядноўвае агульнае імкненне жыць у міры і сяброўстве з усімі народамі зямлі”.
Пстрык…
– Мы за мір! – весела сказаў кіроўца. – Наступны прыпынак – плошча Леніна.
Хліпнуўшы, зачыніліся дзверы – і ў левым акне тралейбуса зрушыўся чыгуначны вакзал.
Бывай, татарка Нэла!
“Жадаю вам, як і ўсяму маладому пакаленню Амерыкі, дазнацца пра тое, што такое вайна, толькі з падручнікаў гісторыі і ніколі яе не бачыць. Жадаю вам шчасця і многа, многа дабра! Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў, 17 сакавіка 1960 года”.
Во супадзенне!.. Учора, калі Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў пісаў ліст амерыканскім школьнікам, я пазнаёміўся з амерыканцам!
……………………………………………………………………………..


Як бачна, вядомага паэта панесла і, мусібыць, пераходзіць пасля 60-ці гадоў (цяпер аўтару 71) на прозу было надта запозна.
Захоўваючы нутраную, уласцівую сабе, жвавасць, Някляеў не здужаў утаймаваць эмоцыі і жаданне падабацца нацыянал-свядомаму чытачу. Задумваючы і пішучы, ён ужо сузіраў твары яго заўзятараў, асабліва дзяўчат, перад якімі наважыў патрэсці цягліцамі.
Учора я гаварыў, што зачатак твора захоўвае ў сабе код пра ўвесь тэкст і пра самога аўтара, дае зразумець бываламу крытыку, а ці варта наогул траціць час на празаіка. Першая старонка павінна нас зацікавіць.
Памятаю, як падаўся мне адразу занудлівым “Мобі Дзік”, гэтак нуднеў ён на працягу сотняў старонак, пакуль не кінуў яго чытаць. Як патыхнула млоснасцю ад “Уліса” Джойса, дык толькі нарастала гэтае адчуванне – і, зусім задыхнуўшыся, я адклаў агідны гросбух пасля недзе 250-й старонкі. А тое былі класікі, якіх трэба ведаць як быццам! Не змог, даруйце, спадарства.
Што бачна ў Някляева? У ніякі тралейбус часоў Хрушчова ён нас не пасадзіў, ніводнага жывога персанажа не вывеў. Ездзячы на савецкім транспарце штодня ў 70-я на трэніроўкі і ў школу, ніколі не чуў я там бадзёрага радыё на ўвесь салон. А калі б яно і было, то ніхто б да яго не прыслухоўваўся ў такую рань. Ніякі б кіроўца не падрабляўся там пад голас дыктара, гэта Някляеў нафантазіраваў. Так яму захацелася.
Ніякае б радыё не перадавала фразу “амерыканскіх школьнікаў”, якія “паведамляюць”: “хлопчыкаў і дзяўчынак розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў…” Гэта лубок, грубы, каравы, зноў жа скіраваны да нацыяналаў (чытачоў Някляева), і болей нікуды.
Выходзіць, што слынны паэт, камунікабельны функцыянер, зусім не ведае жыцця простых людзей. Бегаў сярод камсамолу і мітынгаў, цёрся ў беларускамоўнай абмежаванай суполцы, праміж урадавых людзей – ды не здолеў угледзецца ў рэчаіснасць. Яшчэ раз: уся сцэнка скрозь фальшывая, такога тралейбуса з такім кіроўцам і з такім радыё ў прыродзе – не існавала.
Мова беднаватая, як для мастацкай прозы. Пранікнення ў сутнасць прадмету – няма. Тым не менш, гэта і не млявы, тармазны, дрыгвяны тэкст Барыса Пятровіча, які мы разглядалі ўчарашнім днём. Тут дынаміка ёсць і, верагодна, будзе далей усё: разборкі, надрыў эмоцый і секс. Гэта вынікае з прыроды мітынгоўца Някляева, са страснай, неўгамоннай яго натуры. Паэт жа ён быў таленавіты пры БССР. З празаікам цяпер – горай.

Возьмем дзеля параўнальнага аналізу – тэкст Андрэя Федарэнкі, таксама пачатак аповесці, памерамі блізкай да рамана Някляева:

Федарэнка Андрэй. Нічые
Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 430 с. – (Беларуская проза XXI стагоддзя).
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010 год
© PDF: Камунікат.org, 2010 год


Вёска

аповесць

І

Антона Васкевіча выганялі з інстытута ў канцы 1990 года, перад самая зімовай сесіяй.
Запрошаны, Васкевіч пасядзеў у прыёмнай рэктара хвілінак 10—15, потым з прыёмнай, не гледзячы на яго, выйшлі адзін за адным куратар групы, прафорг, парторг (? — не быў ніколі Васкевіч у партыі і быць не збіраўся), камсорг, камендант інтэрната, прарэктар па гаспадарчай частцы і апошняя, дэканша, таксама чамусьці адводзячы вочы, спынілася перад ім і строгім голасам аб'явіла, што з гэтага дня ён адлічаны з другога курса сталічнай ВНУ. Потым дэканша падрабязна і даходліва растлумачыла, як і што цяпер Васкевічу трэба рабіць, дзе браць абходны ліст, куды потым здаваць, як і калі выпісацца з інтэрната.
За два тыдні, пакуль Васкевіч збіраўся, афармляўся, выпісваўся, ён паспеў узненавідзець і гэты такі раней любімы, а цяпер чужы яму горад, і гэты інстытут, і ўсё на свеце... Толькі калі ўрэшце цягнік пакрысе адплыў ад вакзала ў зімовую цямрэчу і ў вагоне патухла святло, Васкевіч прывёў свае раскіданыя думкі ў сякі-такі парадак, супакоіўся і моцна заснуў на сваёй ніжняй паліцы. Усю ноч унізе, пад самым вухам, стукалі колы і закалыхвалі...
Правадніца разбудзіла яго перад самай станцыяй. Калі цягнік загайдала на стрэлках, Васкевіч зашпіліў на ўсе кнопкі куртку, насунуў на галаву чорную трусавую шапку і, стукаючыся аб лаўкі сваёй цяжэннай сумкай, выбраўся ў сцюдзёны, прапахлы вугалем тамбур. Праз заінелае бруднае акенца нічога нельга было разгледзець. Ён прыклаў да халоднага шкла палец, прагрэў кружок, і калі ў гэтым кружку марудна праплылі знаёмыя бярозы, драўляны будынак дзяжуркі, стуленая жанчынка ў пінжаку і ў фуражцы, з чырвоным флажком пад пахай, маленькі цагляны вакзал, калі цягнік спатыкнуўся, задрыжэў і стаў,— ён, не чакаючы правадніцы, адчыніў дзверы і, цягнучы за сабою сумку, нязграбна саскочыў на мяккі снег платформы. Адразу ж агледзеўся — не, нікога, ён адзін выйшаў на гэтай станцыі. Уся платформа бялела роўным, без слядоў, снегам. У дзяжурку ўбягала стуленая жанчына, нават не зірнуўшы на адзінага пасажыра. Станцыя — гэтая дзяжурка, вакзал ды далей, за вакзалам, пад заснежаным лесам, некалькі цагляных аднапавярховых домікаў, з высокай трубой кацельні з краю — была бязлюдная.
Пачакаўшы, пакуль праедзе апошні вагон, Васкевіч ямчэй ладкаваў на плячы вузкі рэмень сумкі і, правальваючыся ў снег, задзіраючы, як бусел, ногі, пайшоў праз рэйкі на другі ад станцыі бок, дзе лесам вяла дарога на вёску. Тут, з насыпу, ён убачыў, што на сцежцы пры самым лесе стаіць чалавек, каля ног — саначкі, прытупвае і паглядае на яго, Васкевіча, нібы чакае яго.
— Цыган, цыган! — закрычаў раптам чалавек тонкім голасам. — Дай закурыць, дзядзька цыган! — і замахаў рукамі, пачаў прытанцоўваць каля санак.
Васкевіч адразу пазнаў яго. Гэта быў дурненькі з іхняй вёскі, якога дражнілі Пульс, або «малавумны», або «дзяціны бацька». Васкевіч злез з насыпу, паздароўкаўся і даў яму цыгарэту.
…………………………………………………………………………………………


Што ж бачым мы? У Някляева тралейбус, у Федарэнкі цягнік. Зручна для параўнання. Цягнік, насуперак тралейбусу, жывы, не прыдуманы, пазнавальны, без фальшу. Як і адлічэнне героя з інстытута, як і натуральнае яго вяртанне назад, дадому, у вёску, і спалучаны з гэтым пахмурны настрой, пачуццё адзіноты.
Ёсць у кароткім зачатку і паэзія, хоць паэт Някляеў, а не Федарэнка: гэта адтуліна, якую надыхаў для зроку на шыбе герой – бягуць у ёй родныя краявіды. Зіма – таксама грае на карысць аўтару: беспрытульна. Вар’ят, які сустрэўся на пустэльнай станцыі, – зноў жа не прадвяшчае герою лагоды там, куды ён вяртаецца.
Зачатак твора інтрыгуе.
Мова не квяцістая, але каларытная, багацейшая за газетную мову зачатку рамана Някляева.
Ну вось і ўсё, хлопцы, а далей самі мяркуйце – ці быў справядлівы крытык.
Убачыў я толькі няправільны склон у тэксце “Вёскі”: “перад самая зімовай сесіяй”. І каму будзе дзякаваць за гэта Федарэнка – хай ён сам разбіраецца: не то са Шніпом, не то з карэктарам; а можа, памылку зрабілі пры пераводзе ў электронны варыянт. Тое не істотна, але прыкра, што на пачатку, у першым жа сказе аповесці.

Цяпер пра тое, што засталося за кадрам.
Твор “Вёска” мне добра запомніўся, хоць чытаў яго гадоў 10 таму. Лічу найлепшым творам класічнай манеры ў беларускай літаратуры постсавецкага перыяду. То бок паводле школы Талстога, каб было зразумела. Не мадэрнавай.
Аповесць сімвалічна паказвае паміранне архаічнай свядомасці, пераход беларусаў з вёскі ў горад. Не было стагоддзямі ў нас літаратуры, а выйшлі сыны вёскі ў горад – яна і з’явілася. Вярнуўшыся ж змушана назад, герой намагаўся адчуць эмоцыі дзяцінства і не ўлоўліваў іх, сумаваў, стаў піць самагонку, марнець. Як выратаванне – напрыканцы выправіўся ў чужы, здавалася б, але неабходны горад. Бо вёска дзяцінства аказалася яшчэ чужэй – там няма поля дзейнасці. Для творчага чалавека тое ёсць смерць, станеш сімвалічным вар’ятам Пульсам; пульс вёскі – метраном памірання.
Някляеў жа натварыў не тое, за што перажывае яго душа (Федарэнка пісаў “Вёску” пра сябе), а тое, што будзе прыемна чытачу, асабліва жанчынам, нацыянальнай суполкі. Зачатак рамана, у якім генетычна зашыты ўвесь твор, выйшаў убога, не зваблівае дасведчанага чытача. Порхаўка. Падробка пад мастацтва. Фальш і лубок. Савецкія салдаты ў ледзьве не генеральскіх фуражках – як у фільме пра Рэмба з Сільвестрам Сталонэ.




Міхась Южык

ЛіМаразм-491

Кіламетр да мэтра

Не надта люблю параўнальныя аналізы твораў і аўтараў. Мала калі карыстаюся імі.
Бо, параўноўваючы з класікам, крытык заведама ставіць сучасніка ў пройгрышную сітуацыю. Ясна ж, што не пасмее ён класіка лаяць, а сучаснага літаратара хваліць, высмейваючы хібы першага.
Асабліва гэта немагчыма ў Беларусі. У нас практыкуецца зазвычай мадэль: “велічэзны класік – мізэрны сучаснік”. Бо крытыкі-аматары, выхаваныя на філфаку, толькі так і абучаны тамашнімі педагогамі.
Але іншы раз параўнанне неабходнае – дзеля прывязкі да сістэмы каардынат, так бы мовіць, асабліва заўзятых, самаўпэўненых персаналій.

Разгледзім пачатак дзіцячай аповесці Валерыя Гапеева, надрукаванай у “Маладосці” (№10 за 2013 год).
Чаму такі даўні тэкст? А Гапееў не выстаўляе сваіх кніг у сістэме “Камунікат”, ён – быццам трымальнік сакральных ведаў, гэтакі сучасны масон, – захоўвае тое золата адно для абраных, у папяровых фаліянтах, у куфры. Таму – толькі часопісная публікацыя даступная крытыку.
А параўнаем мы Гапеева з аповесцю Ўладзіміра Машкова “Паміж “А” і “Б”, з класікам дзіцячай літаратуры, у маім перакладзе з рускай на беларускую. Паводле апрабаванай дзесяцігоддзямі класікі і будзем мераць Гапеева.


Валеры Гапееў

Я размалюю для цябе неба

казка для дарослых дзяцей

1

Мама — гэта нешта вялікае, пяшчотна-цёплае, з лёгкай незразумелай журбінкай у голасе, гатовае ўсё прабачыць, выслухаць і зразумець. Гэта вялікае пастаянна ахутвае Жэньку, яму лёгка і ўтульна.
Тата — гэта нешта рэзка-вуглаватае, строгае і прамое, як іх дом, цвёрдае, халоднае. Яно заўсёды насцярожанае, гатовае паправіць, асудзіць і нават накрычаць.
А яшчэ ёсць кплівае, яхіднае, якое адно і чакае моманту, каб пакрыўдзіць і зняважыць — гэта Мікіта.
І яшчэ… Пра гэта Жэнька нікому не кажа, нават маме, хоць яна іншы раз спрабуе знайсці і зразумець сярод усіх яго пачуццяў ды адчуванняў і гэты маленькі пухнаты камячок чагосьці дрыготка-далікатнага, які хочацца схаваць ад усіх, абараніць, зрабіць нешта добрае-добрае, каб яму, камячку, стала весела і радасна. (Сказ з 45-ці слоў! – М.Ю.)
Гэта калі Жэнька нікога не бачыць, а толькі адчувае.
А калі бачыць, тады мама — вельмі прыгожая жанчына. Жэнька ведае, чаму мама прыгожая: у яе добры генетычны патэнцыял — так усе кажуць. І таму ёй дазволілі нараджаць. Жэнька не разумее, што гэта такое, але яму і не трэба гэтага. Ён проста любіць глядзець на маму, але крадком. Празрыстае адзенне не хавае яе цела. Жэнька чамусьці бянтэжыцца гэтай адкрытасці, хоць мама толькі смяецца. А тата злуецца, кажа на Жэньку, што ён — мамчын сынок.
Тата — высокі і моцны мужчына. Калі Жэнька вырасце, ён павінен быць такім жа прыгожым, як мама, і дужым, як тата. Таму што ён — прадаўжальнік роду.
Праўда, яго трэба яшчэ выхаваць, як след, часта паўтарае тата. Інакш будзе дарма страчаны генетычны патэнцыял.
Калі Жэнька расплюшчвае вочы, тады той далікатны камячок становіцца проста Лінай. Дзяўчынкай з суседняга дома. Калі цямнее вялікае Сонца над галавой і Купал з белага становіцца шэрым, ён любіць глядзець на Ліну праз празрыстыя сцены іх дамоў. У Ліны пакой такі ж, як і ў Жэнькі, у тым жа куце дома. Толькі паміж імі пакой дарослых, і яны часта засланяюць сабой Ліну. Добра б было, каб людзі, якія жывуць у празрыстых дамах і носяць празрыстую адзежу, самі рабіліся празрыстымі. Калі ты захочаш.
А Мікіта — гэта хлопчык з дома праз вуліцу. Яго таксама Жэнька часта бачыць. Як толькі Жэнька глядзіць туды, Мікіта тут жа крывіць твар і паказвае яму, Жэньку, нейкія незразумелыя жэсты. Мусіць, для яго не раз ужо гучаў званок. Хай яму будзе горш — бо калі часта звініць званок, тады ў цябе менш шанцаў стаць сапраўдным грамадзянінам Купала. Так кажа тата…


