Резервация Беларусь

Алесь Здань
18 студзеня на сайце радыо “Свабода” быў размешчаны артыкул “Прафесар прапануе перасяліць “залаты” мільён беларусаў у “рэзервацыю”. Калі коратка, гаворка ідзе аб ідэі Леаніда Лыча наконт захавання беларускай ідэнтычнасці, шляхам перасялення сапраўдных беларусаў (па мове, самасвядомасці і г. д.) у аналаг індэйскай рэзервацыі ЗША. У гэтым штучна створаным арэале можна было-б захаваць аснову беларускай нацыі і культуры.
Некага такая ідэя абурае, нехта прызнае яе слушнай. Але ўсе гэтыя меркаванні толькі тэорыя, а ці магчыма гэта на сам рэч?
Як не падасца дзіўным, але гэта ідэя мае права на рэалізацыю. Зразумела не атрымаецца перасяліць у “рэзервацыю” ні мільён, ні нават сто тысяч беларусаў. Гэтага не дазволяць улады, ды і немагчыма з тэхнічнага погляду. У тым і справа, што пачынаць трэба з малага. Думаю шмат хто чуў пра кібуцы – паселішчы ізраільцян на Святой Зямлі. Група людзей, злучаная адной мэтай,  будавала паселішча (часта ў варожым асяроддзі) дзе наладжвала жыццё і гаспадарку – вось гэты вопыт і прапаную пераняць.
Неабходна арганізаваць групу добраахвотнікаў (20-30 сем’яў), якія згодны ўтварыць аснову цалкам беларускага паселішча. Утварыць аргкамітэт, распачаць збор сродкаў праз каўдрыфтынгавую пляцоўку. Сумесна падшукаць месца магчымага размяшчэння “Новай Беларусі” (з-за эканамічных прычын, яна павінна месціцца каля Мінска, бо без працы для удзельнікаў, увесь праект разваліцца). У ідэале павінен узнікнуць гэтакі беларускі горад-спадарожнік, пажадана на аснове існуючага не вялікага паселішча. Пасля гэтага пачынаецца самае складанае: нашы умоўныя 30 сем’яў павінны кампактна рассяліцца на гэтай пляцоўцы. Гэта будзе вымагаць значных фінансавых выдаткаў. Зразумела, што дзяржава, не будзе спрыяць гэтаму праекту, хутчэй будзе перашкаджаць, і зямлю пад будаўніцтва прыйдзецца ці купляць, ці “выкручвацца” нейкім іншым чынам. На гэтым этапе мэтазгодна задзейнічаць юрыстаў і інтэлектуальную грамадскасць для ціску на ЕЗ. ЮНЭСКА, ООН з мэтай выдзялення міжнароднымі арганізацыямі гранда на развіццё праекта па захаванню беларускай ідэнтычнасці ў межах праекта так званай “рэзервацыі”. У сваю чаргу, ціск на ўлады РБ, з боку міжнародных арганізацый паспрыяе праекту. Пасля заснавання паселішча, утвараецца беларускамоўнае асяроддзе, канешне, гэта не будзе этнаграфічная вёска, дзе ўсе будуць араць зямлю і хадзіць у вышыванках. Павінна ўзнікнуць сучаснае паселішча, дзе жыхары будуць працаваць, напрыклад, у Мінску, а тут будзе востраў беларушчыны. Зразумела, што ўсе ўдзельнікі праекта, цалкам, як дома, так і па за яго межамі павінны мець зносіны на беларускай мове. Наяўнасць некалькіх соцень беларускамоўных жыхароў дазволіць патрабаваць ад мясцовых улад: садка, школы, адміністрацыі па беларуску, аж да беларускамоўнага участковага міліцыянера і ўрача. У ідэале, праект павінен пашырацца з перасяленнем усё новых і новых сем’яў, людзей, а гэта ў сваю чаргу паспрыяе ўтварэнню новых працоўных месцаў для беларускамоўных ужо ў паселішчы (сфера абслугоўвання). Штуршком для перасялення у “Новую Беларусь” павінны быць не толькі маральныя выгоды, але і эканамічныя, напрыклад льготная ссуда на будаўніцтва жытла, на прынцыпах салідарнасці абшчыны і г. д.
Гэта ўсё толькі першыя накіды, калі ж ідэяй заняцца ўсур’ёз, то шмат, што канкрэтызуецца. Адзінае толькі, што павінны знайсціся тыя актыўныя людзі, якія сталі-б першапраходцамі і на сваім энтузіязме пачалі-б праект. Нават, калі пачаўшыся, ён і не прывядзе да поспеху, то інфармацыя аб ім унутры і за межамі краіны, прымусіць улады “варушыцца” і хоць нешта рабіць.
Бяда беларусаў, што мы вымушаны прыдумваць такія праекты, але што рабіць, калі ва ўласнай краіне мы чужыя? Магчыма ідэя рэзервацыі і не лепшая, але ўспомніце кібуцы – ізраільцяне пабудавалі такі сваю Зямлю Абетав