ЛиМаразмы от 301 до 400

Михась Южык
Міхась Южык

ЛіМаразм-301

Нязнайкі ў генеральскіх пагонах

Як быццам спраўдзіўся ІІІ з’езд Саюза Пісьменнікаў Беларусі. Пра тое я даведаўся з прыватнага блога Алеся Новікава, самазванага рэвізора гэтай суполкі. А так бы і не дазнаўся ніколі, бо газет дзяржаўных не чытаю, беларускае тэлебачанне не гляджу, а тыднёвік “ЛіМ” пачынаю прэпарыраваць не раней як са старонак “крытыка”. То бок прапускаю ўсе тамашнія справаздачы. Хоць на зары рубрыкі сцябаўся і пацяшаўся менавіта са справаздач: гаварыльні мора неабсяжнае, а літаратуры, мастацкіх тэкстаў, няма.
Два гады існавання рубрыкі прывялі да цвёрдай высновы, што саюзы пісьменніцкія не патрэбныя, прычым ні адзін, ні другі. Чаму – ясна. Літаратура рухаецца толькі геніямі, а яны нараджаюцца і пішуць, і даходзяць да чытача без дапамогі саюзаў. Не патрэбныя былі падпоркі суполак ні Шэкспіру, ні Бальзаку, ні Дастаеўскаму. Дарэчы, вось што піша найвялікшы літаратурны крытык у гісторыі чалавецтва пра апошняга:

«С первого взгляда видно, что талант г. Достоевского не сатирический, не описательный, но в высокой степени творческий и что преобладающий характер его таланта — юмор. Он не поражает тем знанием жизни и сердца человеческого, которое дается опытом и наблюдением: нет, он знает их и притом глубоко знает, но а priori, следовательно, чисто поэтически, творчески. Его знание есть талант, вдохновение. Мы не хотим его сравнивать ни с кем, потому что такие сравнения вообще отзываются детством и ни к чему не ведут, ничего не объясняют. Скажем только, что это талант необыкновенный и самобытный, который сразу, еще первым произведением своим, резко отделился от всей толпы наших писателей, более или менее обязанных Гоголю направлением и характером, а потому и успехом своего таланта (…) Пока еще трудно определить решительно, в чем заключается особенность, так сказать, индивидуальность и личность таланта г. Достоевского, но что он имеет все это, в том нет никакого сомнения. Судя по «Бедным людям», мы заключили было, что глубоко человечественный и патетический элемент, в слиянии с юмористическим, составляет особенную черту в характере его таланта; но, прочтя «Двойника», мы увидели, что подобное заключение было бы слишком поспешно. Правда, только нравственно слепые и глухие не могут не видеть и не слышать в «Двойнике» глубоко патетического, глубоко трагического колорита и тона; но, во-первых, этот колорит и тон в «Двойнике» спрятались, так сказать, за юмор, замаскировались им, как в «Записках сумасшедшего» Гоголя... Вообще талант г. Достоевского, при всей его огромности, еще так молод, что не может высказаться и выказаться определенно. Это естественно: от писателя, который весь высказывается первым своим произведением, многого ожидать нельзя. Как ни хорош «Герой нашего времени», но если б кто подумал, что Лермонтов впоследствии не мог бы написать чего-нибудь несравненно лучшего, тот этим показал бы, что он не слишком высокого мнения о таланте Лермонтова».

Гэта пісаў Вісарыён Бялінскі пра Дастаеўскага ў 1846 годзе, калі ў друку з’явіліся толькі дзве аповесці празаіка – “Бедныя людзі” і “Двайнік”. І адразу ж, на пачаткоўца, крытык вешае цэтлік “агромністы талент”. І скажыце, хто, акрамя генія, асмеліўся б так сябе падстаўляць? Бо невядома ж, як павернецца, выруліць гісторыя рускай літаратуры. А тым не менш Бялінскі закладвае свой аўтарытэт за тое, што і Лермантаў і Дастаеўскі – вялікія пісьменнікі. Праходзіць два стагоддзі – і яго думка і вызначэнне толькі мацнеюць.
Бялінскі выказваецца, што Дастаеўскі спазнае чалавека апрыёры, то бок не вопытам, а – дарам творчага празорства. І гэта слушна, і гэта пацвярджае ў далейшым гісторыя. Але крытык і прарочыць, што малады гэты празаік здольны на невымерна большае. Як быццам ужо сузірае будучае стаянне Дастаеўскага на эшафоце, развітанне з жыццём, затым неспадзяванае яго вяртанне, катарга, шэраг выпрабаванняў – і сусветная літаратура атрымлівае, мажліва, найвялікшага пісьменніка ў гісторыі. Адкуль мог ведаць гэта Бялінскі, як менавіта не апрыёры, дарам празорства?
Падрахуем: для літаратуры суполкі пісьменніцкія не патрэбныя ніякім бокам, а неабходна, каб Бог паслаў пару геніяльных пісьменнікаў – празаіка ці паэта, які напіша абсалютна новыя, яскравыя, глыбінныя творы, і – крытыка, які іх расшыфруе і кіне ў гісторыю як сваё неўміручае імя, гэтак і “цэтлікі”, што вызначаць статус пісьменніка і яго твораў.
Увогуле, Бялінскі быў, можна сказаць, вялікі паэт, які, на шчасце для рускай літаратуры, не валодаў дарам паэтычнага ўвасаблення сваёй душы. Вялікую паэзію ён трансфармаваў у крытычныя артыкулы, дзе сама мова – жыватворная крыніца паэзіі.

А што ж нарабілі нашы пісьменніцкія суполкі? Савецкі час мы дастаткова разбіралі ў рубрыцы, гэтых нашых кабінетных народных і літаратурны генералітэт. Таксама някепска прайшліся па СПБ новага пашыбу, паўтарацца не варта.
А возьмем бегла незалежны саюз, СБП. За гадоў 12–14 існавання што з’явілася ў “Дзеяслове” з раманаў, якія можна назваць важнымі, значнымі, знакавымі, запамінальнымі хаця б? Нуль. Нічога. Дзейнічалі актыўна толькі тры раманісты (Віктар Казько, Вольга Іпатава, Людміла Рублеўская), і ўсе савецкага гатунку – улучаючы і Людмілу Рублеўскую, гадаванку маскоўскага літаратурнага інстытута. Нічога новага, трапяткога, прагрэсіўнага ў нацыянальную літаратуру яны не ўнеслі, бо захліпваліся ў даўкім нацыяналізме. Новых жа, маладых, іскрамётных раманістаў “Дзеяслоў” або не нарадзіў, або не дапусціў на свае прасавецкія старонкі (што адно і тое ж па сутнасці).
З паэзіі што новага і адметнага? Адзін Хадановіч за 14 гадоў, постмадэрніст, насмешнік, весялун, свой у дошку хлопец. Каму даспадобы такая паэзія – карыстайцеся набыткам часопіса. А болей – няма нічога за 14 гадоў больш-менш выразнага. Бо і Алег Мінкін, і Алесь Каско, і Леанід Дранько-Майсюк, і Леанід Галубовіч – адзінкі, чыю паэзію можна назваць высокаю і глыбокаю, і самавітаю па форме, – набыткі ніяк не СБП, а гадаванцы БССР і СССР, прычым Галубовіч і Дранько-Майсюк – прамыя выхадцы з маскоўскага літаратурнага інстытута, там ім ставілі пяро па лепшых узорах рускай паэзіі.
Зноў жа – і ў паэзіі суполка СБП не адкрыла нічога значнага за 14 гадоў. Навошта тады яна? Пра гэта – крыху далей.
Пра малыя формы і аповесць не бяруся пэўна казаць, бо гэта такія жанры, што – у адрозненне ад рамана – не здольныя зыначваць твар нацыянальнай літаратуры. Патрэбна тады некалькі тамоў, як у Чэхава. А хто іх у нашых умовах стане чытаць? Запомнілася, па шчырасці, з дзеяслоўскага – толькі аповесць Андрэя Федарэнкі пра збор грыбоў. Астатняе згубілася ў памяці праз сваю мастацкую кволасць.
У крытыцы – пагатоў няма дасягненняў у “Дзеяслова”, крытыка ў зачаткавым стане перабывае. Або абслугоўвае Касту.
То бок уся дзейнасць цэлай суполкі і нятаннага часопіса – прабуксоўванне на адным месцы ў гразкіх каляінах сучаснасці. Руху няма. А ёсць падтрыманне сэрцабіцця і дыхання – жыццядзейнасці расліннай. Замена памперсаў, змазванне пролежняў. Масаж здранцвелых членаў.
Што можна чытаць з апошніх 15 гадоў ад “незалежнікаў” – па эстэтычным сваім узроўні, – дык гэта толькі філасофію Валянціна Акудовіча і Юрася Барысевіча. Аднак жанр гэта спецыфічны, і не зусім літаратура, па вялікім рахунку. Бо не скажаш жа накшталт “літаратар Арыстоцель” ці “літаратар Гегель”. Не, а толькі дапасоўваецца да іх – слова “філосаф”. Бо гэта ніяк не мастацтва, па больш навука. І тым не менш гэтыя двое нашых філосафаў ўзраслі не дзякуючы СБП. То бок і тут саюз не пры справах.
А што ён сапраўды зрабіў, дык гэта: стварэнне той жа чыноўнай іерархіі, што і ў СПБ, дзе на грошах сядзяць, сілкуюцца і робяць сабе кар’еру і славу пэўныя людзі, вельмі вузкае кола. Усе гэтыя “гедройцы” з наадэкалоненым журы, дзе ніводнага літаратурнага крытыка, дзе з пыхлівым апломбам судзяць літаратуру і раздаюць рэгаліі. Нязнайкі ў генеральскіх пагонах.
Наконт генеральскіх замашак прачытаў выдатнае месца ў Івана Ганчарова (аўтара “Абломава”, класіка), у яго ўспамінах пра Бялінскага:

«Кукольник и Бенедиктов, оба с значительными талантами, явились на свою беду последними могиканами старой, "риторической", как прозвал ее Белинский, школы. Он и печатно, и в разговорах не мог о них отзываться равнодушно. В Кукольнике он еще соглашался признать некоторые достоинства, именно в повестях из эпохи Петра Великого, и, ставя их в пример, тем тяжеле обрушивался на "Тасса", "Джулио Мости" и др. Но о Бенедиктове он и слышать не мог. Вычурность некоторых стихотворений, в самом деле поразительная при таланте и уме Бенедиктова, делала его каким-то будто личным врагом Белинского. Зная лично Бенедиктова, как умного, симпатичного и честного человека, я пробовал иногда спорить с Белинским, объяснял обилием фантазии натяжки и преувеличения во многих стихотворениях, - указывал, наконец, на мастерство стиха и проч. Белинский махал рукой и не хотел признать ничего, ничего. Не помню, что он говорил печатно о его сочинениях, но в разговоре он постоянно раздражался против него, даже нападал (где-то в статье) на наружность Бенедиктова, в самом деле некрасивую. И Кукольник и Бенедиктов, оба, были его bкtes noires3. Первого он, кажется, знал лично, а второго нет, разве видел где-нибудь. Но антипатия к их сочинениям вполне переходила и на авторов.

В Кукольнике лично он мог еще преследовать и ту кичливость, которую носили с собой всюду многие из знаменитостей. Тогда был триумвират из Кукольника, Брюлова и Глинки (говорят, неразлучных между собой), который примировал в обществе. Может быть, и это генеральство, выказывавшееся особенно резко в Кукольнике (которого я сам видал только мельком), в его фигуре, речи и манерах, - много прибавляло уксусу к желчи Белинского.

Развенчивание от театрального, мишурного величия и самомнения разных знаменитостей и сведение их на степень обыкновенных смертных было тоже в числе его задач. Он не только отрезвлял от чрезмерного самолюбия живых, но, как известно, снимал венки и с усопших, возложенные на них слепым и преувеличенным поклонением их современников, заходя иногда при этом далеко, впадая в вышеупомянутые ошибки, резкости, порицания и отрицания, не стесняясь исторической перспективой. Он как будто не замечал (и действительно в то время не замечал), что при этом страдали законы строгого беспристрастия. Вся сила ударов его была направлена не на то, чтобы отстоять прошлое и существующее, а чтобы завоевать новое, не охранить, а разрушить, чтоб добыть какую-нибудь новую или расширить уже существующую свободу».

Заўважым, спадарства, такое: не саромеўся, па словах Ганчарова, Бялінскі гістарычнай перспектывай. Але што мы бачым цяпер, праз амаль 200 гадоў пасля артыкула Ганчарова: няма чаго саромецца Бялінскаму, бо і Бенедыктава і Кукальніка ніхто цяпер не чытае! Дый імёны іх я спазнаў, папраўдзе, толькі праз артыкулы вялікага крытыка. І зададзім сабе пытанне нарэшце – ёсць у свеце ісціна і Божае слова, або адно таўханіна малекул і дарвінізм?

Дарэчы пра дарвіністаў. Блогер-палітолаг Новікаў, як я паглядзеў, непазбежна скаціўся ў сяброўства і супрацоўніцтва з Бахарэвічам і Гапеевым, то бок самым нізам ды інфернальным адстоем сучаснай літаратуры. Нешта натварыў нават кшталту рэцэнзіі на раман першага. Цікава толькі, ці сталася святочным падарункам падкрэсленаму нацыяналісту Бахарэвічу рэца ад рускамоўнага русака Новікава па-руску? Па мне, дык для нацыянала – ганьба, «позорище».
Пра наваяўленага ж сябра Гапеева блогер гэты, помніцца, выказваўся ў перапісцы няйначай як мянушкаю “погань”. Бо івацэвіцкі гаварун быў тады для блогера дакучлівымі нікамі “Саўчук” ці “Валеры”. “Погань” гэтую асабліва не любіў тады Новікаў за беларускі нацыяналізм.
А што, зрэшты, спадары, хацець ад крытыка, які перыядычна вытыркаецца на блогу прыватным з вызначэннямі “жывы класік” пра сваіх таварышаў (нешматлікіх ужо): Міхася Башлакова і Генадзя Пашкова? Што ад дылетанта чакаць? Ну падумайце самі, мог бы прыстойны крытык, а не слон у пасуднай крамцы, кідацца такімі фразамі ў дачыненні пасрэднасцяў? То бок так няславіць, ганьбіць сябе перад Гісторыяй? Напрыклад, Галубовіч узяўся б апяваць Башлакова? Або Кісліцына, пры яе лісінай асцярожлівасці? Аніколі. Псеўдалітаратару ж Новікаву – акіян па калена. Бо не літаратурай ён займаецца ўжо шмат гадоў, а рэвізіяй дзейнасці Чаргінца. Прычым так назойліва даняў апошняга, што той нежартоўна ўхапіў блогера за каўнер і валачэ ў цалкам рэальны пастарунак. А пракудлівы блогер няспынна верашчыць і вішчыць – “За што?!”, “Я ж нічога не рабіў!”, “Парушэнне грамадзянскіх правоў!”, “Спадарства, ды што ж гэта робіцца!”. (Як быццам не сам нарываўся на тое дзеля вострых эмоцый, што задзірысты школьнік.) Спадарства, дарэчы, холадна маўчыць на гэтыя крыклівыя апеляцыі, бо каментатары пад артыкуламі Новікава – адно “Карандзей” (сам Новікаў) і “Ляшчынскі” (Новікаў жа).
І вось менавіта таму, што існуюць саюзы пісьменнікаў, якія не вырабляюць мастацкіх твораў дзесяцігоддзямі, і сваволяць “крытыкі”, якія ў літаратуры поўныя доўбні з граблямі замест пяра, – жыве, квітнее і абавязаны раз-пораз выходзіць наш з вамі “ЛіМаразм”. А то і сапраўды нехта здуру пачне адукоўваць вашых дзяцей і ўнукаў на паэзіі Башлакова.


ЛіМаразм-302

У палоне бязмежнага Космасу

Сёння, дарагі чытач, запынімся на рэцэнзіі блогера Алеся Новікава на чарговы раман Гапеева. Гэта нам дасць зачэпку пагаварыць шмат пра што.
Вось урывак рэцэнзіі, перацягнуты мною з блога:

Перад чытаннем кнігі, я пачуў меркаванне ад адной вядомай паэткі – шмат сэксу. Гэта памылковая выснова. Як раз сэксу ў кнізе няма. Ёсць цудоўнае апісанне пасцельных сцэн. Гэта да сэксу не адносіцца. Але яго атмасферу, паводзіны партнёраў, іх адчуванні аўтар апісаў проста цудоўна. Няма нават намёку на пошласць, як ва Уладзіміра Някляева, напрыклад, а што яшчэ горш – у Анатоля Андрэева.
 
Як бачна, на кароткім участку аўтар нарабіў шмат недарэчнасцяў і памылак, вылучаных мною. Разбяром іх пазней, памятаючы, аднак, што Алесь Новікаў толькі пару тыдняў як стаў спрабаваць пяро ў нацыянальнай мове.
Варта адхіліцца ўбок і патлумачыць чытачу, чаму зноў гаворка ідзе пра Новікава і Гапеева, якія абяцаюць, разам з Бахарэвічам, стацца неразлучнаю тройцай.
Рэч у тым, што наша літаратура апошніх сямі гадоў нагадвае вязанне бабуляй звыклых шкарпэтак, каб запоўніць бясконцы старэчы дзень. Гэта тычыцца ўсіх перыядычных выданняў, а таксама некалі адыёзных і яскравых постацяў – такіх, як Алесь Аркуш, Уладзімір Някляеў, Леанід Галубовіч. Лепшыя гады, калі ўзгаданыя пісьменнікі рабілі выразнае і карыснае грамадству дзеянне, даўно прамінулі. Гэта і ўзначальванне Някляевым “Крыніцы”, і апазіцыйнае “Калоссе” Аркуша, і плённая крытычная дзейнасць Галубовіча ў “ЛіМе”. Усё гэта рухала беларускамоўную грамаду. І, будучы людзьмі па прыродзе дзейнымі, яны не могуць добраахвотна сысці ў нябыт, закінуўшы ногі на спінку канапы перад тэлевізарам. І нешта робяць. Але час іх прайшоў, і дзейнасць іх не вытыркаецца за агульнае варушэнне незалежнага СБП, і непрыкметная яна за вязаннем вечных старэчых шкарпэтак астатнімі літаратарамі.
Ну не ўразіш цяпер раскруткай Аркушам Марціновіча-рускамоўнага, прыхільніка культуры і мовы суседняга народа, які гадоў 50 таму задушыў усё беларускае. Або не ашаломіш палітычнымі трыбуннымі выбрыкамі Някляева. Усё гэта досыць камічна.
А вось хто робіць неардынарныя, хоць часам і бесталковыя, варушэнні – той прыцягвае ўвагу. Гэтыя людзі яшчэ не наталіліся дзейнасцю, а запатрабаваны часам, маюць багаты ўнутраны патэнцыял і яго хапатліва рэалізоўваюць. Прыйшоў іх фавор. Гэта і амбітныя выхадкі Анатоля Андрэева, і славалюбныя наскокі Гапеева, і маніякальны пераслед Чаргінца былым саслужыўцам Новікавым. Дзеянні неардынарныя, яркія, вось пра іх і можна пісаць без натугі. Ёсць у нас літаратары куды глыбейшыя і за Гапеева, і за Новікава, але яны не ярчаць, застаюцца ў цяні. Не высоўваюцца за бабуліны шкарпэткі часопісаў. І такімі незаўважнымі яны застануцца да скону, калі не распачнуць нестандартныя варушэнні. Гэта закон не толькі літаратуры, а і наогул – жыцця. Ярчыце, спадары, ярчыце.
Я месяцы тры таму прадказваў, што Гапееў і Новікаў, а таксама Бахарэвіч, сыдуцца разам. Бо гэта з’явы аднаго духоўнага парадку – што атэіст-містык Гепееў, што дарвініст Новікаў, што інфернальны Бахарэвіч – і законамі прыцяжэння ўпадуць у адну лузу. Не хочацца кідацца рэзкімі ды адназначнымі вызначэннямі, таму скажам вобразна: гэтыя трое спавядаюць такую літаратуру і такія ідэалы, што чытач, зайшоўшы ў храм па высокае слова і шукаючы ікону Збавіцеля, раптам убачыць замест яе развешаныя па сценах рогі ды капыты, а замест анёльскіх спеваў – пачуе свінячае рохканне і вантробны застрашлівы рогат.
Цяпер трохі пра памылкі блогера Новікава ў прыведзеным напачатку ўрыўку.
Выраз, яго пабудова, “Перад чытаннем кнігі,” – рускі, не беларускі. У нас можна фармуляваць думку як заўгодна, толькі не так. Ну напрыклад: “Перш як прачытаць кнігу”. Дый коска пры канцы пастаўлена непісьменна, яна лішняя.
Злучэнне “меркаванне ад адной” – празмернае, дастаткова “меркаванне адной”, тым болей што ствараецца ў Новікава паўтор “ад ад…”. Непрыгожа.
Слова “сэкс”, якое блогер смачна ўшпільвае аж тры разы на кароценькім участку, здаецца, раней пісалася як “секс”. А “сэкс” будзе Новікаў крэсліць пяром, калі пяройдзе ад наркамаўкі да тарашкевіцы. Зрэшты, правілы мяняюцца і не здзіўлюся, што некалі будзе ўнармаванае “сэкс”. Бо ў беларускай мове запомнілася яшчэ са школы – як чуецца, так і пішацца.
Словазлучэнне блогера “як раз” – зноў жа руская форма, у нас прынятае “якраз”.
Два разы ставіць Новікаў блізка аднакарэнныя словы “апісанне” і “апісаў”. Што па стылістыцы нягожа. Гэтым ён “апісаў” свой тэкст.
Тое самае – “цудоўнае” і “цудоўна”. Тут ужо можна казаць пра беднасць слоўнікавага запасу.
Дарэчы, на беднасць гэтага запасу пакутуе і сам раманіст Гапееў. Як памятаеце, я нарыў у яго “Ночы цмока”, у адным абзацы, аж сем(!) аднакарэнных слоў ад першакрыніцы “чакаць”. І гэта надрукавана ў “Дзеяслове”.
Выраз “ва Уладзіміра” па новых правілах пішацца з “Ў” – “ва Ўладзіміра”.
Яшчэ вылучана мной падкрэсліваннем адсутнасць аргументацыі: “Гэта памылковая выснова”. Так абвяргае Новікаў нейкую “вядомую паэтку”, якая сцвярджае, што ў рамане зашмат сексу. “Не зашмат! У меру!” – гаркае на яе блогер. Гэтак жа ён выгнаў са свайго “партала” аднадумца і паплечніка Анатоля Матвіенку – зычным голасам і кулакамі, калі той не згадзіўся з наскокамі на Пуціна.
Увогуле, чаму яшчэ паразумеліся Гапееў і Новікаў: яны абодва належаць да так званага эпілептоіднага тыпу псіхікі, досыць рэдкага ў прыродзе. Або іх называюць проста – эпілептоіды. Асноўныя рысы – поўная адсутнасць самакрытычнасці (адсюль і бяздарнасць абодвух як літаратараў), выбуховая гняўлівасць, нястрымнае жаданне гнясці, падаўляць акаляючых. Такім тыпам псіхікі валодаў незабыўны Іван Жахлівы.
Менавіта гэта мацуе манію велічы – Новікаў называе свой прыватны блог “беларускі літаратурны партал”, а Гапееў з тае прычыны дзіка сацыяльна актыўны і пісучы. Творыць не толькі вялікія (памерамі) опусы, але і часта, шмат і зашмат; а яшчэ аднекуль бярэ энергію на сацыяльную прэзентацыю сваёй асобы, на нястомнае сноўданне паміж Івацэвічамі і Менскам. Усё гэта праз незвычайны, рэдкі, эпілептоідны тэмперамент.
Увогуле, агульнае ўражанне ад рэцэнзіі Новікава на Гапеева – паспешлівасць, хапатлівасць. І не дзіва – выдавец Вішнёў падарыў яму кнігі Бахарэвіча і Гапеева  са строгай умоваю – напісаць на іх крытыку. І блогер кінуўся старацца, бо за гэта Вішнёў, магчыма, дасць яму піражок. Жартую. Не, падорыць яшчэ некалькі кніг, каб запрэгчы блогера бясплатна шчыраваць на сваю структуру.
Тут ідзе супадзенне інтарэсаў: камерсанту Вішнёву неабходна павялічыць продаж кніг, а бізнес, як вядома, ніколі нічым не грэбуе. Нават адыёзным “парталам”. Гэта не ад раскошнага жыцця, бо і “Дзеяслоў”, і “Наша Ніва” ад пачатку ўспрынялі “Галіяфы” як канкурэнтаў і не спрыяюць, а то і перашкаджаюць. Таму вядомы літаратар Бахарэвіч дзесяцігоддзямі гібее без крытыкі сваіх твораў.
Дарэчы, калі параўноўваць Бахарэвіча і Гапеева, то яны – хоць і зваліліся ў адну лузу як духоўна блізкія душы, – літаратары вельмі розныя, своеадметныя. У творчасці Гапееў – звычайная ардынарнасць і безгустоўшчына. Пра Бахарэвіча такога не скажаш – ён закончаны эстэт, менавіта ў сваёй чорнай эстэтыцы, з упарадкаваным унутраным светам, немітуслівы, не выходзіць за рамкі вобраза, які сам сабе і пашыў, – зашпіленага на ўсе гузікі чорнага чалавека з трубкаю. І амбіцыі яго адпавядаюць у цэлым творчым магчымасцям. Ён досыць начытаны ў заходняй літаратуры, на базе чаго выпрацаваў унутраную прастору.
Гапееў жа ўражвае якраз камічнай разбежкаю, неадпаведнасцю таленту і амбіцый. Талент малы, няведанне псіхалагічных законаў, адсутнасць самакрытычнасці ўражваюць, як для празаіка. І пры гэтым – небывалае нахабства ў прасоўванні свайго ўнутрана свету да чытача, самаўпэўненасць, прага і ўменне прабіваць сябе, навязвацца любою цаною.
Менавіта гэтая неадпаведнасць Гапеева, дысананс паміж магчымасцямі і амбіцыямі, настолькі неяк пацешылі і рассмяшылі, што я пачаў і паспяхова закончыў цэлы сатырычны раман “Чарга” (інтэрнэт-праект), дзе правобразам галоўнага героя стаў празаік Гапееў. Папраўдзе, калі пісаў, то пастаянна мучыўся згрызотамі – ну перабор, ну навошта ў такім негатыўным святле выстаўляеш “пісьменніка Г.”, ну Гапееў жа не такая доўбня і дрэнь. Але мастацкае чуццё гнала і гнала мяне наперад. У выніку я не памыліўся: тое, што надалей натварыў і як сябе па-чалавечы стаў праяўляць гэты івацэвіцкі гаварун, – перасягнула маю сатыру! Чалавек зрабіўся хадзячым анекдотам і показкаю.
Такім чынам, блогер Новікаў і аўтар, якога ён рэцэнзуе, а раман якога называе “ўпрыгажэннем” беларускай літаратуры, – дастойныя адно аднаго літаратары. Не буду, канешне, крывіць душою і жадаць абодвум вялікага творчага поспеху. Бо абодва – мае ідэйныя ворагі, а на гэтым полі Южык бязлітасны.
Я і займаюся Новікавым збольшага таму, што – акрамя шкоды нацыянальнай літаратуры ім зробленай, ён яшчэ і мой канкурэнт у крытыцы. Бо не лічыць жа канкурэнткамі тых няшчасных 2-х ці 3-х лімаўскіх крытыкес, якія шчыруюць пад кантролем Карлюкевіча, вытужваючы невыразныя опусы. Новікаў небяспечны менавіта праз свой эпілептоідны тэмперамент, які, дарэчы, і пакінуў яго ў адзіноце на “партале”. Гэтая адзінота, аднак, штурхае яго адчайна шукаць саюзнікаў у абліччы Бахарэвіча і Гапеева, каб хоць на некага абаперціся і падвысіць колькасць чытачоў за суткі ад 15–20 да 35–40. Адсюль і пераход беларусафоба Новікава на беларускую мову. Пераход пакуль няўдалы, бо думае блогер на роднай рускай мове. Аднак пачын пахвальны. Я даўно яму гэта казаў: калі не хочаш згінуць у халодным Космасе, прывяжыся да нацыянальнага.

Вісарыён Бялінскі пра маладога Дастаеўскага:

«…Что же касается до толков большинства, что "Двойник" -- плохая повесть, что слухи о необыкновенном таланте его автора преувеличены и т. д. -- об этом г. Достоевскому нечего заботиться: его талант принадлежит к разряду тех, которые постигаются и признаются не вдруг. Много, в продолжение его поприща, явится талантов, которых будут противопоставлять ему, но кончится тем, что о них забудут именно в то время, когда он достигнет апогеи своей славы. И теперь, когда явится его новая повесть, -- за нее с бессознательным любопытством и жадностью поспешат схватиться те самые люди, которые так мудро и окончательно решили по "Двойнику", что у него или вовсе нет таланта, или есть, да так себе, небольшой...»


ЛіМаразм-303

Рэкруты беларускай літаратуры

Рубрыка наша, хоць засяроджана збольшага на разборы канкрэтных тэкстаў, не можа не рэагаваць на рэаліі, у якіх мы жывём. Бо для пісьменніка самае страшнае – згубіць пачуццё і разуменне рэчаіснасці. Асобы літаратараў, акрамя ўсяго, ёсць жывымі людзьмі, і часта іх маральныя абліччы ўплываюць і на ацэнку іх тэкстаў. То бок даюць крытыку зачэпку паказаць і выпнуць прычыну, з якой пачалася дэградацыя творцы, або, наадварот, указаць, чаму аўтар узняўся да высокага слова. Быць адначасова шэльмам, шкурнікам і вялікім паэтам яшчэ ні каго ў гісторыі не атрымлівалася.
Сродкі масавай інфармацыі пашумліваюць з нагоды чарговага з’езда СПБ – гэтай атрыманай у спадчыну ад СССР жахлівай творчай арганізацыі, якая абслугоўвала свой час і пераважна займалася тым, што душыла мастацкае слова. А ў БССР да таго ж – як нідзе – яшчэ і пляжыла нацыянальную мову, вонкава нібыта развіваючы яе. Літаратары былі загнаны ў рэзервацыю, творы з якой амаль не даходзілі да слыху народа, які жыў не беларускім словам, а савецкімі ідэаламі.
А каб літаратары не турбаваліся і не пакрыквалі з-за сваёй драцяной агароджы – іх упарадкавалі ў іерархію, на чале якой былі пастаўлены жывыя помнікі, кабінетныя “народныя” пісьменнікі БССР. За шматлікія і цалкам рэальныя даброты яны ціхамірна згадзіліся з татальнай русіфікацыяй гарадоў, з пераводам усіх гарадскіх школ, садкоў і ВНУ на рускую мову.
Што праца саюзаў пісьменнікаў пры СССР была бясплённая – пра тое сведчыць непапулярная цяпер савецкая літаратура. А чытаюць якраз нешматлікіх пісьменнікаў таго часу, што паставілі сябе, воляй ці няволяй, у апазіцыю гэтай піянерскай арганізацыі. Тое найперш Салжаніцын, Булгакаў, Пастарнак, у нечым эмігрант Набокаў, якога, праўда, цяжка да апазіцыі прыпісаць, бо жыў раскошна на блаславёным Захадзе. Усё, астатнія сталі здабыткам гісторыі, іх хутка і перавыдаваць стануць адно мізэрнымі накладамі для спецыялістаў.
У нас здолеў вытыркнуцца з ролі савецкага літаратара адзін Караткевіч. І менавіта таму, што быў дзіваком, які пабудаваў унутраны свет старадаўняй шляхетнай і гераічнай Беларусі. Ён нежартоўна хаваўся ў ім ад сімвалаў і бажкоў савецкай імперыі. Таму выйшаў з дэманічнага часу амаль незапэцканы. Гэта выразна відаць па зборы твораў Караткевіча, па якім нават не здагадаешся, што ён сучаснік краіны Сярпа і Молата.
Але такі сыход у казку ёсць маладушнасць, не здольнасць, як Салжаніцын, паставіць сваё жыццё (і нават жыццё жонкі з дзецьмі) супроць фальшывых ідалаў багаборчай дзяржавы. Аднак мы не ў праве вінаваціць Караткевіча, бо плён яго творчасці нашмат карыснейшы за вагоны гросбухаў “народных” і “славутых”, якімі ўжо даўно распальваюць групкі на дачах іх унукі ды праўнукі.
 Караткевіч змагаўся з камуністамі як мог, але трывалай апоры не меў. У яго творчасці мы не бачым Хрыста. Як і ў Багдановіча, дарэчы, што жыў і памёр да Краіны Саветаў. У гэтым і бяда беларусаў, што з класікаў, нават лепшыя прадстаўнікі, – усе не хрысціяне па духу. І таму народ наш – без мовы нацыянальнай.
Небывалая дзяржава Саветаў, атэістычная і багаборчая, утварылася, зрэшты, не на пустым месцы. І якраз “прагрэсіўная” заходняя ідэалогія многіх творцаў Расейскай Імперыі (Максіма Багдановіча ў тым ліку) абрынула здаравенную тэрыторыю ў палон татальнай бязбожнасці. З усімі наступствамі, якія зазналі пры Леніну/Сталіну/Хрушчову нашы бацькі, дзяды і прадзеды.
Час у 19 стагоддзі зеўраў такі, што прагрэс і культуру інтэлігенцыя (яе асноўная частка) атаясамлівала з барацьбой супраць цара і Праваслаўя, памылкова мяркуючы, што менавіта яны ўсё душаць, тармозяць.
Гэта красамоўна відаць па творчасці позняга Бялінскага, асабліва па яго славутым гнеўным лісце да праваслаўнага Гогаля. Гогаль, як ведае гісторыя, напачатку адказаў у лісце крытыку вельмі жорстка, разбіўшы яго па ўсіх пунктах нападкаў на цара і праваслаўе. Аднак, ведаючы, што Бялінскі пры смерці ад сухотаў і каб не дабіць яго нервовую натуру, пакінуў той ліст у чарнавіках. А напісаў другі ліст, які адправіў, – прымірэнчы, каб не засмучаць неўтаймоўнага Вісарыёна.
Зрэшты, Бялінскі хутка сканаў. Маладым. Але зрабіць паспеў як шмат карыснага для літаратуры, культуры, гэтак і шкоднага – нападаючы, няславячы цара і “папоў”.
Я неяк упаў у зман і напісаў у адным з выпускаў, што Бялінскі быў атэістам. І ўвялі мяне ў тую памылку лекцыі прафесара духоўнай семінарыі Міхаіла Дунаева, дзе ён навесіў – як праваслаўны выкладчык – на вялікага крытыка шыльду “атэіст”.
Насамрэч гэта не зусім так. Або зусім не так. Бо агульнавядома толькі тое, што, як і шмат тагачасных “прагрэсіўных” інтэлігентаў, Бялінскі не быў царкоўным чалавекам. Пагарджаў таінствамі. А па меры творчага станаўлення, прызвычаіўся і высмейваць і лаяць праваслаўе. Але, увага! Не хрысціянства ў цэлым. Бо палічыў крытык сябе вярхоўным суддзёй, які размежаваў хрысціянства на маральную пропаведзь і таінствы як “опіум для народа”. Што ёсць асноўнай памылкай і першым крокам у прорву для многіх і многіх разумных людзей. Такіх, прыкладам, як Талстой.
Бо Збавіцель і Апосталы нездарма тыя таінствы ўстанавілі. І зусім не каб дурыць просты люд, бо не прэтэндавалі на царства зямное. А для царства духоўнага – таінствы неабходныя. Гэта сувязь з горнім светам, са светлай духоўнасцю, а не светам цёмнай духоўнасці, у які заходзяць спірыты і літаральна ўсе экстрасэнсы.
У часы Бялінскага і Дастаеўскага якраз моцна актывізавалася цёмная духоўнасць, асабліва спірытызм, кручэнне і падскокванне сталоў. З чым здаровы розум гэтых пісьменнікаў не хацеў прымірацца – і абвяргаў тое як калектыўны псіхоз. А між тым гэта былі настолькі ж рэальныя сілы, як і рэальнасць тых сфераў, куды звярталася і звяртаецца Царква Праваслаўная праз малітвы і таінствы.
І вось менавіта недаацэнка гэтага актыўнага “вярчэння сталоў” прывяла Бялінскага да зману – абвяргаць цёмную і светлую духоўнасць агулам, як няісныя, а проста прадукты свядомасці чалавека. Абвяргаючы “сталы” і ведзьмаў Сярэднявечча, ён з такім жа імпэтам абваліўся з грамадзянскімі пропаведзямі на Праваслаўе, а значыць, на светлую духоўнасць і ўскосна (хоць гэтага і блізка не жадаў) на самога Збавіцеля, які з дзяцінства быў для Вісарыёна найвялікшым ідэалам.
Вось што пісаў Бялінскі ў артыкуле “Гора ад розуму”, па якім ну ніяк не назавеш яго атэістам:

Некоторые поверхностные мыслители говорили и писали, что будто христианство отрицает государство, общественность, науку и искусство, потому что в евангелии ни о чем этом не говорится. Что христианство не отрицает государства, как необходимой формы существования человечества, -- это ясно из слов спасителя: "Воздадите кесарева кесареви, божия богови" и из многих мест евангелия, где говорится о земных властях. Но и это еще не главное, еще не причина, а только следствие: все дело в сущности основной идеи; так как основная идея евангелия -- идея божественной любви, осуществившаяся страданием и кровию за чад своих; так как эта идея есть идея всеобъемлющая, все в себе заключающая, все собою условливающая и в самой себе носящая, как зерно растительную силу, все свои будущие моменты и проявления, -- то благодатно оплодотворенная ею почва человеческого развития и произращала, и произращает, и никогда не перестанет произращать все цветы и все плоды небесные. Потому-то христианская религия и дала обновленному миру такое богатое содержание жизни, которого не изжить ему в вечность; потому-то все, что ни есть теперь, чем ни гордится, чем ни наслаждается современное человечество, -- все это вышло из плодотворного семени вечных, непреходящих глаголов божественной книги Нового завета. Только в ней и можно и должно искать сокровенной причины торжества христианской Европы над всем остальным, нехристианским миром, слабым и ничтожным в своей громадной величине перед этою малейшею частию света.

Гэтая думка, да якой самастойна, прааналізаваўшы сусветную гісторыю і абапіраючыся на здаровы сэнс, павінен прыйсці любы цывілізаваны чалавек 21 стагоддзя. Бялінскаму было цяжэй тады, у 19 стагоддзі, але ён да яе дапяў.
Як і Пастарнкак у стагоддзі дваццатым. Чытаем урывак з верша “Калядная зорка”:

     И три звездочета
     Спешили на зов небывалых огней.
     За ними везли на верблюдах дары.
     И ослики в сбруе, один малорослей
     Другого, шажками спускались с горы.
     И странным виденьем грядущей поры
     Вставало вдали все пришедшее после.
     Все мысли веков, все мечты, все миры,
     Все будущее галерей и музеев,
     Все шалости фей, все дела чародеев,
     Все елки на свете, все сны детворы.
     Весь трепет затепленных свечек, все цепи,
     Все великолепье цветной мишуры...
     ...Все злей и свирепей дул ветер из степи...
     ...Все яблоки, все золотые шары.

То бок творчы геній абодвух пісьменнікаў выказаў ясную і празрыстую думку, да якой і цяперашнія 95 адсоткаў мысляроў не дойдуць ніяк. Напрыклад, далёка не дурныя людзі і Сванідзе і Познер з гонарам выдыхаюць у мікрафон тэлевізараў смачнае: “Я няверуючы!” Гэта для іх, відаць, прыкмета прагрэсу.

Такім чынам, страшны груз савецкага атэізму цягне з сабой Саюз Пісьменнікаў Беларусі, як спараджэнне і спадкаемца СПБ БССР з кабінетнымі “народнымі” на чале. І ад гэтага жахлівага ўтварэння даўным-даўно не нараджаецца мастацкай літаратуры. А толькі зрэдку – яму насуперак.
Чаму ідуць туды маладыя і немаладыя літаратары, якіх рэкрутамі, для “гарматнага мяса” ці масоўкі, мабілізуюць Пазнякоў і Кампанія? Бо дабротаў зямных ад СПБ ніхто з пачаткоўцаў ніколі не атрымае, гэта як лёду. А займее іх толькі той, хто па закліканні сваім не пісьменнік, а функцыянер, чыноўнік. Чаму ідуць?
А таму, што такая рэальнасць. Іншай няма. Або – іншай не навучыліся. Статус пісьменніка для чалавека важны. Не магутныя мастацкія творы, а білет СПБ, якім шараговец будзе размахваць у сваіх Сранцавічах, выбіваючы ў бібліятэкі сустрэчу з чытачом для продажу выдадзеных на свае грошы кніг.
Дый проста – жыць і паміраць куды спакайней з пісьменніцкім білетам на відным месцы. Псіхалогію савецкага раба мы яшчэ не зніштожылі. Як і тое, што ў нармальнай нацыянальнай літаратуры не патрэбна ніякіх саюзаў, а наперш – таленавітыя аўтары перыядычных выданняў і зацікаўленыя, улюбёныя ў мову народную, іх падпісчыкі.


ЛіМаразм-304

Да новай сустрэчы!

Паэзія “ЛіМа” №47 (2016) распачынаецца падборкай Віктара Шніпа. Гэтым разам падборка не настолькі вялізная і складаецца не толькі з верлібраў. Пра якасць вольнага верша ад Шніпа я неаднойчы пісаў, таму паўтарацца не стану. Роўна як і разглядаць болей яго верлібры. А вось ёсць у падборцы пару класічных вершаў. Запынімся на адным з іх.
Паэт малюе панылую карціну гіблай беларускай вясковай восені:

***
Ізноўку дождж... Ізноўку восень,
Як год назад, як сто назад.
Як карабель, пустая восець
Плыве спакойна ў лістапад,

Нібы ў агонь, што забушуе
І сцішыцца праз пару дзён.
Ізноўку дождж мяне ратуе
Ад нематы, бо любіць ён

Мае самотныя маленні
Да сонца, што ад нас сышло
За воблакі, каб дождж асенні
Напомніў нам, што так было
І год назад, і сто назад,
І будзе так ізноў праз восень,
Як карабель, старая восець
Спакойна плыць праз лістапад.

Згадзіцеся, паэтычнага мала ў такой хлюпоце і шэрасці. Хоць малюнак праўдзівы, і веру, што Віктар Шніп у гады маладыя неаднойчы бачыў яго. Гэта і сфармавала светапогляд паэта. Скруха і безвыходнасць – наогул асноўныя тэмы беларускіх вершаскладальнікаў, выхадцаў з БССР. Дый дзівіцца такому не будзем.
Разбяром верш па тэхніцы.
Выкарыстана выродлівае слова “ізноўку”. Гутарковае, у слоўнікі не ўведзенае. Як, зрэшты, і слова “зноўку” не ўнармавалі пакуль.
Філасофская сентэнцыя пра дождж, з аднаго боку, слушная, а з другога – адкуль Шніп памятае, як дождж ішоў 100 гадоў таму. Не ўвязваецца гэта з праўдзівым “як год назад”.
Апошні радок паэтычны, добры.
Адно напружыла – слова “восець”. Палез у слоўнік – няма. У Інтэрнэт – сказалі, што гэта аналаг слова “асець”. Асець жа ёсць паветкай для прасушкі снапоў. Усё правільна, здавалася б. Але вясковыя паняцці ўсё мене робяцца вядомымі чытачам “ЛіМа”, якія з кожным годам урбанізуюцца. І “восець”, паверце, напружыла не аднаго крытыка як архаізм.
У першай страфе аж тры разы пастаўлена слова “як”, што напружвае. Пры такім падыходзе пра гармонію верша і гаворкі не можа ісці.
Наступная страфа. Восець плыве ў лістапад, “нібы ў агонь”, што яшчэ не бушуе, а толькі “забушуе”. Блытаніна з часам і логікай.
Затым нас частуюць любасным “ізноўку” (у трэці раз). А пасля зачынаецца сказ на 10 радкоў. Паэт ніяк не можа яго абарваць, гожа сфармуляваўшы думку.
Пры канцы вялізнай страфы дык і амаль цалкам паўтарае першую страфу.
Ацэнак не выстаўляю. Вы ўсё бачыце самі.

Верш другога ўдзельніка рубрыкі “паэзія”, Хведара (Фёдара, трэба разумець) Гурыновіча перасычаны рыторыкай і банальнымі выразамі.

Напамінак

Memento mori — помніце аб смерці,
Жывём імгненне толькі на зямлі.
Адно маліце Госпада, каб дзеці,
Каб нашы дзеці нас перажылі.

Хай абмінуць вас войны і няшчасці,
Хай непарыўным будзе круг быцця.
Няма страшней трагедыі для маці,
Чым перажыць уласнае дзіця.

І хоць на сто гадоў пастаўце планку,
Яе вы, можа, й возьмеце якраз,
А радуйцеся кожнаму світанку,
Як быццам бы апошні ён у вас.

Я веру, век ваш скончыцца не скора,
А ўсё-ткі прыйдзе час, як ні круці...
Таму, сябры мае, memento mori,
Але жыццё шануйце пры жыцці.

Колькі ўжо разоў нам раілі паэты памятаць пра смерць – не пералічыць. Гурыновіча тое не напружвае аніяк. Паўтарае ў стотысячны раз.
Потым: “Жывём імгненне толькі на зямлі” – трывіяльна, засалена, зашмуляна.
Прапаноўвае далей паэт маліць Госпада, каб дзеці “нас перажылі” – яны што, расліны якія, каб ставіць рэкорды працягласці тэрміну перабывання на свеце? А вечна жыць не запарацца? Тухлае пажаданне, карацей кажучы.
Потым зварот ідзе ад “нас” ужо да “вас”. Гэта збівае.
Другі радок другой страфы вылучаны як удалы на фоне астатніх.
А пад ім – банальныя, пракіслыя два радкі. Штампам літаратурным – ды па галаве чытачу.
У трэцяй страфе – спрэс непаэтычная рыторыка. У апошнім радку стаіць “Як быццам бы”. Ці не зашмат слоў? Тады як гэта тое самае, што “як” і “быццам”? Энурэз слоў.
У апошняй страфе – век некага (“ваш”) скончыцца “не скора”. “Скора” даўно лічыцца русізмам. Або гутарковым. Ды ніяк яно для паэзіі не прыдатнае.
У другім радку – “А ўсё-ткі” і “як ні круці” занадта шурпата будзе, калі для лірыкі.
Напрыканцы прапанова “шанаваць жыццё пры жыцці” ёсць, бадай, нядрэнная рыторыка – на фоне астатняй тапорнай.

Ніжэй ідуць карацелькі Навума Гальпяровіча – ужо ў празаічным раздзеле. Так прыемна, знаёмыя твары, і не трэба ўключаць белрадыё і белтэлебачанне: роднае аблічча на фотаздымку. А то даўно я спадара Навума не бачыў.
Разглядаць яго прозу – а ці ёсць сэнс? Рабілі ж гэта мы неаднойчы. Проста парадуемся блізкай беларускай душы. І скажам: да новай сустрэчы!


ЛіМаразм-305

Дваццаць гадоў таму

Валянцін Акудовіч – адзін з нешматлікіх літаратараў Беларусі, якія выклікаюць павагу, не будучы якімсьці чынам дапасаваны да маёй пуцявіны жыццёвай. З Акудовічам, у адрозненне ад Пазнякова, Галубовіча, Федарэнкі, Станкевіча, я ніколі не перасякаўся і таму магу меркаваць пра яго асобу непрадузята.
А павага мая засноўваецца ўсяго толькі на якасці тэкстаў Акудовіча, якія хтосьці называе філасофіяй, хтосьці эсэістыкай, а нехта і літаратуразнаўствам.
Парадокс у тым, што, як быццам не будучы мастаком, а філосафам, Акудовіч стварае мастацкія тэксты. Менавіта па мове пазнаецца талент літаратара, і ўсё астатняе вынікае найперш з мовы: глыбіня, празорствы, або пляскатасць.
Мова ў аўтара каларытная, вобразная, багатая словамі і адначасова не мае слоў лішніх. Тут нават параўноўваць нельга з ім, прыкладам, вечных сяброў-мастакоў нашых, або івацэвіцкага скарапісца, тэксты якіх агаломшваюць невыразнасцю, застарэласцю, а то і беднасцю слоўнікавага запасу, а то і каравасцю школьнай.
На жаль, кнігі Акудовіча не капіруюцца як тэксты з сайта “Камунікат”. Гэта заклятая хвароба нашых аўтараў і выдаўцоў – хавацца не толькі ад народа, а і ад вузкай суполкі беларускамоўных па кнігарнях, спадзеючыся, што ў век Інтэрнэта іх рынуцца купляць і чытаць. Гэта поўная адсталасць ад рэалій не апраўдваецца нават камерцыйнымі меркаваннямі. За гэта аўтары плацяць адсутнасцю на іх крытыкі. Аднак, што ёсць, тое ёсць. За нястачаю часу лазіць па Сеціве, я прывёў першы кавалак тэксту Акудовіча, які знайшоў. Не самы, мусіць, выразны і характэрны:

Я краў тры разы. Першы і трэці выпадак не дзеля гэтага аповеду. А вось другім, здаецца, будзе ў самы раз распачаць гаворку пра кніжыцу, якой не мусіла быць…
Я не памятаю дакладна, калі навучыўся чытаць, але, засвоіўшы гэтую справу, чытаў такім спехам, што, здаралася, бегаў у местачковую бібліятэку па два разы на дзень. Бібліятэкарка чамусьці не давала больш за тры кніжачкі ў адны рукі, а потым злавалася, што я адно гартаю іх дзеля малюнкаў і зноў скачу ў бібліятэку напускаць холаду.
Натуральна, у мяне не хапала адвагі нагадваць ёй, што хоць я яшчэ і маленькі, але ўжо чытаю некаторыя кніжкі і без малюнкаў, у чым нескладана пераканацца, пагартаўшы хаця б тыя, што цяпер у яе пад рукой… Я адно вінавата ўгінаўся і думаў, што калі вырасту, дык ажанюся не з жанчынай, а з бібліятэкай. Бо не было ў мяне тады іншага жадання, акрамя як чытаць і самому пісаць кнігі.

Гэта вышмаргнута з кнігі “Дыялогі з Богам”, дзе ў прытчавай, а часам і гумарыстычнай форме аўтар даводзіць недасведчаным, што такое ёсць наша літаратурная і нацыянальная сітуацыя.
Кніга, наколькі я зразумеў, напісана даўно, на мяжы тысячагоддзяў, як і ўсе больш-менш вядомыя тварэнні аўтара. Пагартаў я яе ўчора на канапе праз электронную кніжку і зразумеў, што кніга састарэла. І мова яе ў нечым састарэла. І вехі, расстаўленыя аўтарам, як намёкі і сімвалы, ужо мала каму цікавыя. Хіба што тым маладым, якія рушаць цяпер у беларускую літаратуру і жадаюць у ёй зарыентавацца. Гэтак і мне дапамаглі ў свой час кнігі Акудовіча – азірнуцца, агледзецца, скеміць, што да чаго. Ну і эстэтыка не пакутавала мая – тое дакладна, бо мова, паўтаруся, у аўтара шчыльная, каларытная.
Акудовіч увёў паняцце “Архіпелаг Беларусь”, які выспачкамі не то прарастае, не то патанае ў акіяне рускай культуры ў роднай краіне, на крэўнай тэрыторыі. І галоўнае, сакральнае для беларусаў – гэта Тэкст, хоць вакол і Сеціва, і тэлевізар. Бо Тэкст беларускі і ёсць на сённяшні дзень адзіная сапраўдная Беларусь.
Вось вам і асноўная думка ў творчасці Акудовіча, а далей ён яе развівае, непазбежна паўтараючыся ў наступных кнігах. І не таму, што дурны, а таму, што сітуацыя нацыянальная досыць простая і застарэлая да банальнасці. Гаварыць можна пра яе доўга, але робіцца сумна і нудна. Бо нічога ад гаварэння гэтага не мяняецца.
Што яшчэ вартага ёсць у Акудовіча – дык тое адсутнасць у творах саўковасці, савеччыны, хоць нарадзіўся ён у вёсцы ці мястэчку Свіслач Гарадзенскай вобласці аж у 1950 годзе і мусіў фармавацца па законах СССР. Да таго ж і працаваў напачатку не пісьменнікам, а Літаратурны Маскоўскі інстытут скончыў ужо перад Перабудовай.
То бок гэта адзін з нешматлікіх сталых па ўзросце літаратараў Беларусі, якія імгненна пераладзіліся пад новыя, заходнія каштоўнасці, задушыўшы ў сабе саўковае. Другі – непрыглядны бок – умоў, у якіх квітнела творчасць Акудовіча, ёсць вузкая, задушлівая суполка “эліты”, у якой яму неабходна дзеля выжывання круціцца. І дагаджаць ёй. І падзяляць яе дурнаватую філасофію. А калі не падзяляеш, то нікога не скрыўдзіць трэба. І гэтак далей. Бо яны і ёсць асноўныя чытачы і рэкламшчыкі, і фундатары творчасці філосафа Беларусі. І тут ужо – толькі на Захад зрок, а іначай расстрэл.
Вось гэтыя змушаныя, заціснутыя рамкі і не далі Акудовічу развіцца да сапраўды філосафа. Бо кнігі яго – хто чытаў Шапенгаўэра, Спінозу, Бярдзяева ці нават сучаснага крыкуна Міхаіла Велера – філасофіяй не назавеш аніяк. Гэта эсэ, публіцыстыка, развагі, а то і літаратурная крытыка пра Беларусь і не толькі. Няма лагічнай хваткі, трывалых берагоў разумовага рэчышча, сваёй шырокай і зладжанай сістэмы Светабудовы. Мазкі, накіды, эскізы. Эсэ, успаміны, гаворкі.
Нават да Бога ў сваіх “дыялогах” аўтар звяртаецца фрывольна і блазнавата. І не дзіва, бо недзе сцвярджаў Акудовіч, што рэлігіі чалавецтва – усяго толькі міфы, прыдумкі. А значыць, цягнем яго лагічны ланцужок – не маюць пад сабою рэальнай асновы духоўнага свету, як высокага, гэтак і нізкага раду. (Выбачаюся, калі цяпер аўтар свой светапогляд зыначыў, бо мяняцца – характэрна для мысляроў.)
Адсюль і пляскатасць твораў Акудовіча як філосафа, пагоршаная яшчэ, паўтаруся, нацыянальнай вузкасцю “эліт”, якім неабходна дагаджаць несупынна.
Калі няма асноўнай метафізічнай ідэі ў любым творы – мастацкім ці філасофскім – то немагчыма нічога і растлумачыць, і гэтая пляскатасць заўсёды будзе прыбіваць аўтара і азадачваць чытача. Разумны сцяміць, што яго водзяць за нос, і кіне чытаць. Дурань знойдзе ў гэтым нешта вышэйшае за сябе і працягне.
Гэтая высокая метафізічная ідэя, з якой вынікае твор і развіваюцца персанажы, ёсць яго трывалай кропкай апоры. Няма апоры – і гіне неўзабаве будыніна на кволым падмурку.
Такія ідэі ёсць, прыкладам, у “Вайне і міры”, у “Замку” Кафкі, у “Дон-Кіхоце”, ва ўсіх пяці буйных раманах Дастаеўскага, у “Крумкачы” Эдгара По. Шмат у каго. Аднак, калі сувымяраць з асноўнай масаю сусветнай класікі, – дык будзе мізер.
Ёсць вядомы ангельскі пісьменнік Джон Фаўлз. Піша займальна ды інтрыгоўна. Але пакуль не ўразумееш, што цябе ўмела водзяць за нос. Што амаль ва ўсіх раманах няма апірышча, што ўсё там – хімеры і прывіды. Гэта тычыцца і “Мага”, дзе галоўнага героя на закінутым востраве дурыць цэлы вялізны том каварны стары; і тым больш “Чарвяка”, і “Манцісы”, і “Палюбоўніцы французскага лейтэнанта”. Ідэі там дробныя, але раздзьмуты аўтарам праз дэтэктыўны сюжэт да нечага каласальнага. А пры канцы, дачытаўшы, бачыш, што тое проста кучка гною, не болей. І чым мізарнейшая ідэя, тым меней запамінаецца раман, сціраецца з памяці з гадамі. І толькі ў “Калекцыянеры” Фаўлза ёсць гожая стрыжнявая ідэя – жаданне вар’ятам зняволіць аб’ект кахання ў склепе асабняка і прымусіць сябе любіць. Колькі такіх выпадкаў мы бачылі па тэлевізіі па “Крымінальных зводках”! – значыць, аўтар абапёрся на рэальнасць, а не хімеру – на сексуальнае рабства. І ад таго раман выйшаў цэльны, немнагаслоўны – бо не варта дурыць чытача прывідамі.
Тое самае без’ідэйны і раман “Парфумер” Зюскінда. Па-першае, зло там невытлумачальнае, агіднае, не падмацаванае рэаліямі жыцця. І ад таго ўспрымаецца казкаю для дарослых, расцягнутаю, змушанаю, фальшываю і гнятліваю. Не вучыць яна літаральна нічому. Перачытваць не хочацца нармальнаму чалавеку.
Падобнае можна сказаць пра раманы пладавітага Муракамі – мнагаслоўна, нудна, без ідэйнага падмурку, аўтар дзеля ганарараў водзіць людзей за нос.
А вось Кафка ў “Замку” творчым геніем угадаў сімвалічны Замак, які ўсім кіруе. Трапіць туды – не то сімвал шчасця, не то недасяжная мара. Але нехта ж бывае ў Замку з Вёскі, у якой часова перабывае герой. Туды і хочацца яму, і страшна, і незразумела. То бок ідзе яўны прарыў у метафізічнае. Твор не пляскаты і прымушае задумвацца. Хоць і пісаў яго вар’ят Кафка даволі блытана, не завяршыў. А каб пісаў здаровы чалавек – то яшчэ ці ўгадаў бы яго творчы геній той вобраз Замка?
Такім чынам, нацыянальная ідэя, па якой зачараваным колам блукае і Акудовіч і большасць “эліты”, сакральнай быць здатная, а вось метафізічнай апораю для ўсіх без выключэння твораў – не можа. Адсюль і застой, і пустагаварэнне часоў незалежнасці. Воз і па цяпер там, як і дваццаць гадоў таму.


ЛіМаразм-306

Здагадацца па сілах

У №11 “Полымя” Ўладзімір Сцяпан працягвае азадачваць крытыка і ачмураць чытача сваёй невыразнаю прозай. Душэўная пустата знясільвае літаратара, і ён напрактыкаваўся рабіць карацелькі памерамі з верш. А калі мераць па вершах Віктара Шніпа, то нават меншыя за верш Сцяпанавы тэксты.
Ды ладна б, каб у бляклых па стылі кавалках хавалася філасофскае зерне якое. І тут міма.
Чытаем на выбар:

Змяя

Сяргей Рыбакоў расказаў пра чорную змяю, якую забіў. Змяя тая двойчы хацела яго «ўдарыць», менавіта так ён і сказаў.
— Прыпаўзла да маёй хаты, а што ёй тут трэба? Я прыбіраў ламачча пад белым  налівам,  а  яна  ў  траве  хавалася,  можа,  грэлася.  Каб  я  паўкрока  зрабіў,  а  быў  босы,  ударыла  б!  І  капут  мне.  А  ў  верасні  юбілей  —  пяцьдзясят...
Я  ёй  рыдлёўкай  галаву  адсек  і  на  дарогу  кінуў,  пад  слуп.  Можаш  паглядзець, — спакойна пераказваў падзею Сяргей.
— А першы раз як было? — дапытваюся ў вяскоўца.
—  Першы  раз...  Тады  яна  побач  з  парогам  ляжала,  і  я  яе  пашкадаваў, 
дубцом сцебануў, каб у свой лес паўзла. Яна ўцякла, а праз два дні зноў каля хаты. — Сяргей закурыў.
— Можа, гэта вужака? — я засмяяўся.
— Змяя, кажу табе. Уся чорная, і галава чорная!
— Гадзюка?
—  Змяя!  —  Сяргей  падняў  трэсачку  і  пачаў  маляваць  на  жоўтым  пяску чорную змяю.
Атрымаўся сагнуты цвік. Зусім не страшны.
Потым ён намаляваў другі сагнуты цвік, упрыгожыў яго ромбікамі і клеткамі і патлумачыў, што на першым малюнку змяя, а на другім гадзюка.

Што? Дзеля чаго? Навошта? Дзе тут мастацкасць? Вясковец забіў змяю. Агідны занятак. Дык і куражыцца яшчэ, паршывец, як раней забіваў. І аўтар смакуе гэта.
А яшчэ зноў – дакучлівая Сцяпанава вёска, хоць вырас і пасталеў ён у горадзе Менску. Тут і праславіўся на пісанні памыйных дэтэктываў кшталту твораў Ахроменкі (чытай “«Манящая жопа» Ўладзі Ахроменкі”). Навошта пад вясковых класікаў падрабляецца наш гараджанін? У падручнікі хоча, не іначай, пралезці.
Убоства, дый годзе. Да таго ж “паўкрока” пішацца як “паўкроку”. Бо “кроку”, а не “крока” па-беларуску.
Словам, фальш, нямогласць мастацкая. Шмат пра Сцяпана пісалі. Не слухае. А найхутчэй, і не здольны ўжо зыначыцца, каб хацеў. Дэтэктывы душу аднялі.

На Сцяпанавым фоне гожа глядзіцца вершаваная падборка Алеся Емяльянава-Шыловіча. Там шмат верлібраў, але яны напоўненыя душою. Адчуваецца, што аўтар у эйфарыі ад нараджэння першынца, таму пазітыўная энергія струменіць з яго ў радкі. А шматгадовы вопыт дазваляе вырабіць з хаосу парадак.

ЛІСТ

начны сусед
сунеразмоўца мой
ліхтар
сем месяцаў амаль
мы не сварыліся

штоночы зазіраючы ў пакой
ты мне нічым не дакучаў
нічога не прасіў
а ў падарунак кожны раз
святло мне пакідаў

але мне час
бывай, стары,
не хілі галавы.

Няўдалыя ў вершы толькі яго назва і слова-вырадак сунеразмоўца. Хоць па сэнсе яно дарэчнае.
Верш актуальны на сённяшні дзень, бо цэнтральную Расею паўтара месяца, як пакрыў снег, і мяце, і мяце. А наш гіблы край адно частуе абяцанкамі пра снегапады інстытут дармаедаў, які прагназуе надвор’е. На сённяшні дзень таксама спалохалі снегам, але зямля голая, панылая, так і бачыцца Сцяпанава запаветная вёска ў лужынах па калена.

У наступным вершы Емяльянава-Шыловіча ёсць шмат шурпатага, што замінае лірызму (вылучана):

БІЛЕТНІЦА

Маладой і прывабнай паненцы няўцям, —
чаго гэты дзяцюк надакучлівы хоча?
Проста мовіць, што ейныя срэбныя вочы
адкрываюць сабою вытокі быцця;
з імі неба бліжэе й лягчэе ўздых —
абагрэюць і жарсным жаданнем атруцяць,
бо калісьці й Адам спакусіўся на іх,
і чакае юнак трапятлівы той міг,
каб яшчэ раз праехаць па гэтым маршруце.

Заўважныя рытмічныя збоі (пяты радок). Аднак усё засланяецца сапраўднымі пачуццямі, светлай эмацыйнасцю, якую аўтар жадае перадаць у радках. На адсоткаў 70 тое атрымалася ў яго. Верш – келіх чырвонага духмянага віна, а не спіты і пракіслы чай. За тое аўтару рэспект.
Накірунак для працы ў Алеся Емяльянава просты – удасканальваць стыль, гарманізаваць творы, пазбаўляючыся пузатых і выродлівых слоў кшталту “ейныя” і выразаў празаічна-кульгавых тыпу “каб яшчэ раз”, “бо калісьці й”.
Верш Міколы Мятліцкага, які адчыняе падборку ў нумары, уражвае не формаю дасканалай, а найперш зрэбнаю праўдай жыцця:

ТЭЛЕФОННАЯ КНІЖКА

Парашыў абнавіць растрапаную кніжку запісную,
Якая дзясятак год служыла мне чынна.
Гартаю — і галасы жывыя чую,
З жахам адкрыўшы, што амаль палавіна

Адрасатаў сышло ў свет той лепшы,
Што ніколі не адзавуцца іх тэлефоны.
Колькі страт непачасных... Дзе тыя лекі,
Якія суцішаць мой боль незагойны?

Шчэ няма з зоркамі той тэлефоннай лініі,
Па якой бы я мог пазваніць Маруку і Пісьмянкову,
Жэні Янішчыц, Давідовіч Ліліі —
Парадавацца іх кожнаму жывому слову.

Там, каля зор, іх душы без тэлефоннай сувязі
З нашай зямлёй, жывой стыхіяй яе.
Нашы грахі, пэўна, зямныя судзячы,
Кожны часцінку святла сусветнага п’е.

Так, на кожную эйфарыю бацькоў у радзільнях ёсць свае памінкі ў кватэрах. І гэта трэба ўразумець і прыняць. І памятаць. Ды рушыць далей. Бо без смерці не існавала б жыццё, у якім мы ўсе праяўляемся.

Увогуле, крытычная рубрыка наша міжволі займаецца больш бічаваннем кепскага (“пошласці пошлага чалавека”), чым адкрыццём цудоўнага. Апошняга ў беларускай сучаснай літаратуры замала. І гэта таксама трэба ўразумець і прыняць. Пушкін адзін. Графаманаў і доўбняў мільёны. І мерка наша не можа панізіцца дзеля таго, каб наталіць амбіцыі чарговай бяздарнасці. Інакш гэта будзе ўжо не аналітыка, а звыклае беларускае “мне спадабалася/не спадабалася”. Вось запісному крытыку Юліі Алейчанка, прыкладам, спадабалася кніжка паэзіі Міколы Гіля (артыкул у нумары), таму што ён: 1) брат Ніла Гілевіча: 2) уплывовы чыноўнік; 3) падабаецца Алесю Карлюкевічу. А ці ўганараваў бы гэтую кніжку Бялінскі – не спытаеш ужо, на жаль. Але здагадацца па сілах.


ЛіМаразм-307

Я цябе нарадзіў, я цябе і заб’ю

“Перш чым ідэя ўспыхне ў пэўным участку мозгу
(калі гэта сапраўды так), яна  мусіць нарадзіцца яшчэ недзе”.
(Аляксандр Пяцігорскі,
рускі і брытанскі філосаф (1929–2009)).

У Стывена Кінга, сярод яго разнастайных гросбухаў, я ведаю толькі два раманы, якія можна назваць высокамастацкімі творамі. Гэта “Мізэры” і “Ззянне”. І абодвум уласцівая наяўнасць стрыжнявой метафізічнай ідэі. Крыху разаўём гэтае паняцце. Тым болей што ў нядаўнім выпуску яго агучылі.
У чым адрознасць проста ідэі твора ад метафізічнай ідэі. Чаму ідэя не фізічная, не матэрыяльная, не біялагічная, не дарвінаўская? А таму, што вынікае яна наўпрост з духоўнага свету, дзе творацца душы людзей, а папярэдне тварыўся Сусвет. Менавіта там і па сёння вядзецца барацьба дабра са злом, што праяўляецца ў свеце матэрыяльным звадамі, бойкамі, войнамі, а таксама паэзіяй, музыкай, творамі высокага мастацтва, навукаю, любоўю і сяброўствам паміж людзьмі.
Каб было лепш зразумела, скажам вобразна: усе мы глядзім фігурнае катанне, выдатны спорт, спалучэнне сілы цела з сілай духу і з мастацтвам (музыкай, харэаграфія). Але ў прыродзе да чалавека хрысціянскай цывілізацыі і блізка не было фігурнага катання, і нават падстаў, каб яно з’явілася, не праглядвалася.
Аднак чалавек спачатку выдумаў у галаве канькі ды ўвасобіў гэтую ідэю на матэрыяльным узроўні. Тое самае – заліў каток, потым яго ўдасканаліў, увёў пад дах, атачыў трыбунамі, зрабіў зручным і ёмкім. Але і адсюль не вынікала фігурнае катанне з усёй яго размаітасцю: відамі, суддзямі, ацэнкамі, трэнерамі, харэографамі, хронаметрыяй, строгімі правіламі. Стварыўся від спорту, які мае вялізны ўплыў на свядомасць людзей, на ідэалогію цэлых краін.
Сутыкненне атамаў і барацьба целаў за існаванне ніяк не магло спарадзіць такі цуд, як фігурнае катанне. Ён – па-за дарвінаўскім адборам выжывання флоры і фаўны. Ідэі прыйшлі спачатку ў свядомасць асобных таленавітых людзей – і толькі пасля ўвасобіліся на матэрыяльным слоі. Гэтак і большасць падзей нашага трохмернага свету нараджаецца ў свеце духоўным (але тут ужо – не ў мозгу людзей, адсюль і метафізіка), а потым творацца немаўляты з праграмай Пушкіна і Моцарта. (Згадзіцеся, што самі бацькі – наталяючыся сексам – вырабіць такія праграмы не здатныя, а беспраграмны нашчадак будзе глядзець у кнігу, а бачыць дулю.) Або скажаюцца Божыя ідэі нармальнага здаровага чалавека светам дэманічным – ажно да маньякаў, напрыклад. Зародак ужо ў генах, праз пашкоджаную грэхападзеннем прыроду. Астатняе дапрацоўваюць умовы жыцця. Можна развіцца ў Моцарта, а можна і не развіцца. Можна стаць Напалеонам ды ім не стаць. Аднак не забываем, што і глабальныя працэсы, куды ўводзяцца немаўлятамі Моцарт ці Напалеон, развіваюцца не стыхійна, а таксама праз звыш’ідэі. Так што і тут усё далёка не малекулярна, не хаатычна.
Вернемся ўсё ж да Стывена Кінга. Адносна малады яго мозг (раманы даўнія), хоць і атручаны алкаголем ды какаінам, здолеў-такі ўлавіць дзве стрыжнявыя метафізічныя ідэі. У “Мізэры” гэта: пісьменнік, аўтар пошлых “мыльных опер” для адзінокіх сентыментальных кабет, на якіх ён пабудаваў славу і дабрабыт, іроніяй лёсу спарадзіў монстра-чытача, які стаў яго катаваць. Монстр той з’явіўся ў жыцці пісьменніка гэтак: пасля напісання чарговага слёзнага рамана пра Мізэры (гераіню) ён па традыцыі выправіўся на адпачынак, на горны курорт у штат Каларада. Па дарозе пісьменніка накрыў снегапад, і ён зваліўся са стромы. Замярзаў ужо, бяспамятны, але раніцой яго адкапала і выратавала мясцовая жыхарка. Гэта і была зацятая чытачка раманаў пра Мізэры. Яна давезла літаратара да свайго асабняка ў гарах, заперла там і стала лячыць. Рухацца ён не мог, бо ногі пасля аварыі былі перабітыя.
Фанатка пазнала свайго куміра – вядомага на ўсю Амерыку раманіста, – і аддалася, з жарсцю адзінокай жанчыны, справе выходжвання хворага. І вось тут пачынаецца пекла: апантаная чытачка знаходзіць у чамадане літаратара, у рукапісе, новы раман пра Мізэры… Аднак што гэта?.. – подлы пісьменнік пры канцы рамана забівае Мізэры (бо яна яму ўжо за дзесяткі тамоў абрыдла)! Але забівае, разам з усім, і… жыццё яго фанаткі! Таму што яна, як высвятляецца, даўно ўдава, свайго асабістага жыцця не мае. Жыве любоўнымі прыгодамі Мізэры.
Гаспадыня асабняка цяжкая вар’ятка (як высвятляецца потым), забойца многіх хворых пад час працы медсястрою, па сутнасці – маньячка. І вось яна, здаравенная, мажная, пачынае мучыць і мардаваць літаратара, каб ён напісаў новы раман, дзе Мізэры не гіне!
Жахлівая сітуацыя. Асабліва з перабітымі нагамі ў закінутых гарах Каларада. І гарапашны наш літаратар піша раман на калясцы, куды яго штораніцы саджае монстр, а потым здае старонкі на праверку. І адначасова ліхаманкава мазгуе, як перахітраваць асцярожлівую здаравенную бабу.
Жудасныя прыгоды канчаюцца хэпі-эндам. Пісьменнік забівае вар’ятку пішучай машынкай – па галаве. Што таксама сімвалічна, дарэчы.
Дзеючыя асобы ў рамане дзве – герой і спароджаны яго свядомасцю монстр, які перайшоў на матэрыяльны ўзровень і катуе, і здзекуецца. Ну і шэрыф, герой другога плана, які нешта западозрыў, дабраўся да асабняка, але быў застрэлены пільнай мажною кабетай.
Два героі толькі – а немагчыма адарвацца. Немнагаслоўна. Усё па справе. Трылер найвышэйшага класу. Ды атрымалася так удала – менавіта праз тое, што раман вынікнуў на матэрыяльны слой са стрыжнявой метафізічнай ідэі, даўняй, ад часоў Тварэння Сусвету. На ўзроўні ідэй, – а свядомасць чалавека, яго кібернетычны мозг, ёсць Божым дарункам, а творца – заўсёды маленькі бог, – пісьменнік спраектаваў і затым спарадзіў гідкімі пошлымі раманамі жудасных чытачоў. Разбэшчваючы іх, нажываючыся за кошт іх духоўнай гібелі, ён існаваў прыпяваючы. І вось – расплата, пакаранне.
З выпрабавання гэтага страхотлівага літаратар выйшаў з цвёрдым намерам перагледзець творчыя планы, перастаць пладзіць пашляціну і чытачоў-монстраў.
У Кінга, дарэчы, усе творы – не проста страшылкі, пужалкі. Паўсюль ён намагаецца прышчапіць ідэю барацьбы дабра і зла. Але ў абсалютнай большасці яго опусаў тырчыць пратэстанцкая мараль – калі чалавек грашыць, то матэрыяльнае жыццё само стварае праблемы і плодзіць монстраў ды пудзілаў. У гэтых жа двух раманах (“Мізэры” і “Ззянне”, самых славутых і ўдалых) Кінг пайшоў наадварот – ад метафізічных ідэй, якія самі вылепілі герояў, калізіі, цэльныя творы, дзе няма нацяжак і грубых хібаў, – бо яны сапраўды мастацкія.
Пры выпадку распавяду пра ідэю рамана “Ззянне”. Балазе часу ў нас на гэта стае, бо айчынная літаратура ў мастацкім застоі.


ЛіМаразм-308

Непадуладнае тлену

Беларуская літаратура знаходзіцца ў пары зацяжнога дзяцінства. А, як вядома, задоўгае перабыванне ў інфантыльным стане можа прывесці да недаразвіцця. Тое, што для сямігадовага дзіцяці нармальна, – слабае разуменне рэальнасці, – для дарослага ёсць фактам хваробы. Гэта ўжо дэгенерацыя ў поўным сэнсе гэтага слова. Алігафрэнія, дэбілізм і г.д.
Чаму так атрымалася з намі? Безумоўна, дзіцячы перыяд савецкай літаратуры, калі пісьменнікаў за партай вучылі скажонай і фальшывай Светабудове, – моцна нашкодзіў. За “партамі” сваімі літаратары нарабілі такія творы, якія чытаць цяпер немагчыма. Улучаючы і чорнага Быкава, і амаль усе творы Шамякіна. І нават адзіны творца з вялікай літары савецкай зеўры – Караткевіч – давайце па шчырасці, – таксама дзіця, што гуляла ў замкавую, фантазійную Беларусь, упарта не жадаючы прызнаваць рэчаіснасць.
Гэта наша спадчына, абаперціся на якую цяпер немагчыма. Бо грунтавалася яна на хлуслівай свядомасці, няіснай Светабудове.
Выйшаўшы з пары савецкага дзяцінства, мы не пасталелі, на жаль. Дарослыя дзядзькі і цёткі працягваюць гульні ў цацкі (гістарычныя і нацыяналістычныя раманы Рублеўскай, Дайнека, Іпатавай, Казько, казачныя аповеды Арлова).
На чалавека, як ён ёсць, у звязку яго з Вечнасцю, ніхто не жадае, дый не здатны глядзець. А толькі ў такім рэчышчы і ствараюцца сапраўдныя мастацкія творы. Гэта Шэкспір наперш, Дастаеўскі, Талстой, Чэхаў, Купрын, Мапасан, Эдгар По, некаторыя творы Камю, Кафкі. І яшчэ некалькі літаратараў. Вельмі няшмат.
У нас жа рэаліст – адзін Быкаў. Аднак рэаліст аднабаковы, звужаны. Бясконцыя трылеры пра вайну з кепскім канцом прытамляюць. Жыццё не вайна,  а вайна і мір. Другі складнік жыцця пясняр вайсковых шляхоў не раскрыў, нават ва ўзросце пад 80 у яго творах бегалі дзядзькі з аўтаматамі, па дарогах даўно забытых і ўжо не патрэбных нікому. Глабальныя войны чалавецтва зжыло. Апошняй вайны не будзе, бо ніхто яе не апіша з прычыны імгненнасці ды адсутнасці пасля яе чалавецтва.
Скажоны рэалізм раздзьмутага ідэалагічнай машынай СССР Быкава шмат нам зашкодзіў у развіцці. Тамлівыя клятвы і ахвярапрынашэнні яго велічы ў перыёдыцы не сціхаюць, абмарочваючы філалагічную моладзь. Асабіста мяне яны змарылі ўжо ў 90-х, бо велічы той я не бачыў і, у чым яна палягае, не разумеў. У першым дзесяцігоддзі двухтысячных я ўжо ванітаваў одамі Быкаву. У другім дзесяцігоддзі я не толькі перастаў іх чытаць, а павёў з імі непрымірымы бой. І не без поспехаў. Бо многія душы выратаваў ад тупіковай дарогі.
І ўсё ж большасць нашай паспалітай грамады – інфантылы, дарослыя дзеці, разбаўленыя рэдкімі разумнымі літаратарамі. Якіх, зрэшты, ніхто не чуе, бо ў цэлым перыядычныя нашы выданні – алігафрэны, дэбілы. Што лапочуць няўцямнае і нецікавае ды не вырабляюць мастацкіх тэкстаў даўным-даўно.
Тут мы падыходзім да другой вузлавой прычыны дэгенерацыі. Гэта нацыянальнае пытанне, якое гірай вісіць на шыях выданняў і літаратараў. Пытанне з мовай сур’ёзнае. І не вырашанае цягам 50 гадоў. І наўрад ці будзе ў перспектыве рашацца спосабам палітычным. А менавіта такога спосабу прагнуць адэпты і гуру секты пад назвай “беларуская літаратура”.
А вось тут і каварная наша пастка. Гаварыць і пісаць, і ствараць рытарычныя, дыдактычныя раманы ў нас могуць адно пра нацыянальнае пытанне. Яно ёсць ідэйным падмуркам. Без яго ніхто раманы не стане чытаць, бо ўсе чытачы – і ёсць нацыяналістычная грамада, і не цікавяцца яны нічым болей. Па наяўнасці нацыянальнага пытання і мераюць у нас вартасць тэкстаў.
А калі такі попыт – то  творцы і стараюцца ў гэтым кірунку. Каб не пісаць у пустэчу. Каб іх нястомна піярылі, як, прыкладам, меркантыльнага івацэвіцкага скарапісца. Аплачаная Захадам “Свабода” ніколі не возьмецца за раскрутку тэкстаў мастацкіх. Бо грошы даюць ёй пад ідэалогію. Таму галоўныя нашы філосафы-публіцысты – Акудовіч і Дубавец – шчыруюць у гэтым ідэалагічным кірунку: пра мову, “улады” і Прэзідэнта.
Але паўтаруся: пытанне такім чынам, як яны мараць, вырашацца ніколі не будзе. Адзінае выйсце даўно табе, дарагі чытач, падказаў “ЛіМаразм”:

1) стварэнне праз незаангажаваную незалежную крытыку сапраўднай (а не фальшывай) іерархіі творцаў і твораў;
2) пераадоленне творцамі нацыянальнага пытання так, як быццам яго няма: пісаць па-беларуску высокамастацкія творы ў рэчышчы чалавек-Вечнасць, а не ў калюжыне беларус-Мова.

Усё. Іншага няма і не будзе. Мастацкія тэксты плюс незалежная крытыка і адродзяць некалі Беларусь. А не выкрыкі з палітычнай трыбуны неўгамоннага Някляева, які ў тыя енкі даўно не верыць, проста рабіць нічога болей не здатны. Бо сам ёсць прадуктам інфантыльнай літаратуры.

Ці можа алігафрэн акрыяць, стаць нармальным? Што тычыцца асобнага чалавека – не можа, працэсы дэгенерацыі тут незваротныя. Аднак літаратура не чалавек, а слова тлену не падлягае. Таму шанцы ў нас прысутнічаюць.


ЛіМаразм-309

Дзве розныя меркі

Тыднёвік “ЛіМ” №47 за 2016 год ад Н.Хр. ніяк не ўгамоніцца з язычніцкім маленнем усялякім бажкам беларускай літаратуры. Пасля з’езду СПБ гэта асабліва заўважна. Каго мы бачым на першых ажно сямі старонках дзяржаўнай газеты? Найперш паханоў той прасавецкай арганізацыі, якія адстаялі свае правы і абраны чарговым разам у чыноўнікі ды наглядчыкі за прыгожым словам. Яны радуюцца, усміхаюцца, трыумфуюць. Яшчэ б! На некалькі гадоў іх праблемы з кнігавыданнем і ганарарамі вырашаны.
Другі малебен звернуты да Максіма Багдановіча, якім, што жупелам, размахваюць каму не лянота… Шніп са сваім бяздарным да жудасці, задоўгім, тамлівым вершам-прысвячэннем, дзе наўпрост, як нейкага паганскага Вялеса, кліча Багдановіча з вялікай літары – “Паэт”. Іншыя літаратары таксама высільваюцца памаліцца Максіму-кніжніку.
Аднак Збавіцель ясна і празрыста ўказаў у другой запаведзі – куміраў сабе не ствараць. Дый сам Багдавніч наўрад ці б зажадаў такія гарбатыя і цынічныя хваласпевы.
Паэтам вялікім ён, канешне ж, не быў. Не дарос, не выгадаваўся. Не паспеў. Дый талент замалы для таго, пра вялікім рахунку. Інакш тады які Шэкспір, калі Багдановіч вялікі? Нейкая ж градацыя “велічы” вымагаецца?
Я заўсёды агаломшваю апанентаў пытаннем: калі ў нас такія вялікія паэты і класікі, то чаму ў такім задзе цяперашняя літаратура, а галоўнае, чаму ў народа ў гэтакай “пашане” беларуская мова?
Ну ды ладна.
Сучаснасцю ўжо даўно займаецца адно наша рубрыка. Маю на ўвазе аналітыку бягучага літпрацэсу. Мы жывімся не вялымі ўспамінамі ды роспачнымі ўздыхамі, а рэальным жыццём. Мы – тут і цяпер.

