Сустрэча выпускнiкоу

Янина Пинчук
Вось і зляцеліся разам...
Хто мы? Былая эліта?
А можа, і не былая –
Хіба ж надзея разбіта?
Не стануся я Калантай,
Не зробішся ты Грамыкам,
А можа, з мяне – пісьменнік?
А можа, з цябе – музыка?
І гэта ў кепскім выпадку...
Надзеі ж святло не блішча.
Ад крызіса і да крызіса:
Вятры варожыя свішчуць.
Ды з воляй, розумам, ведамі –
Мы ж маладыя, амбітныя?
Давайце паверым: калісьці
Зробімся й мы выбітнымі.