***

Павел Зюль
Крыж святы, што нёс калісь Хрыстос,
Я цяпер цягну ў сваім жыцці.
Быць пакутнікам, што з мёртвых уваскрос - 
Тое, што і страшны сон у быцці.

Толькі крыж мой меншы, і лягчэйшы ён.
І нясу яго я толькі з-за таго,
Што на лёс мой нехта налажыў праклён,
І сустрэў людзей я, што цяпер са мной.

Тыя людзі побач, быццам цень,
І з іх справамі дзівацкімі мой крыж
Робіцца цяжэйшым з дня ў дзень,
Гне сваёй вагою да зямлі.

І сціскае сэрца крыўда і нуда, 
Розум засцілае гора, і тады
Хочацца мне кінуць крыж, ды толькі я
Сам сабе Хрыстос у сваім жыцці...