У памянёным нумары звяртае на сабе ўвагу падборка паэткі Вольгі Шпакевіч. Тут крыху адпачыла мая душа ад вечных лозунгаў і махровага чыноўнага фальшу. У вершах ёсць натуральныя пачуцці. Свядомасць аўтаркі яшчэ не паражоная сектанцкай беларушчынай. Яна выяўляе сябе, як усе адэкватныя творчыя жанчыны нашай цывілізацыі, а не выкрыквае чужыя думкі, не вытужвае мёртвыя эмоцыі.

Сэрца

Нечакана прыйшлося сустрэцца
Гэтым шэрым нярадасным днём.
Маё сэрца, удзячнае сэрца
Запалала кахання агнём.

Мне б у промнях пяшчоты сагрэцца
І адчуць прыцягнення магніт,
Вось і сэрца, наіўнае сэрца
Просіць розум хоць крышку зманіць.

Сустракацца наўрад давядзецца:
Мы па розных сцяжынках ідзём,
Толькі сэрца, упартае сэрца
Самавольна кіруе жыццём.

У вершы ёсць падмурак – каханне, ці моцнае жаданне яго. Прысутнічае прыемная мелодыка.
Аднак нямала і хібаў. Шпакевіч напачатку гаворыць, што ёй “прыйшлося сустрэцца”. А ў наступных строфах толькі жадае той стрэчы: “Мне б… сагрэцца” ці “Сустракацца наўрад давядзецца”. Гэта ад непрафесійнасці як паэткі, так і рэдактараў.
Вытыркаецца і літаратурны штамп: “шэрым нярадасным днём” – досыць убогая і заезджаная метафара.
Выраз “хоць крышку” –  дысануе ў сваёй каравасці з астатнім неблагім, месцамі мілагучным масівам верша.
У цэлым жа – гэта паэзія, толькі не ўтаймаваная майстэрствам, банальным рамяством.

Тыя ж недапрацоўкі мае наступны верш:

Начное танга

Стаіліся травы навокал,
А вецер у дрэвах заціх,
І танга начное ў паўзмроку,
І танга адно на дваіх.

Пад музыку зораў даспелых
Танцуем да стомы святой,
Анёльскія чуюцца спевы
Над вечнаю грэшнай зямлёй.

І музыка дзіўная ў сэрцы,
Бы райскі завёўся там птах,
Дыханне спяшае-імкнецца
Патрапіць мелодыі ў такт.

Хаваецца казачны вечар,
Святочны ад слоў дарагіх.
І танга начное пры свечках,
І танга адно на дваіх.

То бок усе вартасці папярэдняга верша ў ім таксама прысутнічаюць, але трэба зважыць на вось што: “зораў” можна было паспяхова замяніць на “зорак”, каб пазбегнуць двузначнасці са словам “зара”.
…“вечнаю грэшнай зямлёй” – бязбожны аматарскі штамп.
“завёўся там птах” – для лірыкі цяжка і груба.
Паўтарэнне ў апошняй страфе высновы, што вечар “казачны”, а затым і “святочны” – перабор. Бо і раней дыфірамбаў вечару было праспявана аж шмат.

Такім чынам: па пушкінскім рахунку падборка Шпакевіч аматарская і слабая. Але на фоне каменнай гары бяздушных беларускіх вершаў сучаснай перыёдыкі – вельмі нядрэнна.
Калі ж аўтарка зажадае ўдасканальвацца, то верагодна, што вырасце. Свядомасць яе, паўтаруся, – нармальнага, не затлумленага пакуль разнастайнымі нацыянал-гуру чалавека, паэта. Захоп асобы не атрымаўся, і гэта ўсцешвае.


ЛіМаразм-310

Родам з фантазіі

У кожнага чалавека, а літаратара – тым болей, ёсць прачытаныя ў дзяцінстве кнігі, што моцна паўплывалі на яго станаўленне і псіхіку.
Мы, дзеці 70-х гадоў СССР, не мелі разнастайнага чытва. Добрых кніг было мала надзвычай, а выдатных купіць – немагчыма амаль. І нават узяць у бібліятэцы – чарга.
Самае лепшае да мяне трапляла з хатняй бібліятэкі – пра Карлсана, пра Віцю Малеева, кнігі Анатоля Рыбакова, Купера, Верна, аповесці мінчаніна Машкова, бо маці працавала ў адным інстытуце Акадэміі з яго жонкаю. Увогуле, найперш маці я абавязаны пачуццём цудоўнага, эстэтычным слыхам – праз якасную літаратуру, якая пасялілася на паліцах кватэры.
І тым не менш вабіла заўсёды тое, чаго ні дома, ні ў бібліятэках не ўзяць.
Такія кнігі прыбывалі да мяне падчас зімовых прастудаў, бясконцых хваробаў, калі ў школу хадзіць не трэба, а пра цябе ўсе клапоцяцца. Маці здабывала ў шматлікіх інтэлігентных сябровак і супрацоўніц дзіцячыя і прыгодніцкія кнігі. І я чытаў дзікім запоем.
Запомнілася адна кніга, якую я праглынуў ужо пасля 1981 года, – бо менавіта ў гэтым годзе мы пераехалі з паэтычнага двара на Някрасава, 8  у неабжыты раён “Зялёны Луг”.
Хварэючы ў зале, зімою, калі адпусціў моцны жар і пачалося вяртанне свядомасці да жыцця, я ўзяў новую кнігу амерыканскіх пісьменнікаў. Таксама запазычаную маці на час маёй хваробы. Дзве аповесці. Адна называлася “Бадзягі Поўначы”, а другая – “У нетрах Поўначы”. Другая занатавалася горай. Але сюжэт першай не даў на яе забыцца, і я нядаўна адшукаў яе ў Сеціве. Аўтар Джэймс Кервуд.
Сутнасць аповесці такая. У глухім канадскім лесе паляўнічы застрэліў мядзведзіцу і ўзяў са шкадобы медзведзяня, бо яно б не выжала ў тайзе. Ён спускаўся на лодцы па незнаёмай рацэ, кіруючы на сядзібу сястры. У лодцы было яшчэ шчаня. Медзведзяня і шчаня ён звязаў адной вяроўкаю, за ашыйнікі. Човен перакуліўся на раптоўным вадаспадзе і звязаныя вяроўкай сябры выплылі і выратаваліся. І сталі ў поўным сэнсе неразлучнымі праз вяроўку. І зазналі шмат прыгодаў і цяжкасцяў, і выжылі. Вызваліся ад вяроўкі, але ўжо не маглі адно без аднаго. А з надыходам зімы медзведзяня, якое вырасла ў мядзведзя, упала ў спячку ў бярлозе. А сабака страшэнна тужыў і жыў каля бярлогу ўсю зіму. А па вясне нечакана, палюючы на хатнюю жывёлу, прыбіўся да сяла, дзе зноў жа неспадзявана сустрэў гаспадара, паляўнічага, які выжыў таксама пасля вадаспаду. Яны пазналі адно аднаго, а потым сабака прывёў паляўнічага да бярлогу і мядзведзь па ранняй вясне прачнуўся. І ўсе сталі шчаслівыя.
Згадзіцеся, сама фабула геніяльная. А нацяжкі дзіцячы некрытычны мой мозг не ўспрымаў. У тым і радасць дзяцінства – усё бярэш за чыстую манету, перажываеш за кніжных герояў, як за сябе. Фантазіяй блукаеш па нетрах канадскай тайгі. Аўтар надзяляе жывёл чалавечымі якасцямі, мозгам, свядомасцю, думкамі – і ты верыш. Медзведзяня і шчаня для цябе ўжо адушаўлёныя, людзі, і нават болей чым людзі. Бо чалавек умее за сябе пастаяць, а яны ледзьве выжываюць штохвіліны.
Хэпі-энд пры канцы такога аповеду ўкінуў у маю кроў, мусіць, такія гармоны шчасця, якія не дае ні каханне, ні алкаголь. А наркотыкі я не спрабаваў аніколі. Бо гэта радасць – духоўная. І шчасце тое доўжыцца месяцамі і гадамі. Кніга жыве ў табе і грэе. І асабліва прыцягальная яна таму, што цяжка яе дастаць.
Нядаўна пачаў перачытваць “Бадзягі Поўначы” праз электронную кніжку. Не тое. Замінае крытычны розум. Лезуць пытанні кшталту: паляўнічы вёз медзведзяня сястры на сядзібу, а што яна з ім надалей стала б рабіць? Рыць бярлог, застрэльваць увосень на шкуру і сала? Ну не жыць жа дзесяцігоддзямі са здаравенным мядзведзем. А выпусціць у тайгу – як, калі ён да волі не прызвычаены? І гэтак далей, дакучлівае.
У дзяцінстве нас найперш прымушаюць увесь час рабіць тое, чаго мы не хочам – школа, урокі, секцыі музычныя ды мастацкія. А жадаецца – на вуліцу, бегаць, гарэзаваць, у футбол гойсаць, на веласіпедах, рыбачыць. Дазваляецца тое рэдка. Аднак уся няволя акупляецца некрытычнай, даверлівай, неўтаймоўнай фантазіяй, у якой ты і зазнаеш сапраўднае шчасце.
Іншым разам апаноўвае крыўднае: чаму, напрыклад, бацькі не развівалі ўва мне музычныя здольнасці? Зараз быў бы ў музыцы як рыба ў вадзе, а не лазіў бы па Ютубе ў пошуках гітарных урокаў. Або чаму не паслалі ў секцыю малявання, якую вёў наш сусед, вядомы мастак Беларусі, што выявіў у мяне здольнасці? А потым думаецца насуперак: як добра, што бацькі не пазбавілі дзяцінства і дазвалялі гойсаць бяздумна па дварах і займацца тымі відамі, што мне па душы – у секцыі хакею, дзюдо. Тут, можа, яны кіраваліся думкаю, што я часта хварэў, а спорт спрыяе здароўю.
Аднак, і займаючыся дзюдо, я любіў паваляцца дома ў прастудзе і пачытаць кніжкі, і пафантазіраваць без муштры настаўнікаў. Цяпер мяркую, што хваробы я вызываў падсвядома, унікаючы страявога рабскага жыцця. Імкнучыся ў свабоду фантазіі і творчасці. Прынамсі як толькі закончыў школу, то рэзка зніклі і прастуды.
Аднак яшчэ пару кніг згадаю. Адна з іх – не такая і вядомая аповесць Астрыд Ліндгрэн “Эміль з Лёнібергі”. Па раскрутцы нашмат саступае “Карлсану”, але па мастацкай сіле не меншая. Сюжэт просты: на шведскім хутары жыве дружная заможная сям’я, са слугамі, работнікамі. У іх ёсць малыя дзеці, адзін з каторых – Эміль, няўрымслівая душа, пракуда і шкоднік. Гарэзуючы, назаляючы дарослым, ён заўсёды выходзіць сухім з вады, падстаўляючы пад бацькоўскі гнеў іншых насельнікаў хутара. Іншым разам і яго караюць, запіраюць у пакоі, але ён спрытна збягае адтуль і задае дарослым новую галаваломку.
Чытаў я гэтыя прыгоды запоем, таксама ў прастудзе. Краіны і час іншыя, але Эміль быў – мая копія, пазнаваў роднасную душу. Нязвыклае ў кнізе толькі – слугі і шведскае вясковае меню, дзівосныя апетытныя стравы. Хацелася нечага пакаштаваць, а немагчыма – разгар брэжнеўскага застою, у крамах адны плаўленыя і тварожныя сыркі, максімум вараная каўбаса. Рэдка можна было дастаць какава і піць яго, як у заможнай Швецыі. Ад таго кнігі Ліндгрэн здаваліся яшчэ больш чароўнымі, заваблівымі.
Яшчэ адна хітовая кніга майго маленства – аповесці Альфрэда Шклярскага пра прыгоды Томека Вільмоўскага, аж восем тамоў ад 300 да 400 старонак кожны. Бравы паляк Томек з землякамі вандруе па кантынентах у якасці звералова. А збеглі яны з мілай сэрцу Польшчы як дысідэнты страшнага рускага царызму. “Томек ля вытокаў Амазонкі”, “Томек на Чорным кантыненце”, “Томек шукае Снежнага чалавека”. І падобнае.
Чытаў я тыя кнігі так: бярэш у аднакласнікаў адзін з тамоў і прачытваеш – за вечар. Неадрыўна. Мора адрэналіну. Бесперапынныя прыгоды. Нават нацыяналізм Шклярскага, дзе ён у кожным кутку Зямлі знаходзіць гістарычна значнага паляка, які тут дзейнічаў, замінае не вельмі. Гэтыя пастаянныя зноскі пра слаўных сыноў Польшчы проста не чытаеш. Ты ўвесь у вандроўках і прыгодах.
Кнігі, з прычыны зацятай нянавісці аўтара да Расеі, у СССР не друкаваліся. Яны выпускаліся па-руску ў польскім выдавецтве, – з морам памылак і апісак, – і распаўсюджваліся ў нас вельмі абмежавана. Таму і знайсці было цяжка.
Эпапею пра Томека Вільмоўскага маці набыла ўжо пры перабудове ці нават пазней. Бясцэнныя раманы неўзабаве страцілі сваю вартасць, а некалькі гадоў назад, чысцячы паліцы, я іх спакойна выкінуў. Мастацкай каштоўнасці не ўяўляюць – так ацаніла мая дарослая крытычная свядомасць. А дзяцінства прайшло. Зрэшты, захочаш пачытаць – тры секунды пошукаў у Сеціве.
І ўсё ж менавіта захапляльныя кнігі дзяцінства развілі ў мяне фантазію, без якой немагчымы паэт і пісьменнік. А беганне з аўтаматамі і лукамі па дварах, футбол, хакей і рыбалка дазволілі судакранацца з паэзіяй сусвету не кніжным, а натуральным, нязмушаным чынам, у эмацыйным імклівым руху.


ЛіМаразм-311

Палітыка, “аплодненая” публіцыстыкай, або Марціновіч-коснаязыкі

Праект “Марціновіч-рускамоўны” з пэўнага часу стаў мяне раздражняць, бо зрабіўся асабліва навязлівым. З журналіста і публіцыста, які блізу 40 гадоў наважыў пераўвасобіцца ў раманіста і, мала таго, дэміурга беларускай нацыі, пішучы па-руску і выслужваючыся перад расейскай культурай, – наша псеўдаапазіцыя раздзімае слана. Хоць як мастак ён памерамі з мыш. І вопытны аналітык вам зараз гэта пакажа.
Увогуле, брацца за палітыку, якая выдае сябе за літаратуру, стаўшы на заходнія падпоркі і грошы, – мне надта брыдотна. Але рубрыка наша неспадзявана набыла значэнне адзінай крытычнай на прасторы беларускага слова. Якая адказвае ўжо і перад літаратурай нацыянальнай і перад гісторыяй. Бо менавіта на “ЛіМаразме”, праз дзесяцігоддзі і дзесяцігоддзі, стануць вывучаць і асэнсоўваць нашы здабыткі прыгожага слова. (Паверце, корпацца ў вагонах малатыражных кніжак ні ў каго там часу не будзе, паколькі нестае часу нават на вокамгненную сучаснасць заўсёды.)
З гэтай прычыны мы не можам абысці крыклівы рускамоўны палітычны праект, які выдае сябе за мастацкую літаратуру і пнецца ўплываць на кволы розум маладых нацыянал-свядомых людзей.
Неяк чыста інтуітыўна, абапіраючыся на велізарны вопыт, без чыткі тэкстаў літаратурнага холдынгу “Марціновіча-рускамоўны”, я паставіў дыягназ – “падробка”. Бо калі тэксты зыбаюцца на палітычнай падпорцы – яны апрыёры мастацкімі быць не могуць. Вядомая аксіёма.
Тады я і спытаў у аднаго майго фрэнда – Святланы Софінай: скажыце, ці ёсць у Марціновіча палітычны падтэкст? “Няма ніякай палітыкі. І гэта шкада!” – адказала мне наіўная прыхільніца праекта “Марціновіч-рускамоўны”. “Дазвольце вам не паверыць”, – тым не менш прабурчаў я і заняўся ўласна беларускімі тэкстамі, не трацячы ўвагі на русака.
А вось сёння, чыста спантанна, мяне апанавала жаданне залезці ў адзін са “славутых” раманаў менскага празаіка і зірнуць напрактыкаваным вокам. Тым болей што самапіяршчык Марціновіч напорыста зазывае ў свае тэксты на ФБ і паўсюль, дзе ён выскоквае ў інтарэсах свайго праекта.
Першае, што я ўбачыў на яго сайце, было абвяржэнне памянёнай Святланы Софінай з вуснаў самой нацыяналісткі Марыі Мартысевіч:

«Калі задацца пытаннем, якая асноўная тэма раману “Сцюдзёны вырай”, адказ будзе такі: каханне на фоне дыктатуры.
(Марыя Мартысевіч.)

Ну, Марыйчыны погляды на палітычную сітуацыю я ведаю і ў нечым паважаю за цэласнасць. І калі ўжо такія людзі, як яна і, прыкладам, Алесь Аркуш, бяруцца за раскрутку гэткіх заангажаваных раманаў, то мастацкасці не чакай. Бо для Аркуша і гапееўская графаманія – выдатная рэч, паколькі там даюцца рэцэпты народу беларускаму, як правільна выбраць Правадыра.
Мы ж кіруемся выключна мастацтвам. І зараз гэта пакажам на пары абзацаў з першай старонкі “Сцюдзёнага выраю” ад Марціновіча-рускамоўнага ў перакладзе на беларускую. Перакладчыка я потым, магчыма, вышукаю ў Сеціве і вам прадстаўлю.
Чытаем уважліва:

Кажу вам з усёй сур’ёзнасцю: калі б я быў адказны ў найвышэйшай моўнай майстэрні – той, што больш важная за Мінюст – за беларускае слова для снежня ў Стамбуле, абазваў бы яго “дожджань” ці “залевень”, бо дождж ліў бясконца, ён быў большай канстантай за лінію гарызонта ці вечны лямант велізарных, нібы апранутых у шурпатыя швэдры чаек. Дарэчы, такіх чаек я не бачыў ніколі ў жыцці – агромністыя, нахабныя, усюдыісныя (I mean omnipresent – please, correct me, Janka, if I’ve chosen the wrong word) птахі сядзелі на дахах, запаўнялі кірліканнем прастору над галавой, пранікалі ў сны і тут, у снах, кружлялі за паромам, на якім я рухаўся да выспаў з чароўнай назвай “Princess Islands” (хто быў у Стамбуле, хаця б раз бачыў тыя далёкія астравы, якія вабяць з узбярэжжа Мармары ці, не заўважныя з-за надвор’я, заяўляюць пра ўласную наяўнасць з мапаў гораду, і калі не знойдзеш часу рушыць да іх, яны адпомсцяць, заявіўшыся ноччу ў сны).

Я рухаўся на таксоўцы ўздоўж заліва пад акампанемент плявузгання кіроўцы, які ўсё здзіўляўся, навошта мне спатрэбілася на Гюстэпа, а сёння ж такі дождж, а вось ягоная новая аўдыёсістэма – ён зараз зробіць грамчэй, ну як, добра, гэта наш новы спявак, Амар Аль Махры, прыгожа, пагадзіцеся, вы, турысты, слухаеце Таркана, а Таркана тут ніхто не паважае, бо ён не быў у войску і, да таго ж, не мае цікавасці да жанчын, ну вы разумееце, а вось Амар Аль Махры, давайце зараз падпяем, ах, як прыгожа!

Першае ўражанне прафесіянала ад тэксту публіцыста, які мерыцца ў раманісты:

1) агульная грувасткасць;
2) нечытэльная задоўжанасць сказаў;
3) коснаязыкасць мовы;
4) ужыванне рускамоўных канструкцый;
5) адсутнасць адметнасці, так званага свайго твару;
6) невыразная, нятрапная вобразнасць.

Расшыфруем на прыкладах:

Выраз “з усёй сур’ёзнасцю” – рускамоўная калька, у нас так не гавораць. А як? Ды хаця б так: “на поўным сур’ёзе”. Астатнія варыянты шукайце ў класікаў.

Злучэнне “быў адказны ў найвышэйшай моўнай майстэрні” – коснаязыкае. Гэта раз. А два – таксама грубае рускае лякала пры перакладзе.

Іржавы драндулет “той, што больш важная” – надзвычай цяжка, рыпуча прачытваецца. Мілагучнасці нуль. А толькі гарманічныя тэксты добра заходзяць у мозг і застаюцца ў свядомасці.

Далей у раманіста дождж… “быў большай канстантай за лінію гарызонта”. Што за чыноўны канцылярызм, якая “канстанта”?

Стварэнне “нібы апранутых у шурпатыя швэдры чаек”  – ёсць кепскай метафарай адносна чаек. Пры чым тут “швэдры шурпатыя”? І не дзіва: Марціновіч жа не паэт, а публіцыст, таму і з вобразнасцю ў яго тугавата.

Чайкі, якія запаўнялі… “кірліканнем прастору над галавой”  – непрыгожа, невыразна, кульгава.

Далей зноў рыпучае: “заяўляюць пра ўласную наяўнасць”  – стылістыка на школьную двойку. Дый навошта палітычнаму твору стылістыка? “Заяў…” – і тут жа “наяў…”. Скажыце, так карава гавораць у жыцці беларусы? Не. Бо тэкст – штучны, мёртванароджаны публіцыстам. "Свабодаўскі" заказ.

Слова “гораду” павінен пісаць Марціновіч-рускамоўны як “горада”, паколькі тэкст рамана не на трасянцы, а звычайны, агульнапрыняты, наркамаўскі.

“…пад акампанемент плявузгання кіроўцы” – тая ж злаякасная коснаязыкасць. Не па-беларуску гэта, а па-марціновічаўску.

Слова “грамчэй” – русізм, бо ў нас “гучней” пішуць. Няма ў класічнай (а не ў трасяністай) мове “грому”, а ёсць “пярун”. Гэта кароткі лікбез перакладчыку.

Слова “падпяем” ужо з тарашкевіцы. Бо ў класічным правапісе “падпяём”.

Па вялікім рахунку – крэсліць чорным трэба ўвесь тэкст скрозь, настолькі ён выглядае чужародным беларускай мове – “шурпатым швэдрам”.

Што тут можна дадаць? Двойкі аўтару з перакладчыкам. Ісці абучацца мове.
Аднак… Мове абучыцца са скрыпам можна яшчэ. А вось паэтам стаць, які нараджае тэксты як дыхае, па мілагучнасці як малітвы, а па фабуле і героях – цэласныя як жыццё, – будзе праблематычна. Немагчыма, праўдзівей.

Вось таму ўсё там у Марціновіча-рускамоўнага далей будзе з такім жа працэнтам памылак і ляпсусаў, а значыць, нармальнаму эстэтычнаму чалавеку – невыносна чытаць. А “высокую ідэю” і “псіхалагізм” гэтага гарапашнага празаіка засуньце роўна туды ж – у адно цёмнае месца. Бо, сякерай замест пяра размахваючы, ніякага псіхалагізму і высокай ідэі не вырабіш. Тое як слухаць “выбітны” канцэрт на расстроеным раялі. Хай нехта слухае. Толькі не я. А Мартысевіч з Аркушам і Пятровічам.

Я раней дзівіўся, чаму Бялінскі ўпарта называе і Гогаля і Дастаеўскага “паэтамі”, тады як яны празаікі. Але ж паняцце паэта ў славутага крытыка такое, што менавіта паэт з хаосу і пошласці паўсядзёншчыны вырывае галоўнае, значнае, зразумелае кожнаму. І пры гэтым атэкстоўвае каларытна, выразна, прыгожа і гарманічна. Не робіць гэта, а нараджае творчым прарывам, спазнае не розумам, а інтуіцыяй.

Разважлівы ж і прадуманы Марціновіч свае каструбаватыя тэксты іменна робіць. Мучыць, варочае непаслухмяныя глыбы слоў, вобразаў, сэнсаў. Бо ён – публіцыст.

“…умение предполагает расчет и работу, а где расчет и работа, там нет творчества, там все ложно и неверно при самой тщательной и верной копировке действительности”.
(…)
“Народность, чтобы отразиться в поэтическом произведении, не требует такого глубокого изучения со стороны художника, как обыкновенно думают. Поэту стоит только мимоходом взглянуть на ту или другую жизнь, и она уже усвоена им”.
(В. Белинский)


ЛіМаразм-312

Бізнес па-руску

Но раб, который стал царем,
Всё раб, всё тот же раб.
(Р.Киплинг)

Піліп Кіркораў, пагаворваюць, украў мелодыю песні лідэра гурту Space Дзідзье Маруані Symphonic Space Dream. Выкраў каварна, па-руску, змяніўшы рытм песні, некалькі нотаў і гармоніяў. Асноўны крадзеж чутны нават непрафесіяналу ў прыпеве. Назваў сваю песеньку Піліп “Бязлітасная любоў”. Па яго версіі, песня была напісана нейкім Папковым пры канцы 90-х, засвечаная ім на публіцы і г.д. Але чамусьці пралежала ў архіве кампазітара Папкова гадоў 15. А песня Маруані як быццам – датавана 2002-ім годам, таму якія прэтэнзіі могуць быць да Кіркорава?
Насамрэч прэтэнзіі такія, што Піліпка Кіркораў зарабіў – як падлічылі спецыялісты – на “Бязлітаснай любові” каля 5 мільёнаў долараў. І кампазітар Маруані патрабуе 1) грашовай кампенсацыі ў 1 мільён долараў і 2) выемкі песні з рэпертуару, калі не будзе кантракта на яе выкананне.
Вымалёўваецца карціна гіпатэтычная: песня была здзёртая Папковым з твора Маруані немаведама калі. Аднак пушчана ў ход толькі праз 10–12 гадоў пасля дэбюту песні гурту Space. Рускія бізнесмены з Кіркоравым на чале парашылі, што арыгінал ужо даўні ды на плагіят ніхто не стане зважаць. Але зарабляць будуць расейцы цалкам рэальныя грошы – каля, паўторымся, 5 мільёнаў даляраў толькі на гэтай песні за 3 гады.
Так і зрабілі. Юрыдычныя прэтэнзіі Маруані не выклікалі ў інфантыльнага Піліпкі пачуцця віны. Не! А – пачуццё неўтаймоўнага шалу.
І ён задумаў кінуць дакучлівага Маруані, завабіўшы ў Маскву і гатовы нібыта ў памяшканні банка, у асобным пакоі, аддаць адступное – 1 мільён даляраў наяўнымі.
Калі ж Маруані заўважыў, што даюць яму не 1 мільён, а ўсяго 100.000 даляраў, то занерваваўся і абурыўся. І вось тут Піліпка Кіркораў выскачыў з пакоя, крыкнуў, свіснуў – і прыскакалі бравыя міліцыянты, цэлы ўзвод. І скруцілі Маруані як быццам за вымагальніцтва, і павалаклі, прыспешваючы кухталямі, у машыну і памчалі ва ўчастак. Дзе мучылі да 5 раніцы.
Гэта называецца развод па-руску. Кідалава.
Аднак Маруані вызваліўся, а іск да Кіркорава застаўся. І тэрмін па артыкуле “каралю эстрады” пагражае – да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Піліпка робіць страшныя, няўцямныя і пакрыўджаныя вочы на камеру ды гарланіць, што трэба спыніць гэты гвалт і нахабнае вымагальніцтва з вядомых расейскіх артыстаў.
Чым тое скончыцца – зразумела. У Расеі нават не тое калі сам багаты чалавек задушыць на дарозе пешахода машынай – не сядзе і апраўдаецца. Нават сына і пляменніка яго адмажуць на раз-два-тры. А мы хочам, наіўныя, каб за хітра замаскіраваны плагіят пасадзілі мільянера Кіркорава…
Турмы не будзе. І рытарычнае пытанне – навошта Кіркораву столькі шмат грошай? – не задавайце. Усё гэта на бізнес пальецца, на гастрольную дзейнасць і на асабнякі ды кватэры па ўсім зямным шары. А для каго – ясна таксама. Для дзяцей, якіх Піліпка, не ў змозе кахаць жанчын, вырасціў у прабірцы. Дзяўчынку і хлопчыка. Яны і будуць пасля Кіркорава жыць у кватэрах і асабняках планеты Зямля. І яго бізнес трымаць. Спадкаемцы. Дый сам Піліпка зусім паміраць не збіраецца, а жыць наважыў гадоў да 95-ці мінімум. Бо медыцына скачкамі і рыўкамі павышае тэрмін жыцця багатых людзей.
А што ж сусветнавядомы Маруані? А няхай ён ідзе… не, не на тры літары, ладна. А едзе хай у свой цывілізаваны Парыж. Пакуль селязёнку тут не адбілі.


ЛіМаразм-313

Цуд Божага Нараджэння

Учора да ночы глядзеў каталіцкія богаслужэнні на Раство Хрыстова. Спачатку з Ракаўскага касцёла, потым з Ватыкана. Быў прыемна ўражаны беларускай моваю як святароў у Ракаве, так і каментатарам за кадрам. Адпачыў душою. Хіба гэта параўнальна з гаворкамі па-беларуску некаторых дыктараў нацыянальнага тэлебачання, якія вымучваюць і камянюкамі шпурляюць народныя словы?
У касцёле было натуральнае ўсё – і мова, і сам дух беларускі. Падумалася, як жа гэта лёгка было б перавесці Беларусь на родную мову паэтапна, праз садкі і школы. Бо просты люд успрымае гэта збольшага нармальна. А хто працівіцца – хутка падпарадкуецца здаровай большасці. Для ўсіх краінаў Еўропы гутарыць на сваёй мове – як дыхаць. Да слова, у Ракаўскім Касцёле прагучалі віншаванні католікам на шматлікіх мовах народаў Еўропы і Свету.
Віншую таксама каталікоў з Божым Нараджэннем.
Паспрабаваў глянуць як быццам недасведчаным вокам на службу ў Ватыкане і параўнаць з праваслаўнымі службамі. Адрознасць фармальная – тут скульптуры і карціны, там іконы, тут сядзяць, там стаяць, розныя парадак і адметнасць працэдуры, вопраткі. Але дух той жа самы, хрысціянскі, – гэта было відаць па італьянскіх тварах вернікаў, якія апрыёры больш адкрытыя і светлыя за нашы, але мысленная заглыбленасць і ўрачыстасць як дзве кроплі вады.
Багасловы ж знаходзяць мноства прынцыповых адрозненняў паміж каталіцызмам і праваслаўем. І добра, што 95 адсоткаў вернікаў не ўнікае ў дэталі.
Сустракаў і сустракаю сотні саўковых інтэлігентаў, якія мармычуць прыкладна такое: калі ўсе рэлігіі пра Бога, і ўсе розныя – то якая з іх правільная? Або: рэлігія гэта опіум (метафара Леніна). Або: калі ўсе рэлігіі грызуцца паміж сабою, то ісціны наогул няма і ніякага Бога няма.
Гэта вузлавыя пытанні і многія выхадцы з СССР так і канчаюць жыццё, не ўразумеўшы сутнасць хрысціянства. У рубрыцы я нярэдка, але мімаходзь, зважаю на гэтую сутнасць.
У каталіцкае свята Божага Нараджэння будзе дарэчы сцісла сфармуляваць наступнае.
Чым розніцца хрысціянства ад усіх астатніх рэлігій? Тут бы варта сказаць наогул, што ўсе астатнія рэлігіі не ёсць рэлігіі, а звычайнае «бесовство и лукавство», нашаптанае ўпалымі анёламі (дэманамі) стваральнікам гэтых “рэлігій”. То бок выходзяць яны з ніжняга слою духоўнасці, які стагоддзямі, да Хрыста, засланяў Бога ад чалавецтва. Выключэнне – іслам, які скарыстаў ісціны хрысціян, сказіў, перайначыў, але застаўся монатэізмам.
Місія старазапаветнага яўрэйскага народа: сярод войскаў язычніцкага свету, што яго атачалі, падрыхтавацца тысячагоддзямі, праз монатэізм, да прыходу Месіі. Што гэта за Месія, не толькі не ведаў просты яўрэй, а нават біблейскія прарокі, якія пастаянна папярэджвалі аб надыходзе эры Хрыста. Гэта бачна па кнігах Старога Запавету, хто не чытаў. То бок стагоддзямі паступала вестка пра Хрыста, Цара на вякі вечныя.
Але што такое цар – як мог уявіць дахрысціянскі розум? Максімум – зямны цар і збавіцель, і правадыр, які праславіць яўрэяў на зямлі. І накорміць, напоіць, прытуліць.
Чаму Хрыстос прыйшоў да монатэістычных яўрэяў – цяжка не зразумець. Толькі падрыхтаваны адзінабожжам, праз строгія табу, народ мог успрыняць Хрыста. (Дакладней – успрынялі толькі лепшыя яго людзі.) Табу і запаведзі Майсея не далі народу генетычна змяшацца з паганскім светам, што яго атачаў. Здаровыя гены.
А што такое паганскі свет? Ды найперш гэта супольнасць, куды лёгка, праз разнастайныя парталы, якія штохвіліны адчыняюцца чараўнікамі ды ведзьмамі, ці праз язычніцкія абрады, – пранікаюць упалыя анёлы, дэманы і валадараць бязмерна над душамі. Язычніцкі народ літаральна патанае ў нечысці.
Яўрэйскі народ да Хрыста – народ такі чысты ад чартаўшчыны, якога не знойдзеш цяпер з агнём. Усё праз монатэізм і строгія табу.
І вось лепшай і найчысцейшай жанчыне за ўсю гісторыю чалавецтва гэтага самага чыстага народа была даверана місія вынасіць, выгадаваць і захаваць жывым да пары богачалавека, будучага Хрыста. Госпада Бога, увасобленага ў плоці.
За тры гады пропаведзі перад раскрыжаваннем Хрыстос змяніў будучую гісторыю чалавецтва. Сімвалічна нарадзіўшыся ў глухой правінцыі, у хляве, а не ў царскім палацы, Ён спраўдзіў роўна такую місію – не цар зямны, а цар нябесны, улада не плоці, а духу.
Нават лепшыя і абраныя, апосталы, доўга не маглі ўразумець сутнасць таго, з кім хадзілі па Ізраілі тры гады. А дзейнічаць у поўнай меры сталі яны толькі пасля ўваскрэсення, калі Настаўнік з’явіўся да іх у новым, нятленным целе. І пасля таго, як на пяцідзесятніцу (50 дзён пасля Ўваскрэсення) на іх сышоў Дух Святы. Надалей, блукаючы па Зямлі з пропаведзямі, апосталы гаварылі з любым народам на яго мове, не абучаючыся ёй. Гэта важна не забываць.
І яшчэ: сутнасць вучэння Хрыста – далёка не маральная пропаведзь, накшталт канфуцыянства. Гэта – расповед Бога пра самога сябе. Адкрыццё ісцін, якія ніяк не вынікалі, а нават супярэчылі здабыткам філасофіі дахрысціянскага свету ці так званаму здароваму сэнсу. Не вырасталі нават са Старога Запавету самага чыстага ў гісторыі (ад дэманаў) народа.
Найперш – Бог ёсць любоў. І далей – па меры ўчытвання ў Евангелле чалавек спазнае новае і новае, павяраючы ўласным жыццём і гісторыяй чалавецтва. І ўсё там – ашаламляльная праўда.
А галоўнае: праз клубы і хмары нізкіх духоўных (дэманічных) слаёў чалавецтва ўпершыню ўбачыла сапраўднага Бога, стваральніка Космасу, Айца, які дбае і чуе кожнага сына. І атрымала надзею на выратаванне, збавенне як пры зямным, гэтак і пасмяротным жыцці душы.
Збавенне – не багацце грашовае, бо і мільянеры пакутуюць ад бессэнсоўнасці і страляюцца. (Хрысціянін жа і ў турме на поліўцы, у сарочцы будзе спакойны, прасветлены. Што паказала гісторыя праз шматлікія прыклады хрысціян у ГУЛагу.) Бо чалавек пакутуе не так ад неспрыяльнага знешняга асяроддзя, як пры адсутнасці Бога ў самім сабе. Без сапраўднай кропкі апоры свядомасць боўтаецца пакутліва, прывязаная да хімераў.

З Вікіпедыі: Сошествие Святого Духа на апостолов в день Пятидесятницы (Шавуот) описано в Деяниях святых апостолов (Деян. ). В пятидесятый день после Воскресения Иисуса Христа (десятый день после Его вознесения) апостолы находились в Сионской горнице в Иерусалиме, «…внезапно сделался шум с неба, как бы от несущегося сильного ветра, и наполнил весь дом, где они находились. И явились им разделяющиеся языки, как бы огненные, и почили по одному на каждом из них. И исполнились все Духа Святаго, и начали говорить на иных языках, как Дух давал им провещевать»  (Деян. ).


ЛіМаразм-314

Уздзеянне высокай паэзіі

Таитесь вы под сению закона,
Пред вами суд и правда — всё молчи!..
(М.Лермонтов)

Мяне даўно не смешаць гумарысты па тэлевізіі. Іх гумар ніжэй ад пояса надакучыў парадкам. Каму такое можа быць смешным, таксама не ўяўляю. Але людзі ў зале і за кадрам рагочуць, заходзяцца, вішчаць, рохкаюць. Шчаслівыя свінні.
Ёсць, праўда, адна вобласць рэчаіснасці, якая пацяшае нязменна і падымае настрой: перыядычныя выданні на беларускай мове, якія называюцца літаратурнымі.

Давайце смяяцца разам.

Тыднёвік “ЛіМ” №48 2016 года, раздзел паэзія, падборка Ганны Атрошчанка.
Адзін з вершаў:

Парада

Жыццё віруе, як крыніца,
Прырода дорыць людзям тайны.
І першы снег, і навальніца,
І кожны міг наш незвычайны.

І, каб Гасподзь нас засцярог,
Адвёў бяду, грэхападзенне…
У светлы храм вядзе ўсіх Бог,
Малітва — вось яно, збавенне.

Каб бачыць шлях перад імглой,
Узгоркі, нізкія лагчыны,
З малітваю сябруй святой,
Любі людзей і край свой слынны.

Апроч таго, што крыніца наўрад ці калі “віруе”, тайны прыродай не “дорацца”, а шлях убачыць “перад імглой” зусім нескладана, – увесь тэкст паэткі правільны і карысны. Вось толькі не паэзія гэта, а рыторыка і дыдактыка. То бок выкідваюцца ў паветра знаёмыя да болю думкі і словазлучэнні, складваюцца ў знаёмыя ж павучанні ды настаўленні. Асабліва жудасныя месцы я вылучыў.
Паэзія, калі аўтарка не разумее, ёсць прынцыпова іншым. А каб даведацца– для асабліва тугавухіх і тугадумных, – што гэта такое, нічога не магу параіць болей даходлівага, як чытаць нашу рубрыку з першага выпуску. Бо яна якраз пра паэзію і антыпаэзію.

Ну ладна, Ганна Атрошчанка ёсць аматарам, што з яе ўзяць.
А вось Анатоль Зэкаў (“Полымя” №10, 2016 год) – выключна прафесіянал і цудоўна натрэніраваны ў выданні кніг (сваіх) за дзяржаўны кошт. Мала таго, ён выступае перад высокімі чыноўнікамі СПБ з прэтэнзіяй – мала друкуюць членаў суполкі, мала кніг, мала ганарараў!
Праўда, прапанаваць у гэтыя кнігі Зэкаў можа паэзію ўзроўню толькі такога:

* * *
Дах для зямлі — не проста дах,
бо дахам — неба для зямлі.
Ды і зямля — не проста гмах,
які прапрашчуры ўзвялі.

Зямля для нас — агульны дом,
і ў доме тым нам жыць усім.
Калі ж дом раптам мы ўзарвём,
то і загінем разам з ім.

Не можам мы таго не знаць,
аднак, гуляючы з агнём,
ці не пара нам перастаць
падкладваць дровы
пад наш дом?

Тут роўна тая ж пустая, бяздарная і шкодная рыторыка, што і ў аматара Атрошчанка. Самыя ліхія месцы я вылучыў. Штамп на штампе, мысленне горшае за першакласніка.
І такія прафесіяналы будуць сеяць “разумнае, добрае, вечнае” ў кніжонках сваіх, у часопісах акадэмічных дзяржаўных?
На першым жа радку, дзе Зэкаў самаўпэўнена пераконвае, што “дах для зямлі – не проста дах”, крытык атрымлівае доўбняй па галаве. Ачомаўшыся, ён заўважае, што траіцца ўваччу, пальцы падрыгваюць, язык заплятаецца.
Аднак пасля такога ўдару неспадзявана выпраўляецца паганы ранішні настрой, выкліканы злаякасным беларускім снежнем. І нудлівыя дажджы, што месяцамі ідуць у нашай вёсцы Гадзюкіна, здаюцца вясёлымі майскімі ліўнямі.
Вось уздзеянне высокай паэзіі!


ЛіМаразм-315

Сумненні трохгаловага крытыка

Тыднёвік “ЛіМ” развітваецца з годам чарговай спробай паэзіі.
У №50 (2016 г.) Зінаіда Дудзюк, аўтарка знаная, адчыняе падборку вершам пра снег, спрабуючы зладзіць пераднавагодні светлы настрой. І намер яе, верым, шчыры.
Але ажыццявіць тое не ўдалося. За выняткам двух падкрэсленых мной удалых месцаў, усё астатняе – сырасць, аматарства. Як і ў 99 адсоткаў публікацый беларускіх паэтаў. Так што хай Дудзюк не бядуе і не крыўдуе.

Снег

Ён спускаецца зверху паволі,
Быццам Бог сваю світу атрос,
Ці мільёны прасветлых анёлаў
Апусціліся раптам з нябёс.
Мне зіма сёння скарбы даверыць —
Сцерагчы іх у соннай цішы.
Белы дах, нібы аркуш паперы,
Хоць ідзі на ім верш запішы.

Я з балкона на свет пазіраю
І дзіўлюся святочнай красе:
Фарбы белае квецені мая
Лёгкі ветрык з галін разнясе.
Мы з ім помнім духмянасць пялёсткаў
У вішнёвым садочку маім,
Хоць дарэмна вясну галёкаць
Пасярод непазбежнай зімы.

З гэтым ветрам даўно мы ў змове.
І напэўна ведаю я,
Што дыхне ён аднойчы вяснова,
Каб адтала чуйна зямля.
Каб сагрэла карэнне ў нетрах,
Абудзіла садочак ад сну,
Шмат турбот яшчэ будзе ў ветра,
Покуль ён прывядзе вясну...
Хто я тут? Назіральнік часовы,
Здатны толькі міжволі сачыць,
Як ціхмяны паўзмрок вечаровы
На плячы маім сеў адпачыць.

Ад галаслоўнасці пяройдзем да справы.

Снег спачатку ў паэткі “спускаецца”, а праз два радкі ён, у выглядзе анёлаў, ужо “апусціўся” на зямлю. Неадпаведнасць часавая, недагляд.
Параўнанне сняжынак са “світай Бога” – няўдалае, калі ўлічваць, што Гаспадар яе груба “атрос”. Слова “сваю” – у дадзеным выпадку паразіт, лішняе.
Слова “нібы” ўжытае няўдала, бо націск у ім, па граматыцы, на апошнім складзе, і тут жа – слова “аркуш” пастаўлена, дзе націск на першым складзе. Гэта збівае рытм.
Канструкцыя “дзіўлюся святочнай красе” – празмерная, або “святочнай”, або “красе” неабходна было прыбраць.
Затым ідзе карэнная сюжэтная памылка: аўтарка параўноўвае снег з майскай квеценню. Але краса зімы самадастатковая і непаўторная. Усяму свой час – і не варта цягнуць сюды вясну, якая ў нас да таго ж зачаста дажджлівая.
Далей уводзіцца ласкавы “ветрык”, які праз некалькі радкоў робіцца сапраўдным “ветрам”. Не вельмі тое ладна глядзіцца.
Потым аўтарка не сунімаецца галёкаць вясну, прычым сцвярджае, што гэта дарэмна. У выніку – палова верша бессэнсоўная, пустапарожняя, а ўвесь твор – мнагаслоўны, тамлівы.
Скарыстана таксама дзіцячая рыфма “вясну–сну”, на якой няма дзе пробы паставіць. Хоць Зінаіду Дудзюк я ведаю гадоў 20, роўна з часу, калі стаў чытаць “ЛіМ”.
Заўважым яшчэ, што ў вершы пастаянна збіваецца рытм, а гэта не ідзе яму ў плюс.
Апошнія чатыры радкі лепшыя за ўсю масу твора, які выйшаў грувасткім, непаваротлівым, а настрою святочнага зімовага – не стварыў.

Асноўныя прычыны:

1) дысгармонія, выяўленая ў хібах;
2) памылковы пераскок з зімы ў “доўгачаканую” вясну.
А ўсё агулам – банальна і не ёсць прадметам мастацтва.

Такі журботны прысуд мы абавязаны выносіць хоць тысячу разоў запар, каб на 1001-м разе дачакацца ад некага сапраўды паэзіі.

Раздзелу паэзіі па завядзёнцы папярэднічае “крытыка” ад Лапіцкай-Грышчук-Капусты. Каб пазбегнуць адказнасці і помсты ад аўтараў пры аглядзе нумароў часопісаў, дзяўчаты сталі трохаблічным крытыкам. І не зразумела, якая што дзе начыркала; бо падпісваюцца суполкаю.
Толькі за што іх лупцаваць, калі ўсё там – суцэльная пахвальба бяздарным творам бяздарных аўтараў? А так, на ўсялякі выпадак: “як бы чаго ні выйшла”…

Цяпер удумаемся ў логіку гэтага трохгаловага крытыка, раздзел “Сумні(е)ўна”: 

Сумніўна ,   што   празаічныя  творы  наймаладзейшых  аўтараў  —  Настассі  Нарэйка  і  Андрэя  Сідарэйкі  —  не  выклічуць  у  чытача  расчаравання  пасля  гучных  «прэзентацый», змешчаных пад іх фотаздымкамі.

То бок трохаблічны монстр сумняваецца, што… не выклічуць у чытача расчаравання творы аўтараў. Жалезная жаночая логіка. Трызненне сівой кабылы, папраўдзе.

Адкуль яны такія бяруцца? Вядома. Гэта – прадукты “імперыі Карлюкевіча”, якую той, ладзячы службовую лесвіцу ў міністэрства, стварыў пад сябе і падручных. У блогера Алеся Новікава прачытаў – за гады праўлення Карлюкевіч выдаў 31-у сваю кнігу за дзяркошт. Калі памыляюся, то загадзя прабачце, – за што купіў, за тое прадаю, свечку ў кулуарах я не трымаю. Аднак бачу вынік гэткай найплённай працы па тэкстах выданняў “Звязды”. І тут памылковасць ужо – выключана.


ЛіМаразм-316

Павуцінне жывога слова

Год малпы, які неўзабаве адыдзе ў нябыт, чарговы раз пераканаў мяне ў наступным – будучыня ў любой нацыянальнай літаратуры магчымая толькі пры пераходзе яе ў Інтэрнэт. Калі вынайдуць вартыя формы тамашняга існавання, то прыгожае слова выжыве. Калі не – то літаратары так і не спыняцца выдаваць за свае грошы малатыражныя кніжкі і цягаць іх у рэдакцыі розным гуру, каб тыя неяк агучылі іх на старонках. Ну або проста дабрадушна па плячы патрапалі, акрыліўшы на новыя подзвігі.
Калі я кажу пра развіццё беларускага літаратурнага Інтэрнэта, то, канешне ж, не маю на ўвазе лухтовыя запісы ў Фэйсбуку, выстаўленне там сваіх фота або трансляцыю чужых ролікаў ці спасылак на артыкулы разумных людзей. Гэтага “дабра” даўно нам хапае. Маецца на ўвазе магчымасць знаходзіць і чытаць новыя мастацкія, філасофскія, гістарычныя тэксты па-беларуску. Прычым змешчаныя там без кніжных першакрыніц, як на сайце “Камунікат”. Хоць і перавод малатыражных кніжак у электронныя зручныя варыянты – справа выдатная, таму “Камунікат” ажыццяўляе самую важную справу не толькі для беларускай культуры, а і дзеля гіпатэтычнай нацыянальнай дзяржавы, што, спадзяюся, некалі паўстане на годным літаратурным падмурку.
І ўсё ж – дзе цяпер апублікавацца, каб чыталі цябе, – гэтае пытанне тырчма стаіць перад пісьменнікам беларускім. Часопісы страцілі свой аўтарытэт нізкапробнасцю тэкстаў. Кнігі ж твае прачытаюць дзесяць сяброў. Калі ж сярод сяброў гэтых нехта ўмее пісаць рэкламныя ролікі і хаўрусуе з часопісамі, то і “крытыка” папяровая табе забяспечана. Толькі яе прачытае, хоць не 10, але не болей за 50 чалавек. Табе гэта трэба?
Таму, як ні круці, а хочаш жыць – вынайдзі форму, праз якую стануць бачыць цябе. І форма гэтая магчымая толькі ў Інтэрнэце. Бо відныя пляцоўкі ў часопісах, літаратарскіх саюзах і “Свабодзе” занятыя блатнымі, то бок самімі супрацоўнікамі гэтых пляцовак. І яны, паверце, не пабягуць абвяшчаць геніем Янку Іванова, будзь ён па таленце хоць Шэкспірам. А наўсперач – пастараюцца найхутчэй удушыць, замаўчаць. Таму мы дзесяцігоддзямі чуем са “Свабоды” адно пра веліч Арлова, а з “Дзеяслова” – пра магутнасць Някляева, а з холдынгу “Звязда” – пра “выданага беларускага паэта” Міхася Пазнякова. І нічога не зменіцца, пакуль жывыя і ў сіле гэтыя постаці. Таму што сама сістэма іерархіі беларускага “прыгожага слова” – хлуслівая, чыноўная, якая бярэ свой зачатак у БССР, ад жывых мармуровых помнікаў – кулуарных “народных” пісьменнікаў, класікаў і напаўкласікаў.
Любы прыстойны тэкст цяпер мусіць быць даступны праз Сеціва. Прычым перабываць там у прыдатным для электроннай кніжкі фармаце (калі ён аб’ёмам буйны). І гэта асабліва актуальна для Беларусі, бо менавіта наша літаратура вымагае рэфармацыі дзеля развіцця і будучага квітнення. Расейская літаратура, прыкладам, лепшыя часы ўжо пражыла, мова пастарэла, верагоднасць новага генія там блізкая да нуля, аднак яна развіваецца ўшыр хаця б, калі не ў глыб. Тэксты даступныя па трох шчаўчках клавішаў. Тэксты досыць цікавыя, актуальныя. Пытанне адно – як іх знайсці ў бездані рускіх літар?
Гэта вырашаецца са скрыпам, але вырашаецца – праз чытэльныя культуралагічныя сайты, напрыклад. Ці праз сайты вядомых, часта раскручаных яшчэ пра СССР, папяровых выданняў, якія робяцца стартавай пляцоўкай для імёнаў інтэрнэт-аўтараў. Нават калі няма спасылкі прамой, то па імені творцы, які нас зацікавіў, – не безгаловы чалавек адшукае яго тэксты, прагугліўшы.
Пляцоўкі гэтыя шматлікія і выступаюць будаўнікамі іерархій літаратурных. Не адной, як было пры камуністах, не дзвюх амярцвелых, як у нас (СПБ і СБП), а розных, часта варожых адна да адной, – і тое выдатна, бо прынамсі пахне жыццём, а не нашай беларускай трупярняй.
Аднак аўтару “з вуліцы” ў развітым расейскім Інтэртэце таксама нясоладка. Самому раскруціцца – праблематычна, бо патонеш у графаманіі сайтаў з самапублікацыяй кшталту «стихи.ру», «проза.ру». Захлынешся і згінеш. Таму ўсё адно варта вынайсці нестандартны спосаб, прыбіцца да нейкага “касмадрому” культуралагічнага ці літаратурнага сайта, які пачне цябе запускаць і трансліраваць. І найчасцей гэта – не задарма, а за працу малааплатную ці за паклоны і дыфірамбы гуру гэтага сайта. Сэ ля ві, адным словам.
Возьмем прыклад трансляцыі свайго “я” праз Сеціва, калі папяровы варыянт неэфектыўны.
Вядомаму пераймальніку чужой творчасці і кампілятару ўласных тэксаў з класічных кавалкаў, галоўнаму рэдактару “Нямігі літаратурнай” Анатолю Аўруціну засвярбела выслужыцца перад СПБ: выліць памыі на адыёзнага літаратурнага і палітычнага блогера Алеся Новікава. Што робіць для таго гэты рускі “паэт”? Чаму не карыстае пляцоўку свайго часопіса? А таму, што: 1) ніхто не чытае “Нямігу”, апроч жменькі аўтараў, якія ёсць і падпісчыкамі; 2) тэкст “пра Новікава” будзе занадта хлуслівы і непрыстойны. Таму – добры бацюхна-Інтэрнэт! Ліецца паўпраўда, горшая за хлусню, прамыя і ўскосныя абразы. І аўтар упэўнены – за гэта яму нічога не будзе. Як ні палохай яго судом зняслаўлены, Аўруцін рэаліі нашы ведае. Не ёлуп.
Але проста запусціць сваё словаблуддзе – мала для пераймальніка чужой творчасці. Ён выбірае пляцоўку трывалую, дзе яго спіну надзейна прыкрыюць. Рускі сайт, які мацуецца ледзьве не сябрамі Аўруціна. (“Паэт” наш выслужваецца не толькі перад кіраўніцтвам СПБ дзеля кніг за дзяржкошт, але і перад Расеяй). Таму каментатары пад яго артыкулам з брудам на Новікава будуць харошыя: 1) сябры па расейскіх тусоўках; 2) аўтары яго ж “Нямігі”, што ліжуць зад галоўрэду, 3) і нават… Міхась Пазнякоў, гэты наш руплівец беларускага слова, цудадзейны майстар выдаваць па сем сваіх кніг у год за народныя мазольныя грошы. І ён там нешта прамыкаў па-руску кшталту “цудоўны паэт Аўруцін”. А галоўнае: непажаданыя каментары будуць неадменна выдалены гаспадарамі сайта, а сам адыёзны праўдасек Новікаў – забанены! Шыта-крыта.
А яшчэ Аўруцін і Пазнякоў палохаюць там нейкімі жахлівымі сайтамі літаратурнай крытыкі на Беларусі, якія расперазаліся так, што пара грамадству сабрацца ды ў турму засадзіць тамашніх незлічоных аўтараў. А між тым усе ведаюць: на Беларусі ніякіх сайтаў (у множным ліку) няма, а ёсць былы сайт, а цяпер прыватны паліталагічна-літаратурны блог Алеся Новікава, і ЖЖ Міхася Южыка, дзе ён змяшчае “ЛіМаразмы” – адзіны крытычны праект за ўсю гісторыю Беларусі, што курыруе літаратурную перыёдыку. Усё! Ніякіх страшных “сайтаў” і войскаў ашалелых крытыкаў няма. У “ЛіМаразме” ж ідзе цалкам абгрунтаваная лупцоўка бяздарных твораў бяздарных аўтараў, сярод якіх і Аўруцін і Пазнякоў. А ў блогу Новікава – даволі доказны, часам з дакументамі, паказ выкарыстання службовага становішча дзеля літаратурнай кар’еры і дабрабыту чыноўнікамі СПБ. То бок іх пасадзілі дынямі гандляваць, а яны, як у тым “Вакзале для дваіх, умыкнулі палюбоўніцу самога работадаўцы! Акупіравалі дзяржаўны варштат і ў класікі пруцца.
Такія, спадарства, у нас перадкалядныя пірагі.
Выбрык Аўруціна-Пазнякова я прывёў толькі дзеля красамоўнага прыкладу – важнасці і непазбежнасці пераходу жывога слова ў Сусветнае Павуцінне.


ЛіМаразм-317

Рамантыка Свята

З часу, калі ўказам Пятра Першага (1699 г.) была ўстаноўлена сустрэча Новага Года ў ноч на 1 студзеня і летазлічэнне ад Раства Хрыстова, народ рускі шануе гэтае свята ад поўнай душы.

З указу:

Да генваря ж в 1 день, в знак веселия; друг друга поздравляя новым годом и столетним веком, учинить сие: когда на большой Красной площади огненные потехи зажгут и стрельба будет, потом по знатным дворам, боярам, и окольничим, и думным и ближним, и знатным людям, полатного, воинского и купецкого чина знаменитым людям, каждому на своем дворе, из небольших пушечек, буде у кого есть, и из нескольких мушкетов, или иного мелкого ружья, учинить трижды стрельбу и выпустить несколько ракетов, сколько у кого случится, и по улицам большим, где пространство есть, генваря с 1 по 7 число, по ночам огни зажигать из дров, или хворосту, или соломы, а где мелкие дворы, собрався пять или шесть дворов, такой огонь класть, или, кто похочет, на столбиках поставить по одной, по две, или по три смоляные и худые бочки, и наполня соломою или хворостом, зажигать, перед бурмистрскою ратушею стрельбе и таким огням и украшению, по их рассмотрению быть же.

Асаблівую сілу Новы Год прыдбаў пры СССР, бо камуністам дарэчы было зацьміць і выцесніць са свядомасці праваслаўнага люду само свята Божага Нараджэння, якое прыспее праз тыдзень. Да таго ж сустрэча Новага Года –сапраўды душэўнае, агульнае, а не змушанае і высмактанае з-пад пазногцяў, агульнае свята. Адзінае светлае ў Савецкай Імперыі.
Згадваючы сваё дзяцінства з пачатку 70-х, што прыходзіць на розум з яскравага? Найперш пах елкі, мандарынаў, бліскі шароў, дожджыкаў і гірляндаў у нашай цеснай двухпакаёвай кватэры на Някрасава, 8. Патанулы ў сумётах яблыневы сад за акном, снежныя бабы і крэпасці між дрэў. Сябры з клюшкамі на катку. А потым, у студзені, елкі ў тых жа сумётах, паўз якія мятуць бясконцыя завірухі.

Нет бы собраться им, время унять,
нет бы им всем расстараться.
Но начинают колеса стучать:
как тяжело расставаться.
Но начинается вновь суета.
Время по-своему судит.
И в суете тебя сняли с креста,
и воскресенья не будет.
(Булат Окуджава)

Гэта пра зрынутыя з п’едэсталу яліны.  Зрэшты, сумаваць у дзяцінстве доўга не выпадала, бо са снегам тады праблем не было. Дакладней, былі, але пераважна ў дворнікаў.
Таму нячастыя адлігі трывала запомніліся. Літаральна адзін раз мы ездзілі на Навагоднюю Ёлку ў Палац Спорту па бясснежным, раскіслым горадзе. Паўзверх наледзі стаялі суцэльныя азёры вады, і дабрацца да школы, дзе чакалі аўтобусы, было вельмі цяжка.
Дарэчы, з прычыны беднасці крамаў, такія паездкі набывалі значэнне немалаважнае – табе дарылі дзівосныя цукеркі, якіх ты месяцамі не бачыў. Яшчэ на рабоце ў бацькоў выдавалі такія ж падарункі ды “заказы” да навагодняга стала. Шпроты, шампанскае, мандарыны, апельсіны, яшчэ тое-сёе з кансерваў. Нягуста. Пра каўбасы вэнджаныя і гаворкі ісці не магло. Каўбасы гэткія даўно пасяліліся толькі ў закрытых буфетах для касты, то бок партыйных работнікаў.
Мае бацькі, кандыдаты навук, мелі вялікую па тым часе зарплату ў раёне 350 рублёў. Але на яе не было чаго купіць – ні ў прадуктовых, ні ў прамысловых крамах. Таму харчаваліся і жылі як звычайныя гарадскія саўкі. А вёскі з родзічамі, адкуль бы паступала мяса і сала, у нас не было. Асіповіцкая сядзіба пастаўляла толькі саленні-варэнні.
Нават салата аліўе, гэтая вечная святочная страва, сталася збольшага несапраўднай. Бо гарошку марынаванага купіць было не лягчэй за вэнджаную каўбасу. Гэта была своеасаблівая салата, якая нават у забягалаўках савецкіх атрымала назву – “мясная”. То бок аліўе без гарошку. Вараная каўбаса з бульбай, морквай, цыбуляй і маянэзам.
Другая салата святочная традыцыйная – селядзец пад футрам. Буракоў на градках Беларусі хапала, цыбулі і бульбы – таксама. Заставаўся маянэз айчыннай вытворчасці, за некалькі месяцаў з горам напалам вышуканы.
Яшчэ курыца ў духоўцы. Ад пахаў якой у чаканні 12.00 31 снежня асабліва балюча сцінаўся страўнік галоднымі спазмамі.
Увогуле, у саўковых людзей былі дзівосныя ўяўленні пра паэзію і рамантыку гэтага свята. Памятаю, як 31 снежня бацькі сабраліся адзначаць з сябрамі, турыстамі, ужо жывучы на “Зялёным Лузе”, Новы Год у… дажджлівым адліжным лесе. Павалаклі туды і мяне. Ідэя такая рамантычная, папраўдзе, прыйшла да турыстаў пад час надзвычай снежнага і паэтычнага месяца перад Новым Годам. Але роўна 31-га насунулася адліга, на метровыя сумёты пайшоў ліўневы дождж.
Не забуду гэтае пачуццё самоты і абнядоленасці, калі мяне адрывалі ад цікавага тэлевізара, пажыўнага стала, ад качкі з блінамі ў духоўцы, – і цягнулі з лыжамі ў змрочны лес, які зеўраў у пяцістах метрах ад кватэры. Зайздрасць да малодшага брата і бабулі перапаўняла сэрца маё… Народ на прыпынку, пацепваючыся ад золі, у дванаццатай гадзіне чакаў транспарту, каб дабрацца нарэшце да ўтульных кватэр. Мы ж з падобнай кватэры ўцяклі і пераходзілі аголены асфальт вуліцы Мірашнічэнкі на лыжах…
У лесе вада капала за шыварат. Развялі вогнішча, потым на вуглях падпякалі бліны з начынкай, у фользе. Уключылі радыёлу, з якой нешта трашчала і заікалася. Словам, як казаў Жэня Лукашын з “Іроніі лёсу”, – “гэты Новы Год я запомню надоўга”.
Якія яшчэ адметныя святкаванні ў дзяцінстве? Ну, напрыклад, ноч перад 1979 годам, на Някрасава, 8, калі ад маразоў за 30 паляцелі батарэі ацяплення. Як зараз бачу бацьку, што сядае за навагодні стол у чорным кажусе да пят. Я туды вылазіў, клацаючы зубамі, з-пад коўдры. І сагрэцца нічым не мог – дзецям спіртное не адпускалі. Пра той славуты мароз можна глянуць у Сеціве. У нас за 30, а ў Маскве за 40 градусаў. Дзе цяпер тыя рамантычныя зімы?
Апошні экстрэмальны Новы Год я запомніў – сустрэча 1996-га. Былі мы на навасельнай кватэры прыяцеля, на Сухарава, у разбітной п’янай кампаніі. Але маразы стаялі ўначы такія, што нават пад добрым хмелем на двары, куды перыядычна выбягалі развеяцца, доўга не перабудзеш. Тым болей што раён толькі засяляўся – наўкола рэдкія жоўтыя вокны побач з чорнымі вачніцамі пустэльных кватэр. І дзікі мароз. Раніцой, калі вярталіся праз увесь горад на сваю вуліцу Мірашнічэнкі, стала ўжо пад мінус 30 градусаў. У грамадскім транспарце не сядзелася, можна было толькі стаяць і хадзіць. Гарэлка выветрылася бясследна.
Потым пацягнулася чарада бясснежных Новых Гадоў. І нават цалкам бясснежных зім. Напружана чакаеш вестак ад прагназістаў: ну калі ж снег?! Адзін раз яны не схібілі: пры цалкам голым, золкім, дажджлівым снежні раптам – за тры дні да свята, – прагноз: насоўваюцца маразы і завірухі, роўна 31-га пойдзе снег. Верылася слаба. Але надзея целяпалася ў нетры душы. І ў апошні дзень года напраўду – рывок з плюс пяці да мінус семнаццаці за колькі гадзін, а ўжо па ранняй цемнаце, вечарам, – ўпэўнены палярны снегапад.
Яшчэ з незабыўнага. Раз цётка ўзяла мяне на Новы Год да сяброўкі, у шматлюдную кампанію на Пушкінскі праспект. Едзем на аўтобусе ўвечары – чорны, без лямпачак горад краіны Саветаў. Сумнеўны настрой. Алкаголь дзецям, нагадаю, не адпускалі. А пасля, ужо вяртаючыся раніцой на цётчыну Пятра Глебкі, – рушым па белым-белым, чыстым-чыстым горадзе. Сляпуча, лёгка і радасна. А снег спяшаецца падаць, нібы адчувае сваю віну.
І ўсё ж найлепшае святкаванне Новага Года – дома, у дружнай сям’і, калі заўсёды можаш зваліцца на любімую пасцель і выспацца да паўдня. Толькі тады і зловіш паэзію ды насыцішся энергіяй пазітыву мільёнаў людзей, калі з раніцы няспешна прачынаешся, цягаешся па кватэры, п’еш каву, патроху закусваеш начнымі стравамі, пераварваеш эмоцыі. А побач ніхто не мітусіцца, і ты нічым не запрэжаны. І па тэлевізіі добрыя перадачы. А пасля абеду – няшумныя прыемныя госці, не банальная п’янка, а прычашчэнне амаль.
З чужых жа кватэр едзеш з пачуццём спустошанасці, усе эмоцыі засталіся там, хочацца толькі выспацца. А замест гэтага – бязлюдны сцюдзёны горад, і добра, калі прыбелены снегам… Такі матыў выдатна ўлавіў Э.Разанаў у сцэне вяртання Лукашына ў Маскву – начныя подзвігі ў кватэры Надзі перайшлі ў сферу мінулага, казка пагасла, а ў рэальнасці цябе чакае вытлумачэнне з абражанай злоснай нявестай.

Со мною вот что происходит:
ко мне совсем не та приходит…

Аднак пераначуем – лепш пачуем, і, прачнуўшыся адвячоркам, Жэня сустракае на сваёй маскоўскай пасцелі ленінградскую любоў у паліто і пышнай зімовай шапцы, бо яна на тое і Надзя, каб надзею дарыць… А вось ужо і звоняць у кватэру сябры з бутэлькамі, і вечная мама тэпае адчыняць. Сябры ўчора напаілі яго і запхалі ў чужы самалёт. Насустрач незапланаванаму шчасцю.

Усіх з Новым Годам!

 
ЛіМаразм-318

Не кожны адважыцца

Рубрыка наша інтэрактыўная, і таму слухае, прыслухоўваецца і адказвае на водгукі, каментарыі.
Апошнім часам, у звязку з блогерам Новікавым, “жыццяпіс” якога паэт Анатоль Аўруцін каравякам вываліў у Сеціва, мне паступілі такія заўвагі:

1) што ты пішаш пра Аўруціна і Пазнякова, гэта архаізмы, учарашні дзень, моладзі тое нецікава, і, калі хочаш, Южык, быць “на хвалі”, заігрывай з моладдзю, патурай яе густам;

2) няславіць Аўруціна, чалавека, прызнанага ва ўсіх рускіх часопісах, ты не смееш.

Коратка сфармулюю адказы па-адэску:

1) а хто сказаў, што рубрыка “ЛіМаразм” пішацца менавіта для прасунутай моладзі?

2) хто сказаў, што ўзровень рускіх часопісаў і стан цяперашняй рускай літаратуры высокі?

Спадарства, я неаднойчы звяртаў увагу на тое, што руская літаратура даўным-даўно перажыла залатыя часы. Усё там пераарана класікамі цягам двухсот гадоў. Таму вынайсці трапную і адначасова новую, яскравую метафару ў рускіх вершах праблематычна. Менавіта таму там і не нараджаюцца ўжо літаратурныя паэтычныя геніі. З прычыны старасці мовы.
Факты? Глядзім. Тры апошнія геніі рускай літаратуры: Барыс Пастарнак (1890 г.нар.), Міхаіл Булгакаў (1891), Аляксандр Салжаніцын (1918). Даўнавата, ці не праўда, яны на свет паявіліся?
Нобелеўскія лаўрэаты Шолахаў і Бродскі на геніяў, прабачце, не цягнуць. Першы напісаў толькі адзін геніяльны твор, прычым аўтарства яго пад вялікім пытаннем. Другі ж, хоць і сказаў новае слова, але па размытасці, невыразнай мнагаслоўнасці вершаў на такі ганаровы статус не прыдатны.
Гэтакім чынам, апошнія тры гераклы нарадзіліся 100 і болей за 100 гадоў таму. Прычым і Салжаніцын і Булгакаў, хоць пераважна празаікі, па вобразнай магутнасці мовы ў прозе і пранікненні ў сутнасць рэчаў, – менавіта паэты. Ну а Пастарнак, хаця і атрымаў Нобелеўскую прэмію за сімвалісцкі з палітычным налётам раман, насамрэч – вялікі рускі класічны паэт.
А хто цяпер замест Салжаніцына верхаводзіць у слаўнай рускай літаратуры? Ды драбяза кшталту пашлякоў Ерафеева і Сарокіна, перасмешнік Пялевін і няўтомны весялун Зміцер Быкаў. І нават Міхаіл Велер, што вышэйшы за іх усіх разам, будзе маларослы ў параўнанні з аўтарам “Майстра і Маргарыты”, напрыклад. Бо і блізкага нічога па мастацкім узроўні не вырабіў.
І вось у тоўстыя часопісы літаратуры такога кшталту прымаюць Аўруціна. Якасць нашых, беларускіх, часопісаў, куды яго таксама прымаюць, выразна паказваюць артыкулы нашай рубрыкі. І няма ну ніякіх падстаў меркаваць, што расейскія часопісы цяпер нашмат вышэйшыя за нашы лапцёжныя.
Не верыце?
Чытаем ніжэй:

http://magazines.russ.ru/neva/2005/9/aa5.html
Опубликовано в журнале: “Нева” 2005, 9

Анатолий Аврутин

* * *
Ущипну до крови мякиш хлебный,
Задохнусь… Прозрею… Закричу…
Пусть слезинка девки непотребной
Побежит по голому плечу.

Вырвусь… Побегу через дорогу —
Где канава ржавая да грязь,
Где дряхлеет ворон понемногу,
Ни огня, ни теми не боясь…

И лицом зароюсь, будто пьяный,
В эту жижу, в черный окоем,
В чахлые, болезные бурьяны,
В тень чела на отсвете своем.

Там звезда над истиной воздета…
И, уже почти в полубреду,
Я ладонь порежу о край света
И во тьму тихонько побреду…

Гэты верш Аўруціна, якім паэт ашчаслівіў піцерскую “Няву” болей за 10 гадоў назад, не вытрымлівае аналітычнай крытыкі. Гэта трызненне вар’ята. Прычым сам аўтар Аўруцін далёка не хворы, а пад хворага падрабляецца, косіць. Што яшчэ горш.
Выраз “Ущипну до крови мякиш хлебный» можна б назваць дзіцячым свавольствам, блазенствам, каб не адказнае месца, куды ён усунуўся. З якой бяды шчыпаць мякіш паэту? Адкуль у мякішы кроў? Разбірацца ўрачам.
Затым аўтар пагражае закрычаць голасна і раптам… “слезинка девки» блудлівай пабяжыць па менавіта голым плячы. Прычым тут дзеўка, адкуль узялася і чаму плача?
Следам новая пагроза Аўруціна – вырвацца! З абдымкаў непатрэбнай дзеўкі ён наважыў бегчы ў канаву, якая брудная ды… іржавая. З чаго ў канаве іржа? Ровар там згніў або яшчэ нешта?
У гэтай разложанай іржы, праміж коламі спарахнелага ровара, “дряхлеет ворон понемногу». (Як вам цяперашні ўзровень слыннай рускай літаратуры?) Чым гэта лепшае за нашы “перлы” ў “ЛіМе” ці “Полымі”? Так што рускімі часопісамі мяне не палохайце. Там і Пазнякоў, сябар Аўруціна, дарэчы, друкуецца.
… «будто пьяный» – пошласць, літаратурны штамп.
 Зарыецца тварам у гэты бруд герой Аўруціна не абы-як, а ў “…эту жижу, в черный окоем». Садамазахізм, не інакш. Да таго ж «окоем» павінен як мінімум нешта «окаймлять». Што? Не ўдакладняе паэт.
А як “бурьяны» могуць быць “болезные»? Слова яўна не па месцы. Бо яно выкарыстоўваецца ў рускай мове адно ў звязцы: «Ах ты, мой болезный!», і болей ужо ніяк. Састарэла.
Цяпер прапаноўваю чытачу вывернуць мазгі ды ўявіць: “…тень чела на отсвете своем».  Аўтар здзекуецца з рускай мовы, паэзіі ды чытача.
Таму месца яго лірычнаму герою выбрана адпаведнае, па ўсёй справядлівасці: “во тьму тихонько побреду». Так Аўруцін канчае верш.
А цяпер, хто жадае, чытайце астатнія творы гэтай ганаровай падборкі. Я ж, пакуль тое, спынюся і задам яшчэ раз пытанне: ці ёсць публікацыя ў тоўстых часопісах і вымпелы з граматамі, якія атрымлівае Аўруцін у Расеі, паказчыкам яго таленавітасці?
Другое пытанне: ці ёсць метады, якія ўжывае Аўруцін для пріяру сваёй асобы, добрапрыстойнымі і ўгрунтаванымі на таленце паэтычным?
Якія асноўныя метады – коратка патлумачу для недасведчаных:

1) сяброўства з сілавікамі, чыноўнікамі беларускай літаратуры (Пазнякоў, Гніламёдаў, напрыклад), каб выдавацца за дзяржаўны кошт у ганаровых кніжных серыях; бо 15 гадоў назад Аўруцін сціпла выдаваўся штогод за свае грошы.
2) выданне анталогіі рускай паэзіі на Беларусі гадоў 15 таму, дзе ён сам сябе і паставіў першым, самым значным паэтам рэспублікі.

Разгарну ў нюансах.
Аўруцін, будучы нікім яшчэ і нічым у Беларусі, задумаў для праслаўлення ўласнай асобы ход канём: укладанне анталогіі рускамоўнай беларускай паэзіі, дзе паставіў сябе другім пасля памерлага на той час Веньяміна Блажэннага, трохі вядомага ў Расеі паэта з Мінска. Штук 15 вершаў Блажэннага адчынялі той зборнік. А за ім услед – штук 15 вершаў укладальніка і выдаўца, то бок самога Аўруціна. Астатніх жа паэтаў пераважна – па 1–4 вершы. Прычым былі з іх вядомыя і таленавітыя. Напрыклад адзін, цяпер ужо памерлы рускамоўны паэт з Гомеля (прозвішча прызабыў), пераклады якога пастаянна друкаваў “ЛіМ,” – адзіны ўсяго верш адшкадаваў яму ўкладальнік! Як вам? Прыстойна? І гэтая “анталогія” паехала, паляцела знаёмцам Аўруціна ў рускія часопісы, дзе адразу зрабілася “ясна”, хто першы на Беларусі рускамоўны паэт. Сам сябе каранаваў, адным словам.
Дый не ва ўрон сабе тое выдаваў Аўруцін, не! А патрабаваў з паэтаў за асобнік анталогіі з іх вершамі… даляраў 20, як помніцца! Гадоў 15 таму, нагадаю, 20 долараў былі значна большымі за цяперашнія 20. Нехта з абураных нават судзіўся тады з Аўруціным – без іх дазволу апублікаваў іх творы і не заплаціў ганарар. Гнюсная гісторыйка, фу. Хоць ідзі рукі памый.
Гэта і адказ вам на закіды, чаму кранаеш Аўруціна, лепш пра нас, маўляў, напішы.
Кранаю, таму што бачу ў ім моцную шкоду. Кропка. А другое – варта прызнаць, будучы ардынарнасцю як паэт, Аўруцін далёка неардынарны ў калялітаратурных паводзінах ды інтрыгах. Пішуць жа звычайна пра тых, хто вытыркаецца з норак. Згадзіцеся, стварыць іерархію рускамоўнай беларускай паэзіі, паставіўшы самога сябе на чале, не кожны адважыцца.

 
ЛіМаразм-319

Бесталковы чалавек

Часопіс “Полымя” №10 (2016) прадстаўляе на суд крытыка вершы Валерыя Калінічэнкі.

Калінічэнка  Валерый  Іванавіч  нарадзіўся  21  жніўня  1949  года  ў  вёсцы  Уборкі  Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1969), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1981). Служыў у Савецкай  Арміі  (1969—1971).  Працаваў  у  буда-кашалёўскай  раённай  газеце  «Авангард».
У 1990 годзе пераехаў у падмаскоўную Шатуру. Быў галоўным рэдактарам раённай газеты «Ленинская Шатура». З 2001 года жыве ў Маскве. Цяпер — галоўны рэдактар міжнароднага часопіса «Безопасность: наука и технологии».
Лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій. Заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі. Ганаровы грамадзянін Буда-Кашалёўскага раёна.
Аўтар  паэтычных  зборнікаў  «Зорны  дазор»  (2008),  «На  залатым  ганку»  (2010),  «Роднасць» (2012), «Гасцінец» (2013), «Баравое ляда» (2015), «Объять необъятное надо» (2015), рамана «Обреченные на счастье» (1996), аповесці «Тайное голосование» (1998).

Як бачна з біяграфічных звестак, чалавек актывізаваўся як літаратар з 1996 года. А да гэтага жыў не тужыў. І цяпер, на сёмым дзесятку, не страціў сацыяльнай актыўнасці, узначальвае часопіс. Усім бы такую моц.
Аднак задача наша – вершы глядзець, а не жыццёвыя пуцявіны людзей.

ПАВЕРКА

Хай вакзалы мяне не чакаюць,
Тэлефоны няхай замаўчаць.
Я з юнацтва сяброў сустракаю,
Каб гады разам падсумаваць.

Тон высокі набрала застолле,
Яго прысуд — твае рубяжы.
Непрыкметныя, шэрыя ў школе
Абышлі лепшых на віражы.

Барабаншчыкі і маркітанты,
Хлебаробы, урач, кавалі...
Дзе ж героі, дзе ж скалы, атланты?
На паверку яны не прыйшлі.

Распыляцца на дробязі — што вы?
Не для іхняй персоны сюжэт.
Сядзем бліжай, сябры!
                Вы гатовы
Даспяваць нашай песні куплет?

Твор выйшаў задзірысты, малады, бадзёры. Збірае ён сяброў на “паверку”: хто што зрабіў у жыцці слаўнага. Прычым дзеля гэтага занятку паэт адключае тэлефоны – і ўнутраны і мабільны.
Калінічэнка сустракае сяброў “з юнацтва”, таму трэба думаць – рэгулярна. Але даведваецца пра іх заслугі чамусьці толькі цяпер, калі пад восемдзесят. Кульгае памяць? Не ведаю. Але такую неадпаведнасць унёс не крытык, а сам паэт – аматарскім падыходам да творчасці.
Жвавыя сябры набралі ў застоллі “высокі тон”. І яно на гэтай кропцы выносіць свой “прысуд”, а не “прысуд”, як таму належыць быць па граматыцы. І “прысуд” гэты – рубяжы, якія адолелі сябры, аднакашнікі, аднакласнікі.
Далей ідзе слушная выснова, што шэрыя і непрыкметныя ў школе, цельпукаватыя людзі – часцяком абыходзяць у жыцці яскравых, “лепшых”. Бо гэтая яскравасць нярэдка палягае ў скараспелай сексуальнасці, і толькі.
А вось абышлі гэтыя цельпукі былых мажораў – на “віражы” нейкім. Што за віраж, на якім яны спаборнічалі, калі на вочы адно аднаго дзесяцігоддзямі не бачылі, – крытык не даўмеўся пакуль.
Паводле Калінічэнкі – урач гэта не герой, як і барабаншчык і звычайны каваль. Герой мусіць шастаць па скалах. “Дзе ж героі, дзе ж скалы, атланты?” – кліча, бядуе аўтар. Не прыйшлі на сустрэчу, на “паверку”, як яе называе паэт.
Зашкодзіў гонар. Бо для іх, герояў, дробязь нявартая – пасядзець за сталом з аднакласнікам, выпіць ды заесці банальным гурком (“Распыляцца на дробязі — што вы?”).
І, стаіўшы горкую крыўду, Калінічэнка патрабуе ад сяброў сесці яшчэ бліжэй (“Сядзем бліжай, сябры!”). Хоць, здавалася б, куды бліжэй яшчэ і цясней, як за сталом локаць у локаць? Ну не на калені ж адно аднаму ўспірацца! Не, трэба бліжэй – не сунімаецца паэт. І затым патрабуе новае: “Даспяваць нашай песні куплет”. Правяраю верш ад пачатку: песню яшчэ ніхто не зачынаў нават, каб яе “даспяваць”.
Тым не менш, нягледзячы на школьныя лагічныя і стылістычныя хібы, давайце з павагай ставіцца да маладой, смелай энергіі аўтара. Іншы і ў 40 гадоў раскісне, а другі пад 80 песні ў хоры пяе.
І яшчэ: нямогласць у паэзіі ніякім разам не адмаўляе грамадзянскія заслугі паважанага Валерыя Іванавіча (Заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі. Ганаровы грамадзянін Буда-Кашалёўскага раёна.). Мікеланджэла, прыкладам, умеў крыху маляваць і ляпіць, затое кіраваць людзьмі быў не здатны і, як што трывожнае, адразу ўцякаў ад суайчыннікаў у новую схованку. Бесталковы быў чалавек.


