Аповесць раёнау

Янина Пинчук
Можа, так не зрабіць адкрыцця,
Не спасцігнуць сэнс існавання,
Але слухаць аповесці вуліц –
Гэта болей, чым проста бадзянне.
Асмалоўка прызнаная дыпламатычна,
Рэзанансам грамадскім апетая,
Але ёсць і паўднёвыя міні-дзяржавы,
Таямнічыя, з іншай планеты.
Іх ад нас адразае далікатна чыгунка,
Мінск-Усходні – іх пункт памежны.
Тут салодкі водар няўцешнасці.
Патыхае тут непазбежным.
Тут гатуюць, цалуюцца, спяць
Пад ірванае рэха аб’яў, грукат колаў...
А жыццё праязджае далей паўз дамкі
З грубай цэглы шарой, невясёлай.
Тут не ходзяць турысты-рамантыкі;
У двары, што па вулцы Стралковай,
Дзе балконы драўляныя, бэзавы шэпт,
Забрыдаюць адно выпадкова;
Але толькі знарок дыхаць тленам ідуць
Там дзе двор стаў прытулкам смерці,
Бо рабочы пасёлак пусты
Час і горад павінны зжэрці;
А здавалася, час тут бурштынам застыў,
Немагчымымі робячы змены...
Застаецца адно запавольваць крок
І далей ісці задуменна.