Домiкi ля вакзала

Янина Пинчук
Белыя домікі ля вакзала
Пад крыламі чорных хмараў...
Гляджу з пяшчотай на вас,
Уся ў павуцінні мараў.
Хачу я глядзець на вас.
Здаецца, усё б аддала,
Каб мець вас перад вачыма –
Домікі ля вакзала.