ЛіМаразм-320

50 метраў ад акіяна

У гісторыі чалавецтва права весяліцца ад выхадак блазнаў – заўжды мелі толькі багатыя. І адно блізу трэцяга тысячагоддзя ўсё перакулілася з ног на галаву: цяпер бедных вяселяць… мільянеры.
Асаблівай насмешкаю з так званых народных мас выглядала сустрэча года 2017 на Першым Нацыянальным расейскім тэлеканале. Новы год па-эрнстаўску, назавём гэта так.
За размаітым, устаўленым дзівоснымі заморскімі стравамі і вінамі сталом паселі некалькі мільянераў – Юля Мяншова (дачка рэжысёра Мяншова), Ваня Ўргант (сын акцёра Ўрганта), Лора Гузеева (усерасійская зводніца перадачы “Давай ажэнімся!”).
Не сакрэт: на гэтым канале круцяцца такога маштабу бабкі, што кожны, хто мае там аўтарскую перадачу, – апрыёры мільянер, у кашалёк, так бы мовіць, не зазірай. А ўсе памянёныя асобы аўтарскія перадачы ў Эрнста сабе адкусілі.
Каля іх прытуліліся яшчэ ў тую ноч: знакаміты смяхач Нагіеў і дзяўчына з аўтарскай перадачы Янкі Ўрганта. Таксама не галота вулічная якая.
Пасярод жа гэтай разбітной тусоўкі, за апетытны стол, прыбыўшы з родавага замка ў вёсцы Гразь пад Масквою, уселася сямейная пара мультымільянераў – Макс Галкін і Ала Барысаўна Пугачова.
Гадзін пяць запар мільянеры паядалі шыкоўныя стравы перад камерай, адпускаючы мала зразумелыя для бедных свае багатыя жарцікі. Сыты міжсабойчык, без усякай сувязі з прамоўленым за сталом, перарываўся раз-пораз канцэртнымі нумарамі, запісанымі ў суседніх пакоях.
А як толькі канчаўся чарговы нумар, камера таропка вярталася да застолля, дзе гадзіну за гадзінай пілі, закусвалі і хахмілі нашы мільянеры. Прычым чарговым разам “памаладзелая” 67-гадовая Пугачова строіла ў камеру такія вочкі, рабіла такія заваблівыя рухі плечукамі ды нагамі, што здавалася – зайдзі з ёй зараз за дзверы студыі і адбудзецца нешта пякучае, з апантанымі стогнамі ды віскам на ўвесь “Масфільм”.
Тут варта нагадаць яшчэ адну закавыку: перадача запісвалася загадзя, за пару тыдняў, а то і месяцаў да Новага Года. Таму мільянеры прысутнічалі перад народам уяўна. Фізічныя ж целы іх былі гэтым часам далёка, у пальмавых краінах са сляпучым сонцам, лагодным морам і вітамінамі. Ну або на зімовых курортах, дзе тое ж сляпучае сонца, велічныя горныя краявіды і выкшталцоныя гасцініцы з басейнамі чыстай вады.
І праўда, што рабіць мільянерам у мокрай, адліжнай, грыпознай Маскве? Ганарар жа за “Новы Год” Эрнст ім даўно заплаціў.
Увогуле, мы цягам жыцця перанесліся не толькі з краіны ў краіну, з тысячагоддзя ў тысячагоддзе, але і ў перакулены свет: багатыя блазны пацяшаюць бедных людзей. Прычым з пачатку 2000-х робяць гэта ўсё больш аднастайна, нядбала, “агеньчыкі” падобныя адно да аднаго як блізняты. Усюды адзін і той жа клан Пугачовых-Прэсняковых і Дробыша-П’ехі нешта шалёна гарланіць.
На канале ж Кісялёва (“Расія”), дзе ўласна і запатэнтаваны “Блакітны агеньчык”, – з года ў год сачыняюцца дасціпныя куплеты на матыў “Пяць мінут”, і яшчэ на некалькі (усё адных і тых жа) зацёртых песенек. Адзін і той жа балярун Цыскарыдзэ круціць адно і тое ж фуэтэ, а біятлонны каментатар Губерніеў трэніруецца ў вакале і скоках. З кожным годам усё болей мажны Баскаў пікіруецца з усё больш касматым Кіркоравым. І ладзіцца гэты фарс – пад аглушальны і атупляльны аркестр.
Мільянеры, якія пацяшаюць народ, даўно дацямілі, што не варта нічога новага прыдумляць, што беднае быдла за паганай сваёй гарэлкаю нічога ноччу не слухае. Проста жуе і крыкліва гамоніць паміж сабою. А нятанная перадача гэтая – проста святочны фон, бо кіраўнік канала свята выконвае запавет Пятра Першага: весела весяліцца.
Адно на пачатку 2000-х, калі навагоднія “агеньчыкі” вярнуліся на блакітны экран, – там была творчасць, адметная непадобнасць, душа. Недзе да года 2005-га. Потым, не паступова нават, а рэзка, грубым абрывам – гарласты рускі “Разгуляй” шугануў на экраны. “Гуляй, краіна, глядзі, Еўропа, у мяне самая сексуальная ж…па”, – радасна паўтарае народ незабыўную песню мільянера Фадзеева, які таксама любіць жыць не ў Маскве сырой дэпрэсіўнай, а ва ўласным асабняку на Балі, у 50 метрах ад свежага, вечна цёплага акіяна.


ЛіМаразм-321

Законы колазвароту

Культурнае, і літаратурнае ў тым ліку, развіццё на тэрыторыі Беларусі і Расеі адбывалася пераважна з пачатку тысячагоддзя да 2008–2010 гадоў. Потым надышоў заканамерны зацішак, спад. Бо новая парадыгма сфарміравалася.
Культурныя дзеячы ўстойліва паселі на свае пазіцыі, адно намагаючыся іх утрымаць. І пазгнівалі жыўцом. Што таксама заканамерна.
Прычым роўна тое самае адбылося як з расейскім шоу-бізнесам, бізнесам серыялаў, кіно, гэтак і з аддаленай, здавалася б, з’яваю: беларускай літаратурай. Бо прычына аднолькавыя. І, па вялікім рахунку, метафізічныя: падзеі адбываюцца ў духоўным свеце міма волі соцыуму і пераходзяць на слой матэрыяльны.
З бачнага ж нам вынікае: культура Расеі стала прагна паглынаць здабыткі блаславёнага Захаду, пераймаць, пераносіць на сваю глебу. У нечым гэта ўдалося, у нечым не. Але галоўнае – імкліва тварылася новая культурная сфера, зрыналі з вышынь савецкіх ідалаў, на іх месца нешта непазбежна ўставала.
Ну, і само сабою, захопліваліся пажыўныя месцы з чыста чалавечых, прагматычных меркаванняў. Хто з расейскіх пісьменнікаў улез у тэлевізар, той стаў вядомым і значным. Хто не выпаўз з застарэлай сістэмы савецкіх часопісаў – той і па сёння гібее там. Пісьменнік мусіць уплываць на гісторыю праз масы. І пераважна – тут і цяпер. Незапатрабаваных геніяў амаль не ведае гісторыя літаратуры. Бо нараджаюцца яны для бурнай дзейнасці Часам.
Адметнасць і каштоўнасць перыяду 2000-2008 гадоў у тым, што шоу-бізнес і кінематограф Расеі, пераймаючы новыя тэхналогіі, яшчэ не страціў сваю душу, традыцыі, напрыклад, кінематографа савецкага. Жывыя і ў сіле заставаліся многія зоркі кіно краіны Сярпа і Молата.
Таму сучасныя тэхналогіі, пакладзеныя на адметную глебу, далі неблагія парасткі. Практычна ўсе значныя серыялы, знятыя ў Расеі, прыйшліся на гэты перыяд. І самыя яскравыя зоркі акцёраў, такія, як Яўген Міронаў, Вольга Будзіна, Сяргей Бязрукаў, Аляксандр Дамагараў, – тады ж і ўспыхнулі.
Серыялы значныя: “Брыгада”, “Ідыёт”, “Маскоўская сага”, “Таёжны раман”, “Дастаеўскі”, “Майстар і Маргарыта”, “У крузе першым”. Усе яны нашумелыя, народам прагледжаныя, акцёры сталі багамі.
З 2008 года пачынае чаўрэць кінематограф і шоу-бізнес. Літаральна разлагаецца і маральна і фізічна клан Пугачовых. Усе, хто захапілі месцы пры канцы 90-х на цэнтральным тэлебачанні, сыходзіць адтуль не збіраюцца і нікога не пускаюць туды. Гадоў 15 адны і тыя ж фізіяноміі – што ў канцэрце на свяце Масквы “Златаглавай”, што ў вечары памяці Тарывердзіева, што ў вечарынах рамансаў. Пад рознымі маскамі ды соусамі – адны  тыя ж нахабныя пысы.
Культура спынілася, знерухомела. Як засвяціўся і заіскрыўся спадар Пялевін пры канцы 90-х – гэтак і цяпер ён самы значны мадэрніст усяе Расеі. Як уперліся ў тэлевізар Ерафееў і Быкаў 15 гадоў таму – і па сёння не выкурыш іх адтуль.
Развіццё, якое нібыта бачаць тусоўшчыкі дробных гурткоў, насамрэч уяўнае. Бо масы, народ – не назіраюць з 2008 года ніякіх прынцыповых змяненняў. Літаратура застыла і дэградуе. Уся астатняя культура – таксама.
Наўмысна не бяру нашу беларускую сітуацыю, бо пра яе шмат пісаў. Але чытач лёгка экстрапалюе працэсы на Беларусь. За адным выняткам – чахнуць нацыянальная літаратура пачала на 2 гады пазней, у 2010 годзе, калі наменклатура канчаткова памдмяла пад сябе ўсе выданні ды стала цынічна гвалціць.
Чаму мы “спазніліся”? Праз інертнасць беларускую. Будучы не ўскосна, а прама залежныя ад Расеі па ўсіх накірунках, мы запрагаем марудней. Але марудней і загінаемся.
Дык што ж прывяло да цяперашняй культурнай стагнацыі аб’ектыўна, якія падзеі? Маю на ўвазе свет бачны, матэрыяльны.
А разварот Расеі да ЗША і так званай цывілізаванай Еўропы задам, а да сваіх традыцыйных праваслаўных каштоўнасцяў – перадам.
У 2008 годзе Расея перастала бегаць перад Амерыкай з працягнутымі рукамі ды лісліва зазіраць у яе страшныя вочы. Паваротны момант – бліцкрыг з Грузіяй, калі Пуцін, будучы фізічна ў Пекіне на Алімпіядзе, у тры дні наваляў Вашынгтону з яго марыянеткай Саакашвілі. Для дэмакратаў тое быў жахлівы ўдар. Уся іх знешняя і ўнутраная палітыка пайшла наперакос, памылкі рабіліся за памылкамі. А слабеючы, Амерыка аддавала сваю сілу Расеі.
Поспех за поспехам Пуціна як цара ўсяе Русі прывёў да бясслаўнага канца каманды Абамы. І да прыходу прыемнага Пуціну чалавека, Трампа, які адстойвае традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці, а не ліжа вагіны лесбіянкам і лібералам розных масцей. Рабочая, працавітая, сямейная гетерасексуальная Амерыка зрынула набрыдзь, сваіх мучыцеляў.
Аднак разварот задам да Захаду – у 2008 годзе – якраз і затармазіў культурнае развіццё, прывёў да кансервацыі набытага, да застою, які насамрэч ёсць перааасэнсаванне і выпрацоўка праграмы дзеянняў.
Расейскі глядач і чытач заявіў, што не жадае болей сузіраць па тэлевізіі фільмы пра бандытаў з пісталетамі, утыркацца вачыма ў геніталіі, якія дзесяткі разоў злучаюць героі за фільм. А гэта і ёсць, па вялікім рахунку, кінематограф Захаду, асабліва безыдэйнай і аморфнай Еўропы.
Аднак ёсць зусім іншы кінематограф – сямейныя серыялы ЗША, цэлая індустрыя, якая вучыць быць чалавека лепшым, якая ставіць філасофскія пытанні на ўзроўні Дастаеўскага. І на пачатку тысячагоддзя я бачыў на сваім тэлевізары такія сямейныя амерыканскія каналы. Але яны некуды зніклі, замяніўшыся страшылкамі, што міжволі выпрацоўвае дэманічны воблік Захаду ў свядомасці нармальнага чалавека.
Пра адзін магутны і глыбокі, славуты серыял ЗША аж з пяці сезонаў, я распавяду ў хуткім часе. Расея цяперашняя такое зняць не ў сілах па розных прычынах. А ў сярэдзіне 90-х, калі яшчэ не набеглі ў кадр ерафеевы, – магла. Гэта, напрыклад, серыял “Пецярбургскія тайны”, драма на роднай расейскай глебе, з сузор’ем акцёраў (Карачанцаў, Федасеева-Шукшына, Гундарава, Філіпаў, Ракаў і гэтак далей.)
Цяперашняя культурная сітуацыя нагадвае шэрае лістападаўскае надвор’е. тыднямі нічога не адбываецца, і гэта гняце. Але ў чым перавага такога стану – у неадменным, рана ці позна, прыходзе доўгачаканых змяненняў. У снезе, які некалі выпадзе. А як не выпадзе наогул – то ўжо абавязкова будзе вясна. Кожны раз непаўторная. Закон колазвароту прыроды.


ЛіМаразм-322

Свята

З праваслаўнымі Калядамі віншую спадарства праз вершы беларускіх паэтаў (№№ 51,52 “ЛіМа”):

Юрась Нераток

Снегапад

Снег нябёсы сеюць
Шчодраю рукой.
Ліхтары жаўцеюць
Нівай над ракой.

Радуюцца вочы,
Лёгкі думак бег,
Бо сягоння ўночы
Выпаў першы снег.

Дык ляці ж, крылаты,
Радуй зрок і слых,
Да сасён кашлатых,
Да палёў пустых!

Белаю пярынай
Дбайна засцілай
Родную краіну —
Блаславёны край!

Чыстае убранне
На яе надзень —
Хай святкуе ранне
Кожны новы дзень!


Яна Явіч

***
Снег быццам некага чакаў.
А нехта зноў чакаў мяне.
Трамвай ён недзе сустракаў —
І не наяве, і не ў сне...

Ён быццам не пачуў званка
І не заўважыў халадоў..
Да сшытка цягнецца рука —
А гэты нехта знік ізноў!

Спрабую зоркі палічыць,
Што не згасаюць дзень пры дні...
Па небе да кагось імчыць
Самотны вершнік на кані.


Адам Глобус

Каляды

Вільня пахне калядным дымам,
Салодкім дымам з твайго дзяцінства.
Вільня дыхае хатнім інтымам.
Час надыходзіць — купляць гасцінцы,
Шукаць пачастункі па шчодрых крамах,
Думаць пра добрых, любімых і блізкіх,
Думаць пра нашых, пра самых-самых...
Час — пакаваць падарункі ў валізкі.


Марыя Кобец

***
Праўда і ісціна —
адзінства душы,
існасці сэнс
і пазнання Сусвету.
Дзе мы і хто мы
ля хісткай мяжы?.. —
Безліч памылак
у пошуку гэтым!

Мноства пытанняў
і столькі ж прычын —
Самі сваім
апраўданнем сагрэты.
Божачкі, колькі між
намі ілжы!
Колькі бяды
замаўляюць манеты!

Колькі нявер’я —
Балююць нажы
ў гандлі крывёй
і зямлёй пракаветнай!
Колькі знявагаў
Святое Імшы!.. —
Толькі не гэта,
Не, толькі не гэта!

Шлях да Галгофы...
Прыступкаў, сцяжын,
хопіць ці сіл
ля зямных парапетаў?!
Госпадзі, мілуй! —
Ля хісткай мяжы
Толькі б не збіцца нам! —
Толькі б не гэта!..


* * *
Снег, несканчоны снег...
Горад аблытаў ён.
Частых іскрынак бег
месяцам наўздагон.

Сыдзе каторы год
пад завірух выццё.
Гукамі Боскіх нот
цепліцца там жыццё.

Часавая мяжа
вынішчыць межы ўсе.
Кожная хай душа
свету святло нясе.

Замець. Імклівы снег...
Горад аблытаў ён.
 (Міхась Южык, 2013 г.)


ЛіМаразм-323

Паражоная воля

Хочацца, спадары, прывесці напачатку адну цытату:
   
      У нас была уже литература, был Ломоносов, Сумароков, Херасков, Петров, Державин, Фонвизин, Хемницер, Богданович, Капнист; потом Карамзин, Дмитриев, Крылов, Озеров, Мерзляков и, наконец, Батюшков и Жуковский; все эти люди пользовались почти равным участком славы, всеми ими восхищались почти в равной степени, по крайней мере все они слыли равно за художников и гениев (или, по-тогдашнему, за образцовых писателей). Критиковать тогда значило хвалить, восхищаться, делать возгласы и много-много, если указывать на некоторые неудачные стишки в целом сочинении или на некоторые слабые места, с советом поэту, как их починить. Понятия о творчестве тогда были готовые, взятые напрокат у французов; критики не было, потому что критика более или менее есть сестра сомнению, а тогда царствовало полное убеждение в богатстве нашей литературы как по количеству, так и по качеству; литературных обозрений тогда тоже не было и не могло быть, потому что в обозрение всегда входит критика, а вместо их иногда случались по временам, и то редко, реестры писателей и их писаний, перемешанные с известным числом хвастливых восклицаний. Мерзляков вздумал было напасть на авторитет Хераскова и, взявши ложные основания, высказал много умного и дельного, но как его критицизм был явным анахронизмом, то и не принес никаких плодов.

Ці не праўда, да болю знаёмая сітуацыя, замяні прозвішчы Мерзлякова ды іншых на шэраг нашых савецкіх і постсавецкіх слынных беларускіх пісьменнікаў, што хадзілі ды ходзяць з раздзьмутымі шчокамі на ўвесь твар?
“Крытыкі не было” – сведчыў Вісарыён Бялінскі ў 1935 годзе, азіраючыся на прамінулую, але такую блізкую па часе рускую літаратуру. З усімі яе одамі ды элегіямі, з да млосці напышлівым стылем.
Гісторыя любіць рабіць віткі па спіралі. І вельмі ўжо побач мы з літаратурнай сітуацыяй у Расеі пачатку дзевятнаццатага стагоддзя. За адным выняткам: літаратура сусветная з таго часу моцна развілася і ўжо пайшла на спад.
Дык ці ёсць у нас, сыноў вёскі і з устаўленымі камуністамі мазгамі, шанец на нешта вартае?
Тысячу разоў гаварыў, але паўтарэнне маці вучэння: рубрыка наша, замест таго каб адкрываць новае і вартае, замнога займаецца разбурэннем закасцянелых стэрэатыпаў. Расчысткай дарогі, па якой можна надалей рухацца. Настолькі ўжо ход наперад загаджаны ржавымі дратамі і пабітаю цэглай.
Інакш мы вечна будзем паўтараць, які быў вялікі пісьменнік і харошы чалавек Кандрат Крапіва (як у нядаўнім “ЛіМе”). Такі харошы, што адзін мой родзіч, беларус, які ўсёй душою ненавідзіць усё беларускае, запомніў са школьнай праграмы адзінае:

Ў адным сяле (не важна — дзе)
Хадзіў Баран у чарадзе.
Разумных бараноў наогул жа нямнога,
А гэты дык дурней дурнога —
Не пазнае сваіх варот:
Відаць, што галава слабая.
А лоб дык вось наадварот —
Такога не страчаў ніколі лба я…
(Кандрат Крапіва)

Трэба прызнаць, што крытык ваш наогул нічога са школы не вынес. Не запомнілася. Хоць дзяржаўны экзамен здаваў і вершы, адпаведна, на памяць зубрыў.
Цікава, што гэтыя раздзьмутыя шчокі і статус вялікага чалавека не да кожнага лепяцца – з тых, каму даручана гісторыяй высокая роля. Вось да акцёра Алега Табакова, Андрона і Мікіты Канчалоўскіх – лепяцца яшчэ як. Відавочныя гуру з маніяй велічы, залежныя ад іх людзі мусяць кланяцца, шанаваць. А вось да Эльдара Разанава, што даволі нядаўна памёр, не прымяраецца маска “караля” ці “цара”. Хоць людзей, якія любяць і паважаюць яго, нашмат болей. Бо сапраўднаму творцу не патрэбныя хадулі ды мыліцы для падвышэння самаацэнкі. А што ў кіно сыграў Табакоў: другарадныя ролі ў “Масква слязам не верыць” ды “Палёты ў сне і наяве”, агучыў ката Матроскіна… А Мікіта, сын стваральніка Гімну? Бамбізаў іграў тупарылых у фільмах таго ж Разанава, цара ў сваім цалкам забытым фільме… Андрон? Ды пра рамантычнае каханне на пачатку 70-х, забыў, далібог, назву. Усё астатняе – шуміха, фестывалі, прэміі, ніхто не пераглядае амаль.
Выснова, аднак, наступная: паколькі сістэмнай аналітыкі ў нас два гады таму, лічы, не было (апроч рускамоўнага сайта, што крытыкаваў не літаратуру, а працу чыноўнікаў), – то і работа наша цяпер паспешлівая ды суровая. Бурым больш, чым агучваем новых імёнаў. Гэта праўда. Як і тое, што стараемся не прапусціць ніводнай таленавітай падборкі вершаў. З прозай цяжэй. Але што ёсць, то ёсць. Праца цячэ на добраахвотным пачатку, наняць нікога не можам, самі ахапіць літаральна ўсё – таксама не ў сілах. На мае ж заклікі да крытыкаў ладкаваць аўтарскія калонкі ў Сеціве – нямое маўчанне. Страх быць выкінутым з тусоўкі паразіў волю.


ЛіМаразм-324

Калі паэт не скрыпач

Паглыбляемся ў архіў – №1 “Нёмана” за 2013 год друкуе падборку Георгія Барташа.

БАРТОШ Георгий Львович. Родился в 1967 г. в г. Щучин Гродненской области. Окончил исторический факультет Минского государственного педагогического института им. М. Горького. Печатался в белорусских и российских периодических изданиях. Живет в Минске.

Нескладана здагадацца, што гэтая даўняя падборка засталася без крытычнай аналітыкі. Як, зрэшты, і ўся творчасць паэта, пра якога я толькі ведаю, што ён заўзяты тусоўшчык і што, паводле яго Фэйсбука, многа есць памідораў, бо ў арганізме “нечага нестае”. Прычым хаўрусуе Барташ з беларускамоўнымі знанымі літаратарамі. Як і Марціновіч-расейскамоўны (не блытаць з беларускамоўнымі Марціновічамі), як і Анатоль наш Аўруцін.
Асабіста я ў сяброўства паміж носьбітамі дзвюх непрыязных адно адной моў не веру. І хоць мяне рэжце. У такім таварышаванні заўсёды тоіцца чалавечы, узаемавыгадны фактар.
Аднак бліжэй да паэта Барташа. Даследуем незнаёмую і не вядомую масам творчасць.

Адчыняе падборку ў часопісе Георгій, кленучыся ніколі не бедаваць, не журыцца:

Я больше никогда не буду горевать

Я больше никогда не буду горевать
Пускай моя любовь, как прежде, безнадежна,
Но ночь моя тиха, мне есть с кем ночевать,
Мне есть с кем песни петь и грезить осторожно.
Мне звезды с высоты мигают в полусне,
Мне травы шелестят приятные секреты,
И грустные стихи, как дань моей весне,
Уходят навсегда. Забыты? — Нет, пропеты.
Не дай мне бог опять тобой переболеть,
Отрочество мое, подвалы, голубятни.
Чем ближе мой предел, чем вероятней смерть,
Тем проще и ясней, тем легче и понятней.

Пачнём з таго, што аўтар не паэт. А проста грамадзянін, які рэфлексуе і нешта запісвае.
Калі не верыце на слова аналітыку, то дакажу гэта матэматычна.
Па-першае, уся тканіна верша складаецца з латак чужых, зацухмоленых і невыразных метафар. А гэта ўжо не паэзія.

Набіраем у Яндэкс, напрыклад, “Уходят навсегда» ад Барташа: знайшлася 1 тысяча супадзенняў.
Далей: «травы шелестят» – 8 тысяч супадзенняў!
Яшчэ: «Не дай мне бог» – 7 тысяч супадзенняў. Акрамя таго, “бог” Барташа з малой літары пішацца, а значыць, гэта насамрэч язычніцкі бог, упалы анёл, дэман. А такая істота да нічога вартага апрыёры не можа натхніць.
Хіба што на пошласць: «мне есть с кем ночевать».
Таму аўтар і шые свой тэкст на машынцы, тады як найрэдкія сапраўдныя паэты ловяць Божае слова.
Праблема рыфм і метафар у рускай мове надзвычай вострая. Пра яе мы гаварылі не раз. Паўтарацца не стану. З тае прычыны 99,99 адсоткаў рускіх паэтаў – або вычварэнцы (іх метафары не трапныя і зразумелыя ім адным), або паўтараюць чужое, тысячы разоў сказанае, кшталту «моя любовь… безнадежна».

Што лепей – быць трывіяльным або ўдараным пыльным мехам, вырашай чытач, сам.
Георгій Барташ – тыповая ахвяра пастарэлай рускай мовы. А на Беларусі, у адрыве ад бурапеннай культуры суседняга народа, тое перажываецца надзвычай цяжка, пакутліва. Можа прывесці да маніі велічы, як у Аўруціна, які вырошчвае пушкінскія бакенбарды і выпускае “анталогіі” рускай паэзіі.
Барташ жа ад безнадзейнасці знайсці новае слова ўцякае, як многія і многія, у выратавальны верлібр:

………………………..
Когда я был маленьким
и, как положено интеллигентному мальчику,
был отдан в музыкальную школу,
то специально ходил на занятия дальней,
через частный сектор, дорогой —
только бы увидеть снегирей.
Задрав голову,
я замирал перед заснеженным деревом,
разглядывая пылающие грудки пичуг,
перепрыгивающих
с ветки на ветку…
………………………….

Але гэта звычайны празаічны кавалак, замалёўка, ніякай вобразнасці і гармоніі. Во як выглядае гэты “цуд” без штучнай разбіўкі на кароткія радкі:

Когда я был маленьким и, как положено интеллигентному мальчику, был отдан в музыкальную школу, то специально ходил на занятия дальней, через частный сектор, дорогой — только бы увидеть снегирей. Задрав голову, я замирал перед заснеженным деревом, разглядывая пылающие грудки пичуг, перепрыгивающих с ветки на ветку…
 
Паўстоўскі ў сваёй лірычнай прозе пісаў куды паэтычней. А галоўнае, не называў гэта вершамі.

Такім чынам, Георгій Барташ не паэт. Нават каб ён рыфмаваў талкова, клаў радкі складна і ладна, як “цудоўны” версіфікатар Міхась Пазнякоў, то ўсё адно не быў бы Георгій паэтам з прычыны слабага тэмпераменту. Ён вялы. Паэт жа – неўтаймоўны агонь (Высоцкі, Ясенін). Ці небывалая гармонія (Пастарнак, Акуджава). Усё астатняе – спроба добрых грамадзян нешта запісваць, рэфлексуючы.
З разгледжанага (твора і кавалка з другога твора) відавочна:

1) у першым выпадку няма ані трапяткіх пачуццяў, ані формы вартай;
2) у другім – ёсць жывыя пачуцці, няма паэтычнай формы.

Георгій Барташ так і застанецца слынным тусоўшчыкам, харошым хлопцам, арганізатарам “паэтычных” конкурсаў.
Гэтак і ў Расеі златаглавай: тыя, каго нават у замшэлыя часопісы не прымаюць, гэтае рускае паэтычнае “отребье”, – збіваюцца ў статкі, труцца паміж сабою, наладжваюць вечарыны і турніры верлібраў, каб праяўляцца хоць неяк. Іх там ніхто не чуе, нават самвыдат Інтэрнэта на 99 адсоткаў запоўнены графаманіяй з вершаў класічнай формы. Не прыжылася “вольная” паэзія ў Расеі, што зробіш.
Барташу ж пажадаем стаць хаця б добрым гісторыкам, выкладчыкам, якім ён, здаецца, недзе працуе. І хай не маркоціцца. Бо Южык жа не маркоціцца, што ён не скрыпач.


ЛіМаразм-325

Кветкі на парахні

Адстаўны галоўны рэдактар “Полымя” Сяргей Законнікаў крытыкі ніколі не ведаў. На такіх пасадах не крытыкуюць. А потым ён зрабіўся адным са значных, скажам так, людзей у новым саюзе пісьменнікаў. Тут калі што і было – то адны дыфірамбы. Недатыкальнай асобаю пражыў Законнікаў да 70 гадовага ўзросту.
І вось яго вершаваная падборка ў “Літаратурнай Беларусі” (№124) на ўсю паласу.
Такі твор:

Небу пажаліцца некаму

Спорненькі дожджык.
Вымак пінжак.
Неба жальбуе над доляю.
Крыўда наўмысная?
Можа, няўзнак?
Мне разгадаць не дазволена.
Нейкі ў прыродзе нябачаны збой,
Зроблены ён недарэкамі…
Ты можаш плакацца тым,
Хто з табой…
Небу пажаліцца некаму.

Адзіны прыгожы выраз я падкрэсліў. У цэлым жа – суцэльная проза і блытаніна ў сэнсе.
Па-першае, назва верша няўдалая, бо непісьменная. Руская калька – “Небу пажаліцца некаму”. Па-беларуску – пажаліцца “няма каму”.
Па-другое, самому небу пажаліцца “некаму”? Ці некаму на небе? Двухсэнсоўнасць. Што кепска для мэтра, якім, мабыць, лічыць сябе Законнікаў.

Пасля замалёўкі пра спорненькі дожджык і вымаклы пінжак раптам – пытанне: “Крыўда наўмысная?” Да каго пытанне? Якая звязка паміж крыўдаю і спорным дажджом? Няма сувязі. І ў гэтым Законнікаў сам прызнаецца: “Мне разгадаць не дазволена”. (Добра, так і запішам.)
Потым: недарэчнае сцвярджэнне, што звычайны дожджык ёсць “нябачаным збоем” у прыродзе? Гэта вам як? Крэцінізм? Чалавек жа ў здаровым розуме як такое напіша?
Мала таго! Гэты нябачаны збой зроблены ў прыродзе нейкімі… “недарэкамі”. Не раўнуючы аўруцінскі «бред сумасшедшего», які друкавала піцерская “Нява” і які мы разбіралі зусім нядаўна.
Цяпер угадайце, панове, якая сувязь паміж двума “вар’ятамі”? Падкажу: абодва працавалі галоўнымі рэдактарамі тоўстых часопісаў. І толькі галоўрэды могуць пражыць усё жыццё без крытыкі сваіх опусаў, спакваля і непрыкметна дэградуючы.
Далей радуе пэўнае вяртанне да рэчаіснасці, хоць і празаічнае цалкам: “Ты можаш плакацца тым, Хто з табой…”
А пры канцы зноў агорклая двухсэнсоўнасць: “Небу пажаліцца некаму”.
Як “некаму”, калі аўтар цэлы верш плакаўся? А калі таму, хто на небе, “некаму” (бо там ніколі няма), то так і варта пісаць “на небе пажаліцца некаму”. Хоць “некаму” і русізм, паўтару.

Журботная карцінка. Поўнае разлажэнне паэта – і па думцы, і па вобразнасці, і ў плане прыгожага слова. Парахня.
Зрэшты, падумаем: а ці быў Законнікаў лепшым калі, у гады маладыя задзірыстыя? Ды наўрад – бо талент як грэх, які не схаваеш у мех. Паэт сярэдняй рукі, раздзьмуты праз пасады, дзяржаўныя кнігі ды званні да неймаверных вышынь.
Паўтаруся, гэтую пачаткоўскую блытаніну друкуюць поўным сур’ёзам на паласу ў “Літаратурнай Беларусі”. Вось такая ў нас якраз і літаратура, ні дадаць ні адняць.

Яшчэ з паэтычнай публіцыстыкі ад Законнікава:

Бяззубыя псы

Снег выпаў,
І зноўку бяззубыя псы
З дрымоты ляцяць у сваволю,
Бо спрактыкаваныя ў нюху насы
Учуялі пах звабнай волі.
Ля будак утульных
Ляжаць ланцугі…
Там быць трэба ў час і дарэчы,
Дзе зло наразае мярзоты кругі,
Каб годнасць людскую нявечыць.
На ўскрайку жыццёвай крутой паласы
Выдатнай павінна стаць гонка…
Ну што, пабрацімы — бяззубыя псы,
Яшчэ павалтузім падонкаў?

Тут больш экспрэсіі, чым у першым творы. Астатнія заўвагі будуць усё тыя ж. Таму тыражаваць іх не станем. Адно для моладзі ўкажам, што “псы” слоўнікі не ведаюць беларускія. Гэта таксама русізм. Ёсць гутарковае “псіна”. А так – “сабака” ў нас. І гэта прыдумаў не я, а Кандрат Крапіва з камандаю, якія даўным-даўно складалі акадэмічныя слоўнкі.

Кацярына Ваданосава, паэтка і музыка (бард), прадстаўлена ў №12 часопіса “Верасень”, які ляжыць на сайце “Камунікат”. Нарадзілася ў 1986 годзе.
Адразу пазначу, што капіруецца з сайта ў Ворд тэкст пагана, таму прабачце зараней, калі што не тое павыпаўзае.

Аднак бачна такое: аўтарка не юначка, не пачатковец. Да таго ж скончыла філфак. Пэўным чынам гэта адчуваецца ў творах.

Уступны:

***
Забыцца. Пазбыцца. Змыць
Каханне, нiбы атруту.
Ачысцiцца. Зноўку жыць.
Глушыць у душы пакуты.

Забыцца. Пазбыцца. Зняць
Любовi былой адзенне.
Быць вольнаю. Акрыяць.
Паверыць у летуценнi.

Забыцца. Пазбыцца. Быць
Русалкаю бесклапотнай.
Не плакацца. Не малiць.
Смяяцца. Спяваць свабодна.

Забыцца. Пазбыцца. Стаць
Самою сабой. Вар' ят кай.
Вучыцца наноў кахаць
Таго, хто кахання варты.

Забыцца. Пазбыцца. Жыць.
Расправiць шырока крылы.
Любiць. На ўсю моц любiць
I быць без цябе шчаслiвай.

Ёсць акуратнасць. Патрабавальнасць да логікі і вобразаў. Чаго ў разбэшчанага пасадамі Законнікава і блізка няма. Аднак рускамоўнае асяроддзе не дазваляе аўтарцы глыбока пранікнуць у мову, так, каб яна роднай зрабілася. Ад таго вобразы не багатыя і не выразныя. Слоўнікавы запас малы.
Самыя публіцыстычныя, дыдактычныя (а значыць, непаэтычныя) месцы і літаратурныя штампы я вылучыў.
Яшчэ: няма свайго твару, адметнага стылю. А ў каго ён, спытаеце, ёсць? Няшмат, але, напрыклад, у раскрытыкаванага ў рубрыцы Жыбуля. Бясспрэчна – у Міколы Кандратава і Алега Мінкіна. Яшчэ ў некалькіх. Верш жа Ваданосавай мог належаць каму заўгодна. Бо публіцыстыку ў нас любяць выціскаць з глузду і друкаваць дзе не лянота.
Зрэшты, слабыя вершы для бардаў – норма. Таму і ведаем мы з іх вартых – пяць чалавек, дый усе яны гадаванцы краіны Саветаў. У асноўным жа “дабіраюць” музыкай, голасам, манерай выканання плюс (як у Міцяева) прафесійнымі музыкамі на падыгроўцы. Калі ж моцны тэкст, як у Візбара, скажам, то музыка можа быць самаю прымітыўнай.
І ўсё ж мы разбіраем паэзію, і вершы свае Ваданосава падала як самадастатковую творчасць.
Задума праекта “Верасень” выдатная – даць выйсце творчай энергіі маладых, заахвоціць. З часопісам, прызнаюся, зусім не знаёмы. Хіба дыхнула крэўным, нашанскім пры канцы:

Да ведама аўтараў: рукапісы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца
Рэдакцыя не нясе адказнасці за выкладзеныя ў аўтарскіх тэкстах факты

Застрашліва, ці не праўда? Адразу выпрацоўвае ў аўтара комплекс віны, прыдушвае, падаўляе. А гэта толькі і трэба рэдактарам, каб размаўляць звысоку з гэтымі кузуркамі – паэтамі ды празаікамі.

У часопісе, дарэчы, ёсць вялізны раздзел крытыкі, публіцыстыкі ды эсэ. Але з пяці артыкулаў там толькі адзін з замахам на крытычны: Анатоля Трафімчыка на кнігу духоўнай паэзіі Анатоля Кудласевіча.
А калі ўлічыць, што ў “Верасня” за доўгія гады выйшла ўсяго 12 нумароў, то і глядзіце, ці ёсць у беларускага паэта рэальны шанец быць прааналізаваным хоць неяк на друкаваных старонках.
Для чаго тады пішам?


…теперь же пишут и сапожники, и пирожники, и подьячие, и лакеи, и сидельцы авошных и мушных лавок, словом, все, которые только умеют чертить на бумаге каракульки. Откуда набралась эта сволочь? Отчего она так расхрабрилась?
(Виссарион Белинский, 1835 г.)


ЛіМаразм-326

Рупіцца быць паэзіяй

Зіма набірае абароты, год уваходзіць у свае правы, суровыя маразы змяніліся снегападам.
Гэтак і для кожнага чалавека ёсць адзіная вартасць – рух творчы, будзь тое палотны Рафаэля або выхаванне нашчадкаў з любоўю.
Абарачаюцца планеты. Бяжыць кроў. Рухаемся мы, людзі.
У №124 “Літаратурнай Беларусі” ўбачыў падборку Вікторыі Трэнас. Гэта пэўным чынам парадавала, бо даўно не назіраў яе нідзе, раней такую жвавую ў Сеціве і выданнях. Падумалася, што завязала.
Аднак секта беларускай літаратуры не адпускае – змушае тварыць, праяўляцца. Зрэшты, болей няма дзе беларускаму літаратару вымкнуць дастойна, як у выданнях на роднай мове. А ўжо зробім мы наша асяроддзе сапраўднай літаратураю ці так і згібеем у секце – залежыць не ў малую чаргу ад нас.
Вершы ў Вікі Трэнас мадэрновыя, то ставіць яна знакі прыпынку, то не.
Выберам два.

На каляды

у вялiзным насценным люстры
я ўбачыла цень заратустры
сны спаўзалiся мне на плечы
ад сябе так няпроста збегчы
а паэту не трэба многа
толькi стаць невялiчкiм богам
у ягоным цяжкiм дыханнi
стогне боязь мяне паранiць
мысляры ля святочнай елкi
патаналi ў моры гарэлкi
родных вуснаў святая здрада
нараджэнне святла. Каляды

Няблага атрымалася пра мысляроў (падкрэслена), якія патанаюць у моры гарэлкі. Ухваляю, бо заўсёды з падазрэннем стаўлюся да тых, хто зусім не п’е. Ламаносаў любіў пагулянкі, Пушкін… Хто не п’е наогул – той або хворы, або страшэнны зануда ды іпахондрык, злы чалавек. Усяму свая мера – цвярозасці ў тым ліку.
“Цень заратустры” тут пастаўлена ад балды, для рыфмы. Болей ніякай нагрузкі сэнсавай не нясе.
“ад сябе…збегчы” – літаратурны штамп, няўдалае месца.
Каравым падалося і раскрыццё “бога”, якім хоча стаць паэт: “у ягоным цяжкiм дыханнi стогне боязь мяне паранiць”. Чаму дыханне цяжкое? Прычым стогн? Даўмецца няпроста. Да таго ж грувастка, непаэтычна.
А як расшыфраваць “вуснаў святая здрада”? Ды яшчэ дапасаваць тое да нараджэння каляднага святла?

Наступны верш скрамнейшы ў плане напышлівай вобразнасці:

* * *
сэрца гаворыць:
выберы шлях любові,
бо ліхам працягнецца злосць.
сэрца адрозніць, хоць абернешся
ты любою,
якая насамрэч ты ёсць.
рупіцца сэрца, каб сышоў
з дарогі ў нікуды
той, хто спасціг не адзін
пацалунак Іуды,
той, хто адчуе нарэшце
сэрца сваё.

Тут ужо з’явілася дыдактыка – “бо ліхам працягнецца злосць”.
Пра сэрца, якое “адрозніць”, – добра. Хоць слова “насамрэч” лішняе і хіліць да канцылярыі.
Дзівосны, аднак, канчатак: той, каго Трэнас гоніць з дарогі “ў нікуды” (бо ён спасціг “не адзін пацалунак Іуды” )… Тут запынімся. А хто спасціг пацалунак Іуды. Ды толькі Ісус Хрыстос. І яго будзем гнаць з дарогі “ў нікуды”?
І зусім ужо блытана, недарэчна ў канцы – “той, хто адчуе нарэшце сэрца сваё”. Спачатку прагоніць сэрца “з дарогі” Хрыста “ў нікуды”, але Ён яго і адчуе “нарэшце”.
Калі і закладала сюды Віка Трэнас глыбінны сэнс, то выявіць гэта выразна праз слова не ўдалося. А старонні назіральнік (крытык) бачыць адно: у галаве ў паэткі поўная мешаніна. З духоўным светам так не абыходзяцца. Бо ўсе нашы памылкі пачынаюцца менавіта там, праз няведанне ісціны, і праз тое, што можна гаварыць, а чаго нельга.
Кароткі прыклад: тыркаючыся па Сеціве, натрапіць нявінная дзяўчынка на старонку, дзе паказана, як рабіць прыварот. Палезе з чыстай цікаўнасці, паспрабуе прываражыць аднакласніка. Вясёлая гульня! У выніку – з’ехаў дах на ўсё жыццё, пакутуе сама, мычыць блізкіх. Харошая дзяўчынка, але не ведала правілаў духоўнага жыцця, саўковыя бацькі не абучылі, – гэта як нявінны двухгадовы дзіцёнак выбежыць за мячыкам на аўтастраду, ды пад колы грузавіка.
Скажу адно: падборка Вікі Трэнас хаця б рупіцца быць паэзіяй. У адрозненне ад празаічных рыфмаванак Законнікава ў гэтым нумары.
 

ЛіМаразм-327

Духоўная лекцыя

Алесь Замкоўскі прадстаўлены ў №122 “Літаратурнай Беларусі” з вершамі.
У гэтым нумары ёсць яшчэ паэтычная падборка Барыса Пятровіча. Але тое проста рыторыка, разрэзаная на кароткія радкі. Таму прадметам разгляду нашай рубрыкі быць не можа. Дый нягожа тут абучаць паэзіі галоўнага рэдактара “Дзеяслова”.
Што тычыцца Замкоўскага (псеўданім гэта, ці што?) – пра такога ніколі не чуў. Але ён змясціў менавіта вершы. Прычым лірычныя. І не дубаватыя. І не вычварныя. Звычайныя беларускія вершы, я б сказаў, вышэйшага за сярэдні ўзровень.

Адзін верш:

* * *
мандарынавы новы год
праз калючыя гурбы снегу
разарваўшы людскі карагод
расхінуўшы крылы
да неба
у глухі мандарынавы сад
дзе трава супакойвае цела
дзе пяшчотай агністых прысад
птушка шчасця ў лістоце трымцела
і нікога вакол, пакуль
не захочаш сама
не паклічаш
толькі ціхі чмяліны гул
асцярожна вушы казыча…
невядома
на яве ці ў сне
адплываеш у тую краіну
дзе самотныя вусны кране
навагодні смак мандарынаў

Ёсць пару добрых месцаў, што вылучаны падкрэсліваннем.
Я пісаў неяк, што прышпільванне да самадастатковай зімы вясны ці лета, якіх чакае паэт, не ідзе на карысць лірыцы. Вынікае, што свой кепскі настрой аўтар звальвае на зіму.
Тут ёсць перабор з вольнымі вобразамі, пра крылы новага года, які ён расхіне “да неба”. І гэтак далей. Потым, глухі мандарынавы сад – цяжка ўявіць беларусу, нам заўсёды здаецца, што мандарын – расліна культурная, а не дзікая. У любым выпадку метафара няўдалая.
Далей глядзім: гул “ціхі” ды пры гэтым ён казыча вушы “асцярожна”. То бок аж тры словы – “казыча”, “асцярожна” і “ціхі” – адыгрываюць адну ролю па сэнсе. Перабор.
Выраз “на яве ці ў сне” – старадаўні літаратурны штамп.
У выніку, нягледзячы на некаторыя ўдалыя месцы, навагодні святочны настрой аўтару стварыць не ўдалося.

Другі верш:

* * *
за нямытай шыбай іншасвет
казка без шчаслівага пачатку
голы клён — задумлівы брунет
апранае белыя пальчаткі
стукае настойліва ў вакно
бы чакае да сябе увагі
завірухі белае віно
не спатоліць сакавіцкай смагі
поўня ад марозу і тугі
у абдымкі ціснецца да клёна
і абодвум сняцца берагі
коўдрай ахінутыя зялёнай

Гэты твор больш лаканічны. І вобразнасць болей трапная.
Тут у чаканне вясны верыш, бо сакавік усё-ткі, ад зімы людзі стаміліся.
Пра белыя пальчаткі, які апранае клён, – не вельмі трапна, напышліва. Цэлая крона бярэцца снегам, хоць і голая, а не адны “пальцы”.
Не так часта я бачыў, каб дрэва “стукала ў вакно”. Калі такое здараецца, то дбайныя людзі апілоўваюць голле.
Затым ідзе граматычная памылка: поўня жаночага роду, клён – мужчынскага, калі ім разам нешта сніцца, то “абаім”, “абоім”, а не “абодвум”.
Верш болей удалы, чым першы. Але тэма яго – частая, трывіяльная і не раскрытая па-новаму. Лірычная замалёўка, не аплодненая душою і светапоглядам аўтара.

Трэці верш:

* * *
Мяжа.
Лістапад і снежань.
Два крокі —
і Новы год
папросіць пітва і ежы,
нібы згаладнелы кот.
Ноч ціхая.
Знічкі подых.
Жаданне —
шукаць аднаму
да летняга ранку
броду.
Праз боль,
адзіноту,
зіму…

Першыя чатыры радкі – выразна і добра.
Затым – кашмар, канцылярыя плюс гастраномія, плюс недарэчнае параўнанне Новага Года з катом.
“Подых знічкі” – гэта як? Дыхае яна, ці што? Дый наогул – знічкі на небе ёсць фантазіяй беларускіх паэтаў. Сорак сем гадоў жыву – бачыў толькі начныя самалёты ці спадарожнікі. Знічак (зорак, што рухаюцца, то бок каметаў, астэроідаў, метэарытаў) не назіраў. Такім чынам – фальш.
Канчаецца верш заклятым беларускім трагізмам: зіма не ў радасць – чакаем летняга ранку. (Летам будуць нэндзіць, як узімку хораша бывае.)
Тры ўсяго вершы разгледзелі – у двух з іх “адзінота” і яе сінонім “самота”. Гэта ўлюбёныя словы беларускіх паэтаў.
Паўтаруся, што пры ўсіх заўвагах – гэта лірыка, а не тое, што нам выдае паперадзе Барыс Пятровіч у “вершах” (чытайце, у каго цярпення стае).
Ладна, так і быць, лікбез ад Пятровіча, каб не выглядаць галаслоўным:

Бог ёсць
Бог у табе
ты не адзін
ты не апошні
ты — першы
ты і Адам і Ева
табою не сканчаецца ўсё
а — пачынаецца
пачынаецца
пачынаецца
толькі пачынаецца…
проста, каб пачаць
трэба скончыць
проста без канца
не бывае пачатку
Бог ёсць
Бог будзе…
і не верце тым, хто кажа
што Бога няма

Ну не раўнуючы духоўная лекцыя перад паствай у пратэстанцкім прыходзе.
Цяпер нам застаецца, як нэапяцідзесятнікам, завыць, заскавытаць, заторгацца і паваліцца на падлогу, хіхікаючы і рагочучы ад дабрадаці, бо ўвайшоў у нас “дух святы”.
Не, хлопцы, паэзія ёсць прынцыпова іншаю справай. І я гэта вам дакажу.

 
ЛіМаразм-328

Вось як бывае

Стывен Кінг – графаман. Бо даўно піша не дзеля заробку. Зарабіў ён на некалькі соцень гадоў для ўсёй сям’і. Проста не можа не пісаць, бо нічым іншым не ўмее займацца. Дыягназ “графаман” выставіў яму на лекцыі спецыяліст па Кінгу Дзмітрый Быкаў, які апошнім часам жыве больш у ЗША, чымся ў Расеі. На лекцыі гэты літаратуразнаўца сказаў, што хутка выйдзе чарговы раман Кінга і што ён яго неадменна купіць, і несумненна расчаруецца, прачытаўшы ў арыгінале.
Але мы не пра тое. Як кожнага пісьменніка і графамана, Кінга несупынна апаноўваюць страхі – што будзе, калі ён аднойчы не зможа пісаць? Вычарпаецца (хоць насамрэч даўно вычарпаўся). І гэтай тэме, а таксама боязі звар’яцець ад сваіх страшылак, Кінг прысвяціў некалькі таўшчэзных раманаў.
Напрыклад, “Мяшок з косткамі”, дзе паспяховы белетрыст пасля раптоўнай смерці жонкі страціў дар пісаць, некалькі гадоў жывіўся старымі рукапісамі, выдаючы іх за новыя. А потым паехаў шукаць прыгоды на сваю галаву.
У рамане з назваю, здаецца, “Безнадзейнасць” – тое ж самае: вычарпаўся паспяховы раманіст і паехаў па ЗША на матацыкле ў пошуках прыгодаў. Гэта варыяцыі аднаго і таго ж кашмару Кінга.
У рамане з назваю, якую забыў і не магу адшукаць, пісьменнік падвоіўся і стаў маньякам, пераўвасобіўся ў героя свайго. Тоўсты раман. Мнагаслоўны. Занудлівы.
У рамане “Таемныя дзверы, таемнае акно” – зноў паўтор, падваенне асобы, пісьменнік не разумее, што ён сам і забойца.
Гэтыя два раманы – украдзеныя сюжэты ў Стывенсана пра Джэкіла і Хайда.
У рамане “Ззянне” – пісьменнік з’ехаў з глузду ў пустым зімовым гатэлі, куды прыехаў вартаўніком, і стаў ганяцца з сякераю за жонкай з малым сынам.
Раман “Мізэры”, дзе белетрыст робіцца вязнем ашалелай сваёй чытачкі, мы разбіралі.
І гэта толькі тое, што прыходзіць адразу на розум. Не ўсё ж я з Кінга чытаў, да таго ж.
Усе раманісты жывуць прыдуманым светам. А вонкавы свет іх палохае. Адсюль і боязь страціць магчымасць сыходзіць у фантазійную рэальнасць.
Аказваецца, што Стывену Кінгу куды ямчэй сярод яго монстраў, чым на лузе сярод кветак ці на рыбнай рацэ. Вось як бывае.


ЛіМаразм-329

Асновы крытыказнаўства

Неяк, гадоў восем таму, я распачаў новы для беларускай літаратуры жанр – крытыка крытыкі, артыкулам “Крытыка на лаве падсудных”, надрукаваным у альманаху “Тэксты”.
З таго часу жанр зазнае ў Беларусі паспяховае развіццё. Першым маім прадаўжальнікам, спадкаемцам, стаў Алесь Новікаў на сваім палітычна-літаратурным блогу.
Затым шмат хто ў Фэйсбуку мацаваў гэты жанр, крытыкуючы пераважна рубрыку “ЛіМаразм”.
А ўчора я неспадзявана сутыкнуўся нават з двума спецыялістамі па беларускай крытыцы, нацыянальнымі крытыказнаўцамі – Анатолем Кудласевічам і Віктарам Шніпом. Гэтыя адмыслоўцы прачыталі мне цэлыя лекцыі на тэму, якая павінна быць ідэальная беларуская літаратурная крытыка.
Праўда, расповед Кудласевіча дужа нагадаў выступ таварыша Агурцова з вядомай кінакамедыі Разанава “Карнавальная ноч”.

Паслухаем жа:
Агурцоў (Кудласевіч):
 «Эта ваша музыка (крытыка). Даёт она что-то? Нет, не даёт. А надо, чтобы давала. Нужно, чтоб музыка (крытыка) тебя брала, нужно, чтобы она тебя вела, но в то же время и не уводила».

Вось так, спадары… А закончыў сваю прамову пра ідэальную крытыку Кудласевіч прыкладна, як другі герой “Карнавальнай ночы”:

Запрошаны лектар (Кудласевіч):
«Мы видим (у крытыцы) одну звездочку, две звездочки. Лучше, конечно, пять звездочек.»

Віктар жа Шніп, пасля двухгадовага юбілею рубрыкі (10 студзеня), адкрыў мне ашаламляльнае:

1) крытыкі ў беларускай літаратуры ніколі не было (чытай, ніколі і не будзе);
2) Міхась Южык не крытык, а… паэт і празаік;
3) Южык павінен пісаць выключна прозу і вершы.

У перакладзе на нашу, нармальную, лімаразмаўскую мову гэта азначае:

1) развешваць рукапісы па сценах кватэры;
2) або залезці па локці ў сямейны бюджэт дзеля выдання кніг;
3) …непасільнаю працай зарабіць грошы на выданне сваіх кніг;
4) …сесці на хлеб і кефір, гадамі эканомячы грошы на выданне сваіх кніг;
5) або стаць у нерухомую чаргу беларускіх часопісаў дзеля выдання сваіх рукапісаў (дзе сілавікі Пазнякоў або Пятровіч “растлумачаць” твае правы.)

З выдадзенымі нарэшце кнігамі паступіць так:

1) бегаць і слёзна прасіць “Белкнігу” і Бібліятэчны калектар, каб узялі хаця б 10 экземпляраў;
2) раздаваць кнігі сябрам, таварышам, знаёмым і нават незнаёмым людзям;
3) намагацца прадаць кнігі на прэзентацыях;
4) складзіраваць дома ў якасці збіральнікаў пылу;
5) паліць іх на вогнішчы ў якасці публічнага пратэсту перад Фрунзэ, 5.

Як бачыць дарагі чытач, усе “прапанаваныя” Шніпом варыянты ёсць утапічнымі. І галоўная прычына ў тым, што за дзяржаўныя сродкі ў “Мастацкай Літаратуры” друкуецца само сямейства Шніпоў. На іншых літаратараў грошай амаль нестае, бо сямейства дужа многа творыць і выдае. Колькі, спытаеце вы? Гэта можна прабіць пашукавіком сайта Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі, або папрасіць Алеся Новікава, ён зазвычай матэматычна гэта падлічвае. Напрыклад, на яго блогу я прачытаў, што сам Алесь Карлюкевіч за гады праўлення холдынгам “Звязда” выдаў 31(трыццаць адну) сваю кнігу. Сумняваюся, што Шніп і Рублеўская супольна нашмат яму саступілі.

Не дацямлю, праўда, што агульнага паміж крытыказнаўцамі Шніпом і Кудласевічам Анатолем, бо ў другога за 20 (дваццаць) гадоў выйшла ў “Мастацкай літаратуры” толькі 1(адна) кніга. І тое пасля таго, як ён цяжка захварэў. Мусіць, сумленне некага там заела.
І ўсё ж мне цікава было праслухаць гэтых знатакоў беларускай крытыкі, і асабліва ўсцешна – было даведацца, што жанр наш нагэтулькі папулярны.

Калі ж адсунуць жарцікі крышку ўбок, то рубрыку нашу стварыў не я, а сама літаратурная сітуацыя. Святое месца не пустуе ў прыродзе – і поўная адсутнасць крытыкі ў часопісах, фактычнае іх выраджэнне і паміранне, вымкнула ў прастору беларускага слова “ЛіМаразм”. Як паратунак. І накірунак для развіцця.
Бо таленавітыя паэты павінны атрымаць сваю годную ацэнку. А літаратурная шушамець, кшталту Жоры Барташа, які выкарыстоўвае ў сваіх вершах метафары, што маюць 8(восем) і болей тысяч двайнікоў у сістэме Яндэкс, – гэтакія шкодныя элементы павінны як найхутчэй вымятацца з літаратурнай прасторы. І справа не ў бяздарнасці Барташа. Бяздарнасцяў шмат, але не ўсе настолькі сацыяльна актыўныя, як ён, не ўсе наладжваюць “паэтычныя” фестывалі ды конкурсы. Калі ж кіраўнік, заправіла такіх фэстаў сам ёсць не-паэт, то гэта ўжо зламыснае шкодніцтва, спакушэнне «малых сих», незагартаваных маладых душаў, абмарачэнне, лесвіца для іх у затхлы падвал. І за гэта трэба даваць барташам па руках. Што мы і робім.
А гарачае жаданне Шніпа чытаць маю прозу і вершы можа быць задаволена гэтак: на сайце “Литсовет”, дзе актыўна вывучаецца “ЛіМаразм”, вісяць і мае мастацкія творы, раней апублікаваныя ў часопісах. Ніякіх, адным словам, праблем. Калі ж Шніп перачытаў ўсяго мяне скрозь, то раю зрабіць перапынак на гадоў пяць, а потым зноў перамалоць збор маіх твораў. Глядзіш, і асэнсуеш нешта па-новаму.


ЛіМаразм-330

З шуфлем – па каравякі

Толькі што сутыкнуўся з мярзотным нападкам на геніяльнага паэта і барда Булата Акуджаву. І дзе б вы думалі? На палітычным блогу Алеся Новікава. А мярзота вылілася ў тэкст з чыіх дзівосных мазгоў? Ды ад Валерыя Грышкаўца…  Што азадачвае, бо якраз Грышкавец аплёўвае Новікава ў пасквілях на сайце СПБ. Ці савецкія атэісты ўжо замірыліся?
Атэіст – ключавое слова. Бо менавіта ад яго і чакаеш нянавісці да глыбіннага хрысціянскага паэта Акуджавы. Атэізм, нагадаю, ёсць род сатанізму.
Сутнасць выскалу Грышкаўца ў бок Акуджавы менавіта ў духоўнай рознасці. Прынцыповай. Адзін аптыміст і вялікі мастак. Другі – пасквілянт і ныцік у творчасці, песіміст.
Адзін ваяваў. Другі на печы сядзеў. (На секундачку.)
Ну ды ладна.
А цяпер супаставім творчасць Паэта і пасквілянта.


Валерий Гришковец:

* * *
Поезд мой идет вне расписания
Прямо в дождь, переходящий в снег.
В гору жизнь - сплошное ожидание,
А со склона - заполошный бег.

Прожил век. И с ним - тысячелетие.
Не с того ль так ноша тяжела?!
Вот и скука - сука безбилетная,
В самом сердце гнездышко свила.

Боль и тягость - молодость вчерашняя.
Завтрашняя старость - как сума...
В поезде наплевано, нагажено.
За окном - ни осень, ни зима;

То ли поле, то ли лес порубанный -
Сиро, голо... Вечер ли, рассвет?..
Край родимый, словно храм поруганный.
В стельку пьян, храпит в углу сосед.

Спрыгнуть, что ль, сорвав стоп-кран, да по полю,
Да бегом обратно... А куда?!.
Век и я, друг друга мы прохлопали,
Просвистели мимо поезда...

Я б назваў гэта празаічным ныццём. Хоць тэхнікай рыфмоўкі Грышкавец валодае добра. Такіх вершаў, безаблічных, тысячы і тысячы.
Як і далейшае, што я знайшоў з Грышкаўцовага ў Сеціве:

***
Проходит все. И жизнь пройдет, как сон,
Как чей-то сон — в нем все о нашей жизни.
Она идет, идет еще, лишь свистни,
Взмахни рукой — и повторится он.

Нет, промолчи. Да, лучше промолчи —
Пусть длится сон, финал отодвигая,
Ты спи, ты спи, все та же, молодая,
Из той — была ли? — нашей той ноч;…

Гэта не благі верш. Ён менавіта безаблічны. Роўна такія і падабаюцца, дарэчы, Новікаву (яго куміры – Башлакоў і Пашкевіч).
Прыклад: выраз “лишь свистни” – 738 супадзенняў у Яндэкс.

А вось пару вершаў Акуджавы. Прычым адзін з іх, просценькі, песня маршавая. Але менавіта яго і аплёўвае ў пасквілі Грышкавец. Яму не спадабалася слова “камісары”.

* * *
Надежда, я вернусь тогда,
              когда трубач отбой сыграет,
когда трубу к губам приблизит
              и острый локоть отведет.
Надежда, я останусь цел:
              не для меня земля сырая,
а для меня - твои тревоги
              и добрый мир твоих забот.

Но если целый век пройдет
              и ты надеяться устанешь,
надежда, если надо мною
              смерть распахнет свои крыла,
ты прикажи, пускай тогда
              трубач израненный привстанет,
чтобы последняя граната
              меня прикончить не смогла.

Но если вдруг когда-нибудь
              мне уберечься не удастся,
какое новое сраженье
              ни покачнуло б шар земной,
я все равно паду на той,
              на той далекой, на гражданской,
и комиссары в пыльных шлемах
              склонятся молча надо мной.

Прыгожыя месцы я вылучыў. Крадзеных метафар зусім няма. Ёсць простыя словазлучэнні, так, а заезджаных выразаў няма.
У вершах жа Грышкаўца вылучаны мною чужыя, зацухмоленыя паэтычныя канструкцыі.
Правярайце, як я вучыў, праз Яндэкс на двайнікі (выраз трэба браць у двукоссе).
У Акуджавы “двайнікі” Яндэкса – гэта ёсць стотысячныя цытаты з яго ж верша, і паўтарэнне яго канструкцый іншымі паэтамі (сярэдняй рукі або бяздарных).
Далейшы ж тэкст, для прыкладу, суцэльны шэдэўр:

* * *
Синяя крона, малиновый ствол,
Звяканье шишек зелёных,
Где-то по комнатам ветер прошёл,
Там поздравляли влюблённых.
Где-то он старые струны задел,
Тянется их перекличка,
Вот и январь накатил-налетел
Бешенный, как электричка.

Мы в пух и прах наряжали тебя,
Мы тебе верно служили,
Громко в картонные трубы трубя,
Словно на подвиг спешили.
Даже поверилось где-то на миг,
Знать, в простодушьи сердечном,
Женщины той очарованный лик
Слит с твоим празднеством вечным.

В миг расставания, в час платежа,
В день увяданья недели,
Чем это стала ты нехороша,
Что они все одурели.
И утончённые, как соловьи,
Гордые, как гренадеры,
Что же надежные руки свои
Прячут твои кавалеры.

Нет бы собраться им время унять,
Нет бы им всем расстараться,
Но начинают колеса стучать,
Как тяжело расставаться.
Но начинается вновь суета,
Время по-своему судит,
И в суете, тебя сняли с креста,
И воскресения не будет.

Ель, моя ель, уходящий олень,
Зря ты, наверно, старалась,
Женщины той осторожная тень
В хвое твоей затерялась.
Ель, моя ель, словно спас на крови
Твой силуэт отдаленный,
Будто бы след удивленной любви
Вспыхнувшей неутолённой.

Можна вылучаць і захапляцца літаральна ўсім. Я ж пазначыў толькі самае шэдэўральнае (падкрэсліваннем).
Пранізлівы, сумны і разам з тым (чамусьці!) аптымістычны верш.

Грышкаўца занесла. Ён пагарачыўся. Магчыма, быў кепскі настрой. Магчыма, прыняў нешта на грудзі.
Але ёсць творцы, пра якіх не тое каб нельга было кепска пісаць – яны настолькі круглыя і цвёрдыя (выраз Дзмітрыя Быкава, аўтара біяграфіі Акуджавы), што любая куля ад іх адлятае. Быкаў жа пісаў, што ў Акуджавы працэнт слабых твораў мінімальны, блізкі да нуля. Тады як у Пушкіна і Пастарнака такіх многа.

Не хачу вінаваціць Новікава за яго любоў да творчасці Грышкаўца. (А любіць ён да такой ступені, што ходзіць з шуфлікам і падбірае за ім каравякі.)
Да Валерыя я ставіўся нармальна, спакойна. З творчасцю ж яго паэтычнай змусіў азнаёміцца менавіта ўзгаданы пасквіль. Такім чынам, сам нарваўся і сам вінаваты.


ЛіМаразм-331

Паспех курам на смех

Анатоль Матвіенка прадстаўлены з апавяданнямі ў №12 “Нёмана” 2016 года.

МАТВИЕНКО Анатолий Евгеньевич. Родился в 1969 г. в поселке городского типа Погар Брянской области (Россия). Окончил Дятьковское СПТУ № 14 Брянской области по специальности «художник по стеклу». Автор многих книг прозы. Живет в Минске.

Анатоль Матвіенка, трэба дадаць, вядомы мне па сайце “Літкрытыка”, дзе ён бясплатна (ці за ўмераную плату?) змяшчаў артыкулы супраць беларускіх пісьменнікаў. Артыкулы крытычныя. Хоць сам Анатоль тады да мастацкай літаратуры дачынення не меў, зарабляючы на жыццё прыгодніцкай літаратурай на расейскім рынку. Не буду ацэньваць якасць той літаратуры. Намякну толькі, што Матвіенка за два гады ў літаратуры асвоіў з нуля жанр і напісаў штук дзесяць раманаў. Раманы былі надрукаваны і прадаваліся. Як паспяхова – таксама не ведаю пэўна. Аднак паколькі Матвіенка цяпер супрацоўнік холдынгу “Звязда”, то наўрад ці ён меў ад белетрыстыкі годны даход.
Як апынуўся Матвіенка ў холдынгу – пра тое абазнаны пераважна з міфаў блогера Алеся Новікава, нібыта Мікалай Чаргінец яго туды перавабіў, каб дабіць і прынізіць уладальніка сайта “Літкрытыка” (які потым вырадзіўся з блог).
Я ж памятаю тое, што за нястомную працу на сайт крытыкі, будучы прыяцелем і паплечнікам Новікава, Матвіенка атрымаў ад яго шэраг знявагаў. Папросту кажучы, “гаспадар” стаў затыкаць яму рот як чорнарабочаму. Маўляў, крытыкаваць літаратуру крытыкуй, а ў палітыку сваю пысу не совай, Пуціна абараняць не смей, таму што адзінай правільнай думкай наконт Прэзідэнта Расеі валодаю толькі я, Новікаў.
За гэтае хамства, укрыўдзіўшыся, Матвіенка і пакінуў “Літкрытыку”. Цалкам верагодна, што яго не марудзячы, як высокакваліфікаванага літаратара, і ўзяў да сябе Чаргінец.
Дзеля справядлівасці, сышоўшы ад грубага Новікава, Матвіенка не стаў яго лаяць і прыніжаць у Сеціве. У сваю чаргу і неўгамонны блогер вельмі рэдка ўзгадаваў Матвіенку. У той час як колішніх аўтараў сваіх, – “перабежчыкаў”, як ён іх называе, – Новікаў дня не пражыве, каб не памянуць словам нядобрым.
Вось усё, што я ведаю пра Анатоля Матвіенку.

Цяпер трохі пра яго аповеды ў “Нёмане”. Возьмем другі з іх – «Увлечение доктора Арендта».

Пачатак такі:

Удивительный, полный открытий и изобретений девятнадцатый век заканчивался. Казалось, человеку под силу все, о чем недавно не смели и мечтать. Небо приковывало к себе взоры и чаяния, маня и дразнясь. Надутые водородом или горячим газом нелепые пузыри оторвали воздухоплавателей от земной тверди, но не смогли подарить чувства свободного полета. Тысячи людей ломали головы в переносном смысле и ноги в прямом, пытаясь хоть на несколько секунд преодолеть оковы земного тяготения и ощутить себя равными птицам.
Весной 1889 года русский воздухоплаватель и меценат Петр Лукич Привалов по совету контр-адмирала Александра Федоровича Можайского приехал в Крым. Земский врач Николай Андреевич Арендт встретил Привалова в Симферополе.
После скромного питерского жилища отставного контр-адмирала Привалов не удивился столь же непритязательным бытовым условиям первого крымского планериста. Домик в окрестностях Ялты служил красноречивым свидетельством общности судьбы российских изобретателей. Что моряк, что врач — итог один. Затратное увлечение полетами неизбежно сказывается на материальном достатке.

Патлумачу, што я вылучыў тлустым.
Гэта найперш канцылярскія, публіцыстычныя, з беднай вобразнасцю, безаблічныя выразы. Якія маглі належаць каму заўгодна з тысяч бяздарных рускамоўных літаратараў. Але падпісаны яны гэтым разам “Анатоль Матвіенка”.
… «человеку под силу все» – гэта з піянерскіх лозунгаў майго дзяцінства.
… «Надутые водородом или горячим газом нелепые пузыри оторвали воздухоплавателей от земной тверди…» – гэта толькі палова сказа, аднак яна настолькі пакручастая, непаваротлівая ды няўцямная, што другую палову дачытаць цяжка. Нават для публіцыстычнага абзаца, якім распачынае аповед Анатоль, гэта занадта. Трэба фармуляваць думку ямчэй, а пісаць вобразней.
Напрыклад, хаця б так: «ломали головы в переносном смысле и ноги в прямом»… – тут Матвіенка выяўляецца хаця б у сярмяжнай дасціпнасці. Уносіць у тэкст экспрэсію. Робіць яго крышку мастацкім.
Аднак следам бухае канцылярызм: «преодолеть оковы земного тяготения», – што ёсць для мастацкага тэксту нядобра (бо называе свой рэпартаж Матвіенка менавіта “апавяданне”.)
«После скромного питерского жилища отставного контр-адмирала Привалов не удивился столь же непритязательным бытовым условиям первого крымского планериста…» – тамліва, задоўга, для мозгу чытача – пакутліва. Неадкладна трэба перафармуляваць. Ды позна – цягнік адправіўся, часопіс выйшаў з друку, Анатоль з невыразным тэкстам патрапіў у гісторыю рускамоўнай нацыянальнай літаратуры. Не спяшайцеся, аўтары, друкаваць. Уважліва чытайце нашу рубрыку.
Пасля гэтага публіцыстычнага кавалку “апавяданне” ўжо не хочацца дачытваць: «Затратное увлечение полетами неизбежно сказывается на материальном достатке.» Навуковая праца, дый годзе.
Але я прагледзеў далейшы тэкст – гэта сухі рэпартаж. Мова бедная. Хоць і збольшага правільная. Прычына – Матвіенка не паэт. А толькі сапраўдным паэтам падуладная феерычная, вобразная проза. Гогаль, Дастаеўскі, Шэкспір, Караткевіч – немалыя паэты, хоць першыя двое не практыкавалі ўласна рыфмоўку. Яны паэты па імгненным і бездакорным пранікненні ў сутнасць рэчаў.
Ці зможа абучыцца Матвіенка мастацкай прозе? Пытанне да Вышніх сілаў. Па маім вопыце – здолее пісаць някепскія апавяданні, не горшыя за 95 адсоткаў беларускіх “народных”, лаўрэатаў і стыпендыятаў. Яму паспрыяюць жыццёвы вопыт, кемлівасць і руплівая працаздольнасць. Проза ж узроўню Чэхава ці кшталту “Дзікага палявання Караля Стаха” – Анатолю апрыёры не пад сілу. Гэта не яго профіль. Там скрозь паэзія.
Кожны павінен займаць сваё месца ў жыцці. І тады будзе шчаслівы. Анатоль, памятаю, шыруючы на сайце “Літкрытыка”, апантана хваліў прозу Чаргінца, чым моцна злаваў гаспадара сайта. У выніку – праз рэзкі хук злева Матвіенка аказаўся па-за “імперыяй Новікава”, але патрапіў у “імперыю Чаргінца”. Якая відавочна бліжэйшая яму па духу.
Поспехаў, Анатоль! Але памятай, што паспех курам на смех.


ЛіМаразм-332

Дом чалавечага духу

Даводзіцца зноў вяртацца да рускамоўнай паэзіі. І вінаватыя ў гэтым самі беларускамоўныя аўтары, што месяцамі нічога яскравага не нараджаюць і не друкуюць. А тое, што публікуецца, – «мама дарагая» на 98 адсоткаў.
І тыцкаць бесперапынна носам у адно і тое ж – становіцца нуднавата.
Другая прычына ўсё часцейшага звароту да рускамоўнай беларускай паэзіі, і тэкстаў увогуле, тая, што ідзе стыхійная русіфікацыя Беларусі ўжо не на ўзроўні садкоў і школ, а менавіта па літаратуры, наўпрост.

Вось асноўныя пункты тым, хто перабывае ў забыцці:

1) дзяржаўным Саюзам Пісьменнікаў другое дзесяцігоддзе кіруе рускамоўны літаратар Чаргінец (факт);
2) на холдынг «Звязда» нядаўна, замест двухмоўнага Карлюкевіча, паставілі рускамоўнага чалавека, не пісьменніка;
3) адзіны за гісторыю Нобелеўскі лаўрэат з Беларусі – рускамоўная публіцыстка, асіміляваная ў еўрапейскую культуру і пагардлівая ад беларускай мовы;
4) адзіны сайт «Літкрытыка» ў Беларусі, куды трапляюць праз расейскія пашукавікі, – рускамоўны і займаецца пераважна рускай літаратурай, гаспадар беларускай моваю не валодае;
5) адзіны крыклівы белетрыст, што піша як быццам пра сучасную Беларусь, – рускамоўны (Марціновіч) і раскручваецца ён… нацыяналістамі беларускімі – Аркуш, Мартысевіч і г.д; то бок поўны распад нацыянальнага ядра;
6) адзіны вядомы па-за межамі Беларусі сучасны паэт – рускамоўны Аўруцін, які здаўна ненавідзіць беларускую мову.

На ім і запынімся падрабязней.
Не хачу абмяркоўваць тут чалавечыя якасці аўтара Аўруціна, бо рубрыка наша чалавеказнаўствам займаецца адно ўскосна.
А пяройдзем непасрэдна да тэкстаў знанага літаратара.
Рубрыка неспадзявана адкрыла закон, па якім адрозніваецца графаман ад генія. Упершыню адбыўся сістэмны выхад па-за межы суб’ектыўных сопляў «спадабалася – не спадабалася» да амаль матэматычнай канкрэтыкі.
Мы не проста гаворым, што ў тэкстах дрэнна, а даказваем, паводле законаў паэзіі, чаму дрэнна. А інакш галасістыя графаманы перакрычалі б і крытыкаў і геніяў паэтычных. Паспрабуй пераканай іх тады, што чорнае гэта чорнае, а белае – белае. Ну не кулакамі ж іх калашмаціць?
І людзі, не прафесіяналы, на слых бывае, што і не адрозняць эмацыйную чытку бяздарнасці на вечарынах ад ціхай мелодыкі шэдэўраў паэзіі.
Чалавек, які прыходзіць да іх са значкамі і граматамі, рэгаліямі, як Аўруцін, і пачынае самаўпэўнена галасіць свае творы – ужо не падлягае крытычнай ацэнцы. Бо на афішы напісана – «вядомы рускі паэт». І ў Сеціве набяры – тое самае прачытаеш. (Тут ужо ніхто дазнавацца не стане, што тэксты для Інтэрнэта сам Аўруцін сабе панапісваў.)
А цяпер яго вялікасць Тэкст.
Каб не быць выкрытым у прадузятасці, што, маўляў, наўмысна вышморгваеш слабыя вершы праціўніка, я паступіў так: набраў у Яндэкс фразу «Анатолий Аврутин стихи» – і пайшоў па першай жа спасылцы, і ўзяў уступны верш падборкі.

Аўруцін спалучае ў сабе дзве супрацьлеглыя якасці: празмерную, амаль жаночую эмацыйнасць і камерцыйную разважлівасць. Першая дазваляе яму тварыць «яскравыя» вершы, а другая – паспяхова рабіць кар’еру (атрымоўваць званні, мацаваць сацыяльны статус).
Акрамя ўсяго, спадар Анатоль далёка не доўбня і скрупулёзна вывучыў тэорыю вершаскладання. Ён ведае прынцып паўтору метафар, запазычанняў, па якіх выкрываюць графаманаў. Таму ўсёй душою імкнецца да нязвыклых і новых словазлучэнняў.
Але, як памятаеце, па задэклараваных у рубрыцы законах, метафара мусіць быць:

1) новай, яскравай;
2) трапнай, асэнсаванай.

Удала справіўшыся з першым прынцыпам, Аўруцін не адужаў другі. Амаль усе метафары ў яго натужлівыя, змушаныя – як толькі выходзяць за межы банальнага. Таму падробку тут аналітык бачыць адразу.

Доўгачаканы верш Анатоля Аўруціна:

***

Мне казался февраль
        воплощением дерзостной муки,
Мне казалось – отныне
       все грешное разрешено.
Если снег на дворе…
Если снова такие минуты,
Что страна и судьба
      умещаются в это окно.
А вдали – как всегда! –
      чередою безлистые клены,
И в крылечке все та же,
      поющая тихо доска…
Но какой горизонт!
Но какой горизонт просветленный!
И до полного сходства –
      каких-то четыре мазка.
И вбирая в гортань
      подмороженный привкус рябины,
И по стареньким сходням
      сбегая почти напрямки,
Я все слышу гудки за дорогой –
      короткий и длинный –
И манят, и тревожат
      далекие эти гудки.
Занеможется вдруг…
Занеможется и закричится…
Ого-го! Месяц ясный,
      а жизнь-то еще ничего!..
И появится в небе
      какая-то странная птица,
И подхватит стоусто,
      подхватит твое: «Ого-го-о!»
А потом – тишина!
А потом и хмельно, и не сладко.
До заплаканной свечки
      невольно сужается свет.
И во мгле не понять –
      то ль в снегу затерялась перчатка,
То ль вчерашняя птица
      когтями оставила след?..


Выраз «дерзостной муки» – прыгожы і болей нічога. Як мука, якая ёсць адчуванне чалавека, можа быць дзёрзкай? Лухта.
Затым Аўруціну здаецца, што менавіта цяпер «грешное разрешено». Грэшнае вырашана. Але ў які бок рашэнне? Не сказана. Таму таксама лухта, мыла.
Далей ідзе показка пра тое, як «страна и судьба» змяшчаюцца ў акне паэта. Наўрад ці, дарэчы, гэта краіна Беларусь маецца на ўвазе, таму што вершы, выслужваючыся, падае зазвычай Аўруцін у Маскву «златоглавую», ці ў «горад на Няве» на благі канец. Відавочна, «краіна» Аўруціна – Расея, там яго экзістэнцыйны дух. Дый ён гэтага не хавае ніколі, а наіўнага Шніпа выкарыстоўвае адно ў якасці кнопкі для выдання сваіх зборнікаў у «Мастацкай літаратуры».
Злучэнне «чередою безлистые клены» – някепска, бо праўдзіва, без жаночага какецтва звыклага.

«…поющая тихо доска…» – толькі на першы позірк прыгожа. Бо дзе дошка ў ганку спявае? Яна скрыпіць, ці рыпіць, ці бухае барабанам, А спяваць – не спявае, няма мілагучнасці. Таму – прывычны фальш ад Аўруціна.
Пасля слухання спеваў дошкі паэт захапляецца даляглядам і сцвярджае, што «И до полного сходства –  каких-то четыре мазка». Тут нараджаецца законнае пытанне – з чым гэтае падабенства, да чаго чатыры мазкі? Няясна. Маўчыць хлуслівая муза.
Канструкцыя «почти напрямки» развесяліла. Бо менавіта так збягае па старэнькай лесвіцы некуды паэт. А што, можна бегаць па сходцах зігзагамі? Ці ўперад – узад? Зноў грэх ад Аўруціна, хацеў абмарочыць напышлівай фразаю чытача. Не выйшла. Памятаеце канструкцыю Аўруціна «почти в полубреду»? З той жа оперы.
Выраз «Занеможется вдруг…» – паэтычны штамп (82 супадзенні ў Яндэкс). Гэта раз. А другое: з чаго б гэта раптам абнядужаў Аўруцін, калі ад самага пачатку ён шпіляе недакладныя метафары, як узбуджаная экзальтаваная дзяўчына? Хворы герой лірычны – з самага патаку верша, а не пасярод яго стаў.
Выраз «Месяц ясный» – 5 мільёнаў супадзенняў у Яндэкс! Аўруціну – кол.
Потым нейкая птушка (у адзінкавым ліку) падхоплівае аж «стоусто» паэтава «Ого-го-о!». То бок аўтар абыходзіцца з чытачом і рэдактарам, як з дэбіламі.
Далей Аўруцін працягвае сцвярджаць, што яму становіцца нязвыкла, хмельна: «потом и хмельно». А то раней цвяроза сябе пачуваў? Не, падкрэсліваў сваё ўзрушэнне.
Потым пра заплаканую свечку – і прыгожа, і праўдзіва. Толькі ў Яндэкс – 175 двайнікоў выразу «заплаканная свечка». І лічы сам, чытач, адкрыццё гэта Аўруціна ці запазычанне ў іншых людзей.
Пры канцы верша Аўруцін прыкідваецца вар’ятам, трызніць на публіку:

И во мгле не понять –
      то ль в снегу затерялась перчатка,
То ль вчерашняя птица
      когтями оставила след?.

І для гэтага балеснага скавытання варта было малаціць такі мнагаслоўны опус?
Я думаю, што для разумных людзей не трэба больш нічога тлумачыць. Аўруцін не паэт, а штукар, напарстачнік. Ён разводзіць, падманвае чытача нібыта прыгожымі фразамі, за якімі бязглуздзіца.

Для параўнання – твор генія, якога надоечы паспрабаваў абгадзіць яшчэ адзін дамарослы паэтычны дзеяч, Валеры Грышкавец.

Булат АКУДЖАВА:

Забудешь первый праздник и позднюю утрату,
Когда луны колеса затренькают по тракту.
И силуэт совиный склонится с облучка,
И прямо в душу грянет простой романс сверчка.

Пускай глядит с порога красотка, увядая,
То гордая, то злая, то злая, то святая.
Что - прелесть ее ручек, что - жар ее перин?
Давай брат, отрешимся, давай брат воспарим.

Покуда ночка длится, покуда бричка катит,
Дороги этой дальней на нас обоих хватит.
Зачем ладонь с повинной ты на сердце кладешь?
Чего не потеряешь, того, брат, не найдешь.

Жена, как говорится, найдет себе другого,
Какого, никакого, как ты - не дорогого,
А дальняя дорога дана тебе судьбой,
Как матушкины слезы, всегда она с тобой.

От сосен запах хлебный, от неба свет целебный.
А от любови бедной сыночек будет бледный.
А дальняя дорога, а дальняя дорога...

Строга па прынцыпах нашай рубрыкі вылучаны моцныя метафары.
Адзінае месца пра жонку, якая «как говорится, найдет себе другого» – можна было б і штампам назваць, каб Акуджава адмыслова гэта не вылучыў пазнакаю «как говорится». Тое чуллівасць вялікага паэта, які без усякіх Яндэкс адпрэчвае зацёртыя выразы. Але ў дадзеным выпадку штамп не муляе, бо пазначаны, «зашальмаваны», а яшчэ таму, што тэкст – дарожная песня.
Пра што ён? Пра веліч духу найперш. І пра прыгажосць, якая ўратуе свет. А далей ці варта разбірацца ў дэталях?
У дзяцінстве, слухаючы гэтую песню, а ўразіўся не таму, што меў крытычны досвед у паэзіі (пра штампы я нічога не ведаў тады), а таму, што гэта цудоўна, велічна, шчымліва і па-сапраўднаму. За тэкстам і музыкай стаіць нейкая рэальнасць. Якая? Я не ведаў слова «духоўная».
Аднак дарожны расповед Акуджавы да болю цяпер нагадвае і тлумачыцца праз словы Хрыста аб тым, што, каб ісці за Ім, трэба пакінуць і багацце і сваіх блізкіх. Ні многа ні мала.
Як пра гэта ведаў Акуджава ў камуністычнай краіне? А ён не думаў, пішучы. Бо геній – гэта транслятар Вышняга духоўнага свету. Пасланнік Хрыста. Менавіта таму Акуджаву некаторыя ненавідзяць з першых жа акордаў і пачынаюць трэсціся – як чэрці ад ладану. (Ад святога Сергія Раданежскага, кажуць, апантаны дэманам не мог бліжэй за кіламетр стаяць.) Тое, як правіла, ваяўнічыя атэісты і свядомыя сатаністы. Тады як усе нармальныя людзі захапляюцца Акуджавам, бо пакрыёма адчуваюць Вышнюю рэальнасць за яго радкамі, сілу, што вышэйшая за ўсё зямное, Дом чалавечага духу. «Не тобой восторгаюсь – Бога славлю».

