Прыезд у Маскву

Янина Пинчук
Спачатку аўтобуса колы,
Няспаная ноч, ліхтары,
А потым Смаленская плошча
Ў абдымках ружовай зары,
Святочнае нібы чаканне
І тлумная галава...
Ну што, даражэнькая, тут я –
Вітай мяне, горад Масква!