Час

Янина Пинчук
Ці трагедыя, што сталею?
Ці ж хапацца за галаву?
Пастаянна раблюся лепей
Кожны міг учас, што жыву.
Лускавінай новай кальчужнай –
Кожны новы пражыты дзень.
Ну, а год, што сплывае ціха –
У кароне новы камень.