Край

Марина Павлинкина
02 - 03.02.2017

Хочу дыхаць паветрам вольным…
Лёгкай птушкай па-за аблокамi
Лётаць уночы i ў дзень нястомна
Ды глядзець на сваю краiну.

Хочу ўciм, як дзiця, захапляцца,
Прыгажосцю азёраў i рэчак,
Слухаць спевы вады ў сутоннях,
Шэпат белых бяроз на ўзгорках.

Дакранацца рукой да калоссяў
Ў полi, дзе сазравае пшанiца,
Залатая, нiбы промнi сонца,
Што так рэдка да нас завiтае.

Добра ў жнiўнi ўначы ўглядацца
Ў яскравае зорнае неба,
Запякаць у вуголлях бульбу
Ды пра нешта далёкае марыць.

Дзе б нi быў, я люблю вяртацца
Ў  край лясоў i лугоў зялёных,
Што сваёю велiччу вабяць,
Да сябе, як матухна, туляць.

Ёсць у свеце шмат прыгажосцi,
Дзiўных помнiкаў  ды краявiдаў,
Але край беларускi мой родны
Мне мiлейшы за ўсё на свеце…