паляванне

Янина Пинчук
гэта я майстравала стрэлы,
каштавала, як кроў, віно,
гэта я сабе пір рыхтавала
і ўсе мары былі пра адно,
гэта я ў пагоню ляцела,
правярала вострасць ляза,
гэта я кружляла, як карнік,
ты ратунку шукаў, партызан,
гэта я азартна высочвала,
жарты сыпала, як блазан...
толькі раптам сэнс зразумела:
ты – паляўнічы. а я – фазан.