На пачатку абыдземся без параўнанняў, сваім толькі досведам.
Расшыфрую вылучанае чорным:

1) …“з лёгкай незразумелай журбінкай у голасе” – слова “лёгкай” залішняе, паразіт, бо “журбінка” і без таго лёгкая.
2) У адным сказе паўтараюцца два разы “вялікае” і “лёгкай”, “лёгкае”. Недасканалы стыль.
3) Тата ў Гапеева аказваецца “прамым”, “як наш дом”… І хоць мовіць гэта дзіцё, дом усё-ткі не толькі прамы, а квадратны, прамавугольны, калі на тое. Няўдалая метафара.
4) …“яхіднае” – русізм, па вялікім рахунку, хоць у камуністычным слоўніку ёсць як сінонім “з’едлівага”.
5) Два разы запар абзацы пачынаюцца з “А яшчэ” і “І яшчэ”. Даволі карава. Трэба сачыць, калі ўжо Гапееў творыць лірычную замалёўку.
6) …“пачуццяў ды адчуванняў” – дубаломнае скарыстанне аднакарэнных сінонімаў. Нават слова “эмоцый” сюды пастаў – усё адно будзе дрэнна: эмоцыі роўныя пачуццям, сінонімы. Гапееў не валодае элементарным.
7) …“маленькі пухнаты камячок” – а “камячок” бывае вялікім? Прымітыўная, школьная абмылка Валерыя. Слова “маленькі” пустапарожняе тут.
8) Сказ, у якім жыве гэты “камячок”, налічвае аж 45 слоў! І гэта Гапееў піша для дзяцей… Страшэнна мнагаслоўна і блытана.
9) “Гэта калі Жэнька нікога не бачыць, а толькі адчувае”. За словам “адчувае” нязменна стаіць пытанне: “Што адчувае?” Празаік не ўдакладняе дзецям. Хай думаюць самі.
10) Потым ідуць паўтарэнні “бачыць” і “прыгожая”. Па два разы. Блізка-блізка. Стылёвая няўмеласць аўтара.
11) Маленькае дзіцё разважае пра маці: “у яе добры генетычны патэнцыял”? Непраўдападобна – раз. А два – што гэта, павышаная сексуальнасць маці, ці яе біялагічная пладавітасць? Дзіўныя развагі сынка…
12) …“што гэта такое, але яму і не трэба гэтага” – карава для сябра саюза пісьменнікаў, гэта найхутчэй гамонка кабет каля весніц.
13) “Калі Жэнька вырасце, ён павінен быць такім жа прыгожым, як мама, і дужым, як тата. Таму што ён — прадаўжальнік роду”, – камуністычны лозунг, з тых, што гучалі ў дзяцінстве аўтара, выхадца з СССР.
14) …“далікатны камячок” – няўдалая метафара, слова “далікатны” як не прышый кабыле хвост.
15) “Толькі паміж імі пакой дарослых, і яны часта засланяюць сабой Ліну”. – зусім няўцям, хто тыя “яны”, якія засланяюць Ліну? Учытайцеся ў тэкст, спадары. Бязглузда.
16) “Добра б было, каб людзі, якія” – неахайна, карава, коснаязыка.
17) “Мусіць, для яго не раз ужо гучаў званок”, – што за “званок”, адкуль, для чаго і навошта? З тэксту няясна.

Пакуль коратка падрахуем: такое ўражанне, што аўтар выдумляў тэкст з трохлітровікам піва паміж каленямі, прычым сядзеў у такой пазіцыі суткі, не менш. Для каго пісаліся гэткая муць?


Цяпер пачатак твора Ўладзіміра Машкова, мінчаніна, час напісання – першая палова 60-х.


Уладзімір Машкоў

Паміж “А” і “Б” (http://litread.in/web/425342/432000-433000)

аповесць (пераклад Міхася Южыка)

“Раскатурхайце вы гэтага парушальніка…”
А мяне адзін раз па тэлевізары паказвалі! Гэта было, калі я яшчэ ў дзіцячы садок хадзіў. Ведаеце, у той самы, што пры выхадзе з парку.
Аднойчы да нас у садок прыйшла нейкая цётка з круглымі акулярамі на носе. Цётка сказала, што па тэлевізары будуць паказваць канцэрт з нашага дзетсаду, але пакажуць толькі адораных дзяцей, а астатнія павінны сядзець вакол і рабіць выгляд, што ім вельмі весела. І ні ў якім разе не шумець, а толькі пляскаць у ладкі.
Я, канешне, аказаўся неадораным і патрапіў у тую кампанію, якая сядзела ўздоўж сцен і ўсяляк удавала, што ім вельмі весела. Нарэшце мне гэта надакучыла. І калі я ўбачыў, што тэлекамера нацэлілася наўпрост на мяне, імгненна ўстаў на рукі, прайшоў колькі крокаў, спрытна ўскочыў на ногі, усміхнуўся і пачаў тэатральна кланяцца. Як сапраўды артыст. Тэлекамера ўсё яшчэ глядзела на мяне, і мне нават здалося, што я чую, як апладзіруюць гледачы, якія сядзяць дома ля сваіх тэлевізараў.
Але вось тэлекамера зірнула ўжо на сапраўднага адоранага дзіцёнка, а цётка ў круглых акулярах адцягнула мяне ўбок і сказала, што калі я, Валерка Карабухін, буду зрываць перадачу, то яна не ведае, што са мной зробіць.
Гэтак мяне адзін раз паказвалі па тэлевізары.
І ўвогуле, тады, калі я быў маленькім, перадачы ў сто разоў цікавейшыя былі, чым цяпер.
Вось фільм паказвалі — я такіх фільмаў даўно не бачыў. Там нашы за шпіёнам гналіся. Спярша на кані, потым на машыне… А шпіён усё роўна ўцёк. Паспеў у самую апошнюю хвіліну ўчапіцца за верталётную лесвіцу — і ўцёк. Але туфель шпіёнскі — ён яго ў спешцы згубіў — трапіў у рукі следчага. І той — ніколі б не паверыў, калі б сам па тэлевізары не бачыў — па туфлі знайшоў шпіёна. Ён удзень і ўночы вывучаў туфель, быццам гэта была кніга “Праз дваццаць гадоў”. І неяк заўважыў на падэшве след цыгарэты, іншаземнай, канешне.
Следчы адразу ўзбадзёрыўся, згаліў бараду, якая ў яго за гэты час вырасла, бо ён цэлы месяц, нікуды не выходзячы, гарбеў над туфлем, і пазваніў начальніку.
— Барк у нас у руках.
І вось Барк спакойна сабе рушыў па алеі парку і дыміў цыгарэтай. Выкурыў, плюнуў на яе і прыціснуў абцасам да асфальту. А следчы з-за кустоў:
— Рукі ўгору, Барк, ён жа “лялька”, ён жа — “спадарыня”! Пралічыліся? Нашы людзі кідаюць недакуркі ў сметніцу. Зразумела?
Барк спалатнеў і ўзняў рукі.
Так, фільм быў — не адцягнуць ад тэлевізара!
А цяпер — нудота… Мама кажа: “Правільна, так і трэба. Разумныя людзі на студыі працуюць, у саміх, напэўна, дзеці ёсць. Нудныя перадачы для таго пускаюць, каб дзеці самі выключалі тэлевізар і садзіліся за ўрокі або дапамагалі мамам па гаспадарцы”.
Можа, мама і мае рацыю, але ўсё адно нудна. Як у нас на зборах. Вось нядаўна збор быў. Называўся ён “Для чаго мы вучымся?” Дзіўныя людзі — “для чаго мы вучымся?” Быццам незразумела! Для мам, каб яны ганарыліся намі, калі мы атрымліваем пяцёркі, і для настаўнікаў, каб яны нам тыя пяцёркі ставілі…
Для чаго ж яшчэ?
Галка Наважылава — гэта наш старшыня рады атрада, — расцягваючы словы, сказала: “Абавязкова прыйдзі, Карабухін, цябе разбіраць будзем”. Яна ўсіх у класе па прозвішчы называе, для самавітасці.
Я, па шчырасці, здрэйфіў. Таму што двоек у мяне — не адна, не дзве, а разы ў тры больш. Гальштук дастаў, гладзіў яго доўга, ледзь ён у мяне не згарэў. Прыйшоў у залу, ціха сеў з краю, ціха гляджу і слухаю.
А на сцэне вось што адбываецца. Выходзяць дзяўчаткі і па шпаргалках — а яшчэ выдатніцы — бойка шпараць даклады: “Вучэнне — святло, а невучэнне — цемра”, “Пяцёркі — нашы пуцяводныя зоркі”, “Веды — нашы крылы”… І ўсё так гладка і зграбна. А пра нас, пра двоечнікаў, ані слова, ані паўслова, ну зусім анічога не кажуць. Вось, думаю, любата…
А даклад ідзе за дакладам, і ўсе такія доўгія… І адчуваю я, што павекі мае зліпаюцца, а галава так і хіліцца да спіны рыжага Ўладзькі Шлыка, што сядзіць наперадзе мяне.
Заснуў я, спадары! А скажу я вам па сакрэце, уначы я храплю жудасна. Нават мама, звыклая да майго храпу і свісту, і тое часам спалохана падхопліваецца і лаецца:
— Сумлення ў цябе няма. Цэлы дзень на нагах, дай хоць уначы адпачыць.


У адрозненне ад Гапеева, які надзяляе дзіцё дарослымі якасцямі, глыбіннымі філасофскімі разважаннямі, у Машкова ўсё крайне проста, праўдзіва і натуральна.
Валерка Карабухін паўстае разгільдзяем, выхвалякам і фантазёрам. А такімі часта і ёсць большасць дзяцей. У героі чытач пазнае сябе. Машкоў уваходзіць, ужываецца ў персанажа. Не ставіць мэтай выдаць сябе за лепшага, спадабацца, вылучыцца адметнасцю. Але парадокс: менавіта за гэта чытач адразу ўлюбляецца ў разгільдзяя Валерку Карабухіна. І прадчувае таксама чытач – процьму прыгодаў далей.
У Гапеева ж – цьмяныя, занудлівыя разважанні, аформленыя нямоглаю лірыкай. Нібы не разумее дзядзька, што падлетак, дзіцё не стане такога чытаць.
Мова ў Машкова простая (гл. арыгінал), самыя звычайныя словы, бо прамаўляе падлетак, якому лірызм недаступны. То бок – стылёвая адпаведнасць сітуацыі. Гарманізацыя сутнасці з формай. Звычайны хлапчук Валерка не можа размаўляць і думаць паэтычна, як Пушкін. А Гапееў натужліва пхае ў героя свае думкі, ён не ў стане ўжыцца ў вобраз. Няма таленту. У гэтым кіламетровая розніца паміж мэтрам і нашым скарапісцам з горада Івацэвічы.
У Машкова можна знайсці паўтарэнні аднакарэнных слоў, блізка па месцы. Але гэта не хіба, а стылізацыя пад роздумы Валеркі, падшыванца і выдумшчыка. Потым, далей па аповесці, аказваецца, зрэшты, што разгільдзяй гэты якраз мае паняцці пра чэсць, пра дабро і зло, падмацоўваючы тое ўчынкамі.
Але маралізавання ў Машкова пры гэтым нуль. І дзеці ад таго яму вераць безагаворачна, і ў савецкія часы тыражы стотысячныя размяталіся з паліц кнігарняў. Купіць было амаль немагчыма. Як праблематычна і ўзяць у бібліятэцы. Не так даўно “Мастацкая літаратура” перавыдала асобнымі кнігамі аповесці Ўладзіміра Машкова – яны не заляжаліся, бо застаюцца і праз дзесяцігоддзі сучаснымі. 
У кароткім зачатку прыгодніцкай аповесці Машкоў паказаў маму – строгай, героя – не круглым і шакаладным, настаўніц – прыдзірлівымі, класных падлізаў – камічнымі, піянерку Наважылаву – паслужлівым носьбітам лозунгаў. А потым, па меры развіцці твора, героі ачалавечваюцца, набываюць рознакаляровыя якасці. Яны не статычныя манументы. Развіваюцца праз дзеянні, а не праз лірычныя соплі, як тут у Гапеева, ці як у Барыса Пятровіча, прыкладам, пра кнігу якога “Пуціна” мы гаварылі заўчора.

Не хочацца маралізаваць і вучыць дарослага сямейнага дзядзьку Гапеева. Ён не зменіцца, бо не мае паэтычнага таленту. Таму не ў змозе пранікнуць у існасць людзей і рэчаў, надзяляе іх сваімі, надуманымі і нацягнутымі якасцямі. Не ў сілах, насуперак ужо Пятровічу, хаця б па стылі вылізаць твор. Калдобіны і ўхабы, на якіх ляскаюць зубы чытача і страсаюцца пячонкі ды селязёнкі.
Мая шматмерная крытыка Гапеева на пачатку яго кар’еры неўратызавала аўтара. І гэта добра для творчасці. Узлаваўшыся, Гапееў, аднак, пайшоў не па інтэнсіўным, а па экстэнсіўным шляху: не ўглыб, а ўшыркі, не якасцю браць, а колькасцю… Яшчэ больш аб’ёму тэкстаў, найменняў кніг, больш выступаў, яшчэ страшнейшая сацыяльная актыўнасць, гіперпрабіўная актыўнасць. З саюза ў саюз, з выдавецтва ў выдавецтва, з тусоўкі ў тусоўку. Часам думаецца: а хто ў нас жыхар Мінска – Федарэнка, якога мала дзе бачна, ці Гапееў, які шчыруе на ўсіх сталічных зборышчах, вечарынах? Гэта ж трэба яшчэ даехаць сюды паспець Івацэвіч, не менш будзе, як 200 км!
Ці не дзеля таго друкуюць Гапеева ў “Дзяслове”, каб выглядаць на фоне бяздарных яго тэкстаў літаратурнымі карыфеямі? – думаецца часам крамольнае. Маю на ўвазе сілавікоў Касты. Або так блага з рэдакцыйным партфелем, настолькі ён там прахуднеў, што любы срач цягнуць у друк? Ці гэта проста падтрымка правінцыяла? Мілажальная чуласць, надзвычайная дабрачыннасць?
Навязваючы бяздарныя тэксты айчыннай літаратуры – мы папросту губім яе. А дзецям прышчэпліваем трывіяльную безгустоўшчыну.
Зрэшты, на бязрыб’і і рак сыдзе за карася. Такая сёння сітуацыя з роднай моваю, што вагонная аб’ёмнасць тэкстаў Гапеева нечым яе падтрымае?..
Час разбярэ.



