Мары

Янина Пинчук
Пісьменнік - ён той жа шаман,
Спачатку жаданняў тамленне,
А потым туга рамантычная,
А потым згушчаюцца мары,
Як пена варэння вішнёвага -
Былі бо такія ж салодкія...
І вось, зелянінай ахутана,
Плыве Асмалоўка заветная,
А вось дом пад шпілем у неба
Ўзмывае ракетай шчасліваю,
Як сэрца тваё, што трымціць
Што гімн падваротням складае,
І вокнам, і аркам загадкавым,
І крамам, і ўласнай кватэры,
У якой кожны дзень засынаеш,
А ўранку на працу шыбуеш
Пад маршаў далёкія хвалі.