Яшчэ раз аб мове

Алесь Здань
Яшчэ раз аб мове.

Я працую ў асяроддзі звычайных людзей: слесар, зваршчык, электрык – пралетарыят. Яны не абцяжараны вышэйшай адукацыяй, іх культурныя патрэбы мінімальны. Яны простыя людзі, у сацыяльным сэнсе яны – планктон. Але гэты планктон з’яўляецца асновай (большасцю) грамадства. А гэта большасць абсалютна не ведае беларускай мовы, ні слова на ёй сказаць не устане (хоць прынцыпова і не супраць яе). Гэта мой працоўны калектыў. Але сярод маіх знаёмых ёсць: інжынеры, чыноўнікі ніжэйшага рангу, выкладчыкі. І вось што цікава – не ўсе, але большасць з іх ведаюць беларускую мову. У жыцці і на працы яны ёй не карыстаюцца, успамінаюць аб ёй зрэдку, але размаўляць (са мной напрыклад) на ёй могуць. І нічога дзіўнага, гэтыя людзі стаяць на іншай прыступцы інтэлектуальнага развіцця. Калі яны і не належаць да эліты, то ўжо блізкія да яе. І на пытанне жонкі - ”Навошта ты вучыш сына беларускай мове?”, я адкажу – “Бо хачу, каб мой сын выплыў з гэтай масы планктону, і далучыўся да эліты гэтай краіны!”.

Здань.