Міхась Южык

ЛіМаразм-492

Пасвістваючы на зігзагах

Уладзімір Арлоў любіць, калі ў “жывым этэры” “Свабоды” да яго звяртаюцца: “Спадар Уладзімер” – быццам прыбыў ён да мікрафона з-за мора-акіяна, а не прытэпаў з суседняга кабінета, дзе 20 гадоў сядзіць непахісна.
За сродкі апазіцыі, барацьбітоў з Лукашэнкам, выдаў Уладзімер гадоў 10 таму кнігу вершаў. Але ж паэзія штука вечная, ці не так? Таму ў праве мы чакаць ад тэкстаў Арлова неўміручай, устойлівай якасці.

Арлоў, У.А.
Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся : вершы / Уладзімер
Арлоў. — Мн. : Логвінаў, 2009. — 104 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»).
ISBN 978-985-6901-41-9

© Уладзімер Арлоў., 2009
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 201 6
© PDF: Камунікат.org, 2016

Адзін з твораў пачатку кнігі, дакладней – яго палова, бо опус выйшаў з-пад пяра Ўладзімера занадта працяглым і ад таго нечытэльным:

It’s all the same...

Яну Максімюку

у паўпустым вечаровым мэтро
зь ленаватым позехам жніўня
і рэклямаю контрацэптываў
ператвараесься ў гледача
вандроўнага тэатру на рэйках
у спэктаклі занятыя
дзьве парачкі закаханых
зусім юная і сталая
з заручальнымі пярсьцёнкамі
відавочна падараванымі
не адно аднаму
былы паэт а цяпер
пітушчы ціхі вар’ят
з пляшкаю ў кішэні
маладая мама зь немаўлёнкам
хлопец з плэерам
юныя закаханыя
ўзасмокт цалуюцца
сталыя пераплятаюцца пальцамі
былы паэт выцягвае ня пляшку
а зашмальцаваную кніжку
немаўлёнак шукае цыцу
хлопец умыкае плэер
інтрыга залежыць
ад тваёй фантазіі
уладальнік плэера
пазнае ў адным з каханкаў
роднага бацьку
былы паэт пазнае
ў спадарожніцы апазнанага бацькі
сваё першае каханьне
ты пазнаеш песьню Бон Джові
…………………………………….

Чыста ўнутрыкаставая разборка, мала датычная нас, грэшных. Высокія людзі, высокія словы. Грувасткая тарашкевіца тармозіць успрыманне і без таго блытанага тэксту Арлова. Чытаць творы гэтым правапісам – усё адно як штудзіраваць Талстога на мове арыгіналу: з “яцямі”,  «ё», з «и» ды “і”.
Але мы не станем перакладаць паэта на даступную, чалавечую беларускую мову. З тарашкевіцай я знаёмы па “Нашай Ніве” мяжы тысячагоддзяў, дзе – нібы ў “ЛіМе” Гілевіча – цягнуліся гэтакія ж бясконцыя опусы тамашняга гуру, Уладзімера.
Цяпер уласна пра “верш”.
Без жалю такое, спадары, немагчыма чытаць. Разумовая нямогласць? Злаякасны крэцінізм? Не, хворых мы б усёй душою пашкадавалі. Гэты ж румяны здаравяк проста выпендрываецца і куражыцца.

Спачатку канкрэтнае:

1) пасля досыць паэтычнага пачатку пра “позех жніўня” Арлоў агаломшвае сваім звыклым і набалелым: “рэклямаю контрацэптываў”. Дзе рэклама прэзерватываў у метро? Хто гэта бачыў? А не важна, бо тэма палавой любові – любімая ў творчасці заклапочанага Арлова.

І далей ён напорыста яе развівае.
Што ж бачыць паэт у вечаровым метро? Ды, канешне ж, юрлівыя парачкі закаханых! Прычым як маладыя блудзяць перад вачыма аўтара, гэтак і пажылыя.

2) “у спэктаклі занятыя дзьве парачкі закаханых зусім юная і сталая”.

Важнае ўдакладненне паэта:

3) “з заручальнымі пярсьцёнкамі відавочна падараванымі не адно аднаму”.
Во як! Адкуль гэты досвед пра падараваныя пярсцёнкі не тым, кім трэба? Не можа ведаць Арлоў. Прыдумляе. Дурыць. Разводзіць. Бо казачнік.

4) Далей трызніцца аўтару “былы паэт а цяпер пітушчы ціхі вар’ят”. Тут яшчэ і слова “пітушчы”, знакавае з пэўных, вядомых у тусоўцы, прычын…

5) А блуднікі тым часам: “юныя закаханыя ўзасмокт цалуюцца сталыя пераплятаюцца пальцамі”.
Трохі папахвае клінікай, гэткая засяроджанасць. Памятаю, у любым нашаніўскім эсэ Арлова раптам, ні да чаго, без толку – выскокваюць то жанчыны з плоцевымі вабнотамі, то нават статуі жанчын з велізарнымі клубамі, ягадзіцамі ды грудзьмі. Гэта канёк аўтара – павышаная пладавітасць, цялесная ўрадлівасць, мясістасць кабет і дзевак.

6) А пільнае вока Арлова не дрэмле і прыкмячае як “уладальнік плэера пазнае ў адным з каханкаў роднага бацьку”. Ну правільна, блуднікі зусім ашалелі, ужо перад вачыма сына распуснічаюць. Заўважу, што гэтую клааку душы аўтар прысвячае некаму “Максімюку”. Хто, дарэчы, такі?

Ну як тут не пайсці не памыцца пасля Арлова?
Аднак жа мусім мы разгледзець і класічнага строю верш:

ВЕЦЕР

вецер — ды гэта ўсяго толькі розьніца ціскаў
дзе тая дзева якую за школай ты ціскаў?
жыць — гэта йсьці супраць ветру адкрыўшы забрала?
дзе тая рэчка што ледзьве цябе не забрала?

дзева памерла пасьпеўшы паняньчыць унука
рэчка зьніцела — сама без усякай прынукі
ты паглядзіш у яе перасохлае люстра
нешта згадаеш з таго што казаў Заратустра

можа вось гэта: адны паміраюць зарана
ну а другія запозна... адкрыецца рана
ў памяці соннай зьнячэўку: філёзаф засраны!
як яе клікалі? Аня… Ганулечка… Ганна!


Тут бы ўсё сабе і нішто, апроч вылучаных сукаватых немілагучных месцаў кшталту “ды гэта ўсяго толькі”, або “дзе тая дзева якую” і “дзе тая рэчка што”. Аднак зноў жа фіксацыя на эратычным аспекце, прычым у самым брудным, люмпенскім ракурсе: “дзева якую за школай ты ціскаў?”
А пры канцы – вытворнае ад любімага месца Арлова – сракі ці дупы: “філёзаф засраны!” Такім чынам, не стрымаўся Ўладзя, каб не абгаўняць сваю ж лірыку наастатак. Вымацюкаўся са смакам.
Ну і ў сярэдзіне тэксту выскоквае недарэчнае, бесталковае: “нешта згадаеш з таго што казаў Заратустра”.

Чытаем з Вікіпедыі:

Зарату;штра (также распространено Заратустра от авест. Zara;u;tra, тадж. Зардушт, курд. Zerde;t и перс. ;;;;;; — Zarto;t; Зороа;стр от греч. ;;;;;;;;;;) — основатель зороастризма (маздеизма), жрец и пророк, которому, по его утверждению, было дано Откровение Ахура-Мазды в виде Авесты — священного писания зороастризма.
Заратуштра родился в Радесе, сейчас пригород Тегерана Рай (Rayy), и жил на востоке Большого Ирана ориентировочно между VII и первой половиной VI века до н. э. (возможно, в 628—551 годах до н. э.)[2].

Пытанне: прычым гэты старажытны спадар да Беларусі, да нашай сучаснасці? Памерлая рэлігія, праглынутая ісламам. Што і для чаго мог “згадваць з Заратустры” лірычны герой Арлова? Дулю з маслам. Гэта чарговы фортэль паэта: па-першае, да рыфмы прыйшлося, а па-другое, дэманстрацыя начытанасці і дасведчанасці Ўладзімера.
Усё поза, усё клоўнства і какецтва. Чыста жаночая якасць душы – падабацца, быць навідавоку, прыцягваць яркімі ўборамі ды прычоскамі, агаленнем сцёгнаў, плячэй, грудзей. Арлоў ёсць акцёрам, выступоўцам, а ўсе акцёры ў нечым – жанчыны. Мужыку не ўласціва какетнічаць.

Вось і ўсё. А ты, шаноўны чытач, чаго ад мяне чакаў? Захаплення і пакланення гэтаму слоўнаму блуду? Цябе сямейства Арловых 20 гадоў разводзіць з пляцоўкі “Свабоды”. Незмаўкальна, бесперапынна, назойліва. Зрэшты – “пстрык” ручку прыймача, і няма больш Арлова. Састарэў і не патрэбны нашай літаратуры. Дажывае бясслаўна і вяла. Тэксты выпраўлены на сметнік гісторыі, адзін адсотак з іх – на стол кніжнікаў, вывучаць як адбітак крыклівага часу Глобуса, Аркуша, Сыса. Часу паразы, запісанага ў скамянелыя фаліянты. Цягнік тысячагоддзя не з імі. Нясецца ён, порсткі, ужо далёка-далёка, пасвістваючы на зігзагах.



Міхась Южык

ЛіМаразм-493

Краіна ўдумлівай працы

Саюз Пісьменнікаў Беларусі і холдынг “Звязда” нагэтулькі абруселі, што ўжо ні аўтары, ні рэдактары, ні карэктары – усе агулам, сем нянек! – не ведаюць, як пішацца слова “Тройца” (“ЛіМ”, №29, 2017):

Пяты нумар «Маладосці» давялося чытаць на Троіцу — прыгожае дабрадатнае хрысціянскае свята, калі лета толькі-толькі бярэцца ў сілу і цешыць зелянінай... Адной з адметных публікацый нумара стала падборка апавяданняў Сяргея Шаматульскага… (Алеся Лапіцкая)

Я ведаю, што літаратурай нашай, як і амаль усімі сферамі ў краіне, запраўляюць троечнікі. Адно спадзяванне, што не так у медыцыне, і асабліва ў хірургіі, дзе пад нажом ляжыць жыццё пацыента.
Сумняваюся таксама, што Алеся Лапіцкая даастатку ведае сэнс Тройцы (Пяцідзясятніцы), інакш чаму яна называе гэтае свята “прыгожым” і прыплятае сюды зеляніну, пачатак лета? Бо ў Ізраілі, дзе на апосталаў сыходзіў Святы Дух, лета ў гэты час даўно пачалося. Прапаноўваю Лапіцкай зазіраць хоць бы ў Вікіпедыю час ад часу.

Тым не менш яна здзейсніла рух наперад:

1) прааналізавала падборку апавяданняў маладога літаратара;
2) выказала незадаволенасць песімізмам твораў вядомых аўтараў, гэта смеласць.

Чытаем з Лапіцкай:

Безнадзейнасць нярэдка ахінае пры чытанні прозы Алены Брава, Альгерда Бахарэвіча, Юрыя Станкевіча, Вінцэся Мудрова, Анатоля Казлова, побач з якімі можна згадаць нямала маладых аўтараў. У гэтых пісьменнікаў, вядома, ёсць і творы, дзе герой напрыканцы ўздымаецца над сваімі слабасцямі, разумее няслушнасць ранейшых учынкаў, расплюшчвае вочы на недарэчнае, асэнсоўвае праблемы і робіць важны крок да іх вырашэння. Але навакольны свет паўстае такім непрывабным, што перамога не надае аптымізму: альбо побач няма нікога, хто падтрымае героя ў памкненні да лепшага, альбо яго мінулае настолькі складанае, што падаецца немагчымым, каб далейшы лёс склаўся ўдала.

Тут згаджуся з папраўкай на тое, што Казлоў не зусім песіміст, бо спрабуе вырульваць праз церні ў бок дабра, а Мудроў кампенсуе заганы рэчаіснасці гумарам.
Увогуле празаік заўсёды працуе з канфліктам, і пытанне толькі, рухаецца ён да Хрыста або ў супрацьлеглы бок, як Бахарэвіч. Светабудова ў галаве Станкевіча таксама выразна нехрысціянская, аўтар гэтага не хавае. А заганнасць пабудовы Космасу, няправільнае яго разуменне, нязменна вядзе да памылак і творчага тупіка, да выпустошвання душы і слугаванню злу. Алена Брава таксама перабірала з негатывам і не магла з яго выблытацца. Чуў ад Марыі Верціхоўскай, літаратуразнаўцы, што ў позняй сваёй творчасці Брава гэта намагаецца пераадолець. На жаль, за недахопам часу не чытаў яе познюю прозу.
У творы аўтар мусіць вырашаць задачу хоць крышку палепшыць жыццё, чалавека, а іменна чытача. Калі гэтага няма, то ён пустамеля і пустабрэх. Нават Стывен Кінг, кароль жахаў, не проста забаўнік, а ў лепшых сваіх творах – упарты змагар са злом, на амерыканскі пратэстанцкі манер.

Далей з Лапіцкай:
 
На шчасце, у наш час кожны аўтар можа свабодна вызначаць сваю творчую канцэпцыю. Але хацелася б, каб беларускія пісьменнікі часцей ішлі насустрач аўдыторыі, а значыць, пазбягалі глыбокага песімізму. Гэта зусім не прапанова друкаваць адным мезенцам просценькую гісторыю з хэпі-эндам — магчымых варыянтаў нашмат больш. Цікавы прыклад у гэтым сэнсе — творы сучаснай кітайскай прозы, дзе герой змяняе стаўленне да асоб ці акалічнасцей, якія выклікалі адмоўныя эмоцыі, што адбываецца паступова на працягу расповеду…

Аўтар выбіраць можа канцэпцыю, гэта праўда. Вось толькі хутка і вельмі хутка яму не знойдзецца месца, дзе друкавацца. Хто будзе друкаваць “ЛіМаразм”? А толькі тут і выказваецца ўсё вольна, свабода. Не толькі папяровыя выданні не возьмуць, а і сайты на тэрыторыі Беларусі. Бо пабаяцца рэпрэсій ад Чаргінца і Пятровіча.
Прыклад яшчэ. Быў такі вольны крытык Сяргей Грышкевіч, пісаў брутальна і смела, тое, што думае, з пачатку 2000-х па іх канец. На яго бурчэлі, яго рэдагавалі, прыгладжвалі, падстрыгалі пад агульны ніякі ўзровень. Крытык у выніку ўзбунтаваўся і сышоў, ляпнуўшы дзвярыма. Цяпер піша звычайную публіцыстыку на сваёй Берасцейшчыне. Чалавека папросту зламалі.
Падобнае адбылося б і са мной, каб не прыдумаў форму самавыяўлення, не звязаную з рэдакцыямі і саюзамі, але перманентна прысутную ў бягучым літаратурным працэсе. Няма формы – нутро разрываецца ад немагчымасці самавыявіцца. Падстрыжаным быць таксама не хочацца. Таму праз пакутлівыя шматгадовыя пошукі форма была знойдзена.

