Канверт

Иван Супрунович
Птушкай я паляцеў бы да неба,
Каб пабачыць хутчэй там Хрыста.
Без  Яго мне нічога не трэба,
Без Хрыста я канверт без ліста.

Той канверт легка справіць у дарогу:
Трохі  марак, а потым - пячаць.
Сціслы адрас: -"У Неба, да  Бога."
І памета: " Прашу  шанаваць!"

Але я не хачу  тым  канвертам
Вандраваць  па  дарогах жыцця.
Ен нікому не  стане адметным,
Не паможа пазнаць сэнс  быцця.

Я хачу быць адкрытай паштоўкай,
Каб любы  мог  яе  прачытаць:
Што Хрыстос напісаў унутры, звонку,
Кожнай справай сваей пацвярджаць.

А як не, дык хутчэй на калені
Дараванне  у  Бога  прасіць,
Каб пазбавіў грахоўнае цені,
Што жадае  Хрыста затулiць...

Бо у Ім толькі наша надзея
У небе, некалі, з Богам заззяць.
А пакуль на зямлі-добрай дзеяй
Будзем імя Яго  праслаўляць..

Будзем помніць - Хрыстос тых чакае,
Хто жадае  Яму  паслужыць.
Хто заўседы магчымасць шукае -
Верай, справай Хрысту дагадзіць...