Верлiбер2 Ноч перад рэвалюцыяй

Нероли Ултарика
///са сшыткаў 1995-2000, пераклад з рускай///

чый там цень
пад скляпеннямі храма?
крылы гарпій
усмешкі хімер
над зікуратамі
вее барэй
ўнізе курвы
цалуюцца з семінарыстамі
і на хорах пяе Miserere
п'яны кат...

у апошнюю ноч выкуплення
калі ажывае каменне
і крывавымі плача слязамі
(Беззаганная ля алтара
грэе азяблыя рукі
над агеньчыкамі лампад)
мы сэрцы свае пераплавім
на струны шалёнай арфы
кінем душы ў д'ябальскі тыгель
глядзі - твае пальцы ў крыві
на бабінцах камлаюць шаманы
нашы сто тысяч братоў
за мурамі
жыўцом
пахаваны...

................

гэта толькі пачатак рамана
новы ранак прадоўжыць сюжэт.