Цяпер пра волю-няволю. Пытанне коўзкае.
10 гадоў, як паставіў спадарожнікавую талерку, амаль не гляджу беларускую тэлевізію, асноўныя нашы каналы. І што? А стаўся залежным ад негатыву расійскіх навін, які тыя збіраюць не толькі па сваім вялізным абшары, але і па свеце. Стварылася памылковае, заганнае ўспрыманне жыцця. Такая канцэнтрацыя негатыву – няпраўда.
Пару дзён, учора і заўчора, адмыслова глядзеў гадзінныя вечаровыя навіны на БТ. Як іншы свет. Адзін пазітыў! Ніхто не спрачаецца, не разрывае краіну, не паказвае табе скалечаныя целы,  не дэманструе ўраганы, забойцаў, іншыя выродствы жыцця, не палохае апакаліпсісам. Ідзе жніво. І Прэзідэнт, як добры бацька, на “ты” з усімі мясцовымі чыноўнікамі ды камбайнерамі. Родная прырода, якой не бачыў гадамі. Лагода, спакой, аптымізм. Патрэбы спажыўцоў растуць у звязку з павелічэннем дабрабыту насельніцтва – гэта я пачуў адназначна. Чым не жыццё? І хто сказаў, што дзяржава існуе для таго, каб яе разрывалі ды перайначвалі? А не для шчасця і спакою 95 адсоткаў людзей, не пасіянарыяў, а звычайных, якія ціха сабе жывуць і не хочуць бурна  зыначвацца?
Раней не думаў, што калі-небудзь стану ў душы манархістам. Чытаючы “Нашу Ніву” на мяжы 2000-х, я абураўся нашай недэмакратычнасці, адсутнасці беларускай мовы ў эфіры, верыў, што “праўда” некалі пераможа. Жыццё спакваля навучыла, і аказалася, што тая праўда была – праўда Захаду, каталіцкага, пратэстанцкага ці бязбожнага. А наша праўда – манархія, якая па факце тут 23 гады, а ў Расіі 18 гадоў. Не я тое сцвярджаю – само жыццё, душа гэтай праваслаўнай зямлі. Як ні развальвалі, ні паскудзілі з Захаду (усе нападнікі апошніх стагоддзяў – адтуль), а зямля метафізічна ўзнаўляе манархію. Па факце, а не па форме. Як адзіна магчымую. І можна крычаць, гарлаць, біцца зубамі аб сценку. Зямля сама выбірае.
Што тычыцца беларускай мовы, то я яе пачуў за два дні навін – адзін раз у пяціхвілінным сюжэце пра Тураў. У той жа час усе, хто размаўляў з Прэзідэнтам у яго выездах на палі і ў Брэст (ад мясцовых начальнікаў да трактарыстаў), мелі выразны беларускі акцэнт. І абліччы беларускія, што асабліва заўважна, калі гадамі глядзіш рускі свет па тэлеканалах: нашы, іншыя людзі, другі народ. Дарэчы, на “Свабодзе” ўчора пачуў пра апытанне псіхолагаў сярод 142 народаў, краін: беларусы па эмацыянальнасці – на апошнім месцы. Не здзівіўся. Наперадзе ўсіх – Эквадор.
І праўда: галоўны прысмак ад прагляду навін БТ – агульная прыгнечанасць і заціснутасць. Быццам над кожным стаіць нехта з молатам і вось-вось лясне па мазгаўні. Між тым ніхто не б’е. У страху вялікія вочы.

Напрыканцы верш з гэтага нумара (29) ад Аляксандра Быкава, паэта настолькі ж неблагога, як і спрэс архаічнага:

Бацькоўскі пагорак

Туды, дзе бацькоўскі пагорак
Як спраўджаны сон паўстае,
Вяртаем з далёкіх вандровак
Стамлёныя сэрцы свае.

Паволі адгрукаюць колы,
І гром адляскоча турбін.
І нашы з табою анёлы
З палёгкай зірнуць з аблачын.

Няма развіцця. Ад часоў Коласа – тое самае. Нікуды яшчэ не ўзляталі, а ўжо – вяртаемся! (“Вяртаем з далёкіх вандровак Стамлёныя сэрцы свае.”) Нічога важнага не зрабілі – а змарыліся, хочацца легчы: “а я лягу-прылягу край гасцінца старога”.
Як глядзеў я рапарты з палёў перад тэлевізарам у жніўні, 15 гадоў таму, калі яшчэ ездзіў у Асіповічы, гэтак учора і пазаўчора ў навінах – рапарты, працэнты зборак па абласцях, хлеб-соль інспектарам ад дзяўчат у нацыянальных уборах. Як не зрушыўся час з часоў Брэжнева.
А з другога боку, рушэнне да галазадых, татуіраваных і расперазаных, да разарваных на кавалкі арабаў, да змытых паводкамі і загіблых у пажарах людзей на тэлеэкранах Расіі – на які ляд яно нам, такое рушэнне?
Мы краіна спакойнай, удумлівай працы.




Міхась Южык

ЛіМаразм-494

Мегаламанія

Навум Гальпяровіч, вядомы радыё- і тэлечыноўнік, рашыў уславіць свой горад – старажытны Полацак. Ці “горад над Дзвіною”, як ён яго называе любоўна, накшталт рускага “горада на Няве”.
Гальпяровіч вядзе нават калонку ў “ЛіМе”, якая завецца проста і ясна: “Палачане”. І чамусьці думае літаратар, што кожнаму беларусу будзе цікава штотыдзень слухаць яго местачковыя показкі.
Гэта насамрэч наша праблема: заклятая местачковасць пісьменнікаў. Нават 50 гадоў пражыўшы ў сталіцы, яны пазначаюць сябе як палачане, мазыране, гамельчукі, лідчане, смаргонцы… І шчыра могуць пісаць толькі пра гады зыркага, зманлівага малалецтва. А 50 гадоў дарослага жыцця – як быццам і не жылі. Пустата. Няма пра што і сказаць. “Краю мой родны!” – слязліва ўзвывае Міхась Пазнякоў і радок за радком штампуе паэтычныя зборнікі (за народныя грошы). Толькі на гэтую тэму. Замардаваў.
Гэтак і Навум, даўным-даўно абжыўшыся ў Мінску, можа пісаць вершы, прозу і публіцыстыку толькі пра сваю аддаленую і нічым у сучаснасці не праслаўленую правінцыю.
Быў я ў Полацку два разы. Акрамя царквы Еўфрасінні, самога факту, што яна там жыла ў даўніну, ну нічога ні прыгожага, ні адметнага. Цалкам абруселы правінцыйны савок, кшталту маіх Асіповічаў. Драўляныя кварталы з п’янымі люмпенамі, быццам у Баранавічах якіх, дзе многія кіламетры да цэнтра ідзеш наўсцяж хат. А сам цэнтр “культурны” – найчасцей адзін савецкі кінатэатр і “Пельменнная”.
Філосафы даўно раскусілі сутнасць заўзятарства. Балеючы за магутную каманду па футболе, чалавек – па жыцці нікчэмнасць – узвялічваецца да быліннага волата. Асабліва побач з такімі ж смаркачамі, як ён, што выкрыкваюць “Спартак Чэмпіён!”
Тое самае і асіметрычныя так званыя альянсы ў палітыцы. Слабенькая Польшча – але ўступіла ў цывілізаваную Еўропу, адзін раз прыехаў да яе Трамп, і раптам: “Мы вас усіх зараз парвём!” – гарланяць палякі на расійскіх ток-шоу.
Дый Беларусь неяк сябе велічней адчувае за шчытом расійскага войска. Ніхто не кране. Асіметрычны альянс. Павелічэнне сваёй самаацэнкі за кошт бамбізы-партнёра.
Гэтак і Навум Гальпяровіч, нічым не адметны пісьменнік, літаратар сярэдняй рукі, мацуе самаацэнку “старажытным Полацкам”, “горадам над Дзвіною”. Навязвае гэта ўсім беларусам. Займае дзяржаўную друкаваную плошчу ў “ЛіМе”. Стварае падманны эфект прысутнасці ў нацыянальнай літаратуры. Тады як насамрэч спісаўся даўно і пара на спачын.
Старая катрынка: зноў перад намі вабнае, велічнае мінулае! Будучыні няма. Развіцця – не будзе. Адны мемуары.
Адмыслова прыводжу для чытача цэлую калонку Навума з №30 (2017).
Звярніце ўвагу на падкрэсленае мной пра нейкія падзеі 90-х, якія Гальпяровіч ніяк не абазначае! А тое было – нацыянальнае адраджэнне краіны. Пра яго цяпер – цыц! Проста “падзеі, якія віравалі ў гарадах над Дзіной”…

“На пачатку дзевяностых гадоў я працаваў уласным карэспандэнтам Беларускага радыё. Тады карпункт знаходзіўся ў Наваполацку, і я апынуўся ў самым эпіцэнтры падзей, якія віравалі ў гарадах над Дзвіной. Наваполацк у той час быў цэнтрам розных супрацьстаянняў, барацьбы думак і ідэй. Сярод актыўных новых лідараў грамадскіх рухаў было нямала выкладчыкаў мясцовага політэхнічнага інстытута.
Рэктар інстытута ў той час — Эрнст Міхайлавіч Бабенк. Гэта было яго другое вяртанне ў малады горад над Дзвіной. Да гэтага былы супрацоўнік Дзяржаўнага праектна-канструктарскага інстытута ў Чалябінску ўжо ўзначальваў навучальную ўстанову, прайшоўшы шлях ад выкладчыка, загадчыка кафедры да рэктара. Пасля гэтага была адказная праца ў Маскве, ва Усесаюзным аб’яднанні «Саюзвуглевадарод». І ў 1987 годзе таленавіты адміністратар і вучоны зноў вярнуўся ў Наваполацк — на пасаду рэктара Наваполацкага палітэха.
Гісторыя роднага краю захапіла былога плешчаніцкага хлопца менавіта ўдалечыні ад радзімы. І цэнтрам гэтага захаплення стала крывіцкая Мекка — старажытны Полацк. Дзе толькі можна, шукаў інжынер-электронік і малады вучоны матэрыялы пра полацкую даўніну. Асабліва ўразіла яго гісторыя Полацкага езуіцкага калегіума, які ў 1812 годзе быў узведзены ў ранг Полацкай акадэміі. У XIX стагоддзі Полацкая езуіцкая акадэмія з’яўлялася найбуйнейшым адукацыйным цэнтрам Беларусі. Акадэміі былі падпарадкаваны езуіцкія школы ў Полацку ды іншых гарадах, такіх як Орша, Дынабург (сённяшні Даўгаўпілс), нават Адэса. У складзе акадэміі былі факультэты: моў, грамадзянскага права, тэалагічны. Акадэмія мела багатую бібліятэку, друкарню, выпускала часопіс.
Я адразу падхапіў ідэю Эрнста Міхайлавіча аб наданні маладой вышэйшай навучальнай установе Наваполацка звання Полацкага ўніверсітэта. Ідэя, якую ён выказаў мне, спецыяльна запрасіўшы на гутарку, была выдатная, але, каб яе ажыццявіць, патрэбны былі выключнай цяжкасці намаганні. Па-першае, на той час у Беларусі было толькі два ўніверсітэты — у Мінску і ў Гомелі. Па-другое, каб стаць універсітэтам, да існуючых факультэтаў тэхнічнага профілю трэба было дадаць гуманітарныя. Па-трэцяе, Полацк і Наваполацк былі абсалютна самастойнымі гарадамі са сваім начальствам і адміністрацыйным падпарадкаваннем.
Сёння мне прыемна, што і мае матэрыялы на рэспубліканскім радыё зрабілі сціплы ўнёсак у ажыццяўленне высакароднай задачы вяртання ў горад універсітэцкай славы. Але галоўная заслуга ў гэтым належала Эрнсту Міхайлавічу. Цяжка нават уявіць, колькі яму давялося прыкласці намаганняў, колькі адказных асоб пераканаць, каб у 1993 годзе паўстаў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Менавіта Полацкі, што неаднаразова падкрэсліваў рэктар. З гісторыка-філалагічным факультэтам, які праз некалькі год перамясціўся ў старажытны горад на былое месца акадэміі і нават у тыя будынкі, якія ад яе захаваліся. Гэта таксама было зрабіць няпроста, бо там размяшчаўся вайсковы шпіталь і трэба было пераадолець нямала міжведамасных перашкод, каб атрымаць іх у валоданне, рэстаўрыраваць і прыстасаваць да вучэбных заняткаў. Сёння гэта адзін са знакавых і прыгожых аб’ектаў старажытнага горада. Універсітэт стаў цэнтрам культуры, навукі і асветы для двух гарадоў, здолеў аб’яднаць самыя розныя галіны навукі, рыхтаваць спецыялістаў шырокага спектра — ад інжынераў-будаўнікоў, хімікаў да гісторыкаў і філолагаў з веданнем замежных моў.
Цяпер Эрнст Міхайлавіч саступіў рэктарскую пасаду, застаўшыся прафесарам кафедры хімічнай тэхналогіі паліва і вугляродных матэрыялаў. Ён аўтар больш як ста навуковых работ, дваццаці шасці вынаходстваў у галіне хімічнай тэхналогіі паліва. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1981), трыма медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі. Ганаровы грамадзянін Наваполацка і Полацка. Але самае галоўнае — ён адзін са спаткаемцаў былой славы полацкіх асветнікаў і вучоных, які дапамог адрадзіць і вярнуць гэтую славу старажытнаму гораду.

Слоў з коранем “Полацк” (“полацкі”, “наваполацкі”) у маленькім артыкуле аж 18! Плюс яшчэ 2 вытворныя ад “палачане”. Што і мацуе дыягназ маніі велічы, мегаламаніі. То бок старажытны горад – а я “палачанін”. У “горадзе над Дзвіною”. Болей артыкул, як ты бачыш, чытач, нічым не слаўны і не цікавы. Ні вобразнасцю і багаццем мовы, ні лятучасцю думкі, ні хоць нейкімі абагульненнямі.
Людзі надавалі статус свайму ўніверсітэту. Не болей.
А што такое статус? А што такое сутнасць?
Па статусе ў нас чалавек 100 “вялікія паэты” і “лаўрэаты”. А па сутнасці, паводле пушкінскай меркі “ЛіМаразма”, – звычайныя літаратурныя падшыванцы, найпошлыя графаманы.
 Так што раю Гальпяровічу і кіраўнікам “ЛіМа” калонку спыніць, скасаваць. Няхай вершы піша. Меней, напэўна, ад гэтага будзе шкоды.
 


