Iмя тваё

Янина Пинчук
З Волгі берага стромкага –
Раскацістым рэхам,
Пасярод карэльскай дрыгвы –
Зубоў дробным стукам,
У віры ліхаманкавай млосці –
Засмяглымі вуснамі,
У крыві і пажарах паўстання –
Прыдушаным шэптам,
У калідорах і кабінетах –
Афіцыйнай усмешкай,
На адпачынку ў Крыме –
Шчаслівым уздыхам,
На саветах і пасяджэннях –
Маўчаннем і думамі,
На халоднай Чырвонай плошчы –
Слязьмі няўцешнымі
Вымаўляю імя тваё.