И когда заклубится закат, по углам залетая,
Пусть опять и опять предо мной проплывут наяву:
Белый буйвол, и синий орел, и форель золотая, —
А иначе зачем на земле этой вечной живу?
(Булат Окуджава)


ЛіМаразм-333

Чым не жыццё?

Кніга Марыі Мартысевіч “Амбасада”, з’яўленая на свет у 2011 годзе, пазначана як “вершы свае і чужыя”.
Нагадаю, хто не ведае, што Марыя Мартысевіч у творчасці лічыць сябе наватарам, мадэрністкай і постмадэрністкай. А гэтая плынь прынцыпова адрозніваецца ад большасці твораў у часопісах, якія мы разбіраем.
Коратка, пра вытокі мадэрнізму. Прычына тая, якую шматкроць выяўляем у рубрыцы: зашмулянасць рыфмаў і рытмаў, метафар і эпітэтаў, тэмаў і фабул папярэднікамі сусветнай літаратуры.
Ад гэтага спачатку пацярпелі старэйшыя за рускую ангельская, французская і нямецкая літаратурныя мовы. Яны першымі і схіліліся да мадэрнізму ў розных яго праявах – верлібр у паэзіі, а ў прозе – абвяржэнне старых фабул ды ідэалаў. І калі з фабуламі пытанне адносна бяскрыўднае, то з ідэаламі горш, бо адыход ад Традыцыі (чытай, хрысціянскай) для творцы азначае першы крок у чартаўшчыну, хаос. Тое выразна бачна па ўбогай еўрапейскай паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў, па прозе Кафкі, Джойса, Зюскінда, некаторых раманах Фаўлза, па Стывену Кінгу нарэшце. І гэтак далей. Ажно да нашага паэта Алеся Разанава, у якога я з лупай намагаюся адшукаць Хрыста, а бачу толькі Бога як суровага архітэктара Сусвету, а сілы дабра і зла не выяўляюцца размежаванымі. Што ёсць каварная пастка і гора горкае. Магчыма, я памыляюся і не дарэшты пралез у творчасць найпершага беларускага мадэрніста. Які, тым не менш, вымкнуў з традыцыйнай беларускай вёскі і выхаваны, падобна на тое, належным чынам.
А вось пазнейшае пакаленне мадэрновых беларусаў – гэта ўжо творцы досыць хадульныя, паколькі іх існасцю ёсць абвяржэнне ды абсмейванне Традыцыі ў самым шырокім сэнсе.

Адметнасць беларускай літаратуры (удумайцеся – Белая Русь) акурат у тым, што па маладосці мовы яна яшчэ доўга можа не зжыць рытмы, рыфмы і нават тэматыку і фабулы – праз юнацтва, загадкавасць і неакрэсленасць самой нацыі.

Аднак часопісы нашы счаўрэлі. Рэдактары ў большасці замшэлі ды пайшлі пролежнямі. Савецкія прынцыпы адбору ў класікі спарахнелі. Таму на фоне гэтакай затхлай твані годнымі творцамі выглядаюць і Хадановіч і Мартысевіч. Не жартую. Тое людзі, не звыклыя па струнцы хадзіць, адным словам. І гаварыць чужым ротам, і думаць чужымі мазгамі – таксама.
Я не прэтэндую, каб называцца знаўцам творчасці Марыі Мартысевіч, хоць неаднаразова пра яе пісаў і лічу аўтарам таленавітым.
І ўсё ж не забудзем, што чалавек на зямлі не бывае вольным наогул, а, выходзячы з адных абавязкаў і рамак, неадменна трапляе ў іншыя.
Так і з мадэрністамі адбылося: пляжым традыцыю – а за ёй нічагуткі няма добрага. Як і 100 гадоў таму “вольная” інтэлігенцыя, якой так захапляўся Бялінскі, зруйнаваўшы турму народаў – расейскі царызм, – трапіла ў яшчэ горшую і жорсткую пастку.
Па іроніі лёсу, роўна праз 100 гадоў,  а менавіта ўчора, да ўлады ў ЗША прыйшлі сілы, якія хаця б на словах задэкларавалі Традыцыю, – настолькі стаміўся працоўны люд ад багатай сволачы, якую яму штовечар паказваюць па чароўнай блакітнай скрыні.

Верш Марыі Мартысевіч са зборніка “Амбасада”:

Мабілізацыя

Вось адзін мой дзядзька. Без цёткі не можа жыць,
як яе няма — зрываецца і бяжыць,
потым падае, сікаецца і скавыча тупа.
Цётка кажа, гэта Альцгеймер у яго галаве
заступіў яму розум і звіліны мозгу рве,
абяцае, што дасць яму пастраляць па Маскве
і сягнуць на эсмінцы тваіх берагоў, Гвадэлупа.

Вось другі мой дзядзька. Ён доўга жыў у глушы,
у яго галаве насіліся скавышы,
ён уцёк з дому, сеў на цягнік — і вось ён у Вільні.
Мая цётка й кузіны не ведаюць, што ён там,
танчыць на Гедыміна й паказвае «фак» мянтам,
але хутка Блэйлер скамандуе: «По местам!» —
і аформіць загад, і дашле яму на мабільны.

А вось ты. Ты — мой сябар і ты надзвычай круты,
ты даеш часу хабар і жжош — за сабой масты,
але будзь ты знаток, футбаліст, рэканструктар ці геймер,
два на метр і два ў глыбіню — гэта й твой маштаб.
Першы трэмар — ну вось, і цябе выклікаюць у штаб
генералы Базедаў, Паркінсан і маршал Альцгеймер.

Адразу скажам, што аналізаваць твор па агульных правілах рубрыкі немагчыма. Бо мадэрнізм якраз і ганарыцца сваёй дысгармоніяй, свядома да яе імкнучыся. І як тады вінаваціць Марыю за яе ж правілы?
Дысгармонія пачынаецца з першых жа трох слоў, якія вылучаны. Затым яшчэ адно гнюснае слова я паказаў чорным. А потым – няма сэнсу чарніць тэкст, які несумненна дасціпны і ў пэўным чынам адпрацаваны, не графаманскі.
Але ўласна яскравых досціпаў, ад якіх захацелася б закрычаць па-аўруцінску “О-го-го!”, – мізер. З цяжкасцю наскроб іх чатыры штукі (вылучаны падкрэсліваннем).
І што гэтым вершам нам хацела давесці Мартысевіч, апрача таго, што жыццё – зман і бесталач, а заканчваецца яно банальнымі “два на метр і два ў глыбіню”?
Свет ёсць тое, што мы пра яго думаем і як яго адчуваем. І калі станем пра яго гаварыць і ўсіх пераконваць, што ён дрэнь і сметніца, то ўжо дакладна ён лепшым не стане. Таму мадэрнізм нічога нам карыснага не дае. У адрозненне ад традыцыйных (гарманічных) літаратуры, музыкі і мастацтва.

Другі тыповы для Мартысевіч, ужо постмадэрновы, твор:


Слава — Ісусу Хрысту

Здравствуй, Господи наш Иис (у кнізе радок закрэслены – М.Ю.)

Добры дзень, Езу.

Бацюшка задаў на ўроку пісаць Табе ліст,
вось і я да Цябе лезу.

Баба Стэфа гавора, што Ты памёр і ўваскрос,
і Ты усё можаш,
і што Ты нават лепей, чым Дзед Мароз,
бо Ты Сын Божы.

У мяне ўсё добра, хоць з сенцябра
я жыву ў дзярэўне,
трохі сумую за пацанамі з двара
і баюся клявачага пеўня.
ЗБ, калі шчыра, — мой самы нелюбімы прадмет:
бацюшка лае нас з Тадзікам, што не ўмеем крэсціцца,
Радзюка называе Нехрысць і Магамет,
а дзяўчонак, каторыя ў бруках, заве блудніцы.

Што яшчэ расказаць Табе?
Пра двойку па МРБ
(не здаў каляндар прыроды за прошлы месяц)?
Як дзяўчонак на дыскатэцэ мы аблівалі,
як мы з Тадзікам Радзюка хацелі пабіць, але не спаймалі?
Карацей, грахі ёсць, хоць мне ўсяго толькі 10.

Бацюшка гавора, званок і каб я здаваў,
так што бліжэй да справы.
Так зрабі, каб маму не пазбаўлялі бацькоўскіх праў
(каб не было падставы).
Прабач, калі адарваў ад сур’ёзных спраў.

Твой раб Станіслаў

Хто прасякнуўся сэнсам апавядання Чэхава пра хлопчыка, які піша ліст “на вёску да дзядулі”, для таго не сакрэт, каго меў на ўвазе класік. Бо ліст з такім адрасатам апрыёры дайсці не можа і дасланы ён пакутным хлопчыкам, адданым навечна ў чэлядзь, самому Госпаду Богу. А болей – няма каму, поўная адзінота.
І вось у постмадэрновых традыцыях Марыя спрабуе перапісаць аповед Чэхава на беларускі, сучасны, але і вечны, але і агульначалавечы матыў.
У чым рознасць паміж арыгіналам і “перакладам” Мартысевч? У тым, што пакуты Вані ў Чэхава – сапраўдныя, і рамкі там жорсткія, нікуды не тарганешся, а станеш торгацца – сабе балючай выйдзе. У вершы ж Марыі клетка, турма – гэта глухая бесталач як аўтара ліста “Станіслава”, гэтак і яго выродлівага, напаўжывёльнага атачэння. Але і чэхаўская і мартысевічаўская клеткі аднолькава трывалыя, чыгунныя, не пераадольныя. Мала таго, трагізм героя верша страшнейшы, бо што можа мацней напалохаць чалавечую душу, як усё жыццё прабавіцца ў звярыным атачэнні, няўхільна дурнеючы і быдлеючы?
Аднак трагізм прыкрыты ў вершы “ратавальным” мадэрновым гумарам – усё дзярмо, акрамя мачы, не парся, усміхніся, расслабся, не рэфлексуй, нос пісталетам… Памятаеце, як у савецкім трылеры “Джэнтльмены ўдачы”, дзе героем “дацэнтам” апяваецца зладзейская рамантыка, насуперак існаванню працавітых сялян і рабочых – “украў, выпіў – у турму, украў, выпіў – у турму!” Чым не жыццё?


ЛіМаразм-334

Дзіцячы садок

Наша Таня громко плачет:
Уронила в речку мячик.
- Тише, Танечка, не плачь:
Не утонет в речке мяч.
(Агния Барто, СССР)

Калі чытач заўважыў, я апошнім часам рэдка завітваю ў крытычную ці публіцыстычную часткі беларускіх выданняў. Каб зусім не ашалець ад тамтэйшага глупства. Гэта ў мяне ўжо фобія. Характар мой нястрыманы, і прамаўчаць не змагу. Таму абыходжу за кіламетр нашых філосафаў літаратуры.
Але зрэдку трапляю туды, ці то выпадкова, ці то нясе нялёгкая.
Вось і сёння заўважыў у раздзеле “крытыка” №2 “ЛіМа” за 2017 год артыкул вядомага тэарэтыка літаратуры Таццяны Шамякінай, дачкі нашага ардэнаносца і сцяганосца, сталінскага лаўрэата.

Таццяна Іванаўна Шамякіна (нар. 8 кастрычніка 1948, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец, перакладчык. Доктар філалагічных навук (2001).

Навукоўцу ад літаратуры, як бачна, 68 гадоў. Кожнаму б такую сацыяльную актыўнасць у паважаным узросце. Бо артыкуламі Шамякінай проста забіты рускамоўны “Нёман”, а таксама і “Полымя”. Прычым такое ўражанне, што перад намі сапраўдны Сакрат: ведае Таццяна Шамякіна пра жыццё ўсё, гатовая разважаць на любыя тэмы і падоўгу, на шмат старонак. Кругагляд шырачэзны яе агаломшвае чытача.
Аднак энергія гэтая накіравана чамусьці не на развіццё сучаснай беларускай літаратуры, а заўсёды на іншыя рэчы. Здавалася б, шмат у нас пішуць раманісты Бахарэвіч, Станкевіч, Казлоў. Дый Южык Міхась у самім “Полымі” з 2004 да 2010 гады надрукаваў тры сучасныя раманы, на самыя злабадзённыя тэмы. Аднак – маўчанне ад знатака літаратуры Шамякінай. Не ўзбуджае гэта яе. Хоць магла б напісаць колькі радкоў, бо пагаварыць любіць, як і яе бацька шматслоўны. То бок прынесці канкрэтную карысць літаратуры – тут не! А займацца гаварыльняй пустапарожняй – колькі заўгодна.
Між тым Шамякіна лёгка адчыняе ўсе дзверы рэдакцый і магла б паспрыяць нашым празаікам сваім кругаглядам, пасунуць наперад сучасную літаратуру. Заткнуць раты тым, хто кажа, што ў нас няма раманістаў, напрыклад. Ці баіцца канкурэнцыі яе памерламу бацьку? Выбачаюся за крамольную думку.
А пішуць, а не балабоняць, у нас якраз тыя знаўцы, хто са скрыпам, пакутліва адчыняе рэдакцыйныя дзверы, каму ніякай гарантыі няма, што даследаванне будзе апублікавана. Напрыклад, пісалі пра маю празаічную творчасць Марыя Верціхоўская і Валянціна Локун нядаўна памерлая  – і потым прынізліва прабівалі гэтыя артыкулы. За незнаёмага ім чалавека Южыка змагаліся, як за сваё крэўнае. Бо яны не людзі так званай Касты. Гэтым сказана ўсё. Каста – балота, фальш і тормаз літаратуры.

Але бліжэй да справы. Чым займаецца Таццяна Шамякіна, ігнаруючы сучасную беларускамоўную прозу? Пра тое, што запаўняе сабой рускамоўны “Нёман”, – сказалі. А яшчэ друкуе ў “ЛіМе” артыкул – пра дзіцячы садок. Без жартаў! Пра рускамоўную шаснаццацігадовую фантастку Ладу Ксенафонтаву.
Ну, хлопцы і дзяўчаты, ды няўжо ж у нас дарослых, сфарміраваных няма літаратараў? Ну ўспомнім сябе ў 16 гадоў. Адзін футбол і секс у галаве. Ну дайце ж развіцца мазгам.
Дык ладна – 16 гадоў! Паводле Шамякінай відаць, што Ксенафонтава (нарадзілася ў 2002 годзе) пачала пісаць… дванаццацігадовай і выдала ўжо 4 (чатыры) кнігі фантастыкі! Вось табе і смешкі з бабінай плешкі. Ну псіхдом, не іначай. І сур’ёзны разбор геніяльнага 12-гадовага празаіка робіцца тытулаваным навукоўцам у нацыянальным дзяржаўным тыднёвіку. (А хто Шамякінай там адмовіць пасмее, яна ж размахваць будзе ордэнамі бацькі тады.)
Не, рабяты, з вамі не засумуеш. Заўсёды мацуеце мой тонус жыццёвы. І заўсёды будзе ў мяне работа надзённая.

Чытаем ад навукоўцы:

Кнігі маладой пісьменніцы Лады Ксенафонтавай рэцэнзавала неаднойчы. Яе апантанасць літаратурай выклікае здзіўленне і захапленне. Пачаўшы пісаць дванаццацігадовай, Лада за апошнія гады выдала чатыры кнігі. Творчасць празаіка-падлетка выклікае цікавасць і як сацыяльна-культурная тэндэнцыя нашага часу, якую неабходна вітаць, і як выяўленне пэўных законаў псіхалогіі творчасці, а гэта тая сфера, якой мне прафесійна даводзіцца займацца, ва ўсялякім разе, выкладаць адпаведную дысцыпліну ва ўніверсітэце.

Ладзе  ўласцівыя  дапытлівасць  і  цікаўнасць  да  незвычайнага.  Адсюль  яе  фенаменальная  эрудыцыя,  на  якую  я  звяртала  ўвагу  ў  папярэдніх  рэцэнзіях.  Начытанасць,  шырокі  кругагляд  дазваляюць  Ксенафонтавай  ствараць  рэчы  пэўнага жанру, цяжкага, нават непад’ёмнага і  для  сталых  літаратараў  —  фантастыку.  З   чатырох   кніг   Лады   тры   напоўненыя фантастычнымі  сітуацыямі  і  нават  неверагоднымі героямі: так, у адной з аповесцей персанажы, якія дзейнічаюць нароўні з людзьмі, — мабільныя тэлефоны. Новая  кніга  пісьменніцы  «Сістэма»  —  і    якасна    новы    ўзровень    фантастыкі. Тут   побач   з   паказам   тэхнічных   навацый  аўтарская  думка  рухаецца  да  філасофска-сацыяльных  абагульненняў.  Такім чынам, кніга падлетка развівае плённыя  традыцыі  як  савецкай  фантастыкі  (І.  Яфрэмаў,  А.  і  Б.  Стругацкія,  Кір  Булычоў),   так   і   замежнай,   скажам,   Рэя  Брэдберы.   Дзеянне   рамана   «Сістэма»   адбываецца ў 2693 годзе. Аповед вядзецца  ад  імя  14-гадовай  дзяўчынкі  Джанін,  якая  жыве  ў  ідэальнай  дзяржаве  Нью-ленд,    што    аб’ядноўвае    Паўночную    і    Паўднёвую  Амерыку.  Гэта  дзяржава,  дзе  ёсць абсалютна ўсё.

Ладна, не падтрымлівае Шамякіна сучасных беларускамоўных раманістаў, каб бацьку яе памерлага не ссунулі з трона; добра, не цікавіцца беларускамоўнай літаратурай, а прапагандуе рускамоўную; ну дык хоць пашкадуйце, Таццяна Іванаўна, маладую кволую псіхіку вашай раманісткі. Вы ж начытаны чалавек і ведаеце, як потым цяжка будзе на зямлю з нябёсаў злятаць гэтакім вундэркіндам. Ну прыклад Валярыны Куставай жа ведаеце, якую расхвалілі “мэтры” Касты і парассоўвалі па ўсіх часопісах 12-гадовую.  І як ёй потым марудна, дзесяцігоддзямі даводзілася ставіць на месца свае мазгі.
Акрамя таго, Шамякіна хітруе, уводзіць у зман чытача: з уступнага слова ну ніяк не здагадаешся, што аўтарка – рускамоўная. Даводзіцца лазіць у Сеціва, каб выкрыць “крытыка” ў паўпраўдзе, якая часта горшая за хлусню. Чытач жа падумае – новае імя ў беларускай літаратуры! І пабяжыць шукаць кнігі.
Спыніцеся, Таццяна Іванаўна, займіцеся выкладчыцкай дзейнасцю, сканцэнтруйцеся на ёй, крытыка і філасофія – не жаночая справа. Не шкодзьце болей нацыянальнай літаратуры. Хаця б дзеля памяці бацькі, які так рупіўся за беларускую мову. А вы яе выракліся амаль. Ну як мінімум пагарджаеце ёю.

Ксенофонтова, Лада (автор прозы ; род. 2002)

    Место рождения: г. Минск. Автор произведений для детей и юношества. Постоянный автор "Белорусской военной газеты", на страницах которой рассказывает своим юным сверстникам о новых детских книгах, компьютерных играх, пишет стихи и заметки в рубрике "Семейная суббота".

“Аўтар твораў для дзяцей і юнацтва”… а сам 12-гадовы аўтар яшчэ пару палавога выспявання не пераадолеў. Ну не Навінкі?
А цяпер яшчэ раз успомніце нядаўні мой артыкул пра татальную русіфікацыю ўжо не грамадства, а нацыянальнай літаратуры. Пра “нобеля” нашага рускамоўнага, заходнееўрапейскага гуманіста то бок, пра паліт-блогера Новікава, які аналізуе беларускамоўны “ЛіМ” – на расейскай мове. Гэта, напэўна, каб са “златаглавай” заходзілі да яго і чыталі пра нас. А ім гэта трэба?


ЛіМаразм-335

Выкід сперматазоідаў

Тыповы сюжэт амерыканскага трылера: вузкая кампанія наўмысна ці выпадкова трапляе ў дзіўнае, пустэльнае, аддаленае месца, і там пачынаюць тварыцца жахі. Гэта можа быць куплены затанна дом, дзе засіліўся ранейшы гаспадар. Або гарадок, куды збочылі заправіцца, а ён аказаўся без жыхароў. Або бязлюдны востраў, куды маладажоны прыбылі для мядовага месяца. І гэтак далей.
Другой умовай амерыканскага трылера ёсць наяўнасць заганаў у саміх героях. Напрыклад – маладзёны паехалі ў лес распуснічаць і там напаткалі нячыстую сілу. Або празмерная цікаўнасць соваць нос куды не трэба: хлапчукі палезлі ў дом суседа, дзіўнага чалавека.
Вось у гэтых рамках і здзяйсняецца большасць амерыканскіх трылераў і фільмаў жахаў. Ёсць яшчэ варыянты: напрыклад, тыран муж мардаваў жонку, а калі яна ўцякла, то шукае яе з упартасцю маньяка па ўсіх ЗША. Ну або проста фільм пра маньяка. Ці фільм пра падваенне асобы.
І ўсё ж абсалютная большасць трылераў – пустэльнае месца і малаколькасная кампанія, якая туды прыбыла.
Менавіта па гэтай схеме выкананы адзін з лепшых раманаў Стывена Кінга – “Ззянне”.
Але перш чым пагаварыць пра яго, зазначым, што ёсць яшчэ рускі трылер, выдуманы Дастаеўскім. Гэта зазвычай, наадварот, цесная шматлюдная кампанія, куды ўцягваецца ўсё болей людзей, а затым там пачынаюць адбывацца інтрыгі, ліхія шкоды, забойствы. Тыпова: “Дзядзечкаў сон”, “Браты Карамазавы”, “Бесы”.

А цяпер пра “Ззянне”.
Няўдачлівы пісьменнік, былы выкладчык, які выгнаны за п’янства, едзе з сям’ёй у горны гатэль вартаўніком, куды ён наняўся. Гатэль будзе пуставаць месяцаў пяць. Зіма доўгая, снежная, дарогі замятаюцца. Сувязь – толькі па радыёстанцыі з маленькім горным мястэчкам, адкуль, калі што, можа прыбыць дапамога на ўсюдыходах.
Акрэсліўшы фабулу, Кінг ужо напусціў страху.
А затым, пакуль сям’я едзе ў няблізкі гатэль на старэнькай машыне, пісьменнік накручвае чытача тым, што распавядае няспешна, з патоляю, пра няўдачы і заганы галоўнага героя. І звязаныя з гэтым злыбеды яго сям’і – жонкі і маленькага сына.
Гатэль – апошняя надзея гаротнага пісьменніка. Там, у цішы і горным спакоі, ён нарэшце напіша геніяльны раман. Чым забяспечыць сям’ю. Мы, канешне ж, неўзабаве цямім, што ніякага паспяховага рамана не будзе. Бо Кінг спакваля раскручвае папярэдняе жыццё героя – шэраг паразаў.
Высвятляецца, што ён з нядобранадзейнай сям’і: бацька выяўляў беспрычынны выбуховы шал, аднаго разу знянацку, за сямейным абедам, выцяў жонку кульбай па твары – ні за што. Гэта моцна ўразіла героя, і ён панічна баяўся бацьку да моманту сталення, і ненавідзеў яго. А разам з тым – і маўклівую ціхмяную маці. Ясна, што ў чалавека з такой псіхікай поспехаў у жыцці не чакай.
І сапраўды, больш-менш удала ажаніўшыся, яшчэ на працы шараговага выкладчыка, герой пачаў злаякасна піць. Бо пастаянна зрываўся з-за таго, на што нармальны чалавек не зверне ўвагу. Яго грызла нянавісць да бацькоў, а таксама комплекс непаўнавартасці – ён лічыў сябе таленавітым літаратарам, але яго спробы выдаўцы не ўхвалялі.
Зрывы і звязаныя з імі чорныя п’янкі пачашчаліся. Герой стаў хранічным алкаголікам. Спробы завязаць нязменна канчаліся адчаем і яшчэ большымі дозамі гаручага. За што герой сябе праклінаў, толькі пагаршаючы псіхічны калапс. Стала цяжка выконваць службовыя абавязкі. Бо думаў толькі пра пляшку, якая хоць трохі ўраўнаважыць яго. І аднойчы ён бязлітасна збіў вучня – даволі нахабнага маладзёна, мажора, на якога даўно меў зуб. Карацей, герой аказаўся без працы і пад пагрозаю страціць сям’ю.
І вось – выратавальны горны гатэль, куды з цяжкасцю яго ўладкаваў сябар.
З гэтага моманту душа чытача ўжо цалкам падрыхтавана да трагічнай развязкі. Можна не сумнявацца, што Кінг прыдумае для сям’і сапраўднае пекла. Але ж і чытач у яго адпаведны: ён ведае, што бярэ кнігу самога караля жахаў, і менавіта дзеля вострых эмоцый, пашавяліць нервы.
А Кінг, як сапраўдны садыст, – не спяшаецца. Нетаропка, з асалодаю апісвае горныя краявіды, прыгожы гатэль са старадаўняй гісторыяй. Зрэшты, устаўляе, што тут раз-пораз адбываюцца дзікія забойствы, а не далей як апошні сезонны вартаўнік ссунуўся з глузду і пакрышыў сякерай жонку з дзвюма цудоўнымі, мілымі дачушкамі.
Нервы чытача напятыя і чакаюць. Кінг жа распівае сямейную ідылію першых дзён і тыдняў у гатэлі. Аднак не забывае сказаць, што герой ніяк не можа распачаць раман – думкі не канцэнтруюцца, лезе ў галаву ўсялякая пабочная шалупонь. А таму ён з ахвотаю займаецца побытам – рамантуе дах, сочыць за катлом ацяплення, гуляе.
Паступова дзівацтвы ў паводзінах героя нарастаюць. Раман усё не пішацца. Ён нервуецца і зрэдку зрываецца на жонцы – таксама ціхмянай, як і яго ненавісная слабавольная маці. Кінг тонкі псіхолаг і намякае на дрэнныя гены – ненавідзячы маці, герой тым не менш выбірае такую ж аморфную жонку, з дальнім, падсвядомым намерам з ёй расквітацца.
Далей мы ўжо толькі праглынаем старонкі: ну, калі!
І вось раптам жонка разгортвае закрытую папку з раманам мужа, пакуль яго няма блізу пішучай машынкі. А там – адна і тая ж фраза ў розных фарматах на дзесяткі старонак! Дзеля гэтага, аказваецца, ён ляскаў клавішамі доўгія тыдні! Жах апаноўвае няшчасную, ногі абмякаюць. І тут – за плячыма муж, ужо гатовы вар’ят. Далей – прывчная для трылераў пагоня: добры муж шукае з сякерай схаваных у гатэлі жонку і сына.
Раманам Кінг задае нам задачу: так паўплываў на героя пустэльны гатэль з дрэннай рэпутацыяй, прывіды загіблых людзей, якія там нібыта жывуць і з’яўляюцца гаротнаму раманісту, або ўсё-ткі гэтая праблема ў ім самім – хворы мозг алкаголіка (а Кінг паклапаціўся прыбраць увесь алкаголь з гатэля) сам стварае здані і праблемы, каб сарвацца і разрадзіцца хоць тым, што пасячэш жонку з сынам? Не забываем, што герой схільны да зрываў.
Вось, уласна, і ўсё. Але раман на сотні старонак, хоць і не такі зацягнуты, як раманы позняга Кінга. Ён мог быць і аповесцю і нават апавяданнем. Але Кінг белетрыст, ён, па-першае, зарабляе кнігамі на жыццё, а па-другое, забаўляе яго вялікасць Чытача. Таму і валаводзіць, і расцягвае падзеі, каб адыграць у таго на нервах. Гэта як секс, які не мусіць быць хуткі, а даволі працяглы – нервы перабываюць у афектыўным стане доўга, у кроў вылучаюцца адпаведныя гармоны. Пры сексе – кайф. Пры чытве літаратуры жахаў – таксама своеасаблівы кайф. Але і там і там непазбежная разрадка – выкід сперматазоідаў і пік асалоды; і хэпі-энд, калі пакутная жонка з сынам выратоўваюцца, а вар’ят замярзае жыўцом у заснежаным лабірынце. У абодвух выпадках – прасвятленне свядомасці, палёгка, нібы толькі-толькі нарадзіўся на белы свет.


ЛіМаразм-336

Прывітанне ад Трампа

Шасцідзесяцігадовая маладзіца Мадона аблаяла з трыбуны і паслала нахер прэзідэнта ЗША Трампа. Раскрычалася яна таму, што той адно абвясціў, а не здзейсніў, наступ традыцыйных каштоўнасцяў хрысціянскага чалавецтва на нэаязычніцтва. То бок Мадона пачала рваць жылы за тое, каб: педзікі чпокаліся ў зад, лесбіянкі вылізвалі вагіны, і каб усё гэта паказвалі па тэлевізіі ды кожны, ад малога да вялікага, меў права гэта глядзець; а калі бацькі забараняюць дзеткам сузіраць такія карцінкі, то садзіць дарослых у турму за парушэнне правоў малалетніх. Вось коратка яе светапогляд, дзеля якога яна душу аддае на сцэнах зямнога шара.
Сімвалічна, спадары, што менавіта Мадона вокамгненна праявілася і забрахала на Трампа. Гэта заторгалася, затрывожылася сусветная нечысць, яскравым увасабленнем якой ёсць наша спявачка.
Нечысці стала трывожна. А не самой Мадоне, як артысту, гастролі якой наўрад ці яшчэ гадоў дзесяць прыпыняцца. А праз дзесяць гадоў ужо нікому і не цікава будзе глядзець на зморшчаныя клубы 70-гадовай Мадоны. Бо менавіта да геніталій, або, як любяць казаць акультысты,  – да ніжніх чакраў апелюе ўся яе творчасць. То бок бег Мадоны па сцэне абарве сама прырода, а ніяк не Трамп, і турбавацца, здавалася б, наконт пазіцыі Прэзідэнта няма чаго. Але – ёсць. Бо не сама Мадона, а сілы, якія выклікалі яе з нябыту і прымусілі слугаваць, – ёсць вечнымі.
Чаму яны даверылі свой брэх менавіта спявачцы? А таму, што светам, яго ідэалогіяй, даўно кіруюць ужо не пісьменнікі, не філосафы, не навукоўцы, не палкаводцы і нават не прэзідэнты. А – эстрадныя зоркі.
Адмыслова зайшоў у Ютуб: на адзін ролік расейскай спявачкі Валерыі ў год бывае да 2,5 мільёнаў праглядаў; на ролік спявачкі Ані Лорак – да 20 мільёнаў праглядаў у год; на ролік Нюшы – да 40 мільёнаў; на ролік амерыканкі Мадоны – да 250 мільёнаў! Гэта толькі, паўтаруся, на адзін ролік за год у сістэме Ютуб. А ролікаў Мадона напладзіла за кар’еру аж не злічыць. Эратычная энергія 60-гадовай дамачкі ўражвае, выгляд у яе і цяпер – хоць з экрана ў ложак скачы. Адкуль такая працаздольнасць і эратызм, хто дае сілы? Задумаемся. Хоць папярэдне я амаль прамым тэкстам гэта агучыў.
Вось хто цяпер верхаводзіць у цывілізаваным чалавецтве. Мадона і мадоны. А каб іх было зручна і ў любы момант глядзець, хоць бы на школьных занятках, – навука прыдумала айфоны з імгненным доступам да ўсяго, што звалена ў Сеціва.
Так што даўно не Шылер, не Шэкспір цікавіць бальшыню грамадзян – а гуллівая попа Мадоны пад заліхвацкую музыку.
Таму натуральна, што брэх супраць задэклараванага (а не ажыццёўленага, яшчэ раз падкрэслю) хрысціянства ў ЗША вылецеў найперш з рота адыёзнай спявачкі. Яна, дарэчы, і сама не ведае, чаму забрахала так смела. Бо сёння палез у Сеціва – і бачу, што Трамп абвінаваціў прамоўцу ў фашызме і сказаў, што яе нядрэнна б арыштаваць. Спявачка тут жа спахапілася і заявіла, што яе словы вышмаргнулі з кантэксту, не так зразумелі, што яна не нахер пасылала Прэзідэнта ЗША, а ў зусім у лепшае месца…


ЛіМаразм-337

Кароль гумару

Адшукаў і праслухаў у Ютубе нядаўні ролік Міхаіла Велера – выступ на адным з сотняў расейскіх тэлеканалаў. Увогуле, Велер – гэта адзіны сучасны расейскі пісьменнік, каго я магу чытаць. І не таму, што ён высокага інтэлекту і эрудыцыі. Бо не меншую эрудыцыю мае і літаратар Дзмітрый Быкаў, які таксама не злазіць з экрана. Але ў Быкава, да прыкладу, няма такой каларытнай мовы, “слогу”, учэпістасці пяра, ён занадта шматслоўны і, адпаведна, з невялікай экспрэсіяй. Яго лепей слухаць – і пераважна лекцыі пра зорак рускай літаратуры, тут ён на сваім месцы. А як пачынае пісаць – то адразу занудлівымі гросбухамі.
Не тое Велер. Ён, як па мне, адзіны (з шырока вядомых, пра нязнаных няма чаго і казаць) з сучасных рускіх літаратараў мае 1) адметную філасофію, якая найпершы выявілася ў кнізе “Ўсё пра жыццё”; 2) своеасаблівы, экспрэсіўны гумар у тэкстах.
Гумар наогул ёсць найпершай пазнакаю для празаіка калі не геніяльнасці, то таленту значна вышэйшага за сярэдні. Бо само слова “проза” мае на ўвазе апісанне звычайных, не паэтычных, побытавых падрабязнасцяў, ці брыдоты людской – без усякага прыхарошвання. А таму без гумару ад гэтага можна мінімум занудзіцца, калі сам твор не белетрыстыка, не трылер, не порна – пра дзядзькоў з пісталетамі, або пра тое, як маладзіца ногі разводзіць.
Звычайныя рэчы, тую частку “Вайны і міру”, якая пра “мір”, без пачуцця гумару не апішаш так, каб зацікавіла чытача. Таму настолькі і рэдкія вялікія празаікі. З дзесяткаў тысяч рускіх літаратараў іх – па пальцах:

1) Гогаль
2) Дастаеўскі
3) Талстой
4) Салтыкоў-Шчадрын
5) Чэхаў
6) Купрын
7) Ільф і Пятроў
8) Булгакаў
9) Салжаніцын

і – 10) Велер.

Гэта за ўсе 2 стагоддзі вялікай літаратуры.
Паспрабаваў чытаць у тэкстах Жванецкага – не ўстаўляе без эстрады, не смешна нават у знакамітай мініяцюры пра ракаў. Ці то гумар састарэў, ці то для яго патрэбныя сам Жванецкі з партфелем і рогат у зале.
Рускімі літаратуразнаўцамі прынята, што кароль гумару – Дастаеўскі. Для многіх гэта дзіўна. І асабліва агарошыла мяне, што і Велер у памянёным роліку сказаў, што Дастаеўскі піша расцягнута, неахайна і, галоўнае, дэпрэсіўна. То бок ён таксама не зразумеў гумару Дастаеўскага, хоць і сам немалы гумарыст.
Я ж, прызнаюся, унік у зерне прозы Дастаеўскага з другой ці трэцяй спробы, калі мне было блізу 30 гадоў. А дагэтуль ён мне таксама здаваўся занудлівым, мнагаслоўным. Велер кажа, што нешта цяміць з Дастаеўскага пачаў гадоў з 25-ці. Але так і не дацяміў, як вынікае. Бо Дастаеўскі акурат магутны сваёй нібыта няправільнай, марудлівай моваю, паўторамі. Насамрэч паўторамі аднаго і таго ж – думкі ці дзеяння, або апісання – ён заходзіць да праблемы з розных бакоў і гэтак дае прадмету даследавання 1) стэрэафанічнае гучанне, 2) гумарыстычную афарбоўку. Бо стварае ўжо памянёны мной у рубрыцы псіхалагічны зазор – сур’ёзнае робіцца як бы несур’ёзным, а простае набывае глыбінны сэнс. Ад гэтага зазору ўніклівы чытач і пачынае рагатаць. Яшчэ Шапенгаўэр вызначыў прыроду гумару менавіта так: найбольш анекдотаў чалавецтва – пра секс і звязаныя з гэтым учынкі менавіта таму, што сам прадмет абсмейвання надзвычай сур’ёзны: працяг чалавечага роду.
Таму Велер прайграе і па другім меркаванні наконт Дастаеўскага – дэпрэсіўнасці тэксту, бо творы, над якімі рагоча траціна чытачоў, апрыёры такімі не могуць быць. Проста астатнія дзве траціны – не ўехалі ў складаны гумар і неверагодную, каларытную, найбагацейшую рускую мову. Чаго толькі варты выраз Дастаеўскага: «облизьяна зелена», які герой фільма “Восеньскі марафон”, перакладчык, датчанін, ніяк не мог зразумець. Слова «стушевался» (у сэнсе – памерк) , кажуць, таксама прыдумаў Дастаеўскі.
У побыце, як і большасць сапраўдных гумарыстаў, Дастаеўскі быў чалавек даволі занудлівы, калі не сказаць – змрочны. І толькі самыя блізкія – напрыклад, жонка Ганна (па дзённіках бачна) – разумела ўсю ўнутраную сілу пісьменніка, здольнага не ўпадаць у адчай ад самых жорсткіх выпрабаванняў. Сіла гэтая грунтавалася на геніяльным таленце, і гумарыста ў тым ліку, у здольнасці бачыць людзей і рэчы наскрозь. А таксама – на непахіснай веры ў Хрыста. Пераважна абсмейваючы чалавека ў творах, Дастаеўскі захоўвае да яго любоў, не ўпадае ў пагарду. Бо бічуе не самога чалавека, а заганы яго. І гэтым лекуе сотні тысяч прыхільнікаў яго творчасці.


ЛіМаразм-338

Паважаныя старцы

Валянціна Гіруць-Русакевіч прадстаўлена з вершамі ў №2 тыднёвіка “ЛіМ” 2017 года.
Прозвішча вядомае. І менавіта таму, што падвойнае, рэдкае. А так нічым паэтка не вызначылася, каб мяне за доўгія гады зацікавіць. Таму адчыняю яе падборку, як чорную скрыню.

Верш:

***
За залевамі, за мяцеліцай
Усё да лепшага ў нас пераменіцца,
Цёплынёй неба сінь запраменіцца
І зіма вясною абернецца.

І мелодыя светла-пяшчотная,
Што ліецца з нябёс свабодна так,
Зноў напомніць забытае роднае,
Ад якога душа лагоднее.

Матылькова-птушынымі стайкамі
Ўраз сняжынкі халодныя сталі ўсе.
Ды ільдзінкі ў сэрцах растайваюць,
Што былі балюча-растайнымі.
Стала блізкім, было што дальняе,
Як з зямлёю неба світальнае.

Каб не мучыць чытача, скажу адразу, што верш мала таго, што бяздарны ў лірычным плане, – ён да таго ж непісьменны. А гэта для тыднёвіка з галоўным рэдактарам, а таксама з начальнікам усяе “Звязды”, а таксама з шэрагам рэдактараў, карэктараў і адказных сакратароў, – бяда страшная. Дакладней, злыбеда. Такое ёсць у народнай мове ёмкае слова.

Канкрэтна:

1) “Цёплынёй” – што за “ё” пасярод слова перад ударным “ё”?
2) “лагоднее” – правільна “лагаднее”, а варыянт ад Русакевіч глухі, не гучыць.
3) “стайкамі” (птушынымі)  – русізм, у народзе нашым: “птушынымі чародамі”.
4) “растайваюць” (сняжынкі) – слова-вырадак ад аўтаркі, насамрэч “растаюць”.

Аж чатыры гіблыя памылкі ў кароценькім вершы. Так моцна Новы Год і Каляды рэдакцыя святкавала, што не праспалася?

Ну і датычна ўласна паэзіі:

1) банальна;
2) перабор з падвойнымі словамі;
3) “ільдзінкі ў сэрцах” – паэтычны чыгунны штамп;
4) “было што” – блатная гаворка, коснаязыкасць, або так узбекі, сыны стэпаў і гор, гаварылі ў нашым савецкім палку пры канцы 80-х;
5) кепска фанетычна, немілагучна;
6) калі сняжынкі “сталі”, то нашто дадаваць паразіт “усе”?
7) цеплыня, якая “праменіцца” , можна прыняць хіба што ў навуковым, фізічным плане, у літаратурным – не надта.

Вынік журботны. Ацэнка кол. Па дзесяцібальнай сістэме. І не ведаю, як будуць яго дзяліць надвое рэдакцыя з Гіруць-Русакевіч.
Мы другі раз залазім у гэты нумар тыднёвіка. Пра фортэль Таццяны Шамякінай з 14-гадовай рускамоўнай раманісткай гаварылі надоечы. Там яшчэ ёсць у “крытыцы” хваласпевы асобе Ўладзіміра Арлова, празаіка. Не, не таму нашаму Ўладзі Арлову са “Свабоды”, а іншаму Арлову, расейскамоўнаму чалавеку. І яшчэ артыкул пра дзіцячую кніжку Алены Масла для сямігадовых.

Што творыцца, спадары? Не сон гэта, ці той гартаю я слаўны “ЛіМ”, з якога выйшлі Гілевіч і Крапіва? Зрэшты, што пасееш, тое пажнеш.
Вось вам з бібліяграфіі паважанага старца Кандрата Крапівы, 94 гады, здаецца, у пашане пражыў чалавек:

1) «Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгоднікаў» (1930);
2) «Біблія» (1926) (то бок высмейванне Бібліі – М.Ю.);

А гэта з рэгалій “народнага” (кабінетнага) пісьменніка:

Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР: у 1941 за п'есу «Хто смяецца апошнім», у 1951 за п'есу «Пяюць жаваранкі», у 1971 — за комплекс прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974) за п'есу «Брама неўміручасці».

Як любіў казаць мой прыяцель, хуліган і двоечнік: «Вопросы?»

Спадарства, патрэбныя вам яшчэ пытанні ды тлумачэнні, чаму народ не чытае нашых “народных”, а разам з імі ўсю савецкую літаратуру? Таму што Бог гэты народ беражэ.

Як разгорнеш бібліяграфіі нашых слынных – валасы дыбарам устаюць. Ды ў іх сумесна кніг болей за ўсіх носьбітаў беларускага слова! Хто іх чытаў? Для каго яны тыя тамы малацілі? А галоўнае, хто ўсіх гэтых генералаў карміў?


ЛіМаразм-339

За доўгі язык

Дыякан Андрэй Кураеў, вядомы праваслаўны лектар, пачынаў прапаведніцкую кар’еру праз раскрутку самога Патрыярха ўсяе Русі Алексія. Бо з 1990 па 1993 год працаваў яго рэферэнтам. То бок састарэлы патрыярх гаварыў, можна сказаць, ротам граматнага маладога дыякана.
Праз высокую падтрымку і ўласную працаздольнасць малады святар стаў знакаміты па ўсім СНД. Імпэтна развівалася яго кар’ера і пры патрыярху Кірыле, чалавеку далёка не такім мяккім, як светлай памяці памерлы Алексій. У 2009 годзе Кураеў уведзены Кірылам аж у Сінаідальную камісію.
Але раптам… з Вікіпедыі:

Решением учёного совета Московской духовной академии от 30 декабря 2013 года был отчислен из преподавательского состава и исключён из числа профессоров Академии за эпатажную, в ряде случаев скандальную и провокационную деятельность в СМИ и блогосфере[28]. Кураев был возмущён увольнением и связал его со своими записями в «Живом Журнале» о гомосексуальном скандале в Казанской духовной семинарии и с несогласием с уголовным преследованием и тюремным заключением участниц группы Pussy Riot[29].

Бачна, што расправа Патрыярха аказалася хуткай і жорсткай. Кураеў, адным словам, дагаварыўся. Бо, лятаючы па краіне і шчыруючы ў Сеціве, ён перастаў сачыць за языком і ўявіў сябе зашмат самастойным. Пачаў супярэчыць Расійскай Праваслаўнай Царкве па некаторых вузлавых пытаннях. Напрыклад, ваяўніча абараняў адыёзны раман “Майстар і Маргарыта”, тады як РПЦ выразна сказала, што раман бязбожны. Прапагандаваў захапленне акультнымі творамі пра Гары Потэра. Быў нязгодны з турэмным зняволеннем скандальных голых дзевак, што ўварваліся ў святы храм на богаслужэнне і сарвалі яго. І шмат чаго іншага натварыў няўрымслівым словам свавольны дыякан.

Ёсць, праўда, гіпатэтычная такая прычына: не можа ў РПЦ быць два харызматычныя чалавекі – аўтарытарны Патрыярх Кірыла і гаварлівы, знакаміты дыякан Кураеў. Як бы сам у патрыярхі ён, чаго добрага, не палез. Вось небяспека.

Але і аб’ектыўна – Кураеў занадта падыгрывае свецкасці, апускае Царкву да размовы з рокерамі і потэрамі. Бо менавіта ён падтрымлівае “праваслаўныя” канцэрты рок-гурту “Аліса”, напрыклад. І падобнае, і падобнае. Шмат чаго… Дагаварыўся і дапісаўся. Да-ліберальнічаўся.

Але языкаты дыякан не спыняецца і ўсё часцей вылазіць на трыбуну апазіцыйнага радыё “Рэха Масквы”. Прычым апошняга разу – з абвінавачваннем Патрыярха ўсяе Русі, што той выкарыстоўвае сталінскія штампы ў прамовах і падтрымлівае любы гвалт праваслаўных над лібераламі.
Зрэшты, кампанія на сайце “Рэха Масквы” ў Кураева наступная:

1) нягоднік і пахабнік Віктар Ерафееў, знаны літаратар (піша аб распусце і палавых вычварэннях раманы, а таксама апавяданні, у адным з якіх на некалькі старонак напісана слова “інсульт” і болей ніводнага слова апроч.);

2) музыказнаўца Арцемій Троіцкі, жыхар многіх краін, які храбра называе прэзідэнта Расеі “прышчом”;

3) Віктар Шэндэровіч, не самы горшы сучасны пісьменнік, які ссунуўся з глузду пасля таго, як Пуцін перарваў яго галаваскрутную кар’еру на “НТВ”, у праграме “Лялькі”; цяпер сатырык бесперапынна, дзесяцігоддзямі лае Пуціна, дзе толькі ні вытыркнецца;

4) Яўгенія Альбац, галоўная рэдактарка прагрэсіўнага і апазіцыйнага Пуціну часопіса The New Times, зацятая феміністка і лібералка, фанатка алігарха Хадаркоўскага, яна надоечы заявіла, што Прэзідэнт ЗША Трамп недалёкі чалавек і кніг зусім не чытае (гэта яна вызначыла па яго твары);

І вось з гэтымі выпаўзнямі ўсеўся побач дыякан Кураеў, праваслаўны прапаведнік, вядомы на абшарах СНД. А ўсё, паўтаруся, таму, што Парыярх Кірыла выпер яго з духоўнай Акадэміі ды пазбавіў прафесарскага звання за доўгі язык.

Ці дрэнна зрабіў Патрыярх? Не. Ён паступіў мэтазгодна, бо, усё болей набліжаючыся да лібералаў і так званых свецкіх людзей, дыякан аддаляў сябе ад хрысціянства, а тым больш ад праваслаўя – апостальскай рэлігіі першых стагоддзяў, якая існавала да шматлікіх расколаў, што ўтварылі каталіцызм, пратэстантызм, сектанцтва і нэасектанцтва.

Патрыярх, як і цар усяе Русі Пуцін, у сваіх дзеяннях кіруюцца воляй Божай, слухаючы яе і толькі яе. Не вушным слыхам, не. А – так званым чуццём, інтуіцыяй, з дапамогай малітваў, як уласных, гэтак і ўсіх тысяч манастырскіх, царкоўных.  Інакш бы краіна папросту абрынулася ў хаос, кроў, голад і мор. А ў тэлевізіі мы бачылі б не Пуціна, а глумлівага Хадаркоўскага (як Беразоўскага – пры п’яніцу Ельцыну).
Высокая інтуіцыя адсутнічала ў камуністаў, якія чулі нейкую іншую волю нейкімі іншымі органамі.

Калі дыякан жадае заігрываць са свецкімі наведвальнікамі сваіх лекцый, падпісчыкамі ў Ютубе – вольнаму воля. Але не называйся тады прафесарам праваслаўнай духоўнай акадэміі. Слава закруціла актыўнаму дыякану галаву. Патрыярх апусціў яго з вышынь у рэальнасць.


ЛіМаразм-340

Пра польскія яблыкі

На Першым канале Расеі (ОРТ) жыццё забруілася з новай моцай. Не ведаю, што паказваюць па беларускім варыянце, ОНТ, але ў мяне па талерцы з 18.00,  з панядзелка, ідуць ужо не навіны, а цэлы палітычны блог “Адкрытая студыя” (аж дзве гадзіны запар).
Там, у прамым эфіры, пачаліся працяглыя палітычныя гутаркі. Звычайна на тэму, якая магутная робіцца расейская дзяржава, які гігант Пуцін і які душэўны чалавек Трапм.
Зазначу, што гэтая праграма сталася не адзінай палітычнай на ОРТ, з будзённых. З 13.20 па 16.00 там шмат гадоў ладзіцца перадача “Час пакажа”, дзе таксама крыкліва, з гасцямі ў студыі, абмяркоўваюцца злабадзённыя тэмы. Спектакль гэты доўга вёў Пётр Талстой, праўнук барадатага графа. З восені ён выбраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы, і вядучыя мяняліся ўжо двойчы.
Схема такіх палітычных гутарак цікавая. Па-першае, вядучых двое: мужчына і жанчына, якая нібы ў цяні, але выконвае важную ролю – у яе міжволі ўлюбляецца мужчынская палова гледачоў. Жаночая, адпаведна, закаханая ў вядучага. Што спрыяе ўстойліваму рэйтынгу. Па-другое, два чалавекі лягчэй спраўляюцца са спрэчкамі і лямантам у студыі.
Трэці важны момант: тэмы заўсёды выбіраюцца такія, каб узвысіць Расею і прынізіць яе праціўнікаў (Украіну, раней Абаму і г.д.). Для чаго ў студыі прысутнічаюць падрыхтаваныя “госці”, пераважна адны і тыя ж палітыкі, літаратары, грамадскія дзеячы. Прычым гэтыя правераныя людзі перабягаюць са студыі ў студыю цягам дзвюх гадзін, або кланіруюцца: бо і на канале НТВ, паралельна, таксама ў прамым эфіры ідзе такая ж палітычная перадача з тымі ж самымі “гасцямі”!
То бок натрэніраваных “гасцей” не хапае. І яны абслугоўваюць два каналы адначасова.
Але пасадзіць у гасцях спрэс прыхільнікаў Пуціна – нягожа. Неабходна стварыць ім апазіцыю ў спрэчках. Для чаго ёсць таксама некалькі правераных іншаземцаў: два амерыканцы, прычым абодва не то дурнаватыя, не то цельпукаватыя і ўжо адным выглядам сваім, кепскай рускай моваю даюць зразумець – вось такія ёлупы ў Штатах (гэта пры Абаме было), во хто з намі ваюе! Амерыканцы, такім чынам, выступаюць у ролі блазнаў.
Ёсць адзін паляк, які таксама дрэнна гаворыць па-руску і кідаецца нацыяналістычнымі лозунгамі. Што дае вядучым падставу тут жа перад камерай высмеяць яго нацыяналізм і намякнуць, што ўсе палякі такія.
Тое самае можна сказаць пра некалькіх прыбалтаў, што раз-пораз запрашаюцца ў якасці гасцей. Дурні, целяпні, недарэкі. Вядучыя з іх рагочуць, а гэта выклікае патрэбную ацэнку ў гледачоў.
З мусульманамі абыходзяцца асцярожней. Паколькі Пуцін ваюе міратворцам у Сірыі, то мусульмане цяпер дарагія і блізкія людзі. Літаральна ўсе, якія не тэрарысты, не ігілаўцы. Таму ісламістаў у студыі не перабіваюць, як амерыканцаў ці ўкраінцаў, а паважліва выслухоўваюць і падтрымліваюць.
Студыя кіруецца вядучымі, як дырыжорамі. Яны вызначаюць, каму даць мікрафон, каму яго адключыць, каго не заўважыць, хоць бы ён са скуры вылузваўся, просячы слова. Акрамя таго, як толькі дыскусія скіроўвае ў бок важкіх аргументаў супраць Пуціна, то можна рэзка аб’явіць рэкламны перапынак.
Яшчэ вядучыя здымаюць напругу палітычных спрэчак жартамі ды прымаўкамі, анекдотамі пра яўрэяў, Леніна і Чапаева.
Аднак і гэтага мала. Трэба ўзяць у студыю “гасцямі” і сваю, унутраную апазіцыю. Яўна запэцканых у лібералізме на “Рэха Масквы”, або зацятых ненавіснікаў Прэзідэнта, асабліва занадта разумных, як Шэндэровіч ці Быкаў, ніколі не запрашаюць. Шукаюць і прыводзяць клоунаў, як, прыкладам, умераны ліберал, цынік і атэіст, літаратар Аляксандр Ніканаў. Сама яго азызлая знешнасць апошніх гадоў дае знак гледачу – перад вамі дэбіл. І параўнайце яго цяпер з дзюдаістам Пуціным. Ніканаў служыць як бы ўвасабленнем інтэлігентнай апазіцыі – вось такая, маўляў, яна, ківае насмешліва вядучы на пісьменніка і расказвае чарговы анекдот пра хітрых яўрэяў.
Украінцы ж, як правіла, падбіраюцца “гасцямі” не раўнуючы бандэраўцы – агрэсіўныя, тупыя, іх нацыяналістычныя выгукі вядучы слухае літаральна 10 секунд, а затым абрывае, высмейваючы. Мікрафон адключаецца.
Каб чытач зразумеў: я зусім не асуджаю ні кіраўніка канала Эрнста, ні Прэзідэнта Расеі. Пуцін дзейнічае паводле гістарычнай мэтазгоднасці ў інтарэсах найперш роднай краіны. Фарміруе грамадскую думку і вобраз расіяніна ад аўтсайдэра апошніх дзесяцігоддзяў да лідэра, з якім будуць лічыцца па ўсім зямным шары. А пастаноўка палітычных “дыскусій” на асноўных нацыянальных каналах – справа толькі мудрасці Прэзідэнта і велізарных грошай, якія туды ўліваюцца.
Вобраз вялікай Расеі, які паўстае ў такіх “гутарках, напаўняе сэрцы мільёнаў. Бо прапагандысцкія перадачы ідуць кругласутачна, згодна часавых паясоў неабсяжнай краіны. Чалавек – не мяшок з касцямі, а разумная эмацыйная істота. І яму важна не толькі набіваць страўнік, а і мысліць пра сябе і жыццё пазітыўна. Пуцін, самы харызматычны і ўплывовы палітык сусвету, дорыць шараговаму расіяніну – будзь ён хоць нікчэмнасць апошняя – самаацэнку высокую. Годзе абліваць сябе дзярмом. Выплюхнем яго на чэрап праціўніка.
Учора на Першым нацыянальным у “Адкрытай студыі” панавала сапраўдная эйфарыя. Бо на сёння, у суботу, запланавана першая размова паміж Пуціным і любасным Трампам, і нібыта пранікаюць упартыя чуткі аб адмене санкцый супраць Расеі. То бок валявая Амерыка загадае, а рыхлая Еўропа пабяжыць выконваць загад. Зрэшты, Пуцін паказаў, што ніякіх санкцый не баіцца, узровень жыцця ў Расеі ўпаў не нашмат, а цяпер рубель вырастае адносна долара. І рэйтынг Прэзідэнта толькі павысіўся за гады санкцый.
Санкцыі стукнулі найперш па бізнесе Еўропы – не стала палякам, каму яблыкі прадаваць, а нарвежцам – ласось; яблыкі і рыба гніюць. Толькі і ўсяго. Бо ў Расеі сваёй рыбы няма куды дзець. Адно нерат не палянуйся закідваць. А не хоча Еўропа з ёй гандляваць – то Кітай забяспечыць і попыт і спажыванне. І Японія ўжо павярнулася тварам замест звыклага зада.
Таму ні Пуціну ні Трампу самі санкцыі і контрсанкцыі не праблема. А вось жэстам да збліжэння і нармальнага, мірнага суіснавання дзвюх адэкватных дзяржаў санкцыі могуць стаць. Дакладней, іх адмена як непатрэбных.
Зрэшты, калі што пойдзе не так, то мабільная сістэма Пуціна спрацуе ў адваротным ключы – і ўжо заўтра ў “Адкрытай студыі” будуць не хваліць Трампа, а лаяць. І гэта таксам нічога не зменіць ва ўстойлівасці пазіцыі Прэзідэнта (чытай, цара ўсяе Русі). Тэлевізія зможа напоўніць мазгі пазітывам. Бо людзі даўно жывуць не так у рэальнасці, як у чароўнай скрыні. Дый што яна такое – рэальнасць – ніводзін філосаф ніколі толкам не распавёў.


ЛіМаразм-341

Па-руску пра наш сенакос

Беларускае тэлебачанне – гэта выспа спакою ў акіяне скандальных расейскіх каналаў. Некалькі кнопак у пачатку спіску кабельнага ТБ заводзяць у краіну, дзе пытанне дабра і зла вырашана, усе задаволены, а спрэчкі не адбываюцца нават на полі культуры. Можна ладзіць адно віктарыны, лато, дзе ўдзельнікі, што прайгралі, ветліва ўсміхнуцца вядучаму, падзякуюць нават. Не тое каб рынуцца на саперніка з кулакамі.
Такім чынам, на беларускім тэлебачанні псіхіка павінна адпачываць. Але гэта толькі для флегматыкаў, меланхолікаў. Людзей бязвольных і слабых. Сангвінікам жа, а тым болей халерыкам, патрэбны рух, падзеі, якія развіваюцца ў кантэксце Гісторыі. Там, дзе флегматык пазяхне і засне, – сангвінік будзе ў паганым настроі ды пачне зрывацца на блізкіх: прыдзірацца, тыраніць, а то і вучыць жонку з дзецьмі прывычнымі кулакамі. Потым зап’е на тры дні.
Халерык жа адразу стане лаяць і мацярыць занудлівае тэлебачанне, затым хутка вып’е, затым увяжацца ў бойку. Ды ўжо не з цешчай і жонкай, а знойдзе прыгоды недзе на вуліцы, дзе яму пысу расквасяць.
Такія вось пірагі. На пачатку двухтысячных я часта, стомлены ад расейскіх негатыўных і апакаліптычных навін, пераключаўся на тэлеканалы Рэспублікі Беларусь. Дзіўна, тыя ж сусветныя падзеі ў нас асвятляліся без трагізму, спакойна. Я лагаднеў. А яшчэ болей – пры рэпартажах пра нашых даярак, заводы, прыроду. Слухаў навіны надвор’я па-беларуску, бо ўсё астатняе ў навінах гучала на мове расейскай. Надвор’е, дарэчы, таксама не несла трагізму, як у суседзяў. Пахаладанне і маразы падаваліся радасна, паэтычна. Вясна – з народнымі прымаўкамі. Восень абвяшчалася цудоўнай красуняю. Лета – раем зямным, дзе раскашуюць дачнікі, рыбаловы і грыбнікі.
Мабыць, гэта ў нашым характары – цешыцца невялікаму і нязначнаму, на злыбеды не наракаць, бо ніхто не пачуе, а тым болей не дапаможа. Любыя рухі цела прынясуць яшчэ горшы боль. Скрыпець вяла, спяваць пад нос песні за працай штодзённай, як мой праваслаўны прадзед у Асіповічах. Не ствараць у свядомасці апакаліпсіс. Бо жыццё чароўная штука, і даецца адзін раз… чалавек здольны на многае…
Праўда, светлыя мроі часам перарываюцца беларускім хуліганам, які сцеражэ цябе за рогам асіповіцкай крамы, каб, палохаючы пабоямі, адабраць савецкія капейкі няшчасныя. Ці – бандай малайцоў увечары, каля чыгуначнага клуба, што не даюць праходу людзям з электрычкі сталічнай. Ды чаго там – сама прадаўшчыца смятаны ўжо на дзесяць капеек ды падмане цябе. А сусед залезе ў твой агарод па грушы. Ці скрадзе ўзімку з павеці плуг.
Не, як ні старайся – няма спакою і ў нас. Таму тэлебачанне дае адпачынак толькі тым, хто рэальна не сустракаецца з ліхам. А гэта прынцыпова няможна.
Што паказваюць у нас па трэцім, культурніцкім, канале? Другарадныя савецкія фільмы на кепскай, парэпанай стужцы. Дык для рэтра ёсць спецыяльныя каналы ў кабельным пакеце: “Рэтра”, “Час”, “Настальгія”, “Тэатр”, іншыя. Спорт, БТ №5? Дык у лепшай якасці, з не коснаязыкімі каментатарамі, паралельна, на суседняй кнопцы “Еўраспорту” – трансліруюць той жа любасны біятлон. Мясцовыя ток-шоў на 2-м Нацыянальным? Дык гэта для тых, хто расейскія не глядзеў, якія на два парадкі лепшыя, бо грошай там на пастаноўку нямерана. Навіны нашы? Добра – навіны пра Рэспубліку Беларусь нідзе болей не ўбачыш. Бо нецікава нікому.
Дарэчы, на расейскіх цэнтральных каналах Пуцін, мабыць, даў адмашку і вядучыя пацвельваюць мімаходзь з нашага Прэзідэнта (напрыклад, праграма “Месца сустрэчы”). А мы гэта паказваем на суседніх з БТ кнопках. Як так? Забараніць, перакрыць, ствараць сваё «смотрибельное» тэлебачанне ды па-беларуску – вось тады і прыхінецца народ, да экрана прыліпне, менавіта праз адметнасць нацыянальную. На ўсім зямным шары будзе толькі гэтыя тры кнопкі роднай мовы, культуры, краіны. Відавочнасць і аксіёма.
А хто жадае расейскае – выкручвайся, стаў талерку шматканальнага “Трыкалора”. Або ў Сеціве праглядай. Так падаецца незаангажаванаму літаратурнаму аналітыку.
Мовы сваёй хочацца непаўторнай. Каб слых лашчыла адным фактам таго, што свая. Расейскі нацыяналізм кепскі і агрэсіўны. Але яшчэ горай, калі на суседніх кнопках амёбныя вядучыя мармычуць па-руску пра наш сенакос, а футбольныя каментатары ломяць языкі, намагаючыся вытужыць беларускія словы.
А мы хочам – каб літаратура была.


ЛіМаразм-342

Нездаровая цяга

Неаднойчы зазначалі мы ў рубрыцы, што цяпер пісьменнік тады толькі пісьменнік, калі дужа актыўны ў Сеціве. Час мільённых і стотысячных тыражоў прамінуў. Нават для самых раскручаных праз тэлевізію расейскіх літаратараў (Велер, Быкаў, Ерафееў, Ніканаў) кніжны наклад мае парадак – тысячы.

Адносна рускай літаратуры, такім чынам, можна дадаць, што сапраўдны літаратар мусіць быць у экране і на Ютубе.

Адносна нашай гаротнай, беларускамоўнай, свае нюансы. Акрамя Сеціва, пажадана: 1) рэдактар, а лепш – галоўны рэдактар сучасных часопісаў (Пятровіч, Галубовіч і г.д.); 2) сядзець на радыёкропках (Гальпяровіч, Арлоў і г.д.) 3) быць нястомным палітыкам (Някляеў і г.д.) 4) учапіцца ў гранты і ў пэн-цэнтры (прозвішчы не называю, згадай іх, чытач, сам); 5) быць чыноўнікам ад СПБ ці ад культурных афіцыйных структур (Пазнякоў, і г.д.).

То бок, седзячы на вузлавых кропках, дзе людзі ад цябе залежаць і мусяць ліслівіць, і глядзець у рот, і праслаўляць, – ты прыкметны. Вышмаргні чыноўнае крэсла з-пад Пазнякова – застанецца цуда-юда нейкае, не літаратар. Выгані Някляева з палітыкі, забудзь, што ён колішні рэдактар “Крыніцы”, – хто пра яго тэксты згадае праз 10 год?

Усё гэта, спадары, вельмі пагана. Аднак не будзем пра сумнае, а скіруем туды, дзе ўсё-ткі літаратура жывая.

Бо, Велер, напрыклад, ніякі не чыноўнік, а рэдактарам калі і быў, то другарадным ва ўбогай талінскай “Вясёлцы”, а прабіваўся ён сам – талентам літаратурным і прыроджанай кемлівасцю. Ні ў каго нічога не краў. Маладых талентаў не душыў. Пачынаў з 500 асобнікаў, выдадзеных за свой кошт, калі яму было за 40, вазіў кнігу на маскоўскі кірмаш, дзе ім зацікавілася маладое выдавецтва “Вагрыус”. Ну а потым, схапіўшы птушку шчасця, яе не выпускаў, штодзённа напружваючыся. Таму не скіс, не згніў жыўцом, як нашы рэдактары на пасадах.

Неяк у адным тэлевізійным выступе Андрэй Хадановіч сказаў, што пісьменнік сёння не павінен быць гультаём, варушыцца. Адно сядзець, пісаць і пасылаць рукапісы мала. А не то цябе самога пашлюць, і вельмі далёка. Як не згадзіцца з мадэрновым паэтам?

Калі глянуць на літаратурнае поле Расеі, то там у так званым трэндзе, навідавоку, усяго некалькі чалавек, і менавіта тыя, хто не сыходзіць з тэлеканалаў.

Пра Велера з Быкавым зразумела.
Бяздарны Ерафееў падняўся на тым, што зладзіў некалі праграму “Апокрыф” на канале “Культура”. Там збіраліся разумныя людзі і гаманілі, а сам вядоўца Ерафееў толькі адкрываў рот ва ўнісон. І здаваўся таму таксама разумным.
Аднак заўважце, калі самыя крутыя, па сучасных мерках, расейскія літаратары Зміцер Быкаў і Міхаіл Велер маюць свае аўтарскія праграмы на “Рэха Масквы”, дзе цягам гадзіны вучаць аўдыторыю, як жыць, то Віктар Ерафееў адно зрэдку запрашаецца для гутарак у перадачу “Адмысловае меркаванне”. Чаму? А таму што коснаязыкі пісьменнік з пыхлівым выглядам мыкае банальнасці ды расказвае, які ён таленавіты і які поспех маюць яго раманы. Тыповая закамплексаваная дрэнь.
Таму Ерафееву – толькі рэдкія тэлеэфіры, дзе яго няўцямнае мыканне будуць каардынаваць дзяўчаты, вядучыя.

Не тое – Велер і Быкаў. Гэта людзі з вострым, учэпістым, кемлівым розумам. Гавораць хутка і трапна, бо мозг, не атручаны алкаголем, як у Ерафеева, працуе зладжана, імпэтна, задзірыста. Абароты слоў, пабудова фраз – досыць арыгінальныя, асабліва ў Велера. Ведаюць і пра гісторыю, і пра літаратуру, і пра сучаснасць – аж дафіга. Людзі з такімі дадзенымі міжволі выходзяць на ролю прапаведнікаў. Але – не нацыі! Бо асноўны прапаведнік народа рускага – Кісялёў, начальнік канала “Расея”. Велер і Быкаў апелююць да нясоннай расейскай інтэлігенцыі, якая ва ўсе часы была крыху, а то і моцна не згодная з любою ўладаю. Гэта асаблівасць не млявых, цямлівых, канструктыўных людзей.
І калі лядачы Васіль Ліванаў вылізаў Пуціна ў прамове на ўручэнні крамлёўскіх узнагародаў – ніхто не асудзіць вялікага “Шэрлака Холмса”, якому за восемдзесят. Адно з павагі да заслугаў і старасці.
Аднак маладым, жвавым, з мазгамі – неяк нягожа дэбільна згаджацца з усім, што паказвае Эрнст-Кісялёў. Яны наогул могуць не глядзець тэлевізар, а займацца, напрыклад, навукай. А ў перапынках, у курыльні, абмяркоўваць з таварышамі апошнюю пропаведзь Велера на “Рэха Масквы”. Праўду гаворыць Велер ці не – пытанне інакшае. Галоўнае тое, што ён 1) не згодны з уладамі, 2) відавочна на парадак разумнейшы, чым сярэднія дыктары (гаваркія галовы) нацыянальных каналаў. Бо тымі кіруе зарплата, гады выслугі, жаданыя ўзнагароды. Велерам – як быццам толькі сумленне.

Але тут і галоўная небяспека. Бо паводле Дастаеўскага – сумленне без Бога немінуча заблытаецца. І пойдзе “сумленна” забіваць дрэнных людзей. А Велер – увага! – не тое каб атэіст, але пытанне духоўнага свету наогул не разглядае. Зыходзячы ж з бачнага вачыма, чутага вушамі, намацанага пальцамі, вынюханага носам – нічога ўразумець у жыцці немагчыма. Таму і носіцца Велер з утапічнай ідэяю: мэта чалавека – перайначваць сусветную энергію з максімальна вялікай хуткасцю, эфектыўнасцю. А мэта чалавецтва – стварыць новы Космас, падарваўшы гэты. Згадзіцеся, ідэя такая можа натхніць толькі робата, але не чалавека з яго душою, паэзіяй, музыкай, пачуццём цудоўнага і нежаданнем знікнуць бясследна ў глыбінях Космасу.
Цяпер пяройдзем да асноўных памылак гэтага, безумоўна, таленавітага літаратара.
Учора глядзеў ролік на “Рэха Масквы”, дзе Велер называў Дзмітрыя Быкава патрыётам Расеі – за тое, што той чытае лекцыі па рускай літаратуры па ўсім свеце. А не русафобам, не ізгоем, да якіх нібыта далучылі яго ўлады. Маўляў, калі ты не згодны з Пуціным, то вешаюць шыльдачку “русафоб”. Несправядліва!
Цяпер глядзім: Велер таксама актыўна чытае лекцыі і перасоўваецца па зямным шары. Аднак і для Быкава і для Велера – гэта адзіны спосаб прыстойнага заробку. А ўжо гэты заробак і дае магчымасць лятаць па планеце, быць сёння ў Маскве, заўтра ў сваёй кватэры ціхага Таліна, паслязаўтра ў Парыжы. Праз тыдзень – грэць жывот на Мальдзівах.
Кнігамі не заробіш на гэтае перасоўванне. Бо, паводле ролікаў у Ютубе, Велера глядзяць некалькі тысяч чалавек, а спявачку Нюшу – 40 мільёнаў.
Таму – выратавальныя лекцыі, карміцелькі, дабрадзейкі. Пра літаратуру. Пра гісторыю. Пра жыццё. За мяжою і ў багатыя вушы.

Калі глянуць блог Змітра Быкава ў ЖЖ, то ствараецца ўражанне нейкага Бэтмана: сёння ён “чытае” ў Чыкага, заўтра ў Вашынгтоне, паслязаўтра будзе ў сонечнай Каліфорніі. У Расеі ж паралельна выходзяць яго кнігі прозы, біяграфіі знакамітых людзей, вершы “супраць” Пуціна ў жоўтых часопісах, вылятаюць з варштата хвалебныя рэцэнзіі на яго раманы, ён перамагае ў некалькіх намінацыях літаратурных конкурсаў. З Чыкага паспявае ў Маскву на жывы эфір радыё! Вядзе аўтарскія праграмы на ізраільскім тэлеканале. І ўсё гэта адзін, немалады, не спартыўны чалавек!
Як паспявае?
А так паспявае, што гэта, паўтару, адзіны спосаб прыстойна зарабіць на сябе і дзяцей. Нават аднаму з самых таленавітых, пісучых, плённых літаратараў сучаснай Расеі. Сядзець на задніцы няма сэнсу, згніеш – і мажны Быкаў варушыцца. Ну як гэта павагу не выкліча?

Што тычыцца ж яго “чытанняў” у Чыкага, Дэтройце, Нью-Йорку… Гэта не грандыёзныя залы Нюшы ці Мадоны, а вялікі пакой крэслаў на 20–40, куды прыйшла яўрэйская постсавецкая абшчына, якая і выклікала да сябе жывога пісьменніка. І заплаціла. А ён расказаў пра Лермантава ці Булгакава.
А што да рэцэнзій хвалебных на раманы… Ну дык вы ж самі чыталі ў “Полымі”, у дзённіках Віктара Шніпа, як робяцца справы ў “эліце”. Прыйшла Наста Грышчук да Шніпоў дадому, папілі гарбату, запісалі гутарку, апублікавалі ў “ЛіМе”. Хіба такое складана зрабіць? Гэтак і Быкаў – даслаў яшчэ гарачы, сігнальны асобнік рамана сваёй сяброўцы Лявіцінай, а яна выдала на 10 старонак “даследаванне”. Бялінскага там зараз няма.

І гэта я пра самых таленавітых, шустрых, пасіянарных літаратараў зямлі рускай. Хоць яны і жывуць пераважна за межамі той зямлі. Хочаш, пісьменнік, не існаваць, а жыць – цяпер толькі так, у тэлевізар, на радыё, на трыбуну.
Цікава, што ў памянёным роліку Велер зачапіў па завядзёнцы РПЦ (Рускую Праваслаўную Царкву) – гэта на радыё “Рэха Масквы” любімы казёл адпушчэння, царква праваслаўная.
Паводле Велера, да русафобаў запісалі ўлады і журналіста Няўзорава – за тое, што ён ведае і выкрывае грашкі праваслаўных, кусаючы і пішучы пра іх негатыўна. Паводле Велера, гэта інтэлігенту плюс.
Не даўмеюся, праўда, чым замінае РПЦ Няўзораву жыць спакойна? А Велеру? Мне дык зусім не замінае. Захачу, і чуць пра яе не буду ніколі. Тысяча каналаў на тэлевізары, з іх два праваслаўныя. Не глядзі.
Аднак кусаецца адыёзны Няўзораў, “выкрывае” святароў і манахаў так, быццам яго штодня сілком на службы царкоўныя валакуць.

Не буду доўга пра гэта, артыкул і так зацягнуўся. Але намякну шаноўнаму чытачу: апошнія гады журналіст Няўзораў напружана займаецца… рэзкай і даследаваннем трупаў у моргах! Пра што сам піша і ганарыцца. Навязлівая, згадзіцеся, цяга.

Некрофили;я (от др.-греч. ;;;;;; — «мёртвый» и ;;;;; — «любовь») — когда человек любит мертвого человека, в многочисленной литературе выраженная как сексуальная девиация, являющейся половым влечением к трупам, что является только частным случаем. Может рассматриваться в том числе как разновидность фетишизма или как самостоятельное расстройство полового предпочтения.


ЛіМаразм-343

Разруліць сітуацыю

Чыноўнікаў беларускай літаратуры перад уступленнем на пасаду трэба кастрыраваць. У фігуральным сэнсе, канешне. А іменна браць з іх пісьмовую клятву, што не будуць наогул выдаваць сваіх кніг, а займацца выключна рэдагаваннем тэкстаў ці правядзеннем мерапрыемстваў.
А іначай нельга. Інакш яны не стрымаюцца. Бо друкарскія станкі, што перад імі дымяцца, і свежая пахкая папера, што перад імі ляжыць, – не дадуць ні секунды спакою, як і сексуальна актыўнаму наглядчыку за гарэмам. Таму наглядчыкаў кастрыруюць і ператвараюць у аморфных еўнухаў. Толькі так яны на сто адсоткаў справяцца са службовымі абавязкамі.
Здароваму ж наглядчыку за ханскімі прыгажунямі, колькі ні трымайся, а сарвешся і ператрахаеш увесь гарэм. Ды потым уцячэш з першай палюбоўніцай хана. Зноў жа, гаспадару клопат – наладжвай пагоню, лаві цябе і прывязвай уніз галавою над вогнішчам. Навошта такія складанасці, калі можна проста кастрыраваць?
Таму ўсім чыноўнікам СПБ і СБП прапаноўваю запоўніць наступную форму:

Міністру інфармацыі N
ад рэдактара Ш.

Абавязваюся сачыць за парадкам у давераным мне выдавецтве, адказваць за якасць тэкстаў, карэктуры і вокладак, а галоўнае, ніколі не выдаваць сваіх кніг, а таксама кніг маёй сям’і і родзічаў. Злоўлены на парушэнні, заўтра ж звальняюся па ўласным жаданні.

Подпіс і дата.

Як вам такі паварот?
Было б няблага, каб не так утапічна.
І не таму, што клятвы чыноўнікаў у прынцыпе немагчымыя.
А таму, што, не выдаючыся ў сваім выдавецтве, ён будзе спакойна друкаваць свае кнігі ў суседнім. А сусед свае – у яго.

Так што будзем думаць далей, як разруліць сітуацыю.


ЛіМаразм-344

Выскачыць на паветра

Неяк вядомы крытыказнаўца Віктар Шніп, прыхільнік стваральнай (а не разбуральнай) крытыкі, папікнуў мяне, што дарэмна, маўляў, высільваешся: напісаў 300 выпускаў, а нічога не змянілася – па-ранейшаму друкуюць кнігі чыноўнікаў і дэбільныя вершы ў “ЛіМе”. І гэта праўда. Славуты знаўца не памыліўся. Аднак…
Рэч у тым, што з велізарных сродкаў, якія выдаткоўваюць дзяржавы на развіццё сусветнай навукі, уласна развіваюць яе 3 адсоткі вучоных. Астатнія 97 – не тое каб яўны баласт, але гэта так званыя падносчыкі снарадаў: перакладальнікі папер, нарміроўшчыкі, перапісчыкі, аналізатары, і г.д. Што займаюцца руцінаю, якая Альберту Эйнштэйну, што зашмарга.
І вось каб вылавіць Эйнштэйна сярод наборшчыкаў літар і праціральшчыкаў мікраскопаў, дзяржава закідвае агульны нерат і заграбае ўсіх “рыбін” разам. То бок плаціць навукоўцам з бюджэту не 3 адсоткі, а ўсе 100.
Гэтак і ў літаратуры нашай: не для дэбілоідаў рупіцца Южык, а для трох адсоткаў талентаў, якім рубрыка дапаможа абучыцца сапраўднай паэзіі. Калі яны таго зажадаюць. На жаль, астатнія 97 адсоткаў будуць працягваць рабіць адны і тыя ж сістэматычныя памылкі, хоць тысячу разоў вэдзгай па іх аўтараў пысамі. Нават публічнае асмяянне не спрацуе як допінг.

Но, если туп, как дерево, родишься баобабом –
И будешь баобабом тыщу лет, пока помрешь.
(Владимир Высоцкий)

Южык не вырасце ў Моцарта, хоць наймі яму 10 найлепшых музыкальных выкладчыкаў, што будуць займацца з ім па 12 гадзін у суткі, а за мізэрнае адступленне ад гармоніі – біць па пальцах указкаю.
У маім філасофскім трактаце “Човен на Млечным Шляху” ёсць раздзел, дзе ўказваецца прычына рэдкасці адхіленняў ад нормы: жыццё статыстычна зладжана па законах парабалы – і чым далей мы ідзём па яе крылах у плюс- ці мінус-бясконцасць, тым найбольш высокую геніяльнасць ці нізкую дэгенерацыю сустракаем. Прасцей: чым магутнейшы талент, тым ён больш рэдкі ў прыродзе. Чым страшнейшае выродства – тым яно радзей сустракаецца. І ўсё гэта апісваецца адной матэматычнаю функцыяй.
А цяпер некалькі слоў пра “ЛіМ” №3 (2017), дакладней, пра яго паэтычную частку. І яшчэ канкрэтней – пра Людмілу Круглік.
Верш з падборкі:

***
Ці здольныя адчуць мы крык душы,
Калі яна яшчэ не стогне з болю,
Калі яшчэ стаім ля той мяжы,
Дзе можна лютасць не пускаць на волю.

Ці здольныя адчуць мы крык душы
Таго, хто з намі назаўсёды побач,
Хто раіць: «Шчэ падумай. Не грашы...»
Як цяжка зразумець, прыйсці да згоды...

Памылак не пазбегнуць аніяк.
На тое і жыцця шляхі-дарогі.
Прыслухайся к сабе, мо што не так...
Адкажа сэрца, прыйдзе на падмогу.

У першых дзвюх строфах паэтка задае нам пытанне “Ці здольныя...”, – аднак, загаманіўшыся, забывае паставіць пры канцы пытальнікі. Карэктары і рэдактары пазяхнулі ды праваронілі.

Выраз “крык душы” даўно стаўся штампам літаратурным, і калі жадаеш быць сапраўдным паэтам – то яго пазбягай.
Нейчая душа ў вершы яшчэ не крычыць, але ўжо стогне, і мы, як чулыя людзі, павінны гэта заўважыць і даць прапіць курс таблетак. Так трэба разумець настаўленні ад Круглік.
Затым яна ўсё ж раіць таму, “хто побач з намі назаўсёды”: “Шчэ падумай. Не грашы…” То бок – блізкі стогне ад болю душы, а яму строга: глядзі мне, не грашы, падумай… Сумнеўная логіка аўтаркі. Да таго ж форма “шчэ”, вырадак ад “яшчэ”, дапушчальна ўжываць толькі пасля галосных, інакш не гучыць. Людміла ж Круглік уляпіла яго пасля зычнай, так ёй прасцей.
“Памылак не пазбегнуць аніяк”, – справаздача з канцылярыі СПБ, не паэзія.
…“к сабе, мо” – кепска і непісьменна. Бо прыслухацца мы можам адно “да сябе”, а не “к сабе”. Але другая форма прысутнічае ў Коласа, прыкладам. У састарэлай мове. Дык чаму б і мне не скарыстаць? – азараюцца думкай паэты трэцяга тысячагоддзя. Не, няможна, бо па нормах сучаснай мовы гэта забаронена. І настаўнікі ў школах, а потым рэдактары і карэктары “ЛіМа”, мусяць тое давесці нявопытнай аўтарцы. Не давялі. Праспалі. “Мо”, гутарковы вырадак ад “можа”, – дрэнна таксама.
Гэта я, спадары, толькі на хібы ўказваю неаспрэчныя. Што ж тычыцца прысутнасці паэзіі ў вершы Круглік, то яе там наогул няма. Ёсць сяк-так зарыфмаваная проза. Цяжка чытачу ў гэтакім тэксце, задушліва. Хочацца выскачыць на паветра.
 

