Пра кудлатага

Елена Волосенкова
Адным часам пасварыўся мужык са сваёй жонкай. Яна яго як лайдака кляла, што пахаць
не хоча, хлеба нема на стале. Узяў мужік срельбу і пяцягнуўся у лес.
Доуга гойсаў па гушары, але, нареште, стаміўся. Вечарець пачало, трэба дахаты ісці,
да няхоча, там адна лаянка. Маладая жонка дюже сварлівая была, працавать прымушала,
ёлупнём называла.
Відаць было за што, бо мужык той с вудай, цы с стрельбай больш сябраваў,
чым с плугам да касой.
Прысеў небарака на купіну, уздыхае. Ціха у лесе, мурашкі ужо пахаваліся, камары звіняць, аж у нос лезуць. Чуе,
нібы гаворыць нехта. Дзявочыя галасы, тоненка хахочуць, далікатна.
Прыстау, дзюбай сваей павеў, нешта чуваць і недалека, мабыць... Паціху крочыць,
дарэмна што с дзяцінсва на зайцоў паляваў. Хаваецца, ужо на прясдках паўзе, шыю выцягівае, слухае.
Потым лег і папоўз, каб не прыкмецілі, хто там.
Ледзь убачыў, сапраўда, дзеўкі!!! Маладзенькія, худыя, сядзяць на каравым сукаватым дрэве.
Гавораць паміж сабой, валасы доугія чэшуць, смяюцца, на галінках гойдаюцца.
Ужо сцямнела, рук сваіх не бачыць, а девак добра відаць, нібы блакітам свецяцца.
Адзежы на іх не як не зразумее, туман калышацца, добра не відаць.
Але то што прыгажуні, аж паветра ў носе не хапае, панятна.
(Не такія, як жонка, худаватыя, на здаровый розум)
Валасы у усіх па пяты, на прыгляд мяккія, сребрам адліваюць.
Мужык поцягнуўся пабліжэй, да нечакана разышлася пад ім імша, і правліуся Ў багну!
Толькі бурбалкі вакол твара. Да дубальтоўку сваю учапіўся, выцягнуўся.
Ачнуцца не паспеў, а дзеўкі - да яго!
Усміхаюцца, рукі працягіваюць. А далоні, што лед! І не выцягіваюць, а вакол шыі
жмуць, на плечы вешаюцца. Да вуснаў твары лагодныя прыцісківаюць, хахочаць у вочы.
Лашчаць, да ну такія ласкі! Удавліваюць яго у яміну, а самі,
нават ног по самай жыжі не мараюць, нячыстая сіла!
Як зразумеў гэта мужік, як зароў благім голасм, як лось на выгане.
А дзеўкі аж заходзяцца, забауляюцца.
Чуе, багна за сэрца хапае, ужо по шыю. Стаў прасіцца, маліць, каб адпустілі.
А тым і нуждочкі мала. Харавод вакол яго пастроілі, танчаць, у скокі ідуць.
Чуе, трашчыць нешта за спіной, ужо стаў с жыццем развітацца.
Неяк выкруціуся, убачыў, а гэта яго Жучка. Старая выжлаўка, ужо не браў с сабой,
таксама не у сабе. Поўсць дыбкі, то зарычыць, то завое.
Дзеўкі сталі, слухаюць, далонькі да грудзей прыжалі, что Жучка ім выгаворвае выццем.
Сабака за каунер коудры схапілася, стала драць, дергаць, так паціху падняла трошкі.
Потым уж сам драпаўуся, кідаўся, жыцце сваё гаротнае спасаў. Як намацаў цвердую землю,
як кінуўся бегчы, аж у вушах свяцела. Сабака не дагнаў.
Прыскакаў да хаты ускадлочаны, адзежа драная, гразны, як чорт з-пад патэльні.
Жонка перапуджалася, дзеці ў ров, людзі збірацца сталі. Мужіка святой вадой напаілі,
ен што мог, распавядаў. Тады толькі ягонны сабака прыбег, мокры, і каунер у зубах прынес.
Старыя людзі казалі, что балот тут няма, а то,что ё, шесць верст будзе.
Там, мабыць, Начніцы балотнія мужіка залашчыць да смерці хацелі.
Може малітва яго спасла, можа сабака добры. Я думаю - усе разам.
З тых пор дужа вясёлы да працы мужык стаў, нават теша хваліць стала.
А калі гэта тешшы каго хвалілі?
У лес болей не хадзіў, казаў што стрелбу яшчэ тады згубіў.
І чагосці заўседы ускадлочаны быў, валасы не расчасаць,
не прыгладзіць а ніякім грэбнем ня мог.