Міхась Южык

ЛіМаразм-495

Кіргізамоўны аналізатар

Пакрычаўшы колькі гадоў, “тутэйшаўцы” былі разгромлены літаратурнай наменклатураю. Дакладней, раствораны ў ёй. Самі сталіся ёй у абсалютнай большасці персаналій. А наменклатура, яе ядро, пакуль віраваў бурапенны час, смяротнай хваткаю трымалася за дзярж-часопісы. Бо ведала: гэта адзінае месца для іх выжывання, як лядовая крыга ў акіяне незразумелым, пагрозлівым. Лямант жа і махалава сцяжкамі ад літаратурнай апазіцыі – ведала наменклатура – у нас спыняецца трыма дубцамі амапаўцаў, а вольныя газеткі зачыняюцца адным росчыркам чыноўніка ў сутонні пыльнага кабінета.
Так і здарылася. І хто застаўся верным дзяржаўнаму часопісу, той выжыў. Тутэйшаўцы ж, мала таго што прайгралі кансерватарам, яны яшчэ і разасраліся між сабою, сталі раздробненымі групоўкамі, што ненавідзяць адна адну. Адыграла тут ролю і агорклая тарашкевіца, якая сама па сабе драбніла і адасабляла пісьменнікаў.
Такім чынам, стацца зноўку наменклатурай, рэдактарамі, сцячыся чарнільнай плямаю ў Касту, было для беларускіх літаратараў – выжыванне. Не да парасят, калі свінню смаляць, трэба было ратавацца. І пляма сабралася.
Тут варта ўдакладніць, што пад беларускімі літаратарамі насамрэч у нас разумеюць толькі рэдактараў і чыноўнікаў, хай сабе і раённых, правінцыйных. Астатнія, хто бярэ ў рукі пяро і крэмзае па-беларуску, для іх наогул не людзі, а чэлядзь, масоўка, на фоне якой ідзе самавыяўленне і якую не дапускаюць нікуды, акрамя серый “дэбют”. Вырасшы, дэбютант аўтаматычна пакідае літаратуру, бо развіцця, бачыць, не будзе. Усе лузы забітыя чыноўнікамі і рэдактарамі. (Знік, напрыклад, знаны Алесь Наварыч з апошняга свайго прыстанку, “Бярозкі”, у 2012 годзе – і не ўспамінае яго ніхто, не наш, няма з яго толку.)
Працуе Каста па прынцыпе двайных стандартаў і падводных цячэнняў. Так, па вялікім рахунку, жыве ўсё цывілізаванае чалавецтва. У лозунгах адно – насамрэч, у рэальнасці, іншае. Сістэма асабістых сувязяў, узаемавыгадны і тэлефонных званкоў.
Памятаю, адзін расійскі палітолаг раскрываў “сакрэт” адміністрацыі Пуціна: калі Прэзідэнт лае чыноўнікаў за нядбаласць, за рабаванне народных грошай перад камераю – гэта яшчэ не сігнал перастаць бясчынстваваць. Яны чакаюць сапраўднай каманды, па ўнутраным канале. Калі па гэтай лініі дубляжу не паступіць – працягваюць рабаваць.
Так, прыгледзімся, і ў нас. Што важнае ў белліце – гэта толькі Каста, адзінкі эгаістаў, згрупаваныя, тым не менш, дзеля агульнай мэты: матэрыяльнага выжывання. А лозунгі – напаказ. Таму спакойна сабе, доўгія гады, сядзеў Віця Шніп рэдактарам у “ЛіМе” і адначасна на вершах у “Нашай Ніве”. Каста падкідвае грошы адно аднаму. І толькі калі “Нашу Ніву” сталі нежартоўна шчаміць улады – Віця даў драпака. Або ў самой “НН” сказалі – ты ўжо не наш, выбірай.
Па факце “НН” была разгромлена, тарашкевіца ў ёй забаронена (што пайшло на вялікую нам карысць). Увішнага галоўнага рэдактара Дынько, які прасоўваў творчасць сваёй сястры Наталкі Бабінай, замянілі іншыя, больш лаяльныя і асцярожныя людзі. Што там творыцца зараз – гаварыць не бяруся, бо на сайце “НН” не ўбачыў раздзела “пра нас”, дзе можна дазнацца прозвішчаў рэдактараў ці хаця б галоўрэда.
Вось што я толькі знайшоў праз Яндэкс:

28.02.2017 Крыніца: "Наша Ніва"
З 1 сакавіка Андрэй Скурко сыходзіць з пасады галоўнага рэдактара «Нашай Нівы». Выданне і сайт NN.BY узначаліць Ягор Марціновіч.

Ясна, аднак, што гэта ўжо не тая нацыянал-экстрэмальная газета 90-х і пачатку 2000-х. Вынікае хаця б з назваў артыкулаў на сайце, не трэба ў змест лезці.

То бок спараджэнні “тутэйшаўцаў” спакваля выцеснілі і адтуль. А што могуць цяпер яны, абяскроўленыя пасля 1994 года? Ды толькі блукаць зданямі па белліце, успамінаць гераічныя гады і выдумляць пачварныя праекты кшталту Марціновіча-імперскамоўнага і настрымнага гаварліўца з горада Івацэвічы, бегуна з саюза ў саюз.
Яны сталі банкрутамі, дажываюць. Дастаткова глянуць на самотны, бязрадасны дзённік Глобуса на ЖЖ – месяцамі без каментарыяў.
Часта такое і бывае ў жыцці: напрыклад, пацярпелая паразу сямейнай пара не можа далей не толькі адно аднаго бачыць, а і ўнікае любых успамінаў. Час паражэння. Ідэй, акрамя пратэставаць са сцяжкамі, – няма. У Сеціве наладзіць актыўнасць не могуць, не дазваляе архаічны лад мозгу.
І тым не менш, тэлефоннае права існуе, Каста яшчэ больш ушчыльніла шэрагі, рэклама на кнігі Рублеўскай, сталага аўтара апазіцыйнага “Дзеяслова”, спакойна сабе вісіць у раздзеле сайта дзяржаўнага холдынгу “Звязда”. А браты Дэбішы, прыкладам, лёгка сноўдаюць паміж “Дзеясловам”, “Літаратурнай Беларуссю” і “ЛіМам” з вершамі. Няма, такім чынам, ніякіх саюзаў, ёсць Каста.
Яшчэ раз: асабістыя выгады асобных рэдактараў і чыноўнікаў, сабраныя ў кучу дзеля агульнага выжывання.
Ведаючы гэтыя законы не па чутках, прадстаўнікі Касты не асуджаюць напрыклад, Гапеева, калі дзеля шкурных інтарэсаў скочыў ён ад Карлюкевіча да Пятровіча, вераломна звінаваціўшы ў сваім перабегу блогера Н-ва, чый “сайт” нібыта абражае Гапеева русафільствам. А сайт гэты – выдумаў Гапееў – належыць СПБ, дзе раней івацаўчанін карміўся ўдосталь. Ну ніколі не быў блогер Н-каў на спонсарстве СПБ, а калі івацаўчук раптам засумняваўся б, то не надарваўся б спытаць у самога гаспадара. Не, ён і на ёлку ўзлез, і пах не абдзёр.
Мала таго, гэты раённы міні-гуру так задурыў людзям глузд, што выявілася ў маёй асабістай гаворцы з Чаргінцом: нібыта Гапееў напраўду абражаны экстрэмізмам Н-кава, нянавісцю да мовы нацыянальнай. Прымусіў, нягоднік, паверыць наймацёрага чалавека! Усіх аблапошыў.
Насамрэч гэта толькі напаказ, кепскі спектакль. Каста адно аднаго прыкрывае, і рэдактар з раёнкі “Шлях Правадыра” – усё адно для наменклатуры свой чалавек. (Цяпер дзяржаўны СПБ высоўвае яго на прэмію!) Гэтыя законы ўмацаваліся, заліліся бетонам з савецкіх часоў. Паўторымся: літаратар у нас апрыёры толькі рэдактар або чыноўнік, усе астатнія – чэлядзь праклятая, масоўка, жыццяў якіх ніхто не шкадуе, не лічыць і яны, быццам кволы паэт Гадулька, выпраўляюцца дачасна на сметнік. Літаратура не патрэбная Касце. Важнае – сваё матэрыяльнае выжыванне, побыт і дабрабыт.
Таму і літаратуры ў нас няма, адна форма без зместу. Па прычыне бяздарнасці яе не чытаюць нават школьнікі пад прынукаю.
Ад таго і народ мёртвы, бязмоўны. Чым адрозніш ты Беларусь ад Расіі, уключыўшы нашы тэлеканалы? Трыма хвілінамі дзіўнай, забытай мовы ў раздзеле “надвор’е”? Затое ж колькі помнікаў важных, бронзавых, мармуровых – самаўпэўненыя пысы літаратурных генералаў, што добра пажылі ды спачылі ў славе, шчэрацца на нас вечнай ухмылкаю.
Каторы раз звяртаю ўвагу: ёсць пантэон вялікіх геніяў літаратуры (як вынікае з нашых выданняў) – і разам з тым народ мыкае бязмоўна. Неадпаведнасць. Як так?
Трэба найхутчэй разграбаць, прыбіраць віламі гэты скульптурны строй савецкіх літаратурных бажкоў, пакінуць адно Караткевіча, Багдановіча, Маўра, пару раманаў Шамякіна, пакаяцца ў тым, што падманвалі народ, забівалі сапраўдных талентаў, улічыць дзіцячыя памылкі “тутэйшаўцаў” – і рухацца далей праз справядлівую літаратурную крытыку, нефальшывую іерархію. Крытыка і спародзіць літаратурны рух у бясконцасць. Неўратызуе літаратараў, узбудзіць іх мозг і схіліць да росту. Адсутнасць крытыкі – разложыць іх нерухомыя целы бактэрыямі.
Тут варта вітаць нават кіргізамоўны блог Н-ва “літкрытыка”, дзе на кіргізскай мове аналізуюцца нашы беларускія тэксты. Чалавек, да таго ж, жадае развівацца – і, карыстаючыся электронным перакладчыкам з кіргізскай на нашу, часам шпіляе на блогу беларускія тэксты ў такім грубым пераўтварэнні. Аднак за адсутнасцю іншых крытыкаў – павітаем і такога самародка, рупліўца.
Трэба нешта рабіць. А не друкаваць адны ўспаміны і вершаваныя ўздыхі пра вёску. Упісвацца ў электронны інтэрнэтаўскі век. Не пайсці пролежнямі.



Міхась Южык

ЛіМаразм-496

Калі замярзае Чорнае мора

«Около 800 года среднеглобальная температура рухнула вниз, и холода держались примерно полтора века. Обрушение графика началось с холодной зимы 763/764 года. Воспоминания о той кошмарной зиме остались не только в китайских хрониках, но и в византийских, а также дошедших до нас европейских. Во Франции вымерзли тогда все озимые, мороз погубил оливковые и фиговые плантации на Адриатическом и Эгейском побережьях.
Замерзли не только европейские реки, замерзло Черное море на 100 миль от северного берега, причем лед достигал толщины примерно в 10 м! По весне, когда этот лед начал таять и трескаться, гонимый северным ветром он устремился на юг, полностью закупорил Босфор и даже повредил крепостные стены Константинополя. Будущий известный историк Феофан Исповедник, которому было тогда 11 лет, видел, как люди переходили по сплошному ледяному мосту из Европы в Азию.
В дальнейшем подобные зимы начали повторяться с угнетающей частотой. Скажем, достоверно известно, что в середине IX века не раз замерзало Адриатическое море. Зимой 860 года товары в венецианский порт впервые привезли морем не корабли, а сани. Впоследствии этот способ доставки уже вошел в привычку и перестал удивлять жителей города. Последняя столь суровая зима приключилась в 873/874 годах, после чего началось глобальное потепление».
(Александр Никонов, «история отмороженных в контексте глобального потепления»)


Эпіграф да гэтага выпуску паказвае зменлівасць існага. Якія-небудзь тысячу гадоў таму Чорнае мора, гэтая “ўсесаюзная здраўніца”, было лютым месцам з сібірскім кліматам.
Выразна памятаю, як недзе ў 1999 годзе, пасля 9-ці гадоў ад зруйнавання БССР і на мяжы ўсёахопнага Інтэрнэту, тыднёвік “ЛіМ” выходзіў у выглядзе, быццам не змянілася анічога. Ну ніякага адчування подыхаў часу. Быкаў, Гілевіч, Грахоўскі, Пташнікаў дамінавалі сурова… Сістэма не толькі не здолела, а і не збіралася пераладжвацца. Інерцыйнасць проста паталагічная. Што неўзабаве адгукнулася ды ікнулася нам.
Ажно праз 26 гадоў незалежнай Беларусі – а тэрмін ну зусім не кароткі! – Алесь Карлюкевіч, ён жа Мікола Берлеж, працягвае сілкавацца старымі набыткамі: недзе 70 адсоткаў тыднёвіка прысвечана праслаўленню савецкіх класікаў, і толькі адсоткаў 5 аддаецца сучаснай літаратуры, улучаючы вершы, прозу і крытыку.
Што ж ты будзеш рабіць? Пісалі, надрываліся, друкаваліся чвэрць стагоддзя бедныя беларусы – і ніводнага класіка, ці хоць колькі-небудзь значнага літаратара не выявіў Берлеж! Затое мінуўшчына слаўная – паўстае легендарнымі волатамі.
Гэта бяссілле. Няведанне, што рабіць. Нястача стратэгічнага мыслення. Перажыць бы да пенсіі, думаюць сілавікі, а там – няхай без нас разбіраюцца. А каб перажыць, варта абаперціся аб надзейнае, на вылучаных і праслаўленых пры Саветах пісьменнікаў.
Іскрыцца час, нясуцца гады, сплываюць дзесяцігоддзі, а Берлежу ўсё нішто: толькі ў стратэгічнае мінулае скіраваны позірк начальніка. Толькі там апора для чыноўнага крэсла.
Дык вось, спадары, не здзіўляйцеся тады, чаму паўстаў і паўнакроўна жыве “ЛіМаразм”.
Усё часцей падыходжу да думкі, што генералам літаратурным свецкім і не патрэбная была беларусізацыя нашай Радзімы. Бо хапіла ж у іх сілаў называць генеральскімі імёнамі ўніверсітэты, вуліцы, пляцы, іншыя ўстановы. І КПСС не працівілася. А пры зрушэнні на беларусізацыю, так мяркую, пахіснуліся б пад некаторымі пісакамі крэслы і чыноўныя званні, якія раздаваліся без апоры на шырокага чытача. Самі пісалі, самі наладжвалі хвалебную крытыку, самі давалі рэгаліі, тлусты куш.
Паралель – сітуацыя з Вялікімі пірамідамі ў Егіпце. Даўно ўжо разумныя людзі не вераць у пабудову іх так, як апісана егіптолагамі: з дапамогаю медных і каменных інструментаў нельга было апрацоўваць 100-тонныя гранітныя пліты з дакладнасцю, якая недасяжная і цяпер. І гэтак далей, сотні неадпаведнасцяў і пытанняў. Аднак, як толькі абуджаецца іншы погляд на звыклае, егіптолагі яго душаць: не дапускаюць нават да пірамід, каб збіраць доказы. Бо кормяцца на традыцыйнай тэорыі цэлыя інстытуты.
Так і ў літаратуры нашай. Псеўдакласікі даўно састарэлі і, акрамя млосці, нічога не выклікаюць у нармальнага чалавека. Трэба мяняць парадыгму. Тысячагоддзе 3-е навальваецца на нас і змушае… Аднак Берлежу нявыгадна, бо тады пахіснецца крэсла. У будучыню ён – не здольны ісці. Таму разам з лядашчымі старыканамі зубаста трымаецца за звыклую парадыгму. Ніводнага класіка не адкрылі – паўторымся для няўважлівых – за  26 гадоў незалежнасці. Ніводнага. Усе волаты, героі, багатыры – толькі там, у расплывістым, туманным мінулым.