ЛіМаразм-345

Гарадскія слабодкі

Апошнія гады і нават дзесяцігоддзі з’явіўся, укараніўся і тыражуецца тэрмін “беларуская талерантнасць”. Чытай, бязвольнасць, згодніцтва, дазвол на тое, каб цябе трахалі, каму не лянота.
Адкуль гэта пайшло, мне стала ясна таксама: ад бязмоўнасці народа, найперш гарадскога насельніцтва, русіфікацыя якога завяршылася гадоў 50 таму. Рускамоўныя інтэлігентныя гараджане сапраўды бязвольныя, нядружныя, млявыя – ніякія, што я на свае вочы назіраў у Савецкім Войску, параўнальна з іншымі нацыянальнымі групамі. Рускамоўных беларусаў нічога не аб’ядноўвае так, каб яны адзін за аднаго ўступаліся, ці адасабляліся, каб размаўляць між сабою. Мовы, якая стварае ўражанне радзімы ў самым аддаленым кутку свету, у іх няма. Няма нацыянальнай адметнасці, няма, што абараняць, няма групавой сілы.
У той жа час народ наш патэнцыйна такі ж, як і ўсе славянскія народы Еўропы. Хто з гараджан не ездзіў у школьныя лагеры працы і адпачынку, а потым на бульбу ад тэхнікумаў ці інстытутаў у вёску? Хто не знаёмы з тэрмінам «кресты»? Папросту – гэта мясцовая агрэсіўная моладзь. Беларускамоўная. Якая за свой лапік зямлі пашчу любому парве. Архаічны закон тэрыторыі. І нават тое на ратуе, што калгас цябе запрасіў іх бульбу капаць, то бок рабіць чорную нудлівую працу за іх.
Усё роўна: увечары каля клуба, дзе дыскатэка, яны падыдуць да вас і пачнуць прыдзірацца, развязваючы бойку. Або, калі няма клуба, падпільнуюць у іншым месцы, прыйдуць да вашай казармы ці хаты, дзе кватаруеце. Будуць чапляць вашых студэнтак, аднагрупніц, каб вы за тых уступіліся, а потым навешаць вам. Бо гэта іх тэрыторыя, а вы – прыхадні, вы не такія. Размаўляеце не так, трымаецеся не так, у жыцці жадаеце ўладкавацца каля ванны і тэлевізара, рабіць беларукую папяровую працу, каб яны вас буракамі і бульбай кармілі. Яны справядліва не любяць вас.
Мне вядомы выпадак, калі «кресты» настолькі не давалі праходу студэнтам, што апошніх цэлымі групамі адзывалі з бульбанарыхтоўкі. Не ўсюды старшыня калгаса можа абразуміць сваю шалёную моладзь, што ёй жа, маўляў, выгадней, за іх жа ў зямлі калупаюцца. Не, прыродны інстынкт штурхае выганяць чужынскіх самцоў са сваёй тэрыторыі. І гэта беларуская талерантнасць? Вось вам звязаная мовай і тэрыторыяй нацыянальная група.
У вёску вы прыехалі – мяркуюць «кресты» падсвядома – парушаць іх уклад. А вёска не развіваецца стагоддзямі. Нават тысячагоддзе хрысціянства не выбіла з яе прымхлівасць і язычніцтва. Нават трактары не змянілі псіхалогію чалавека, завязанага па локці ў чорнай сялянскай працы. І адзіная іх асалода – дыхаць прасторна на родным лапіку каля рэчкі чыстай і гнаць усіх прыхадняў. Адсюль і сіла беларускіх партызанаў. Ну наўрад ці б аморфны народ настолькі праславіўся ў Айчынную вайну. Умеем і ваяваць і стаяць за сваё. Але – толькі калі вызначаны нацыянальна. Толькі тады дух яднання жыве.
Што ж атрымалася ў гарадах пры Саветах? Рускія садкі і школы, ВНУ, па тэлевізіі – зоркі Крамля. Усё чытво – па-руску. Усе мары – у маскоўскі рай перабрацца. Нешта, праўда, лапоча беларускае радыё ды на ўроках мовы патрабуюць нястрога. І яшчэ траціна класа наогул вызвалена ад лішняга прадмету – мовы нацыянальнай. Ну чыста рускія душы ў трэцім ужо пакаленні. Што яднае? Чым адрозніць сябе?
Аднак і ў гарадах, у дзяцінстве далёкім, што прайшло на вуліцы Някрасава ў Мінску, выразна памятаю: дзве хрушчоўкі ад нас – і ўжо прыватны сектар, туды не хадзі, там могуць морду набіць нават пасярод белага дня. Там моладзь гуртамі бродзіць, у керзачах і ватоўках. Пакуль бацькі іх, люмпены, на “змене” ішачаць. Там ля кампутараў, якіх не было, і тэлевізараў, які не ў кожнай хаце стаяў, не сядзелі. А ўсе забавы – на вуліцы, задзерці некага, пабіцца, вуліца на вуліцу, раён на раён. Вось вам пачуццё роднай зямлі. З пакалення ў пакаленне – культ грубай сілы. Ранняя цяга да спіртнога і шлюх. Ранняе пападанне, адпаведна, на “зону”, на малалетку, выхад адтуль ужо кончаным чалавекам.
Дый, па справядлівасці, у вокны нашага пяціпавярховага дома глядзеў яблыневы сад. Чужы. З дома ў прыватным сектары, які знеслі, а нас пабудавалі. Вось у гэтым садзе мы ўзводзілі ўзімку снежныя крэпасці, а ўвечары “братва” з прыватнага сектара прыбягала іх бурыць – азартна так, з разбегу, нагамі, з нянавісцю.
І гэта талерантныя беларусы? Так, яны не размаўлялі ўжо на мове нацыянальнай, але прывычка стаяць нагамі на родным лапіку, а не хадзіць па асфальце праспектаў, засталася. Пакаленнямі яны жылі ў сталіцы чужынцамі. Іх выцясняў горад. (У горад яны ездзілі адно разбойнічаць, як чачэны: адбіраць у парку, ля катка, хакейныя клюшкі ў мамчыных сынкоў.)
Іншыя, не такія людзі. Інакшай нацыі. Падобныя “слабодкі” ў Менску ведаў кожны ў пару майго дзяцінства. Пра бандыцкі раён на Грушаўцы хадзілі легенды. Наш прыватны сектар на Някрасава і аж да Зялёнага Лугу – не меншы быў. Яшчэ на Ангарскай. І ўсюды – азвярэлая атупелая моладзь, здаровая, бо заўсёды на свежым паветры. Якая імкнецца біць і ламаць. І піць, і садзіцца ў турму. Тыя гэта “талерантныя” беларусы, якіх мы бачым на тэлевізіі нашай цяпер?
А чаму ж вясковыя нашы класікі, пісьменнікі, мігам прыручыліся савецкай уладаю? А менавіта таму, што трапілі ў чужое, рускамоўнае асяроддзе, згубілі зямлю пад нагамі. Іх дэмаралізавалі. Без роднай зямлі яны слабакі. А потым і бязмоўнымі сталі. Ужо дачка нашага класіка Таццяна Шамякіна па-руску піша амаль выключна – дзеля заробку. Мысліць расейскімі катэгорыямі. Асімілявалася. Дый не дзіва – 70 гадоў у сталіцы ці ў Гомелі рускамоўным пражыць.
Нацыя без мовы – патэнцыйныя рабы. Млявая група людзей, якіх амаль нічога не звязвае між сабою. Узбекі ў Савецкай Арміі гвалцяць аднаго беларуса, а два другія бэйбусы, яго землякі, адвернуцца, як не бачаць.
Варта дзеля справядлівасці не забываць, што тыповы вясковы «крест», які ганяе ўвечары студэнтаў на дыскатэках, гэта чалавек не кніжны, не той мізэрны адсотак вясковай інтэлігенцыі або дамарослых ламаносавых, што сядзіць за кніжкамі, мроячы пабудаваць жыццё ў чысцюткім цывілізаваным горадзе. Такія ёсць. І менавіта яны не бяруць у рукі калы і не кідаюцца на студэнтаў прыезджых. І менавіта яны паступілі некалі на філфакі і стварылі нацыянальную літаратуру. То бок асобіны гэтыя – найбольш кволыя і слабыя з шэрагу вясковых нацыянальна свядомых «крестов». Найменш адважныя. Найменш схільныя партызаніць у навакольных лясах. Нашы класікі на 95 адсоткаў працавалі ў газетках, натхнялі на бой, замест каб самім ваяваць.
Такім чынам, нацыянальная сіла і свядомасць без мовы, асабліва ў гарадах, без адчування зямлі пад нагамі, захавацца апрыёры не здольная. А без нацыянальнага пачуцця не можа быць годнай літаратуры, культуры. А без культуры – народа. Зваротная сувязь. Зачараванае кола.


ЛіМаразм-346

Гросмайстарскі ход

Пасля сустрэчы Пуціна з Трампам узнавілася вайна на Данбасе. Абодва бакі вінавацяць адно аднаго, тыражуюць дзве асноўныя версіі:

1) Пуціна не задаволіў вынік размовы з Трампам і ён пачаў адыгрывацца на няшчасным Парашэнку, бамбіць тэрыторыю незалежнай;

2) Парашэнка спалохаўся сяброўства Пуціна з Трампам і вырашаў заявіць пра сябе звыклым спосабам – ваяваць з Данбасам (лічы, з Расеяй);

Ёсць яшчэ адна меней папулярная трэцяя версія:

3) Асабістыя амбіцыі палявых камандзіраў ці нервовы зрыў некага з іх справакаваў вайну.

Што тут можна падумаць па першым пункце? Пуцін чалавек не істэрычны, а ўстойлівы сангвінік, таму ўпадаць у шал ад таго, што Трамп не зняў пры першай жа размове санкцыі, – не выпадае. Пакрыўдзіцца і па-бабску ляпнуць дзвярыма не ў яго стылі. На адмену санкцый ён па-ранейшаму спадзяецца, таму псаваць уласнае становішча вайною не будзе. Пуцін рэагуе на сітуацыю стрымана, праз сваіх памочнікаў толькі, сам нічога не гаворыць – чакае развіцця, захоўваючы суровае маўчанне. Чым вымотвае нервы слабага Парашэнкі.

Па пункце №2. Парашанка якраз, наадварот, як палітык істэрычны і няўстойлівы. Такое бывае – паспяховы бізнесмен можа стацца дрэнным палітыкам. Што магло піхнуць яго да вайны? Гэта а) унутраная агрэсіўная і незадаволеная эліта, як прыўладная, так і апазіцыйная; б) кідок Украіны Еўропай наконт візаў і фінансавай дапамогі; в) празмерная сімпатыя Трампа да Пуціна, тады як раней Парашэнка лічыў сябе лепшым палюбоўнікам для Амерыкі, то бок рэўнасць; г) як вынік першых трох пунктаў – прастрацыя, страх быць зрынутым з улады, быць забітым або паехаць у выгнанне. Праз вайну вымагае новыя грошы і любоў цывілізаванага свету.

Бачна, што наколькі ўстойлівая пазіцыя Пуціна, настолькі ж хісткая – Парашэнкі. Можна, канешне, сказаць, што забаўляцца вайною будзе якраз той, хто яе не баіцца, хто трывала сядзіць. Але такую дыскусію пакінем за дужкамі.

Што зрабіў учора Пуцін на канале Эрнста ў “Першай студыі” з вядучым Шэйніным? Хітры гросмайстарскі ход: у першай частцы перадачы сабралі адных грамадзян Украіны, ніводнага расіяніна – і далі ім разбірацца паміж сабою ў спрэчках. То бок прыхільнікі Данбаса і праціўнікі Парашэнкі – супроць нацыянал-патрыётаў.
Выйшаў дзікунскі лямант з абразамі, пагрозамі, узаемнымі крыўдамі, слінаю, што пырскае з рота. Здавалася, апаненты зараз учэпяцца загрудкі.
І тады Шэйнін, перарваўшы галас украінцаў, аб’яўляе: вось бачыце, я даў вам разабрацца паміж сабою, а вы за цэлыя 20 хвілін гэтага не змаглі. А значыць, Расея абавязана ўмяшацца і вас памірыць. Без Расеі ніяк. Тут жа пайшла рэклама, пасля яе неўтаймоўныя ўкраінцы зніклі са студыі, на іх месца звыкла сталі расейскія спецыялісты і пачалі з вядучым абсмейваць дэбільных гасцей.
Гэта накшталт таго, каб у Вашынгтоне сабралі прадстаўнікоў Палесціны і Ізраіля, што перабываюць у перманентнай нянавісці дзесяцігоддзямі, даць ім выказацца 20 хвілін, каб яны сталі харкацца адно ў аднаго, а потым заявіць: вось бачыце, самі дамовіцца вы не можаце. Без ЗША. І заўтра – акупіраваць абедзве тэрыторыі на падставе таго, што ў Штатах пражывае шмат арабаў і яўрэяў. Прыкладна так.

І тым не менш, менавіта суровае маўчанне Пуціна ды істэрыка Парашэнкі, які завёў танкі на нейтральную тэрыторыю ў Аўдзееўку, парушыўшы Мінскія пагадненні, чарговы раз указвае на тое, хто ў выніку прайграе.


ЛіМаразм-347

Народны паэт Расеі

Паэт у Расеі, як вядома, значна больш, чым паэт. Таму што літаратура – аснова рускай культуры. І Гісторыя ў кожны перыяд вылучае паэтаў Расеі, якія ўголас гавораць з народам. Іх заўсёды мала, і менавіта таму да іх прыслухоўваюцца. Не, гамоняць і іншыя, гамоняць шмат. Але неаспрэчныя глыбы, мацёрыя чалавечышчы, архіпелагамі  ўзвышаюцца над усімі астатнімі. Гэта так званае сумленне нацыі. Некалі тое былі Пушкін, Дастаеўскі, Талстой, Блок, Ясенін, затым перыяд прарочага маўчання, калі за ўсіх казаў таварыш Сталін адзін, – і зноў глыбы: Салжаніцын, Акуджава, Высоцкі… Згадзіцеся, чутныя галасы, прысутныя ў кожным доме. Ім была дадзена звыш – адзіна магчымая форма дастукацца да людскіх звілін і сэрцаў.
Цяпер ролю паэтаў Расеі – такі час – адыгрываюць Міша Велер і Змітрок Быкаў. Лепшых няма. Але менавіта гэтыя двое знайшлі найбольш прыдатную і даходлівую форму гаварыць расіянам пра іх. Выйшлі, у адрозненне нават ад “Літаратурнай газеты”, за маргінальныя колы. Іх чуе інтэлігенцыя, і не толькі гуманітарная. А праз тэлевізійныя трыбуны – і частка народа рускага.
Абодва вядуць аўтарскія праграмы на адзіным гучным і дазволеным уладамі радыё “Рэха Масквы”. У Быкава на гэтую секунду Яндэкс выдае 41.000 паказаў у месяц, у Велера – 28.000. Супастаўце: Анатоль Аўруцін, наш дамарослы расейскамоўны амбітны вершаскладальнік, – усяго 64 паказы! Нават беларускамоўны Міхась Южык (колькі тых носьбітаў мовы?) – 311 паказаў у месяц, то бок у пяць разоў болей за галоўнага рэдактара тоўстага літаратурнага часопіса.
Яшчэ для параўнання: у народнага Д’Артаньяна Міхаіла Баярскага – 144.000 паказы ў месяц. Аднак акцёр, ды яшчэ раскручаны пры СССР, – гэта найперш галава на экране. У той час як пісьменнік – збольшага слова ў кнігах. Таму лічбы ў Велера з Быкавым годныя. І папулярнасць вялікая. І ясна, што Баярскі не распавядзе расейскай інтэлігенцыі, хто яна ёсць, навошта жыве і чаго ад жыцця чакаць.
Неяк слухаў аўтарскую перадачу “Адзін” Змітра Быкава: больш за паўтары гадзіны, бесперапынна, ён адказваў са Штатаў па Скайпе на пытанні, якія поначы валілі да яго валам: і паэт віртуозна рэагаваў на ўсё – ад тонкіх нюансаў творчасці Набоква да таго, што рабіць, каб мець у дзяўчат поспех. Не жартую, бо адзін так і напісаў: прападаю, памажыце, не магу знайсці сваю палавіну! І літаратуразнаўца Быкаў на поўным сур’ёзе дае некалькі важных рэцэптаў. Ну сапраўды ж – больш чым паэт!
Аднак Быкаў з усіх спраў, за якія бярэцца, – крытыка, літаратуразнаўства, гісторыя, кіназнаўства, раманы, аповесці, апавяданні, вершы, філасофія, – сапраўдны майстар толькі як літаратурны знаток. Пра гэта я неаднойчы пісаў, пашырацца не стану. І менавіта ў літаратуразнаўстве ён для мяне каштоўны. Я наогул люблю паслухаць людзей, больш дасведчаных за мяне ў розных абласцях: у палітыцы, літаратуры, музыцы, у філасофіі ці рэлігіі.
Досведу Быкава ў расейскай і сусветнай літаратуры ў мяне ніколі не будзе, бо няма на гэта ні цярпення, ні часу. Патрэбна шмат чытаць, а я берагу вочы. Таму карыстаюся набыткамі розных сусветных знаўцаў. Да таго ж праз лекцыі і выступы Змітра Быкава разумею нашу з ім прынцыповую рознасць: ён амаль усіх хваліць і ўсімі захапляецца, я ж усіх пераважна лаю; ён карыстаецца ўжо адкрытымі да яго імёнамі, я намагаюся адкрываць новыя і змятаць застарэлыя. А па-іншаму быць не можа, гэта і ёсць прынцыповы антаганізм літаратуразнаўцы і крытыка. Крытык – ледакол. Літаратуразнаўца – караван караблёў, што плыве следам. Дый згадзіцеся, было б дзіўна выступаць з лекцыямі чалавеку, які лае 90 адсоткаў твораў і творцаў. Хто б Быкава запрасіў? Лектар мусіць быць людзям прыемны, а таму вельмі ашчадна выбіраць аўтараў ды абыходзіцца з імі. Што не любіш – пра тое маўчы. Чым захапляешся – разнастайна хвалі, каб табе апладзіравалі.
Учора для мяне быў радасны дзень – у адной з лекцый Змітра Быкава я нарэшце пачуў, што Салжаніцын – вялікі пісьменнік! А то куды апошнім часам ні сунуся – усе называюць апошняга максімум публіцыстам сярэдняй рукі. У тым ліку і Велер нядаўна: “Архіпелаг”, маўляў, у плане мастацкасці нуль, проста тэма, маўляў, грандыёзная і выцягвае твор. Спачуваю Велеру. Нават народныя паэты, трыбуны, часам даюць прамашку. Якую тут жа выпраўляе Быкаў – другі расейскі народны паэт: не, такі вялікім ёсць аўтар “Архіпелагу”…


ЛіМаразм-348

Семіты і антысеміты

Што такое антысемітызм, пабачыў я ў класе чацвёртым, калі мой прыяцель Віцька Масны раптам знелюбіў сваю суседку і аднакласніку Іну Шнэўр. Ён стаў не даваць ёй праходу, штурхаць, абзывацца, распускаць плёткі – цкаваць. А раней быў дарагім і заўсёдным госцем сям’і Шнэўр, бо жылі яны на адной лесвічнай пляцоўцы.
Як толькі пачала блізіцца пара палавога выспявання, у Масным абудзілася нешта карэннае, старадаўняе. Невытлумачальнае. Ніколі не назіраў я пасля, каб хлопчык так ненавідзеў дзяўчынку. З аднаго выгляду Шнэўр прыяцель мой чырванеў ад велізарных дозаў адрэналіну, які несвядома выпрацоўваў яго неразумны мозг. І аднойчы, калі мы па завядзёнцы лазілі па пад’ездах, ён  выразаў нажом на лесвічнай гумовай парэнчы тоўстымі літарамі: “Шнэўр-жыд” і “Шнэўр-гад”. Прычым, як памятаю, дадаў у надпісы пэўную мастацкую пакручастасць.
Наступнай раніцай, а палове сёмай, мяне абудзіла трывожнае: маці з перапалоханым тварам падымала і трэсла мяне. На парозе стаялі бледны мой бацька і маці Іны Шнэўр.
 Шнэўры яшчэ з звечара ўбачылі надпіс, які несумненна, падымаючыся па лесвіцы, назірала ці не палова пад’езда. З Віцькам Масным яны ўжо гаварылі: прыяцель кляўся, што надпіс выразаў не ён, а я…
Выразна і балюча запомніліся пагрозы выключыць мяне з піянераў і накіраваць у спецшколу. Тады ўпершыню ўспыхнула страшнае паняцце – антысемітызм. Потым, калі ўсё абышлося, бабуля доўга мяне вучыла і настаўляла – яўрэі самыя звычайныя людзі, у яе Асіповічах палова горада, што за чыгункай, здаўна была на 90 адсоткаў яўрэйская. І што Бабруйск увесь яўрэйскі, і што мы заўсёды з імі цудоўна суіснуём.
Усё гэта так, але за што ўгневаўся менавіта на Шнэўр дружны з усімі астатнімі Масны, я доўга, дзесяцігоддзямі, даўмецца не мог.
Больш праяў антысемітызму не сустракаў аж да службы ў Савецкім Войску, хоць і ў школе на Зялёным Лузе, куды я пераехаў з Някрасава, і на першым курсе інстытута яўрэі вучыліся.
За два гады ў слаўнай Савецкай Арміі я бачыў толькі трох яўрэяў салдатамі – двух у вучэбцы, у роце на 120 чалавек. І аднаго ў войску, у нашым згорнутым палку на 60 чалавек асабовага складу: з хлопцам з Украіны па прозвішчы Крэйзер я служыў паўтара года.
Аднак пра вучэбку. Адзін з нашых яўрэяў цягнуў лямку з усімі астатнімі і нічым асабліва не вылучаўся. Другі ж быў музыкант, маленькі, бледны, хілага целаскладу, але ўжо жанаты. Пагарды з боку маладых салдат да яго не памятаю, да таго ж ён зазвычай з’яўляўся ў казарме пасля адбою, гадзін у 12, ціхенька клаўся спаць, а за гадзіну да пад’ёму падымаўся і бег у клуб, дзе базіраваўся палкавы аркестр.
Аднак і за гэтыя рэдкія перыяды, калі ён трапляўся на вочы нашым сяржантам, маленькі музыкант падвяргаўся ўсялякім прыніжэнням, насмешкам. Хоць і было строга, на ўзроўні камандзіра палка, абвешчана яго не кранаць, – дрымучая нянавісць не давала сяржантам спакою. Яны праводзілі хілага яўрэя вачыма драпежнікаў, сачылі за кожным рухам. І аднойчы, запомнілася, музыкант такі трапіў у рукі аднаго са сваіх катаў…
Полк пагналі здаваць кроў. І як ні хацеў выслізнуць з казармы маленькі яўрэй, сяржант паклапаціўся яго ўтрымаць, а затым ледзьве не за шкірку павалок у санчасць. Памятаю як сёння: мальбы бледнага музыканта аб тым, што ў яго малакроўе, і суровая непрыхільнасць здаравеннага сяржанта: будзеш, сука, здаваць! А затым занатаваліся дзікія, вылупленыя ад жывёльнага страху вочы нашага “капрала”, калі яўрэй зваліўся пасля здачы крыві на траву і стаў непрытомнець, нібы паміраючы. Сяржант вісеў над ім і дзьмухаў, і трос, і адхайваў, як добрая матухна. Страх пакарання вярнуў яму на секунду аблічча чалавека, не звера.
У рэгулярным жа войску, назіраючы за лёсам Крэйзера, я заўважыў, што найбольшы антысемітызм у яго бок ідзе ад азіятаў, не ад чачэнцаў нават ці дагестанцаў, якія таксама мусульмане, а ад узбекаў, казахаў, кіргізаў. Я ўпершыню зведаў, што некаторыя мусульмане ненавідзяць яўрэяў яшчэ больш за рускіх ды ўкраінцаў. Нелюбоў іх была для мяне тады – ірацыянальная, невытлумачальная. І ад таго жудасная.
Трэба сказаць, у нашым палку было тры чалавекі яўрэйскай нацыянальнасці – намеснік камандзіра палка па тыле, падпалкоўнік; прапаршчык з прозвішчам, здаецца, Храмаў, начальнік сталовай. І салдат Крэйзер.
І вось, калі полк стаяў узімку на палігоне, намеснік па тыле прызначыў Крэйзера ў афіцэрскую сталовую афіцыянтам. А сталовая тая – палатка і некалькі ўбітых у мерзлую глебу сукаватых сталоў.
Аднак зайздрасць і нянавісць азіятаў была невымерная: яўрэі дапамагаюць сваім! Не мінала і секунды, каб яны перасталі шчыпаць і папікаць гэтым Крэйзера. Аднак высокія апекуны не дазвалялі расперазацца наогул – так, каб наўпрост морду набіць. Нянавісць назапашвалася як вада пры плаціне.
І вось ужо ўвесну, у звычайнай сталовай, а не на палігоне, Крэйзера прызначылі – у хлебарэзку. Самае блатное і цёплае, па мерках салдатаў, месца. (Там звычайна таўкліся азербайджанцы, узбекі, іх вотчына.)
 Яўрэй – у хлебарэзцы! Тое сталася краем для азіятаў. Самае цікавае, што першым сарваўся рускі, па нацыянальнасці, азіят, стараслужачы з Кіргізіі – здаравенны чырванаморды дзяцюк.
Што там адбылося ў іх з Крэйзерам, не запомніў, але стаіць такая карціна: на позняй вячэры, калі ў сталовай было ўжо мала людзей, гэты рускі кіргіз рынуўся на хлебарэзку і з крыкам “Іуда!”, прасунуўшы ўглыб рукі, намагаўся вывалачы праз маленькае акенца раздачы недалужнага Крэйзера. Той змагаўся не раўнуючы як за жыццё. Калі вывалачы не ўдалося і хлебарэз замкнуў дзверцы акенца – чырванаморды русак яшчэ доўга і страшна калашмаціў дзверы, сцены нагамі, гарланіў пагрозы, што, маўляў, я цябе з-пад зямлі дастану і, суку, зарэжу!
За што так крута? Як не разумеў я тады, гэтак і цяпер. Бо гэта – укарэненая ў старажытнасць агрэсія пакаленняў. Не цяжкае салдацкае жыццё кідае зрывацца менавіта на людзях семіцкай нацыянальнасці – прыяцель мой Віцька Масны літаральна як сыр у масле качаўся і ненавідзеў Шнэўр зусім не ад надрыву і голаду.
І яшчэ запомніла ўразлівая душа малалетка: недзе ў другой палове 70-х з нашага дома на Някрасава з’язджала ў Ізраіль першая яўрэйская сям’я. Пачуццё было гнятлівае, гідкае – фура, у якую грузяцца і ўцякаюць у капіталістычны лагер нашы савецкія людзі, суседзі! Жах працінаў нутро: дык вось яны якія, а яны ж глядзелі з намі “Чапаева” ды іншыя гераічныя фільмы!.. Як жа так можна? Пытанне гэтае без адказу перайшло ў падсвядомасць неўразумелым даўкім каменнем. А дзень той і цяпер уяўляецца мне пахмурным, дажджлівым, хоць і ўхутаны ў зеляніну двара. Адчуванне здрады, спустошанасці. Здавалася б, якая мне справа? Аж не – калектыўная свядомасць, глыбіннае, сакральнае, старажытнае, ад Галгофы і нават яшчэ з большай далі…

Аляксандр Салжаніцын гадоў 15 таму вырашыў асвятліць балючае яўрэйскае пытанне – і напісаў двухтомнік “Дзвесце гадоў разам”. Кніга вокамгненна стала бестселерам, хоць і даволі цяжка чытэльная – гістарычная, шмат і зашмат зносак і тлумачэнняў. Але прычытала яе ўся разумная Расея, а Салжаніцын стаў вінаваты перад усімі: перад яўрэямі за факт, што пасмеў наогул гэтае пытанне крануць, а перад антысемітамі – за тое, што абяляе яўрэяў.
Першыя адракліся ад усіх яго былых заслугаў. Другія ж – пусцілі ўстойлівую, па сёння жывучую пагалоску: Салжаніцын – яўрэй! І жонка ў яго яўрэйка. І дзеці. А сам ён не Салжаніцын з кубанскіх казакоў, а таемны семіт Салжаніцэр. Асабліва гэта дзейнічае на тых, хто творы пісьменніка ніколі не чытаў, а толькі нешта пра яго недзе чуў… Стукач, фіскал і яўрэй!

Сваё меркаванне наконт асаблівасці і абранасці яўрэйскага народа я выказваў у рубрыцы. Сцісла: таленавітыя яўрэі менавіта таму, што стагоддзямі перабывалі ў монатэізме, рыхтуючыся да нараджэння Хрыста, і былі – адпаведна – амаль пазбаўлены сутыкнення са светам упалых анёлаў, а па простаму – чартаўшчынай (праз язычніцкія абрады). Таму генетычна значна перасягаюць усіх астатніх. Мала таго, нават пасля не прыняцця імі Хрыста і рассейвання па свеце, яны не змешваліся ні з кім амаль дзве тысячы год, аддаленыя ад язычніцтва і нэаязычніцтва. Што таксама захоўвала залаты генафонд. Які праяўляўся, праўда, пазітыўным чынам толькі пасля прыняцця хрысціянства асобнымі яўрэямі. Ці хаця б інтэграцыяй іх у хрысціянскую цывілізацыю. Адсюль і вялікія навукоўцы, мастакі, музыкі ды літаратары.


ЛіМаразм-349

Тлумач для нармальных людзей

Пару тыдняў таму стаў загінацца мой тэлепрыёмнік кампаніі “Космас ТВ” і прыйшлося пазваніць, каб яго замянілі. Паставілі новы, з’явіліся каналы высокай якасці, а таксама палепшылася карцінка на звычайных (не HD) каналах. І стаў я паглядваць беларускае тэлебачанне, чаго шмат гадоў не рабіў. Асабліва зацікавіўся каналам “Беларусь 5”, культурніцкім, дзе хоць тэарэтычна можна беларускую мову пачуць.
Аднак сетка вяшчання там спрэс забітая савецкімі старадаўнімі фільмамі. З уласна свайго – навіны культуры на 20 хвілін, якія (спадзяюся, не правяраў) дыктарка прамаўляе па-нашаму. Ёсць віктарына “Размаўляем па-беларуску”, 30 хвілін у суткі, не кожны дзень. Бываюць дакументальныя фільмы “памяці” некага, то бок пра памерлых мастакоў, музыкаў, літаратараў Беларусі. Памяць гэта святое. А што пра сучасную беларускую літаратуру на дзяржаўным канале культуры, спытаеце вы. Шукаў. Адзін тыдзень не знайшоў нічога. Наступным тыднем, у праграме “Дыяблог” (30 хвілін), віднелася: “Пра літаратуру” – на чацвер, на 00.40. Вось такі зручны для гледача час, асабліва, калі заўтра, у пятніцу, на работу.
Зазначым, што астатнія “Дыяболгі”, у іншыя дні, – “пра вечнае”, “пра мастацтва”, “пра мову” ішлі трохі зручней – у 23.15. Не для школьнікаў, канешне, але студэнты, адольваючы сон кафеінам, могуць пабачыць жывых дзеячаў беларускай культуры. Акрамя літаратуры, бо яна, паўтаруся, пасярод ночы стаіць.
Я рашыў сябе не напружваць і палез у Ютуб, набраўшы “дыяблог пра літаратуру”. Тут жа вываліліся знаёмыя твары: Гальпяровіч, Хадановіч, Рублеўская, Шніп, Сівец – Каста. І адначасова даўнія лімаразмаўцы.
Узяў асабліва адоранага – Шніпа. І тут вачам не паверыў: на ўсе “дыяблогі” пастаўлена было па адным толькі вядучым, а на беларускую літаратуру – аж два! Гэта разумей так: калі беларускамоўны чалавек завітаў, то для нармальнай аўдыторыі патрэбны тлумач, рускамоўны вядоўца. Але ж і гаманіць на розных мовах – неяк не няхораша. Бо рэдакцыя “Беларусі 5” не ў кулак жа смаркаецца і таксама нацыянальную мову шануе! Таму расклад я ўбачыў такі: госць Шніп, рускамоўны тлумач для нармальны людзей – Стэла Чыркова, а каб гутарыць з жывым пісьменнікам па-беларуску – Таццяна Сівец, колішні галоўны рэдактар “ЛіМа”.
Ці гаварылі яны пра сучасную беларускую літаратуру? Не. Пра Багдановіча ўспаміналі. Успаміны – любімы наш жанр. Дый з мёртвымі прасцей – яны не кусаюцца.
Што яшчэ ўразіла: дыхтоўная натуральная мова Шніпа, у параўнанні з якім Сівец (сімпатычная, дарэчы, жанчына) як у рот цяжару набрала, кепскае, невыразнае вымаўленне.
Ні спытаць цікавага, ні прамовіць разумнага вядучыя за 15 хвілін не змаглі. А больш часу, усе паўгадзіны, не выцерпеў я. Віктар Шніп глядзеўся на фоне вядоўцаў высокім інтэлектуалам, гаварыў мала і трапна.
Вось і ўся наша айчынная літаратура, прадстаўленая на трох нацыянальных каналах за два тыдні.

Глядзіце, хто хоча, гэты дзівосны ролік:


ЛіМаразм-350

Склеп Кафкі і Гогаля

Мастацкая проза, дзе адсутнічае экзістэнцыйны верх і плоцевы ніз, не можа быць паўнакроўнай, чытэльнай. Гэта бледная немач. Гэта відаць па прозе беларускіх савецкіх класікаў. Што няма Бога, пра тое пастаянна пішу. Але ж няма там і сексу і эрасу! – таму не зразумелая матывацыя ўчынкаў герояў, калі тое не азвярэлыя дзядзькі з аўтаматамі, як у чорнага Быкава.
Аматар меладрам, заснавальнік беларускага гарадскога рамана Шамякін, несумненна, ведаў, што такое нармальнае палавое жыццё і намагаўся яго апісваць. І часткова, у мізэрнай меры, гэта яму ўдалося, нягледзячы не сістэму савецкіх табу. Аднак мяркую, што ніколі б не захапіўся яго лепшым раманам “Атланты і карыятыды”, каб папярэдне не прагледзеў серыял паводле твора з Лазаравым у галоўнай ролі. Там жанчыны абазначаны візуальна, актрысамі: сексуальныя – сексуальна, а проста мамкі сямействаў – як мамкі. І ўжо, маючы вобразы гераінь і герояў, я чытаў “Атланты” і цешыўся праўдай жыцця. У самой жа тканіне рамана дадзены адно скупыя намёкі, таму і матывацыя дзеянняў герояў – часам натужлівая. Нібы рухаюцца яны паводле ўбітых у галаву ленінскіх догмаў. Хоць, варта прызнаць, што лінія славалюбства, амбіцый, нават неўсвядомленае хрысціянства ў рамане прысутнічаюць. Таму гэта і лепшы раман з усяго савецкага перыяду малакроўнай нашай літаратуры.
Што тычыцца Караткевіча, то пра яго “Леаніды не вернуцца да Зямлі”, дзе каханне асабліва балеснае, ненатуральнае, змушанае – я хачу пагаварыць у асобным артыкуле. Пакуль жа засведчу, што эратычнага (а значыць, правільнага) разумення кахання, здаровага лібіда ў вялікага беларускага паэта і блізка няма. Гераіні лепшых яго раманаў, “Дзікага палявання” і “Чорнага замка Альшанскага”, – гэта піянеркі і камсамолкі, ідэал жанчыны, але не жанчына з крыві і плоці. Таму ў рамантычным малалецтве памянёныя раманы добра чытаюцца. Пасля ж пазнання жанчыны як яна ёсць, творы гэтыя – быццам мульцікі пра высакароднасць і гераізм.
Хто сярод вядомых нам па школе рускіх класікаў адлюстраваў паўнакроўна жыццё чалавецтва, якое найперш ёсць прыцягненнем палоў? Леў Талстой. Адзіны рускі класік, пасля Пушкіна, з магутным і здаровым лібіда. Таму ўсе героі Талстога жывыя і матывацыя іх учынкаў не выклікае сумневу. Ад Наташы Растовай патыхае сексам, хоць няма там ніводнай так званай пасцельнай сцены. Няма нават смакавання Наташынай знешнасці.
У “Крэцаравай санаце” Талстой раптам аб’яўляе вайну свайму неўтаймоўнаму лібіда, а жанчыну лічыць вінаватай ва ўсіх чалавечых бедах. Таму ў выніку герой забівае жонку, а суд яго пры гэтым апраўдвае. У “Айцы Сергіі” – тое самае, бітва з лібіда. Аднак лепшыя яго творы якраз напісаны тады, калі з сексам пісьменнік не ваяваў, а ўспрымаў яго як здаровую дадзенасць.
Што тычыцца Дастаеўскага – чысты эратызм, страснасць яго пяці найвялікшых раманаў (можа, акрамя “Злачынства і пакарання”) не выклікае сумневу. Пры напісанні апошніх чатырох раманаў пісьменнік быў жанаты на Сніткінай, і падарванае эпілепсіяй, катаргай, познім пачаткам сексуальнага жыцця лібіда яго паправілася, акрыяла. Героі дзіка сексуальныя. Жывыя. Кіпучыя. Адзін Міця Карамазаў і Грушанька чаго вартыя. Але – і вычварэнняў няма. Князь Мышкін – не вычварэнец, а памылка прыроды.
У адрозненне ад Талстога Дастаеўскі ніколі не ваюю з лібіда. Таму пры канцы жыцця стаўся больш псіхічна здаровы, чым у юнацтве. А Талстой – наадварот, пасунуўся з рэек. Асноўны інстынкт не падманеш таму што.
Хваравітасць характару, змрочнасць і дзікаватасць Лермантава знайшлі адбітак у яго творчасці поўнай мераю. Маю на ўвазе палавую любоў. Ад кахання Пячорына да Бэлы верне здаровага чалавека. Ён вычварэнец. Садыст. Гісторыкі кажуць: гэта комплексы аўтара датычна жанчын – улюбляў у сябе і кідаў, атрымліваючы асалоду. У каханні ж быў імпатэнт. Не ў фізічным, канешне, плане. А ў тым, што не разумеў, для чаго яно наогул здалося. Жанчыны патрэбныя былі Лермантаву для наталення гонару, а не эрасу. Так падаецца. Не раю дзецям чытаць яго прозу. Як бы не ўзніклі перверсіі.
Мікалай Гогаль быў чалавек хворы душэўна. Жанчын, падобна на тое, наогул не ведаў. Гісторыкі рыюць, рыюць – не нарылі нічога пэўнага. Акрамя домыслаў пра гомасексуалізм (не пацверджаных). Але несумненна, што Гогаль – мужчына слабай палавой канстытуцыі. У псіхічна хворых часта прыгнечана лібіда. Тое яскрава відаць па бясполых творах вар’ята Кафкі. І па бязбожніку Ніцшэ. І па Свіфце. Гэта з вялікіх…
Што да Гогаля, то каханне ў яго творах ніколі не выяўлена паўнавартасна. Або наогул адсутнічае яно, або, як у “Тарасе Бульбе”, носіць пастановачны, аперэтачны характар. Сын Бульбы гераічна, рамантычна і “страсна” кахае польку так, як Гогаль чытаў у любоўных раманах. Эрасу ж самога аўтара зусім там не адчуваецца. Халодная, вялая кроў.
У “Вечарах на хутары блізу Дзіканькі”, нягледзячы на сонечнасць некаторых твораў, – усё тое самае: дзіцячы, інфантыльны погляд на адносіны між поламі. Але ўжо і там – тапельніцы, нечысць, якая высмоктвае не толькі аўтара, а і чытача. Таму так цяжка чытаць Гогаля людзям са слабай жыццёвай энергіяй. Ён не вяселіць іх, як эратычных здаравякоў, а адымае апошнія сілы. Як і позні, хваравіты Чэхаў, дарэчы. Меланхолія.
Ну а што тычыцца “Вія” Гогаля – таму ён і заварожвае так, і палохае, што няма там жывых людзей, акрамя герояў другога плана. Панначка – хадзячая нечысць. Герой – без лібіда, жывы труп. Як у пекла ад пачатку трапляеш. Не выратоўваюць і мастацкія апісанні раскошнай украінскай прыроды. Я спакойна гляджу большасць амерыканскіх трылераў і фільмаў жахаў. “Вій” жа Гогаля нават успомніць без жудасці не магу. Во дзе агіда.
Другі па сіле празаік з кіпучым эрасам у рускай класічнай літаратуры – Купрын. Чытаеш яго ў маладосці – эрэкцыя бескантрольная пачынаецца, настолькі панадна апісвае формы жанчын, іх гаворку, паводзіны. Чэхаў – не тое, нават у ранніх, гумарыстычных расказах. Таксама падаўленае лібіда. Страх жанчын. Фобія шлюбаў. У п’есах пры канцы жыцця – нямоглыя стогны на бясплённае (без нармальнай сексуальнасці, чытай) пражытае жыццё. Тужліва, аднак.
Творы Тургенева – у плане эратызму вялыя. Гэта адбітак яго характару і балесных зносінаў з Палінай Віардо. Жыў незразумела ў якім статусе ў яе сям’і пры жывым мужы. Атруціў душу сабе. Разбэсціў чытача ненатуральнымі гераінямі сваіх опусаў. Душна між іх. Адно прырода руская жывіла пісьменніка, адна яна і каштоўная ў яго запісах.
Бездань сусветнай літаратуры не будзем кранаць. Самым жывым у прозе мне падаецца Мапасан. Яго раманы “Жыццё” і “Мілы сябар” бруяць эрасам. Таму героі дзейнічаюць бездакорна і безнатужліва. Са старонак дыхае кветкамі, лясамі і маладым целам жаночым, а не склепам Кафкі ці Гогаля.

 
ЛіМаразм-351

Насамрэч напартачыў

У №4 “ЛіМа” (2017) пасярод іншых паэтаў, ёсць доўгі верш Глеба Ганчарова. Аўтар знаёмы мне тым, што неяк у каментарах прад’явіў, быццам укрыўджаны на мяне за крытыку. Я яго шчыра не памятаў. Сталі разбірацца: Ганчароў, аказваецца, друкаваўся ў “Маладосці” з вершамі, і я папікнуў, што ён не зусім малады. Даў бы, маўляў, пачаткоўцам дарогу. На што аўтар самаўпэўнена сказаў, што ён падае вершы, а там “хоць трава не расці” (даслоўна). За іншых сэрца ў яго не баліць. На гэтым і парашылі.
Погляд на працяглы верш Ганчарова выявіў наступнае (чытай ніжэй ад твора):

Падарожжа

Замыкаючы ў кола завiлiсты шлях,
Што пятляе зайцом мiж цяснiн i палеткаў,
Я прылёг адпачыць на сiвых кавылях,
Асцюкамi мне ў сэрца нацэленых метка.

Апускалася сонца ў бясконцы туман,
Якi поўз па зямлi, што  пражэрлiвы вусень,
Выкрадаўшы цiшком, як дурны клептаман,
Краявiды i шчасце маёй Беларусi.

Я блукаў па зямлi, нiбы жыд Агасфер,
Разбiраў на цаглiны руiны старыя
Ды чакаў, як паўстане з прасторавых сфер
Мне наўстрэч беларуская дзева Марыя.

Праз курумы вякоў, камняспадаў гады
Мяне гордасць вяла ў ганарлiвай спакусе,
Каб у iншых краiнах знайсцi назаўжды
Хараство i каханне для ўсёй Беларусi.

На далёкiм абрыве я зняў балiвар,
Дзе сiрэны над морам гамзалi рулады;
Там прыгожай Алены прываблiвы твар
Узыходзiў распусна ў нябёсах Элады.

Папялiстаю хваляй разбэшчаны вал
Напаўзаў на ўзбярэжжа ва ўпартым прымусе:
I ад юраў ды яраў здзiмаў мяне шквал
У таемную далеч дзеля Беларусi.
………………………………………….

1) мнагаслоўнасць;
2) блытанасць;
3) зацёрты і таму фальшывы пафас болю за Беларусь (насамрэч аўтару – трава не расці, як ён сам сказаў);
4) невыразнасць, расцягнутасць метафар;
6) кепскае валоданне беларускай моваю; захапляецца словамі, а не ведае іх сэнс і правапіс;
7) нядрэнная, у прынцыпе, экспрэсія, аднак не ўтаймаваная паэтычным майстэрствам.

Цяпер прабяжымся па хібах ім яўных памылках:

…“завiлiсты” – такога цуду не сустракаў, рэжа слых; у слоўніках ёсць толькі “звілісты”.
… “зайцом” – няведанне Ганчаровым правапісу, правільна “зайцам”.
Блукаць “мiж цяснiн i палеткаў” – складаны занятак, бо цясніна – вузкая абрывістая прастора, як правіла рэчышча. Блукаюць жа звычайна між дрэў і дамоў.
…“адпачыць на сівых кавылях” – перабор, будзе занадта мулка. Бо гэта злакавыя. Аўтар потым палез у слоўнік і паправіўся: “Асцюкамi мне ў сэрца нацэленых метка”. Аднак схібіў і тут: “метка” – русізм, правільна “трапна”.
Выраз “як дурны клептаман” – касабокі, пастаўлены толькі дзеля рыфмы з “туман”.
…“наўстрэч” – слова дзівоснае, не ўнармаванае слоўнікамі, на ім зацінаешся.
…“курумы” – таксама не ведаю, што за звер. Маўчаць слоўнікі, а пісаць трэба выразна, даходліва, асабліва гэта паэзіі тычыцца.
...“камняспадаў гады” – дужа няўклюдна, касцістым языком вымаўлена. Яшчэ б зразумеў я “камняспады гадоў”. Але не наадварот.
… “гордасць вяла ў ганарлiвай…” – масла, якое масленае. Пачаткоўская няўважлівасць.
Астатнія вылучаныя хібы чытач зразумее і без мяне. А я стаміўся ад Ганчарова. Скажу толькі на вушка: “юраў” – не гучыць, не прынята. Дастаткова “юру”. А “яраў” – наогул няма ў беларускай мове. Ёсць толькі “яроў”.
Такая вось пакутлівая для крытыка палова (толькі палова!) шматслоўнага твора паэта. А між тым, пры дастатковай самакрытычнасці, Глеб Ганчароў мог бы расці. Бо энергія, экспрэсія, у яго ёсць. Бяда Ганчарова, як і большасці аўтараў “ЛіМа”, “Дзеяслова” і “Полымя”, – утопія ў тым, што ўсё напісанае на роднай мове ёсць апрыёры подзвігам чалавечым. Не, спадары, крытэрыі паэзіі вечныя, несмяротныя – гэта гармонія. І хай пасля майго разбору Ганчароў шчыра задасць пытанне сабе: ці прыдзіраюцца да яго, або ён насамрэч напартачыў?


ЛіМаразм-252

Амерыканцы на Месяцы: палёты, якіх не было

Здаўна мучыўся пытаннем, чаму чалавек не лятае на Месяц, калі ажно 50 гадоў назад там пабываў? Нешта нячыстае, неразгаданае міжволі сядзела вярэдлівай стрэмкай. Пакуль не прачытаў кнігу Аляксандра Папова “Чалавек на Месяцы? Якія доказы?”. Раптам шоры ўпалі, настолькі пераканаўча там паказана, што ні на якім Месяцы ніякія астранаўты ЗША не высаджваліся. Раю кожнаму пачытаць.
Прывяду толькі асноўныя палажэнні:

1) як не было ў 1968 годзе ў Штатаў ракеты, якая магла давезці велізарны модуль да Месяца, так няма і цяпер;

2) велізарная 110 метровая ракета – муляж, запоўненая палівам толькі так, каб вывесці малы модуль спадарожніка Месяца;

3) неверагодна малая колькасць кадраў астранаўтаў з Месяца для  такой колькасці палётаў, і асабліва мізер відэа;

4) цяперашняя тэхніка расшыфроўкі кадраў адназначна паказвае падман:

а) скачуць астранаўты на “Месяцы” не на тую вышыню, на якую павінны
б) цені падаюць не так, як ад Сонца (відавочнасць студыйнай пастаноўкі)
в) “неба” не абсалютна чорнае, як павінна быць
г) у той жа час на “небе” няма зорак, якія павінны там быць! (на фота з савецкіх пасадачных модуляў яны ёсць)
д) іншыя нюансы аналізу фота і відэа, што даказваюць спецыялістам неаспрэчнасць фальшу
4) мэта шматлікіх палётаў на “Месяц” – дэмаралізацыя СССР, і болей нічога; выйграна “месяцовая гонка”;

5) дбайнае ахоўванне і нядопуск іншаземных спецыялістаў да грунту, нібыта прывезенага з Месяца, які ў сховішчах ЗША.

6) галоўнае – ніводзін “доказ” палётаў на Месяц не даказвае факту высадкі; менавіта ніводзін, усе яны змадэляваны ў студыях і праз масмедыя ўбіты ў мазгі абывацеляў.

Крыху пра нюансы гэтай грандыёзнай містыфікацыі глядзіце па СПАСЫЛЦЫ.

У выніку “палёты на Месяц” і наўмысна і спантанна абраслі легендамі – чаму больш туды не лятаюць:

1) амерыканцы там нешта пабачылі і нечага спалохаліся (пазазямной цывілізацыі);
2) Месяц – палігон вышэйшай цывілізацыі для сачэння за намі і вопытаў над намі;
3) больш лятаць туды нельга, не пусцяць.

На гэтую тэму знятыя тысячы спекуляцыйных фільмаў, рускія варыянты якіх несупынна, гадамі круціць канал “Рен-ТВ”.

Чытач законна спытае, чаму пра Месяц – ды ў літаратурную крытычную рубрыку? Ну хаця б прыкладам таго, як лёгка абмарочыць недасведчаных не толькі веліччу беларускіх класікаў праз інструмент дзяржаўнай раскруткі, а нават цэлы зямны шар падмануць палётамі, якіх не было.


ЛіМаразм-353

Партыйны лісток

Отдавай-ка родимую взад!
(Из песни группы «Любэ»)

Часопіс “Дзеяслоў” з год таму назад перастаў аддаваць электронныя варыянты на сайт “Камунікат”. Такім чынам, чытаць яго цяпер могуць толькі выбраныя – мінчане, якія ведаюць дзве блатныя кропкі, дзе ён прадаецца. Астатнія беларусы шара зямнога згубілі часопіс нібы назаўсёды.
Гэты казус адбыўся роўна пасля таго, як непагрэшны “Дзеяслоў” стаў дасканала разбірацца па законах рубрыкі “ЛіМаразм”. Увесь лоск з яго вомегам спаў, а легенда пра “самы-самы” беларускі часопіс развеялася.
Глянем, што анансуе шматгадовы надпіс на сайце “Камунікат”:

Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім выданьням, дзе ўстаноўленая жорсткая ідэалагічная цэнзура і дзяржаўны кантроль над творамі, што друкуюцца.

Але ж у рубрыцы нашай, адзінай аналітычнай і незаангажаванай у рэспубліцы, паўстае карціна куды больш празаічная: узровень часопіса не перавышае ні “Полымя” ні тыднёвік. (Дый дзіўна было б інакш, калі адны і тыя ж аўтары і там, і там публікуюцца.)
Вось пра такое цудоўнае супадзенне абавязаны мы сказаць чытачу.

Пад апошнімі трыма нумарамі “Дзеяслова” (82–84) на сайце замест электроннага варыянта стаіць памінальная шыльда: “Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)”.
Во як!
Часопіс зрабіўся прывідам.

Газета ж СБП, яго орган, “Літаратурная Беларусь”, доўжыць выходзіць кволым накладам і, мала чытэльная, пакуль прысутнічае на сайце “Камунікат”. Верагодна, што ў падполле, у краіну зданяў, у нетры секты, сыдзе і яна ды пачне раздавацца сярод адэптаў бясцэнным партыйным лістком.
Пакуль жа мы бачым там (№125) вершы знаёмага па рубрыцы Юркі Голуба.
Палова даўжэзнага ўступнага твора падборкі:

* * *
Сцяжыну губляе лес.
Згубілі кірунак коды.
Сябе не бянтэжыць кейс:
Яму напляваць на кодэкс.

Ключык ад кейса знік,
Магчыма, з авіярэйсам.
Рэхам азваўся зык
З горла скандальнай прэсы.

Кейс зацяўся ў сабе:
Трымае ўнутры заначку.
Свяціла раней Сібер
Напоўніцу, не іначай.

Збочыў з дарогі кран.
Згрэбліся ў клуб вужакі.
Кейс не ідзе да крам:
Кейсавы грошы жахнуць.

У кейса нутро гарыць.
Сумленне — суцэльна плямы.
Няма чым сумленню крыць,
Калі і сам непапраўны.

Кейсу, аднак, пара
Паварушыць мазгамі,
Ці скора гаспадара
Знясуць уперад нагамі.
……………………………

Што аўтар хацеў нам сказаць прамудрага, даўмецца няпроста. Гэта разумеюць толькі рэдактары. Мы ж мусім засведчыць, што нават для графаманіі Голуба гэта небывалы “шэдэўр”. Аўтар бярэцца вярэдзіць слых паўтарэннямі аднакарэнных і аднолькавых слоў з першай страфы ды так і не адступаецца: “губляе”, “згубілі”, “кейс, “кейса”, “кейсавы”. Яшчэ б сюды – “кейсануты” для поўнай карціны.
Убоства. Злаякасная, упартая, заахвочаная сектанцкай суполкаю графаманія.
Каста сама сабе вырыла яму, сама і засыпае сябе. Вечная памяць.

А нас усё палохаюць нейкай сапраўднай, моцнай, існай беларускай літаратураю. Яна ёсць! Але пакуль не праяўлена. Бо ў часопісах і “газэтах” мы 20 гадоў бачым адны і тыя ж прозвішчы ды мянушкі. А сапраўдная таленавітая літаратура – міф, прывід. Яна нібыта недзе на тусоўках, на трыбунах, на фэстах, перспектыўная, маладая. Але вось што дзівосна: як толькі з’яўляюцца (зрэдзьчасу) на старонках творы гэтай прасунутай моладзі, гэтых лаўрэатаў разнастайных фестываляў і конкурсаў, то тут ужо мама дарагая – хоць крычма крычы. І міжволі думаецца: а давайце ж назад нашага Юрку Голуба! Гэты хоць рыфмуе няблага.


ЛіМаразм-354

Задумаемся

Уразіла, як некаторыя з беларускай грамады радаваліся і злараднічалі з нагоды гібелі палявога камандзіра Данбаса Гіві. Мала таго, што забойства праз тэракт само па сабе ганебнае, дык яшчэ цешыцца смерці чалавека – пеставаць самыя нізкія з магчымых пачуццяў.
Радуюцца таму, што, маўляў, тэракты прадоўжацца і незалежная Ўкраіна адолее Пуціна. Ну не свядомасць гэта клінічнага алігафрэна, скажыце на міласць? А далей, трэба меркаваць, ланцужок гэтага мыслення цягнецца і да таго, што прыйдуць Штаты з Еўропаю і, канчаткова вызваліўшы Ўкраіну, далучаць да сябе Беларусь? А інакш бы чаму гарланілі і апладзіравалі смерці Гіві нацыяналы на чале з літаратурным усяведам Сідарэвічам (“так іх, бі русакоў!”)?

З ФБ Uladzimir Palivac
8 февраля в 13:30 •
Анатоль Сідарэвіч пра смерць палкоўніка Талстых. Звярніце ўвагу на апошні абзац. Беларуская інцялігенцыя, ёпць:
"Калі і праўда, што ў штаб, дзе знаходзіўся "Гіві", бабахнулі з агнямёта "Чмель", то трэба адзначыць, што людзі стралялі з веданнем справы. І ведалі, дзе "герой", і добра ўправіліся з тэхнікай.
Калі прысуд гэтаму "Гіві" сапраўды выканалі ўкраінскія дыверсанты, ёсць спадзяванне, што працяг будзе. Купляем папкорн і чакаем наступную серыю кіна."
«Позорище», іншага слова не падбяру. Мярзотныя словы гідкага чалавека.

Спадары, а давайце падумаем, колькі было забітых у вайне да прыходу Парашэнкі з аранжавай рэвалюцыяй? Нуль чалавек. А колькі цяпер? Тысячы ўкраінцаў і жыхароў мяцежнага Данбаса. Адпаведна, не было б рэвалюцыі, ніхто б не загінуў. З маладых, здаровых, прыродай прызначаных для жыцця, для гадавання дзяцей і ўнукаў, для творчага развіцця. Іх ужо няма.
Ды няўжо ж Пуцін з камандай вываліў на майдан і патрабаваў крывавых змяненняў?

Гэта раз.
Па-другое: Кіеў прэцца агрэсіўна на Данбас ці Данбас на Кіеў?
Не совайся са зброяй – не будзеш забіты. Так што труны, якія вяртаюцца да бацькоў з целамі сыноў Украіны, – на сумленні ўраду Ўкраіны. Паўтаруся, Данбас не наступае, ён проста не хоча ў такой краіне жыць.

А цяпер – пра казуістыку паняцця анексіі, прызнання ці не прызнання тэрыторый так званым цывілізаваным светам.
Давайце ўспомнім трох бандытаў, якія сабраліся як здані ўначы ў Белавежскай Пушчы і падзялілі СССР на кавалкі: Беларусь, Украіна, Расея. Яны што, пыталіся ў мільёнаў людзей, ці жадаюць тыя такога падзелу? Не, кожны пан адхапіў ва ўладанне па сваёй тэрыторыі. А потым – на раз, два, тры – Еўропа са Штатамі гэта мігам прызналі, незалежнасць кавалкаў! Мігам. Во дзіва… Гэта з іх датклівасцю і скрупулёзнасцю!
А прызналі – чаму? Бо разваліць СССР – супадала з іх інтарэсамі. Усё, вось і законнасць.
Таму не варта плявузгаць пра анексію Крыма, пра Паўднёвую Асецію, пра Абхазію. Дзе ёсць інтарэс Захаду супраць Расеі – там і “закон” у вашых вушах.

І не трэба нас застрашваць Расейскім нацыяналізмам, які нібыта задушыць беларускую мову. Задушыла мову Каста чыноўнікаў ад літаратуры, заснавальнікі якой Колас з Купалам. А не Расея – шматнацыянальная дзяржава, дзе татары абучаюцца па-татарску, чачэнцы па-чачэнску, мардва па-мардвінску і г.д. Расея – гэта не руская дзяржава, а расейская. У Маскве, думаю, будзе працэнт уласна рускіх меншы, чым у нашай беларускай сталіцы.
Ніхто, паўтаруся, не душыць мову звонку. Задушылі яе такія, як Сідарэвіч, што апладзіруе забойству данбасаўца Гіві. Таму што, пасеўшы ў рэдакцыях, яны скіроўвалі і скіроўваюць рэсурс менавіта на свой інтарэс, на Касту, а не на беларускую літаратуру. Што максімальна выразна паказана нашай рубрыкай за два гады існавання. Вось сябе, чыноўнікі ад літаратуры, і вінавацьце ў тым, што трапілі ў секту. А не Пуціна з Лукашэнкам.
Або Лукашэнка падпісаў указ: адных чыноўнікаў за дзяржаўныя грошы друкаваць, аднаго галоўнага рэдактара Шніпа з яго жонкай Рублеўскай? Або Карлюкевічу Лукашэнка наказаў выдаць 31 (!) кнігу аўтара “Карлюкевіч” за гады праўлення холдынгам? Так што віск Сідарэвіча раю запхнуць у глотку назад. А пакаяцца найперш, што ты, рэдактар, з літаратурай натварыў, займаючыся словаблудствам і чынапаклонствам.

А цяпер пра тое, што будзе далей. Істэрыкі Парашэнкі, генацыд насельніцтва Данбаса скончацца тым, што рускія пойдуць у наступ і адаб’юць рэшткі тэрыторый, і аб’явяць гэта Наваросіяй, і прызнаюць як аўтаномную вобласць Расеі. Тое непазбежна, бо сам народ гэтага хоча ўсёю душою. І пляваць на Еўропу, якая лёгка прызнала разарванне СССР. Прызнае і Наваросію з цягам часу. А не прызнае – трасца на яе галаву. І ніхто не сунецца усур’ёз ваяваць з Расеяй. Гісторыя стагоддзяў паказвае – непазбежна прайграеш. Бо не сама па сабе Расея як Расея добрая, а як апошні бастыён Праваслаўя на зямным шары, над якім Божае покрыва. І наогул, хто сказаў, што шчасце чалавека ў запоўненым халадзільніку? Або менавіта ў магчымасці размаўляць на мове нацыянальнай? Усе арабы размаўляюць па-свойму, і збольшага галадаюць. І Еўрапейцы па-свойму, і жаруць ад пуза. І рускія па-свойму. Аж нешта шчасця ў каго ні вазьмі – няма. Задумаемся.


ЛіМаразм-355

Некалькі ўмоў дапушчэння

Паліт-блогер Алесь Новікаў быў учора мной пакараны: «отшлепан» і пазбаўлены магчымасці каментаваць мае запісы на ФБ – за тое, што пачаў там не толькі хаміць, але і сыпаць праклёнамі.  Мера носіць характар утаймавальнай кашулі і, спадзяюся, часовая. Буду пільна сачыць за Новікавым і, калі яго прыступ шалу пяройдзе ў рэмісію, – дазволю зноў з’яўляцца на адэкватнай старонцы сярод нармальных людзей.
Адыёзны блогер рынуўся праклінаць мяне за нелюбоў да Парашэнкі, які забівае людзей на Данбасе. Прычым забівае не паводле “расейскай прапаганды” (як у нас любяць лапатаць нацыяналы), а насамрэч – тое мне кажуць знаёмыя, родзічы загіблых ад снарадаў Парашэнкі. Але ж раз Новікаў сказаў, што вінаваты ва ўсім Пуцін, – то пасмейце толькі думаць інакш.
Я разумею, што дамаросламу палітолагу сумна: блог яго не чытаюць, каментары там не піша ніхто шмат гадоў, даводзіцца размаўляць з самім сабою ў розных абліччах: “Карандзей”, “Ляшчынскі”, “Барматуха”, “Жабка”, таямнічы “чытач партала” – гэта ўсё Новікаў у памнажэнні сваёй асобы. Такое змяненне свядомасці адбылося ад адзіноты. Таму і выдумляе блогер на публіку пастаянныя пераследаванні яго (манія пераследу) то Чаргінцом, то Бабком, то ананімнымі званкамі, то дажджом, які занадта гучна капае на яго дах… Выпадак класічны. Калі ж Чаргінец не згадвае Новікава на сайце СПБ – той нудзіцца, хандрыць і прыдумвае новых “ворагаў” дзеля вострых эмоцый, лазіць па сайтах і чапляе людзей, каб тыя яго забанілі. А потым – звыкла пакрыўдзіцца і пабегчы са скаргамі ў суд… Мы стаміліся ад новікаўскага ныцця.
Яшчэ адной умоваю дапушчэння адыёзнага блогера на мой ФБ – будзе зварот яго да беларускай нацыянальнай мовы, паважлівае да яе стаўленне. То бок 70 адсоткаў артыкулаў на блогу “літкрытыка” ён павінен змяшчаць па-беларуску. На самавітай літаратурнай мове прычым.
Прызнаюся, гэта будзе складана зрабіць, бо, пражыўшы 60 гадоў у Беларусі, Новікаў не адужаў вывучыць мову народную. Свае кволыя спробы ён падпісвае псеўданімамі, каб не зняславіцца. Там куча памылак і коснаязыкасць страшэнная.
Напрыклад, з апошняга на блогу:

“Падумалася: можа, не тую газету ўзяў і “Рэспубліка” больш усцешыць? На маю радасць, насамрэч крыху больш: вунь нават з трох два анонсы, вынесеныя над назвай газеты, – па-беларуску. Праўда, так і не зразумеў, чаму анансаваныя на беларускай мове матэрыялы – на 3-й і 8-й старонках – напісаны (ці не абсурд?) на рускай. Як, прынамсі, зусім абсурдным выглядае тое, што артыкул Веры Артэагі “Нервовыя клеткі аднаўляюцца”, пачаты на першай старонцы, ужо на восьмай працягваецца па-руску і падпісаны зусім іншым прозвішчам – Вера Ганкіна, хоць, мяркуючы па змешчаным знізу электронным адрасе, гэта адзін і той жа аўтар. Няўжо ў “Рэспубліцы” зусім з глуздоў з’ехалі? Ці, можа, у Веры з двума рознымі прозвішчамі і адным імем духу не хапіла?”

(Алесь Навіцкі)

Самыя гарбатыя і нямоглыя выразы – вылучаны чорным. І гэта пры тым, што артыкул – з “Народнай Волі” як быццам! То бок ужо адрэдагаваны некалькімі людзьмі… Як жа сумна ўсё гэта. Ну рабяты, ну нельга ж пісаць “па змешчаным знізу”, а толькі і выключна – “унізе”. Або “зусім з глуздоў з’ехалі” – не прынята, не бывае, і слоўнікі, і нават электронны арфограф паказваюць: “глузд”, “з глузду”, а ў множным ліку – “глуздоў” – няма.
Такім чынам, работы ў блогера над сабою – на гады і гады. Ці зможа выправіцца чалавек на сёмым дзесятку – баюся рабіць прагнозы.
Адно што магу параіць: каб дасканала вывучыць мову, яе трэба любіць. Забыць, як жудасны сон, сваё зацятае русафільства. Перастаць быць «слугой двух господ».
Я абяцаю назіраць за блогерам і дакладваць пра яго псіхаэмацыянальны стан чытачу.


ЛіМаразм-356

Эратычная музыка

З двух культавых гуртоў – “АВВА” і “Бітлз” – аддаю несумненную перавагу “АВВА”. Больш светлая, мажорная, жыццесцвярджальная музыка. І нават не таму, што “Бітлз” ёсць класікай року, а “АВВА” – поп-музыкі (хоць сапраўды не люблю рок за элемент разбурэння, у тым ліку і псіхікі). Бітлы, мабыць, з усяго року найбліжэй да папсы. А “АВВА” не такая ўжо і папса, бо занадта складаныя там мелодыі і гармоніі.
Галоўную прычыну, чаму апошнім часам раўнадушны да “Бітлз”, а слухаю класіку “АВВА”, – выявіў банальную: у шведаў спяваюць жаночыя галасы, а ў ліверпульскай чацвёркі – мужчынскія. Адпаведна, мужыку хочацца жаночай энергіі, а жанчынам – мужчынскай. Таму ў нечым падазронымі бачацца мне здаравенныя барадатыя мужыкі-бітламаны. Вар’яцець мужчыну ад чатырох дзядзькоў – нешта тут, нездаровае, пагадзіцеся.
Гэтая шматгадовая перадача “Бітламанія” Дзіброва на “Настальгіі”… Здавалася б, нармальны чалавек, маладая жонка і дзеці – а цягнецца да мужчынскай і, як ні круці, агрэсіўнай энергіі. Бо “бітлы” – разбуральнікі пэўным чынам, парушальнікі звыклых устояў у 60-х гадах. Самі прызнаваліся потым, што на канцэртах хутка сталі выступаць пад фанаграму – настолькі тым было шумна і тлумна, што не чуеш самога сябе, а публіка не чуе цябе. Калектыўны псіхоз.
Нездарма ж Ленана забіў псіхапат – яго зацяты прыхільнік. А да гэтага Ленан, усвядоміўшы, якіх жахлівых людзей спарадзіў, – схаваўся на 10 гадоў у кватэры, глушачы страх транквілізатарамі. Але – не дапамагло, бо ў страху вялікія вочы і сам страх прыцягвае беды. Як толькі высунуўся з кватэры – фанат яго і застрэліў.
У той ж час больш сонечны Макартні нічога не баяўся, жыў і жыве адкрыта, без страху – і не прыцягнуў на сябе негатыў. Ад жыцця не трэба хавацца. А страх ніякімі таблеткамі не заглушыш. Ён – як вада, якая перапоўніць ці праточыць любую плаціну. Чалавек мусіць смела, з выпрастанай спінай глядзець жыццю твар у твар.
Што тычыцца “АВВА” – там таксама быў фанатызм і псіхоз, і яны стаміліся ад гастроляў. Але значна больш мажорная музыка іх, з жаночай неагрэсіўнай энергіяй – рэч гаючая. Прыдумка з бландзінкай і брунеткай у якасці салістак ёсць таксама выдатны ход. Бо частка мужыкоў (меншая і менш брутальная) любіць брунетак. А частка – бландзінак. У бландзінак большы жаночы пачатак, менш агрэсіі, таму мужчынская сутнасць цягнецца да іх, каб у сексе пагасіць дыскамфорт мужчынскай агрэсіі. Адбываецца ўзаемная кампенсацыя – жанчына забірае негатыў і адначасова набывае сілу. У гэтым вялікая задума прыроды.
Таму часта спявачкі іспанскай ці лацінскі крыві, і нават мулаткі фарбуюць валасы ў белае. Напрыклад, Шакіра. Адразу змяншаецца ўласцівая паўднёвым жанчынам агрэсія, якая вынікае з іх страснасці. І атрымліваецца нешта значна цяплейшае, што прываблівае больш фанатаў мужчынскага полу. Бо зразумела, што ў папсе людзі, акрамя прыемнай эратычнай энергіі, нічога і не чакаюць. Папсовая музыка мусіць быць эратычнай.


ЛіМаразм-357

Не расчараваць чытача

“Ці прычакаем непаўторны голас?” – задае рытарычнае пытанне небу чыноўнік Алесь Бадак у №5 тыднёвіка “ЛіМ”. Як быццам не верыць у станоўчы адказ. І не верыць небеспадстаўна. Бо, забіваючы часопісы супрацоўнікамі дзяржаўных выданняў, такога голасу не пачуеш. У цяперашніх умовах ён прысутнічае адно ў нашай рубрыцы.
А ў “ЛіМе” №5 (2017) красуюцца – Васіль Макарэвіч, Мар’ян Дукса, той жа Бадак, Юлія Алейчанка, Радзіончык – адны чыноўнікі, былыя ды існыя. А ў “Літаратурнай Беларусі”, дзе мы нядаўна разбіралі Юрку Голуба, – ЛеГал (былы супрацоўнік “ЛіМа”, цяпер рупіцца ў “Дзеяслове”), Андрэй Федарэнка (былы супрацоўнік “Полымя”, цяпер – “Дзеяслова”), Вінцэсь Мудроў (сталы аўтар з 30-гадовым стажам “Нашай Нівы” і “Калосся”). Пры ўсёй павазе да пералічаных трох – нават яны не дадуць выйсці з-за сваіх спінаў “непаўторнаму голасу”, якога так прагне Бадак. Не яны вінаватыя – сістэма Коласа і Купалы, жывых нашых язычніцкіх помнікаў. Толькі чыноўнік у Беларусі – літаратар, і болей ніхто.
Крытыкі ў №5 “ЛіМа” за 9 старонак, што прабегся вачыма, я не заўважыў. А няма крытыкі – няма і літаратуры, гэтую аксіёму мы пастаянна нагадваем. Але ж абяцаю прайсціся па артыкулах чыноўнікаў “ЛіМа” не бегла, а скрупулёзна ды, калі што згледжу цікавае, далажыць чытачу.
А цяпер мы ("мы"  – у сэнсе разам з Паэзіяй) “непаўторным голасам” аналітыка скажам пра верш Мар’яна Дуксы з падборкі:

***
О слова, стань жа знакам веры,
набудзь свой арэол святы,
калі прыходзіш на паперу
і друкаваным будзеш ты.

Стань, слова, запатрабаваным,
ты для душы жаданы госць,
ці ты завешся друкаваным,
ці, можа, электронным ёсць.

Ты лечыш востры прыступ болю.
Ляці — за свет спакойны я...
Відаць, не скончыцца ніколі
зямная місія твая.

Памятаю, яшчэ Бялінскі высмейваў оды Ламаносава і яго паслядоўнікаў, якія ў час вялікага крытыка састарэлі бязбожна. Але ён падкрэсліваў, што тады, у пару Ламаносава, оды камічнымі не здаваліся. Проста тое было інфантыльнае дзяцінства рускай літаратуры.
Мар’ян жа Дукса піша ажно ў трэцім тысячагоддзі оду беларускаму слову (як высвятляецца пры канцы верша – слову менавіта свайму: “Ляці — за свет спакойны я...”). Такое развіццё маніі велічы ў паэта сярэдняй рукі непазбежнае пры замкнёнасці суполкі, адсутнасці ў папяровых выданнях крытыкі, пры шчодрых дзяржаўных узнагародах, павешаных на кволую шыю.
Дукса моліць слова: “стань жа” (“знакам веры”), то бок – яшчэ не стала яно. “Стань запатрабаваным” – плача ён у наступных радках (тут ён шчыры – незапатрабаваныя паэты). Затым у звязцы “будзеш ты” – яўнае разыходжанне па часе з папярэднімі словамі. Правер, дарагі чытач. Нейкая абракадабра. Або, мякка кажучы, недапрацоўка ад лаўрэата.
Выраз “ты для душы жаданы госць” – празаічны даволі. Дзе ў ім паэзія?
Ну а “электронным ёсць”, што лепіць паэт для рыфмы, – да пацехі нагадвае ўрокі нямецкай мовы, на якіх я быў троечнікам. І тым не менш запомніў канструкцыі гэтай мовы: “я ёсць”, “ён ёсць” – так кажуць немцы. Але не мы, беларусы, на сваёй адной з самых мілагучных моў свету.
Цяпер увага: слова ў Дуксы яшчэ толькі павінна набыць “свой арэол святы” (першая страфа), аднак не далей як у трэцяй яно ўжо: “Ты лечыш востры прыступ болю”. То бок – з цудадзейнай імгненнасцю набыло “арэол”! І таму паэт можа перавесці нарэшце дух: “Ляці — за свет спакойны я...”
Гэтае трызненне сівой кабылы ў Беларусі здавён называюць паэзіяй.
Неаднойчы разбіраў опусы Дуксы. Але гэты, здаецца, з горкіх – найгоршы.
Калі аўтар жадаў выклікаць роўна такія эмоцыі ад абазнанага чытача – то місія яго жыцця выканана.
У наступным выпуску планую разгледзець і творы супрацоўніцы холдынгу – Юліі Алейчанка, якая пад Дуксам са сваёю падборкаю (ай-ёй, як жа многа чыноўнікаў, ды ўсе паэты!..)
Перакананы, што кожная вершаваная публікацыя ў дзярждруку і ў “самым-самым” часопісе – “Дзеяслове” – павінна атрымаць па заслугах. Буду старацца не расчараваць вернага чытача.


ЛіМаразм-358

Не з дуба зваліліся

Расейскі пісьменнік Захар Прылепін паехаў ваяваць на Данбас. Незалежныя СМІ назвалі яго адмарозкам. Афіцыёзныя, не даючы прамых ацэнак, тым не менш намякаюць, што ён патрыёт і сапраўдны мужчына.
Сама па сабе паездка ваяваць у чужы край не мае адназначных негатыўных або пазітыўных намераў. Згадаем хаця б Вронскага Льва Талстога, які адправіўся роўна туды ж пасля смерці Ганны Карэнінай. Або Пячорына з “Героя нашага часу” – лішняга чалавека.
А Захар Прылепін адчуваў сябе менавіта лішнім – на ганарары ад кніг, як прызнаваўся, годна жыць ужо немагчыма з-за пірацтва, што перацягвае тэксты на сайты. Таму ён жывіўся то лекцыямі, то выступамі з рок-гуртамі. Адным словам, маладой пасіянарнай энергіі мора, ды няма куды яе дзець. Рабіць нічога толкам не ўмее, апроч як націскаць на кампутары рускія літары. Уладкавацца ж клеркам у рэдакцыю – гібла і недастойна.
Вось успомніў Прылепін – можа трымаць аўтамат. Вось пачуў – на Данбасе добра плацяць, дый нажываюцца рознымі спосабамі. Але ўсё гэта не выключае і патрыятычных памкненняў пісьменніка. Сапраўды мужчына павінен жыць на поўную моц, а не сядзець пошлым рэдактарам у малатыражнай рэдакцыі, або не співацца бязвольна.
Таму – ваяваць.
Паўтару, што асноўныя расейскія каналы жвава агучваюць яго ўчынак, паставіўшы для страхоўкі штамп – “гэта не наша справа”, маўляў, кожны мае права ехаць туды, куды зажадае. Так выказаўся сакратар Пуціна – Пяскоў. Але ж была дадзена і адмашка: іншымі ратамі праслаўляць Прылепіна, называць яго дэсантнікам і сапраўдным мужчынам.
Тут адразу паўстае справядлівае: ці не з’яўляецца Данбас для Расеі, у шэрагу іншых мэтаў, і палігонам для перамолвання пасіянарыяў, то бок найбольш актыўных і агрэсіўных элементаў, якія ў Расеі пры эканамічным у духоўным заняпадзе могуць нарабіць зашмат шкоды?
Прынамсі перыферыйныя войны часцяком маюць такія мэты: выдаліць з гарадоў найбольш актыўны элемент. Бо пасядзіць гэтак Прылепін без ганарараў, а потым, як баявіты мужчына, павядзе народ на майдан. Гэта я кажу фігуральна, бо насамрэч менавіта гэты літаратар – рускі патрыёт і прыхільнік цара, то бок Уладзіміра Пуціна.
Цяпер пра тых, хто кінуўся асуджаць Прылепіна, а заадно і Данбас. Напрыклад, галасістыя Віктар Шэндэровіч і Зміцер Быкаў – таксама пісьменнікі. Але ўжо другога, крайне ліберальнага ўхілу. Цяпер глянем, на што жывуць гэтыя чалавекі. Неаднойчы і той і другі прызнаваліся: шмат працую ў ЗША, чытаю там лекцыі, бываў амаль ва ўсіх Штатах за апошнія гады, скрываюся там ад “рэжыму”, падумваю аб эміграцыі. Гэта іх словы.
Такім чынам, неаспрэчна, хто і што для гэтых людзей кармушка і як ім дарагая Расея. У любую секунду – ўцёкі ў надзейную эміграцыю. У Расеі ж – пакуль што круцяць свае імёны, выдаюць кнігі, бо ў ЗША яны як літаратары – ніхто і нішто. Відавочна: Расея, з аднаго боку, для іх кармушка (існуе дзеля раскруткі), а Штаты – вырай, пастаянная доларавая кармушка праз лекцыі, якія яны чытаюць яўрэйскім абшчынам. У выпадку ж найменшай небяспекі свабодзе і жыццю ў Расеі – Штаты стануць пастаяннаю вотчынай. Рызыкаваць, як Пелявін, скураю ў знявечаным краі – яны што, з дуба зваліліся?
А далей можна нават не слухаць, як Быкаў з Шэндэровічам любяць рускі свет, мяцежны Данбас, цара ўсяе Русі Пуціна і Праваслаўную Царкву з патрыярхам Кірылам. Абсалютна не трэба слухаць. Бо і так ясна.
Я неаднойчы выказваўся пра тры пункты, па якіх вызначаю хрыстапрадаўцаў сярод рускіх і рускамоўных:

1) нянавісць да рускага народа
2) нянавісць да Пуціна, цара
3) нянавісць да Праваслаўнай Царквы і Патрыярха

Роўна такімі якасцямі валодалі рэвалюцыянеры ў 1917-м, якія распачалі крывавую бойню і зрыванне з храмаў крыжоў. Пра гэта я пастаянна згадваю, як толькі бачу ці чую сучасных лібералаў расейскіх. Дзякуй Богу, іх пакуль не крытычная маса. А па-другое, млосны вопыт багаборчай дзяржавы дазваляе Пуціну і Патрыярху іх закілзаць.
Запомнім цвёрда, што, патрабуючы дэмакратычных, ліберальных і прагрэсіўных змяненняў, такія тыпусы думаюць выключна пра ўласныя даброты і выгады (так званую “свабоду”). А не пра астатнія 95 адсоткаў жыхароў неабсяжнай краіны, якія, калі што пойдзе не так, патрапяць у бездань галечы і голаду, разні і смерці. А самі лібералы, калі што не так, маюць па прыкладзе Шэндэровіча і Быкава цёплыя кватэры ў Нью-Йорку. На ўсякі выпадак.


Міхась Южык

ЛіМаразм-400

Сон бестрывожны

Напярэдадні Вялікадня праваслаўныя тэлеканалы заклікаюць да «сердца смиренного», каб ніхто нікога не судзіў. Нібыта абапіраючыся на словы Нагорнай пропаведзі Хрыста.
А між тым словы Збавіцеля найперш былі звернуты да фарысеяў і іх прыхільнікаў, якія па сваіх мерках, часта састарэлых і памылковых, выносілі над чалавекам адназначны прысуд.
Што тычыцца таго, можа судзіць хрысціянін некага ці не можа, – пытанне даволі смешнае. Бо я, напрыклад, ведаю мінімум двух харызматычных праваслаўных прапаведнікаў, якія толькі і займаюцца тым, што судзяць. Гэта пратаіерэй Дзмітрый Смірноў  і прафесар Маскоўскай Духоўнай акадэміі Аляксей Осіпаў. Каго толькі яны не судзяць – каталікоў, пратэстантаў, сектантаў, свецкіх людзей, нядбайных манахаў… І пры гэтым цудоўна сябе адчуваюць.
Наогул, хрысціянская цывілізацыя проста пабудавана на судзе і асуджэнні. Пачынаючы з дзіцячых садкоў і школ, нас асуджаюць, лупцуюць, караюць. І бацькі, і настаўнікі. Не кажучы пра суд, які шкуматае злачынцаў.
Так што салодкая тэорыя некаторых ханжэй не спрацоўвае ў рэальным жыцці.
Дый сам Збавіцель хіба не выганяў гандляроў з храма? А апостал Павел, з яго неўтаймоўным характарам? “Начальнік недарэмна носіць меч свой”, – апостал Павел. (Гэтыя словы любіць цытаваць дыякан Кураеў, апраўдваючы сваб строгасць са студэнтамі.) Хрысціянства прыйшло судзіць, руйнаваць язычніцкі і старазапаветны свет.
А вобраз Іешуа ў “Майстры і Маргарыце” – гэта псеўдаХрыстос, пародыя на Яго, створаная Булгакавым, сынам свяшчэнніка. “Усе людзі добрыя!” – салодка паўтарае Іешуа. І яго высмейвае Понцій Пілат. Не, каб такім быў Хрыстос, то 2 тысячы гадоў хрысціянства былі б немагчымыя.
Гэта я падводжу да літаратурнай крытыкі, якая проста абавязана судзіць. І самым жорсткім манерам. А ханжаскія галасы, хто раздаюцца раз-пораз з лузаў, якія літаратары так трывала занялі – ёсць абарона пазіцый, не болей.
“Мы раскашуем у лузах” – лямантуюць замшэлыя гуру белліту, – "і не смей нас судзіць, паколькі абвяшчаеш сябе хрысціянінам!"
Крытыка ім не патрэбная, яна ў лепшым выпадку заменена літаратурнымі конкурсамі, дзе месцы пад сонцам раздае камісія з абсалютна бесталковых у крытыцы літаратараў.
Ціша ды гладзь, ды Божая злагада. Не кранай нас, нам так спакойна і бестрывожна ў лузах, на прыступках іерархіі, у часопісах, якія цалкам закрытыя ад грамадства. Дай, крытык, нам спаць!

