Калi у сэрцы тваiм агонь

Янина Пинчук
Калі ў сэрцы тваім агонь,
Адбудуеш і крэпасць з пылу,
Не сплывеш у знямозе крывёй,
Не шкада бо ніякіх сілаў;

Возьмеш моцнай рукой стырно,
Як адчуеш магутнасць плыні,
І твой дух і Вечны Закон
Ужо ніколі цябе не пакіне.