У Траецкiм

Янина Пинчук
Вадасцёк.
Брукаванка.
Пажоўклыя лозы.
У слухаўках джаз.
Пад нагамi лiсцё.
Адзiнота ў Траецкiм.
I бязмэтныя здымкi –
Бо здаецца прыгожым
Гэтым восеньскiм днём
Лiтаральна ўсё.