Родны горад

Янина Пинчук
Родны горад любіць няпроста,
Бо любоў бывае складанай,
Ці магчыма быць без пытанняў
Безразважна яму адданай?
Бо заўсёды палітра рэфлексій,
І пачуццяў, і дум блытаніна,
І ў цяперашні час уварвацца
Намагаюцца ўспаміны.
Трэба роспач выводзіць з сябе
І разломваць турэмныя краты,
І забыць адзіноту і крыўды,
І сляды школьных кпін заўзятых.
Але з часам змяняецца ўсё:
І ўражанні, і пагляды –
І калісьці Бабруйск палюблю
Гэтаксама, як сінь даляглядаў.