Багаты хлопчык

Елена Волосенкова
Неяк пйшоў адзін хлопчык па грыбы.
Грыбоў у той год багата Ўрадзіла, казалі старыя, што такого грыбнога года яны болей ня помняць.
Ну дык вось, пайшоў ён. Назбіраў шмат розных, і падумаў ужо дадому. Ідзе паціху і зноў грыбы находзіць, стаў бабкі ды падабабкі на сучкі вывешіваць, только баравікі маленькія браць, бо паўнюткі кош.
Раптам бачыць, сядзіць сівенькі стары пад елкай. Сцежак няма, нічого ане патоптана, і стары не знаемы.
І дзіўна, сядзіць, ягады перабірае, лічыць.
-Дзядуля, дабрыдзень! -кажа хлапец, - чаго ж вы тут у лесе сідзцё?
А стары нічога не адказывае, галавай ківае і далей ягады лічыць. Чарніцы у адін бок, суніцы у другі. І адкуль суніцы тыя, адышлі у лесе, а у кошыку чырванеюсь адна к адной.
-Дзядуля, дык навошта вы іх лічыце, ягад у лесе багата! Кідайце, сядайце бліжэй, паснедаем!
Малы под  другой елкай сеў, поздіўляўся, што і ветра няма, і камарў ня чуць. Торбачку сваю разгарнуў,і бачыць, хлеба там лустачка, а сыра добрый кавалак, матка паболей палажыла. Зрабіў выгляд, што так і парэбна. Падзяліў сыр, і паснедаў толькі ім, ня прывыкаць, бацьку- бортніка мядзведз задраў два гады назад, так з пастушком малаком разлічваліся. Хлеб і акрайчык таго сыра дзеду аддаў.
Стары твар узняў, усміхаецца пачастунку. Смакуе. Потомым загаварыў. Рэч мудрагелістая, словы заемыя, але як нібы у старадаўней кніжцы.
Падзякаваў з паклонам, запрасіў узяць колькі-небуць ягад.
Разгубіўся хлопчык:
-Навошта!? Дзядочак, дараженьки, іх у лесе вунь колькі, я сабе наберу!
Засумнеў стары, вельмі просіць узяць.
Што рабіць? Паглядеў, покруціўся. Грыбоў шкада, дак шапку зняў і подставіў.
Сыпаў, ужо не астанавливаўся, аж да самага краю.
Падзякаваў, паспытаў, як стары, дамоў пойде, той толькі рукой махнуў.
Паблытаў трохі па лесе, але па сонейку вышаў. Калі да вескі падыходзіў, глядзіць, маці вышла сустракаць.
Прылашчыла, здівілась суніцам, кошык узяла.
Тольк яны крыж прайшлі, што на ускраек вескі стаяў, адарвалася дно у шапкі. І зазвінелі чыстым гукам, разкаціліся усе ягады, ў залатыя і сребраныя манеты.
От дзіва было! Поўзалі, збіралі, усім сялом.
Хлопчык усе рассказаў, як дзядка сустрэў, як елі разам, як шапку ягад насыпаў.
Людзі казалі, что гэта сам клад сустрэўся і падсыпаўся сумленнаму чалавеку.
Праз колькі год хлапец добрым чалавекам вырас, не сапсавалі яго гроші.
Маці шанаваў, а як ажаніўся я ужо ня ведаю, ен паехаў з той вескі.
Мы да нонешніх пор шукаем тое месца у елках, без камароў.