Кадук, пазавешь - прыдзе

Елена Волосенкова
Аднойчы ўвечару, сяляне спазніліся з працы ў полі. Сена ў капы складывалі да цемры, спяшаліся, назаўтра святочны дзень быў. Пазавяршалі капы ужо пры месячыку. Ноч выдалася на дзіва
лагодная да зорная. Шлях да вескі па цепламу пясочку, дзяўчаты ужо паволі позбіралі рэчы,
гарлачы увязалі, пацянуліся да хаты. Бабы спевы зацянулі, каб ісці вясялей.
Потым дуркаваць пачлі, нібы ні кроплі устатку няма, як з гулянкі ідуць. Хлапцы да іх...
Гогат стаіць, у небе чуваць. маладзіца адна, дужа языкастая была.
Усе байкі, да пабайкі, так з яе і сыплюцца, а тут як падскоыць:
_-Дзе ж торба мая? Як быць забылася на пакосе! Свякруха заклюе.
Там кавалачак сала застауся! Ах, жа Кадук мяне вызьмі! От галава... Забылася!
Толькі яна так сказала, неба спахмурнець стала. Хмар нагналася, сцямнела.
Маланкі пачалі бліскаць, але грому не чуваць.
Раптам як завішчыць тая маладзіца "Одчапісь, задушашь!!!"
А бабанька усе лямантуе "Рятуйце, людзі, забиваюць!" і уже голас стаў здаляцца,
да чуваць, прыціснуты.
Мужыкі перагукнуліся, усе тут!
Тады вілы з плеч усхапілі, да за ей.
Мігнула бліскавіца, убачыў натоўп: валачэ бабу па полю нехта вялізарны,
лахматы, пачварына, нібы чалавек, нібы звер, вочы як у філина, жудасць!
Мужыкі не спужаліся, дарма, на мядзвезей ходзяць, да яго з віламі да косамі
накінуліся.
Ен азірнуся, вочамі лыпнуў, паветра сапсаваў і знік...
Малазіца толькі аб зямлю гукнулась, як мех за бульбай. Істоты як не было,
баба засталася. Кінуў яе той страшыдла.
З перапуду гаварыць не магла. Тыдзень мо... Потмы адышла, але ж маўклівай зрабілася.
І дзетак наражала бялюткіх, вочкі зяленыя, як вадзіца балотняя, хуч і сама і мужык
чарнявыя былі.
Людзі казалі, што гэта здарылася у самую нячыстую гадзіну, у поўнач.
Паклікалі Кадука, вось ен сам і заявіўуся, что далі, то і узяў, нібы сваё.
У такі час ен самую наібольшую сілу мае.
А дзяцей тых у веске пачалі Кадуцкімі клікаць.