Не асуджаць можа адно той, хто ідзе за ледаколам. То бок карыстаецца чужой сілаю. Нейкі добранькі правінцыйны бацюхна. А пратаірэй Сірноў, патрыярх Кірыла – проста па доўгу службы абавязаны асуджаць.


ЛіМаразм-359

На кім суд памыліўся

Талстой у эпапеі “Вайна і мір” спрабуе даказаць, што рух народаў – рэч невытлумачальная і сама гісторыя выбірае ў цэнтры гэтага руху значныя постаці. Так, паводле раманіста, Напалеон сам па сабе нікчэмнасць, а проста выбраны выпадковым збегам абставінаў. Што, маўляў, Напалеон не кіраваў ніводнай бітваю, бо, пакуль яго пасланцы з загадамі даскоквалі да пэўнага месца, то сітуацыя ў бітве мянялася. Таму і Напалеон і ўсе людзі – адно марыянеткі пэўнай гульні.
Тут Талстой упёрся ў адвечнае і слаба вырашальнае пытанне свабоды выбару, наяўнасць якога не даказаў і Кант. Паводле мудрага графа, такім чынам, і Пуцін, і Парашэнка ні ў чым не вінаватыя, бо дзейнічаюць адпаведна руху народаў. А людзі асобныя ўсё адно не жывуць вечна: не загінулі б на Данбасе, памерлі б ад раку, напрыклад. Якая розніца. Дый любы забойца ні ў чым не вінаваты – такі ўрадзіўся, так сышліся абставіны. А караюць яго адно для постраху – каб іншым не панадна было. Ну і вызваліць ад яго здаровае грамадства, каб не забіваў больш.
Так што згодна Талстога ўсе нашы дыскусіі пра Ўкраіну – бессэнсоўныя: будзе як будзе, а мы толькі дарма нервы трацім. Чым кіпець ад злосці – лепш заняцца творчасцю і каханнем, адзінымі пазітыўнымі рэчамі на зямлі.
І тым не менш, мы бачым, што ў спорце, напрыклад, перамагаюць канкрэтныя людзі. Можна бухнуць многа грошай на біятлон, развіваць дзіцячыя секцыі, маладзёжныя зборныя, а на дарослых чэмпіянатах свету заваёўваць мала медалёў, як Расея апошнія гады. А можна мець дрэнны агульны стан біятлона, як у Беларусі, ды атрымаць адзіную Домрачаву – трохразовую алімпійскую чэмпіёнку. Па тэорыі Талстога яе не павінна было з’явіцца ў Беларусі, бо біятлон тут слабы, а дзяржава адносна бедная. Аднак Домрачава ёсць, а значыць, асоба ў гісторыі чалавецтва мае вялікае значэнне. Як і Андэрсен для Даніі, напрыклад. Або Ліндгрэн для Швецыі. Ну ніякія там літаратуры, прыбяры гэтых дваіх.
Так што не ўсё так проста. І відавочна, што Пуцін і Лукашэнка валявыя людзі, а Ельцын Барыс быў чалавекам хоць славалюбным, але расслабленым і бязвольным, бо татальна сядзеў на чарцы. Таму і хадзілі па Крамлі алігархі ва ўсе дзверы, і ўказвалі яму, што рабіць. Гэта было відавочна нават па тэлевізіі. У Беларусі ж ёсць, па вялікім рахунку, адзін бачны палітык, і ў Расеі – адзін. Астатнія выконваюць загады. Хоць насамрэч складаней усё атрымоўваецца. І тым не менш, асоба кіруе, воля.
А ўсё далейшае – рыторыка філасофская: няма ўсё адно свабоды выбару, бо нарадзіліся мы не самі і бацькоў не выбіралі, і маглі б бацькі быць алкашамі, ці паявіліся б мы бязрукімі – тады паспрабуй пакіруй дзяржаваю або выйграй па дзюдо алімпійскія гульні. Няма свабоды, але гэта калі ўжо глыбока зусім.
Мы ж бачым у жыцці пастаянна: наша воля сутыкаецца са знешнім асяроддзем і намагаемся павярнуць сітуацыю так, каб нам максімальна камфортна было. Мацнейшыя воля, здароўе і розум – з большай імавернасцю дасягнём поспеху. Для аднаго, праўда, камфорт – народамі запраўляць, а для другога – шалавай станавіцца ў позы, якія ўкажуць, ды грошы за гэта браць. У кожнага свае здольнасці.
Таму ўсё-ткі будзем абмяркоўваць палітычныя і літаратурныя сітуацыі, паганыя вершы лаяць, а добрыя хваліць, даваць ацэнкі Данбасу ці ну яго ў лазню. Зладзеяў саджаць у турму, а забойцаў на электрычнае крэсла – тут  ужо варыянтаў асабліва няма. За адсоткам таго, што і ў турму такі трапляюць невінаватыя, і на электрычнае крэсла тыя, на кім суд памыліўся.


ЛіМаразм-360

Далягляды свядомасці

чтоб не пропасть поодиночке…
(Булат Окуджава)

Незабыўныя спрэчкі пра тое, калі надышло трэцяе тысячагоддзе, я закончыў для сябе так: 2000 год. Згадваю, як усе сустракалі тысячагоддзе па ім, а потым, калі закарцела яшчэ раз вострых эмоцый, – спакойна напаткалі праз год. Спасылаючыся на нейкіх там навукоўцаў. І тым не менш, 2001 год – гэта няправільна, бо:

1) першае тысячагоддзе распачалося падзеяй нараджэння Хрыста;
2) значыць, гэтая кропка – 0(нуль);
3) значыць, кожная наступная секунда – палягае ўжо ў першым тысячагоддзі: 0,001, 0,002… сотыя, тысячныя долі новага тысячагоддзя. А сам год – нулявы.
4) па аналогіі – трэцяе тысячагоддзе пачалося нулявым годам плюс дзве тысячы – 2000, і кожная наступная секунда 2000-га ляжыць у трэцім тысячагоддзі.
5) а сустрэўшы 2001 год, чалавецтва распачало новыя секунды 2001-га года трэцяга тысячагоддзя, а кожная секунда яго – 2001,000001… – гэта ўжо другі год тысячагоддзя;
6) такім чынам, мы сустрэлі новае трэцяе тысячагоддзе – у ноч з 1999 на 2000 год.

А цяпер прапаноўваю глянуць ролік пры канцы артыкула, дзе Барыс Ельцын перадае ўладу Ўладзіміру Пуціну – за колькі хвілін да надыходу 2000 года, прычым Прэзідэнт пазначае гэта выразна – вось-вось адчыніцца новае стагоддзе і тысячагоддзе. Сімвалічна. Асабліва, калі гэта мірна, бяскроўна і невераломна.
У дваццатым стагоддзі так не атрымоўвалася – спачатку камуністы ўскочылі ва ўладу гвалтам, забілі царскую сям’ю, потым сам Ельцын вераломна падмануў дзейснага ўладара Гарбачова, парэзаўшы краіну на тры кавалкі. І вось – нарэшце па-добраму, прыязна, з настаўленнямі пераемніку і з пакаяннем перад народам за беды прычыненыя.
А значыць, роўна на мяжы тысячагоддзяў надышлі новыя часіны, якія прарочыла Біблія. І роўна Расея, праваслаўная краіна, мусіла стаць кропкай апоры сусвету ў гэтую галаваскрутную пару, калі ў кожную кватэру рынуўся Інтэрнэт, а разам з ім – веды, непасільныя ў сваёй неабсяжнасці, дзе перад любым немаўлём на экране з’явіцца ўсё – ад Евангелля да парнаграфіі, ад Акуджавы да Элтана Джона з яго палюбоўнікам. Інфармацыя, што разрывае мазгі і паўстае сапраўдным змеем-спакуснікам.
Як разабраць, як аддзяліць добрае ад благога, калі па тэлеканалах будзе ўнушацца, што і Хрыстос і нейкі балотны паганскі бажок – гэта адны і тыя ж духоўныя сілы? Што гомасексуалізм – гэта цалкам нармальна, гэта таксама любоў, а хто не згодны – сядзе за краты.
Будучая слава і місія Расеі як праваслаўнай цытадэлі прадказвалася святым Серафімам Сароўскім. Як і папярэдняе падзенне яе ў бездань пакутаў за людскія грахі. З такога катла яна мусіла выйсці загартаванай і пераўтворанай, здольнай супрацьстаяць, з аднаго боку, паганскаму і антыхрысціянскаму свету, а з другога, мамоне сытага садаміцкага Захаду.

…будет великая смута на Руси, много крови потечет за то, что восстанут против этого царя и самодержавия, но Бог царя возвеличит…
До рождения антихриста произойдет великая продолжительная война и страшная революция в России, превышающая всякое воображение человеческое, ибо кровопролитие будет ужаснейшее. Произойдет гибель множества верных отечеству людей, разграбление церковного имущества и монастырей; осквернение церквей Господних; уничтожение и разграбление богатства добрых людей, реки крови русской прольются. Но Господь помилует Россию и приведет ее путем страданий к великой славе…
(Серафім Саровский 1754–1833)

Як тое атрымалася/атрымаецца – судзіць не нам, што знаходзяцца ў самым катле перамен, зменлівым часе, у кароткіх перыядах чалавечага шчасця і непазбежных перыядах гора, у якім часцяком не вінаваты ніхто, апроч самой тленнай чалавечай прыроды. Ці выйдзе з нас хоць некалі чалавек новы? На тое ёсць спадзяванні.

* * *
Адкрыю файл мелодый.
З нязведаных глыбінь,
нібыта ў дзень народзін,
пальецца гукаў плынь.

І чалавекам новым
крану ваду ступнёй.
Аблокі, як каровы,
навіснуць нада мной.

І лес цікаўна гэтак
запоўніць берагі.
І будуць светлым летам
духмяніцца стагі.

Сярод птушыных спеваў
мелодыю сваю
ці справа, ці то злева
міжволі пазнаю.

Яна ўжо ветрам стала,
і лесам, і травой…
Праз рэчку пераправа
з мелодыяй жывой.

Апошнім часам шмат разважаю, ці маглі б мы, каб не здрада Гарбачова і распродаж ім радзімы Захаду, пайсці па мяккім, так сказаць, варыянце, не ператварыўшыся ў зашораную Паўночную Карэю. Верагодна, маглі б. Аднак атрымалася так, як атрымалася – з аднаго боку, без акіянаў крыві, а з другога, праз зарплаты ў 15 даляраў, праз трыумф зладзеяў і алігархаў, праз нашых бацькоў, якія дачасна леглі ў зямлю, пазбаўленыя і грашовай і ідэйнай апоры. Мы выжылі. Хто цудам, а хто дабрадатна. І гэта ўжо новы свет, свет у тысячу тэлевізійных каналаў, Інтэрнэта, што раскрываюць перад свядомасцю далягляды. Не заблукаць бы.

МІЛЕНІУМ

Помніш, як снег ляцеў?
Лёгка было і радасна
бачыць, як плаўна падае….
Помніш, як снег ляцеў?

Помніш, як снег ляцеў?
Год нарадзіўся. Студзень.
Раніцай спалі людзі.
Помніш, як снег ляцеў?

Ты яго абдымаў
з ганка паглядам белым.
Тайна цябе сустрэла,
год, новы год настаў.

Ціха, бязлюдна, ды
поўнілі горад снежны
радасці непазбежнай,
бучы начной сляды.

Помніш, як снег ляцеў?
Век адчыніўся ўночы,
мякка ў завеі крочачы.
Ах, як жа снег бялеў…


ЛіМаразм-361

Бярвенне на хвалях

Некаторыя чытачы рубрыкі, а іменна пакрыўджаныя аўтары, працягваюць мяне радаваць абурэннем. А не здзіўляць. Бо дзіўна было б адваротнае – чакаць за жорсткую крытыку пахвалы. Каб я меў падобную мэту – набыць сяброў і паплечнікаў, – то пісаў бы кардынальна інакш. Што нецікава і бессэнсоўна.
А паколькі ты ўзяўся справядліва судзіць творы, а не займацца чалавеказнаўствам, чалавекалюбствам ці чыноўнай кар’ераю, то атрымаеш па ўсёй адпаведнасці: галашэнні, лямант, праклёны.
З прывычнай баязлівасці беларускія аўтары паступаюць разважліва: не абараняюць сябе ў каментарах пад артыкулам рубрыкі, а вылоўліваюць мае публікацыі на рускамоўных сайтах і ўжо там чыняць прад’явы.
Таму часам цяжка даўмецца, што гэта за чалавек пераследуе мае творы і пагражае іх разнесці дашчэнту. Праз рубрыку праходзіць столькі людзей і нярэдка яны нагэтулькі безаблічныя ў плане творчасці, што трэба зубрыць сотні імёнаў. Ажыццявіць тое складана.
Яшчэ нюанс, чаму мяне папікаюць не пад артыкуламі, а ў нетрах Сеціва: немагчыма абвергнуць нічога, калі цябе, галавацяпа, тыцнулі носам у твае ж слоўныя нечыстоты. Прычым прылюдна, перад філалагічнаю грамадою. Таму лаяцца па-сабачы ў каментарах – канчаткова знішчыць самога сябе. А лютасць кіпіць і трэба яе абавязкова спагнаць. Хоць насамрэч варта пераўтварыць гэты негатыў у пазітыў – прааналізаваць заўвагі і самаўдасканальвацца.
Што крытыка, асабліва публічная, мала каму прыемная і заядае самалюбства і гонар – я разумею выдатна. Сам праходзіў такія этапы. Прычым у рэдакцыях, калі заварочваюць твор, не няньчацца з аўтарамі, як я ў “ЛіМаразме”, а мямляць звыклае чыноўнае: “нешта мне не спадабалася, нешта мне не пайшло…” І гэта стакроць балючэй для тонкай душы паэта: думай і гадай, або насамрэч кепскія творы, або проста цябе неўзлюбілі, або прыраўнавалі да твайго таленту, або месца самім, чыноўнікам, мала ў часопісах. Думай. Пакутуй. І – гартуйся.
Такія аплявухі, справядлівыя і неабгрунтаваныя нават, кожны прайсці абавязаны. Калі хоча, канешне, паэтам стацца. А не папырхаць матыльком трохдзённым у пакоях рэдакцый. Бо заўтра набяруць у СПБ другіх матылькоў. Ці іншую масоўку. Ці іншае гарматнае мяса.
Дзівосна, што толькі ў літаратурных суполках ачмураюць ілюзіяй, нібы кожны рэдактар дбае за літаратуру, а не за мамону сваю і не за ўласную шкурную выгаду. У спорце, напрыклад, такога няма. Там усе сапернікі, і выбіванне са строю канкурэнтаў неспартыўнымі спосабамі – звыклая справа. Але атлеты – гэта людзі моцнага духу, барацьба ёсць іх сутнасцю. Паэт жа беларускі ў 95 адсоткаў раскісне, праглыне смаркачы і возьме ў рукі звыклую чарку. Ну або зоймецца сямейным жыццём, што неблагі варыянт. І толькі адзінкі выходзяць з катла байцамі мацёрымі.
Рухайцеся ды актыўнічайце нестандартна, каторы раз паўтараю гэта для аўтараў – і вас будуць заўважаць, і вас будуць паважаць. Нават Аўруцін пры ўсёй яго жукаватасці, нават блогер-палітолаг наш, пры ўсёй яго касабокасці, нават літаратурнае страшыдла Гапееў, – усе яны шавеляцца, рухаюцца, вытыркаюцца на паверхню. Так, тонуць у акіяне гісторыі, так, прападаюць. Але пакутуюць, хапатліва цягнуць рукі з хваляў угару, цялёпкаюцца і галосяць – бо жывыя. І пра іх непазбежна пішуць. Бярвёны ж нячулыя, што калышуцца на хвалях гэтага акіяна, ужо не патонуць. Ім усё роўна.
Праўда часам такое бервяно страхалюдным чынам ажыве, нешта абразлівае выгукне на абшарах Сеціва – ды зноў здравянее, пакалыхваючыся на хвалях.

У №5 “ЛіМа” змешчана падборка Юліі Алейчанка, супрацоўніцы холдынгу “Звязда”. Я зусім не палюю за супрацоўнікамі гэтай слыннай суполкі, проста друкуюцца яны найчасцей.

Верш Алейчанка:

Сад

Са згубленай мной крыві
Вырасце ружаў сад.
Дзе дум маіх караблі,
Дзе слёз маіх зарапад.

Там буду хадой душы,
Ў бязважкім вэлюме сноў,
Шукаць даўніх дзён крыжы,
Будуючы склеп наноў...

Купацца ў вадзе небыцця,
Расчэсваць поўні касу.
Каб зноў сысці да Жыцця,
У Дар сябе прынясу...


…“згубленай мной крыві” – не дужа ўдала, таму што прывычна “пралітая кроў”, “сапсаваная кроў”. Згубіць жа кроў – задумваешся, разважаеш, тармозіцца ўспрыманне.
…“ружаў сад” – я ведаю вішнёвы сад, яблыневы сад, абрыкосавы… А вось маркоўнага, роўна як і саду з ружаў уявіць не магу. На клумбах звычайна кветкі садзяць, ці ў агародчыку.
Тры разы запар, блізка, скарыстаныя “мной”, “маіх”, “маіх”. Гэта творчае эга куражыцца. Маньякі, кажуць, злую энергію якіх скіроўваюць у творчасць, часам співаюць за суткі сотні старонак з “я”, “мне”, “мною”, “мяне”. З творчым эга варта быць асцярожней.
… “Ў бязважкім вэлюме” – штамп, пошласць.
… “Шукаць даўніх дзён крыжы” – нядрэнны радок, асэнсаваны, свежы даволі.
І раптам за ім жахлівае: “Будуючы склеп наноў...” Што, да чаго, прычым і навошта? Ні густу, ні сэнсу.
“Купацца ў вадзе небыцця” – гэтакае купанне або поза паэтычная, або некраманія.
…“поўні касу” – ну ніяк няма ў поўні касы. Ніяк. Поўнасцю круглая.
…“У Дар сябе прынясу...” – канцыляршчына. Дый не зразумела зусім, каму прынясе сябе “ў дар” паэтка. Не відаць гэтага з верша.

Наступны твор:

Замова

Ад апошняй замеці
Да вясновай раніцы
Дажываць і кланяцца
Зорцы ўсіх сляпых.

Аддаваць напоўніцу
Ўсё, што зноў вароціцца,
Што заранкай коціцца
Ў торбу лепшых дзён.

І кідаць у полымя
Ўсе трывогі новыя,
Халады кляновыя
І паленцы страт.

Не здавацца пошасці,
Плыць лістотай лотаці
У ручай нябёс.

Разбіраць падрабязна не буду, бо гэта нудна даволі. Вылучанае – па аналогіі з папярэднім вершам.
Коратка толькі: зашмат тут зорак, заранак і нябёсаў, якія няўмелыя паэты лічаць высокімі сімваламі; “вароціцца” – грубы русізм, у нас – “вернецца”.
Два радкі перадапошняй страфы ўдалыя. Яны даюць спадзяванні на лепшае. Акрамя таго, вартасцю Юліі Алейчанка ёсць імкненне да лаканічнасці тэксту, сцісласці метафары, думкі. Пры ўдумлівай працы паводле крытычных заўваг паявіцца магчымасць творчага росту.

Яшчэ наконт крыўдлівасці творцаў. Нядаўна ў лекцыі Змітра Быкава на “Рэха Масквы” здарыўся цікавы эпізод. Ён памылкова назваў у папярэдняй перадачы “Гіпербалоід інжынера Гарына” творам Купрына, замест таго каб – Аляксея Талстога. Тут жа на форуме перадачы вытыркнуліся яго нядобразычліўцы, сталі папраўляць, зубаскалячы. А адна літаратарка буркнула, што Быкаў быў п’яны. І тут гэты самадастатковы і паспяховы пісьменнік смяротна пакрыўдзіўся і стаў крычаць у эфіры, што не чакаў ад той літаратаркі такой подласці, бо ён яе вельмі любіць, чытае яе творы… А затым залямантаваў, што не перажывайце, маўляў, я абавязкова памру і вы зможаце заняць маё месца ў аўтарскай перадачы, дый наогул усё канчатковае, не трэба людзям зайздросціць, а трэба бачыць у іх харошае… і гэтак далей.
А між тым Быкаў, хоць мякчэйшы за Южыка разоў у 20, часцяком ставіць у лекцыях досыць катэгарычныя і негатыўныя ацэнкі творам і творцам. І ведаць павінен, што нажывае ворагаў. І ведае, бо не ёлуп. Але ж – як дзіцё ранімае абураецца крытыцы ад зласліўцаў, якіх сам жа і напладзіў сваёй славаю і нястомнай публічнасцю.


ЛіМаразм-362

Стары бедны граф

…ты поверил, потому что увидел Меня;
блаженны невидевшие и уверовавшие
(Ин. 20, 28–29).

Самы змрочны аповед Антона Чэхава “Палата №6” многія разумеюць памылкова, штампуючы сцверджанне, што палата вар’ятаў – гэта сімвал тагачаснай Расеі. Тупасць, няволя і безвыходнасць.
Так упершыню зразумеў гэтае апавяданне пісьменнік Ляскоў. Астатнія папугаямі паўтараюць дагэтуль. Аднак сам Ляскоў, пасябраваўшы з Чэхавым, потым ужо гаварыў, што аўтар зусім не царызмам і цемрашальствам у сваім творы палохае.
Палата, дзе ў брудзе, задушлівасці ды змроку ўтрымліваюцца некалькі хворых правінцыйнага горада, для Чэхава – сімвал безвыходнага існавання чалавека без веры. І не здарма ж сам галоўурач трапляе пры канцы ў тую палату. Гэтым Чэхаў намякае, што і на волі, і пры пасадах людзі без веры недалёка ад той страшнай палаты сышлі.
Галоўны ўрач, будучы насельнік палаты, пакутуе пасля працы ад адсутнасці сэнсу жыцця, высокай, вечнай ідэі. Навошта наводзіць парадак у палаце і паляпшаць побыт вар’ятаў, калі не сёння, то заўтра яны памруць? Так думае доктар і паступова ўпадае ў ступар, захворвае душэўна. І ўжо сама хвароба вабіць яго нязменна на гутаркі з адным пацыентам, жыхаром бруднай халупы, палаты №6.
У выніку ўстрывожаныя супрацоўнікі бальніцы дакладваюць каму трэба і ўрача падманам запіраюць у палату навечна. Той жа наглядчык палаты, грубы бязмозгі салдат, які раней з рабалепнай пачцівасцю ставіўся да доктара, раптам, пры спробе таго абурацца і буяніць, жорстка б’е яму ў зубы. Ад гэтай выхадкі ўчарашняга раба ўрач так і не ачомваецца, неўзабаве канаючы. Што лагічна, бо ён быў трупам яшчэ на пасадзе галоўурача, на так званай волі, навязліва разважаючы пра бессэнсоўнасць жыцця.
Можна, канешне, знайсці і другі пласт у геніяльнага Чэхава: сам урач па прафесіі, ён як бы пакараў неруплівага доктара за тое, што той не паляпшаў стан хворых, не выконваў службовыя  абавязкі, распускаючы соплі пра бессэнсоўнасць.
Трэба сказаць, што воблік атэіста навесілі на Чэхава пры камунізме, ён, як і “люстэрка рускай рэвалюцыі” Леў Талстой, быў зручны ўладам менавіта ў такім абліччы.
А між тым Чэхаў, як і Талстой, як і амаль усе нармальныя людзі, усё жыццё шукаў Бога, то адольваючы нявер’е, то ўпадаючы ў яго. Гэта выразна выявілі яго біёграфы і даследчыкі твораў. Ніякі не атэіст.
Аднак якраз нараджэнне ў сям’і строгіх праваслаўных вернікаў, упёртага дэспатычнага бацькі, псіхапата эпілептоіднанга тыпу, выклікала пэўнае адхіленне Чэхава ад рэлігіі. Бо з дзяцінства ён быў рабом фанатычнага верніка бацькі, які змушаў дзяцей спяваць у царкоўным хоры. Пачуццё раба сталася Чэхаву невыноснае. Менавіта праз гэтую дзіцячую і юначую прыгнечанасць два браты Чэхава, вызваліўшыся ад апекі бацькі, трапілі ў палон распусты і чорнага п’янства. Чэхаў жа закілзаў сябе дысцыплінаю працы.
Выкліканая няўтульным сямейным домам клаўстрафобія, як лічаць, прасякае ўсе яго творы. Чэхаў ненавідзіць замкнёную прастору. А апявае волю (паэтычная аповесць “Стэп”). Тут ён тоесны з Дастаеўскім, які таксама выйшаў з-пад тыранічнага эпілептоіда бацькі, што муштраваў усю сям’ю штосекунду.
У выніку і Чэхаў робіць унутраны замах на веру, і Дастаеўскі – на памазаніка Божага, цара расейскага, за што трапляе на катаргу. Паўстаючы на Царкву і цара, літаратары насамрэч паўставалі на прывід жорсткага бацькі. Катарга вылечыла Дастаеўскага. А Чэхаў жа, хоць і верыў, і будаваў за свае грошы вясковыя цэрквы, і наведваў службы і нават з сям’ёю спяваў там у хоры, – тым не менш саромеўся гэтага, пазбягаў гутарак пра сакральнае, баючыся самога сябе звінаваціць у паказушнасці. Думаючы пры тым і часам наракаючы ў лістах сябрам, што веры ў яго няма…
Даследчыкі знаходзяць, што сярод герояў-свяшчэннікаў у Чэхава няма ніводнага адмоўнага персанажа, усе нейтральныя або станоўчыя. Тады як у позняга Талстога – свяшчэннікі спрэс гады гадкія.
Цікава, што пра бязбожнасць Чэхава найгучней пракрычаў Талстой. Тут па народнай прымаўцы: злодзей у злодзея шапку скраў. Бо цяжэй уявіць большага хрыстапрадаўца, чым позні Талстой. Менавіта прадаў Хрыста тым, што аб’явіў яго не Богам, і нават не прарокам, а проста маралістам, настаўнікам, без цудатворства. Ну а перапісванне Талстым Евангелля, дзе ён аддзяляе “правільнае” ад “няправільнага”, – несумненная прыкмета размякчэння мазгоў.
І адно што апраўдвае хворага Талстога – два высока хрысціянскія, праваслаўныя сусветныя шэдэўры літаратуры: “Вайна і мір” ды “Ганна Карэніна”. Хоць у другім рамане, я ўжо пісаў раней, бачны надлом і пачатак духоўнага падзення аўтара: і Карэніна і Лёвін (які спісаны з самога сябе) – апантаныя думкаю пра самагубства, бессэнсоўнасцю існавання.
Менавіта пасля гэтага рамана – дзікі шлях пісьменніка пад гару, талстоўства, антыправаслаўны раман “Уваскрэсенне”, антыхрысціянскі “Хаджы-Мурат”, назойлівае маралізатарства, уяўленне сябе настаўнікам чалавецтва, давядзенне жонкі да душэўнай хваробы, а сына Льва Львовіча – да злаякаснага алкагалізму. Ну і сотні тысяч душаў, якія пашкодзіліся розумам і здароўем на чытанні позняга Талстога. Звар’яцелы стары так ненавідзеў ужо Хрыста, што загадаў сябе пахаваць без адпявання, без крыжа, без помніка, зарыць цела “хутчэй, каб не смярдзела”.
Падобнае духоўнае зніштажэнне неўзабаве перажыве другі геній рускай літаратуры – Аляксандр Блок, які пасля сваёй кашчуннай паэмы “12” стаў разлагацца жыўцом. Аднак ход Блока да інфернальнага свету насамрэч не раптоўны, працяглы. Пра тое неяк пазней збіраюся напісаць. Два геніі ўпалі не толькі ад зняцца з іх дабрадаці, але і ад Божага папушчэння – падзення дабрадаці з усёй некалі “святой” Русі за людскія грахі. То бок блізілася краіна Сярпа і Молата…
Антон жа Чэхаў прынёс сваім адносным, перыядычным нявер’ем куды меншую шкоду чалавецтву, чым геній Талстога. Хоць папулярныя па зямным шары, сапраўды наватарскія яго п’есы – носяць адбітак як ранейшых духоўных блуканняў аўтара, гэтак і рэальнай фізічнай хваробы, туберкулёзу, ад якога ён марудна паміраў ды, як урач, выразна ўсведамляў тое. Меланхолія і цягучая бессэнсоўнасць п’ес ціснуць на псіхіку. Іх могуць без болю глядзець ці чытаць або бранятанкавыя румяныя здаравякі, або зацятыя мазахісты.

«…С этой стороны в Евангелиях мы видим две резко разделяющиеся части изложений: одна — изложение учения, другая — попытка доказательства истинности учения или скорее доказательства важности учения, таковы: чудеса, пророчества и предсказания.
К этой части принадлежат все чудеса и главное из чудес — воскресение. На описании воскресения, как на событии, выдуманном без всякого основания, легче всего проследить и способы составления таких легенд, и почему они принимаются, и приемы изложения, и значение их, и последствия».

(Лев Толстой [спаси Господи!])

Напісаў гэта, спадарства, ужо закаламучаны розумам стары бедны граф, а як быццам – словы нашага сённяшняга блогера-самавучкі выліліся свежым паносам!.. як яго там завуць… прызабыў… карацей, з прозвішчам нейкага барда расейскага.


ЛіМаразм-363

Эрасам неўміручым

Учора ў праграме Андрэя Малахава назіраў цікавых паненак: 16-гадовую дачку, якую згвалцілі на вечарынцы, і яе сексапільную 30-гадовую мамку. Гвалтаўнік ужо сядзіць у турме, а паненкі прыйшлі да Малахава па абарону, бо пасля папярэдняй перадачы іх сталі цкаваць у правінцыйным расейскім мястэчку, адкуль яны родам. То бок пісаць брыдоту ў Сеціве, не даваць праходу, разбіваць твар мамцы, праколваць колы бацькавай машыны пад домам. Прычына такая: народ не паверыў факту насілля, а рашыў, што паненкі агаварылі гвалтаўніка і пасадзілі яго на 8 гадоў проста так.

Коратка, як была справа.

Па словах рана саспелай у палавым плане дачкі:

На вечарынцы, куды яны прыйшла з сяброўкай, незнаёмы ёй хлопец падпаіў, пабіў, згвалціў. Потым да яе цела прыступіў яго сябар. Ачуўшыся, яна патэлефанавала маці і сказала, што яе ссільнічалі.

Па словах маладога гвалтаўніка, ітэрв’ю з калоніі:

Прыяцелька прывяла на дзень народзінаў яго сябра незнаёмую дзяўчыну развязных паводзінаў. Якая прагна піла, прыставала да яго ва ўсіх месцах катэджа, садзілася на калені, цалавалася ўзасос, потым легла ў ложак, і яны добраахвотна заняліся натуральнаю справай. Падчас сексу раздаўся мабільны званок, дзяўчына сказала, што гэта маці і ёй “пофігу”, і яны працягвалі мілавацца. Пасля ён выпіў, закусіў і пайшоў спаць. Раніцой яго абудзіла міліцыя. Суд прызнаў факт гвалту.

Што тут можна сказаць, спадары? Ну мінімум, што адзін з апытаных схлусіў. А між тым вядомыя псіхалагічныя вопыты, калі адну і тую ж падзею, запісаную на відэа, яе ўдзельнікі шчыра распавядаюць кардынальна па-рознаму. Гэта асаблівасць нашага мозгу – кожны занатоўвае па-свойму. А ўжо тым болей – кожны можа сказаць ці схлусіць, як захоча. А потым сам у гэта паверыць.
Законнае пытанне: чаго паперлася 16-гадовая паненка на вечарынку да незнаёмых хлопцаў? Другое: навошта туды яе адпусціла сексапільная маці, якая выскачыла замуж у 15 гадоў? Адказ, спадары, палягае ў пытаннях – маці сама такая, а яблыня ад яблынькі далёка не ўпадзе, нават калі моцна захоча. Гены моцнага лібіда. Аднак пра тое пазней.

А цяпер, як яно магло быць насамрэч. Паненка выпіла невялікую дозу алкаголю і страціла над сабою кантроль. Потым піла яшчэ, але не памятае і ўпэўненая, што выпіла “на донцы”, як яна казала ўсю праграму Малахава.
Алкаголь, асабліва для непрывычных да яго, і асабліва для жанчын, здольны здымаць псіхічныя блокі, табу, адкрываць сапраўдную, старадаўнюю, дапатопную прыроду плоці. А што хоча плоць у 16 гадоў, калі ў цябе гены і задаткі маці, якая выскачыла замуж у 15? Правільна, жыць палавым жыццём. Натуральна. Прыродна. Аднак гэта глушыцца соцыумам, школай, запалохваннем настаўнікаў, суровым бацькам, які абяцае за блуд галаву адарваць. Асноўны інстынкт заганяецца ўглыб, падаўляецца. Таму асабліва ён страшны і развязны пры адключэнні алкаголем штучных табу.
Гэтая Сусана з анёльскім тварыкам найхутчэй сапраўды лезла ў абдымкі і садзілася хлопцу на калені, а потым добраахвотна ўступіла ў сувязь прыродную, сказаўшы на званок маці “пофігу”.
Але, ачухаўшыся і праспаўшыся, дзяўчына спалохалася, бо ўключылася заклятая свядомасць: па п’яне падалося, што на ёй быў не адзін хлопец, а два, і ў паніцы, – хоць палавы акт для яе быў не першы і можна было яго абачліва скрыць, – яна пазваніла маці. І пачала не то хлусіць, не то прыдумляць, не то гаварыць праўду, як яна яе разумее. Здурыла. Схібіла. Лажанулася. А потым адступаць было немагчыма. Бо паклёп – таксама злачынства.

Трэба сказаць, што ў маладосці многія з нас былі на падобных вечарынках – і мала хто памятае, што там насамрэч адбывалася ў тонкіх дэталях. І напішы нехта ў заяве, што яе (ці яго) згвалцілі – заграбуць хуценька ўсіх. А далей паспрабуй выкараскацца. Нехта, у каго грошы на адваката, агаварыўшы прыяцеля, выслабаніцца. А нехта – сядзе бязвінна. І дзе гэтая тонкая мяжа паміж добрай ахвотаю і гвалтам нават у межах сямейнага ложка?

Не збірацца на вечарынкі немагчыма для чалавека. Расслабляцца ад муштры соцыуму неабходна. Гэта рабілі і Ламаносаў, і Пушкін, і ўсе нармальныя людзі, інтэлекту значна вышэйшага за сярэдні. Пра астатніх – і гаворкі няма. Але ж і гарантыі, што не ўляпаешся, аніякай. Словам, рызыкуй, дыхай на поўныя грудзі жыццём, або чахні ў кватэры.
У перадачы Малахава ўчора што адбывалася – студыя, дзе на кожным няма дзе кляйма ставіць ад чалавечых грахоў, накінулася на гэтых дзвюх сексапільных паненак, зацкаваных і без таго, якія прыйшлі прасіць дапамогі. Маці выглядала ўжо за мяжою нервовага зрыву. Дачка таксама не зусім адэкват. А што яна, урэшце, зрабіла, як не пайшла за поклічам натуральнай прыроды сваёй, для якой займацца сексам, што есці ды спаць?
Гэта, дарагі чытач, страшныя выдаткі сучаснага чалавецтва: хочам быць усё болей цывілізаванымі, а прырода жывёльная застаецца ранейшай, як мільёны гадоў таму. А падаўленне лібіда адно вядзе да неўрозаў. А неўпарадкаванае задавальненне лібіда – вядзе да галодных і недагледжаных, крыклівых, патрабавальных нашчадкаў. Падрабязна можна глянуць тут: “ЛіМаразм-272. Любоў натуральная”, хто не чытаў.
Сёння студыя “бязгрэшных” зноў будзе катаваць мамку з дачкою (другая серыя). Абяцаюць уварванне маці зняволенага гвалтаўніка, якая несумненна, па законах шоу Малахава, рынецца з кулакамі ды пазногцямі на крыўдзіцелек. Бо сын жа бязвінна сядзіць!
Аляксандр Купрын у славутай аповесці “Яма” называе такіх тыпажоў “ахвярамі грамадскага тэмпераменту”. Салжаніцын жа гэтую сілу – “эрасам неўміручым”.


ЛіМаразм-364

Час пералётных птушак

Гей, славяне! Гей, славяне!
Москали и Киевляне
Нам ли с вами родину делить?
(Юрий Энтин)

За адны гэтыя словы з песні неразлучных сяброў – Вінакура і Лешчанкі – можна цяпер атрымаць па зубах наўпрост на канцэрце. Асабліва на гастролях па Ўкраіне.
А між тым гадоў 15–20 таму яна спакойна ўваходзіла ў рэпертуар спевакоў, а публіка апантана біла ў ладкі пад рытм.
Аднак жа і пытанне ўжо смылела, калі было некім пастаўлена: дзяліць некаму нешта – было!
Пастаўленае, пытанне абвастрылася цяпер нежартоўна, і ўкраінку Ані Лорак на гастролях па роднай зямлі закідваюць ужо тухлымі памідорамі – за тое, што маскалям служыць.
Чалавек, якога гэтая песня наймацней радавала і цешыла, і надавала дзейсныя сілы – быў Прэзідэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, будучы збіральнік, а не растратчык шчодрых тэрыторый і ўрадлівых земляў.
Памятаю, як у сярэдзіне 90-х з’явілася на цэнтральным тэлеканале перадача “Вечар з Ігарам Угольнікавым”, які штовечар дасціпна, з музыкай і анекдотамі, з віртуозам Аганезавым за раялем, пацяшаў збяднелы народ.
Збядненне гэтае было імклівым ды адбывалася на вачах: літаральна за дзве гадзіны перадачы Ўгольнікава даход сярэдняй сям’і падаў на 2 адсоткі, і адпаведна роўна на 2 адсоткі багацелі Беразоўскі, Гусінскі, Абрамовіч ды Хадарскоўскі.
А затым, калі станавілася зусім страшна ад п’янага Ельцына на экране навінаў, – з’явілася на канале алігарха Гусінскага, “НТВ”, яшчэ адна забаўляльная перадача: «Итоги с Евгением Киселевым». Ішла яна, праўда, пры самым канцы тыдня, увечары. Там аўтар, таксама віртуозна, дасціпна і небывала дэмакратычна па тых часах, высмейваў Расею, Ельцына, народ, Праваслаўе. Выстаўляў іх рыхтык дэбіламі. А затым, у інтэрв’ю шматлікім газетам і перадачам, любіў Яўген Кісялёў пасакрэтнічаць, што мае хобі збіраць дарагое віно – яго асабовы склеп поўніцца напоямі вытанчанымі заморскімі.
І гэта было да праўды падобна, бо падчас прагляду перадачы «Итоги», за дзве гадзіны, народ СНД бяднеў ужо не на 2, а на 4 адсоткі. Куды там Угольнікаву, адным словам.
Мы любілі гэтую перадачу, засядаючы перад тэлевізарам (які тады быў на кватэру адзін, а не тры) усёю сям’ёю. І яшчэ чакалі пасля аўтарскай перадачы геніяльнага Кісялёва не менш таленавітай перадачы “Лялькі”, зладжанай сатырыкам Шэндэровічам. Дзе неверагодна трапна, дасціпна, чарговым разам, даказвалася, які ідыёт рускі народ і яго Прэзідэнт Ельцын.
Мы смяяліся, рагаталі.
А потым, пасля сыходу Барыса Мікалаевіча на пенсію, усё раптам закончылася. І стала маркотна. Бо перадачу “Лялькі”, “Вынікі” з Кісялёвым, роўна як і цалкам канал “НТВ”, цар рускі Пуцін закрыў. Яму, кажуць, не спадабаўся свой вобраз у праграме Шэндэровіча “Лялькі”. Ці то голас агучвання быў непраўдзівы, ці то твар плюшавы – неразумны… Але сатырык Шэндэровіч рэзка апынуўся без працы, на вуліцы. Роўна як і аматар дарагіх він Кісялёў. А іх начальнік Гусінскі, ратуючыся ад славутай расейскай катаргі, надзеў на галаву ярмолку і паляцеў на малую радзіму ў Ізраіль.
Таму што Пуцін сам гумарыст, а двух геніяльных сатырыкаў быць не можа ў краіне Расея: цяпер такую ж аўтарскую, нядзельную, выніковую перадачу вядзе чалавек таксама з прозвішчам – Кісялёў! У гэтым і ёсць тонкі гумар цара. А магічныя пасы рукамі, артыстычнасць, дасціпнасць і адвага пуцінскага Кісялёва нашмат перавышаюць адпаведныя якасці Кісялёва гусінскага.
Час гусей даўно прамінуў. Як бы хто ні хацеў адваротнага. Расея ідзе цвёрдым сваім “пуцём”, а па-нашаму – шляхам.


ЛіМаразм-365

Сярпом па машонцы, або «Папа, не надо!»

Вядучы рэдактар “Мастацкай літаратуры” Дзмітрый Пятровіч прадстаўляе чарговую падборку ў дзяржаўным тыднёвіку (“ЛіМ”, №6, 2017).
Паэзія аўтара шматкроць разбіралася ў рубрыцы. Але нічога тут не папішаш: друкуюцца чыноўнікі часта, а мы аглядальнікі найперш перыёдыкі.
Дзмітрый Пятровіч ёсць у Інтэрнэце з гітараю. І як музыкант павінен ведаць, што такое ляпіць міма нотаў. Акурат гэта ён робіць з паэзіяй – міма. Суцэльнае парушэнне гармоніі думкі і вобразаў. Каравая мова. Не веру, што музыка няздольны хаця б западозрыць, што дарэмна мажа паперу. Зрэшты, не ведаю, які Дзмітрый Пятровіч ёсць музыкант, хоць адпаведную адукацыю, здаецца, прыдбаў.
Аднак і нашы старыя і маладыя карчы, што заселі ў рэдакцыях ад абодвух літаратурных саюзаў, некалі паклапаціліся нешта закончыць: хто маскальскі інстытут прыгожага слова, а хто і тутэйшыя вучэльні філалагічныя. Мяркуючы па стане беларускай літаратуры на сённяшні дзень – у адно вуха як быццам нешта ўлятала, ды вокамгненна выпырхвала праз другое. Не дапамагалі ні двойкі, ні біццё ўказкай па пальцах, ні пастаноўка суровым настаўнікам каленямі на гарох.

Верш Змітрака Пятровіча:

***
Дзе сыходзяцца мора і неба —
Там, напэўна, і мой вырай...
Больш нічога мне і не трэба:
Я нібыта Арфей з лірай.

У мінулым — шчасце й каханне.
Прад вачыма — цень Эўрыдыкі.
З пекла горняга — нератаванне.
Сэрца рвецца ў нямым крыку...

Ты хаваеш сваю надзею —
Толькі цень твой заўжды перад Богам...
Каралеўская вяне лілея.
Мне не трэба ўжо больш анічога.

Рытміка даволі шурпатая, немілагучная. Сама па сабе. Другі радок страфы №1 бязбожна гарбаты, нават вымавіць яго надрываешся. Трэці радок – за мяжою дабра і ліха: так гавораць лядачыя бяззубыя вясковыя бабкі, таму і чакаеш працягам: “гэны”, “гэнага” ды падобнае.
Слова “нібыта” ў радку чацвёртым не да месца, бо “нібыта” – гэта “быццам бы” (з іроніяй), або нават саркастычна і катэгарычна – аналаг рускага «якобы». Сорак разоў пра тое пісаў, сам, дарэчы, рабіў падобныя памылкі гадоў 5 назад. А потым падумалася: як могуць быць у каханай вочы “нібыта (“якобы”) азёры”? Аднак у паэтаў беларускіх – могуць. Тым болей што начальнік Пятровіча, плённы выдавец сваіх фаліянтаў, дабрадушны ў побыце Шніп Віктар, упадабаў слова “нібыта”. Навязлівае, неадчэпнае сталася для яго слова. А начальнікам дагаджаць неабходна.

Наша служба трудна изначально,
Надо знать, что желает начальник.
Угадать, согласиться, не спорить,
И карьеры своей не испортить.
(Эльдар Рязанов)

“Прад вачыма” – зацінаешся мімаволі, бо “прад” – русізм, у нас – “перад”.
Як можа быць “горнім” пекла, спытаеце вы? У вядучага рэдактара галоўнага літаратурнага выдавецтва – як два пальцы апісаць. Можа!
Слова “нератаванне”: крытык пакуль не здатны даўмецца глыбінны сэнс. Таму для мяне яно тое ж, што Непятровіч.
Потым: чаму “лілея” менавіта “каралеўская”? Такі батанічны від? Дык мы не на школьным біялагічным уроку.
Завяршаецца гэты няверш мыючай дошкаю, на якой ёкаюць чытацкія пячонкі ды селязёнкі, ці нават ляскаюць зубы –  “Мне не трэба ўжо больш анічога”.
Яшчэ адзін твор глянь, паводле вылучанага, сам, дарагі і верны чытач:

***
Застылі воблакі — іх спёка не кранае.
І вецер сцішыўся. Цяпер ён, лёгкі брыз, —
Над морам зеляніны. Патанае
Свет у спякоцці. Ліпеньскі капрыз —

Дождж-гастралёр, кароткі, як сумненне
У мімаходдзі вечаровых мар...
Дажджу слязінкі — радасці імгненне
Ў тваіх вачах, каханая. Пажар

Зары шматабяцальнай вечаровай
Абвесціць прахалоды забыццё...
Яна ж падорыць золак. Каб нанова
Пачаўся дзень, як юнае жыццё...

Такія адмыслоўцы кіруюць нашай з вамі літаратурай. А ліцэістаў і студэнтаў з філфаку змушаюць выпісваць “ЛіМ”. А там – толькі такая паэзія…
Міма нотаў. Какафоніяй па чуйных вушах. Сярпом па… адным важным месцы.

Я не то чтобы от скуки – я надеялся понять,
Как умеют эти руки эти звуки извлекать.
(Булат Окуджава)


ЛіМаразм-366

Прыгожыя фанцікі

НАТАЛЬЯ СОВЕТНАЯ - медицинский психолог высшей категории, кандидат психологических наук (защитила диссертацию в 2008 году во Всероссийском центре экстренной и радиационной медицины им. А.М. Никифорова МЧС России на тему: «Кризисно-реабилитационная психологическая помощь при игровой зависимости на основе стрессовой психотерапии»,  по специальностям: 05.26.02 - безопасность в чрезвычайных ситуациях и    19.00.04 -  медицинская психология , диплом ДКН № 069659 от 26.06 2008г)

Директор ОДО «Психологический реабилитационный центр МИРВЧ», ведущий медицинский психолог.

СТАЖ  ТРЕЗВОСТИ: 33 года (на 25 декабря 2015 года)
http://www.proza.ru/2013/08/08/92

Адтуль жа, чытаем:

4.06.1994г.
Я,  М.Ф.С., лечился 6 марта 1993 года от алкоголизма, на протяжении всего года стал чувствовать себя намного лучше, и вообще всё стало каким-то другим.
Теперь ещё лечусь от курения.
г. Орша.

4.06.1994
Я,  Л.Н.А., лечился от алкоголизма и табакокурения у Советной Натальи Викторовны, за это ей буду благодарен всю свою жизнь. Очень, очень помогает, тяга полностью исчезает. Большое спасибо!. Дай Бог Вам здоровья!

4.06.1994
Я,  З.Ж.В., лечилась у психолога Советной Н.В. по избавлению от лишнего веса. За три месяца похудела на 20 кг. Чувствую себя прекрасно, появилось много энергии, хочется бывать среди людей. Большое спасибо за такую радость!
…………………………………………………………………….

Вершы Наталлі Саветнай, псіхолага са стажам цвярозасці 33 гады, прадстаўлены ў “ЛіМе” №6 2017 года. У перакладзе з рускай мовы Аксаны Ярашонак.

Жоўты колер

Колер шчасця і сонейка,
І світальнай пары,
І гарэзлівых промнікаў —
Жоўты колер, сябры!

Ахінула зноў плечы я
Незвычайным святлом —
І з далоняў струменьчыкам
Рыфмаў шмат пацякло.

Па нябёсах пакоціцца
Шар, руйнуючы зло.
Цемры ўжо не да поскудзі —
Не запляміць святло!

Хвалі вельмі стараюцца,
Раскідаюць бурштын —
Раптам поле запаліцца
І прастор лугавін.

Дзьмухаўцы залацістыя,
Быццам сонца сыны, —
Для ўсіх нас прамяністыя
Падарункі вясны.

Сам па сабе пераклад Ярашонак – спадзяюся, не пацыенткі Саветнай – не благі, не дужа каравы, не літаратурны адстой, адным словам. Мовай трохі валодае перакладчыца. Аднак сярэдненькі паэт Самуіл Маршак у свой час зрабіў пераўвасабленне санетаў Шэкспіра на рускую – шэдэўрамі неўміручымі. Бо было што перакладаць.
Лірыка Наталлі Саветнай адно хоча быць светлай і сонечнай. Аднак за словамі не адчуваецца адпаведнага светасузірання і светапогляду. Нібы штучна хоча паэтка абяліць і азалаціць рэчаіснасць. Узняць уласны настрой. Але ж фальшыўка і ёсць фальшыўкаю. Паэзія не любіць халтуры. Гэтых саладжавых сю-сю-му-сю, карамелек ліпучых, што выклікаюць у вялікіх дозах заварот кішак.

Першыя тры радкі верша – суцэльны банал, усе метафары запазычаныя ў папярэднікаў.
Другая страфа: зноў “святло”, хоць толькі што, у страфе №1, былі і “промнікі” (правільна “праменьчыкі”), і “сонейка”, і “світальная пара”. Мяне, прыкладам, у такую ж світальную пару гналі да знямогі, у цяжэрных салдацкіх ботах, бегаць цягам паўгода да чырвонага туману ўваччу. Не да лірыкі неяк. Як не да жанчын і нават думак пра іх – і гэта ў 18 гадоў! Пагадзіцеся, крыху рознае ўспрыманне “світальнай пары”.
“Рыфмаў шмат пацякло” – у гэта я веру.

Чытаем, Чэзарэ Ламброза, «Гениальность и помешательство»:

«Что мерный стих успокаивает и гораздо полнее выражает ненормальное психическое возбуждение, чем проза, в этом нас убеждают наблюдения над пьяницами и собственное признание многих из таких бессознательных помешанных поэтов. Один преступник-маттоид, находившийся в больнице Арбу, прекрасно выразил эту инстинктивную склонность к поэтической форме в следующем двустишии:

Не удивляйтесь моему письму в стихах:
Я прозой не могу писать никак!

Другой, липеманьяк, лечившийся в доме сумасшедших в Пезаро, так объясняет значение многих своих стихотворений. "Поэзия, -- говорил он, - это -- мгновенная эманация души, это -- крик, выражающийся из потрясенной тысячами мук груди".
Патологическое происхождение таких литературных произведений служит достаточным объяснением неодинаковости их стиля, то сильного и блестящего, то вялого и бесцветного по мере того, как ослабевает возбуждение, так что строфы классически прекрасные вдруг сменяются идиотской болтовней».
http://e-libra.ru/read/114921-genialnost-i-pomeshatelstvo.html

Цяпер зноў – да Наталлі Саветнай.
Шар, які “па нябёсах пакоціцца” (сонца), “руйнуючы зло”. Гэта як будзе ён руйнаваць? Выпальваць пажарамі? Выпарваць, высушваць, як на Меркурыі, пры тысячах градусах? Слова “руйнуе” тут недарэчнае.

“Цемры ўжо не да поскудзі” — вай… як жа кепска і безгустоўна ў “лірычным” вершы… Гэта як бы нехта, напышліва прызнаючыся з каханні цнатлівай дзяўчыне, знянацку прахрыпеў другім голасам: “Ну не ламайся, у натуры, а то зараз спадніцу на галаву – і пад куст…”
“Хвалі вельмі стараюцца” – якія “хвалі”, з чаго хвалі, з якога перапуду тут хвалі: няясна.

Апошнія два радкі страфы №4 падкрэслены як удалыя.
Банальныя і бесталковыя выразы апошняй страфы вылучаны чорным.
Небагатая і маладая пакуль беларуская літаратура, але ж метафару “сонца сыны” добра такі паспелі паэты зашмуляць, зацухмоліць.

У гэтым і адрозненне сапраўднага паэта ад версіфікатара, што ён нутром, трэцім вокам чуе такія метафары і абыходзіць іх за вярсту.
Саветная ж Наталля – толькі лечыцца вершамі, штучна гарманізуе сябе, прыхарошвае свет. Гэта падман, як і ўся дзейнасць псіхатэрапеўтаў, псіхолагаў. Бо адзінымі лекамі ад усяго ёсць сапраўдная любоў (то бок Хрыстос і апостальскае хрысціянства) ды асэнсаваная творчая праца. Ніякія фанцікі кшталту “я спакойны”, а “жыццё цудоўнае” – яшчэ ніколі нікому кардынальна не памаглі.

НАТАЛЬЯ СОВЕТНАЯ - член Союза писателей России и Союза писателей Беларуси. Автор книг поэзии и прозы - "Тепло свечи", "Цветок на морозе", "Святой благоверный князь Александр Невский", "В поиске сокровища", "За краем света", "Тайна русского царя", "Увидеть ветер", а также публикаций в журналах "Литературная учеба", "Наш современник", "Московский Парнас", "Неман", "Новая Немига литературная", "Окно", "Качели", "Полымя", "Белая вежа", "Армия и культура"; участница многочисленных коллективных сборников и альманахов.
Дважды являлась лауреатом литературного конкурса, проводимого Издательством Белорусского Экзархата Московского Экзархата и газетой "Воскресение". 
Награждена медалями: святого благоверного великого князя Александра Невского (2006) и "100 лет закону трезвости (1914-2014)" (2014).
http://www.ibe.by/sovetnaya-natalya


Чэзарэ Ламброза, «Гениальность и помешательство»:

«Иногда у маттоидов является прихоть -- не распространять в публике написанных и напечатанных ими сочинений, хотя они все-таки думают, что публика их должна знать. Кроме болезненной болтливости в этих произведениях заметно еще ничтожество или нелепость сюжета, обыкновенно нисколько не соответствующего ни общественному положению авторов, ни полученному ими образованию».

(…)

«Положим, гений тоже может заблуждаться, положим, и он всегда отличается оригинальностью; но ни заблуждение, ни оригинальность никогда не доходят у него до полного противоречия с самим собою или до очевидного абсурда, что так часто случается с маттоидами и помешанными.
Если некоторые из этих последних и обнаруживают недюжинные умственные способности, то это лишь в редких сравнительно случаях, и притом ум их всегда односторонен: гораздо чаще мы замечаем у них недостаток усидчивости, прилежания, твердости характера, внимания, аккуратности, памяти -- вообще главных качеств гения. И остаются они по большей части всю жизнь одинокими, необщительными, равнодушными или нечувствительными к тому, что волнует род людской, точно их окружает какая-то особенная, им одним принадлежащая атмосфера. Возможно ли сравнивать их с теми великими гениями, которые спокойно и с сознанием собственных сил неуклонно следовали по раз избранному пути к своей высокой цели, не падая духом в несчастиях и не позволяя себе увлечься какой бы то ни было страстью!»


ЛіМаразм-367

Быццам шахцёр

Неяк Анатоль Рыбакоў, аўтар “Дзяцей Арбата, калі яму было ўжо за 80, сказаў: празаік, быццам конь, цягне дзень пры дні, без продыху, воз чалавечых праблемаў. Гэта так. Паэт яшчэ можа даць сабе пэўны спачын, весці легкадумнае жыццё. Але таксама з гэтым варта быць асцярожней, каб не разваліцца дачасна. Празаік жа, а таксама і крытык літаратурны, з ранку штодня – за працоўны стол, парадкаваць думкі, гарманізаваць галаву, каб не ссунуцца з глузду. Пісьменнікі – людзі чуллівыя, не могуць яны проста жыць – без рэфлексій тамлівых штодзённых. Такая асаблівасць свядомасці.
Цяжкая работа. А з другога боку – няпыльная, думаецца мне часам, калі ўжо ванітуе ад тэкстаў на мове нацыянальнай. Асабліва ад вершаў бяздарных, якія садзішся штораніцы разбіраць. Не шахцёр усё-ткі, што лезе пад зямлю за кусок хлеба.
Такая прэамбула.
Вершы Ганны Чумаковай прадстаўлены ў №6 “ЛіМа” (2017).

Возьмем уступны:

***
Спіць вакзал…
Ён таксама стомлены
Ад гасцей сваіх званых/нязваных…
Заплятае карункі пад столяю
Белаваты парок дыхання.
Цішыня пранізана шэптамі…
Цемру плавіць святло ліхтарнае…
Мітусліваю зграйкай шэраю
У куточку туляцца… мары

Чалавечыя…
Не-да-рэч-ны-я…
Не прайшлі мо дагляд на мытні?..
Не змясціліся у заплечніку?..
Незаўважна з кішэні выпалі?..

Ці з душы?..
Нібы фанцік цукерачны
У сшарэлым апалым лісці
(Чалавечыя…
Зня-ве-ча-ны-я…)
Ледзь прыкметна, згасаючы, бліскаюць

І чакаюць…
У зале чакання…
Не, не літасці гаспадаравай!.. —
Адыходзіць цягнік на світанні
У краіну няздзейсненых мараў…

Аўтарка піша няблага, з фантазіяй, не настолькі тапорна, як Наталля Саветная, суседка па вершаванай старонцы. Тут ёсць іскрынка, пэўная элегантнасць. Ёсць замах на мастацтва, а не на паўтарэнне пройдзенага даўным-даўно іншымі.
Аднак верш задоўгі. А сказана ў ім – мала: начны вакзал, і нехта пра нешта ў ім марыць. Метафары паўтараюць па сэнсе адно і тое ж.
Вакзал “спіць”, але ж поўніцца “шэптамі”. Як так? Што за логіка?
…. “Заплятае карункі пад столяю Белаваты парок дыхання”. – гэта занадта, не веру, не можа такога быць.
…. “Мітусліваю зграйкай шэраю…” – замнога слоў, каб акрэсліць “мары”, што “туляцца” ў нейкім “куточку”.
Прыдумляе Чумакова, таму верш выглядае змушана, як падробка амаль.
У аўтаркі, несумненна, ёсць імкненне да хараства і, магчыма, нават адчуванне яго. Але перадаць выразна не можа пакуль. Спадзяюся, будзе старацца.


ЛіМаразм-368

Дайце нам паруліць!

“Полымя” №1 2017 года, здаецца, ужо канчаткова распісаўся ў дзвюх рэчах:
 
1) фінансаваныя дзяржавай літаратурныя выданні існуюць выключна для чыноўнікаў беларускай літаратуры;
2) літаратуру беларускую гэтыя чыноўнікі загубілі.

Южык паклёпнічае? Глядзіце самі: год распачынаецца старадаўнім рускамоўным дэтэктывам Чаргінца “За секунду да выстралу (правільна – “да стрэлу”)” у перакладзе на беларускую некага Язэпа Яновіча. Гэты ўмелец зусім нядаўна пераўвасобіў савецкі раман Чаргінца “Вам – заданне”, і “Полымя” доўга яго публікаваў!
І вось, не прайшло і секунды, – новы гарачы піражок ад старшыні СПБ і яго вернага перакладчыка. Поўны капец раманам на Беларусі яны засведчылі, адным словам. Капец. Дайграліся да таго, што ўжо ніхто і не піша раманы. А навошта старацца, калі ведае кожны ад малога да вялікага – не надрукуе мафія Пазнякова твой опус. Толькі сваіх дапускаюць з вялікімі формамі. Дзякуй вам, хлопцы, ад Караткевіча і Шамякіна. Зарылі іх справу.

Што тычыцца астатніх публікацый нумара – зноў жа адны чыноўнікі пра чыноўнікаў з дапамогай чыноўнікаў. Што Юлія Алейчанка, якая майструе рэцэнзіі на Саламаху і Карлюкевіча, што Шаўлякова-Барзенка з чарговай борздай “навуковай публікацыяй”, зробленай на яе славутай нечытэльнай мове не для людзей, а для марсіян нейкіх. І гэтак далей – знаёмыя твары.
Праўда, не ад добрага жыцця, ці для понту, але пусцілі з вершамі і аповесцю аўтараў з вуліцы, не чыноўнікаў. Але ж і выбралі так, каб па таленце творцы гэтыя не нашмат перавышалі “адоранасць” Пазнякова, Шніпа, Карлюкевіча.

Знаёмцеся: Эдуард Граковіч, 1951 г. нар.

Уступны верш:

БУКЕТ РАМОНКАЎ

У вузкай вазачцы крыштальнай
Букет рамонкаў палявых
Я на кухонны столік стаўлю,
Слоў колькі выказаўшы ўслых.

Няхай і нешырокі столік,
Букет не будзе замінаць.
Запахла ў хаце летнім полем,
І я пачаў успамінаць.

Ураз прымроіліся сцежкі
Праз травяністыя палі,
Дзе з быццам стоенай усмешкай
Рамонкі белыя цвілі.

Стрыжы на вербах шчабяталі,
Стаяў пагодлівы дзянёк,
І прыгажуня маладая
Пляла рамонкавы вянок.

Поўная адсутнасць  метафар у першай страфе – гэта яшчэ не бяда. Кепскае пачынаецца з выразу: “Слоў колькі выказаўшы ўслых” – для чаго гэтыя словы, і што за словы: мацерныя, песенныя, лірычныя ці якія яшчэ? Абсалютна не зразумелы нам творчы метад Граковіча. Ёсць, праўда, падазрэнне, што яму дужа хацелася завяршыць хоць неяк гэты радок. Завяршыў. Для “Полымя” – самы раз будзе.
Тым болей што, пастаўлены на стол, “Букет не будзе замінаць”. Ну і ладна.
У далейшым згушчэнні банальнасцяў злучэнне “Рамонкі белыя цвілі” – стаіць адмыслова як “самае-самае”.
Эдуард Граковіч разнастайнасцю не напружваецца, таму наступны верш – копія папярэдняга. Што па тэматыцы, што па няўклюднасці і поўнай адсутнасці навізны:

ДЗЕ НАСТУРКІ НЕКАЛІ ЦВІЛІ

Ні лістка на бэзавым галлі.
Пуста пад акном каля падмурка,
Дзе чырвона-жоўтыя настуркі
Так прыгожа некалі цвілі.

Быў да іх я ўважны той парой:
Блізка да акна не падыходзіў,
Аніводнай кветкі не пашкодзіў
Пры жаданні ўбачыцца з табой.

Водарам і выглядам сваім
Нас красуні тыя чаравалі.
Бачацца жывымі, хоць і звялі:
Зараз іх мы ў снах нярэдка снім.

Асабліва тут крута: 1) сніць у снах (а то можна наяве сніць?) 2) пры жаданні бачыцца з каханай – можна не пашкодзіць ніводнай кветкі!

 Дыягназ увогуле па часопісе “Полымя”, які разам з “самым-самым” часопісам “Дзяслоў” дзеляць першынство ў рэспубліцы па крутасці статусу: прагрэсіўная дэградацыя.
Такое ўражанне, што трапляеш у перакулены свет. Гэта як у адным аповедзе Эдгара По – вандроўнік заехаў на начлег у псіхушку, дзе гаспадар, галоўны ўрач, запрасіў яго вячэраць з гасцямі. Аднак па ходзе вечарынкі вандроўнік пачынае са стылым жахам здагадвацца – і галоўурач і госці насамрэч пацыенты гэтай прыватнай клінікі! А рэальны ўрач з аховаю запёрты вар’ятамі ў падвале! Вось у падвале нашай літаратуры адно толькі нешматлікае вартае, зробленае Караткевічам, Шамякіным у лепшых раманах, Багдановічам, Коласам у “Новай зямлі”. Яно стукае роспачна ў дзверы. А наверсе, за святочным сталом, – “гаспадары”, якія руляць цяперашняй вечарынкаю.


ЛіМаразм-369

Верагодная справа

Юлія Алейчанка, праслаўленая “ЛіМаразмам” на ўсю краіну, ніяк не жадае суняць творчы імпэт. І ў “Полымі”, дзе яна, наколькі ведаю. супрацоўніца, у №1 2017 года выдае чарговыя пераклады народаў Усходу. Але, Захад СПБ не ўпадабаў нешта. Захад – гэта прэрагатыва другога саюзу пісьменнікаў. Гэтыя – на слаўны Ўсход арыентуюцца.
Само па сабе такое імкненне пахвальнае – лучнасць паміж народамі. Вось толькі перакладаць трэба ўмеючы, пісаць пяром, а не граблямі, як тое нястомна робіць Юлія Алйечанка.
Дарэчы, адкуль яна дасканала ведае азербайджанскую мову – загадка. Бо менавіта на гэтай мове пісаў вершы нехта Мікаіл Мушфіг. Пра паэта з уступным словам, дарэчы, выступіў чалавеказнаўца Алесь Карлюкевіч. Мая ж задача больш сціплая – аналітычна ацэньваць тэксты, не біяграфію.

Верш у пераўвасабленні Алейчанка:

ЗОРКІ

Ў нябесным кветніку агней жывых
Вы казачна гарыце, быццам макі.
Раманс вачэй спяваеце услых,
Кахання і пяшчоты дзіўнай знакі.

Гляджу з зямлі ў далеч туманоў,
А вы ў адказ глядзіце жарсна, палка.
І слёзы на вачах маіх ізноў —
Не разгадаць складаную загадку...

Што між каханай паўстае і мной.
Адно адному мы шчэ не знаёмы.
Ды сэрцы блізка. Ад мілосці стома.

Ды сэрцы блізка! То не ёсць гульнёй.
І хай адлегласць гэта застаецца —
Тваім святлом я буду вечна грэцца!

Перакладчыца пачынае з непісьменных, школьны абмылак – з пустога гуку “Ў” ніколі не стартуюць беларускія тэксты. Затым – “агней” замест беларускага “агнёў”. Я разумею, што Алейчанка чалавек рускамоўны, а ў “Полымя” ходзіць адно на службу. І тым не менш…
Доўга думаў я і прыкідваў, што такое “Раманс вачэй” і як гэты звер выглядае. Так і не дапяў. Таму пакідаю на суд і фантазію чытача.
Кахання і пяшчоты “знакі” ўжо само па сабе – рэч дзіўная. Таму дадаваць сюды слова “дзіўнай” – будзе залішне.
Слова “туманоў”, па вялікім рахунку, зручная прыдумка паэтаў. Правільнае, унармаванае – “туманаў”, і толькі. Няма ў слоўніках двух варыянтаў.
Адсутнічае там і каравае слова “жарсна”, а ёсць толькі “страсна”. Ад слова “страсць”. “Жарсць” таксама прысутнічае ў нашай мове, але, наколькі ведаю, у слоўнікі не ўнесена. Тым болей – вытворнае ад яго, гарбатае і ўбогае “жарсна”.
“Не разгадаць складаную загадку…” – недарэчны канцылярызм. Дзе тут паэзія?
Слова “адному” – вырадак ад слова “аднаму”. Гэтак з падачы Алейчанка мы хутка загаворым “тому”, “чому”, “нашому” і “вашому”. Аба пад націск трапляла – а там ляпі “о” спакойна сабе. Наогул, за два гады рубрыкі я ўпэўніўся, што рэдактарам нашым, супрацоўнікам холдынгу – дазволена літаральна ўсё, як хочуць, так і карабацяць святое святых, мову народную.
Неапраўдана тут і пастаноўка новага вырадка – “шчэ” ад “яшчэ”.
“Ад мілосці стома” – канструкцыя таксама касабокая, цяжка ўявіць падобнае, то бок ад мілосці стаміцца, калі азербайджанскі геній не меў на ўвазе, канешне, фізіялогію.
 “То не ёсць” – убога, няправільна да таго ж. А правільна “тое” замест “то”. Аднак карыстаць у вершы такое словазлучэнне – забіваць яго на корані, хоць бы ўсё папярэдняе напісана было здорава.
Выснова: Карлюкевіч з памочнікамі зноў пусціў у прастору лухту, халтуру, заведамае абы-што. Каб старонкі запоўніць. Ніякая Юлія Алейчанка не перакладчыца.
Сорамна, кепска. Злачынна.
Такія рэдактары, падазраю, могуць служыць у дзяржаўным літаратурным часопісе адно па вялікім блаце. Або ўзятыя ў тым выпадку, калі ўсе астатнія – яшчэ горай. А такое даволі, спадары, верагодна.


ЛіМаразм-370

Дзе нервы падлечваюць

Апошнім часам рэзка абвастрылася, скажам мякка, канфліктнасць адыёзнага блогера Новікава ў межах Сеціва. Таму варта паясніць грамадзе прычыну гэтага вясновага абвастрэння.
Рэч у тым, што Новікаў прайграў даўняму ворагу Чаргінцу. Прычым апошні каторы раз пабіў свайго апанента нестандартнымі дзеяннямі. Уменне мяняць тактыку ў паядынку Чаргінец праявіў пару гадоў таму, калі, замест таго каб аднастайна лаяцца ў Сеціве, проста перавабіў аўтараў з “партала” Новікава. Напрыклад, Грышкаўцу ён прапанаваў выданне кнігі вершаў за дзяржаўныя грошы, а Матвіенку дык і наогул даў месца працы.
Новікаў пакутліва і працягла апраўляўся ад гэтага ўдару пад дых. Усхліпваў, хапатліва набіраў паветра ў немаладыя лёгкія. Сіпеў і хрыпеў. Трымаўся з паўгода крадзяжом артыкулаў з блога Южыка. А таксама міфам пра тое, што жахлівы Чаргінец безупынку пераследуе Новікава і “партал”. Гарланіў на публіку, што яго некуды выклікаюць, што звоняць невядомыя малайцы і прапануюць выйсці прагуляцца да лесу; а то і – што нібыта з Масквы(!) нехта намагаўся пранікнуць на сайт пад паролем гаспадара… Гэтыя балесныя енкі хоць неяк трымалі дзесяткі чытачоў на “партале”, выклікаючы пачуццё жалю і спачування.
І вось Чаргінец зрабіў самае страшнае: перастаў наогул займацца гарапашным блогерам Новікавым. І той рэзка асеў, зблажэў, захварэў. Бо аказаўся нікому больш нецікавы. Ад даўкай хандры блогер прыдумаў кучу нікаў і стаў, па сутнасці, гаманіць сам з сабою. Пісаць сабе лісты на “партал”. Дыскутаваць пра літаратуру з сабою. Прадстаўляць чытачу “водгукі чытачоў”, дасланыя сабой жа.
Небяспечны стан псіхікі падсвядомасць высільвалася разарваць дзеяннем – і тады Новікаў зрываўся, бег у Фэйсбук і задзіраў людзей, каб адчуць хоць якую рэакцыю. Міхася Южыка, напрыклад, ён стаў праклінаць у каментарах пад артыкуламі, якія зусім не тычыліся Новікава. Пасля яго мацюкоў кшталту «Чтоб тебе пусто было!» – мне давялося вывесці хворага блогера пад белыя локці, пазбавіўшы магчымасці не толькі каментаваць, але і праглядаць мае запісы. Аднак неўтаймоўны пісака пачаў рэгістравацца пад чужымі імёнамі на ФБ – і прагна вывучаць маю старонку, і прыдзірацца да кожнага слова. А затым, калі ўсе сродкі звярнуць на сябе ўвагу вычарпаліся, Новікаў пракрычаў да “чытача” на блогу сваім, што некуды знікае, што не будзе доўга пісаць і няхай, маўляў, чытач не сумуе, а самастойна штудзіруе ранейшае з ім напісанага…
Скрытны Новікаў не паведаміў, куды менавіта з’язджае. Нам бы, аднак, хацелася – каб туды, дзе нервы падлечваюць. Адпачыў бы ад нас, а мы ад яго. Скацеркаю, адным словам, дарога.


ЛіМаразм-371

Рух няспыннай Гісторыі

Парашэнка, які называецца прэзідэнтам Украіны, дагуляўся. Блакады і абстрэлы Данбаса скончыліся тым, што Пуцін увёў там дзеянне расейскіх пашпартоў для насельніцтва. Там самым фактычна прызнаўшы іх грамадзянамі Вялікай Русі. Усё астатняе – маўляў, гэта часова, гэта пакуль пагадненні менскія не будуць выконвацца, – ёсць рэверансамі ды палітычнай казуістыкай. А другі ход канём збіральніка рускіх земляў – скарыстанне тупасці нацыяналістаў на сваю карысць: не прапушчаныя на Ўкраіну вагоны вугалю разварочваюцца на 180 градусаў і рушаць на прасцягі Расеі. Якая лёгка паглыне ўсё – ад беларускай прастаквашы да неацэнных выкапняў апальных рэспублік.
Гэтыя два хады Пуціна даюць зразумець неаспрэчна: Данбас ёсць тэрыторыя Расеі, Прэзідэнт адказвае за кожнага грамадзяніна Данбаса, і кожны выхадзец адтуль мае роўныя правы з усімі астатнімі грамадзянамі. Ён можа – і будзе! – расселены па неабсяжных тэрыторыях, дзе землі стануць раздавацца дарма, а земляробы будуць першыя гады сядзець на дзяржаўнай падтрымцы. Расея праглынула Данбас, насельніцтва краін сальецца, стане адзіным, а ў на непрыдатных для пражывання тэрыторыях блізу межаў з Украінай – трывала сядуць у акопы расейскія войскі. Пакутны Данбас расквітнее садамі. Дзеці спакойна пойдуць у школы і стануць гаманіць на мове бацькоў, а рабочыя спусцяцца ў шахты здабываць энергію для жыцця.
Гэта ход Гісторыі, які выразна адчувае Пуцін як памазанік Божы. Увогуле, Расея павінна паказаць свету, што ніякая чалавечая ўлада не можа даць шчасце народу. Бо людзі дурныя, смяротныя. І толькі воля Госпада Бога, якую чуе памазанік, здатная ўладкаваць усё мірна і бестрывожна. Як і абараніць межы і свой народ. Нагадаю, што праваслаўны Сувораў не прайграў цягам 50-гадовай кар’еры ніводнай бітвы, бо ў вольныя часіны не вылазіў з богаслужэнняў. А сама Расея да паражэння пры Аўстэрліцы ад Напалеона не ведала праразаў каля 100 гадоў. Дый з Напалеонам неўзабаве народ разабраўся.

«У пленников не было надежды на спасение, но тут в Газу из России прилетел пузатый писатель, у которого были хорошие отношения с лидерами движения ХАМАС, и вызволил пленников. Он привёз пленников в Россию, но не в Москву, не на радиостанцию "Эхо Москвы", а в Орёл, к подножью памятника Ивану Грозному. Пузатый писатель сказал прибывшим: "Покайтесь, ехидны!".
Те стали каяться и целовать копыта коня. А когда покаялись, все без исключения приняли православие. Пузатый писатель вернул их в Москву на станцию "Эхо Москвы", и только Нателла Болтянская отказалась вернуться на радио. Она устроилась работать на бензоколонку, и у неё случались романы с попутными дальнобойщиками.
Когда все обучились русскому языку, Александр Глебович Невзороф решил написать для русских новую историю. Он считал, что история русского народа началась с Гайдара, и тогда же появилась новая династия — гайдарычи. Губернатор Белых, управлявший в Вятке, был вятичем. Юрий Кобаладзе, у которого наблюдалась некоторая кривизна носа, был кривичем. Глеб Павловский и Станислав Белковский, которые умели накрывать поляну, были поляне. Евгений Ясин, самый древний, был древлянин. Михаил Горбачёв с родимым пятном на лбу был родимич. А Владимир Познер был ильменский славянин».
(Александр Проханов)


Няма для чалавека нічога больш мярзотнага і паскуднага, як служыць сабе, чалавеку. І няма нічога вышэйшага, як служыць Божай хрысціянскай ідэі. Асабліва гэта відаць на паўночнай Еўропе, якая ад сытасці ды “чалавекалюбства” пачала жыўцом парахнець. Беспрацоўная ад ляноты, пасаджаная на бюджэтныя 900 даляраў моладзь Нідэрландаў, валяецца на плошчах, брынкае на гітарах і заплятае адно аднаму косы на валасах. І курыць дазволеную марыхуану ў гэтым раі зямным. А недалёка, жылістыя і напорыстыя, сноўдаюць выхадцы з Азіі, Афрыкі, Акіяніі. Яны таксама жывуць на грашовую дапамогу, п’юць піва і гвалцяць белых дзевак, і рабуюць кватэры, і спыняюць у завулках патлатых галандскіх маладзёнаў, і адбіраюць у іх грошы, і гвалцяць таксама. У сытага няма волі і годнасці супраціву.

«Донбасс, русское восстание в Донецке и Луганске — это эпос XXI века. Это схватка идей, чудовищный узел, в который затянут мир. Этот узел придётся вновь развязывать России. И Прилепин — из тех, кто его станет развязывать. А нет, так разрубит.
Прилепин — на Донбассе среди воюющих частей, а это значит, что русская литература встаёт из гроба, куда её уложили мерзкие победители девяносто первого года, полагая, что этот год завершает русскую историю, а вместе с ней и русскую литературу.
Но нет конца истории, нет конца русской литературе. Она прорвалась из-под каменных плит, куда её затолкали либеральные победители. Они натянули целлофановые мешки на головы всех русских писателей, шельмовали их, называли фашистами, отказывали в публикациях, замалчивали, хохотали над всеми святынями, над идеальной русской мыслью и русской душой. Предлагали вместо Литературы Откровения литературу низменных страстей, сардонического сатанинского хохота, литературу синюшной болотной гнили и распада, литературу смерти».
(Александр Проханов)


ЛіМаразм-372

Гаваркія галовы

На радыёстанцыі “Рэха Масквы”, якую я слухаю пастаянна, пачуў цікавыя перлы. Якія неабходна занатаваць, а то забудзеш.
Усе гэтыя выказванні гаваркіх галоў, як дыктараў, так гасцей, тычацца Расейскай Праваслаўнай Царквы, РПЦ – як яны яе называюць сканцэнтравана, не расшыфроўваючы.

1) Ісакіеўскагі сабор Пуцін падарыў(перадаў)  Патрыярху на яго юбілей;
2) усе даходы ад экскурсій па Ісакіі цяпер забярэ РПЦ;
3) на гэтыя даходы Патрыярх Кірыла купіць сабе: а) самы дарагі наручны гадзіннік, б) мерседэс самай апошняй мадэлі;
4) гэтая перадача сабора і ператварэнне яго з музея ў храм патрэбная адно амбітнаму і сквапнаму Патрыярху;
5) патрыярх зусім не клапоціцца пра маральнае аблічча сваіх падначаленых святароў, а толькі папікае іх, што дораць сабе і носяць дарагія ордэны, тады як грошы павінны ляжыць у патрыяршай казне;
6) патрыярх лятае на прыватным самалёце;
7) жыве ў каралеўскіх пакоях;
8) ён мільярдэр;
9) мае ўласную яхту;
10) магчыма, некалі выявіцца, што Патрыярх Кірыла мае дарагі асабняк у Штатах, якім кіруе яго стрыечная сястра ці манашка;
11) усе чыноўнікі РПЦ, святары, думаюць толькі пра матэрыяльнае, мамону, як абагаціцца, яны бяздушныя, жулікаватыя, хцівыя;
12) супраць дэманстрацыі людзей, незадаволеных перадачай Іскаія, Патрыярх мабілізаваў ваяўнічых казакоў і футбольных заўзятараў, якія прымчаліся з бітамі проста са стадыёна;

Гэта толькі самае каларытнае, што амаль даслоўна сабрала мая ўчэпістая памяць. Таму тут няма ніякай гіпербалы. І гаворыць такое не шпана падваротная, не школьныя двоечнікі, а так званая ліберальная інтэлігенцыя – ад дыякана Кураева да журналіста Андрэя Красоўскага. Патрыярх для іх – самы страшны ліхадзей, а РПЦ – пудзіла.

Што тут можна сказаць.
Калі ў Патрыярха ўсяе Русі ёсць прыватны самалёт, то гэта мэтазгодна і правільна. Краіна вялікая і з місіянерскай дзейнасцю трэба перамяшчацца мабільна. Лятае Кірыла не толькі па расейскіх абшарах, а і па ўсім свеце.
Аўтамабіль для перамяшчэння Патрыярху таксама патрэбны. І не “жыгулёнак” паршывы, а такі, які будзе самавіта выглядаць, а галоўнае, не ламацца штодня.
Дзе тут злачынства?
Грошы РПЦ, натуральна, таксама патрэбныя. Колькі б ні будавалі храмаў – іх усё адно нестае, як у гарадах, гэтак і ў вёсках. За будаўнічы матэрыял і мулярам, і майстрам, і прыбіральшчыкам, і іканапісцам – трэба плаціць, яны не могуць харчавацца паветрам. Разумна, што Патрыярх клапоціцца пра царкоўную казну.
Нармальна таксама, што ён чалавек строгі, актыўны. Не далей як учора назіраў яго богаслужэнне ў прамым эфіры па праваслаўным канале “Саюз” – з Андрэеўскага манастыра ў Маскве. Потым – духоўная пропаведзь. Усё на нагах. Манастыр выглядае, дарэчы, вельмі сціпла, аскетычна. Народу многа, у вачах ад малога да вялікага – вера ў Хрыста, павага да Патрыярха, які ў самым простым адзенні, не адрозніць ад звычайнага святара.
І дзе гэтыя Шэндэровічы толькі бачаць ганарлівых, абвешаных залатымі ордэнамі, зажратых “папоў”? Я не назіраў такіх ніколі ні ў жыцці, ні па тэлевізары. Зноў жа – міф, прыдумка, каб абылгаць.
То бок, Патрыярх калі і мае сродкі вялікія (паводле “Рэха Масквы”), то скарыстоўвае іх не на курорт дарагі цела папесціць, а для місіянерскай справы, для работы з праваслаўным народам. Якога, дарэчы, ніхто сілком на службы не цягне.