Мы ж рухаемся да сучаснасці і спрабуем рухаць яе.

Часопіс “Верасень” №11. Працягваем разбор паэзіі.

Аляксей Карпенка: паэт. Студэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. Нарадзіўся ў 1991 годзе ў Магілёве. Жыве ў Магілёве.

Не думаю, што Эдуард Акулін адмыслова выбірае змрочных, панылых паэтаў. Проста такія ў нас маладыя лінгвісты – прыціснутыя, прыгнечаныя класікамі, якіх каманда Берлежа робіць суровымі егіпецкімі багамі, што навісаюць над псіхікай творцаў.

Чытаем уступны верш Аляксея Карпенкі:

***
Спальваем сэрцы свае маладосцю —
П'яныя шчасцем ці цёмнаю злосцю,
П'яныя радасцю, сном альбо болем —
Як усе і заўжды, як ніхто і ніколі.

Носім з сабой свае вёсны і зімы,
Белае снежнае поле радзімы,
Кветкі кахання, нянавісці крыгі —
Россыпы літар жыццёвае кнігі.

Кожны жыве між парывам і страхам,
Кожны са сцэны сысці мае прахам,
Волю знайсці, адлятаючы дымам, —
Кожны — банальны, кожны — адзіны.

Скончуся гэтак, згарэўшы дазвання.
Забраць бы з сабою ў пакоі маўчання,
Заснуўшы і стаўшы халоднай зямлёю,
Кожны свой момант, сустрэты з табою.


Трагічна. Чалавек такое напісаў да 23-гадовага ўзросту, бо часопіс  надрукаваны ў 2014 годзе. Дзе маладая бадзёрасць, радасць быцця? Адкуль душэўнае малакроўе?
Ёсць у творы мілагучнасць, музыка, адчуванне мовы і нават пару добрых знаходак (падкрэслены). Але агульны тон – смерць.

1) “Як усе і заўжды, як ніхто і ніколі”, – збой па рытме, дый наогул страшна карава.
2) “з сабой свае” – кепска, адно слова лішняе.
3) “нянавісці крыгі” – нятрапная метафара, бо веснавы крыгаход не мае адмоўнага пачатку.
4) “Россыпы літар жыццёвае кнігі” – няпраўда, літары ў кнігах не россыпам, а парадкам стаяць.
5) “Волю знайсці, адлятаючы дымам” – бязглуздая фраза.
6) Усе тры завяршальныя радкі твора – суцэльная блытаніна, непаэтычная дрэнь.

Выснова: здольнасці ў аўтара ёсць, але верш вельмі сыры. Да таго ж безвыходнай, адмоўнай, не патрэбнай чытачу энергетыкі.
Далейшы твор пра “дняпроўскі боль” прапусцім. Паверце на слова, ён куды болей змрочны ад першага.

Яшчэ адзін тэкст Аляксея Карпенкі:

***
Гук іржавае кроплі,
што падае ў брудную мыльніцу,
Мо такі ж, як і гук кулака,
які б'е па няголенай сківіцы,
Ці падобны да гуку бязлітаснай кулі,
што падступна трапляе ў патыліцу —
І ні ў чым болей сэнсу няма,
Бо чыясь недасяжная сутнасць —
Вы яе маскіруеце ў сэрцах пад богаадсутнасць —
Нас — цароў над сабой і прыродай,
Нас — ахоўнікаў сем'яў, дзяржаў і народаў —

Нас — прыроўнівае да дзярма.

Тут ужо поўны правал. Цвёрда пачаўшы са змроку, аўтар не можа на гармонію і спадзявацца. Гіблая нэндза, нешта прыкладна так.
Асабліва бесталковыя месцы я вылучыў чорным. Нагадаю, аднак, што слова ад Карпенкі “прыроўнівае” насамрэч пішацца ў нас так: “прыраўноўвае”. Тое мусяць ведаць карэктары і рэдактары.

Каторы раз раю аўтарам “Верасня” перастаць гуляцца са змрокам. Гэта ў бок дабра і шчасця ніяк не вядзе. А маладыя людзі павінны хацець быць шчаслівымі.
Зрэшты, мушу паўтарыцца, што душэўны стан маладых творцаў ёсць лакмусавая паперчына агульнага стану літаратуры: яна дэпрэсіравана навіслым старым пакаленнем, якое абавязкова саштурхне “ЛіМаразм”.
І Чорнае мора перастануць скоўваць ільды.



Міхась Южык

ЛіМаразм-497

Змушаны працаваць

Апошнім часам пры разборы беларускіх тэкстаў спыняюся ў одуме: працуеш ты, брат, з несапраўднымі людзьмі і пачуццямі, з крыўлякамі, крывадушнікамі і двурушнікамі. Не адчуваюць нашы паэты, як нават звычайныя людзі з вуліцы, у якіх ёсць і чуласць, і жальба, і глыбіня, і душэўнасць. Любога алкаголіка блізу майго гастранома злаві – цікавейшы ён будзе суразмоўца, больш чалавечны, чым нашы майстры пяра.
Адны позы, скажоная сектанцтвам свядомасць, звярыная хітрасць пры гэтым, жывучая прага славы. Не веру, што такія насамрэч людзі. Але па творах большасці “майстроў” выходзіць менавіта так – робаты, акцёры, не чалавекі жывыя.
Асабліва тое выяўлена ў так званых незалежных выданнях, якія хутчэй за дзяржаўныя зваліліся ў прорву душэўнага скамянення.
Бяру “Дзеяслоў” №68, раздзел “паэзія”, знаёмыя да болю імёны: Зміцер Вішнёў, Віка Трэнас. Гэта пазёры вядомыя. Далей нейкая: Арыя-Ульрыка Гатальская. Задаюся пытаннем: ці бываюць такія імёны ў прыродзе? Не. Толькі ў творах, прыкладам, Караткевіча – памятаеце, апошні з князёў Альшанскіх? Як там, яго, не вымавіш нават…

Уступны твор з падборкі аўтаркі – прысвячэнне Кастусю Каліноўскаму. Ну там, паверце, суцэльныя штампы і лозунгі, не камуністычныя, а незалежніцкія, убітыя ва ўражлівую свядомасць рознымі нацыянал-гуру. Нечытэльна.

А вось другі па ліку тэкст больш выдае на паэзію:

* * *
Ад прыцягнення ночы зорнай
На міг свой позірк адарві.
Яна паўстане ўся ў крыві,
Яна ідзе нямой і чорнай.
Гучыць адна ўсяго струна,
Мелодыі няма і сэнсу.
Ад філасофскага працэсу
Ты адарвіся – вось яна!
Працягвае табе далоні
У ранах і ў пустой мальбе,
Яна глядзіць унутр цябе,
Яна сціскае ў жаху скроні.
Была раней, паўстане зноў,
Прыходзіць будзе і жахацца
і нас жахаць. Маўчаць, жагнацца,
Сумленнем абуджаць ад сноў.
Не просіць не аб чым даўно:
Ёй гонар не дазволіць гэта!
Але адна ў яе ёсць мэта,
У позірку скразіць адно:
Успомні, назаві яе,
Імя яе, яе пароду!..
І будзе аднаму народу
Выратаванне на Вайне.


Станоўчае:

1) экспрэсія, эмацыйнасць
2) музыка мовы, агульная свежасць радка

Адмоўнага значна больш:

1) твор ні аб чым
2) непісьменнасць, слабае веданне граматыкі
3) адсутнасць логікі
4) сэнсавыя паўторы
5) агульная няроўнасць і сырасць

Эмацыйны плёскат паэткі, мусібыць, добра прагучаў бы з трыбуны, на вечарыне, дзе ніхто не будзе дашуквацца сэнсу. А яго, паўтаруся, няма. Увесь верш Гатальская то адрывае позірк ад ночы, то глядзіць у яе, то адрывае, то ўзіраецца. Прычым камандуе гэта не сабе, а нам, чытачам. “Легчы!”, “Устаць!”, “Легчы!”, “Устаць!”… Тамліва, аднак.
Ноч гэтая таямнічая будзе шматразова і нас жахаць, і сама жахацца. Прычым як адарвеш ад яе позірк, то стане яна “ўся ў крыві”. Яна рукастая, ноч! І далоні будзе табе працягваць, чытач, “у мальбе”, і сама “жагнацца” (утрапёна хрысціцца), а табе, беднаму, – у жаху скроні сціскаць.
Прычым, шалёна молячыся і жагнаючыся, яна, ноч, “Не просіць не аб чым даўно”, бо ёй, паводле аўтаркі, гонар не дазваляе. Дарэчы, непісьменнаму калектыву “Дзеяслова” скажу, што “ні аб чым” пішацца праз “і”, а не праз “е”, як у гэтым мудрагелістым тэксце.
Слова ж “скразіць” – няма ў беларускай мове, гэта руская калька. Можа цягнуць скразняком. А ў сэнсе, выкарыстаным паэткай, – “свіціцца”. “У позірку свіціцца адно” – будзе правільна, але карава. Таму паэтычная форма: “у позірку гарыць адно”. Правярайце сябе, рэдактары, па слоўніках тлумачальных.
Верш гэты, не самы і доўгі, але змарыў дазвання, бо паўторы, паўторы, цягучая няпэўнасць. Душа нешта хоча выказаць, але, апроч ўсплёску эмоцый, нічога не можа. І гэта пры тым, што здольнасці паэтычныя ёсць у Гатальскай. Замінае пашкоджаная сектай свядомасць і адсутнасць дысцыпліны логікі і пісьма.
Працаваць над сабой паводле заўваг неабходна. Інакш век у паэзіі будзе настолькі ж кароткі, як і бясслаўны.
 Прызнаю каторы раз: не віна маладых аўтараў, што іх ніхто не вучыць паэзіі, не падстаўляе плячо. Калі ёсць зачаткі таленту, то часам некалькі заняткаў па рэдактуры памогуць і накіруюць. Зададуць слушны вектар.

Увогуле, мне даспадобы, што некаторыя, малая частка беларускіх аўтараў, выказваюць мне ў каментарыях заўвагі, падзякі, гнеў – за жорсткі разбор іх тэкстаў. Тое бывае не часта, але дае пэўны спадзеў. Нераўнадушныя і смелыя творцы дойдуць да мэты.
Напрыклад, паэт Аляксандр Быкаў паправіў маю апіску – я назваў яго “Дзмітрыем Быкавым”, чыста на аўтамаце, паколькі расійскі ліберал з такім імем і прозвішчам у мяне заўсёды ў свядомасці. Паправіў.
Або Ўладзімір Сцяпан напісаў: “Што ты за мяне турбуешся?” – гэта пасля разбору яго празаічнага тэксту. Маўляў, партачу, партачыў і буду партачыць, не лезь!
Або івацэвіцкі прайдзісвет, настаўнік малалетніх, падлеткавы празаік і дбайца за маральную чысціню ўскрыкнуў так: “Нах…й ты гэта сказаў?” – пасля крытыкі яго прозы. Прычым усе літары былі на месцы, а не заменены, як у мяне, кропкамі. Жывы, эмацыйны, неабыякавы чалавек. Пойдзе далёка.
Лаюцца і мацюкаюцца на мяне ўсё больш ананімы, хаваючы, як жанчыны за паранджою, твары свае. Такіх выдаляю.
Ёсць пасылкі ў паштовую скрыню, у так званую “лічку” ЖЖ і Фэйсбука. Ёсць дакучлівыя тэлефонныя званкі: жадаюць вусна пераканаць, што я не меў рацыі, крытыкуючы, што яны насамрэч глыбокія, душэўныя людзі, а галоўнае, слынныя, прызнаныя літаратары.
Карацей, кантынгент шырыцца, узаемасувязь наладжваецца, пяць соцень артыкулаў не паляцелі ў пустэчу. Што змушае да яшчэ больш адказнай, засяроджанай працы.



Міхась Южык

ЛіМаразм-498

Да заўтра!

Гадоў 20 таму набыў 2 кнігі з адной і той жа серыі, у барвовых дыхтоўных вокладках, класікаў беларускай літаратуры, яны і дагэтуль стаяць у мяне, не перачытаныя болей ніколі: Янка Брыль і Ян Баршчэўскі.
І калі ў перакладзе з польскай фантастычныя застрашлівыя рэчы Баршчэўскага я ўвабраў з цікавасцю, хоць і бачыў у іх мастацкія хібы, то ўжо том Янкі Брыля ўпіхваў у нутро гвалтам.

У абедзвюх кнігах было шмат біяграфічнага пра пісьменнікаў, артыкулы і прэамбулы. Я пачуў 100 разоў, які вялікі чалавек быў Янка Брыль, добры, чуллівы, і якія пасты і пасады высокія ён займаў. Вось толькі не зразумеў я тады, дзе тут мастацтва ў яго творах. Яшчэ лірычныя карацелькі можна было адолець, яны, мабыць, і карысныя маладым для вывучэння народнай мовы. Але ж, прабачце, колькі ні спрабаваў я зайсці ў яго рамане (забыў, натуральна, назву), за што зачапіцца – то і 50 старонак, помніцца, не адужаў. Для каго чалавек пісаў, што хацеў выказаць – засталося хітрай загадкаю.

Толькі цяпер, праз 20 гадоў варушэння ў белліце, азарыўся я тым, што і Барыс Пятровіч і Янка Брыль – блізнюкі. Бо абодва, заняўшы глыбокія лузы, дзесяцігоддзямі не павінны былі зважаць на крытыка, чытача. І тварылі яны – для самавыяўлення, для сябе любага і каханага. А яшчэ для рэгалій, званняў і грамадскага статусу.

Сталін, “развіваючы” літаратуру, не шкадаваў прэмій акынам малых народаў. Да таго ж былі ў прэміях рангі, ажно да 4-й ступені. І пакуль частка бязвінных савецкіх грамадзян мерла ў ГУЛагу, угнойваючы Урал і Сібір, выпісалі прэмію і Янку Брылю: «У Забалоцці днее» (1950, Дзяржаўная прэмія СССР 1952).

А ўжо як любяць у малых народаў ушанаванні Масквы, мы ведаем паводле нашага песняра вайсковых дарог. Тут не друкавалі Быкава, замоўчвалі, але як толькі паступіў сігнал з вежаў Крамля – друкаваць па-руску, – то так завішчалі нашы крытыкі і знаўцы літаратуры, што ад віскату таго ўхвальнага і па цяпер вушы гараць, не змаўкае маскоўскае рэха.

І пра Брыля не могуць спыніцца ў нас цемрашалы. Цэлы №31 “ЛіМа” (2017) прысвечаны гэтаму гіганту, калосу літаратуры, пра якога я і дагэтуль зразумеў толькі тое, што высокія пасады займаў і вырульваў калялітаратурныя сітуацыі.

Вось адна карацелька Брыля з гэтага нумара, характэрная: сонейка свеціць, птушкі спяваюць, або зоркі зіхцяць і пугач вухкае. Ні пра што, адным словам.

