Асеннi настрой

Янина Пинчук
Думкі паўзуць марудна,
Быццам асеннія мухі...
Стынуць пальцы ад холаду.
Стыне сэрца ад скрухі.
За вокнамі быццам жыццё,
Ды мне гэта ўсё адно...
Хочацца да вясны
Прыкінуцца валуном.