Цікава, што гэтыя лібералы цяпер з дзікай настальгіяй успамінаюць ранейшага Парыярха – Алексія, маўляў, блажэнны старац, людзей любіў, курак карміў, у грашовыя справы не лез. І сапраўды, Гусінскі з кампаніяй тады не бачылі ў РПЦ рэальных праціўнікаў, ворагаў. Яны думалі, што Царква ім не канкурэнт у барацьбе за душы людзей. Забілі трывогу яны тады, як па краіне невядома на якія сродкі выраслі дзесяткі тысяч храмаў, а на гарызонце з’явіўся валявы пераемнік Алексія – Кірыла. Яшчэ не памёр Алексій, яшчэ не прыйшоў Кірыла – а ўжо пачаліся пісацца і гаварыцца, і вывальвацца ў Сеціва ўсялякія гадасці, “кампрамат”. Усчалася дэманізацыя Патрыярха.
Нечысць спалохалася.
І перабывае ў такім стане апошнія гадоў дзесяць.
Паказальна, што асабліва заварушылася яна пры набліжэнні Вялікага Посту, у сам Пост. Ніколькі не дзіўна.

34 Не думайте, что Я пришел принести мир на землю; не мир пришел Я принести, но меч,
35. ибо Я пришел разделить человека с отцом его, и дочь с матерью ее, и невестку со свекровью ее.
36 И враги человеку - домашние его.
37 Кто любит отца или мать более, нежели Меня, не достоин Меня; и кто любит сына или дочь более, нежели Меня, не достоин Меня;
38 и кто не берет креста своего и следует за Мною, тот не достоин Меня.
(Мф. 10)


ЛіМаразм-373

Лепей не могуць

Рэфарматар Русі і адначасова вялікі яе сатрап Пётр Першы ўвёў для службоўцаў аж 14 чыноў. Прычым строга распісаў, да каго як звяртацца: «ваше высокоблагородие», «ваше благородие», «ваше превосходительство»,  «ваше высокопревосходительство» і г.д. А таксама – хто каго павінен прапускаць у дзвярным праёме. За парушэнне – неабходна было дакладваць, то бок даносіць, фіскаліць. І парушальнік плаціў двайную месячную зарплату – дзве траціны брала казна, а  адну траціну сам даносчык. Так што сістэма даносіў, чынапаклонства, хабарніцтва завялася ў нас, спадары, не сёння. Мы пераемнікі слаўных Пятровых спраў. А чыноўнік у нас цар і бог.
І таму не будзем здзіўляцца, што №1 “Нёмана” пачынаецца аповесцю вядомага літаратурнага чыноўніка Алега Ждана, а не проста пісьменніка. А наступная публікацыя, першая вершаваная, – у выкананні Пазнякова-Аўруціна. То бок Пазнякоў спачатку на роднай мове тварыў, а затым Аўруцін гэта пераўвасабляў пад рускамоўны часопіс. Нагадаю, што абодва ў нас буйныя чыноўнікі: Пазнякоў – шматгадовы сакратар МГА СПБ (галоўны літаратар па Менску), а Аўруцін – галоўны рэдактар рускамоўнага часопіса “Няміга літаратурная”.
І вось гэтыя двое абвясцілі назвай падборкі:  «Иной мне истины не надо»!
Яшчэ б, спадары, нашто ім другая ісціна?

Уступны верш:

* * *
Приеду я домой и ахну:
Сирень цветет, сиренью пахнет.
Под белым облаком сирени
Дома как будто в белой пене.
Все в белом ; на крыльце и крыше,
Сиренью вся округа дышит.
Пропахли запахом сирени
И луг, и женские колени...
О, диво дивное! Родная!
Когда мы свидимся ; не знаю...
Как жаль, что нет тебя со мною
Ночной сиреневой порою...

Мы неяк натаміліся ў рубрыцы вохамі ды ўздыхамі Пазнякова па малой радзіме сваёй. І даўно намякалі паэту: адпраўляйся туды назаўсёды, калі гэтак пакутуеш без яе.
Але ж асабліва жахліва гэты навязлівы банал выглядае ў перакладзе на рускую, дзе ўсе метафары і тэмы заезджаны ўжо папярэднікамі.

«Сирень цветет» – 2 мільёны супадзенняў выдае пашукавік Яндэкс!
…«сиренью пахнет» – 4 тысячы супадзенняў.
…«в белой пене» – 765 тысяч супадзенняў.

Як бачна, паэт Пазнякоў-Аўруцін не надта арыгінальны. Гэта калі гаварыць мякка. А калі па праўдзе: то не дужа стараецца. А па самай шчырасці – халтуршчык і літаратурны нягоднік, які займае бяздарным тварэннем месца ў дзяржаўным часопісе.
…«и женские колени...» – што дыхнулі пахам бэзу, мала таго што пошласць, а яшчэ і чыста лагічная хіба: далей аўтар скавыча: «Родная! Когда мы свидимся ; не знаю...» То бок калені нейчыя, куды ўткнуліся паэты, нюхаючы бэз, аказаліся ўяўнымі, – удыхалі сябры пустату.
«Когда мы свидимся» – зацёртае, затхлае словазлучэнне.
…«жаль, что нет тебя со мною» – тое самае.

Для чаго пішуцца падобныя вершы – на трэцім годзе існавання рубрыкі такое пытанне не актуальнае. А яны, чыноўнікі, лепей не могуць. На гэтым і спынімся.


ЛіМаразм-374

Мець шанц быць пачутымі

Заняткі літаратурнай аналітыкай непазбежна ставяць адно пытанне:

каго можна, а каго нельга крытыкаваць?

– якое немінуча распадаецца на бясконцую лесвіцу ўніз:

1) лядачых старых
2) жанчын
3) дзяцей
………….

Ніжэйшыя пункты акажуцца прыкладна такімі: немаўлятаў, вар’ятаў, хворых, пенсіянераў, класікаў, сяброў, таварышаў, дачок, сыноў, сабутэльнікаў… і г.д.

Але адказ зашыты ў самой назве справы, якой ты прысвячаеш жыццё. Крытыкаваць можна і трэба літаральна ўсе творы. Інакш гэта будзе ўжо не крытыка, а нешта прынцыпова інакшае. Толькі той, хто здолее пераступіць праз усе дакучлівыя пункты, мае шанец застацца ў літаратуры менавіта як яе аналітык. Усё астатняе ў “крытыцы” – тое, мы чым займаліся ўсе 100 гадоў: апявалі чыноўнікаў, сяброў, палюбоўніц, начальнікаў, прыніжалі або зрэдку паляпвалі па плячы пачаткоўцаў.
У выніку маем нечытэльны масіў нацыянальнай літаратуры. Бо класікамі сталі не тыя. А тыя, каму быць імі належала, прапалі ды згінулі. Хто ў турмах, хто ў пляшцы, хто ў меланхоліі, а хто ў шуфлядзе пісьмовага стала. Бо навошта аддаваць свае творы ў прастору, якая апрыёры іх не пачуе?
Для прыкладу, вось чым зараз займаюцца людзі, якія гадоў 20 таму распачалі кар’еру літаратурнага аналітыка:

Ірына ШАЎЛЯКОВА-БАРЗЕНКА

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА Ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ГРАМАДСТВЕ:
ПАГРОЗЫ ЯК ГАРАНТЫЯ ПЕРСПЕКТЫЎ

З   часу  першых  спроб  канцэптуалізаваць  у  сярэдзіне  1960-х  —  пачатку 1970-х  гг.  праблематыку  грамадска-эканамічнага  ўладкавання  новага  тыпу  быў  прапанаваны  цэлы  шэраг  адпаведных  тэорый  [1].  Працэс  стварэння так  званых  калібравальных  канцэпцый  сучаснасці  ў  ХХІ  ст.  становіцца  яшчэ  больш  інтэнсіўным.  Аднак,  нягледзячы  на  ўзмацненне  палемічнасці  ў  міждысцыплінарным дыскурсе, да сярэдзіны 2010-х гг. акрэсліўся інварыянтны набор ключавых характарыстык грамадства, якое рознымі даследчыкамі атрыбутуецца як «постэканамічнае», «постіндустрыяльнае», «інфармацыйнае», «інфармацыянальнае» і інш.
(“Полымя” №1, 2017, “навуковая публікацыя”)

Гэта патачак артыкула вядомага “знаўцы” літаратурных працэсаў Шаўляковай Ірыны. Опус вялізны, на 17 здаравенных старонак. І вывучаць ты яго будзеш, чытач, роўна на такой мове, з якога твор адчыняецца.
Адразу скажу, што паэт чытаць такое не зможа. Бо вушы яго адразу патрапяць пад няўмольную дрэль, якой навукоўца будзе шкуматаць чуйны слых. Думкі, якімі б яны разумнымі ні былі, такой моваю ў мозг не заходзяць. Нават Канта пажадана чытаць у пераказах, бо таксама любіў чалавек пісаць кепска. Але ж і ўявіць, што думкі Шаўляковай-Барзенка хоць неяк супараўнальныя з мудрацом чалавецтва – не выпадае. Бо мы даўно ведаем Шаўлякову.
Такім чынам, увесь артыкул – для людзей упустую.
А для аўтара? Несумненная карысць: статус навуковага артыкула ў акадэмічным выданні, патэнцыя на павышэнне заробку.
Для часопіса? З аднаго боку, канешне, ганьба. А з другога – выкананне плану па вале, у акадэмічным часопісе рэспублікі мусяць яўляцца навуковыя публікацыі. Бо літаратура – гэта навука!
Цяпер звярні ўвагу, чытач, што я вылучыў тлустым у абзацы ад Шаўляковай. Гэта не безгустоўныя выразы і спалучэнні, як тое раблю для паэтаў, а словы ў беларускай мове, якія маюць іншаземнае, збольшага неславянскае, паходжанне.
Такія словы сабе па сабе не дрэнныя. Неабходныя нават. Вось толькі іх не павінна быць у масіве тэксту – 40 адсоткаў. Нават у навуковым, дзе Шаўлякова намагаецца схаваць за імі ўнутраную пустату зместу. Гаварыць выкрутасамі – не азначае выкладаць нешта прамудрае.
Рэдка і асцярожна, падкрэсліваю яшчэ раз, трэба ўжываць іншаземныя словы. Бо яны ў нашай мове непазбежна выглядаюць паганкамі, дзяруць вушы, ад іх захворвае гартань і жывот. А сэнс – калі ён нейкі і быў – не дасягае душы.
Шаўлякова ўжо мяняцца не будзе. Хоць і маладая даволі. Гэта застылы мінерал нашай напаўмёртвай культуры. Не, жыць як чалавек яна, веру, можа нядрэнна. Талкова, магчыма, жыве. Для культуры ж – горай за нуль. Бо паўзверх нуля можна пісаць нешта новае, бо нуль ёсць белай паперай. Шаўлякова ж займае прыступку на лесвіцы літаратурных чыноўнікаў. Саступаць яе не жадае. Магчыма, выкладае нешта і недзе, мае студэнтаў, якія мусяць зазіраць ёй у рот, бо інакш – двойка.
Не мэтазгодна і пытацца: як доўга чыноўнікі будуць гвалціць культуру народа? Які толк ад пытання? Будуць гвалціць. Бо гэтая бесталач і ёсць іх асноўны прадукт жыццядзейнасці.
Аднак на прыкладзе “філосафа” Шаўляковай я такі спадзяюся абразуміць хоць некага з маладых, хто яшчэ не здранцвеў. Не пішыце так карава і псеўдаразумна. Выкладайце думкі выразна і каларытна (то бок вобразна, паэтычна) – каб мець шанц быць пачутымі.

…………………………….
Разуменне сутнаснай спецыфікі літаратуры з дамінаваннем класічнага тыпу творчасці неабходнае для комплекснага асэнсавання пагроз, з якімі сутыкаецца нацыянальнае мастацтва слова ў новай інфармацыйнай рэальнасці. Пры гэтым галоўным бачыцца не ўласна канстатацыя рызык, але вызначэнне шляхоў іх пераадолення, паколькі «многія абставіны, якія ўяўляюць сабою найвялікшую небяспеку, у той жа час утрымліваюць і неверагодныя новыя магчымасці» [6].
Рызыкі для развіцця беларускай літаратуры ў новай інфармацыйнай рэальнасці можна прадставіць у структураваным выглядзе. У першым набліжэнні відавочна адрозніваюцца рызыкі…
……………………………..
це-це-це-бла-бла-бла-це-це-це-бла….

(Шаўлякова-Барзенка)

Скарыстанае Барзенка аж тры разы слова “рызыкі” (“рызыка” ў множным ліку) – успыхнула ў шырокім ужытку колькі месяцаў таму ў расейскіх палітычных навінах. Раней у рускай мове множны лік для “рызыка” не ўжываўся ніколі. Слова паразітам прыліпла да русакоў. Шаўлякова спапугайнічага, такім чынам. Хоць, здавалася б, чаго пераймаць з чужой мовы іх дурасць?


ЛіМаразм-375

Прыйдзі, каханая, прыйдзі…

Год за годам сузіраючы першую старонку “ЛіМа”, упэўніваешся суцэльна, што галоўнай асобаю ў беларускай літаратуры ёсць бывалы чыноўнік. Гэтыя бясконцыя фотаздымкі, дзе адказныя дзядзькі ў пінжаках некага абдымаюць, некаму нешта ўручаюць, пераразаюць нажніцамі стужкі, дораць кветкі, назначаюць рэгаліі, – выразна даюць зразумець, на каго мы павінны маліцца.

Мне нужно на кого-нибудь молиться.
Подумайте, простому муравью
Вдруг захотелось в ноженьки валиться,
Поверить в очарованность свою.
(Булат Окуджава)

Нумар 7 тыднёвіка 2017 года таксама адчыняецца фотаздымкам важных дзядзькоў. А затым – некалькі старонак пра справы чыноўнікаў. А затым – 1(адна) старонка рубрыкі “крытыка”, дзе аналізуюцца… не сучасныя творы, не. А – літаратура першай траціны 20 стагоддзя, і – тэатр! Хаця, па шчырасці, цяжка нават і дапяць, што меў на ўвазе аўтар артыкула рубрыкі – Алена Белая. Расплывістыя культуралагічныя разважанні, нястрымны паток гаварэння.

Урывак:

“Феномен  «дзве  душы»  ў  беларускай  культурнай  прасторы  не  страчвае  актуальнасці;    універсальна-прэцэдэнтны,   ён   рэпрэзентуе   шырокі   дыяпазон сэнсаў.  Гэта  наша  ўсё  (ці  амаль  усё,  ці часткова  ўсё...),  якое  не  азначае  двудушнасці, а маркіруе дваістасць прыроды чалавека  як  спалучэнне  ў  ёй  прыроднага  і  сацыяльнага;  гаворыць  пра  дыялектыку  дабра  і  зла,  розуму  і  пачуцця”.

(Шаўлякова? Не – Белая!)

Як жа непаваротліва, нямогла выказваецца аўтар артыкула. Як жа ён душыць нас слоўнаю вяззю, што зашмаргай. Як жа гэта бяздарна, нудна і бесталкова.

Далей – старонка паэзіі.
Мікола Шабовіч.

Уступны твор нізкі:

***
Калі ізноў наведаеш сталіцу?
Я ўжо забыўся пра вачэй агонь
І як твая мадняцкая спадніца
Агнёвіць, апякаючы мне скронь.

Прыедзь хаця б на хвілю. Не ляніся.
Хачу пабачыць, як твая рука
Ўзлятае ў разнасцежаныя высі,
Нібы спаймаць імкнецца матылька.

Забудзь пра ўсе нястрэчы і падманы.
Сумуе сэрца без твайго цяпла.
І мне не трэба мораў-акіянаў —
Адно каб ты дзесь блізенька была.

Дзеля справядлівасці скажам, што “ЛіМ” стараецца даваць месца розным паэтам краіны, а не толькі чыноўнікам, да якіх адносіцца і Шабовіч. Аднак наглядчыкаў за літаратурай таксама не пасунеш і не спіхнеш. Іх трэба друкаваць. Злыбеда тут другая: яны ўжо не маладыя людзі, і пачуцці іх выглядаюць лядачымі, несапраўднымі. А значыць, самі вершы – штучнымі. Дый вобразы за 40 гадоў літаратурнага шчыравання парадкам яны заездзілі. Зніжаны і парог патрабавальнасці да сябе, бо друкуюць іх любую чухну. Апрача таго, сам Мікола Шабовіч – выкладчык, таму не яго прынята ганяць, а яму належыць муштраваць маладых ёлупаў філалогіі. За гэтай муштрою паэт забываецца пра сябе.

Таму вылузваюцца наступныя казусы:

“Калі ізноў” – не зусім добра, бо “ізноў” пішацца толькі пасля зычных. Пасля галосных – “зноў”. Шабовіч не даў сабе клопату пастарацца вырабіць гожа.
“Агнёвіць” – прыдуманае, убогае слова.
Як спадніца маладухі можа апячы менавіта “скронь”? Можа спыніцца дыханне, затахкаць сэрца ад юру, можа затуманіцца позірк… Ну няма ж такога адчування пры гэтым, каб скронь загарэлася. Шабовіч выдумаў, сфальшывіў, ляснуў чарговы бязглузды штамп.
…“вачэй агонь” – будзеце смяяцца, але гэта таксама штамп, трафарэт.

…“ляніся” – адсутнае ў слоўніках тварэнне прафесара. Ёсць толькі “лянуйся”. А ў верш заціснуты гідкі русізм.
Рука, якая “Ўзлятае ў разнасцежаныя высі” – хоць гіпербала, а прыгожа і ў нечым апраўдана. А затым гэтая рука ў недасяжных вышынях ловіць… “матылька”, які лунае ну зусім невысока. Зноў у малако трапіла метафара выкладчыка.

…“спаймаць” – гэта не беларуская мова, у нас – “злавіць”. Зноў вырадак, ад рускага «поймать». Такім чынам прафесар спакушае кволую моладзь. Бо раз яму льга, но чаму няможна і пераемнікам?
“І мне не трэба мораў-акіянаў” – не паэтычна, пошла. Пра моры і акіяны тут не да месца. Лубок. Дубовы стыль. Верш двоечніка.

Вось так, спадары, дзейнічае палітыка Касты, каб не дапускаць да друку справядлівую крытыку. Выраджэнне. Бледная немач. І гэта толькі я паказаў рэальныя хібы. Што ж тычыцца паэзіі, то менавіта ў гэтым вершы яе няма. Адсутнічае тут і развіццё цягам тэксту: як пачаў аўтар з завывання “Прыйдзі, каханая!”, так і закончыў гэтай жа нотаю.
Верш бессэнсоўны. Верш порхаўка. Верш, які разбэшчвае густ чытача.


Яшчэ па тэме:

ЛіМаразм-183 “Пошласць пошлага чалавека”


ЛіМаразм-376

Ад стартавай рысы

Пытанне, ці ёсць у цябе сумленне, для беларускіх літаратараў збольшага бессэнсоўнае. Таму не варта сурова судзіць галоўнага рэдактара “Маладосці” (якога, дарэчы, няма, а ёсць намеснік Дзмітрый Шулюк), што ў раздзеле “паэзія” часопіса ўсяго тры пазіцыі, з якіх (№11, 2016) адна – дужа малады Анатоль Зэкаў, другая – Глеб Ганчароў з нечытэльным раманам у вершах на некалькі нумароў, і толькі адна пазіцыя – пад новага чалавека. Гэта перабор, але паўтаруся, не для людзей, якім плюнь у вочы – Божай расой назавуць.
Толькі не трэба тады Алесю Бадаку ўздымаць рукі да неба і маліць: “Ці пачуем новае імя?!” (у паэзіі). Хрэн пачуеце. І не трэба ўдаваць з сябе ідыётаў.
Вершы Зэкава гэтым разам не настолькі страхотлівыя, як у яго звычайна з’яўляюцца, але…

Зрэшты, глядзіце самі:

***
Заўсёды дзень ідзе за ноччу,
затым яна яго змяняе.
Мы ж нараджаемся аднойчы,
аднойчы мы і паміраем.

І чалавечы век — імгненне,
і чалавек — як парушынка
у свеце многіх пакаленняў,
што адыходзяць безупынку.

За годам год і век за векам,
бо, як таго б мы ні жадалі,
такіх не вынайшлі шчэ лекаў,
каб мы жылі — не паміралі.

А можа, нам яно й не трэба,
бо, заручоныя з бяссмерцем,
мы не ўзіраліся б у неба,
ды і не так жылі б на свеце.

Чытач ужо зразумеў, чаму і што вылучана тлустым. Так, суцэльныя банальныя выразы, дзе адсутнічае паэзія. Скрозь першая страфа! Рэкорд.
Затым: “парушынка” чалавек, кажа паэт. Ладна, але парушынка не надта тады стасуецца са словам “пакаленняў”, у якім зашытыя значнасць і чалавечая атрыбутыка.
У трэцяй страфе трафарэтных радкоў – два, а не чатыры! Гэта поспех.
Ну і дзіцячая рыфма “трэба–неба” ў апошняй страфе вянчае тварэнне састарэлага літаратара, які пнецца пішчом у маладзёвы часопіс.
Хлопцы, ну не прыпадабняйцеся ж вы да тараканаў дакучлівых. Сябе паважайце.

Дэбют у ”Маладосці” – Галіны Зыранавай (1982 года нараджэння).

***
Мора маё, зноўку хваля за хваляй
Па камянях да ўзбярэжжа прастуеш.
Дзень учарашні рупліваю пралляй
З пылам самотным у пальцах нітуеш.

Сонца маё патапляеш у сіні,
Фарбамі белыя воблакі квеціш —
Пэўнасць у пошуме хваляў зноў гіне,
Солі ў вачах ужо больш, чым у свеце.

Мора маё! Абдымі мяне цёпла:
Я не прашу ні плыта, ні пярлінак —
Сіняй пяшчоты адненькую кроплю,
Сэрца відучага дотык адзіны...


З вершамі Зэкава і Ганчарова параўноўваць – гэта неба і зямля. Але таксама сыравата, калі браць высокі рахунак. Ёсць душа. У наяўнасці веданне мовы. Няма вопыту і пачуцця сувымернасці частак з цэлым. Падазраю, і крытыка строгага – не было ў Галіны Зыранавай аніколі.
Мора “прастуе” да берага “хваля за хваляй”. Добра. Але чаму “зноўку” прастуе, калі мора катэгорыя вечная?

“Па камянях да ўзбярэжжа прастуеш…” – удалае спалучэнне.
Цяпер пытанне: прычым “пыл” і менавіта “самотны” да мора? І якія ў мора могуць быць “пальцы”? Перамудравала паэтка і недагледзела.
Хораша пачынаецца і другая страфа, але стоп… “Фарбамі белыя воблакі квеціш”  – якімі фарбамі можа мора расквечваць воблакі? Іх так шмат, фарбаў? Найхутчэй – адценні. Ну і воблакі тады не “белыя” мусяць быць. То бок ланцужок лагічны няпэўны, на ім зацінаешся.

“Пэўнасць у пошуме хваляў зноў гіне, Солі ў вачах ужо больш, чым у свеце” – у гэтых радках усё досыць выразна, прыгожа. Апроч слоў “ужо” і “зноў”, якія ўлезлі як паразіты. А калі і нясуць яны якую нагрузку, то такую, што паніжае, а не павышае паэтычную сілу.
Слова “пярлінак” у трэцяй страфе недарэчнае. Бо супрацьпастаўляць іх плыту – гэта як? Надта пакручаста і мудрагеліста.

Паэтка просіць мора яе абняць – і адначасова вымольвае толькі “адненькую кроплю” вады (“сіняй пяшчоты”). Хоць пры абдымках адной кроплі не будзе, а – некалькі вёдзер.
У выніку алмаз не стаў брыльянтам. Бо працы над сабою ў Зыранавай бязмежнае мора. І гэта пры тым, паўтаруся, што ў яе досыць адметная паэзія,  не лозунгі Зэкава і не мнагаслоўная каламуць Ганчарова, які нават кароткі верш яшчэ не засвоіў (у рубрыцы разглядаўся).

Яшчэ твор Зыранавай:

***
Калі запытаюся раптам, чым пахне мора,
Скажы, калі ласка, што пахне яно язмінам.
Пра солі прагоркласць, заіленасць зыркіх зорак
Ты мне не кажы — не рабі надвячорак зімным.

Бо я нарадзілася кветкай з душою сонца,
Бо з кветкавым морам з’яднанае маё сэрца,
Бо песня язміну натканая на красёнцах,
Каб мёдам — не лёдам—
напоўніць тваё вядзерца.

Каб ты зразумеў аднойчы: мора — не мара,
Каб я зразумела, што слёзы — не ёсць крыніца,
Каб мы прастаялі вечнасць тварам да твару,
А морам між намі усё не маглі наталіцца...

Шурпатыя і негарманічныя месцы вылучаны тлустым без каментароў.
Адносна цікавыя знаходкі – падкрэсліваннем.

У Галіны Зыранавай ёсць важнае чуццё не пісаць агорклымі штампамі. Ад яго і адштурхнёмся, як ад стартавай рысы. Але да выразных яскравых метафар пралягае нялёгкі шлях. Не ўсе пройдуць. І не ўсе дойдуць.
Тут ужо без іроніі пажадаю духоўнай сілы.


ЛіМаразм-377

Проста падае снег

Настасся Нарэйка прадстаўлена з кароткімі апавяданнямі ў “Маладосці” №11  (2016).
За поўнай адсутнасцю крытыкі ў друкаваных выданнях часопіс робіцца аналітыкам у прэамбулах:

Нарадзілася 28 кастрычніка 1986 года ў Маладзечне. Працуе журналістам і таму, магчыма, здольная ў сваіх тэкстах паспяхова спалучаць вастрыню тэмы з якасным валоданнем моваю. Апавяданні, якія прапануюцца тут, — гэта вопыт пільных назіранняў за жыццём. Прычым убачанае аўтар прапускае праз сябе, перажывае разам са сваімі героямі. Магчыма, менавіта такая эмацыянальная далучанасць, што пранізвае гэтыя тэксты, вызначае непаўторную аўтарскую манеру.

Чым ніяк, лепей хоць так.
Але ж цяжка і ўявіць, каб “Маладосць” прадстаўляла сваіх аўтараў накшталт: “піша карава, не паэтычна, мовай валодае слаба, сюжэт не раскрывае, фабула зазвычай надуманая” і г.д. Таму і пахвальбу, значыцца, перад  мастацкімі тэкстамі ад часопіса ўспрымаць сур’ёзна не будзем. Гэта фуфло.
Аднак у выпадку Настассі Нарэйка, якая ніколькі не вінаватая ў дурноце рэдактараў, можна сказаць, што хвалілі заслужана. Пра яе паэзію я ўжо адгукаўся станоўча. Прачытаў і апавяданне “Проста падае снег”.
Гэта лірычная і адначасова псіхалагічная замалёўка. Карацелька. Драматычны фрагмент жыцця, як яго разумее аўтарка.
Коратка: жанчыну кінуў муж і сышоў да палюбоўніцы. Перажыванні. Ваганні. Потым яна міжволі бяжыць да нягодніка і саперніцы, бо жыць без гэтага гада не здольная. Пустата. Дый нязгаснае лібіда не дае супакоіцца. Перад дзвярыма дома яна натыкаецца на бяздомнае белае кацянё, якое, як потым аказваецца, выкінула з дома гідкая палюбоўніца мужа. Кацянё жанчына падбірае, прыціскае, аддае любоў і чуе любоў. І тут з пад’езда выскоквае муж, шукаючы кацянё. А потым за ім ляцяць яго рэчы, бо саперніца, якую дэманізуе Нарэйка, такая вось бязлітасная пачварына. У выніку муж апамятаўся, скарыўся, пакаяўся, і тады гераіня кліча яго да сябе жыць як бяздомнага.
Навідавоку залішні меладраматызм. Нацяжкі сюжэтныя. Казка. У жыцці ўсё складаней нашмат. Дастаткова пачытаць кнігу жонкі навукоўца Ландаў, як ён яе прыніжаў палюбоўніцамі, а яна па-рабску яму служыла. Прычым ён нават не адчуваў сваёй віны, любіў яе! Мозг генія. Праўда, потым ён трапіў у аўтакатастрофу і жонка, а не маладыя каханкі, выходжвала кусок мяса, у які пераўтварыўся гэты выбітны мозг. Ландаў амаль цалкам узнавіўся з яе дапамогай. Толькі вось шчаслівую здольнасць рабіць адкрыцці Бог у яго адняў. Паводле гэтай кнігі ўзнікае спектр розных эмоцый. А пры канцы ўжо не асуджаеш ні Ландау за эгаізм, ні жонку за рабскую любоў і адсутнасць пачуцця годнасці.
У жыцці нашмат складаней усё. Нехта скажа, што немагчыма раскрыць у кароткім аповедзе праўду. Не. Можна. Чытайце Чэхава. Напрыклад, яго апавяданне “Іоныч”, якое ахоплівае праблемы агромністага рамана.
Настасся Нарэйка можа пакуль што пісаць толькі так, а не глыбей. Аднак і яе проза мае вартасці прозы паэта: каларытнасць і дастатковае багацце мовы, рытм, які падтрымлівае драматызм. Кароткія выразныя сказы. Адчуванне дабра і зла. Імкненне ў бок дабра. Эмацыйнасць. Не бесталковасць.
І гэтага ўжо, думаецца, нямала.

Урывак (пачатак):

На лесвіцы было зімна.
Яна стаяла нерухома, нібы не адчувала босымі нагамі холаду, не заўважала, што вязаная хустка адным канцом дакранаецца да падлогі. Унізе цяжка грукаталі крокі ды з металічным звонам саскокваў з прыступкі на прыступку чамадан на колцах.
Пікнулі дамафонныя дзверы — і ўсе гукі зніклі. Аглушаная цішай, яна нібыта ажыла, пабегла ўніз да акна. «Нашто? Нашто ты робіш гэта?» Яна бачыла, як ён аддаляецца, і снег (адкуль толькі ўзяўся?) хавае сляды ды яшчэ дзве паралельныя лініі за колцамі чамадана.

Тут уносяць дысгармонію толькі два месцы: 1) задоўжаны расповед пра хустку, чые падрабязнасці тармозяць ход і 2) агорклае паэтычнае “нібыта”, без якога ўжо ніяк не абыдуцца беларускія вершатворцы. Ім мала “нібы”, “быццам”, “быццам бы”, нават “як быццам”. Абавязкова бухнуць яшчэ і слова, якое адзінае ў мове нашай нясе нагрузку рускага “якобы”. Адзінае. І не берагуць яго. Вольнаму воля. Аднак гэтым творцы паніжаюць энергетыку ўласных тэкстаў. А не энергетыку мовы іх крытыка, адным словам.
У цэлым жа ўвесь тэкст апавядання выкананы на годным узроўні. Выглядае адметна і сучасна, гнутка, вобразна. Па-мастацку.

Што тут магу параіць на ўласным вопыце Настассі Нарэйка. Калі ў чалавека ёсць прабелы з веданнем псіхалогіі ды наогул жыцця, то дапамагае, як ні дзіўна, руплівае ўдасканальванне празаічных тэкстаў па стылістыцы, мове. Пазбягаючы розных паганак і хібаў, зацяжак, празаік адначасова перастае ляпіць і псіхалагічныя недарэчнасці, нацяжкі. Або адахвочваецца брацца за тэмы, у якіх недасведчаны. Дзейнічае, думаецца, закон агульнай гармоніі Светабудовы.

Яшчэ па тэме:
ЛіМаразм-235  "Праявы душы"

Віншую Настассю і ўсіх жанчын з 8 сакавіка.


ЛіМаразм-378

Самая складаная дзейнасць

Кацярына Захарэвіч прадстаўлена з вершамі ў №12 часопіса “Маладосць” года мінулага (2016). А яшчэ – і такое бачу першага разу – выступае ў гэтым жа нумары з публіцыстыкай (старонка 24).
Пра што гэта сведчыць, спытае чытач. Тут могуць быць варыянты. Па-першае, беднасць аўтарскага складу холдынгу “Звязда”, бо ўсіх таленавітых чыноўнікі выгналі, выцеснілі. Па-другое, Захарэвіч сама ёсць супрацоўніцай холдынгу, а як нядаўна напісала яна сама ж у ФБ: прызначана ў кіраўнікі “Вясёлкі”. (З чым мы віншуем.)
Для сваіх людзей законы ў “Звяздзе” – іншыя кардынальна. Па-трэцяе, маглі і свіснуць: давай нясі яшчэ і вершы, акрамя публіцыстыкі, нумар гарыць, паміраем! Па-чацвёртае, уявім, што тое былі дзве розныя Кацярыны Захарэвіч, цёзкі…
Кажу гэта не з мэтаю абсмяяць, навесіць цэтлікі на маладую паэтку, пра якую, дарэчы, ужо пісаў у рубрыцы даволі станоўча. Яна вінцік магутнага механізму гэтай пачварнай сістэмы “беларуская афіцыёзная літаратура” і не можа, як ваш аналітык, паслаць вельмі далёка каго заўгодна.

А цяпер да вершаў Кацярыны Захарэвіч, якія пачынаюцца на 49-й старонцы.

Уступны:

***
Я каменьчык, што скача па ціхай азёрнай вадзе
І імкнецца пакінуць кругі на паверхні люстэрка.
Я дрыжэў у пяску. На ваду я са страхам глядзеў.
Мне казалі: «Каменьчыкі тонуць звычайна, дурненькі».

Я стараўся пазбегнуць упэўненай цёплай рукі,
Што мяне падбірала з зямлі, хоць сырой, але роднай.
Я баяўся стаць часткаю жвіру бурлівай ракі
(Ёй ні днём ні ўначы не бывае спакою, гаротнай).

...Я каменьчык, што скача па ціхай азёрнай вадзе,
Покуль сілы стае, мне нададзенай цёплай рукою,
А люстэрка навокал павольна кругамі ідзе,
І ад кожнага круга на ім патыхае спакоем.

Мне, быць можа, не штормы ўтвараць і не біць караблі.
І не быць караблём. Я як быў, так і буду — каменьчык.
Ды й кругі, найхутчэй, не крануцца ніколі зямлі,
Але кожны з кругоў на вадзе — мая ўласная вечнасць.

Адразу зазначу, што сюжэт для верша прыдуманы цікавы. Аўтарка параўноўвае сябе з каменьчыкам, якога шпурнуў лёс скакаць па вадзе, пакуль не патоне. Ёй і хочацца пакінуць кругі на вадзе, прычым як мага болей. І боязна патануць і стаць часткаю дна. І страшна было нават да таго, як таямнічая “цёплая” рука яго кіне.
Філасофскі твор. Дый выкананы па-мастацку. Асабліва для дзяўчыны. Досыць каларытная мова. І логіка гожая… Але ўсё гэта калі параўноўваць з жаночай логікай Шніпа, прыкладам. Або з сярмяжнай прастатой Зэкава, якая горшая за зладзейства. Або з прымітывізмам і перапевам заезджаных тэмаў у вершах Міхасём Пазняковым. Або з мудрагельствам і перанасычанасцю дыялектызмамі Васіля Макарэвіча. І гэтак далей.
Тут я не блазную, а кажу з поўнай адказнасцю. Гэты верш Захарэвіч нашмат перавышае сярэдні ўзровень не тое што беларускай паэзіі, а паэзіі так званых славутых: стыпендыятаў і лаўрэатаў.
Але як толькі ставіш да твора пушкінскую мерку (а тое непазбежная прыступка ў дадзеным выпадку), то ў плане формы і строгай логікі, і мілагучнасці выяўляецца многа недасканалага. Гэта так званы вышэйшы пілатаж, тая прорва, што аддзяляе генія ад добрага таленту.

Каменьчык скача па “ціхай азёрнай вадзе”. А ці бывае гэтае возера, якое для Захарэвіч сімвал жыцця, ціхім, без хваляў? Не бывае ніколі. Такім чынам, зман, памылка пасяліліся ўжо ў першым радку.
Спалучэнне “І імкнецца” для беларускай мовы фанетычна дрэннае, дзве літары “і” зліваюцца ў адзін гук. Таму варта б было пісаць “Ды імкнецца”.
Затым словам “люстэрка” Захарэвіч падкрэслівае яшчэ раз, што вада ціхая. Навошта? Толькі што тое было нам указана. Да таго ж нанова, у трэцяй страфе, паэтка паўтарае гэты вобраз люстэрка – даволі, дарэчы, збіты, – што характарызуе роўнядзь вады. То бок лічыць падсвядома чытача і крытыка людзьмі недалёкімі, практычна крэцінамі.
Радок пра жвір у другой страфе я вылучыў як удалы.
Трэцяя страфа адчыняецца паўтарэннем уступнага радка верша. Гэта ў паэзіі дапушчальна, калі аўтар мерыцца узвысіць сілу ўздзеяння.
Затым выраз “Покуль сілы стае” – насцярожвае, бо ён адносіцца да каменьчыка, які шпурнулі. Тут дзейнічае ўжо не сіла, не воля, а інерцыя. І наогул, параўноўваць з каменьчыкам чалавека, надзеленага Тварцом розумам і свабоднай воляю, немэтазгодна. Так справядліва думаю.
Далей ідзе паўтор для алігафрэнаў: каменьчык кінуты менавіта “цёплай рукою”.
Ад кругоў, якія стварае лірычная гераіня, “патыхае спакоем”. Ды што ж гэта, спытаем мы, тады за жыццё? Такога мы хочам ад сваёй дзейнасці? Спакою? Дык лепей тады адразу ў зямлю.
Чацвёртая страфа пачынаецца з рускамоўнай звязкі, калькі – “быць можа”. У нас жа проста – “можа”, “мабыць”, “магчыма”, “мажліва”, “верагодна”, “імаверна”, “мусібыць”, “мо”… Бачыце, якая багатая беларуская мова. Навошта ёй прышпільваць чужое яшчэ? Мы змагаемся за адметнасць.
А пры канцы верша пачаўся гіблы збой па мілагучнасці – безупынныя “быць”, “буду”, “біць”, “быў”. Затым канцылярызм “найхутчэй”.
Потым “Ды й”, тады як у акадэмічным нават слоўніку – “дый” (разам).
Далей недакладнасць – кругі ад каменьчыка не крануцца ніколі зямлі. То бок чалавек не пакіне ўстойлівага следу, мае на ўвазе Захарэвіч. Тут, па-першае, не зямлі ўвогуле, а – берагу не крануцца. Ну не дна ж? Па другое, сам выраз “крануцца” няўдалы. Бо кругі, хвалі ад іх, слізгацяць, а не кранаюць бераг.

Такім чынам, годная сама па сабе задума не ўдалася як у філасофскім, гэтак і ў паэтычным, стылёвым плане. Задача пакуль непасільная для 23-гадовай дзяўчыны.
Хоць, яшчэ раз скажу: Кацярына Захарэвіч дала падставу думаць, разважаць, уяўляць, разбірацца з вобразамі. То бок аўтар для аналітыка стаўся сур’ёзным сапернікам. Гэта дужа рэдка ў беларускай літаратуры. Бо Камейшу, Шніпа, Зэкава, Пазнякова, Гапеева я разбіраю адно для людзей, для нагляднасці. Як заганныя ўзоры. Хоць насамрэч іх трэба заварочваць з опусамі да дзвярэй, як заўзятых двоечнікаў. Але любы выкладчык ведае, што яму прыйдзецца-такі некалі паставіць бесталковаму студэнту “тройку”. Усіх жа не выганіш з інстытута.
Кацярына Захарэвіч добрая чацвёрачніца. Але нават выдатнік са студэнтаў будзе ведаць фізіку, скажам, адсоткаў на 5 ад яго выкладчыка – прафесара, генія і першапраходца Ландаў. Ці нехта сумняваецца ў адваротным? І чаму мы тады думаем, што ў літаратуры – самай складанай дзейнасці для чалавечага мозгу – адбываецца па-іншаму?
Літаратура – найбольш напружны для глузду занятак. Бо думаем, фантазіруем і абучаемся мы – на мове. Мова дадзена не так для камунікацыі, як для мыслення, асэнсавання і творчасці. І фізік творыць моваю. І музыкант абучаецца і абучае – праз мову. А не жэстамі, не мімікай, не вырачанымі вачыма.
Кацярына Захарэвіч піша ўжо прафесійна. І бяда беларускай літаратуры якраз у тым, што прафесіяналамі могуць быць адно чыноўнікі, то бок рэдактары. Усе астатнія – сырыя аматары. Другая справа, што чыноўнікі на пасадах даволі хутка пакрываюцца мохам, затым плеснеюць і тырчаць у кабінетах трухлявымі пнямі. Гэтага мы для таленавітай паэткі Захарэвіч не пажадаем.

На заканчэнне акуратны,  пастарнакаўскага шытва верш Кацярыны:

***
Дождж мне у шыбу стукае,
Просіцца на гарбату.
Што, Вас ніхто не слухае?
Будзьце ласкавы ў хату!

Ў цемру акно адчынена
Для дарагога госця.
Шчодрасцю гаспадынінай
Множацца весялосці.

Раніцай пасыходзілі
Хмары, бы змёў іх хтосьці.
Проста яны прыводзілі
Мне дарагога госця.


ЛіМаразм-379

З Крумкачом на плячы

У дзяцінстве далёкім савецкім, калі найцікавейшае, што маглі паказаць па тэлевізіі, – гэта аўстралійскі мультфільм “Вакол свету за 80 дзён”, – на зімовыя канікулы я адпраўляўся да цёткі. Таму што бабуля не магла вытрываць два тыдні двух унукаў любімых.

Менавіта ў цётчынай раскошнай па тым часе трохпакаёўцы, на Масюкоўшчыне, кароткімі зімовымі днямі і доўгімі вечарамі, у перапынках паміж катком і прагулкамі ў горад, я шмат чытаў. Там, дарэчы, і пазнаёміўся з тымі самымі раманамі Мікалая Чаргінца, якія цяпер, праз 35 гадоў, друкуе “Полымя” ў перакладзе на беларускую.

У цёткі было многа кніг, якія адсутнічалі ў мяне дома, таму я накідваўся на іх прагна, шнарачы па высачэзных паліцах. І была там адна, што адразу ж выклікала ў мяне жах – навелы Эдгара По ў вокладцы з застрашлівымі малюнкамі. Жудаснае, як вядома, прыцягвае. Як і ўсё новае. А ў савецкі час самым страшным быў нейкі мульцік, дзе героі ішлі поначы ў лес, а дрэвы пачыналі вухкаць і шавяліць галінамі, як рукамі. Ну і пазней – фільм “Сабака Баскервіляў” з Ліванавым.

 

Таму нястача жахлівых эмоцый штурхала мяне да кніжкі Эдгара По. Я мог прачытаць не болей аднаго аповеду – і ставіў томік назад, кленучыся ніколі яго не разгортваць. Настолькі завалодваў мной страх, занатоўваўся, прыходзіў перад сном, калі выключалася святло. Монстры паўставалі  нібы жывыя. Будучы пісьменнік быў досыць уражлівы, адным словам.

За некалькі гадоў, прыязджаючы да цёткі, я прачытаў, а потым перачытваў Эдгара По. Заварожваў не адзін страх, а мова, якой тое было напісана. Тады я не ведаў, што Эдгар По вялікі паэт, стваральнік самага раскручанага верша за ўсё гісторыю сусветнай паэзіі:

“ЛіМ” №17, 2010 г, старонка 15:

КРУМКАЧ

Уначы, парой панылай, калі з думкаю бяссілай
задрамаў я з мудрай кнігай, з важкай кнігай у руках, –
то ачуўся ўраз ад гуку, нібы нехта жвава стукаў,
быццам рэзка так застукаў да мяне нязваны страх.
"Госць, – падумаў я, – чакае за дзвярыма, а не страх.
Проста госцейка ў дзвярах”.
........................................................
перааклад М.Южыка, не А.Хадановіча, як можна знайсці ў злодзеяў на пэўных сайтах! У Хадановіча ёсць свой, другі пераклад.)

Андэрэй Хадановіч:

Неяк поўначчу панылай я сядзеў, як над магілай,
Над пісьмёнамі, расклаўшы старажытны стос папер.
Раптам ціхі стук у дзверы мае змрочнае кватэры
Разагнаў усе хімеры. “Мабыць, нейкі візітэр, –
Я падумаў, – не хвалюйся, проста позні візітэр
Ля дзвярэй тваіх, павер”.
Далей

Прабачце, што зрабіў адступленне, але яно неабходнае з прычыны пірацтва ў Сеціве, цягаюць на сайты неправераную інфармацыю.

Але ж вернемся да тых рамантычных юначых часоў, калі падлетак заміраў з кнігаю жахлівых навел. Асабліва страшыў мяне малюнак і адпаведны аповед пра Чырвоную Маску смерці. Здавалася, кішкі аўтар мае на нешта намотваў. Гэта была пэўная рыса, за якую не павінен здаровы розум заходзіць.

Ужо праз дзесяцігоддзі, зноў зацікавіўшыся Эдгарам По, я зразумеў, чаму ён так уражваў людзей. Літаратар быў хворы душэўна, а перададзены ім свет уяўляў пэўную духоўную рэальнасць, якая яму адкрывалася пад час азарэнняў.
І верш “Крумкач” апавядаў насамрэч пра таго крумкача, дэмана, што навекі пасяліўся ў яго нутры.

Біёграфы спрабуюць адшукаць прычыны яго геніяльнасці з інфернальным ухілам – у біяграфіі. Безбацькоўства, суровы апякун, не ганаровая на той час прафесія літаратара, беднасць, блізкая да галечы, непрызнанне, доўгая хвароба і смерць маладой любімай жонкі… Аднак, мала там каму цяжка на свеце жывецца? І вар’ятаў зашмат. А геніяў мала.

І рэч тут далёка не ў тым, што быў Эдгар По першаадкрывальнікам жанраў трылеру, дэтэктыву, фантастыкі, містыкі. Бо я чытаў яго дзіцём, праз паўтара стагоддзі ад напісання твораў, нічога пра законы літаратуразнаўства не ведаючы. І ўражваў ён мяне наўпрост – тэкстамі, моваю, якая ашаламляла нават у перакладзе на рускую.

Стывен Кінг у параўнанні з Эдгарам По – хлопчык смаркаты, прыдумшчык аповедаў пра страх, цалкам здаровы амерыканскі абывацель. Меркантыльны, які ўмее сябе падаць і прадаць. Яго папярэднік нічога ў жыцці толкам не ўмеў, як толькі пісаць. І крытыкаваць! Бо пры жыцці быў больш вядомы як крытык чужых тэкстаў. За што атрымаў беспрацоўе і пагарду, і дэманізацыю калегамі яго асобы пасля смерці. Маўляў, алкаголік, наркаман, пачварына гнюсная. А між тым, як такі мог улюбіць у сябе цешчу, напрыклад? Якая ў лістах надзвычай ласкава адгукалася пра зяця. Нават яго запоі ўспрымала як хваробу. А душа, ведала, залатая! Вось так. Зачынальнік цяперашніх фільмаў жахаў быў чалавекам душэўным… Бо створаны, як і ўсе мы, па вобразе і падабенстве Гасподнім. Хоць у творчасці менавіта – ён, чалавек хрысціянскай цывілізацыі, як бы не знае наогул Хрыста. Нідзе не згадвае. Нават у лістах – максімум “Неба” піша!

Эдгар По быў шчыры, тварыў, што падказваў яго хворы мозг, які ажыццяўляў прарывы ў інфернальнае і яго міжволі паэтызаваў. Не дадаваў ужо на цвярозы стан По нічога старонняга ў тэксты, іх дапрацоўваючы. Што прыйшло, тое прыйшло. Крумкач на плячы засланяў ад яго сонечнае святло. Найперш у творчасці. Па біяграфіі, па лістах, акрамя крайне слабай талерантнасці да алкаголю, не было ў яго асаблівых заган.

Жонку кахаў моцна. Ажаніліся, калі ёй было 14 гадоў. А дзяцей не атрымалася. Таксама загадка. І памёр ён ад гора пасля яе смерці – праз тры гады, у 40. А яна гадоў 26 пражыла. Сам па сабе лёс шараговы. Загадка – толькі ў самім мозгу пісьменніка. Паталагічным, калі хто хоча так думаць. Ці геніяльным, гэтак правільней будзе. Бо ў аповедах і вершах – строгая выверанасць тэкстаў, а не трызненне вар’ята. У лістах – павага і любоў да людзей! У зваротных лістах – яго таксама любяць, адна жанчына ледзьве нават замуж за яго не выйшла, калі стаў удаўцом. Адгаварылі добразычліўцы. Бо зрываецца жаніх, многа п’е, потым цяжка вяртаецца да жыцця. Эдгар По алкагалізмам хаваўся ад паталогіі мозгу, монстраў, якія яго пераследавалі нібы наяве.
І адчуваў сябе грэшнікам! Устаноўлена быццам, што перад смерцю, паражоны інсультам, ён ачомаўся ненадоўга і спытаў, а ці ёсць Там дараванне для такіх грэшнікаў, як я? А потым упаў у забыццё і сканаў.

У чым грэх? Прапаганда праз творчасць інфернальнага свету. Адсутнасць у тэкстах Божага свету, заслоненага Крумкачом (дэманам). А не само жыццё беднага Эдгара Алана По як чалавека і абывацеля. Не забіў. Не ўкраў. У поце твару зарабляў хлеб свой. Спачуваў родным. Смуткаваў паводле іх пакутаў і смерці. Усё як у звычайных людзей. Ды вось творчасць… Бо разам з пазітыўным “Шэрлакам Холмсам”, які выйшаў з навел Эдгара По, чалавецтва атрымала бясконцы амерыканскі трылер, фільмы жахаў – выключна плён гэтай краіны. “Кашмары на вуліцы Вязаў”, “Злавесныя мерцвякі”, несканчоныя “зомбі”, “Зубасцікі”, цэлы кароль жахаў Кінг – усе вылузаліся з табакеркі 70-ці невялікіх апавяданняў амерыканскага песняра інфернальнага. У Штатах даўно не ведаюць войнаў, голаду, мору, нават сапраўднай галечы. Ім не хапае эмоцыі страху. Таму фільмы іх і літаратура запоўнены гарадамі-прывідамі, закінутымі асабнякамі, маньякамі – паталогіяй. Сытыя пацяшаюцца такім чынам. Нам жа неяк не весела ад самога клімату, калі 9 месяцаў зіма, а потым 3 месяцы дажджлівая восень, што плаўна пераходзіць у хлюпотную зіму. Няма ў нас каліфарнійскага ўзбярэжжа, і Фларыды – няма.

І тым не менш Эдгар По – ужо частка і нашай культуры. І любячы, і молячыся за яго абцяжараную Крумкачом душу – мы выпраўляем яго становішча ў Вечнасці. Бо не забудзем, што ён усяго толькі адлюстраваў сусветнае зло, а не стаўся яго стваральнікам. Зло жыло і жыве незалежна ад По.

………………………………………..
Ах, сваволіла прырода, выла ветрам непагода,
ценяў прывідных уроды на падлозе паляглі.
Я чакаў з бясконцай далі, покуль цені бушавалі,
памяць пра Лінор хавалі за бязрадасныя дні,
пра святую, што ў Эдэме, на аддаленай зямлі...
Згаслі тут яе агні.

Стылы шолах за парцьерай... Пашчу жах сваю ашчэрыў,
паланіў мяне між крэслаў, габеленаў, медных ваз.
З заміраннем сэрца, ціха, прашаптаў я, каб не крыкнуць:
"Гэта госць стаіць нязнаны за дзвярыма ў позні час,
проста госць таемны хоча быць са мной на гэты раз.
Проста госць у змрочны час”.
………………………………………..

"Пакідай мой дом самотны, доўжыць дай спакой дрымотны,
– я падскочыў, крыкнуў: – З ветрам ты ляці ў начны прастор!
Ані пёрка, ані духу не пакінь сваіх, каб скруха
не вярнулася і вуха, каб не чула з гэтых пор,
пра цябе не чула вуха анічога з гэтых пор!”
Каркнуў госць мой: "Nevermore!”

Ён сядзіць дагэтуль, вечна. За акном Пуціны Млечнай
зоркі ззяюць. Іх не бачу. У гаркавую ваду
апускаю сны і мроі. А Крумкач сваім спакоем
заварожвае і поіць, корміць ён маю нуду.
Дэман, што ў абліччы птушкі, думу думае адну –
каб глядзеў я ў Пустату.

Увесь ТЭКСТ верша



ЛіМаразм-380

Паклонімся чалавеку

Скандальна вядомая журналістка “Рэха Масквы” Ксенія Ларына пасля раптоўнай смерці прадстаўніка ад Расеі ў ААН Віталія Чуркіна напісала ў сваім ФБ так:

 «И вот так и умер, как подкошенный, одуревший от бесконечных окриков, требований, оскорблений, от круглосуточного ужаса оказаться профнепригодным, не оправдавшим высокого доверия! И стОит такой финал таких унизительных затрат? Подумайте, чиновники, путинские лакеи! Ведь так же упадете мордой об стол от старания, и никто о вас не вспомнит».

Гэта была яе шчырая эмоцыя. Верым. Потым, праўда, апамятаўшыся, або па вокрыку яе начальніка Венедыктава, пост быў выдалены.
Тым не менш гэты кашчунны панос ужо паспеў быць скапіраваны і разліты па Сеціве. Абурэнне нармальных людзей лібералы адбілі хвацка: “Расейскія цемрашалы патрабуюць пакарання Ксеніі Ларынай!”
Гэтая дамачка, хто не ведае, з’яўляецца на “Рэха Масквы” гэтакім баявіком, вышыбалам. Яе ротам прамаўляюцца самыя грубыя рэчы ў бок Пуціна, маўляў, не пасмее ж цар ударыць жанчыну. Стымулюецца бойкі рот Ларынай здалёку, з самога Ізраіля, алігархам Гусінскім, канал “НТВ” якога Пуцін разграміў на пачатку тысячагоддзя. Бо менавіта Гусінскі, праз розныя хітра выдуманыя структуры, фінансуе гэтае апазіцыйнае радыё.
Радыё, калі так можна сказаць, малатыражнае, даступнае збольшага ў Маскве і Піцеры, а для шырокага люду – праз Інтэрнэт ці пірацкія спадарожнікавыя талеркі. Афіцыйна наўрад ці яно ўваходзіць у пакеты вяшчання. Прынамсі на “Трыкалоры” сярод 40 FM-станцый яго няма і паміну.
Гэта, так бы мовіць, абмежаваная дэмакратыя і кволы лібералізм, дапушчаны Пуціным для выпуску эмацыйнай пары, кшталту паносу Ксеніі Ларынай на памерлага Віталія Чуркіна. Улады даюць зразумець тым нямногім, хто зазірае на “Рэха Масквы”, які страшны твар лібералаў.

Не далей як учора, у перадачы “Адмысловае меркаванне”, Ксенія Ларына, жывая і здаровая, і не заарыштаваная Пуціным, сядзела з атэістам Мікалаем Сванідзэ і паўгадзіны глумілася з Праваслаўнай Царквы. Нагода: Царква накіравала камісію для праверкі нібыта міратачэння бюста цара Мікалая Другога, які прызнаны святым страстацерпцам. Факт камісіяй прызнаны не быў. І гэта асабліва пацешыла атэістаў з “Рэха Масквы”. Падхіхікваючы, Ларына гаварыла: “Ды ім і Багародзіца трызніцца!” На што Сванідзэ кроіў шматзначны выраз аблічча.
Трэба сказаць, што бравы грузін апошнім часам робіцца да Праваслаўя ўсё больш талерантным і ў выказваннях асцярожным. Бо 90 адсоткаў народа, што падтрымліваюць Прэзідэнта, спаянага з Царквою, не жарты. Тут як ні хавайся ў мерседэсах і асабняках, а могуць падпільнаваць на публічнай сходцы якой і пысу расквасіць, і хрыбет паламаць. Тым болей што само “Рэха Масквы” сее міфы пра лютага святара Дзмітрыя Смірнова, які збірае “праваслаўных баявікоў” і б’е бедных рокераў. То бок Сванідзэ баіцца ўласных жа казак. І таму, калі вырываецца з яго рота пагардлівае “народ”, ён тут жа папраўляецца: не, не сам народ вінаваты, а “ўлады”. У адрозненне ад Віктара Шэндэровіча, які наўпрост абзывае рускі народ быдлам, што жуе тэлевізійную жвачку.

Цяпер зноў наконт міратачэння і бюста Мікалая Другога, які трапіў пад асмяянне “Рэха Масквы”. Маўляў, цар далёка не вёў святое жыццё, разваліў краіну, зрынуўшы ў пакуты. Маўляў, меў палюбоўніцу, страляў дзеля пацехі варон і кошак. Але чытаем з Вікіпедыі:

Страстоте;рпец — так называют в Православной Церкви вообще всех христианских мучеников, которые претерпели страдания (страсть, греч. ;;;;;, ;;;;;;, лат. passio) во имя Иисуса Христа. Но преимущественно же это наименование относится к тем святым, которые приняли мученическую кончину не за христианскую веру, в отличие от мучеников и великомучеников, возможно даже от своих близких и единоверцев — в силу их злобы, корыстолюбия, коварства, заговора. Соответственно, в данном случае подчёркивается особый характер их подвига — беззлобие, что является одной из заповедей Иисуса Христа. Так, в частности, нередко именуются святые мученики Борис и Глеб, святой Димитрий Угличский, преподобный Дула, живший в V веке. В 2000 году последний российский император Николай II и его семья, расстрелянные по решению Уральского Совета в 1918 году, были канонизированы в лике страстотерпцев[1]. Как отметил член Синодальной комиссии по канонизации святых протоиерей Георгий Митрофанов, «чин страстотерпцев с древности применяется только по отношению к представителям великокняжеских и царских родов»[2].

То бок цару Мікалаю Другому зусім не трэба было весці жыццё падзвіжніка Серафіма Сароўскага, бо ён адабраны ў святыя па іншых крытэрыях.
Міратачэнне, з якога пацвельваюць атэісты Ларына і Сванідзэ, само па сабе не ёсць указаннем на святасць. Мала таго, яно можа вызывацца духоўнасцю як высокага анёльскага свету, так і светам упалых анёлаў. Бо сатана ёсць малпаю Бога і, маючы вялікія магчымасці, ва ўсім намагаецца Яго капіраваць. То бок падрабляцца і тэатральнічаць. І зусім не значыць, што міра, якое выклікана пякельным духоўным светам, будзе смярдзючым, не водарным.
Больш за тое, Гісторыя ўказвае: у дахрысціянскую эру, і як быццам цяпер у нехрысціянскіх культах, факты мірачатэння былі і ёсць. Цякуць паганскія скульптуры, бажкі, крышны, буды, іншая нечысць. Менавіта таму святыя першых стагоддзяў хрысціянства гаварылі пра гэтакае: «не хули и не принимай». Бо можна ўсур’ёз памыліцца.
А што сталі міраточыць некаторыя іконы Мікалая Другога, страстацерпца, тое факт неаспрэчны, ролікі можна назіраць у Ютубе.
Мы жывём у перыяд, калі актывізаваліся ўсе “цуды”, ад святых праваслаўных да эзатэрычнай погані, экстрасэнсаў, што рушацца ў тэлевізар і робяцца кумірамі мільёнаў, і завалодваюць свядомасцю. Такога згушчэння “цудаў” не назіралася ўсе 2 тысячы гадоў ад Галгофы. І зразумела чаму: 1) не было сродкаў масавай інфармацыі, што апавяшчаюць аб іх зямны шар; 2) хрысціянскі свет быў хрысціянскім, а не нэаязычніцкім, як цяперашняя Еўропа; 3) спальванне ведзьмаў інквізіцыяй, акрамя непазбежных памылак, выдаткаў, мела станоўчы нюанс – за чартаўшчыну каралі, нечысць не вызывалася праз розныя парталы ў наш свет.
Лібералізм, які мы назіраем у асобе Ксеніі Ларынай, гэтыя парталы нарэшце адкрыў, разнасцежыў. Твары што заўгодна. Любі мужык мужыка, а баба бабу, бярыце на выхаванне немаўлятаў і потым трахайце іх. Спявайце што хочаце. Пішыце і малюйце, што душа пажадае. Бог Садом І Гамору знішчыў, а чалавек – дазваляе! Паклонімся чалавеку…


ЛіМаразм-381

Блакітная кроў

“Дамарослы апакаліптык” – роўна так, толькі па-руску, напісаў адзін чалавек у Ютубе пад перадачай Дзмітрыя Быкава “Адзін”, якую той вядзе на “Рэха Масквы”.
Але новых прарокаў апакаліпсісу для іх роднай краіны на тым радыё шмат. Практычна ўсе – ад начальніка Венедыктава да апошняй занюханай журналісткі, ад дыякана Кураева да некрамана Неўзорава, ад Быкава да Велера, папулярных рускіх пісьменнікаў.
Прарочаць прыкладна наступнае:

1) дыктатура Пуціна ўрэшце прывядзе да мяцяжу і дарвінаўскага адбору (Шэндэровіч);
2) Чым даўжэй церпіць народ, тым страшнейшым будзе паўстанне (Шэндэровіч);
3) Данабас – гэта ганьба Расеі, ён абавязкова прыйдзе ўжо на тэрыторыю Пуціна, і гэта будзе канец, страх, моры крыві (Быкаў);
4) У Расеі творчаму чалавеку немагчыма, такой затхлай абстаноўкі не было нават у СССР (Быкаў);
5) Усё дрэнна, дрэнна і будзе горш (Велер)
……………………………

Такое ўражанне, што прайграецца заведзеная Гусінскім у Тэль-Авіве ці Гішпаніі, ці дзе ён там цяпер пражывае, пласцінка – круціцца сама па сабе, а літаратуразнаўца Быкаў і некраман Неўзораў думаюць, што яны самастойна гавораць. Іх плюшавыя галовы абарачае і абарачае кружэлка…
А цяпер пытанне: а што менавіта дрэнна ў Пуціна, самага рэйтынгавага, аўтарытэтнага палітыка сусвету і, адпаведна, самага папулярнага чалавека на зямным шары? І наогул, калі на гэтай гіблай, халоднай, снежнай, бясхлебнай тэрыторыі народ жыў за апошнія стагоддзі лепш, чым пры Пуціну? Ці даўно вылузаліся з лапцяў? З лужынаў па калена на пляцах савецкіх райцэнтраў. З чэргаў стометровых да ржавых шаляў у задушлівых і пустых гастраномах. З гэтай вечнай кашы, рэдка нечым запраўленай. З кіслых яблыкаў. З агорклай смярдзючай капусты, дробнай парэпанай бульбы… І гэтак далей, да бясконцасці.
Я разумею, што не адно Пуціна ў гэтым заслуга, а і цывілізацыі заходняй, куды павалок краіну блажэнны Міхал Сяргеіч, раздаючы тэрыторыі. А што не раздаў – тое дараздаў пад чаркаю Ельцын.
Пуцін жа не страчвае нічога. А ўсё набывае, далучае, узбагачае.
“Ды як ты смееш хваліць Прэзідэнта Расеі, які ходзіць у дарагіх касцюмах, чаравіках, лятае на прыватным лайнеры і жыве ў пакоях Крамля!” – папікнуў мяне адзін літаратар. Не, хацелася адказаць, ён павінен хадзіць у драных рызманах з посахам па Русі, ездзіць на кабыле, жыць у халупе, а заморскіх гасцей прымаць у юрце якой. Ну не дэбіл ты, хацелася адказаць літаратару, ды пабаяўся, што не зразумее мяне.
А хацеў бы хто павесіць на сябе адказнасць за дзвесце мільёнаў душаў, не мець ні хвіліны спакою, несупынна лятаючы над зямным шарам у “дарагім прыватным” самалёце? Наце вам пуцінскае багацце, але так і працуйце тады, як працуе цар.
Ёсць дзве карцінкі ў галовах сотняў мільёнаў людзей: 1) першыя тры каналы Расейскага Тэлебачання, дзе ўсё добра і Расея чэмпіён, і Пуцін герой, і народ малайчына, і Традыцыяй прасякнуты ўсе гаворкі і дзеянні і 2) радыё “Рэха Масквы” (“Рэха мацы” або “Ліха Масквы”, як кажа Праханаў) і “Свабода”, дзе ўсё кепска ў Масковіі, і чакаюць, і прарочаць, каб найхутчэй зрабілася яшчэ горш. (А тыя, хто гэта нясуць, зазвычай ужо жывуць, працуюць і ўладкавалі дзяцей за мяжою.)
Такім чынам, выбірай расіянін і беларус, якую хочаш карцінку. Бо карцінка ў нашай свядомасці ёсць пэўным чынам рэальнасць. Хочаш – чакай апакаліпсісу. А хочаш – атрымлівай станоўчыя эмоцыі ад цара і патрыярха ўсяе Русі. А чаму далучаю сюды беларусаў, да рускіх, спытае ліцвін? А таму, што тыя самыя каналы, з невялікай карэкцыяй, ОРТ, “Расея” і НТВ глядзіць жыхар Беларусі. І карцінка ў яго галаве роўна такая ж, маскальская. І мова беларуская яго ўзбуджае толькі тым, што палохае – значыць, нацыяналісты, фашысты, калі па-нашаму! Іх – не слухаць, ад іх – хавацца! А нармальныя беларусы – па-руску павінны.
Такім чынам, абывацель наш – самы звычайны маскаль. І апазіцыйнае радыё калі ўваходзіць у яго вушы, то не “Свабода” беларуская з сямействам Арловых на троне, а – тая ж станцыя Венедыктава-Гусінскага, “Рэха Масквы”. Бо: у самым распаўсюджаным кабельным тэлебачанні на Беларусі, “Космас-ТВ”, ёсць ізраільскі канал “RTVI”, дзе – відэаверсія “Рэха Масквы”, перадача “Адмысловае меркаванне”. Зноў жа не Дубаўца з Някляевым глядзяць і слухаюць беларусы, а Ганапольскага Мацвея і Яўгенію Альбац маскоўскіх.
Я працую з той рэчаіснасцю, якая ёсць, а не з той, якую выдумалі некаторыя сектанты, чытаючы, слухаючы і дачыняючыся толькі па-беларуску, і робячы выгляд, што на Марсе жывуць. У гэтай секце задушліва і я там бавіцца не жадаю. Таму распавядаю пра Расею, тэрыторыю, дзе адбываецца нешта жывое. А пра беларускіх літаратараў буду з захапленнем гаварыць толькі ў выпадку, калі хоць адсоткаў на 10 стануць яны прамаўляць на ўзроўні таго ж Быкава ці Велера, з якімі я хоць і не згодны.  Важны сам узровень гаворкі.
Жуяце свой агорклы піражок у кутку, то і не здзіўляйцеся, што пра вас адно так, як пра Гапеева ці Марціновіча-рускамоўнага, то бок пра страшыдлаў літаратурных. Трэба жывымі быць. Трахаць трупы каму цікава?
Цяпер пра царства Русі і памазанне на яго.
Неба дало красамоўны знак апошняму цару дынастыі Раманавых – спадкаемца з гемафіліяй. Рэдкае невылечнае захворванне. Кроў не згортваецца. Расея сцякае крывёю і яе не спыніць. Новага цара не будзе. Бо блакітная кроў гнілая. За грахі папярэднікаў дабрадаць з памазанікаў часова здымалася. Грахі: бязбожны лад жыцця, палюбоўніцы, фаварыткі папярэдніх цароў, жудасныя  катаванні людзей, занядбанне духоўнага стану Царквы. Бедны хлопчык з гемафіліяй пакутаваў ад грахоў хцівых, юрлівых, бязлітасных прадзедаў. Будучага ў яго з такою крывёй не было. Як і будучага царскай Расеі. Вянец усяго – у сям’і памазаніка гаспадарыць экстрасэнс Распуцін, вядзьмар, які часова спыняе кровацячэнні спадкаемцы трона. У сям’і Хрыстовага стаўленіка Мікалая лекарам – сатаніст. Піпец. Капец. Лячыцца пакутамі. Мільёны душаў – у ГУЛаг і маці-зямельку, а хто на волі – рабы і савецкія робаты, як цяпер у Паўночнай Карэі.
І вось адбылося нарэшце вяртанне памазаніка на зямлю Рускую, цар Пуцін у цесным злучэнні з Праваслаўнай Царквою. Валявы, адказны за народ, самы аўтарытэтны ў свеце палітык. Вернута дабрадаць. Масковія і прылеглыя ёй праваслаўныя і неправаслаўныя (Арменія, Паўночны Каўказ, Сярэдняя Азія…) землі атрымалі ахову ад басурманаў з Поўдня/Усходу і ад гуманістаў-гомасексуалаў з Захаду.
Гэта для радыё “Рэха Масквы” сапраўды апакаліпсіс.


ЛіМаразм-282

Мучыць сабою грамадства

Надоечы, калі шукаў свой пераклад “Крумкача”, залез у электронны “ЛіМ” 2010 года. Перастварэнні замежнай класічнай паэзіі, Станкевіч з прозаю, Галубовіч з крытыкай… Іншая газета. У №8 “ЛіМа” сёлетняга года святкуюць юбілей тыднёвіка, Віктар Шніп плача слязлівым артыкулам, прызнаючыся ў каханні газеце…
Завалілі, знішчылі, выцеснілі рэшткі таленавітых аўтараў, ператварылі ў агіт-лісток, не падрыхтавалі хоць якую змену сваю. Хто вас будзе прэзентаваць праз 20 гадоў? Лапіцкая, Алейчанка, Грышчук?.. А зрэшты, магчыма, бо яны з вашага цеста.
Што тычыцца паэзіі “ЛіМа” №7. Вырабы Міколы Шабовіча ўжо разбіралі.
Далей “Балада пра каханне” Яўгена Церахава. Доўгая дужа.

Возьмем урывак:
……………………………
2
…Хаваўся гай у велічным тумане,
Схіляла сонца галаву ніжэй.
Цябе чакаў на першае спатканне —
Дзяўчыны я не бачыў прыгажэй.

…З’явіўшыся, як казачная фея,
Прынесла ты узнёсласць і спакой.
Праз сад ішлі, раптоўна чырванелі,
Ледзь-ледзь рукі крануўшыся рукой.

І голас мой тактоўна і ласкава.
Тваё шаптаў прыгожае імя.
Я ўпершыню сказаў табе: «Кахаю».
Адказ пачуў: «Цябе кахаю я».

3
Імглістая, нас лашчыла сцяжынка,
Дуб заручальны цёпла шапацеў.
А чэрвеньская ноч ў сваіх абдымках
Вітала дружны салаўіны спеў.

…Ды раптам месяц адышоў за хмары,
І вецер-волат наляцеў на тын.
Ад навальніцы, ад яе удараў,
Прытулак даў нам цёплы панскі млын.
……………………………………..

Верш мінулага стагоддзя па строі, тэматыцы, спосабе выяўлення “душы” паэта. Што такое сучасны строй? Ну хаця б нядаўна разабраны мной верш Кацярыны Захарэвіч. Буду наўмысна параўноўваць паэтаў адно з адным. Ім для нагляднасці патрэбная мерка. Інакш “нэ панімайт”.
…“велічным тумане” – не бачыў такіх туманаў, яны аднолькавыя звычайна, цьмяныя, а не велічныя. Метафара ад балды.
…”сонца галаву” – сказаў, як у лужыну… чхнуў.
…“Дзяўчыны я не бачыў прыгажэй” – прымітывізм, проза.
…“як казачная фея” – літаратурны трафарэт.
…“Прынесла ты узнёсласць” – не трапна, міма цэлі. Не прыносяць «возвышенность».
…“чырванелі, Ледзь-ледзь рукі крануўшыся рукой” – для экспрэсіі, а таксама дзеля сыходу ад фальшывага пафасу хацелася б іншага: каб рука кавалера ўжо ляжала на ягадзіцах каханкі. Ці хаця б намацвала талію.
“І голас мой тактоўна” – канцылярызм.
Затым два разы блізка “тваё”, “табе”. Трэба сачыць і прарэджваць.
“Імглістая, нас лашчыла сцяжынка” – няўдала, не веру. Метафара  ў малако.
“Дуб заручальны” – тое самае. Церахаў пазбаўлены паэтычнага чуцця.
Салаўі, якія пяюць і заліваюцца ўначы, – даволі сумнеўна. Чуў гэта на досвітку ясным. Ноччу не чуў.

“Ад навальніцы, ад яе удараў” – “б’е” звычайна маланка, пярун, не навальніца, якая грыміць, налятае, грукоча.

Верш слабы і невыразны. Акрамя таго што безнадзейна састарэлы па форме.

Так наша Каста сустракае юбілей тыднёвіка, які сама ж спляжыла.
Весела табе, Віця Шніп, хочацца запытацца? Тое плён у тым ліку і тваёй працы ў “Мастацкай літаратуры”, гэтага выдавання бясконцага сябе і Рублеўскай, а таксама чыноўнікаў розных масцей. Дагуляўся.
Гэта ваша будучыня – такі “ЛіМ”. І такая на яго справядлівая крытыка.

А Церахава можна адно пашкадаваць – не сваёй справай займаецца чалавек.
У нас гэта штораз і бесперапынна, дарэчы. Рускамоўны матэматык-юрыст-псіхолаг і знаўца літаратуры Новікаў падлічваў на сваім блогу ўзрост Кацярыны Захарэвіч. Нарадзіўшыся ў 1994 годзе, дзяўчына для яго мае… “узрост Хрыста”.
Людзі не на сваім месцы не толькі пакутуюць душэўна, як Новікаў, а і мучаць сабою грамадства.


ЛіМаразм-383

Без вярхоўных загадаў

Увечары 8 сакавіка паглядзеў “Масква слязам не верыць”. Фільм канца 70-х паказваў Першы Нацыянальны канал Расеі. Ён заўсёды паказвае на святы шэраг савецкіх фільмаў. І гэта нездарма. Бо гэта Традыцыя. Як і традыцыя – глядзець усім разам душэўнае. Або чытаць пра яго. Або слухаць.
За 25 гадоў жыцця па-за Традыцыяй грашавіты, з галівудскімі наваротамі кінематограф Расеі не зняў нічога культавага, таго, што хацелася б пераглядаць разам гадамі, дзесяцігоддзямі. Можа, за выключэннем серыяла “Брыгада”, што якраз і паказвае стагнацыю і паміранне Традыцыі з канца 80-х гадоў. Але і ў серыяле тым харошыя рускія хлопцы, якія сталі разбойнікамі, у выніку прайгралі, былі пакараны гвалтоўнаю смерцю. Бо пагарджалі непахісным, глыбінным.
Больш фільмаў, у якіх бы луналі саборная душа ды ідэя, не знялі ні сынок Бандарчука Бандарчук, ні сынок Тадароўскага Тадароўскі, ні сынок Міхалкова Міхалкоў, як бы ні шчаміліся яны ў пераможны фэстаў, часта ўласна створаных.
Нават найвялікшы расейскі рэжысёр Эльдар Разанаў у часы памірання Традыцыі не зняў ніводнага вялікага фільма, акрамя гістарычнага “Андэрсена”, які прайшоў міма шырокай публікі. Той фільм не пра нас. А пра нас вялікі Разанаў ужо не зняў анічога. Апошні яго шэдэўр – “Нябёсы абяцаныя” – якраз пра скон традыцыйнага. Сакральнае, паводле яго задумы, выправілася на Неба.
Аднак што безупынку круціць Эрнст на сваім галоўным расейскім канале ў дзень галоўнага свята, 31 снежня, як не “Іронію лёсу”, “Карнавальную ноч”, “Чарадзеяў”, “Джэнтльменаў удачы” і “Івана  Васільевіча”, і “Каўказскую паланянку”? Фільмы пра святая святых – не раўнадушнасць, не абыякавасць, праўду, калі кожны адказвае перад кожным, і ўсе перажываюць за цябе, а ты за ўсіх. Пра любоў.
Эгаістаў не любіць ні рускі, ні беларускі праваслаўны народ. А цяперашняе кіно і тэлебачанне – пра эгаістаў. Кожны сядзіць у сваім кутку і глядзіць свой тэлевізар, сваю, адну з тысячы, кнопак. Пра татуіроўкі, пра гумовыя фаласы, пра лесбіянак, пра бандзюкоў з аўтаматамі, пра замежнае, а не сваё, мора ці акіян. Разлучэнне людзей. Фрагментацыя і распад свядомасці. Еўрапейская сытасць, усюдыіснае Сеціва і – татальная адзінота. Палова белага насельніцтва заможнай паўночнай Еўропы сядзіць на псіхіятрычных таблетках, якімі марна спрабуе засланіцца ад бессэнсоўнасці існавання.
А побач бедныя, бесталковыя, але сямейныя, традыцыйныя, набожныя, монатэістычныя і таму – псіхічна здаровыя мусульмане. І вечна бестурботныя жыхары Афрыкі, якія прыехалі сюды дарма харчавацца, бо не любяць у сябе працаваць.
Такая карціна. І што,  як не Традыцыя, уратуе белую хрысціянскую цывілізацыю? І што, як ні яна, напаўняла нашу свядомасць нават у часы СССР? Бо дзяды і бацькі нашы, нягледзячы на наўкольную камуністычную мішуру, – родам з Традыцыі.  А як стала забывацца яна, як сталі паміраць дзяды і бабулі, – то і разваліўся Савецкі Саюз. Бо ідэя камуністычнага бараку аказалася ліпавая. А сапраўдная – толькі ідэя хрысціянскай саборнасці. Калі ўсе нераўнадушныя і любы табе дапаможа, а ты яму, бо над усімі Хрыстос. Не дзеля выгады, а «Христа ради».
Хто памятае дзень 31 снежня ў часы СССР, той уразумее, куды мы коцімся. Тады выйдзеш на вуліцу – агульная радасць, і кожны стрэчны цябе павіншуе, і рагочуць у трамваі, і добра табе ад гэтага. Цяпер усё больш – хмурыя твары ў раскошных гіпермаркетах, бо сабраны кожны максімум сям’ёй, а то і ёй не сабраны. Чужакамі ў сям’і жывуць. Самота. Нявесела нават пад алкаголем. Бо сапраўды і напоўніцу радавацца можна толькі супольна.
Што такое фільм “Масква слязам не верыць”, лаўрэат “Оскара”?
Гэта гімн працы, нераўнадушнасці, непадробнасці, шчырасці. Гімн праваслаўнаму чалавеку.
Хто з герояў хацеў парушыць Традыцыю – той прайграў. Хітраваць – нельга. Ісці супроць саборнасці народа – нельга. Нават станоўчы напачатку герой, хакеіст, які ездзіў па замежжы, цягаў жонцы шмоткі, пакаштаваў салодкага і “прыгожага” – пакараны, спіўся, зранку на піва выпрошвае.
Той, хто не крывадушнічаў адпачатку, – увесь фільм шчаслівы, бо жыве для сабору.
Героі фільма – цвёрдыя выхадцы з праваслаўнай традыцыі, якіх улавіў рэжысёр і, здаецца, ён жа і сцэнарыст, Уладзімір Мяньшоў.
Аляксандра, дачка галоўнай гераіні, – гэта несумненная талстоўская Наташа Растова. Па ўсіх прыметах. Сама натуральнасць. Сама эмоцыя. Сама шчырасць, нават у эгаізме наіўным.
Рудольф, а потым, праз 20 гадоў, Радыён – адзін у адзін ёсць Анатолем Курагіным. Бяздушны прыстасаванец, хітрун, бабнік, баязлівец, баба ў штанах. Гэты тыпаж асабліва быў ненавісны Талстому, у вялікага празаіка наогул куды лепш атрымоўвалася ненавідзець людзей, чым любіць. У тым ліку і сваіх герояў: калі ненавідзеў граф, то да зубоўнага скрыгату.
Ну і галоўны герой Гоша (Аляксей Баталаў) – безумоўны Андрэй Балконскі. Слесар, але пыхлівы, як граф. Патрабавальны да людзей і сябе, паталагічна патрабавальны. Ганарлівы ў высакароднасці. І пакутуе ад гэтага. А сябе мяняць не жадае. Упёрты ідэаліст. Не перанёс, што першая жонка вышэйшая за яго па статусе сацыяльным. Развёўся. Знайшоў другую, але і тут баба яго падманула: яна – дырэктар камбіната! Пабег у запой. Не вытрымала тонкая душэўная арганізацыя. Сімвалічна: пра Гошу гераіня і яе дачка Аляксандра нічога не ведалі: як прозвішча, дзе жыве, дзе працуе. Гоша сабе і Гоша… І пошукі яго ў шматмільённай Маскве, якія закончыліся паспяхова, з аднаго боку – нацяжка, фарс, немагчымая справа. А з другога, чаго там Гошу шукаць, ён жа – Андрэй Балконскі, што ўбіўся кожнаму ў сэрца. Наш чалавек.
Душа народная, не змаўляючыся і без вярхоўных загадаў, пакінула некалі глухой восенню сталіцу Маскву, каб не падпасці пад уладу Напалеона. Ахвяравалі маёмасцю, сыходзілі ў глыб лясоў. Сярод якіх і замерзла бравае французскае войска.
Саборнасць. Традыцыя. Фільмы, якія глядзяць цеснай сям’ёю разам з дзесяткамі тысяч сем’яў. У адзін час. Тут і цяпер.

Поднявший меч на наш союз
Достоин будет худшей кары.
И я за жизнь его тогда
Не дам и самой ломаной гитары.
Как вожделенно жаждет век
Нащупать брешь у нас в цепочке...
Возьмёмся за руки, друзья,
Возьмёмся за руки, друзья,
Чтоб не пропасть поодиночке.
(Булат Окуджава)


ЛіМаразм-384

Гарачы прыём

Пуцін і Трамп відавочна падыгрываюць адно аднаму. І гэта не дзіўна, бо ёсць прадстаўнікамі сілы, якая абвясціла вайну нетрадыцыйным каштоўнасцям, што развальваюць дух абедзвюх краін.
Ні расейскія, ні амерыканскія сумленныя працаўнікі не жадаюць бачыць па тэлевізіі багатую погань, якая шалее ад немазольных, залішніх грошай. Бо ў здаровым мозгу цяжка ўкласці думку, чаму я, такі правільны і сямейны, ішачу па 10 гадзін у дзень і ледзьве зводжу канцы, а нехта, махаючы тэніснай ракеткай па 4 гадзіны ў дзень, мае 30 трыццаць мільёнаў даляраў гадавога даходу. Міжволі хочацца ўсё адняць, падзяліць. Або паставіць Трампа, які навядзе нарэшце парадак.
Амерыканскі белы рабочы не жадае карміць прыезджых арабаў. Якія да таго ж раз-пораз пастрэльваюць, падрываюць, дэстабілізуюць.
Каму быў выгадны парадак каманды Абамы і Хілары Клінтан, муж якой зусім нядаўна ледзьве не зляцеў з прэзідэнцкага крэсла за банальны мінет з бойкаю сакратаркай?
Чытаем у газеце “Заўтра”:

Идеи Шафаревича абсолютно актуальны и плодотворны в наше время. Многие думают, что когда он говорил о "малом" и "большом" народах, речь шла о евреях и русских. Взгляды Шафаревича были гораздо шире и глубже. Сегодня мы присутствуем при агрессии гомосексуального меньшинства, которое стремительно завоёвывает мир, подчиняет своему влиянию человечество. Такое ощущение, что мы накануне гомосексуальной диктатуры. Это блестяще организованное, оснащённое современными технологиями меньшинство, обладающее влиятельным лобби в политике, культуре, информационной сфере. Оно предлагает миру другой вариант существования, и мир, корчась, вопя и страдая, подчиняется давлению этого "малого народа".
(А. Проханов)

Я б узяў значна шырэй: цывілізаваны свет ва ўладзе нетрадыцыйнай, сектанцкай, або нэаязычніцкай ці атэістычнай групоўкі (сеентолагі, муніты, мармоны, рэрыхаўцы, рэйкісты, іегавісты і г.д., што прывольна пачуваюцца ў Штатах).