Чытаем непрадузята:

***
Вячэрняе бойкае вогнішча. Самотна высокі, няпоўны месяц на другой квадры. Скрылікі сала і лустачкі хлеба на ражэнчыках. І салаўі ў цёмнай надрэчнай гушчэчы. Спачатку далекавата, а затым спакваля бліжэй, бліжэй, як быццам зацікаўленыя вогнішчам. Тое, што потым, здалёк успамінаецца як шчасце.


Але ж рушым далей, нумар ужо 32!
Лепей не падбярэш нічога, як з агляду нашых тоўстых часопісаў: хваласпеў мемуарысту (ужо сучаснаму) – Уладзіміру Сцяпану. Тым болей што трое крытыкес, заяўленых пад артыкулам, не ўдакладняюць, хто з іх што напісаў, які кавалак каму належыць (Наста Грышчук, Алеся Лапіцкая, Жана Капуста).
І даводзіцца гадаць, хто ўпаў у гэты непрыстойны літаратурны экстаз:

“Выдатнымі празаічнымі тэкстамі Уладзіміра Сцяпана пачынаецца ліпеньскі нумар «Полымя». У. Сцяпан — творца з адметным стылем, пазнавальны з першых фраз… (…) Так, Уладзімір Сцяпан — мастак у шырокім сэнсе слова, і стыль яго твораў, якому б віду мастацтва яны ні належалі, нязменна акуратны, дакладны ў выяўленні драбніц… (…) Мастацтва бачыць, бачыць пранізліва, Уладзімір Сцяпан выхаваў у сабе праз уменне глядзець у сябе. Трэба быць смелым, каб навучыцца гаварыць сабе праўду, не маніць датычна адчуванняў і думак…” (Амінь! – М.Ю.)

Ва ўсім свеце, дарагі чытач, падпісваюцца пад артыкуламі, каб несці адказнасць перад грамадствам, гісторыяй. У нас жа не чалавек, а крытычная тройца гэта тварыла: “Грышук-Лапіцкая-Капуста”.

Ну пра марафоны Грышчук да Шніпоў дадому і ў “ЛіМ”, а затым да Галубовіча ў “Дзеяслоў” з артыкулам пра Рублеўскую мы ведаем, адзначалі. Капусту ж знаю толькі як даўнюю прыяцельку і супрацоўніцу няспраўджанага “перспектыўнага” крытыка Чарнякевіча. Больш нічым не адметная, акрамя як ліслівіць сілавікам.

Сама па сабе разбіўка твораў часопісаў на “выдатныя”, “сумні(е)ўныя”, “на суд чытача” – ёсць заганная практыка, дзіцячыя гульні-забавы. Навешванні цэтлікаў. Убоства. Бо ніколі не трапляюць у рубрыку “сумнеўна” ні сілавікі, ні знаёмцы крытыкес, ні сучасныя гуру кшталту Сцяпана. А толькі – безабаронныя, маладыя.

Чытаем ад Лапіцкай-Капусты-Грышчук:

“Сумніўным выглядае спосаб мастацкага ўвасаблення тэмы раскулачвання, абраны Таццянай Лашук. Апавяданне «Засеўкі» — гэта своеасаблівы творчы эксперымент, па-вучнёўску добрасумленна выкананае заданне па ўвасабленні моўна-стылёвай і тэматычнай стылізацыі”.

Усё, такім чынам, у “тройцы” фальш. І з падобнай крытыкай беларуская літаратура доўга будзе гадзіць пад сябе і харчавацца тымі фікаліямі. Заганнае кола, і ў рамках папяровых выданняў няма з яго выхаду.

Прычым, з пэўнага моманту дэградацыі, сістэма робіцца нячулай да крытыкі звонку і нагадвае вар’ята з “Палаты №6” Чэхава. Памятаеце, таго бочкападобнага азызлага алігафрэна, які апраўляўся ў штаны і за гэта яго малаціў нагамі і кулакамі наглядчык? Малаціў, а нячулая туша нават не вохкала, што яшчэ больш раз’юшвала вартаўніка палаты, прыводзіла ў роспач.

Ну і на выхадзе мы маем паэзію ад Лёлі Багдановіч (№32):

СПЫНІСЯ, МОМАНТ!

Кахання крылатыя словы
Угору, як птушкі, ляцяць.
Паслухаеш родную мову —
І хочацца песні спяваць.

Пра маці, пяшчоту і згоду,
Пра мужнасць дзядоў і бацькоў,
Пра тое, што помнім заўсёды,
З якіх мы пайшлі каранёў.

Пра тую вярбу, пад каторай
Алёна ўпусціла ручнік,
Пра родны мой край непаўторны,
Пра лугу саспелага зык.

Калі дыяментам на золку
Мурог вышывае раса,
Купаецца ў рэчцы вясёлка,
Як скрыпка, спявае каса —

Душа раскрыецца насцеж,
Напоўняцца вочы слязой,
І зойдзецца сэрца ад шчасця:
О, момант цудоўны, пастой!

Гэты, склеены з адных трафарэтаў і нацягнутага пафасу, застарэлы пракіслы прадукт ставіць годную кропку нашай сённяшняй гутарцы.
Да заўтра!
   


Міхась Южык

ЛіМаразм-499

Асіметрычны альянс

Зусім нядаўна мы разглядалі калонку Навума Гальпяровіча ў “ЛіМе” пад назваю “палачане” і прызналі яе непатрэбнай для грамады. Аплачанае мазольным народным рублём месца, дзе літаратар займаецца самаўзвелічэннем, – занадта раскошна ў наш час. Выпуск “ЛіМаразма” мы назвалі “Мегаламінія”.

З Вікіпедыі:

Бред вели;чия[1], мегалома;ния[2] (от греч. ;;;;;; — очень большой или преувеличенный и греч. ;;;;; — страсть, безумие), мегалома;нный бред[3], экспанси;вный бред (от лат. expando — расширять, распространять, простираться)[3], также (некорректно) ма;ния вели;чия — бредовый тип самосознания и поведения личности, выражающийся в крайней степени переоценки своей важности, известности, популярности, богатства, власти, гениальности, политического влияния, вплоть до всемогущества.

Манія можа праяўляцца па-рознаму, і гэта мы ніжэй разбяром. У выпадку ж калонкі Гальпяровіча несумненная прыкмета – навязлівае самадалучэнне аўтара да значных і знакавых постацяў беларускай культуры, да вялікіх падзей, да старажытнага “горада над Дзвіною”. Заўважым, што Навум не піша пра людзей простых, шараговых, звычайных. А менавіта працуе са звязкаю “гігант плюс я”. “Гігант” ёсць сінонімам прыстаўкі “мега”. Адсюль “мегаламанія”.
Аднак жа паспрабуем і зірнуць на праблему ў іншым ракурсе, бо новая калонка Гальпяровіча, чарговая, энная – выйшла ў “ЛіМе” №32. Спярша працытуем знаўцу людскіх сэрцаў і соцыуму, незабыўнага Вісарыёна Бялінскага :

«Судите сами - и дивитесь: в то блаженное и приснопамятное время молодой человек, желавший действовать на литературном поприще, должен был сперва втереться в гостиную какого-нибудь знаменитого писателя, прославившегося несколькими мадригалами и прозаическою статьею о ничем, напечатанною лет пятнадцать назад; в гостиной наш кандидат в писатели должен был прислушиваться к литературным толкам "знаменитых и опытных" литераторов, чтоб научиться здраво судить о литературе, то есть научиться повторять чужие слова, а вместе с тем и позапастись приличием и хорошим тоном. Выдержав первый искус, он в один прекрасный вечер робко, с замиранием сердца объявлял почтенному собранию, что он смастерил басенку, песенку, мадригал, сонетец или что-нибудь в этом роде и что при сочинении своей пьесы он подражал такому-то (тогда сочинять значило подражать, а сочиняя не подражать, или сочинять не подражая значило буйствовать и вольнодумничать). Почтенное собрание благосклонно соизволяло выслушать первый опыт юного пииты, потом начинало делать свои замечания о том, что хорошо и что нехорошо в пьесе. Сколько голов, столько умов: вследствие этой аксиомы в пьесе скромного пииты не оставалось почти ни одного незабракованного слова, и все осужденное он должен был переменить или исключить. Это повторялось несколько вечеров; наконец, стихотворение объявлялось годным для печати и помещалось в журнале. Это было родом рыцарского посвящения, и с той минуты новоставленник обязывался быть верным риторике, фразам, пиитическим вольностям, обязывался не иметь своего суждения до известных солидных лет, а до тех пор жить ходячими мнениями знаменитых и опытных литераторов».

Як бачна, снабізм літаратараў ніколькі не зменшыўся за 200 гадоў гісторыі. Мала таго, з прычыны рабскай псіхалогіі гадаванцаў СССР ён узрос.


КАЛОНКА “ПАЛАЧАНЕ”

Навум Гальпяровіч

Генадзь

“Найбліжэйшы ад дома выбарчы ўчастак быў у будынку ляснога тэхнікума. Адным з галоўных атрыбутаў гэтага мерапрыемства ў савецкі час быў канцэрт мастацкай самадзейнасці. Паколькі рознымі відовішчамі мы ў нашым горадзе не былі спешчаны, чаму нам з хлопцамі-аднакласнікамі было не завітаць на бясплатнае прадстаўленне? Памятаю, выйшаў на сцэну святочна апрануты малады чалавек і гучным голасам аб’явіў: «Генадзь Бураўкін. Верш пра Полаччыну». Загучалі радкі:

Не шукайце красы за морамі,
На ўзбярэжжах з крыштальнымі зорамі,
Прыязджайце да нас, на Полаччыну,
Пахадзіце яе прасторамі…

Я быў уражаны: да гэтага нічога пра наш горад не чытаў і не чуў. Так у маё жыццё ўвайшло імя Генадзя Бураўкіна. Ці мог я, дзевяцікласнік, уявіць, што Бураўкін стане маім першым літаратурным настаўнікам, непасрэдным начальнікам на працы на радыё, калегам у калектыве часопіса «Вожык» і сябрам маёй сям’і?
Непасрэдна пазнаёміўся я з Генадзем Мікалаевічам, калі працаваў карэктарам у полацкай газеце «Сцяг камунізму». Тады вядомы паэт Бураўкін, уласны карэспандэнт усесаюзнай газеты «Правда», прыязджаючы ў горад па справах ці адведаць бацькоў, завітваў у газету, дзе быў некалі надрукаваны яго першы верш і дзе ў мой час працаваў яго аднакурснік Герман Кірылаў, які і прадставіў мяне сталічнаму госцю. Быў, здаецца, 1968 год. Мару напісаць пра тое, што значыла для мяне гэтае знаёмства, пра тыя амаль пяцьдзясят гадоў, што звязвалі нас блізкімі стасункамі, пра размовы і сустрэчы, пра часам няпростыя моманты, якія здараліся паміж намі, але заўсёды заканчваліся яшчэ большай цеплынёй і разуменнем.
Сёння — пра Бураўкіна-палачаніна. Ён сам сябе такім заўсёды лічыў, і пры кожнай размове з яго вуснаў гучала: «Як кажуць у нас, у Полацку…» І хоць нарадзіўся ён на памежнай да Полацка Расоншчыне, менавіта Полацк стаў яго духоўнай радзімай, горадам яго душы і любові.
У полацкай першай школе ён атрымаў атэстат сталасці, у Полацк заўсёды імкнуўся і ў час студэнцтва ў БДУ, і да апошніх дзён жыцця. У полацкай прыгараднай вёсцы жылі ўвесь час яго мама і бацька, сястра і пляменнікі. Памятаю, калі памёр яго бацька Мікалай Сцяпанавіч, Бураўкін быў у Нью-Ёрку, дзе працаваў прадстаўніком Беларусі ў ААН, і мне разам з яго сынам Аляксеем давялося займацца ўсімі клопатамі па пахаванні. Калі Генадзь Мікалаевіч прыляцеў дадому, ён змог пастаяць толькі перад магільным грудком на ціхіх полацкіх могілках каля вёскі Ропна. Памятаю той марозны дзень, тужлівы Генадзеў твар і слёзы, якіх ён не саромеўся.
Пра яго стасункі з маці можна складаць паэмы. Я не раз бываў у гасцінным дамку Бураўкіных у пасёлку льнозавода і заўсёды цешыўся той шчырай душэўнай атмасферай, якой была напоўнена тая простая хатка. У ёй, і Бураўкін гэтым ганарыўся, пабывалі такія яго сябры, як Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Алесь Жук, Мікола Аўрамчык, Валянцін Болтач, кампазітары Валерый Іваноў, Эдуард Ханок, на той час сакратар Віцебскага абкама партыі Іосіф Навумчык... Яго прыезд дадому быў заўсёды святам. Збіраліся родзічы, аднавяскоўцы. І мне там заўсёды было хораша і ўтульна.
На самым пачатку дзевяностых падчас выбараў у Вярхоўны Савет Беларусі старшыня Дзяржтэлерадыё, член ЦК КПБ Бураўкін меўся балатавацца ў дэпутаты па адной з Наваполацкіх акруг. Але палачане таксама вылучылі яго кандыдатуру, і насуперак узгодненасці з рэспубліканскім і абласным начальствам Генадзь Мікалаевіч выбраў родны Полацк. Яго кандыдатура набрала найбольш галасоў сярод шасці прэтэндэнтаў, але не хапіла літаральна некалькі галасоў да пяцідзесяці працэнтаў ад колькасці ўдзельнікаў галасавання, і былі прызначаны паўторныя выбары. А Бураўкіна паслалі на дыпламатычную работу ў ААН.
На жаль, не ўсе нават у Полацку ведаюць, што сённяшнія студэнты Полацкага ўніверсітэта спяваюць гімн, вершы для якога напісаў Генадзь Бураўкін. Тады яму заказаў гэта былы рэктар установы Эрнст Бабенка. Бураўкін да апошніх сваіх дзён сябраваў з полацкімі студэнтамі, не раз быў у іх у гасцях. Як, зрэшты, і ў бібліятэках і навучальных установах роднага горада. Прыгадваюцца радкі Рыгора Барадуліна, прысвечаныя сябру:

Мы дамоў вяртаемся, Генадзь,
Дзе б сцяжыны нашы ні кружылі.
Лепей на зямлі бацькоў канаць,
Чым раскашавацца на чужыне.

Свой апошні прытулак Генадзь Бураўкін знайшоў на мінскіх кладах, але ён застаўся палачанінам і вярнуўся ў родны горад светлай удзячнай памяццю”.


Прыступім да псіхалагічнага і літаратурнага аналізу тэксту Навума.

1) “Я”, “мне” і “мяне” сустракаюцца ў кароткім артыкуле 12 разоў, што сведчыць пра наталеннне аўтарам уласнага “эга”, пра важнасць гэтага эга і разгляду жыцця скрозь прызму эга.

