не сезон

Янина Пинчук
...а вежы ўжо пацепваюцца,зоркі
рыхтуюцца да святаў навагодніх;
высоткі бледныя губляюцца між хмар,
і набліжаюцца часы нягоды:
ніякіх краявідаў вечаровых
з пляцовак на вяршыні хмарачосаў,
ніякага шампанскага і цеплаходаў
пад шатамі свінцовых тых нябёсаў;
бывае часта: проста не сезон,
а насамрэч так хочацца вярнуцца,
а варта пацярпець ды пачакаць,
каб у жаданай казцы апынуцца.