Канцэпцыя філосафа Льва Ціхамірава наконт ступеняў духоўнай дэградацыі:

1) мнагабожжа (язычніцтва)
2) усебожжа (пантэізм)
3) бязбожжа (атэізм)
4) чалавекабожжа (гуманізм)
5) сатанабожжа (сатанізм)

Гэта асноўныя рэлігійныя блуканні («заблуждения») у гісторыі чалавецтва. Цывілізаваная “Эўропа” і Штаты з Канадаю цяпер трывала на чацвёртым этапе. Гуманізм, пакланенне чалавеку, нават бліжэйшы да апошняй мяжы за трывіяльны і звыклы нам атэізм.
Місія Трампа – вярнуць цывілізацыю ў Традыцыю. Інакш блізкі канец Гісторыі. Місія Пуціна (прозвішча ад слова «путь» – для Расеі, праваслаўнага свету і не толькі, шырэй) тая самая.
Атрымаўшы голасную падтрымку ад Масквы на выбарах і нечаканую перамогу, Трамп з камандай маўчыць паводле наступных дзеянняў Пуціна:

1) увядзенне на Данбасе расейскі пашпартоў;
2) перыарыентацыя эканомікі  Данбаса на расейскі рынак;
3) падпарадкаванне ўкраінскіх прадпрыемстваў на тэрыторыі Данбаса Данецку (чытай, Маскве);
4) увядзенне расейскага рубля ў Данбасе;
5) атрыманне данбасаўцамі правоў, роўных з грамадзянамі Расеі;
6) учарашняе (ад 14 сакавіка 2017 года) рашэнне Пуціна і Паўднёвай Асеціі аб’яднасць арміі ў адну (насамрэч – уваход асецінскага войска ў склад расейскага).

Кажуць, не за гарамі афіцыйнае прашэнне з Данецка ўвесці на іх тэрыторыю слаўнае войска Пуціна. Дзеля спынення генацыду. І тады расейскім танкам будзе – сутачны кідок да вуліц старажытнага Кіева. Гэтак палохаючы бандэру, Пуцін пачне дыктаваць сваю волю.

Пры Абаме ўзняўся б віскат на ўвесь зямны шар. Трамп маўчыць, займаецца ўнутранай палітыкай, душыць нетрадыцыйнае, шкоднае, выганяе арабаў, будуе мексіканскую сцяну.
Яму нібыта ніякай справы няма, што Пуцін ускосна абвясціў Данбас тэрыторыяй Расеі і ўжо завяршае будаўніцтва даражэзнага моста праз свой Керчанскі праліў да свайго Крыма.
Фактычнае далучэнне Паўднёвай Асеціі (а прызнае яе рыхлая Еўропа ці не, дзюдаісту Пуціну напляваць) ёсць умацаваннем паўднёвых рубяжоў магутнай імперыі. І адначасова – абарона праваслаўных каўказцаў (грузінаў, асецінаў) і блізкіх да праваслаўя армян – ад мусульманскай непрадказальнай арды. Бо менавіта пасля разні армян туркамі гэты народ знітаваўся з Масквою. І таму застаўся жывы, канчаткова не знішчаны. Большасць армян цяпер перабывае не ў Арменіі, бо есці там няма чаго, адны голыя скалы. Існаванне Еравана аплачвае збольшага армянская дыяспара, якая паспяхова гандлюе па свеце. І асабліва многа армян – у Маскве, яны там як родныя, існуюць заможнымі кланамі.
Гэтае ўдакладненне – на ўсякі выпадак, калі хто памылкова думае, што лютая Масква некалі захапіла хрысціянскі Каўказ. Самі да яе прыліплі, не адляпіць.

Путин получил свою власть почти даром, не сражался за неё, не бился в предвыборных кампаниях, не изнывал в дебатах. Его выдвинула не политическая партия, он не властолюбец, возмечтавший о власти с юности и потом в течение всей жизни добивавшийся своей цели. Он был преемником Ельцина и, переходя от одного президентского срока к другому, не испытывал затруднений при возвращении в Кремль.
Он получил свою власть от судьбы, от Бога, неизвестно, за какие заслуги. Путин постоянно разгадывает тайну своей власти. Ему важно знать, почему именно ему, скромному подполковнику, Господь доверил властвовать в гигантской, загадочной, с великой и мучительной историей, России. И, отгадывая эту тайну, Путин постоянно посещает монастыри, встречается со старцами, беседует с ними с глазу на глаз, выведывая у мудрецов природу своей власти, суть своего предназначения.
(Александр Проханов)

Адпраўка Пуціным на сёлетні конкурс “Еўрабачанне” ў Кіеве ўдзельніка ад Расеі на інваліднай калясцы (Юліі Самойлавай) – чарговы майстэрскі спосаб выставіць украінцаў дэгенератамі на ўвесь свет.
Вось як чакаюць у Кіеве расейскую выканаўцу:
“Горячий приём Юлии Самойловой» – палохае ў Твітэры адна харкаўская экстрэмістка, падпісаўшы так красамоўнае фота:


ЛіМаразм-385

Дзве розныя праўды

Учора, 18 сакавіка, крымчане святкавалі трохгоддзе далучэння сваёй тэрыторыі да Расеі. Вывераная, філігранная аперацыя Пуціна прывяла да нечаканай і, можна сказаць, небывалай гістарычнай падзеі: у суседняй дзяржавы абсалютна мірна, бяскроўна была адрэзана дабрадатная  агромністая доля зямлі.
Асноўным прынцыпам барацьбы дзюдо, яе філасофіяй, ёсць выкарыстанне як слабасці і памылак саперніка, так і сілы яго нападу. Гэтая сіла праз выключную тэхніку паварочваецца супраць саперніка.
Як вядома, Уладзімір Пуцін майстар спорту па гэтай японскай барацьбе. А такія званні там не даюцца проста за выслугу гадоў. Неабходна перамагаць на буйных складаных турнірах. Канешне, ад майстра спорту да алімпійскага чэмпіёна – цэлы Эверэст. І тым не менш, прэзідэнт Расеі ёсць вялікім знаўцам дзюдо. Свае няспраўджаныя амбіцыі на перамогі ён уклаў у зборную Расеі, якая пабіла ў 2010 годзе, на алімпіядзе, увесь свет, улучаючы роданачальнікаў дзюдо японцаў. А сам Пуцін – удала рэалізоўваецца ў гэтай барацьбе як палітык, карыстаючы як бесталковасць, гэтак і сілу праціўнікаў.
Тое ён прадэманстраваў яшчэ ў 2008 годзе, калі Грузія вераломна напала на Паўднёвую Асецію. Саакашвілі з кіраўнікамі і заправіламі з Вашынгтона памылкова ўявілі, быццам цар Русі настолькі захоплены адкрыццём Алімпіяды ў Пекіне, што яго можна ўзяць цёпленькім, агарошыць, зламаць. Аднак працягваючы рукацца і абдымацца на цырымоніі адкрыцця з рознымі высокапастаўленымі людзьмі, Пуцін паралельна ужо аддаваў загады. І рускае войска імгненна высунулася да баявых рубяжоў, а караблі з мора бамбілі тэрыторыю агрэсіўнай Грузіі. Увесь бліцкрыг заняў роўна тры дні. У выніку Расея канчаткова завалодала не толькі Паўднёвай Асеціяй, але і Абхазіяй. А таксама ўмацавала пазіцыі сваіх баз у самой Грузіі.
Рашыцца на такое першым, без нападу Грузіі на безабаронную краіну, было немагчыма. А вось скарыстаць крок бесталковага праціўніка – іншая справа. Штаты, якія былі галоўным падбухторшчыкам адчайнага ходу Саакашвілі, схібілі, пацярпелі паразу. Потым яны прыгрэлі апальнага Саакашвілі, калі ён уцякаў ад народнага гневу. Падкарміўшыся і акрыяўшы, бравы грузін быў кінуты на новую задачу Вашынгтона – кіраваць, ні многа ні мала, Адэсаю.
Аднак гэтаму папярэднічала другая аперацыя, другі геніяльны адказ Прэзідэнта Расеі.
Роўна па сцэнарыі нападу 2008 года, карыстаючыся захопленасцю Пуціна алімпіядай, на гэты раз ужо на яго тэрыторыі ў Сочы, Штаты спланавалі і паспяхова ажыццявілі рэвалюцыю ў Кіеве. Бандыцкая кліка, якая прыйшла да ўлады, мела апетыты зусім не малыя, аднак пакуль яны разбіраліся з крэсламі – каму дзе сядзець, – Пуцін, які павінен быць з галавой у поспехах на спартовых арэнах Сочы, насамрэч правёў ашаламляльную аперацыю: за якія два тыдні Крым мірна ўвайшоў у склад Расейскай імперыі. То бок алімпійская эйфарыя плаўна перацякла ў крымскую.
Мацуючы свае пазіцыі на поўдні і ўсходзе Ўкраіны, Расея прыбрала да сябе і частку Данбаса. Для чаго гэта было патрэбна  Пуціну, існуюць розныя меркаванні:

1) стыхійнасць народнага мяцяжу;
2) адцягненне сіл і увагі Ўкраіны ад Крыма, на які таксама мог быць здзейснены наступ;
3) развіццё поспеху на хвалі крымскай перамогі.

Насамрэч усе тры пункты нараджаюцца адзін ад аднаго і перацякаюць міжсобку.
Галоўнае правіла любой вайны: лепшая абарона – атака. Банда нацыяналістаў, якая незаконна прыйшла да ўлады ў Кіеве, не справілася нават з Данбасам, куды ім да Крыму! Асабліва пацешна, што ў Данбасе нібыта стаялі супроць рэгулярнай арміі Кіева аматары, мяцежнікі, сяк-так апранутыя і ўзброеныя адно гарматамі, якія былі нібыта аднятыя ў ходзе баёў. Гэта асабліва ганебна для Кіева.
Але не будзем ужо прыніжаць Парашэнку ніжэй ад плінтуса: паўстанцы на Данбасе былі насамрэч дасканала арганізаваны баявымі афіцэрамі з Масквы, дзе і знаходзіцца штаб кіравання чарговай пераможнай аперацыі Пуціна. Высокія прафесіяналы наладзілі ў прыватнасці кацёл у Дэбальцава, куды бесталковыя камандзіры Парашэнкі рынулі гінуць сваіх салдатаў.
То бок Парашэнка загруз на мяжы Данбаса, і гамонкі яго пра вяртанне Крыма ўсё больш становяцца рытарычнымі. Дый Захад паціху зміраецца, бо з дзяржавай, у якой роўны Штатам ядзерны патэнцыял, хочаш не хочаш, а трэба лічыцца, размаўляць, весці пэўныя справы.
Я стараўся не выстаўляць у артыкуле яўных ацэнак, бо ў вайне заўсёды ёсць толькі дзве праўды – гэта ваяўнічыя бакі, сапернікі. Усё астатняе – балбатня. З пункту гледжання інтарэсаў Расеі Пуцін дзейнічаў геніяльна. Са званіцы незаконнай уладнай клікі ў Кіеве – ён парушыў усе магчымыя цывілізацыйныя правілы. Аднак людзі, якія захапілі трон гвалтам, нелегітымна, аўтаматычна выпадаюць з прававога поля і ўжо не могуць апеляваць да законнасці. Бо самі – заўзятыя злачынцы.
Цяпер пра тое, як хочуць крымчане назад, ва Ўкраіну. Брат майго сябра з Асіповічаў прыязджаў мінулым летам рыбачыць на Асіповіцкае вадасховішча, на два месяцы. Ён як быў пры Ўкраіне беспрацоўны, гэтак і працягвае такім быць. Але бюджэтнікі, якія прысутнічаюць у кожнай сям’і, атрымалі зарплаты і пенсіі разы ў чатыры большыя, чым раней. Наконт настраёвасці: усе пабеглі самі, без прынукі галасаваць на рэферэндум за далучэнне, ён наогул не ведае, хто гэтыя тры адсоткі, што супраць былі. І цяпер эйфарыя ў Крыме не скончылася. Бо ўзровень жыцця істотна падняўся.
Што тычыцца Данбаса. Людзі пакутуюць ад вайны. Аднак гінуць ад снарадаў Парашэнкі, не Пуціна. Пляменнік жонкі майго брата, напрыклад, усю зіму хаваўся ў падвале, а загінуў, выйшаўшы ў туалет. Забіла асколкам.
За што купіў, за тое прадаю. Сам там не быў.
Пісьменнік ёсць, тым не менш, летапісцам эпохі, у якой пражывае. І павінен быць максімальна праўдзівым ды аб’ектыўным.


ЛіМаразм-386

Не бард, а другі

У адным з бясконцых амерыканскіх трылераў я запомніў такі эпізод: зомбі ломяцца ў дом чалавека, які адчайна страляе ў іх, і прыгаворваюць: “Нас нельга забіць, таму што мы ўжо памерлі…”
Падумалася, што і крытыка мае сэнс толькі ў дачыненні паўнакроўных літаратараў, а не жывых трупаў. Бо яны, быццам зомбі, мяняцца не будуць. Таму што памерлі даўно.
Не хачу агулам ганьбаваць сто адсоткаў беларускіх пісьменнікаў, але, зважаючы на іх рэакцыю, жывых людзей у нас мала. У асноўным бярвёны, палены, каменне, зомбі. Што крытыкуй іх, што не, толк адзін.
Таму заўсёды цэніш жывых пісьменнікаў, якімі б бязглуздымі яны ні былі. Вось раней гучна ды імгненна гарлаў Гапееў на крытыку яго твораў. Потым тактыку памяняў і нібы не заўважае, месяцамі маўчыць. Але ўсё чытае ў падрабязнасцях пра сябе, назапашвае гнеў – і раптам выбухае недзе ў нетрах Фэйсбука, і скавыча тады, і лямантуе, і праклінае.
Але асабліва балесным, без скуры зусім, чалавекам ёсць у нас крытык, які носіць прозвішча расейскага барда. Многія яго ведаюць. А хто не знае, таму і не трэба знаць. Не будзем займацца рэкламай яго заняпалага блогу. Тым болей што апошнія гады блогер жывіцца выключна скандаламі – дзеля ўласнай значнасці прышпільвае сябе да харызматычнага Чаргінца і чамусьці да… Алексіевіч, з якой не знаёмы як быццам. Не дагадзіла яму Нобелеўская лаўрэатка тым, што не так, як ён хацеў, напісала пра вайну ў Афганістане. Блогер там ваяваў і ведае пэўна – схібіла літаратарка!
Трэба зазначыць, што злапамятнасць, помслівасць ёсць асноўныя якасці не-барда-расейскага. Чалавек, што яго выпадкова ці наўмысна ўкрыўдзіў, не будзе мець спакою да скону. І ў гэтым вінаваты не сам блогер, а структура яго мозгу. Стан гэты мае медыцынскую назву эпілептоіднай псіхапатыі. Пэўныя цэнтры прыходзяць у непагаснае ўзбуджэнне, узнікае хранічная дэпрэсія, якой можна пазбыцца толькі забіўшы праціўніка. Але ж забіць Чаргінца ці Алексіевіч у не-барда ўсё не атрымліваецца, кішка танкаватая. Таму ён пералівае з пустога ў парожняе: артыкулы, што дэманізуюць гэтых літаратараў Беларусі, успыхваюць на блогу ледзь не штодня. І так год за годам.
Ужо ж, здаецца, пакляўся публічна не-бард, што ў сувязі з каранарным шунціраваннем пашкадуе Чаргінца і не будзе яго ўзгадваць негатыўна. Аднак эпілептоіднае ўзбуджэнне трывожыць, прымушае не спаць, не есці, згрызаць да крыві ўласныя пальцы. Трэба пісаць! І назаўтра, па-дзявочаму забыўшыся на свае клятвы, – катае блогер магутны артыкул у ганьбу Чаргінцу, дзе, аднак, меле адно і тое ж, звыклае, вядомае рэдкім яго чытачам, апастылае.
Ну забудзь ужо, здавалася б, пра жыхарку іншай краіны Алексіевіч, чаго прыляпіўся да пажылой жанчыны, стары ты пісака?? Не! Не можа, рад бы, а паталогія гоніць і гоніць малаціць ненавісныя, знішчальныя артыкулы, лазіць па Сеціве, вышукваць “кампраматы”.
У выніку блог пакінуты як аўтарамі, гэтак і чытачамі.
Трапляюць туты толькі выпадковыя людзі, праз пашукавікі, уводзячы рускія фразы, то бок – на секунду якую.
Адна пісьменніца мне рэальна казала: як быў там Грышкавец (яе прыяцель), то зрэдку заходзіла і чытала. А другая (таксама прозвішча не называю праз помслівасць блогера): ён дэзарыентаваны ў літаратурнай сітуацыі, праваліў справу. А хлопцы з Фрунзе, 5 – складаюць пра яго анекдоты і показкі ў курыльні, рагочуць да колікаў.
Паталагічнае эпілептоіднае ўзбуджэнне кары галаўнога мозгу робіць фіксацыю на адным і тым жа: Чаргінец, Алексіевіч, Грышкавец, Аўруцін, Южык, Грышкавец, Чаргінец…
Не-бард разасраўся літаральна з усімі сваімі аўтарамі і паплечнікамі. Што таксама сведчыць пра асаблівасць псіхічнага складу. Бо нармальныя людзі цэняць сяброўства. І лягчэй бы яму было – разжопіўся і забыў, з вачэй далоў – з сэрца вон. Але тое для звычайнага чалавека. Ён і рад бы – не можа! Таму ўстае поначы, шукае дрэннае пра ворагаў, піша, піша і піша, покуль не зваліцца проста на клаве кароткім трывожным сном… Бяда. Укол рэланіўму тут дасць толькі часовы эфект. А працягла лячыцца яго ніхто не возьме, калі сам не папросіцца.
Збывае нянавісць, аблягчае цяжкую дэпрэсію вылучэннем літар і слоў.
Нездарма ў яго запісах пастаянна: захапленне Ясеніным, самагубцам. Ці частыя згадкі пра суіцыд. Чалавеканенавісніцтва. Няўстойлівасць, хісткасць, забыўчывасць… То: “Южык для мяне не існуе!” Так разумей, што забыў і зарыў?! Не, праз тыдзень – катае вялізны артыкул з кампраматам на Южыка. Не дае крыўда суняцца сардэчнаму болю.
Аўруцін, вядомы самапіяршчык, даўно-даўно напісаў пасквіль на не-барда – а бура ў душы таго не аціхае, мае ранейшую сілу. Бо ўзнік эпілептоідны ачаг у кары. Бесперапынна цяпер піярыць Аўруціна. А той толькі пасмейваецца: маўляў, ішач на мяне задарма.
Я б таксама мог быць спакойны за сваю долю: пакрыўдзіўшы раз не-барда-расейскага, можна не сумнявацца, што не пакіне цябе і гадоў праз дзесяць. Усё будзе пісаць гэтак жа ненавісна на “партале” сваім. Бо без адмысловага лячэння не выйдзе з гэтага стану.
Таму выключна для дапамогі, амаль медыцынскай, перастаю ўзгадваць яго прозвішча і даваць спасылкі на блог. Няхай акажацца ў сапраўдным вакууме. Праўда, эпілептоід можа гэта не расшалопаць нават, у яго ўзрушаным мозгу будзе: усе сочаць, чытаюць уздоўж і ўпоперак, пераследуюць, падаюць у суд, звоняць начамі, стукаюць у дзверы… Памолімся, тым не менш, за яго.


ЛіМаразм-387

Жанчыны ў Талстога

У рамане Льва Талстога “Анна Карэніна” амаль няма станоўчых герояў. У той час як у папярэднім “Вайне і міры” іх цэлая галерэя, глыбокіх, у якіх чытач улюбляецца. Гэта вызначана духоўным крызісам пісьменніка, які ён стаў перажываць пад час пісання “Анны Карэнінай” і які прывёў да славутага “Арзамаскага страху”.
Вось менавіта таму “Вайна і мір” непамерна вышэйшы за “Анну Карэніну”, хоць па-мастацку як быццам другі раман зроблены больш кампактна і вытанчана. Ва ўсякім разе некаторыя літаратуразнаўцы называюць яго найлепшым раманам наогул у гісторыі чалавецтва.
У “Анне Карэнінай”, наколькі памятаю, ёсць адзін выразна станоўчы герой – але другога плана, адзін з братоў Лёвіна, пісьменнік. Затое герояў агідных, або няцэласных, слабых асобаў – у рамане процьма. Туды ж, акрамя самой Карэнінай і яе палюбоўніка Вронскага, адносяцца і Кіці Шчарбацкая, і сам Лёвін, і яго брат-алкаголік, Сціва Аблонскі, і маці Карэнінай, дый муж Карэнінай… То бок практычна ўсе. Асабліва зважаючы на тое, што герояў у “Анне Карэнінай” непараўнальна менш, чым у “Вайне і міры”.
Лёвін пакутуе ад таго, што бязбожнік. Не верыць. Набыўшы сямейнае шчасце, ён раптам бачыць – страх смерці не пакідае яго, навісае чорнаю хмарай. Ад яго не схавацца. Таму Лёвін баіцца застрэліцца. Не бярэ ў лес ружжо. Апасаецца шнуркоў. Страх, а разам з ім і сапраўднае шчасце, прыходзяць пры канцы рамана з набыццём веры ў Хрыста. Чаму паспрыяла жонка – Кіці.
Кіці Шчарбацкая сама пакутніца. Павялася на прыгажунка Вронскага. Адмовіла ў сватаўстве Лёвіну. Вронскі пракінуў яе, запаўшы на шлюху Анну Карэніну. Кіці перажыла нервовы разлад, працяглае лячэнне на водах, маруднае вяртанне да жыцця. Яе не аднясеш да станоўчых і глыбокіх герояў, як Наташу Растову. Бо тая, нават ажыццявіўшы спробу ўцёкаў з Курагіным, па сутнасці – здраду Андрэю Балконскаму, не страчвае нашай сімпатыі. Ясна, што вінаваты ў гэтым сам Балконскі, які з’ехаў у замежжа на год. Талстой выразна паказвае, як маладая і страсная натура Наташы змагаецца з гэтым болем. І ўрэшце трапляе ў спакусу. Наташа натуральная ва ўсім. Гэта было ачмурэнне. Кіці ж спачатку вераломна, разважліва кінула Лёвіна, а потым, пацярпеўшы паразу, дзеля ўласнай выгады з ім сышлася. Тут нешта аўтаматычнае. Сумнеўнай духоўнасці.
Многія крытыкі і кінарэжысёры, робячы кар’еру і высільваючыся быць арыгінальнымі, спрабуюць знайсці ў Анне Карэнінай станоўчыя рысы. Намагаюцца нават выставіць яе галоўнай і пазітыўнай гераіняй рамана. Пераконваюць, што Талстой менавіта гэта меў на ўвазе.
З аднаго боку, праўда ў тым, што Талстой на тое і вялікі мастак, каб не рабіць грубых, кандовых ацэнак сваім героям. Ён максімальна ўскладніў чытачу задачу. І тым не менш, антыпатыя яго да Анны Карэнінай свіціцца з першых жа старонак. Я ўжо пісаў, што Лёў Мікалаевіч меў здольнасць да моцных пачуццяў, прычым любіць у яго атрымлівалася значна слабей, чым ненавідзець. Душою ён ненавідзіць Карэніну як тыпаж. Месаліна ў дамскім плацці. Ён нагледзеўся такіх у свеце даволі. У дзённіках часта згадвае параду цётухны, якая яго выхавала за адсутнасцю бацькоў: нічога так не жадала гэтая свецкая дама, як таго, каб нейкая спелая дарослая жанчына ўзяла да сябе юнака Талстога і абучыла яго ўсяму. Гэта моцна запала ў ранімую душу вялікага пісьменніка.
На працягу ўсёй кар’еры юрлівая жанчына робіцца зацятым яго ворагам. Таму нават выбітнае майстэрства мастака хаваць свае пачуцці не даюць адносна Карэнінай належнага плёну. Тым болей што юр цягне яе да яўнага ўжо нягодніка Вронскага.
Аднак рэжысёр Салаўёў зняў свой серыял пра Карэніну дзе зрабіў галоўным героем яе, а не Лёвіна (хоць у Талстога наадварот), і паказаў страшэнна станоўчай, гэтакай барацьбіткай за свабоду жанчыны. Трэба сказаць, што некаторыя рэжысёры наогул выкідаюць трагічны канец рамана, настолькі ўлюбляюцца ў Карэніну.
Талстой жа з уласцівай яму шчырасцю жорстка карае ў творах юрлівых самак. Жонка П’ера Бязухава ў “Вайне і міры” абсалютна бязглузда гіне ад яду, які прымала за лекі. Карэніну аўтар шпурляе пад цягнік. Гуляшчую жонку звар’яцелага героя з “Крэйцаравай санаты” Талстой груба рэжа нажом у жывот. Герой з аповесці “Айцец Сергій”, каб адужаць непераможны юр, на якім яго злавіла жанчына, адсякае сабе палец. Гэта толькі самыя знакавыя творы празаіка.
Некаторыя лічаць, што нават любімую Наташу Растову ён пры канцы рамана ператварае ў курыцу, у хатнюю самку, якую толькі і цікавіць у жыцці, што назіранні за плямамі калу на прасцінах яе пестуноў.
Аднак тут можна спрачацца. Я ўсё ж аднёс бы Нанашу Растову і Марыю Балконскую да двух найвялікшых, глыбінных, пазітыўных вобразаў жанчын з усёй сусветнай класікі. Лепшага ніхто не стварыў. А ўлічваючы, як дэградуе літаратура, – ужо і не створыць.

Старшая дочь Толстого вспоминает, что отец был невысокого мнения о женщинах, презирал и насмехался над ними. В семейном кругу это называли «женофобией». В то же время его очень влекло к женщине – как к самке. И он считал воровкой ту, которая нарядом провоцирует вожделение.
   Лев Толстой видел в женщине орудие похоти или инкубатор для вынашивания потомства, но вот главного – души – не разглядел. И этого жена так и не смогла ему простить – о чём неоднократно писала в дневниках и жаловалась сестре.
   В последние годы жизни с мужем Софья Андреевна страдала тяжёлой формой истерии, а то и похуже. Некоторые проявления её характера больше смахивали на паранойю. Отношения с младшей дочерью Александрой напоминали военные действия. Но вот что удивительно. После смерти Льва Николаевича его жена успокоилась и примирилась с дочерью. Вот уж верно говорят: «Муж и жена – одна сатана».
 В час смерти Толстого некоему прозорливому старцу на Валааме было видение: за писателем гнались бесы и мешали ему прорваться к церкви, а потом схватили его за бороду и увлекли в пучину. Символично и то, что в поздние годы жизни самым близким Толстому человеком стал его редактор по фамилии Чертков. Этот интриган делал всё, чтобы поссорить писателя с семьёй.
http://www.proza.ru/2016/09/09/1995

Наконт адносіў да жанчын – відавочна, што Талстому не хапіла матчынай любові. Сірата. Хто асудзіць яго за гэта. І тым не менш,  Наташа Растова і Марыя Балконская – вялікі подзвіг не толькі перад сусветнай літаратурай, а і перад хрысціянскай духоўнасцю. Гэтыя вобразы нашмат жывейшыя за ўсіх жывых на зямлі.

Што тычыцца пазнейшай “духоўнасці” Льва Талстога, выяўленай, акрамя лухтовых багаслоўскіх трактатаў, і ў яго дзённіках, – то яна самая небяспечная з усіх магчымых. Бо напісана рукой генія, магутнага аўтарытэта слова. Аўтарытэта, што схіляе слабыя душы ў пагібель. Там ён, дарэчы, навязліва  паўтарае пра сваю “любоў да смерці”.

По словам келейницы и пришедших монахинь граф рассказал сестре следующие ужасы. Последнее время, рассказывает граф, мне не дают покоя ни днем, ни ночью какие-то страшные чудовища, которых я вижу, а другие не видят. Эти чудовища угрожают мне и вид их приводит меня в ужас и трепет. Я пригласил к себе соседних священников. Двое отказались приехать ко мне, а третий приехал, но я его не успел встретить, так как домашние мои ему отказали и он уехал, по этой причине я и бежал из дома тайком.
Как сестра, так и другие старые монахини ему объяснили, что это дьяволы, которые, почуяв приближение его смерти окружили его, чтобы завладеть его душой. Тут же все монахини советовали и просили его ехать в Оптину Пустынь раскаяться в богоотступничестве и просить монахов принять его вновь в лоно православной церкви.
Увещания монахинь так подействовали на графа, что он расплакался и немедленно на тех же лошадях поехал в Оптин  монастырь..."
http://urazof.livejournal.com/83670.html


ЛіМаразм-388

Імкненне да пазітыву

Тыднёвік “ЛіМ” у №9 2017 г. дае раскрыцца розным паэтам. Гэтым разам тое – выключна жанчыны.
Светлую веснавую карціну малюе для нас Святлана Быкава ў наступным вершы:

Жывая сувязь

Жыццё вясновае бруіцца:
Цвіце чаромха ля крыніцы,
Навокал розныя кузуркі
Факстроты танчаць і мазуркі.

Бярозкі — модніцы-паненкі,
Надзелі новыя сукенкі.
А вецер-зух па наваколлі
У пругкім гойдаецца голлі.

Пан-маладзік бадзёра крочыць
Па небе да каханкі-ночы,
А калі золак чырванее,
Ад смутку ён зусім ****нее...

Жывое ўсё вакол, жывое —
Сплятаюцца жыцця сувоі.
Вясной мацнее сувязь тая
І каранямі абрастае.

У творы няма яўных ляпаў і бесталковасці, так уласцівай нашым вершаскладальнікам. Аднак увесь ён зроблены з да болю знаёмых вобразаў, трафарэтаў. Нічога новага. Таму далучыць да мастацтва гэты верш немагчыма.
Асноўныя хібы:

1) зашмат здвоеных слоў, аж чатыры канструкцыі на кароткі верш;
2) маладзік як быццам без ног, таму менавіта крочыць ён не можа ніяк;
3) хораша пра веснавыя сувоі жыцця, але ніяк не ўцяміць, як сувязь (“тая”) можа “абрастаць” каранямі. Ну, праўда ж, уявіце, жудасны нейкі малюнак.

Наступны верш, хоць і не робіць асаблівых адкрыццяў у вобразах, але здзейснены куды больш кампактна, ахайна:

Надзея

Надзею дораць казкі-сны...
Душа ў чаканні
Жывога подыху вясны,
Святога рання.

Мінулае — у небыцці:
Гады, падзеі...
Але не страчана ў жыцці
Яшчэ надзея,

Што спраўдзяцца падказкі-сны
Абавязкова:
Пачну на досвітку вясны
Я жыць нанова.

Вось на такой добрай ноце і скончым аналіз паэзіі Святланы Быкавай, якая ў цэлым імкнецца да пазітыву па сутнасці і акуратнасці ў форме.


ЛіМаразм-389

Сацыяльная клетка

Беларуская літаратура ў сённяшнім выглядзе – гэта тыповая секта. Таму да яе можна спакойна прымяняць параўнальны аналіз. Нагадаю, што асноўныя прыкметы сект:

1) падман пры вярбоўцы;
2) кантроль свядомасці;
3) абсалютызацыя кіраўніцтва (гуру);
4) максімальная эксплуатацыя членаў.

Секты могуць быць не абавязкова рэлігійнымі, а і псіхакультамі, камерцыйнымі культамі, медыцынскімі культамі, інш.
Беларуская літаратура – гэта несумненны псіхакульт. Як і ў кожнай секце, дзейнасць яе практычна ніяк не перасякаецца з рэальным жыццём.

Уявіце сабе, каб пры вярбоўцы ў якую таталітарную секту людзей не падманвалі, а казалі праўду:

“Ваня мы секта, хочаш у секту?
Ты чым займаешся, Ваня? А, вучышся ў інстытуце… Не, інстытут табе прыйдзецца кінуць. Мы самі навучым цябе ўсяму, што трэба.
А дзяўчына ў цябе ёсць, Ваня? Ёсць… Не, з дзяўчынай табе прыйдзецца расстацца. Таму што мы людзі мабільныя і павінны хутка перамяшчацца па зямным шары. Мы самі табе падбяром, калі гуру дазволіць, дзяўчыну з нашых сектантаў.
А бацькі ў цябе жывыя, Ваня? Жывыя… Ты з імі ў нармальных адносінах? У нармальных. Не, з бацькамі трэба развітацца, бо яны будуць замінаць тваёй дзейнасці. І наогул, каб стаць канчаткова нашым адэптам, табе, Ваня, трэба прылюдна ўдарыць сваю маці па твары.
А потым ты паедзеш у горад Краснаярск, дзе наш філіял жыве ў аднапакаёвай кватэры. 25 чалавек. Будзеш 26-м. Спяць там цесна, затое нядоўга. Пад’ём у пяць раніцы. 40 секунд апаласкаць твар. Сняданак не прадугледжаны. Потым агульнае чытанне прац нашага гуру – і на вуліцы, выпрошваць грошы. Норма 12 расейскіх тысяч у дзень. Трэба сабраць, за невыкананне нормы ў нас караюць.
Табе спадабаецца, Ваня”.

Ну як вы думаеце, спадары, удалося б залучыць у таталітарную секту хоць аднаго чалавека, каб вярбоўшчыкі гаварылі праўду? А менавіта такі сцэнарый жыцця прапісаны для любога шараговага члена. Таму – падман пры вярбоўцы, абяцанне залатых гор і высокай духоўнасці, раскрыцця ўнутраных магчымасцяў.

Цяпер глянем на тое, што казалі б нашы сектанты беларускай літаратуры, набіраючы новых рэкрутаў, у якасці стоадсоткавай праўды:

“Прывітанне, Янка.
Хадзем у беларускую літаратуру.
Здабудзь тры рэкамендацыі, пабегаўшы прыніжана, і давай на секцыю (паэзіі/прозы).
Не з першага, дык з другога ці трэцяга разу паступіш.
А затым што?
Ну пішы вершы/прозу і падавай у нашы выданні.
Толькі адразу папярэдзім, што чарга ў нас доўгая, рэальна раз у два гады надрукавацца толькі “ЛіМе”. У “Полымі” шанцы блізкія да нуля. У “Маладосці” – толькі калі табе да 25 гадоў. Калі больш – часопіс друкуе адно нашых мэтраў у якасці настаўнікаў. На педагога ты, Янка, не цягнеш. Прабач.
У часопісе “Нёман” – яшчэ горш, амаль не будзе ў цябе шанцаў. Там адны чыноўнікі і блатныя, і выкладчыкі філфакаў. Таму – толькі “ЛіМ”, і толькі раз у два гады, не часцей.
Што, кнігі?
Кнігі выдаваць можна. Але за твае, Янка, грошы. Дзяржаўныя сродкі ў нас усе ідуць на класіку і чыноўнікаў. Пра “Мастацкую літаратуру” навечна забудзь. Там галоўны рэдактар свае фаліянты выдае і жончыны. А яшчэ яму трэба схітрыцца чыноўнікаў задаволіць, каб з пасады не выперлі.
А зрэшты, Янка, нашто табе кнігі, калі цяпер ёсць Інтэрнэт. Змяшчай там. Вось табе і публікацыя. Толькі адна закавыка: не будзеш ты ніколі ў кантэксце нацыянальнай культуры, бо чынаўё наша літаратуразнаўчае бярэ пад увагу і разглядае на дапушчэнне ў школьныя праграмы адных літаратурных чыноўнікаў. А ты ім ніколі не станеш. Бо для гэтага трэба табе не творы добра пісаць, а ісці па службовай лесвіцы ў рэдакцыях і культурніцкіх установах. Іншае рамяство.
Аднак, Янка, мы заўсёды вітаем, калі ты са сваімі малатыражнымі кніжкамі звернешся да нас з просьбаю аб сустрэчы з чытачамі ў бібліятэцы якой. Гэта мы арганізуем.
Хадзем, Янка, да нас. Будзеш усцешаны”.

Паўторнае пытанне, панове: хоць адзін нармальны чалавек пойдзе ў беларускую літаратуру пасля такіх слоў, якія ёсць чыстая праўда? Таму – каварны падман пры вярбоўцы.
Гэтыя ветлівыя “старшыні”, дырэктары і галоўрэды часопісаў і выдавецтваў, што лезуць у школы, інстытуты, магістратуры… Вабяць духоўным, найсветлым.
А трапіўшы туды, дарагі чытач, ты сапсуеш здароўе, згадзіш жыццё. Станеш масоўкай, якая патрэбная адно для таго, каб выбіваць у дзяржавы (ці замежнікаў, калі гэта СБП) грошы на выданне фаліянтаў Ш…, П…, К…, падобных… Каб мацаваць іх сацыяльны статус і дабрабыт.
Скажоная псіхіка ж твая, чытач, не дасць магчымасці выбавіцца з секты. Абадраны, шалудзівы, галодны, ашуканы – ты будзеш верыць, што служыш высокай ідэі. І нават каб паспрабаваў вырвацца – здаровы соцыум цябе адрыне, ты не зможаш адаптавацца.


ЛіМаразм-390

Вось як бывае

Паводле забойства Дзяніса Вараненкава ў цэнтры Кіева.
Узнікаюць два асноўныя пытанні:

1) калі гэта правакацыя кіеўскіх уладаў, каб падставіць Пуціна, то дзіўна, што знойдзены пры кілеру пашпарт украінскі; павінна быць усё наадварот: расейскі пашпарт, ці хаця б без пашпарта;
2) занадта хутка, голасна, хорам і ва ўнісон першыя расейскія каналы закрычалі: гэта не мы, гэта яны!

Парашэнку яўных матываў забіваць Вараненкава не было, ён павінен быў насіцца з перабежчыкам, як з пісанай торбаю. Прыкладна, як Расея насілася са здраднікам нацыянальных інтарэсаў ЗША Сноўдэнам. Нашто б яго забіваць? Каб паказаць – у Штатаў доўгія рукі і дастануць паўсюль? Наадварот, Пуцін як мага схаваў Сноўдэна.
Ёсць, праўда, версія, што некаторыя ўкраінскія праціўнікі Парашэнкі, што рвуцца да ўлады над Украінай, забілі Вараненкава. Даволі сумнеўны спосаб аслабіць Парашэнку. Развод на грошы, які Вараненкаў прывёз на Ўкраіну? Нешта надта хутка з ім разабраліся.

Такім чынам, чыста лагічна выходзіць, што Расея пакарала здрадніка нацыянальных інтарэсаў. Вядома ўсім, якія ў “службаў” доўгія рукі і якія магчымасці. Лейба Барысавіч Троцкі не змог укрыцца ад іх нават праз акіян. А ўжо прыстрэліць таннага чалавека, які збіраўся выкладаць “факты” перабывання войскаў Расеі ў Данбасе – раз плюнуць. Тым болей на роліку выдатна відаць, як яго ненадзейна ахоўвалі. Такое пакаранне – у навучэнне іншым, каб не бегалі і не абсяралі Радзіму.

Міжволі з’яўляюцца гэткія думкі. Нічога не сцвярджаю, само сабой.


ЛіМаразм-391

Мыслеформы

У свой час прачытаў, а пазней яшчэ і перачытаў кнігу Наталлі Бехцеравай “Магія мозгу і лабірынты жыцця”. Мозг мала каго не цікавіць. Але ў той кнізе славутага навукоўца было значна болей пра лабірынты жыцця, чым пра магію мозгу. Пры канцы жыцця аўтару захацелася напісаць мемуары, успомніць свайго расстралянага бацьку, гады блакаднага Ленінграда, дзіцячы дом, маладосць… Пра мозг жа такога, каб я ахнуў, не запомніў нічога. Канешне, кніжка напісаная для шырокай аўдыторыі і завальваць нас навуковымі тэрмінамі Бехцерава не збіралася. Але і развагі яе пра мозг былі на ўзроўні псіхалогіі, сацыялогіі, нават аздараўленчай гімнастыкі. Маўляў, вядзіце здаровы лад жыцця і будзе добры настрой. Ну лыжы там, канькі, рух. Рух дае арганізму энергію і стабілізуе псіхаэмацыянальны стан.
Было там, праўда, трохі сказана пра з’явы, якія выходзяць за рамкі навукі. Паранармальныя. Але пра тое хочацца напісаць у асобным артыкуле.
Слухаў я даволі шмат лекцый другога навукоўца – Таццяны Чарнігаўскай, якая займаецца да ўсяго і псіхалінгвістыкай.
Адразу скажу: паводле Бехцеравай і Чарнігаўскай я зразумеў, што навуцы не вядомае ў мозгу месца, якое прымае рашэнні. Цэнтр волі. Або ядро працэсара. Бо паступае да нас мора сігналаў і думак, у тым ліку і левага кшталту, а вось хто менавіта, а бо дзе менавіта прымаецца рашэнне дзейнічаць так ці гэтак, мысліць так ці гэтак – навука не ведае.
Чарнігаўская, праўда, сказала цікавае пра мову – яе фармаванне настолькі складаны працэс, што яму не так абучаюць, як запускаюць ужо гатовыя матрыцы. Гэта значыць, ёсць ад прыроды пэўная сетка, на якую запісваюцца канкрэтныя гукі канкрэтнай мовы. Паводле Чарнігаўскай, сфармаваць гэтыя мыслеформы, матрыцу ў ходзе эвалюцыі немагчыма. Вельмі яна складаная. Кожнае дзіцё – наіўны дурань. Але даволі хутка абучаецца мове пры даволі малых намаганнях. Хоць мова – гэта самае складанае, што ёсць у Космасе. Адпачатку, такім чынам, было Слова, або Мыслеформа.
Тут і палягае ўскосны адказ – чаму мозг што дзікуна джунгляў Афрыкі, што інтэлігента з англасаксонскай сям’і – маюць прыкладна адзін патэнцыял, магчымасці. Калі браць немаўлятаў, вядома, і абучаць іх па законах нашай цывілізацыі. То бок матрыца Мыслеформы патрабуе такі вялікі мозг у любым выпадку.


ЛіМаразм-392

Хочацца пахваліць

Верш Юрася Шамецькі (“ЛіМ” №11, 2017) прасякнуты ўзвышаным пафасам.

Непрадказальнае

Сустракаючы непазбежнае,
я знаходжу сябе ў абставінах,
дзе жыццё маё — рэха вечнага —
лёгка шырыцца плыняй памяці.

Дзе на ростанях паралельнасці,
на вышынях нязвыкла белага
я шукаю жыцця ўзаемнасці,
не цураюся неба смелага....

А ад нас застанецца лепшае
на шляхах заўжды супярэчлівых,
у абставінах супрацьлеглага
дабрынёй мы заўсёды вечныя...

Застанёмся святлом у раніцу,
росна-дрогкімі, прывітальнымі,
дзе так любіцца, дзе так марыцца
на вышынях непрадказальнага.

Сэнс яго просты, не новы: рабі дабро на ўсёй зямлі. І цябе не забудуць.
Аднак паставім сабе пытанне: ці ёсць дабром сам верш, аўтара, груба сшыты з кавалкаў прозы, чужой філасофіі?
А блытанасць яго, ці будзе дабром для выдання, беларускай мовы і самога паэта?
Грувасткія, канцылярскія канструкцыі абцяжарваюць твор.
Удалым я знайшоў толькі выраз “не цураюся неба смелага”, нешта ў ім падалося свежае.
Астатняе пераважна – лозунгі, плакаты, павучанне, як жыць.
Ну ды наўрад ці Юрась Шамецька такою мроіў сваю паэзію. Хочацца лёгкага і крылатага, а выходзіць ці то металічна, ці то дубова.
Ну калі, скажам нехта “мы” застанёмся святлом у раніцу, то лагічна падумаць, што далей будзе менавіта святло росна-дрогкім, прывітальным. Аж не, у Юрася не так, множны лік ізноў зачынаецца. Гэтыя пераскокі дужа засмучаюць, бянтэжаць, збіваюць.
Вобразы пра “вышыні”, у якіх і “любіцца”, і “марыцца” не самыя новыя, згадзіцеся пан Шамецька. Ды няўжо ж у галаву не прыйдзі нічога свяжэйшага. Ну хоць пастарайцеся. А то нават старання не бачна.
Праз зацёртасць вобразаў гіне ўвесь пафас. Які добры, высакародны, сам па сабе.
І што за слова “плыняй”? Звяртаюся да рэдакцыі. До ёсць “плынню”,  а такога вырадка няма.
Слоўны запас бедны. Гэта ўжо да Шамецькі. Далібог, хочацца пахваліць. Знайшоў толькі адзін радок, які падкрэслены.


ЛіМаразм-393

Пра позы і ракурсы

Свежы нумар “Полымя” (№2, 2017) уражвае, як заўжды, двума рэчамі:

1) аўтары выключна тыя самыя, што друкаваліся тут мінімум 20 гадоў назад, свежых імёнаў няма, літаратура закамянела;
2) аўтары пераважна, адсоткаў на 95, літаратурныя чыноўнікі, або рэдактары, або прадстаўнікі Акадэміі;
3) аўтары лядачыя па ўзросце.

Людміла Рублеўская прадстаўлена з кароткім апавяданнем, што адчыняе празаічную частку.
Шырачэзныя біяграфічныя звесткі ды збор рэгалій і твораў мы не прыводзім, ён у часопісе ёсць. Скажам жа вузлавое:

1) жонка Шніпа
2) вядучы рэдактар “Савецкай Беларусі”

Гэтага болей чым досыць.
Цяпер пра аповед. З першых жа абзацаў робіцца сумна. Тэма – спазнілася гадоў на 50, бо менавіта тады, рызыкуючы жыватом сваім, як Салжаніцын, варта было і пісаць пра жахі сталінізму ды пацвельваць з яго, як гэта робіць у поўнай бяспецы цяпер Рублеўская.
 
Магдалена  яшчэ  раз  азірнулася  на  двух  дзетак,  якія  захоплена  ўзіраліся ў сіняе-сіняе савецкае неба на плакаце з надпісам «І мы будзем лётчыкамі!»
Чаго менавіта гэты плакацік быў прышпілены трыма іржавымі канцылярскімі кнопкамі да дзверцы канцылярскай шафы ў кабінеце начальніка аддзела НКУС, было не зусім зразумела. Магчыма, гаспадар кабінета натхняўся паміж допытамі ворагаў народа, гледзячы на пухленькія замілаваныя твары плакатных дзетак: ёсць дзеля чаго змагацца, надрывацца бруднай, цяжкой, няўдзячнай працай! Магчыма, ён любіў авіяцыю і сам калісьці марыў лётаць.
Магдалена  адвяла  позірк  ад  аптымістычна  яркага  плаката  і  перарывіста ўздыхнула: няўжо дзеткі, што сочаць за аэрапланамі, стануць шчаслівейшымі,  калі  знікне,  напрыклад,  выпускнік  Менскай  мастацкай  вучэльні  Нарушэвіч Вадзім Пятровіч, які проста не вельмі ўдала намаляваў канаючага ў ванне героя камуны Марата?

Мова неблагая. Гэта калі параўноўваць, прыкладам, з Пазняковым. Для найлепшых жа ўзораў прозы – сказы задоўжаныя. Хоць Рублеўская не піша махроваю канцыляршчынай, намагаецца нават быць гумарной.
Але сама тэма, паўтаруся, спазнілася на паўвека.
Ёсць толькі два пытанні да мовы: навошта “лётаць”, калі можна проста “лятаць”? Лётаюць, звычайна, сраныя венікі. Ну або стракозы хаця б. То бок гойсаюць, імкліва мяняюць напрамак.
Ну і “канаючага” – руская форма, у нас такой няма. Таму і гучыць слова гібла, зашэрхла.

Глядзеў перадачу “Познер” з Эдвардам Радзінскім, які ўсё жыццё вывучае постаць Сталіна. На пытанне, хто ён для вас, Радзінскі адказаў – найперш утаймавальнік дзікай стыхіі, непазбежная постаць, якая мусіла з’явіцца пасля рэвалюцыі. Такім жа быў Напалеон, які толькі і змог навесці парадак пасля жахлівых рэвалюцыйных падзей у Францыі.
Такія постаці не ацэньваюцца аднабакова. А толькі гістарычна, шматвектарна. Гэтую сялянскую бяспраўную прыгонную масу, што рынулася на “волю”, некаму трэба было суняць. Інакш бы народная стыхія зусім загубіла краіну (цяпер бы тут жылі немцы, кітайцы). А індустрыялізацыя з выкарыстаннем лагернай рабскай сілы – таксама мела на мэце ўмацаванне дзяржавы перад тварам не ўяўнага, а рэальнага ворага. Дабром бы людзі працаваць у Сібір ды за Палярнае Кола не паехалі. Мільёны загінулі. А ў жыцці так заўсёды, вечных людзей няма. Мы прадстаўнікі прыроды, дзе ўсе адно аднаго паядаюць. Толькі так пульсуе ды існуе біямаса. Сёння ты ясі бекон з вясёлага бязвіннага парасяці, а заўтра не здзіўляйся, што нехта цябе зжарэ.
Паўтараю, гісторыю назад не павернеш і не праверыш, як бы яна магла ісці “гуманным” спосабам. Усё гэта ілюзія. Напалеон страшны для людзей, што загінулі на яго войнах. Аднак напалеонаўскім парадкам і правам карыстаецца ўся цяперашняя ліберальная перакормленая Еўропа.

Яшчэ адзін прадстаўнік старадаўняга пакалення беларускіх літаратараў (нар. у 1944 годзе) – Іван Капыловіч публікуецца з вершамі.
Аўтар гэты ў друку, колькі я сябе памятаю ў беларускай літаратуры. Аднак вершы без развіцця, а тэмы адны і тыя ж, пад Купалу і Коласа.

* * *
Час помны той, калі
Рунее жыта ў полі
І жураўліны клін
Аклікне наваколле.

Абшар перада мной —
І блізкі, і далёкі:
Ён вабнасцю зямной,
Я з ім не адзінокі.

Я з полем гавару
Аб тым, што перажыта,
Што прычакаў пару,
Што марамі спавіта.

Я вольны быў казак,
Свабодаю натхнёны.
Свабода — добры знак,
Што я ў жыццё ўлюбёны.

Я разам з жытам рос
У град і навальніцу.
Парою буйных рос
Звон каласоў мне сніцца.

Верш па форме нядрэнны, ахайны. Ёсць адзін канцылярызм, праўда, пра “добры знак”, які сведчыць, што аўтар “у жыццё ўлюбёны”.
“Звон каласоў” – досыць пакарыстаная метафара, да таго ж, калі ўдумацца, ці звіняць каласы? Не. Максімум грымяць.
Усе гэтыя хібы вытыркаюцца непазбежна, калі аўтар не развіваецца духоўна і творча, не мяняе тэматыкі ды ракурсу гледжання на рэчы.
Тым не менш, Іван Капыловіч выклікае павагу тым, што не счаўрэў, а прысутнічае натхнёна ў творчым працэсе, у так званай эліце. Блізу 50 гадоў ён у інваліднай калясцы. Вельмі спадзяюся, што яго “ўлюбёнасць у жыццё” не ёсць паэтычнай позаю.


ЛіМаразм-394

Без сораму перад пастваю

Куражыстая эліта СПБ не стамляецца дзяліць між сабою народныя грошы. Аднак гэтага мала: па кропельках, па каліўцы ледзь прыкметным ідзе русіфікацыя традыцыйных беларускамоўных выданняў. Беларускі дух, па сутнасці, ужо выпетраны. Засталася адна форма – нацыянальная мова, якой Каста ўсё горай і горай валодае.
Мяркуйце самі: у №2 часопіса “Полымя” (2017) вялізную частку займае старадаўні рускамоўны дэтэктыўны раман Чаргінца (дакладней, працяг яго), а з небагатай плошчы для вершаў – адна з публікацый аддадзена рускамоўнай паэтцы, старшыні Віцебскага ГА СПБ Тамары Красновай-Гусачэнка.
Чаляднікам жа, які адаптуе на беларускую мову гэтыя творы, праявіўся Мікола Шабовіч, выкладчык педінстытута.
Іншыя публікацыі я наогул пакуль не глядзеў, але не сумняваюся, што па завядзёнцы там будуць пераклады народаў Усходу, гаворкі пра рускамоўныя ды іншамоўныя кнігі. То бок любое, што адводзіць чытача ад сучаснага літпрацэсу на мове народнай.
Вернемся да патугаў Шабовіча зрабіць з рускіх па духу вершаў Красновай-Гусачэнкі беларускія тэксты:


БЕЛАЕ ПОЛЫМЯ ЛІСТА

Крочыць ноч па зялёнай планеце,
За вярстою шарэе вярста.
Толькі там, у маім кабінеце,
Мяне полымя кліча ліста.

Чысціні незямной шматгалоссе.
Так зіхцеў бы і ў Афрыцы снег.
Аб усім, што са мной адбылося,
Ліст заве расказаць. Як на грэх,

Парушаю зарокі маўчання,
І ўжо слова праз боль-запавет
Прарастае з душы апантанай,
Палыхае і просіцца ў свет.

І рука ўжо радочкі выводзіць,
Хоць маё апусцела жытло…
Ноч імгненнем кароткім сыходзіць.
Вось ён, ліст. Вось ён, верш. І святло!

(Не надта ж перакладчык стараўся. А навошта рупіцца, калі ўсё, што прынясеш, надрукуюць?)


“Крочыць ноч” – адразу сілішся ўявіць у ночы ногі, якіх няма. Бо крочаць звычайна нагамі. Каб было ўжытае “рушыць ноч”, то пытанняў бы такіх не з’явілася.
Два разы блізка стаіць “маім”, “мне”. Што не паляпшае гармонію.
У кабінеце гарыць святло перад жаданым аркушам паперы. Але гэтае святло “ў маім кабінеце” чамусьці не “тут”, а “там”. Недагляд перакладчыка, аўтара.
Потым гэты аркуш чамусьці называецца па-руску “ліст”. Хоць у нас ліст у першым значэнні або ліст дрэва, або ліст як пісьмо. Навідавоку русізм.
Ліст гэты ў паэткі то колеру полымя (“…полымя кліча ліста”), то раптам бялюткі як снег! Пагадзіцеся, ёсць розніца паміж снежнай белізною і яскраваю, з медным адлівам жаўцізною полымя. Розныя колеры.
“Чысціні незямной” – завэдзганы выраз.
 Сказ, які недарэчна злучае строфы – “Як на грэх, Парушаю зарокі маўчання…” – выглядае досыць бязглуздым.
Потым зноў смешкі з бабінай плешкі: слова спачатку прарастае раслінаю (з ліста) і тады ўспыхвае полымем. Дрэнная стыкоўка. Неахайнасць лагічная. Нядбаласць Шабовіча і Гусачэнка.
Да таго ж, слова па факце "прарастае" – і толькі пасля “просіцца ў свет”.  Ну не іначай вымагае яно ад аўтара скочыць на старонкі дзяржавай аплачаных кніг ці часопісаў.
Апошняя страфа не такая няўклюдная, як папярэднія. Але пафас крайніх слоў у святле нашага разбору (“Вось ён, ліст. Вось ён, верш. І святло!”) – выглядае камічна.
Такі верш ёсць не святло, а цемра, дарагія аўтары, рупліўцы беларускага і рускага слова.
Не хочацца чытаць маралітэ, аднак павінна быць сорамна пажылым людзям выстаўляць сябе на пасмешышча. Перад пастваю ў выглядзе студэнтаў хаця б, ці перад падначаленымі Віцебскага ГА СПБ.
Але аўтары зрабілі, што зрабілі, а крытык адрэагаваў так, як павінен. То бок з усёй суровасцю гамбургскай меркі. Нічога, як той казаў, асабістага.


ЛіМаразм-395

Абляпаны каравякам

Тыднёвік “ЛіМ” па традыцыі апускаецца ў багну зачыненага фармату, маргінальнага тыражу. Не для людзей. Для ўнутранага, акадэмічнага, відаць, карыстання. Для справаздачы. Для міністэрстваў.
Велічныя гамонкі пра Скарыну і Багдановіча не спыняюцца ў №№12,13 2017 г. Схітрыліся падцягнуць цяжкую артылерыю – Алеся Разанава, – які, мабыць, у старасці рады ўсяму, куды ні паклічуць. Гадоў 20 не бачыў яго элітарную асобу я тут, далібог.
Высокае, найвышэйшае, яшчэ вышэйшае… Бог… Духоўнасць… Праўда, тут жа – бац! – як на каравяк наступіў, пайшоў брыдкі дух – кавалак нейкай палемікі Гапеева (№12, 2017), сябра чужога саюза. Гэты спадар ніколі не грэбаваў, бегаючы з суполкі ў суполку, шукаць уласную выгаду. Таму цяпер палемізуе ў “ЛіМе”, які, можна сказаць, сам некалі і прадаў “нэзалэжнаму” “Дзеяслову”.
Гэтага ненадзейнага чалавека і надзвычай коснаязыкага літаратара бяруць і тут і там, і яшчэ сям. Што ж, гэта красамоўна паказвае ўзровень агульнага разлажэння.
Дык вось, спадарства, пасля гамонак пра светлае і найсветлае, пра жупелы Скарыны і Багдановіча на шмат-шмат старонак драбнюткім і нечытэльным шрыфтам, мы бачым нарэшце наступнае і сапраўднае: старонку паэзіі, па якой заўсёды і вызначаецца стан літаратуры сучаснай.
Тры паэты з трох (!) старыя – за 70, нядаўна разгляданы намі ў “Полымі” Іван Капыловіч, Васіль Зуёнак і Дзмітрый Дземідовіч, які святкуе 70-годдзе вершаванай падборкаю.
Вось адзін з твораў апошняга.

***
Травой сухой запоўнена гумно,
І толькі зрэдку ветрык сена гушкаў.
Ад працы змораны, я забываўся сном —
Тут сон быў лепшым, чымся на падушках.

І сніліся далёкія краі,
І залы ў фарбах мармуровых,
І штучныя заморскія гаі
Ў, на першы погляд, незямных абновах.

Па розных сцежках і шляхах ісці
Па волі часу, лёсу давялося,
Ды лепшых сноў не бачыў у жыцці,
Чым той далёкі сон. Ён адгалоссем
У думках, памяці і пачуцці.

Жахліва, дарагі чытач, не тое, што верш жахлівы. А тое, што такія творы ў нас цалкам спакойна, нахрапіста і нахабна малоцяць у цэнтральных беларускіх выданнях. Тыражуюць і скіроўваюць у сельскія бібліятэкі. Каб маладых навучаць. Ці наталяць “густы” сельскай інтэлігенцыі. (У гарадах наўрад ці хто тыднёвік заказвае.)
І гэтая жуда, пашытая карава, з парушэннем часавых сувязяў, з непаэтычнымі няўклюднымі глыбамі, з нейкімі “штучнымі гаямі” заморскімі, зробленымі, відаць, з пластыку, не іначай.
Не, больш не магу.
У рэдакцыях даўно згублена сумленне і розум, што робіць тамашніх засядацеляў ледзь не вар’ятамі.
Прадалі, растранжырылі мову, не выгадавалі маладую годную змену – і яшчэ смеюць нумарамі, старонкамі, велічна гарлаць пра Скарыну.
Каму хочаце пыл у вочы пусціць?
Бога падмануць, таварышы, вельмі складана. Прынамсі нікому ніколі не ўдавалася. І гістарычная ацэнка, паверце, не затрымаецца.
Во дзе ўжо  баляванне пад час чумы. Успамінаецца “Маска Чырвонай смерці” Эдгара По, калі ў замку, хаваючыся ад эпідэміі, багацеі вырашылі весяліцца, а чэрнь за сценамі пакінулі гінуць. Скончылася ўмомант, і вельмі трагічна для ўсіх вясёлых застольшчыкаў.
Кожны раз, залазячы ў тыднёвік, “Полымя”, “Нёман”, як сапраўды наступаеш на каравяк. І дзецца няма куды. Іншай рэальнасці не прадбачыцца. Даводзіцца працаваць, з чым ёсць.

З палемікі Гапеева:

“Але сам факт існавання літаратуры ёсць паказчыкам нармальнага грамадства…”


ЛіМаразм-396

Дзівосная маладосць

Зноў даводзіцца пісаць пра рэчы, адно ўскосна звязаныя з літаратурай. Здавалася б. Хоць насамрэч – звязаны яны наўпрост, бо літаратура і ёсць жыццё, глыбіннай асновай якога з’яўляецца духоўнасць. То бок хто што вызнае, хто каму моліцца – так ён і піша. Непарушны закон.
Учора скачаў першыя дзве серыі “Бітвы экстрасэнсаў 17 сезон”, што ішла ўвосень па канале “ТНТ”. Першыя сезоны было мне глядзець цікава, потым стала сумна і нудна – усё паўтараецца, прыёмы, сітуацыі, 1–2 звышталенавітыя экстрасэнсы з агульнай кагорты (усяго 12 чалавек, не раўнуючы як апосталы).
Увогуле гэта самая небяспечная перадача з усіх, што паказвае сучаснае ТВ. Куды там да яе лесбіянкам на порна-каналах, ці гомікам, што нястомна піхаюцца ў зад!
Патлумачу на прыкладзе. Ужо ў другой серыі “Бітвы 17” выпала заданне, ад якога стыне кроў. У паркавай зоне на ўскрайку невялікага горада была забітая 19-гадовая дзяўчына. Па ўсіх прыкметах зрабіў тое маньяк. Адвалок ад дарогі, згвалціў, а потым разважліва і бязлітасна замалаціў бейсбольнаю бітай. Забойцу не знайшлі і праз паўгода.
І вось 12 экстрасэнсаў-“апосталаў” бяруцца, не ведаючы нічога, па адной запакаванай біце і наяўнасці побач родзічаў ахвяры, – распавесці, што адбылося.
Чалавекі 3 справіліся, прычым нават указалі дрэва, пад якім забітую знайшлі. Родзічы рыдаюць. Экстрасэнсы іх суцяшаюць. І вось тут адзін, найбольш моцны, як мне здалося, экстрасэнс кажа маці забітай – вам гэта трэба прыняць і жыць, а сувязь з дачкою вы можаце трымаць праз мантру.
Адразу ж пайшлі цікавыя дэталі: забітая, аказваецца, узмоцнена займалася ёгай, то бок акультнай практыкай. А значыць, дэманы, якім яна дала доступ да сваёй душы, вывелі на яе звера ў чалавечым абліччы, маньяка, які яе пагубіў. За некалькі тыдняў да забойства ахвяра адчувала няўцямны панічны страх.
Потым прыходзяць ведзьмары розных масцей, якія пазначаны агульнай назваю “экстрасэнс”, і праяўляюць цуды празорства, і суцяшаюць маці, і расказваюць кожнаму пра яго тое, што не маглі ведаць. Добрыя, духоўныя, значыць, людзі! – думаюць родзічы ў стрэсавай сітуацыі. І вось тут зло мае далейшае распаўсюджанне  – адзін вядзьмар кажа маці чытаць пэўную мантру, каб мець сувязь з дачкою.
Што такое насамрэч мантра, ты не знойдзеш, чытач, у Вікіпедыі. А гэта ёсць заклінанне і вызыванне пэўных, абсалютна канкрэтных дэманаў на санскрыце, таму наш чалавек і ведаць не будзе, што робіць, чытаючы. А калі гэтыя сілы клічуць, яны неадменна прыходзяць і перабываюць з чалавекам неадчэпна і вечна. Бо самі яны вечныя. Усё, захоп асобы адбыўся. Ты можаш прыдбаць гэтую злыбеду на занятках па ўсходняй медытацыі, ёзе, або вышукаўшы, перапісаўшы і прамармытаўшы мантру з Сеціва.
Далейшае развіццё можа мець варыянты: напрыклад, рак галаўнога мозгу, як у Жанны Фрыске, якую ўзмоцненыя заняткі ёгай прывялі да ролі ведзьмы ў сатанінскім фільме “Дзённы дазор”; да такога ж раку таксама галаўнога мозгу Валерыя Залатухіна, акцёра гэтага ж фільма, які раней яшчэ і зняўся ў магічным фільме “Майстар і Маргарыта” (з якога 18 акцёраў на бягучы момант ужо нябожчыкі).
Або бязглуздая («наглая») смерць ад рукі маньяка, у катастрофе, у вадзе. Ці праблемы ў сям’і, з дзецьмі. Гэта, як кажуць, ужо класіка жанру.
Можна колькі заўгодна ўзмацняць барацьбу з анкалогіяй, але поспех будзе амаль нулявы, бо менавіта на стыку тысячагоддзяў, калі ў галовы хлынулі агульнадаступныя “мантры” і “Бітвы экстрасэнсаў”, і Блавацкая, і Рэрых, і Крышна з Вішну – рэзка ўзрасла колькасць псіхічных захворванняў (бескантрольнасць душы) і колькасць ракавых захворванняў (бескантрольнасць цела).
Чыіх рук гэта праца – я ў артыкуле ўсё сказаў.
Яшчэ раз пра сацыяльную небяспеку прагляду “Экстрасэнсаў” для людзей без трывалай праваслаўнай падрыхтоўкі:

1) экстрасэнсы дапамагаюць людзям!
2) яны добрыя  і харошыя!
3) трэба да іх звяртацца!
4) ці чытаць з Інтэрнэта мантры хаця б!
5) і ўвогуле прынцыповай розніцы паміж Хрыстом і Вішну няма, гэта проста розныя дарогі да шчасця, гармоніі, вечнасці…

Пасля такой апрацоўкі і падрыхтоўкі мазгоў капец чакаць сябе не прымусіць. То бок капец у самым поўным і прамым сэнсе: магіла, агароджа і гады на шыльдзе, што вызначаюць дзівосную маладосць нябожчыка.


ЛіМаразм-397

Піце фруктовыя сокі

Тэракт, што адбыўся ў Санкт-Пецярбургу 6 дзён таму, яшчэ раз засведчыў вайну цывілізацый. Хрысціянскай і мусульманскай. Для прыгнечаных і падаўленых воінаў ісламу гэта адзіны спосаб нешта сабе даказаць. Найперш сабе.
Бо мужчына ў ісламскім свеце – цар і бог, уладар сям’і, карміцель. А ў бальшыні ж выпадкаў рэчаіснасці ён нічога не можа, перабіваецца часовымі заробкамі. Здаравенныя сем’і, па сутнасці, галадаюць. Адбылося тое па розных прычынах. Асноўная – шмат нараджаецца дзяцей, шмат ратоў, а тэхналогій, каб іх пракарміць, не выпрацавана. Нават не могуць пераняць у хрысціян. Праз слабую медыцыну – вялікі мор сярод дзяцей і старых. Асноўная маса насельніцтва таму – маладыя гарачыя галовы, якія ўсё больш разумеюць безвыходнасць свайго становішча ды рвуцца ў роспачны бой.
На сваёй цёплай зямлі мусульмане годна пракарміцца не здольныя. Таму мусяць ісці рабамі на хрысціянскія паўночныя землі. Гэта прыгнятае. Роўна як само пражыванне ва ўлонні чужароднай культуры. Прыбыўшы на хрысціянскія тэрыторыі, мусульмане, якія не карыстаюцца сродкамі пазбаўлення цяжарнасці, хутка плодзяцца. Маса іх расце. Моладзь агрэсіўна прэ на млявую моладзь хрысціянскіх земляў. Непазбежныя сутыкненні. Праблемы з законам. Турмы забітыя іншаземцамі, якія там жывуць, едучы ад пуза і зноў збіваючыся па рэлігійным прынцыпе ў статкі. То бок напруга як на волі, гэтак і за кратамі нарастае.
У жорсткі ступар безвыходнасці мусульман стаў уганяць тэлевізар і Сеціва. Раней перабывалі сабе ў сваіх гарах ці пустэльнях – і ведаць не ведалі, як хораша нехта непадалёку жыве. Інтэрнэт разбэшчвае, выклікае нездаровыя пачуцці зайздрасці, рэўнасці, якія перацякаюць у нянавісць. Не сядзець трэба галадранцам, страляе некаму ў галаву, а ісці ваяваць з нявернымі, адымаць у іх багацце. На гэтай глебе вырастаюць агрэсіўныя рэлігійныя секты ісламу.
А другі бок праблемы такі, што сама так званая хрысціянская цывілізацыя на чале з ЗША пільна сочыць, каб гэтая магутная маса чужародных людзей на поўдні не падужэла і не пабагацела да такой ступені, што пачне штампаваць канвеерам ядзерныя зарады. Бо тады зямному шару капец. І ніякі гуманізм вам не дапаможа. Верагоднасць экстрэміста з пальцам над ядзернай кнопкай там будзе надта вялікая. Жыццём яны не даражаць: хутчэй бы да Алаха свайго. Таму – гары зямны шар.
І вось Штаты перыядычна праводзяць гэтаму свету кровапусканне, аслабляючы. І негуманна гэта толькі з аднаго боку праблемы. Калі ж браць глабальна – то гэтак ратуюць будучыню Зямлі. З Расеяй можна дамовіцца не займацца самазабойствам. З “Арабіяй” – аніколі. І не прывядзі Божа яны назапасяць сілу.
Таму аслаблены і прыніжаны, а часткова і па сваёй віне бедны, адсталы на 3 стагоддзі мусульманскі свет абараняе сваю годнасць адзіным магчымым спосабам – праз тэракты.
У метро Піцера загінулі 14 чалавек. Думаю, у аўтакатастрофах па Ленінградскай вобласці за дзень гіне больш. Пра гэта ніхто не плача. Іх зжор молах статыстыкі гібелі на дарогах. А вось калі ў метро выбух – ведае і дрыжыць, і стаіць на вушах цэлы хрысціянскі свет. Адно нікчэмнае для вярбоўшчыкаў і заказчыкаў жыццё кіргіза – а колькі карысці, дывідэнтаў прыносіць ім! Метро суткі не працуе – гэта мільярдны ўрон гораду, мегаполісу. Боль ненавіснаму Пуціну. Помста расейскім войскам, што прыйшлі на тэрыторыю Сірыі і немаведама з чаго пляжаць агнём чужыя землі, сваю ўладу паказваючы…
Дык вайна ж, хлопцы, не спыняецца ніколі ў сусвеце. Бо мы недалёка ж стаім ад жывёльнага свету Зямлі, ад біямасы, мэта існавання якой – узаемнае пажыранне. Вось ластаўкі прыгожыя жаруць чарвячкоў жыўцом, а ластавак ядуць каршуны – і пайшло-паехала, валасы дыбарам, дзе мы жывём! Дый самі ж любім парася зарэзаць бязлітасна і перакруціць на катлеткі дзеткам дзеля здароўя? Ну не драпежнікі лютыя мы? Дык чаго тады крывадушна вохкаем, калі нас забіваюць? “Адзін гад зжор другую гадзіну” – Ф. Дастаеўскі. Ідзе вайна. А зняўшы галаву, па валасах не рыдаюць. Ешце ўсе арэхі і хлеб, піце фруктовыя сокі – і тады чалавецтва перастане хлюпаць у моры ўласнай крыві.


ЛіМаразм-398

Пабеглі пальцы смела

Аляксандр Быкаў у №13 “ЛіМа” (2017) змясціў эпіграму Віктару Шніпу. То бок галоўны рэдактар “Мастацкай літаратуры” робіцца часткай беларускага эпасу.
Зрэшты, супакою чытача тым, што сам вершык атрымаўся добранькі, лагодны – каб не пакрыўдзіць высокага чалавека. Валодае народнай мова Быкаў някепска, і пачуццё гумару мае. Ды на гэтае пачуццё мусіў ён навесіць уласную зашмаргу. Таму твор выйшаў даволі пустапарожні, даўкі, нават ліслівы, дзе апяваецца, а не прасмейваецца вялікі беларускі рэдактар.

Шніп на Мухлі

Ад вершыкаў стамлёны,
Рэдактар-камандзір
Увечары з Міёнай
Выходзіць на шпацыр.

Няхай не знакаміты
Сабачы той сезам,
Ды Мухлі краявіды
Паэту як бальзам.

Прастора снегавая
У свеце ліхтароў.
Душа адпачывае,
І сэрца — будзь здароў!

Бязладдзе на планеце,
А Мухля бы каўчэг.
Міёна куст памеціць —
Вялікі самы грэх.

Гуляе творца смела
Да позніх аж гадзін.
Міёна пасталела,
І ён тут не адзін.

Мо Шніпа не чытаюць
Сабачнікі-сябры,
Але яго вітаюць
З далёкае пары.

Расцалаваў, здаецца б,
Бо, зрэшты, як браты!
А заўтра ў выдавецтва,
Да графаманаў тых.

Ад твораў папкі ўспухлі,
А талентаў няма...
Сабачы брэх на Мухлі.
Міёна. Шніп. Зіма.


На Верш Аляксандра Быкава просіцца сапраўдная сатыра, а не замілаванае сю-сю-му-сю, якое ён “ЛіМу” прадставіў.
Таму бывалы гумарыст Южык расчахліў хвілін на 20 пяро, і атрымалася вось што:

А заўтра ў выдавецтва,
Да графаманаў тых.
(А. Быкаў)

* * *
А заўтра ў выдавецтва,
да графаманаў тых,
залезе Шніп на крэсла
і выключыць свой слых.

Нікога не пачуе,
а ну іх, трасца ў бок.
І на дзвярах красуе
агромністы замок.

Хто трэба, той пазвоніць
на сотавы наўпрост –
чыноўнікі ў законе,
ну і высокі госць.

Астатніх да халеры,
чытаць іх які толк?
Пабеглі пальцы смела –
шчоўк-шчоўк,
шчоўк-шчоўк,
шчоўк-шчоўк…

Балады, вершаванкі,
мініяцюры і
ўспаміны пра каханку
падлеткавай пары…

Нічога не прапала,
усё шугае ў друк…
Ды гэтага замала
для творчых палкіх мук.

І хочацца дзяржпрэмій,
і званняў, і яшчэ,
каб сталі на калені
міністры, аташэ…

Не даглядзеў: пратухлі
радкі, і слоў няма.
Сабачы брэх на Мухлі.
Міёна. Шніп. Зіма.


ЛіМаразм-399

Карлсан, якога ніхто не бачыў

Мы цэнім пісьменнікаў за тое, што яны будуюць унікальныя сусветы. І чым большы аўтар як мастак, тым унікальнейшыя прасторы ён стварае. Адным з такіх геніяў літаратуры, безумоўна, з’яўляецца шведская дзіцячая пісьменніца Астрыд Ліндгрэн. Яе трылогія пра Малыша і Карлсана руйнуе межы паміж народамі, пракаціўшыся яскравай хваляй па ўсім зямным шары.
Добрая казка. Простая казка. А ўспрымаецца больш чым рэальнасць. Бо хто з нас не быў гэтым Малышом, запёртым у сваёй адзіноце? І хто не ратаваўся фантазіяй?
Асноўная адметнасць аповеду: Карлсана, галоўнага героя шматлікіх прыгод у шведскай кватэры, ніхто акрамя Малыша не бачыў. У гэтым соль. У гэтым другі пласт, які можа быць цікавы ўжо не толькі малым чытачам. У гэтым поліфанія твора.
Хто такі Карлсан? Фантазія Малыша? Не зусім. Бо наіўны Малыш не мог выдумаць героя, які яго настолькі вытанчана падманвае. Карлсан пляце пра сябе небыліцы, легенды. І мы гэта бачым. А даверлівы, улюбёны ў яго Малыш – не. Значыць, не прыдумка Карлсан, а рэчаіснасць.
Тады хто? Анёл, што прыняў аблічча пузатага дзядзькі з маторчыкам? Прычым дзядзькі без узросту (анёлы не маюць узросту). Яго капрызнасць, дзіцячая хітрасць – нязлосныя, гэта проста спектакль. Адзіная загана Карлсана, акрамя небыліц для Малыша, – небывалая пражэрлівасць. Карлсан ласун, здольны высмактаць ураз здаравенны слоік варэння. Але гэта цалкам укладаецца ў яго вобраз ад Ліндгрэн: таўстун жа і павінен быць з апетытам. Усё. Астатняе – дзіцячая беззаганнасць. Асноўная функцыя Карласна – весяліць самотнага Малыша, з якім старэйшыя браты і сёстры не жадаюць гуляць. Удвух яны нястомна валяюць дурня.
Карслан з’яўляецца тады, калі Малышу асабліва туга. І вось тут пераскок у другі пласт – як быццам сапраўды фантазія дзіцёнка яго выклікае, матэрыялізуе. Бо падумайце: ці рэальна лятаць з маторчыкам за спінаю? Ну наўрад.
З пакоя Малыша мы бачым, што Карлсан заўсёды паспявае схавацца, калі туды заходзяць дарослыя.
Вачыма дарослых – яго няма, ён прыдумка беднага, хваравітага, меланхалічнага хлопчыка.
Я даўно не перачытваў твор і, магчыма, у нечым памыляюся, прызабыўшы. Але здаецца, што адно для Малыша ён існуе насамрэч. Ён, памятаю, яўляецца потым яшчэ двум сябрам Малыша, аднак тое можна зноў трактаваць дваіста: або дзеці паверылі ў Карлсана і матэрыялізавалі яго, або сам Малыш і гэта нафантазіраваў. А Фрэкен Бок, дзядзька Юліус прымаюць яго зусім не за таго, кім ён ёсць. Мама ж і тата "убачылі" Карслана дзеля Малыша, каб не расчароўваць дзіця. Інтымна і глыбінна Карлсана ведае адзін чалавек – Малыш.
У рэальнасці Карлсана не сумняваешся менавіта з указанай вышэй прычыны: ён дужа складаны вобраз і занадта хітра водзіць сябра за нос. Добры і адначасова капрызлівы анёл. Аднак і капрызнасць яго дарэчная: праз яе Малыш яшчэ мацней любіць сябра і гатовы дагаджаць любой прыхамаці, аддаць апошнюю плюшку, цукерку – абы Карлсан яго не пакінуў. Гэта надае твору камізм і разам з тым сентыментальнасць, кранальнасць. Знаходзячыся ў шведскай кватэры, мы існуём адначасна ў іншым вымярэнні.
Твор заканчваецца і не заканчваецца. Верым, што пузаты лятун будзе і надалей сябраваць з Малышом. І перабываць з намі – бо можна дабудоўваць і фантазіраваць кнігу. Карлсан не прылятае толькі да тых, хто душою струхлеў і не верыць у цуд. Карлсан – гэта адначасова і наша другое “я”, больш вольнае, лятучае, што няўлоўна трапляе ў любы закутак сусвету. Гэта свабода.
Кожны чалавек пакідае пэўны след на зямлі. Але бывае, што адзін можа ашчаслівіць сотні мільёнаў. Гэта зрабіла шведская геніяльная пісьменніца. Карлсан пераляцеў горы і акіяны і зазірнуў у любы дом, дзе яго мрояць, чакаюць.
Карлсан – той, хто заўсёды прыходзіць, калі моцна паклікаць. Ён – убачаны творчым празорствам Ліндгрэн анёл на нашым плячы.


ЛіМаразм-400

Сон бестрывожны

Напярэдадні Вялікадня праваслаўныя тэлеканалы заклікаюць да «сердца смиренного», каб ніхто нікога не судзіў. Нібыта абапіраючыся на словы Нагорнай пропаведзі Хрыста.
А між тым словы Збавіцеля найперш былі звернуты да фарысеяў і іх прыхільнікаў, якія па сваіх мерках, часта састарэлых і памылковых, выносілі над чалавекам адназначны прысуд.
Што тычыцца таго, можа судзіць хрысціянін некага ці не можа, – пытанне даволі смешнае. Бо я, напрыклад, ведаю мінімум двух харызматычных праваслаўных прапаведнікаў, якія толькі і займаюцца тым, што судзяць. Гэта пратаіерэй Дзмітрый Смірноў  і прафесар Маскоўскай Духоўнай акадэміі Аляксей Осіпаў. Каго толькі яны не судзяць – каталікоў, пратэстантаў, сектантаў, свецкіх людзей, нядбайных манахаў… І пры гэтым цудоўна сябе адчуваюць.
Наогул, хрысціянская цывілізацыя проста пабудавана на судзе і асуджэнні. Пачынаючы з дзіцячых садкоў і школ, нас асуджаюць, лупцуюць, караюць. І бацькі, і настаўнікі. Не кажучы пра суд, які шкуматае злачынцаў.
Так што салодкая тэорыя некаторых ханжэй не спрацоўвае ў рэальным жыцці.
Дый сам Збавіцель хіба не выганяў гандляроў з храма? А апостал Павел, з яго неўтаймоўным характарам? “Начальнік недарэмна носіць меч свой”, – апостал Павел. (Гэтыя словы любіць цытаваць дыякан Кураеў, апраўдваючы сваб строгасць са студэнтамі.) Хрысціянства прыйшло судзіць, руйнаваць язычніцкі і старазапаветны свет.
А вобраз Іешуа ў “Майстры і Маргарыце” – гэта псеўдаХрыстос, пародыя на Яго, створаная Булгакавым, сынам свяшчэнніка. “Усе людзі добрыя!” – салодка паўтарае Іешуа. І яго высмейвае Понцій Пілат. Не, каб такім быў Хрыстос, то 2 тысячы гадоў хрысціянства былі б немагчымыя.
Гэта я падводжу да літаратурнай крытыкі, якая проста абавязана судзіць. І самым жорсткім манерам. А ханжаскія галасы, хто раздаюцца раз-пораз з лузаў, якія літаратары так трывала занялі – ёсць абарона пазіцый, не болей.
“Мы раскашуем у лузах” – лямантуюць замшэлыя гуру белліту, – "і не смей нас судзіць, паколькі абвяшчаеш сябе хрысціянінам!"
Крытыка ім не патрэбная, яна ў лепшым выпадку заменена літаратурнымі конкурсамі, дзе месцы пад сонцам раздае камісія з абсалютна бесталковых у крытыцы літаратараў.
Ціша ды гладзь, ды Божая злагада. Не кранай нас, нам так спакойна і бестрывожна ў лузах, на прыступках іерархіі, у часопісах, якія цалкам закрытыя ад грамадства. Дай, крытык, нам спаць!

Не асуджаць можа адно той, хто ідзе за ледаколам. То бок карыстаецца чужой сілаю. Нейкі добранькі правінцыйны бацюхна. А пратаірэй Сірноў, патрыярх Кірыла – проста па доўгу службы абавязаны асуджаць.