2) Тэкст аляпаваты, газетны і канцылярскі, без вобразнасці і душы, тады як аўтар нібыта хоча расчуліць нас не то Бураўкіным, не то Полацкам, не то самім сабою, палачанінам. Напрыклад, выраз “гэтага мерапрыемства” ні да чаго не адносіцца, павісае ў паветры, бо папярэдне аўтар апісаў не мерапрыемства, а “выбарчы ўчастак”. Гэта звыклы лімаўскі цяп-ляп. І гэтак далей, шмат недарэчнасцяў па ўсім прасцягу тэксту. На іх гэтым разам канцэнтравацца не станем.

3) Загучалі вершаваныя радкі Бураўкіна са сцэны – і Гальпяровіч “быў уражаны”, бо аказваецца, што “да гэтага нічога пра наш горад не чытаў і не чуў”. Можна паверыць у гэта? Тады пытанне: чым займаўся доўгія гады амаль дарослы дзяцюк? Адзін футбол і нырцы ў Дзвіну?

4) Далей па тэксце я вылучыў падкрэсліваннем (акрамя “я” і “мне”) усе ўчасткі, дзе аўтар спрычыняе сябе да вялікага Бураўкіна, тым самым павышаючы ў нашых вачах уласную каштоўнасць. Напрыклад:

а) “што Бураўкін стане маім першым літаратурным настаўнікам”
б) “калегам у калектыве часопіса «Вожык» і сябрам маёй сям’і”
в) “вядомы паэт Бураўкін” (мы даўно ў курсе, што Бураўкін вядомы паэт, але Гальпяровічу важна гэта шматразова акцэнтаваць)
г) “прадставіў мяне сталічнаму госцю”
д) “звязвалі нас блізкімі стасункамі”
е) “здараліся паміж намі”
ж) “Бураўкіна-палачаніна”
………………………………………. і г.д.

Што бачыць тут дасведчаны псіхолаг?
Гальпяровіч фармуе і ўмацоўвае звязку “я—Бураўкін”, а Бураўкін ёсць “вядомы паэт” і “палачанін”, як сам аўтар.
Гальпяровіч уводзіць у чытацкую свядомасць асаблівую касту людзей, палачан, адчувальна вышэйшую за астатніх беларусаў. І нават змагаецца за Бураўкіна, што той, маўляў, хоць не нарадзіўся ў Полацку”, але “лічыў” сябе палачанінам. Гэта для Навума ёсць архіважны  пасыл.
Мала таго, аўтар напрыканцы сведчыць, што ў радзіннай хатцы Бураўкіна (які ёсць яго сябар, калега, памятаем!) пабывалі такія высокія госці, як «Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Алесь Жук, Мікола Аўрамчык, Валянцін Болтач, кампазітары Валерый Іваноў, Эдуард Ханок, на той час сакратар Віцебскага абкама партыі Іосіф Навумчык...»
То бок зноў нам даводзіцца асаблівасць, абранасць, значнасць касты літаратурнай наменклатуры, да якой прылучае сябе Гальпяровіч. Гэтыя постаці вышэйшыя не толькі за літаратараў без прэмій і чыноўнага крэсла, а і наогул – за звычайных людзей. Адзінае выключэнне – маці Бураўкіна, бо перабывае з ім у крэўнай роднасці.
Пры завяршэнні яшчэ раз тлусты мазок: “студэнты Полацкага ўніверсітэта спяваюць гімн, вершы для якога напісаў Генадзь Бураўкін”.
І кропка ўрэшце рэшт: Бураўкін “застаўся палачанінам”.


Такім чынам, артыкул Гальпяровіча, з аднаго боку, пацвярджае ўказаны Бялінскім снабізм малаадораных літаратараў, а з другога, лёгка ўпісваецца ў манію (ці “бред”) велічы: “…бредовый тип самосознания и поведения личности, выражающийся в крайней степени переоценки своей важности, известности, популярности…”

Тут праблема выяўляецца па лініі асіметрычнага альянсу: “вялікі Бураўкін – шараговы “я”).
Бывае праяўленне такога псіхатыпу і па лініі люстранога асіметрычнага альянсу, напрыклад: “вялікі старшыня Чаргінец – вораг яго блогер Н-аў”. То бок не сяброўства, як у Гальпяровіча, а вайна нібыта на роўных правах сярод роўных праціўнікаў.
У жыцці блогер насамрэч няўдачнік, недарэка, непрызнаны, нідзе толкам не друкаваны, не таленавіты літаратар, форменны гном. Але, спаборнічаючы з Чаргінцом, які, наўсперач, і славуты чалавечышча, і таленавіты дэтэктыўшчык, і выяўлены ў розных сферах дзейнасці, і вядомы за мяжою, – наш гном праз люстраны асіметрычны альянс узносіцца на паверх Чаргінца, самаацэнка расце, за спінай лапочуць магутныя крылы.
Той жа псіхатып, адным словам, толькі выяўлены па-іншаму ў нюансах.
Градацый тут многа. Псіхіятрыя ведае зусім пачварныя выпадкі – ажно да таго, што маці труціць роднага сына, каб, самааддана выходжваючы хворага дзень і ноч, падвышаць паталагічную самаацэнку. Як толькі хворы папраўляецца, настрой маці рэзка падае да крытычнага парогу і яна зноў шукае магчымасць атруціць сына, каб адхайваць потым. Таксама манія, і менавіта – велічы. Цудам удаецца ўрачам выратаваць у такіх выпадках хворага, бо ніхто і западозрыць не можа маньячку каля ложка роднага сына! Проста сілком яе выводзяць з бальніцы ў турму.
Зачаткі такой хваробы шукайце ў навязлівых дабрачынцах і ўсялякіх бескарыслівых памочніках, ад якіх не адбіцца.


Міхась Южык

ЛіМаразм-500

Хто спрабаваў дзеля эксперыменту легчы і глядзець у столь? Не ў неба з плыткімі аблокамі, а менавіта ў столь, прычым у душным пакоі. Або сесці і рабіць тое самае? Або ўстаць і знерухомець? Вытрымаеце не больш як хвілін некалькі. У стане бадзёрасці гэта для чалавека пакутліва. А заснуць, у адрозненне ад сабакі ці кошкі, ён не зможа. Бо ўжо 7—8 гадзін адаспаў.
І што рабіць? А – нешта рабіць. Ісці на працу, ці гуляць, ці гатаваць, ці чытаць, ці ўключыць тэлевізар, ці ўзяць кнігу. Або кахацца ці ненавідзець. Толькі б пазбыцца нерухомага стану, які непрымальны жыццём. Бо яно ёсць несупынны рух і змяненне. А для чалавека – рух і змяненне ў квадраце.
Аднак тое, што прапаноўваюць нашай літаратуры Берлеж, Пазнякоў і Кампанія – гэта акурат глядзенне чалавека ў столь ці сцяну. Недзе з 2010 года. Чытаць выданні СПБ, роўна як і кнігі “Мастацкай літаратуры”, роўна як і “Дзеяслоў”, падуладны ўжо СБП, стала з пэўнай мяжы невыносна. Бо час іх абагнаў, а яны, не мяняючыся, сталі ўяўнай сцяною.
Ад лапатання пра веліч нашай літаратуры даўно ванітуе. Роўна як і ад бясконцых серый фаліянтаў Шніпа-Рублеўскай, або Пятровіча-Някляева, або ад нязменных у дваццацігоддзі галасоў “Свабоды”.
І паўстае шэраг пытанняў. Напрыклад, калі паэт займаецца менавіта палітыкай, то чаму ён выдаў ужо кніг 30 не за свае грошы, а ты, ты і ты – за свае кроўныя? Дык, можа, не палітыкай займаецца той паэт, а якраз выданнем сябе за чужыя сродкі? Крадзе і падманвае. Тым болей што ў краіне палітычная сітуацыя не мяняецца, і якраз гэта дае падставы для крамольнага: паэт-палітык проста знайшоў кармушку.
Або калі дбаюць чыноўнікі СПБ за беларускую літаратуру, то чаму Пазнякоў выдае па 5—7 кніг у год за бюджэтныя грошы, і астатнія паплечнікі не нашмат меней? А ты, ты, ты і ты – за свае выдаеш раз на 5 гадоў адну кнігу? А калі дбаюць яны  за літаратуру, то чаму прадукуе яна такія паганыя, бяздарныя тэксты, што друкуюцца ў “ЛіМе”, “Полымі”, “Маладосці” ды “Дзеяслове”?
Вярэдлівыя, непажаданыя для некага пытанні. І балючыя для тых літаратараў, хто іх задае сам сабе ці блізкім сябрам. Нават задаваць іх пакутна. Бо немагчыма агучыць. Таму што агучыш – толькі ў курыльні, і толкам не пачуе ніхто. Дакладней, зробіць выгляд, што не пачуе. Бо пакрываюцца чыноўнікі на высокім узроўні, бо звязаны яны роднаснымі, сямейнымі сувязямі, верагодна, з самімі міністрамі.
Культурніцкае жуллё чыніць бязмежжа. Абкрадае духоўна народ. Робіць гэта нахабна, беспакарана. Прычым не цяпер тое распачала літаратурная наменклатура, а ў часы даўнія, з гадоў недзе 30-х мінулага стагоддзя. Калі там будаваўся асабняк Коласа ў двары Акадэміі?..
Пытанні, пытанні, пытанні… І помнікі, помнікі, помнікі… А літаратуры няма. А народ нямы. А пісьменнікам быць сорамна, бо ўжо родзічы, беларусы, з цябе насміхаюцца: “Ды гавары ты нармальна, па-руску!” Гэта плён нашых “народных”, і нікога болей, як іх. Ну і памагатых, вядома, чэлядзі. Якія дзеляць прэміі, вешаюць медалі, ствараюць “выдавецкія планы”, наладжваюць мышыную валтузню і ваду каламуцяць.
Забілі народ. І яны будуць адказваць перад народам. Пайменна. Бо “ЛіМаразм” іх пазначыў і пра іх пракрычаў. То бок ужо не “некаторыя людзі”, а пэўныя асобіны: Шніп, Рублеўская, Пятровіч, Някляеў, Законнікаў, Арлоў, Гніламёдаў, Пазнякоў, іх чаляднікі – ёсць крадзежнікі слова народнага. Ваўкі ў авечай  шкуры, што выдаюць сябе за рупліўцаў культуры і народных герояў. Асабістая выгада, вось што кіруе заўжды гэтымі персаналіямі.
Змагаюцца за дэмакратыю – а ў тэлевізары застылая карцінка савецкіх часоў. Змагаюцца за мову – а народ анямеў, а ў саміх па 20 фаліянтаў затое на асабістай паліцы. Як вам такі паварот?
Не трэба ляпіць гарбатага. Час ідыётаў прайшоў. Нармальныя людзі даўно не чытаюць газет і не глядзяць зомба-скрыню. А чытаюць электронныя кнігі, сочаць за Ютубам, інфармуюцца праз соцсеткі. І кіраваць імі, выгукваючы лозунгі ды палохаючы веліччу прыкормленых Саветамі Быкава і Брыля, запозна і не пракочвае.
Вы спазніліся на стагоддзе. Вас, наменклатуршчыкі, ужо не чуюць, і выданні папяровыя вашы, і нават сайт “Звязды”,  даўно гамоняць у пустату. Доўга зможаце вы ў яе крычаць нават за грошы? Паглядзім.
У чым выгада “ЛіМаразма”? Мы аналізуем адзіную пэўную рэальнасць – тэкст, які перад намі, і выразна даказваем, што ў ім вартае ці нявартае. У гэтым вялікая перавага перад амаль усімі астатнімі разумовымі сферамі.
Тэкст. І знаць не знаем ніякіх рэгалій ці ўзросту. Няма пачаткоўцаў. І рэдактараў не баімся, бо не панясём ім нічога. І магутнага старшыні Пазнякова не страшымся, бо ён для нас карлік, бяздарнасць.

А цяпер глядзіце розніцу. Палітыка. Дзейнасць, напрыклад, Пуціна. Хто што пра яго ведае? Хто ходзіць за ім са свечкаю і запісвае кожнае слова і здымае кожнае дзеянне? Такіх людзей практычна няма, а таму мяркуюць пра палітыку кожны па адрывістых, няпэўных, скажоных звестках.
У адзін і той жа дзень я чую трох персаналій:
Ліберал Навальны, галоўны расійскі апазіцыянер: у краіне дзікая карупцыя, народ галее, закручваюць усе гайкі, ідуць павальныя палітычныя рэпрэсіі, становіцца горш, бядней, горш…
Журналіст Шаўчэнка, цэнтрыст: усё добра, Пуцін ёсць адзіным выратаваннем для цяперашняй сітуацыі, манарх ніколі не адказвае за пуск бракаванай тарпеды, як у затанулым “Курску”, манарх не вінаваты ў зладзействе асобнага чыноўніка, ён толькі сочыць, каб таго справядліва судзілі.
Ігар Стралкоў, нацыяналіст, пачынальнік вайны на Данбасе, перакананы манархіст: Пуцін прадаўся яўрэйскай эліце, алігархам, ён не дастаткова рашучы, ён вялы і слабы, трэба было не спыняцца, а захопліваць увесь Данбас, яднаць рускі свет, потым ісці на Кіеў, праблема павісла, а не вырашана, вайна з хунтай непазбежная.

То бок: адны і тыя ж дзеянні Пуціна, але кожны ацэньвае са сваёй званіцы, паводле ўласнай выгады, светапогляду. Рэальнасць для іх расплывістая, яны ловяць яе адрывіста. Ніхто ў кулуарах Крамля не бывае і ў душу Пуціна не глядзеў.
Іншая справа: тэкст, які перад аналітыкам “ЛіМаразма”, – абсалютна пэўная, нязменная рэальнасць, душа чалавека нібы пад рэнтгенам, і не схаваешся за рэгаліі, крэслы і званні. І праз 200 гадоў гэта будзе той самы тэкст.
Некаторыя пустамелі Фэйсбука, зрэшты, жадаюць, каб ацэньваў гэтыя тэксты не Южык, а нейкі абстрактны Дух Справядлівасці. Аднак тое зусім ужо ўтопія. Ацэньваюць і робяць на зямлі толькі людзі, ці апараты, вырабленыя людзьмі. Тут можна адно пашкадаваць утапістаў, ці прапанаваць зачаць сваю ўласную адважную крытычную калонку, дзе яны будуць судзіць літаратараў справядліва.
Сітуацыя насамрэч такая, што аддаленне нашых выданняў ад чытача ідзе касмічнымі хуткасцямі, нават з геаметрычнай прагрэсіяй. За любы наступны год мы губляем больш, чым за год папярэдні. Распадаемся, расплываемся. Таму звязка ў выглядзе крытычнага асяроддзя, што злучыла б усе выданні, усе саюзы і ўсе ўзросты – цяперашнім часам запатрабавана, і яна ўжо здзейснена. Для “ЛіМаразма” няма ні суполак, ні званняў, ні харошых ці дрэнных, ні вялікіх ці мізэрных людзей. А толькі тэкст, што ў дадзены дзень гарыць на экране камп’ютара. І разборы гэтых тэкстаў нітуюцца ў сістэму, а сістэма ўпісваецца ў нацыянальны літаратурны кантэкст. Жадае хто таго або не жадае.
У беларускую літаратуру я веру. І супраціўленне паўстане тым больш жорсткае, чым болей гіблымі будуць выхадкі чыноўных функцыянераў.

2017 г.