Надыход восенi

Янина Пинчук
Плыве ў мроях музыка –
Званы на ютрань
Недзе за кварталам.
Я ляжу ў мансардзе.
І столь – нібыта аркуш
Для думак ранішніх.
Крыху ляніва.
Вельмі ціха ў садзе:
Я проста гэта ведаю.
А яблыкі цяжэюць,
У траве гняздзяцца –
Восень падступае.
І ранкам вельмі росна.
Думкам – цесна.
Туга падспудная.
І паступова халадае.