Вясна

Янина Пинчук
Надыходзіць вясна;
Вецер кідае ў твар
Кроплі,
Крупку,
Туманы
І волкасць,
І сініцы галосяць,
І можна – без шапкі,
Хоць стаяць яшчэ
Шэрыя золкі;
Хмары ўверсе,
Унізе – слата,
І галіны
Парывам хістае,
І няпэўнасць,
І зябкасць,
Імжака і бруд –
Але з бруду
Трава прарастае.
У хрыбціне маёй
Вечны стоўб мерзлаты
Растае, быццам
Лёд ў вадасцёках,
Хоць да волі й цяпла
Шлях мой
Вельмі і вельмі далёкі.
Новы час,
Новы круг,
Сэрца б’ецца хутчэй
У надзеі,
Чаканні разбегу...
Слёзы – толькі
З карнізаў,
А крыўды і сум
Растаюць
Разам з гурбамі снегу.